29.11.2023
29.11.2023

Новы эксцэнтрычны праект Андрэя Пічушкіна ў Палацы мастацтваў. Чым здзіўляе выстаўка?

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Правакацыйны і эксцэнтрычны. Менавіта так можна ахарактарызаваць выставачны праект Андрэя Пічушкіна «Rave», прадстаўлены ў мастацкай прасторы ZAL#2 (Палац мастацтва).

Выстаўка Анрэя Пічушкіна

Выстаўка адлюстроўвае ўспрыманне аўтарам постсавецкай рэчаіснасці ад пачатку дзёрзкіх 1990-х і трансфармацыю гэтай эпохі ў сённяшнім дні.

 

Стракатае святло, якое вырываецца скрозь цемру частак цела. Галовы з шалёным позіркам, напружаныя тулавы і расслабленыя рукі. Агульны энергічны імпульс натоўпу ў дэзарыентуючай прасторы. Усё гэта пра дадзены праект, глядзець які трэба вельмі сканцэнтравана і ўважліва. Тут шмат дэталізаваных элементаў, якія шмат у чым дэманструюць сэнс работ.

Выстаўка Андрэя Пічушкіна

Чаму ўсё ж такі рэйв? Гэта не толькі тусоўка, але і «шумнае збавенне ад усеагульнай напругі. Прыемны хаос, які разліўся па целе», менавіта так адзначаюць арганізатары выстаўкі. Яшчэ рэйв — гэта сімвал бесклапотнасці, дзе пульсацыя басоў рыфмуецца з пульсам дзікага, але такога гарачага жыцця, свабоды і незалежнасці.

Выстаўка Андрэя Пічушкіна

Андрэй Пічушкіін сімвалы той эпохі адлюстраваў ярка, камічна, гіпербалізавана, жыва і пазнавальна. Праз свае работы мастак спрабуе захапіць гледача эмоцыямі і адрэалінам, які адчуваецца ў кожнай мастацкай рабоце праекта.

Мастак Андрэй Пічушкін

— Часцей за ўсё я шукаю натхненне ў навакольным свеце, — падкрэслівае Андрэй Пічушкін. — Звычайна вонкавыя падзеі, якія рэзаніруюць з маімі адчуваннямі, становяцца асновамі для эскізаў. Сваім творчым рухавіком я лічу музыку. У працэсе працы над карцінай заўсёды ўключаю любімыя альбомы, часам аддаю перавагу новым кампазіцыям. Уласна, музыка аддрукоўваецца ў маёй творчасці і фізічна: часта назвы маіх карцін — гэта радкі з песень. За візуальнае натхненне адказваюць фільмы, звычайна дастаткова старыя, часам нават з залатога Галівуду.

Выстаўка Rave

Пра такія праекты як «Rave» звычайна кажуць — модная выстаўка.

Так і ёсць. Крышку тусовачных элементаў, крышку падыходзячай музыкі, інстаграмныя колеры. Але глыбіня праекта таксама значная. Мастак, не гледзячы на малады ўзрост, спрабуе разабрацца ў тэме, адшукаць нешта знакавае і знаёмае для кожнага чалавека.

Праект Андрэя Пічушкіна

Творчы стыль Андрэя Пічушкіна запамінальны. Яго колеравая палітра насычаная, на карцінах шмат ружовых элементаў і перакошаных твараў. Складваецца адчуванне, што ты патрапіў у кіно. І не заўсды зразумела жахлівае яно, драматычнае ці  навак рамантычнае. Аднак даглядзець гэты фільм усё ж такі хочацца да канца.

Аўтару неабходна аддаць належнае, ён умее інтрыгаваць і ўцягваць гледача ў дыялог. Кожны чалавек праз прадстаўлены «Rave» адчувае розныя эмоцыі: хтосьці адразу рэагуе негатыўна і злосна, а камусьці праект кладзецца на душу без пытанняў. Усё залежыць не толькі ад мастацкага густу, але ж і ад уцягнутаці ў прадстаўленую тэму. Каб зразумець на якім баку вы, трэба абавязкова наведаць выстаўку.

Выстаўка Андрэя Пічушкіна

Метафарычная мова творчасці. Выстаўку Марыі Сыракваш адкрылі ў Мінску

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама