15.02.2024
15.02.2024

Публіка называла яе «беларускім салаўём». Якой была ў жыцці артыстка Ларыса Александроўская?

logo
Асобы i лёсы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ларысу Александроўскую называлі беларускай надзеяй, яна гастраліравала па ўсёй краіне, але асноўнай сцэнай яе жыцця стаў Беларускі тэатр оперы і балета ў Мінску: у 1933 годзе тэатр адкрыўся операй «Кармэн» з Ларысай Пампееўнай у галоўнай ролі.

Дыяпазон голасу спявачкі быў такі шырокі, што яна без межаў выконвала не толькі сапранавыя партыі. У 1950-я гады Александроўская стала галоўным рэжысёрам тэатра, паставіўшы тут 15 спектакляў, сярод якіх былі і доўгажыхары:

яе «Аіду» паказвалі на сцэне да 2008 года.

Жыццё і творчасць

15 лютага спаўняецца 120 год з дня нараджэння таленавітай артысткі. Яе жыццё, творчы шлях і ролі дагэтуль выклікаюць цікавасць. Давайце разам даведаемся цікавыя старонкі лёсу спявачкі.

Ларыса Александроўская

Ларыса Аляксандроўская нарадзілася ў Мінску ў 1904 годзе ў сям'і чыгуначніка. Музычныя здольнасці ў яе выявіліся яшчэ ў школьныя гады. Выступаць  пачала, яшчэ не атрымаўшы практычна ніякай адукацыі.

У час Першай сусветнай вайны яе сям'я ненадоўга пераехала ў Пецярбург, дзе прыгожы і моцны голас дзяўчынкі заўважыла выкладчыца кансерваторыі Алена Сярно-Салаўевіч і стала з ёй займацца. Але бацькі зноў павезлі Ларысу ў Мінск, дзе яна адразу пачала прымаць удзел у самадзейных канцэртах.

Парадокс, але першы вялікі поспех прыйшоў да артысткі за мяжой, калі ў 1927 годзе яе накіравалі прадстаўляць беларускую песню на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. Маладая, прыгожая, таленавітая, яна ўразіла еўрапейцаў. Пасля вяртання на радзіму адбыліся справаздачныя канцэрты Аляксандраўскай, якія літаральна зачаравалі публіку.

Прэм'ера дыпломнага спектакля артысткі прайшла ў сакавіку 1928 года. Музычныя крытыкі віталі будучую зорку опернай сцэны. Пасля поспеху студэнцкага спектакля пры музтэхнікуме быў заснаваны двухгадовы клас з кансерваторскай праграмай. Неўзабаве яго рэарганізавалі ў Беларускую дзяржаўную студыю оперы і балета. А 23 траўня 1933 гады публіка ўжо ішла на прэм'еру першага спектакля оперы. Партыю Кармэн у аднайменнай оперы выконвала Ларыса Аляксандраўская.

Нарадзіўся беларускі оперны тэатр, і ўзышла зорка яго першай прымы.

Ларыса Александроўсккая

 

У наступныя гады многія спектаклі ў тэатры ставіліся з улікам  выдатных вакальных і акцёрскіх здольнасцяў артысткі. Сярод самых яркіх вобразаў Ларысы Аляксандраўскай — шолахаўская Аксіння ў оперы «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага, пушкінскія Таццяна і Ліза ў «Яўгеніі Анегіне» і «Пікавай даме» П.Чайкоўскага, Яраслаўна ў «Князе Ігары» А.Барадзіна, Любаша ў «Царскай нявесце» М.Рымскага-Корсакава.

Яе голас называлі незабыўным, яе імя грымела па ўсім Савецкім Саюзе. Яе любілі, ёю захапляліся. Публіка называла яе «беларускім салаўём». Кампазітары прысвячалі ёй рамансы і песні. У 1935 годзе менавіта Ларыса Пампееўна выбрала ў самым сэрцы Мінска, на Траецкай гары, месца для ўзвядзення новага будынка тэатра оперы і балета. Званне народнай артысткі Беларускай ССР Ларыса Аляксандроўская атрымала ў 1938 годзе.

Сапраўдны трыўмф на долю спявачкі выпаў улетку 1940 года, калі яна спявала на заключным канцэрце дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Канцэрт завяршаўся выступленнем вялізнага хору. Саліравала Аляксандроўская. Пачаліся бурныя авацыі. Ва ўрадавай ложы падняўся Іосіф Сталін.

Ларыса Аляксандроўская была ініцыятарам стварэння і старшынёй Беларускага тэатральнага таварыства. Яна памерла ў 1980 годзе. Пра яе напісаны кнігі і зняты фільмы. Імем легендарнай спявачкі названа камерная зала Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Цікавыя факты

  • Алеесандроўская

Любоў да дысцыпліны

Артыстка ўсё жыццё шмат працавала. У гады вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях. У мірны час гастралявала, была салісткай, а з 1951 па 1960 год — яшчэ і галоўным рэжысёрам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. За год выпускала па два спектаклі. Праўда, часам артысты скардзіліся на яе жорсткасць. Аляксандраўская і сама прызнавалася ў любові да вайсковай дысцыпліны і шкадавала, што ў тэатры яна немагчымая.

Ларыса Александроўская

Чуткі пра багатства

Хадзілі чуткі, што спявачка вельмі багатая. Але гэта толькі чуткі. Калі яна пайшла з жыцця ў 1980 годзе, на яе рахунку было некалькі дзясяткаў рублёў. Жыла на зарплату, потым — на пенсію. Побач з ёй не было моцнага мужчынскага пляча. Яна дапамагала сям'і сына, які апраменеўся, працуючы на атамным рэактары, потым шмат хварэў. Гэта быў яе боль і бяда.

Людзі пляткарылі, быццам уся кватэра Ларысы Аляксандраўскай завешана цюлем з опернага тэатра, але ў рэчаіснасці там быў самы танны цюль і вельмі простая мэбля. Нават свае ўборы яна шыла сама, але выглядаць умела так, што ўпрыгожвала сабой любое памяшканне, дзе з'яўлялася. Не закахацца ў Ларысу Пампееўну было немагчыма.

Містычны дом

Васіль Аляксандроўскі, дзед Ларысы Пампееўны, калісьці быў святаром. Аднак на шматлікія рэчы ў яго быў свой пункт гледжання, і калі ён паспрабаваў увесці пэўныя новаўвядзенні ў царкоўны ўклад, яго пазбавілі прозвішча і адправілі ў правінцыю. Цяпер гэта вёска Аляксандраў у Гомельскай вобласці. Так ён сам і ягоныя нашчадкі сталі Аляксандроўскімі.

Усе яго сыны атрымалі духоўную адукацыю, але кар'еру святара зрабіў адзін Філарэт. А Пампей Васільевіч стаў службоўцам ва ўпраўленні Лібава–Роменскай чыгункі. Дом, у якім нарадзіліся ўсе яго дзеці, дастаўся Пампею Аляксандроўскаму ад бацькі жонкі, які працаваў счэпшчыкам вагонаў і атрымаў тэрыторыю для будаўніцтва ў якасці кампенсацыі за траўму. І калі ўжо пасля вайны Ларыса Пампееўна атрымала ордэр на кватэру і адправілася па напісаным адрасе, аказалася, што яе новы дом стаіць дакладна на тым жа месцы, дзе яна з'явілася на свет. Там жа яна і пайшла з жыцця.

Паступала ў медыцынскі, а стала народнай артысткай. Старонкі жыцця Соф’і Друкер

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама