21.04.2023
21.04.2023

Ласунак для ўсёй сям’і. Як прыгатаваць ідэальныя хрушчы?

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Гісторыкі кулінарыі не могуць адказаць на пытанне, калі і дзе з'явілася выпечка — хрушчы. Мяркуецца, што гэты ласунак узнік дзесьці ў Цэнтральнай Еўропе. Па легендзе, адзін пекар вырашыў выкарыстоўваць рэшткі цеста на пончыкі, якія выпякаліся ў гонар завяршэння карнавалу, перад наступам Вялікага Поста.

Фарміруючы цеста ў выглядзе тонкіх хваль, ён абсмажваў іх у фрыцюры і пасыпаў цукровай пудрай. Атрымалася даволі нядрэнна. Рэцэпт замацаваўся ва ўжытку і неўзабаве пачаў імкліва распаўсюджвацца па свеце. Сёння хрушчы выпякаюць у дзясятках краін свету, ці ледзь не на ўсіх кантынентах, і ўсюды лічаць сваім, спрадвечным ласункам.

Самая смачная гэтая выпечка — не адразу з печы, максімальна гарачая, а праз некалькі гадзін. Астылая, але яшчэ зусім свежая. А захоўвацца амаль без страты якасці яна можа некалькі сутак і нават даўжэй.

Хрушчы 2

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна таксама гатуе для сваіх гасцей і сям’і хрушчы. Яна падзялілася з намі сваім унікальным рэцэптам духмянай выпечкі.

Хрушчы 3

Інгрэдыенты

  • Яйка — 1 шт
  • Вада — 1 ст л
  • Гарэлка —1 ст л
  • Мука сколькі возьме цеста — прыблізна 150 гр
  • Алей для абсмажвання
  • Цукровая пудра для пасыпкі

Спосаб прыгатавання

Усе інгрэдыенты акрамя мукі змяшаць паміж сабой.

Дадаць столькі мукі, каб цеста схапілася і яго можна было б выкуліць на дошку.

Паступова дадаючы муку замясіць тугое цеста. Прыкрыць міскай і пакінуць на стале на 5-10 хвілін.

Раскатаць цеста як мага таней, яно павінна быць як папера.

Нарэзаць палоскі з цеста і сфарміраваць хрушчы як на фота.

Алей разагрэць да вельмі гарачага стану. Па аднаму ўкідваць хвораст вельмі хутка, абсмажваць з кожнага боку па 10-20 секунд.

Хрушчы 14

Выкладваць на папяровы ручнік.

Хрушчы 13

Гатовы хвораст пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.