У рамках Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Здароўезберажэнне дзяцей: праблемы, перспектывы вырашэння і патэнцыял рэалізацыі», якая праводзіцца кафедрай гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь на лепшую рэалізацыю міжведамаснага інфармацыйнага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя».
Гэты конкурс, які праводзіцца пад эгідай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ладзіцца з мэтай прасоўвання перадавога вопыту па стварэнні здароўезберагальных умоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей і падлеткаў, павышэння якасці адукацыі на аснове паляпшэння фізічнага, сацыяльнага і духоўнага здароўя падрастаючага пакалення.
Паколькі ў конкурсе ўзяць удзел маглі толькі тыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі міжведамаснага інфармацыйнага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя», матэрыялы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, павінны былі ўтрымліваць падцвярджальную інфармацыю за апошнія 3 гады і адлюстроўваць працу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па прафілактыцы захворванняў, аздараўленні навучэнцаў, фарміраванні культуры здароўя і спрыяльнага псіхалагічнага клімату, узаемадзеянню навучэнцаў, педагагічных работнікаў, бацькоў, грамадскасці ў сферы аховы і ўмацавання здароўя вучняў, а таксама пратакол ацэнкі дзейнасці ўстановы для ацэнкі ўзроўню функцыянавання дадзенага інфармацыйнага праекта.
Для перамогі ў конкурсе трэба было прайсці два этапы: рэгіянальны і рэспубліканскі. На рэгіянальным этапе экспертнай радай з ліку спецыялістаў абласных цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі), органаў кіравання адукацыі, абласных (гарадскіх) лячэбна-прафілактычных арганізацый праводзілася ацэнка матэрыялаў, якія паступілі на конкурс . Лепшыя работы былі прадстаўлены для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу.
Рэспубліканскі экспертны савет, у склад якога ўвайшлі спецыялісты Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», ацаніў дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па прафілактыцы захворванняў, аздараўленні і фарміраванні здаровага ладу жыцця асобна па кожнай намінацыі.
Па словах загадчыцы кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА Гузік Алены Алегаўны, у рэспубліканскі этап конкурсу выйшлі 36 работ, што зрабіла складанай задачу па вызначэнні лепшых з іх. Тым не менш, па выніках працы экспертнага журы абрана 16 пераможцаў, якія былі ўзнагароджаны прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі.
Пераможцамі конкурсу па намінацыях сталі:
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па аптымізацыі рухальнай актыўнасці вучняў» –ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Светлагорска» і ДУА «Сярэдняя школа №23 г. Барысава».
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па арганізацыі рацыянальнага харчавання навучэнцаў» – УА "Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны» і ДУА «Сярэдняя школа №51 г.Мінска».
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў апорна-рухальнага апарату ў вучняў» – ДУА «Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» і ДУА «Усялюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Навагрудскага раёна.
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў зроку і аздараўленне вучняў з міяпіяй» – ДУА «Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа».
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў нервова-псіхічнага здароўя і стомленасці навучэнцаў» – ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ашмяны».
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па стварэнні спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі» – ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Кобрына» і ДУА «Гімназія №4 г.Мінска».
- «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па фарміраванні культуры здароўя і матывацыі да здаровага ладу жыцця ў сістэме «педагагічныя работнікі-навучэнцы-бацькі» – ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Полацка », ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Горкі».
Акрамя таго, было аб'яўлена 3 прызёры ў намінацыі «Школа здароўя»:
- 3 месца – ДУА «Баравухская сярэдняя школа №15 г.Наваполацка»;
- 2 месца – ДУА «Гімназія №5 г.Баранавічы»;
- 1 месца – ДУА «Сярэдняя школа № 24 г.Мінска».
Фота – Сяргей Міцэвіч.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by