26 лістапада ў арт-прасторы «Верх» адбудзецца першы ў Беларусі фестываль для падлеткаў і моладзі - TEEN FEST.
З 12.00 пачнуцца гульні, конкурсы, прэзентацыі, дэгустацыі.
На Sport zone пройдуць адкрытыя спаборніцтвы па скейтбордынгу. Можна будзе стаць на гіраскутар, балансборд, паўдзельнічаць у майстар-класах па стрыт дэнсу.
Game zone прапануе рэальныя (настольныя, квэсты) і віртуальныя гульні на x-box і playstation. Пра самае свежае і вострае раскажуць game-блогеры. Для аматараў коміксаў арганізуюць паказ класічных фільмаў гэтага жанру і продаж часопісаў.
Beauty zone парадуе магчымасцю змяніць імідж. Для хлопцаў і дзяўчат пройдуць майстар-класы па стылі, make-up. Лакацыя пазнаёміць са школамі візажу, б'юці блогерамі.
Мадэльныя школы, кастынг на бясплатнае навучанне, майстар-класы па правільным пазіраванні перад камерай - гэта ўсё Fashion zone.
Пра танныя падарожжы, як знайсці сябе і не страціць іншых, як стварыць дома самы круты пакой раскажуць на Education one.
Для меламанаў будзе старацца «БАССОТА». Ну, а каб падсілкавацца і набрацца сіл фудкорт прапануе процьму навінак: ад палачак з вадкім азотам да прышпільнага марожанага і вулічнай ежы.
Сустрэнемся на Teen Fest!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by