16.08.2023
16.08.2023

Метафарычная мова творчасці. Выстаўку Марыі Сыракваш адкрылі ў Мінску

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Цікавая, пяшчотная, таленавітая. Менавіта так у некалькіх словах можна апісаць мастачку Марыю Сыракваш, работы якой, дакладна, здзівяць вас сваім эмацыйным падыходам і нават брутальнасцю.

На мінулым тыдні ў прасторы ZAL #2 адбылося адкрыццё выстаўкі аўтара «ПРА RADZIMA», у межах якой прадстаўлены жывапіс і графіка Марыі, што дзваляе ў разгорнутай форме пазнаёміцца з яе творчасцю і мастацкім стылем. Жывапіс мастачкі, дарэчы, прадстаўлены ўпершыню, ён адрозніваецца асаблівым свабодным пачуццём да маляўнічых формаў.

Марыя Сыракваш 3

«ПРА RADZIMA» — праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжы, уражанні і стаўленне да вобраза Беларусі,

фарміраванне асабістага генетычнага кода.

Таму мы можам пабачыць будынкі, якія маюць адбіткі часу і захоўваюць толькі часткі дахаў, якія экпрэсіўна напластоўваюцца адзін на другі, ці вобраз беларускай бабулі, якая паходзіць ад рэшткаў дыназаўраў. Праз рэліктавыя формы складаецца уражанне значнасці, непарушанасці нашай традыцыйнай культуры і адначасова яе разбурэння.

Выстаўка Марыі Сыракваш 4

Марыя Сыракваш сінтэзуе архітыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, ужываючы элементы стрыт-арту, такія як графіці і кантрастныя колеравыя спалучэнні, выходзячы ў вялікія памеры. Яе работы набываюць самабытнасць і значнасць, таму что ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя складаныя пачуцці і выразныя мастацкія сучасныя формы. Аўтар праз прадметы традыцыйнай культуры метафарычнай мовай паказвае нам адметнасць беларусаў. Нават у пустэчы беларускага пейзажа ўгадваецца жыццё, шум ледзь улоўнага ветру.

Марыя Сыракваш

Рамантычныя і шчырыя вобразы даюць магчымасць зазірнуць праз чароўнае акно ў свет слаўнага мінулага нашай краіны і ўзгадаць культурнае багацце.

Што цікава, не гледзячы на тое, што гістарычная і ўвогуле этнічная тэматыка і ёсць аснова творчасці Марыі Сыракваш, яе выставачныя праекты заўсёды пабудаваны і знешне выглядаюць вельмі крэатыўна і нават модна. Для моладзі такі падыход у творчасці і ёсць магчымасць сінтэзаваць інтэлектуальнае і візуальнае.

Жывапіс Марыі Сыракваш

Выстаўка «ПРА RADZIMA» атрымалася вельмі моцнай і глыбокай. Дзякуючы экспанаванню розных жанраў і стыляў, тут вам давядзецца глыбока паразважаць над аўтарскімі падтэкстамі і задумамі, адчуць энергію і заклік ушанавання роднага ад Марыі.

Марыя Сыракваш нарадзілася у Мінску у 2000 годзе. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на адзяленне графікі. Брала ўдзел у шматлікіх групавых выстаўках, правяла некалькі персанальных арт-практаў, удзельнічала ў конкурсах. Марыя працуе ў самых разнастайных графічных тэхніках, такіх як лінарыт, гравюра на кардоне i пластыка, малюнак вуглём, а таксама ў галіне акварэльнага жывапісу.

Марыя Сыракваш 8

https://bel.24health.by/vizualnaya-dakumentacyya-gorada-vystauku-grafiki-sketcha-adkryli-u-prastory-zal-2/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама