29.05.2025
29.05.2025

Каля 200 фотаздымкаў ваеннага часу прадставілі ў галерэі М.Савіцкага

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Памяць у аб’ектыве. 80 гадоў подзвігу», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выстаўцы прадсаўлена каля 200 фатаграфій, якія ахопліваюць перыяд ад 1940-х гадоў да пачатку 2000-х. Здымці былі не страчаныя падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Наведвальнікі таксама могуць ўбачыць тэматычныя цыклы работ сучасных фатографаў — сяброў Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў. Частку фатаграфій прадставіў фонд Музея гісторыі горада Мінска.

«Ад сына салдата», «На захаванне маме», «У памяць аб сабе родным і блізкім», «Чакай мяне і я вярнуся» — фотакарткі з такімі памятнымі надпісамі, якія засталіся пасля Вялікай Айчыннай вайны, дайшлі да нашых дзён і экспануюцца на выстаўцы. Праз адлегласці, перашкоды, разам з лістамі яны дасягнулі адрасата і былі тым адзіным суцяшэннем, пацверджаннем, што «ён яшчэ жывы». Сёння, пацёртыя часам, пажоўклыя, са скамечанымі бакамі, фатаграфіі захоўваюць памяць чалавечых лёсаў.

Некалькі тысяч фотакарэспандэнтаў і кінааператараў былі адпраўлены на вайну. Выкарыстоўваючы фотаабсталяванне таго часу, яны тварылі цуды, перадаючы эмоцыі, боль і надзею праз чорна-белыя фатаграфіі. Вайна не здымаецца здалёк — яна фіксуецца знутры. На агонь ваеннай тэхнікі фатограф адказвае пстрычкай засаўкі фотаапарата. Дастаткова было няправільнага руху пры спробе зняць кадр, «злавіць» сонца аб'ектывам — і цаной было жыццё фотакарэспандэнта. Іх праца — гэта не проста рамяство, гэта подзвіг, роўны подзвігу салдат на перадавой.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны не страціла сваёй актуальнасці і для сучасных майстроў фатаграфіі. Гарадскія святы, парады і шэсці да памятных дат Вялікай Айчыннай вайны, мемарыялы і помнікі трапляюць у аб'ектыў фатографаў, якія працягваюць летапіс гісторыі краіны.

Унікальныя здымкі з фронту, памятныя фотапартрэты родным і блізкім ад салдат з сямейных архіваў, фотахроніка ваенных карэспандэнтаў, а таксама тэматычныя цыклы работ сучасных фатографаў. На выстаўцы вы ўбачыце работы такіх майстроў як Юрый Аніпаў, Наталлі Яўмененка, Вадзім Качан, Сяргей Кавалёў,  Анатоль Кузняцоў, Дзмітрый Мохаў і інш.

Сучасны свет імкліва змяняецца, але нязменным для фатографа застаецца толькі адно: імгненне, захаванае для наступных пакаленняў.

Нягучныя кадры. Чым уражвае выстаўка «Ціхія гісторыі» народнага фотаклуба «Мінск»?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Беларускі код"