25.10.2023
25.10.2023

Макароны. Якія карысныя, і каму іх есці нельга?

logo
Харчаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёння, 25 кастрычніка, ва ўсім свеце адзначаюць Дзень макарон. Гісторыя свята пачалася ў 1995 годзе. Тады ўдзельнікі кангрэса вытворцаў пасты, які праходзіў у Італіі, вырашылі заснаваць асобны дзень у годзе для гэтай падзеі.

Штогод свята аб'ядноўвае аматараў прадукта з усяго свету і прапагандуе разнастайнасць яго формаў. Асаблівую ўвагу надаюць культурным аспектам кулінарыі. У свеце існуе больш за 600 разнавіднасцяў макаронных вырабаў і дзясяткі спосабаў іх прыгатавання.

Віды макарон

Аднак, якія макароны насамрэч з’яўляюцца карыснымі, і як правільна іх выбіраць у краме і гатаваць без шкоды для фігуры, давайце разбірацца.

да зместу

Якія макароны самыя карысныя? 

Самыя карысныя макароны

Самымі карыснымі і якаснымі лічацца макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы. Уся справа ў рознай вугляроднай структуры цвёрдай і мяккай пшаніцы. У цвёрдых зёлкавых культурах змяшчаецца крышталічны крухмал, а ў мяккіх — крухмал мае аморфную форму. У працэсе перамолу зерня цвёрдай пшаніцы ў муцэ застаюцца ўсе карысныя мінеральныя рэчывы, вітаміны групы В, Е, РР і трыптафан — амінакіслата. Пасля перамолу мяккіх зёлкавых  —  у іх складзе не застаецца практычна нічога, акрамя крухмалу і клейкавіны, якія з'яўляюцца прычынамі лішніх кілаграмаў.

Карысць макаронаў з цвёрдых гатункаў пшаніцы відавочная. У такіх вырабах захоўваецца жалеза, марганец, калій, фосфар, клятчатка прыроднага паходжання і менш за 1% тлушчу.

да зместу

Выбіраемы макароны правільна

Выбіраем макароны правільна

Макаронныя вырабы з мяккіх гатункаў пшаніцы лёгка адрозніць, дзякуючы свайму ненатуральна яркаму колеру і падвышанай ломкасці. Якасныя макароны з цвёрдых гатункаў  пшаніцы часцей за ўсё маюць залацісна-жоўты ці крэмавы колер, з ледзь прыкметнымі цёмнымі ўкрапінамі. Гэтыя кропачкі гавораць аб прысутнасці ў макаронах мукі грубага памолу. Калі адценне набытых вамі макаронаў практычна белае ці шэрае, ведайце: падчас вырабу дадзенага прадукта выкарыстоўвалася мука нізкай якасці, а ненатуральна-жоўтая афарбоўка кажа аб хімічных фарбавальніках.

Пры варэнні якасны прадукт не разварваецца і не развальваецца, а вада пасля прыгатавання застаецца адносна празрыстай.

да зместу

7 правілаў варэння макарон

7 правілаў варэння макарон

Каб добра запомніць усе правілы макаронаў, лепш іх сфармуляваць. Такім чынам:

  • Для варэння макаронаў вам спатрэбіцца: вялікі рондаль, друшляк, лыжка на доўгай ручцы або шчыпцы для памешвання. А таксама таймер.
  • На кожныя 100 г. макарон у ідэале патрэбены 1 л. вады. Гэта значыць на пачку 500 г. — 5 літраў.
  • Пастаўце рондаль з вадой на моцны агонь, давядзіце да бурнага кіпення і пасаліце. На кожныя 100 г. пасты — 1 чайная лыжка солі.
  • Пакладзіце макароны ў кіпень і пасаліце. Пакіньце на моцным агні да закіпання. Першыя 2 хвіліны памешвайце, каб яны не прыліплі да дна.
  • Як толькі вада закіпіць — уключайце таймер. Варыце столькі хвілін, колькі напісана на пакаванні
  • Загадзя падрыхтуйце друшляк (пастаўце ў ракавіну). Як толькі загучыць таймер, адкіньце макароны на друшляк, дайце сцячы вадзе. І адразу ж змяшайце з падліўкай або раскладзіце па талерках.
да зместу

Каму нельга есці макароны?

Макароны Макароны могуць быць нават карысныя пры пахудзенні, але ва ўсім павінна быць мера: калі ёсць жаданне паменшыць вагу, на дыету толькі з макаронаў пераходзіць не варта.

Жанчынам на позніх тэрмінах цяжарнасці не рэкамендуюць макароны наогул — яны могуць выклікаць запоры. На ранніх — дазволеныя вырабы з цвёрдых гатункаў. Падчас кармлення груддзю трэба пачынаць уводзіць макароны ў рацыён паступова, не больш за 60 гр. у дзень.

Пры гастрыце і панкрэатыце макароны не забаронены, але важна зважаць увагу на тое, з чым іх есці — напрыклад, у пасце не павінна быць вострай і занадта тлустай падліўкі. Пры язве макароны можна есці толькі моцна разваранымі, сярэдняй тэмпературы і без вялікай колькасці соусаў і солі.

Пры дыябеце макароны з мяккіх гатункаў пшаніцы пад поўнай забаронай, некаторыя з цвёрдых гатункаў можна, але пры карэктаванні доз інсуліну і маленькімі порцыямі.

да зместу

Цікавыя «макаронныя» факты

Цікавыя "макаронныя" факты

  • Разнавіднасць макаронаў пад назвай «спагецці» з'явілася ў 1842 годзе.
  • Слова «макароны» вядома з XIII стагоддзя. Музей спагецці ў Італіі захоўвае сярэднявечны дакумент са згадваннем стравы «макароніс», датаваны 1279 годам.
  • Хоць самы знакаміты музей у гонар макаронаў знаходзіцца ў Італіі, аднак гісторыкі сцвярджаюць, што ўпершыню гэты прадукт з'явіўся ў Кітаі.

Грэчка на ўсе выпадкі жыцця. Карысць для здароўя (+рэцэпты)

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.