16.08.2022
16.08.2022

Жырафа (казка) + аўдыё

logo
Адукацыя і выхаванне
0 42
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A


 

Кожную раніцу жырафа прачынаецца ад таго, што ў яеным заапарку занадта высока паднялі сонца. За гэта адказваюць супрацоўнікі заапарка. Яны і вырашаюць, калі ў яе будзе дзень, калі ноч, калі сняданак, калі дождж.  Сонца абпальвае жоўтую скуру і схавацца ад гэтага можна толькі пад дрэвам.

Ды каб перайсці да дрэва трэба падняцца са свайго месца. Таму калі ўжо ісці, то гэта ўжо дакладна не вернешся да сну. Жырафа хутка гэта зразумела і перастала падыходзіць да дрэва. Адразу да кавалка возера, які дастаўся ёй. За межы сваёй клеткі яна ніколі не выходзіла.

Вада ў возеры халодная і з бурбалкамі, быццам газіроўка. Варта ступіць туды нагамі і ўсё навокал пачынае шыпець. Піць яе зусім немагчыма, слёзы наварочваюцца на вочы. Таму жывёла толькі мыецца там. А ўжо калі выходзіць з вады, то ззяе на сонцы, як каштоўны камень.

Жырафа

У яе вялікая клетка, па якой можна хадзіць з аднаго кута ў другі ажно 15 хвілін. У малп злева ад яе толькі 7 хвілін, а ў слана і сланіхі справа — 18. Затое ў арла насупраць усяго паўтары. Ды яму і не патрэбна.  Гэнаму абы толькі ўверх. Шкада, што да лапы вяроўка прывязана.

Жырафа сябравала з арлом, бо ён таксама быў самотны. Птушка ўжо была старой і стомленай. Некалі, яшчэ да яенага з’яўлення тут ён быў вольным і ў яго была арліца. У іх былі дзеці. А потым іх усіх схапілі і пасадзілі ў заапарку.

Арол

Птушаняты выраслі і супрацоўнікі забралі іх, а арліца ад суму памерла. Жырафа пазнаёмілася з ім ужо старым. Арол вельмі разумны і шмат чаго ведае пра заапарк. Але яе ўсё роўна пабаіваецца, бо кажа, што ніколі такіх як яна не бачыў. Словы арла заўсёды палохалі жырафу.

Калі яна адна на свеце, то адкуль яна з’явілася? Жывёла не ведала ні бацькі, ні маці. Можа і іх таксама няма? Што за пачвара яна такая? Незграбная, жоўтая ў плямах, з такой доўгай шыяй і няўдалай галавой. Кожную раніцу, калі жырафа глядзела на сябе ў воды возера, яна не разумела, чаму яна такая.

Жырафа 3

Марыла, што магла нарадзіцца падобнай да сланоў ці малп. Бо яны існуюць і іх шмат. У ва ўсім заапарку адразу некалькі клетак з такімі ж істотамі. А жырафа толькі адна. Так сумна ад гэтай думкі. Калі яна ў заапарку адна, то, напэўна, і ва ўсім свеце адна-адзіная.

З зайздрасцю яна глядзела на слана і сланіху.  Шэрая гладкая скура так цікава блішчэла на сонцы. Ды так хутка сохла пасля купання і вадапою. Яны заўсёды былі разам. Ні на кога не звярталі ўвагі. Асабліва калі ў іх з’яўляліся сланяты.  Жырафа гэта бачыла.

Слонята

Яны былі клапатлівымі бацькамі. Паўсюль вадзілі дзяцей за сабой. Ніколі не пакідалі. Пакуль тыя не вырасталі і супрацоўнікі заапарку іх не забіралі.  Не доўга сумавалі слон і сланіха, бо заставаліся ўдвох. Аднойчы арол распавёў жырафе, чаму ў слана абламаны бівень.

Да таго як трапіць у заапарк, слон і сланіха сустрэліся на волі. Яна была самай маладой і прыгожай сярод сваіх. Слон адразу ў яе закахаўся і паабяцаў сабе, што пераможа ўсіх, каб быць з ёй. Быў другі, які хацеў быць са сланіхай. У жорсткай бойцы наш слон перамог тога, але зламаў бівень.

Хоць і непрыгожа з паламаным, але для сланіхі яены слон самы лепшы на свеце. Бо яна ведае, чаму ён абламаны. Жырафа зачаравана слухала гэтую гісторыю і марыла, што некалі і за яе нехта будзе біцца. Але на яеным целе няма нічога такога, што магло б быць у такога ж як яна, што можна зламаць.

Жырафа, сказочная

Ад такіх думак рабілася сумна і жывёла развітвалася з арлом. Ішла бліжэй да малп, каб паесці ежу. Яе штодня прыносілі супрацоўнікі заапарку, бо есці сваіх суседзяў жывёлы не маглі. Абдумваючы невясёлыя думкі, жырафа глядзела на малп.

Тыя заўсёды былі вясёлыя, скакалі па сваім дрэвам і гучна крычалі. Жырафа б не вытрымала, калі б у яе быў такі сябра. А яны ўдвох заўсёды былі такія. Істоты на двух нагах, які звычайна прыходзілі пасярод дня. Их моцна любяць. І сланоў таксама.

Толькі жырафа і арол ім не цікавы. Гэтыя двуногія істоты прыходзяць, глядзяць на яе з поўхвіліны, а потым адварочваюцца і пачынаюць смяяцца з малп. У моманты, калі нехта трохі долей глядзіць на яе, то ў жывёлы з’яўляецца надзея, што яны пазналі яе.

Жырафа 4

Можа ведаюць, дзе яшчэ такога знайсці. Потым істота ізноў адварачваецца і жырафа разумее, што гэта ізноў не тое. Двуногая жывёла проста глядзела на тое, што яшчэ не бачыла.

А вы не бачылі такіх як жырафа?

https://bel.24health.by/axvyara-glebe-filasofskaya-kazka/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 42

Глядзіце таксама