29.05.2025
29.05.2025

Пад яе аўтарствам шкло ператваралася у мастацтва. Выстаўку Людмілы Мягковай адкрылі ў НММ

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У другой зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея прадстаўлена выстаўка «Вясновая песня Людмілы Мягковай». Экспазіцыя прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння і прысвечана творчай спадчыне адной з самых яркіх фігур беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XX стагоддзя — заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Людмілы Міхайлаўны Мягковай (1929-2022).

Праект уяўляе сабой першую такую ​​маштабную рэтраспектыву работ мастачкі. Упершыню глядач можа ўбачыць яе творчасць у поўным аб'ёме: на выстаўцы прадстаўлены як унікальныя выставачныя творы, так і аўтарскія ўзоры масавай вытворчасці, створаныя Мягковай у 1960–1990-х гадах на шклозаводзе «Нёман», дзе яна працавала больш за 40 гадоў, 20 з іх — на пасадзе галоўнага мастака.

Кожная работа мастачкі — своеасаблівае даследаванне шкла, магчымасцяў матэрыялу. Людміла Міхайлаўна знайшла тонкі баланс паміж утылітарнай і дэкаратыўнай функцыямі шкла. Нават прадметы ўжытку пад яе аўтарствам ператвараюцца ў творы мастацтва.

Нарадзілася Людміла Міхайлаўна ў Ленінградзе. У 1959 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла». Працавала на шклозаводзе «Нёман» у горадзе Бярозаўка (Лідскі раён).

Разам з мужам, Уладзімірам Мурахверам Людміла Мягкова стварыла для масавай вытворчасці новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла. У сваіх работах выкарыстоўвала традыцыйныя народныя формы посуду.  У шэрагу работ аўтара можна ўбачыць вазы «Путанка», «Бярозавы гай», «Баранчыкі», наборы посуду «Залаты пеўнік», «Птушыны двор» і інш. Мастацкая спадчына Людмілы Мягковай захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічнам музеі, музеі шклозавода «Неман», музеях Омска, Царыцына.

Менавіта на посудзе Людмілы Мягковай і Уладзіміра Мурахвера вырасла не адно пакаленне беларусаў. Іх сямейны тандэм, дакладней, творчая лабараторыя, узначальвала мастацкі аддзел завода больш за чвэрць стагоддзя.

Менавіта яны зрабілі «нёманскае» шкло прадметам нацыянальнага гонару.

Работы мастакоў з Бярозаўкі захоўваюцца ў многіх беларускіх і расійскіх музеях, у прыватных калекцыях як на радзіме, так і ў блізкім і далёкім замежжы. Уклад гэтых аўтараў у нацыянальнае мастацтва — проста велізарны, таму выстаўка Людмілы Міхайлаўны ў Нацыянальным мастацкім — магчымасць панаёміцца з работамі чалавека-эпохі і адчуць энэргію гэтай неверагоднай жанчыны. Вытанчанае шкло нікога не пакіне абыякавым.

Праз канцэпцыю квадрата. Новая выстаўка керамікі і шкла прадстаўлена ў Палацы мастацтва

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"