З чым звязаная частая праява кандыдозу ў мужчын? Ці ўплывае ён на сэксуальную функцыю? Як правільна лячыць малочніцу ў мужчын, каб яна больш не вярталася? Што рабіць для прафілактыкі?
Пра малочніцу ў жанчын нам раз-пораз нагадвае рэклама, заклікаючы вылечыцца, усяго толькі прыняўшы адну таблетку. Насамрэч «кандыдоз вонкавых палавых органаў», альбо «кандыдозны баланапастыт» (так афіцыйна называецца малочніца ў хлопцаў), дакучае і прадстаўнікам моцнага полу. Прычым для таго, каб падхапіць такую праблем, зусім не абавязкова весці актыўнае палавое жыццё, захварэць можа нават дзіця. А вось чароўнай таблеткі для лячэння не існуе.
Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі моцнага полу хварэюць на кандыдоз прыкладна ў 6 разоў радзей за жанчын, праблема гэтая досыць распаўсюджаная. На пытанні журналіста Слушна адказаў Раман Еўсцігнееў, уролаг, загадчык раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка).
Сімптомы малочніцы ў мужчын
Фактары, якія правакуюць развіццё кандыдозу ў мужчын:
- Механічныя: палавы кантакт, сінтэтычная бялізна, іншае траўматычнае пашкоджанне скурнага покрыва палавога члена.
- Фізіялагічныя: узроставы андрагенадэфіцыт.
- Эндакрынныя: цукровы дыябет, гіпатэрыёз.
- Імунадэфіцытныя станы (першасны і другасны імунадэфіцыт).
- Ятрагенныя (якія ўзнікаюць з прычыны медыцынскіх уздзеянняў): антыбіётыкі, кортыкастэроіды, імунасупрэсіўная хіміятэрапія, прамянёвая тэрапія.
- Іншыя фактары: хранічныя захворванні палавых органаў, хранічныя захворванні СКТ, гіпавітамінозы, алергічныя захворванні.
— Для таго, каб выключыць гэтыя фактары, патрабуецца паралельнае абследаванне органаў і сістэмаў, у тым ліку і аналізы крыві на ВІЧ, парэнтэральныя гепатыты. Магчыма, спатрэбіцца кансультацыя імунолага. У выпадку, калі працэс абмежаваны палавымі органамі, агульны стан пацыента не пакутуе. Аднак пры выяўленым зніжэнні імуннай абароны можа ўзнікнуць паражэнне ўнутраных органаў і сістэмаў. Калі кандыдоз узнікае часта (4 і больш эпізодаў на працягу года), ёсць верагоднасць пэўных спадарожных праблемаў са здароўем, неабходна праводзіць дадатковую дыягностыку.
Малочніца ў мужчыны негатыўна ўплывае і на яго палавую функцыю. Адбываецца гэта па некалькіх прычынах:
- Балючыя адчуванні падчас палавога акту (дыспарэунія).
- Зніжэнне лібіда, выкліканае сімптомамі захворвання.
- Пашкоджанне ўнутраных органаў мочапалавой сістэмы (прастатыт, запаленне насенных пузыркоў, урэтры, мачавога пузыра) прыводзіць да парушэння эрэктыльнай функцыі.
Як лячыць малочніцу ў мужчын?
— Магчымае таксама прымяненне сістэмных прэпаратаў для прыёму ўнутр у спалучэнні з мясцовай тэрапіяй. На час лячэння варта выкарыстоўваць прэзерватыў альбо цалкам выключыць палавыя кантакты. Адной таблеткай кандыдозны баланапастыт не вылечыцца, на жаль. Пазбавіцца ад кандыдозу раз і назаўжды, з гарантыяй не захварэць больш ніколі, немагчыма. Грыбы роду Кандыда з'яўляюцца прадстаўнікамі нармальнай флоры кішэчніка, палавых шляхоў у жанчын, такім чынам, у кожнага маецца ў арганізме рэзервуар гэтых грыбкоў. Пры ўзнікненні правакацыйных фактараў можа развіцца захворванне.
Як прадухіліць кандыдоз у мужчын?
Для прафілактыкі кандыдозу ў мужчын наш эксперт Раман Еўсцігнееў вылучае некалькі асноўных момантаў:
- Насіць баваўняную бялізну (яна здольная прапускаць вільгаць і паветра).
- Выкарыстоўваць прэзерватыў пры палавых кантактах (асабліва калі гаворка ідзе пра некалькі палавых партнёраў), пры неабходнасці ўжываць лубрыканты.
- Збалансавана і паўнавартасна харчавацца: есці шмат гародніны, садавіны, зеляніны, скараціць спажыванне «хуткіх» вугляводаў (цукар, цукеркі, шакалад і г.д.). Займацца фізічнай актыўнасцю, захоўваць рэжым працы і адпачынку, нормы і правілы асабістай і інтымнай гігіены.
- Заняцца пошукам і ўхіленнем магчымых прычынаў кандыдозу пры частых рэцыдывах: кантроль узроўню глюкозы крыві, узроўню гармонаў шчытападобнай залозы, кантроль за функцыяй кішэчніка.
Малочніца ў мужчын можа выяўляцца толькі на палавых органах альбо быць сігналам іншых непаладак у арганізме. Пры ўзнікненні праблемы 4 разы на год і часцей патрабуецца абследаванне. А вось меры прафілактыкі хаця і здаюцца вельмі знаёмымі і простымі, усё ж такі рэальна працуюць.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by