07.10.2024
07.10.2024

Каўбаса з пячонкі і грачанай кашы (кашанка). Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кашанка гэта адна з разнавіднасцяў каўбасы, якая, акрамя мяса, змяшчае ў сабе яшчэ і крупы. У розных рэгіёнах Беларусі яе гатуюць па-рознаму. Часцей за ўсё асновай для фаршу, якім набіваюць кішку, служыць грачаная альбо пярловая каша, кроў і субпрадукты.

Пакрокавы рэцэпт кашанкі прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты:

Інгрэдыенты

  • Пячонка свіная ці з ялавічыны — 1 кг.
  • Сала — 0,5 кг.
  • Цыбуля — 2-3 сярэднія
  • Крупа грачаная — шклянка 250 гр. ( сырой)
  • Яйка —1 шт.
  • Кішка свіная
  • Соль, спецыі па смаку

Спосаб прыгатавання

Грэчку прамыць і адварыць у падсоленай вадзе да паўгатоўнасці.

Грэчка

Пячонку прамыць, выразаць пратокі , нарэзаць на невялікія кавалачкі.

Пячонка

Сала падзяліць на дзве часткі. Меньшую парэзаць на дробныя кубікі для абсмажвання, большую як вам зручна.

Цыбулю парэзаць дробна.

цыбуля

Абсмажыць сала з цыбуляй да гатоўнасці.

На мясасечцы з буйным сітам перамалоць пячонку з салам, добра перамяшаць.

Дадаць соль, спецыі, цёплую грэчку і цёплыя шкваркі з цыбуляй ( так будзе лягчэй заправіць кішку).

Дадаць яйка.

Яйка

Праз трубку набіць кішку фаршам уручную ці на мясасечцы.

Каўбаса

Не набівайце кішку фаршам занадта туга, каўбаса  павінна быць злёгку прыплюснутая. Пракаліце яе іголкай. Запякайце пры 180 градусах 35-40 хвілін да румянай скарынкі.

Смачна есці!

Грачанікі. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.