28.03.2019
28.03.2019

Падведзены вынікі «Крэатыўнага конкурсу для ўсіх»

logo
Навiны
0 35
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Днямі скончылася галасаванне і былі падведзены вынікі «Крэатыўнага конкурсу для ўсіх».

Нагадаем, што конкурс стартаваў на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя Беларусі-2019» на стэндзе газеты «Медыцынскі веснік», 24health.by і teenage.by. Любы жадаючы мог сфатаграфавацца ў медыцынскай вопратцы і з пацешнымі таблічкамі. Па выніках галасавання, якое праходзіла на партале нашага партнера Здаровыя людзі  (24health.by) з 21 па 26 сакавіка, быў вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».

Вынікі «Крэатыўнага конкурсу для ўсіх». У гонцы за ўзнагароду лідзіруючае месца заняла Яна Аўчыннікава

У гонцы за ўзнагароду лідзіруючае месца заняла Яна Аўчыннікава, якая набрала 245 галасоў. З 47 здымкаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, фота Святланы Агароднікавай  (159 галасоў) і Вольгі Бацюковай (72 галасы) таксама не засталіся без глядацкай увагі. Аднак з вялікім адрывам Яна ўсё ж такі змагла ўтрымаць сваё першае месца.

Дзяўчына працуе ўрачом лабараторнай дыягностыкі ў Мінскім клінічным кансультатыўна-дыягнастычным цэнтры. Маладая, актыўная і жыццярадасная, Яна Аўчыннікава заўсёды ставіць перад сабой толькі рэальныя для дасягнення мэты. Так атрымалася і на гэты раз, калі Яна падключыла ўсіх сваякоў і знаёмых, каб яны падтрымалі яе ў галасаванні.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам і тым, хто не спужаўся фотаўспышкі! Ну, а пераможцы – нашы віншаванні і абяцаныя падарункі!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 35

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і сайта «Слушна».