02.07.2018
02.07.2018

Дзіця і парадак. Ці можна іх сумясціць?

logo
Адукацыя і выхаванне
0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Парадак у доме, а дакладней яго адсутнасць, частая тэма для сямейных спрэчак, асабліва ў сем'ях з дзецьмі. Усім бацькам хочацца, каб іх дзіця выгадна адрознівалася ад аднагодкаў любымі сваімі станоўчымі праявамі. Дачакацца такіх паводзінаў ад сваіх дзетак у навядзенні парадку ўдаецца не заўсёды і не ўсім. Хаос у дзіцячым пакоі – гэта ўсяго толькі адсутнасць сістэмы знаходжання рэчаў. Стварыць з малым сістэму парадку – ваша сумесная задача.    

Чаму так важна прывучыць дзіцёнка да акуратнасці?

Таму што парадак у доме – гэта:

  1. Заўсёды аператыўнае знаходжанне патрэбнай рэчы.
  2. Мінімізацыя шкоды пылу. Пры гэтым зніжаецца верагоднасць развіцця алергічных рэакцый і заражэння паразітамі (пылавы клешч) і інфекцыйнымі захворваннямі.
  3. Зніжэнне рызыкі траўматызму з-за несабраных цацак.
  4. Візуальны камфорт пры прыняцці гасцей.

Як выхоўваць у дзіцяці чысціню?

 
Таццяна Грынкевіч
Сямейны псіхолаг
Формула простая: спачатку вы робіце нешта разам з дзіцёнкам, потым ён робіць сам, а вы, давяраючы яму, падбадзёрваеце і дапамагаеце пры неабходнасці. І, нарэшце, ён усё робіць адзін, а вы ім ганарыцеся.

З якога ўзросту можна прывучаць малога да парадку?

Як толькi малы пачаў самастойна даследаваць тэрыторыю, можна смела пачынаць прасіць яго перамясціць тую ці іншую рэч у патрэбнае месца, дзякуючы вашаму прыкладу.

 
Таццяна Грынкевіч
Сямейны псіхолаг
У гэтым узросце ў дзяцей адбываецца станаўленне паводзінскай праграмы. У больш агульным сэнсе – гэта перайманне дарослых. У гэтым узросце ў дзяцей адбываецца станаўленне паводзінскай праграмы. У больш агульным сэнсе – гэта перайманне дарослых.

Чым менш малое, тым ярчэй у яго выяўляецца схільнасць да паслушэнства і выканання ўказанняў бацькоў. Гэта абумоўлена тым, што дзіця знаходзіцца ў перыядзе пазнання навакольнага свету і ў вельмі цесным кантакце з бацькамі.

 
Таццяна Грынкевіч
Сямейны псіхолаг
Дзеці ад прыроды досыць паслухмяныя. Гатоўнасць малыша слухацца вызначаецца не натацыямі і павучаннямі, не пакараннямі і загадамі, а якасцю прыхільнасці. Таму найважнейшая задача бацькоў у гэты перыяд развіцця дзіцяці (ад 1 да 3 гадоў) складаецца ў тым, каб сфарміраваць устойлівую сувязь з дзіцём.

Як прывучаць малога да парадку і чысціні?

Лепш за ўсё пачаць прывучаць дзіцёнка да парадку ў гульнявой форме. Галоўнае загадзя расказаць яму (а лепш паказаць, памятаем пра перайманне), што і дзе павінна ляжаць. Можна разам вызначыць месца для цацак, даўшы малому права выбару арганізацыі сваёй прасторы.

Найбольш аптымальны спосаб знаходжання патрэбных рэчаў для малыша – гэта размеркаванне яго цацак і прадметаў вертыкальна на стэлажы. Гэтак яму будзе лягчэй арыентавацца ў сваіх рэчах і выбіраць неабходнае. Дастаць патрэбную цацку з шуфляды або скрынкі зможа толькі больш дарослае дзіця, у якога ўжо будзе сфарміравана дакладнае арганізаванае ўспрыманне. Малы ж будзе выцягваць адтуль усё без разбору.

Не забывайце заахвочваць ініцыятыву дзіцяці. Падтрымлівайце любую спробу малечы дапамагчы вам па гаспадарцы. Не забараняйце дзіцяці дапамагаць, нават калі вынік яго працы больш нагадвае шкоду.

 
Таццяна Грынкевіч
Сямейны псіхолаг
Ва ўзросце 2-4 гадоў дзеткам падабаецца быць у ролі матуліных памочнікаў. Тут галоўнае разумець, што для іх важны працэс і кантакт з бацькамі, а не вынік. Лепш потым перарабіць гэтую працу, але так, каб дзіця гэтага не бачыла, але не забіраць анучу або венік, адбіваючы жаданне дапамагаць. Першапачаткова не варта нават спрабаваць тлумачыць малому, што ён робіць не так. Не давайце яму складаных заданняў і будзьце цярплівыя, чакаючы.

Самыя базавыя рэчы асвойваюцца з года да трох, яны і вызначаюць у далейшым якасць нашага жыцця. Дзіця і парадак можна сумясціць, але толькі сумеснымі намаганнямі.

Ствараючы цяпер разам з дзіцяці сістэму навядзення парадку ў побыце, вы закладваеце аснову сістэмы парадку ў галаве будучага дарослага чалавека.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 19

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і сайта «Слушна».