10.12.2024
10.12.2024

Прыгоды лісачкі Красуні. Частка 1 (казка)

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Абаяльная і вясёлая гераіня казачнай аповесці лісачка Красуня перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца адкрываць... На новым месцы лісачка шукае і знаходзіць сяброў. Разам з казачнымі героямі чытач перажыве захапляльныя прыгоды, нечаканыя падзеі, страшныя здарэнні і нават разблытае сапраўдную дэтэктыўную гісторыю.

Гісторыя першая. Лісачка — навасёлка

У Дзівосным лесе быў звычайны летні дзень, звяры і птушкі займаліся  сваімі  справамі.  Раптам пачуліся  тры  чаргі  адрывістага стуку. Гэты сігнал дзятла быў добра вядомы ўсім насельнікам лесу  —  ён  азначаў  тэрміновы  агульны  збор  на  Вялікай  паляне.  Там  ужо стаяў ляснік і чакаў, калі збяруцца мясцовыя жыхары. Можа падацца дзіўным, што звяры і птушкі не баяліся, а самі ішлі да яго. Ды толькі незвычайны гэта быў чалавек. Ён разумеў мову ўсяго жывога! Лесніком яго людзі лічылі, а насамрэч ён быў лесавіком.

З усіх куткоў на Вялікую паляну сышліся звяры, зляцеліся птушкі, сталі вітаць гаспадара лесу.

— Дапамога патрэбна, мае дарагія! — звярнуўся да іх лесавік. — Хачу ў наш Дзівосны лес пасяліць вось гэтую малечу.

Ён паставіў на зямлю плецены кошык, прыўзняў стракатае покрыва і дастаў з-пад яго ярка-руды пухнаты камячок, які раскруціўся і стаў на чатыры лапкі.

— Ліса! — выгукнуў барсук.

— Аёечкі! — ускрыкнула зайчыха і павалілася на зямлю.

— Вазьміце да сябе, няхай тут жыве, — сказаў лесавік.

— Як?!  Як  яна  будзе  жыць тут?! — гучна запытаўся заяц, дапамагаючы сваёй жонцы падняцца на лапы. — Аднясі яе ў Пушчу Драпежнікаў, там ёй месца!

—       Ліс там не засталося, гадаваць малечу няма каму, у Пушчы яна загіне, — адказаў лесавік. — Я прашу, каб сярод вас знайшоўся той, хто возьме яе да сябе.

Адмовіць гаспадару леса, які ўсё жыццё клапаціўся пра іх, жыхары не маглі, але ніхто не хацеў браць ліску.

— Прывядзі каго іншага — мы з жонкай возьмем! — сказаў заяц. — Але пусціць да сябе драпежніцу? У нас дзеці! Прабач, мы не можам!

— Мы б узялі, але ў нас сям’я вялікая і проста месца ў нары няма! — паціснуў плячыма барсук.

— А мы перасяляцца думаем, бо наша дупло старое ды патрэсканае і вецер дзьме з усіх бакоў! — жаліўся янот. — Знойдзем новае жытло — возьмем яе да нас.

— Не падыходзіць, трэба зараз яе некуды пасяліць, — задумліва прагаварыў ляснік-лесавік.

Бабры  сказалі,  што  ліса  не  можа жыць у іхняй хатцы, бо ўваходы ў яе пад вадой. Вавёркі нагадалі, што лісы па дрэвах не лазяць. Вожыкі спаслаліся на сваю калючасць і малую жылую плошчу. Казулі, ласі і алені ўвогуле дома не маюць. Гнёзды птушак таксама не для лісы. Карацей кажучы, не знаходзілася ў Дзівосным лесе для няшчаснай малечы месца. Глядзела яна на іх, і вочы яе слязамі напаўняліся.

— Я магу ў свой бярлог узяць, — сказаў мядзведзь.

— Во! Праўда што! — загаманілі звяры. — Мядзведзь адзін жыве, месца шмат! Бяры!

Буры ўздыхнуў, падышоў да лесавіка, прысеў каля рудога камячка.

— Ну, як зваць цябе?

— Лісачка Красуня! — адказала малая.

— Будзеш у берлагу жыць? — запытаўся мядзведзь.

— Паказвай! — махнула лапкай пухнатка.

Мядзведзь павёў яе дадому, лесавік пайшоў з імі, а следам рушылі і ўсе мясцовыя.

— Гасцінна запрашаю! Мой дом — твой дом! — сказаў касалапы.

Красуня толькі крок у мядзведжае жытло зрабіла — і адразу выскачыла назад.

— Што гэта?! Нейкая яма цёмная! Я там жыць не буду!

Звяры зноў напружыліся. Няўжо трэба новы варыянт шукаць?

— Іншага дома ў мяне няма! — адказаў мядзведзь.

— Перабірайцеся ў маю леснічоўку! — прапанаваў лесавік. — Вам там добра будзе. Красуня да сённяшняга дня з людзьмі жыла, і ты, мядзведзь, згадаеш былое.

Ведаў гаспадар леса, што некалі Бурага за хатнюю жывёлу трымалі. Узялі      з леса         маленькім і гулялі з ім, пакуль не вырас. Неблагія людзі былі, не прадалі ў які цырк ці заапарк, а проста ў лес адпусцілі. Толькі родзічаў ён ужо страціў і пасля вяртання ў лес жыў адзін. Ён лепей за іншых разумеў, як няпроста вярнуцца. Перажываў за маленькую ярка-рудую пухнатку, вось і падахвоціўся забраць сабе. Дый лесавік шапнуў мядзведзю, што гарадское жыццё ліскі было няпростае, і папрасіў пакуль ні пра што яе не распытваць, бо такія размовы прынясуць малой пакуты. Калі стане давяраць — сама раскажа.

Агледзеўшы  леснічоўку,  лісачка  згадзілася:

— Шпалеры і фіранкі памяняем, дыванок каля майго ложка пакладзем, стол абрусам засцелем — і будзе добра.

Буры толькі ўздыхнуў.

— Мядзведзь, пакармі мяне! — сказала лісачка. — Я галодная наскрозь!

— Як-як? — здзівіўся мядзведзь.

— Наскрозь! Значыць, вельмі-вельмі галодная! — удакладніла пухнатка.

Мядзведзь пайшоў на кухню гатаваць, а лісачка адправілася пагуляць.

Выйшла з леснічоўкі, агледзелася. Зайчыкі праз пень скачуць, пэўна, там весела. Накіравалася Красуня да іх у госці.

Зайчыха, як толькі ўбачыла яе, затрымцела, захвалявалася, але выправадзіць не рашылася, бо лесавік прасіў прыняць новую жыхарку.

— Красунечка, ты галодная? — запыталася зайчыха.

Баялася яна, што ліса паляваць пачне.

— Вельмі галодная! — энергічна паківала галавой малая.

— Сядай, я цябе піражкамі пачастую!

Апетыт у госці быў выдатны. Лісачка  з’ела  ўсе  піражкі,  што  зайчыха  на цэлую сям’ю напякла.

— Дзякую, цётухна! — ветліва сказала Красуня і пайшла з зайчанятамі гуляць.

— Сытая ліса на зайцоў не палюе! — з палёгкай уздыхнула гаспадыня і распачала наноў піражкі пячы.

Зайцы скакалі праз пень значна лепей. Лісачка то чаплялася, то не пераскоквала, а трапляла акурат на яго.

— Цяжкаватая ты! Тоўсценькая! — сказаў зайчык.

— Я не тоўсценькая, а пухнаценькая! — пакрыўдзілася Красуня. — У мяне футра шыкоўнае, аранжавае, як сонца! А вы — шэрасць!

Яна задрала нос і важна пайшла, пазбавіўшы зайцоў сваёй увагі.

Мядзведзь сустрэў гадаванку стосам гарачых бліноў. Апетытны водар так і прывабліваў! Лісачка ўскочыла на зэдлік, што стаяў ля стала. Малеча не даставала да талеркі, таму мядзведзь паклаў на сядзенне падушачку.

— Апетыт у цябе добры! — усміхнуўся Буры, назіраючы за тым, як стос змяншаецца.

— Не скарджуся! — прамармытала Красуня. — Каб не піражкі цётухны зайчыхі, дык я б усе твае смачныя блінцы з’ела!

— Дык цябе пакармілі ўжо? — здзівіўся мядзведзь.

— А то! Не хадзіць жа мне галоднай! А лесавік усім сказаў пра мяне клапаціцца!

Красуня выцерла сурвэткай лапы і, кінуўшы: «Я гуляць!» — пайшла. Буры ўздыхнуў і пачаў прыбіраць са стала.

Гісторыя першая

Лісачка — навасёлка

Другая частка казкі будзе апублікавана на Слушна на наступным тыдні 

Шахматная каралева (казка) + аўдыё

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"