22.01.2020
22.01.2020

Рэдкія і папулярныя імёны нованароджаных-2019

logo
Навiны
0 29
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Летась у рэспубліцы зарэгістравана больш за 88,3 тысячы нованароджаных, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Шыбко. Па выніках года ў топ-10 увайшлі такія імёны для хлопчыкаў, як Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей. Дзяўчынак часцей за ўсё называлі Софія, Ганна, Марыя, Ксенія, Анастасія.

Як размеркаваліся самыя папулярныя імёны па абласцях?

Брэсцкая вобласць

  1. Міхаіл, Арцём, Іван, Максім, Цімафей.
  2. Софія, Марыя, Ганна, Паліна, Анастасія.

Віцебская вобласць

  1. Арцём, Максім, Аляксандр, Мікіта, Мацвей, Іван, Ягор.
  2. Софія, Дар'я, Марыя, Ксенія, Анастасія, Мілана.

Гомельская вобласць

  1. Арцём, Максім, Аляксандр, Іван, Мацвей.
  2. Софія, Дар'я, Ксенія, Ганна, Паліна.

Гродзенская вобласць

  1. Арцём, Максім, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей.
  2. Софія і Соф'я, Ксенія, Дар'я, Анастасія, Мілана, Вікторыя, Аліса, Паліна.

Мінск

  1. Максім, Арцём, Міхаіл, Раман, Аляксандр.
  2. Софія, Ганна, Марыя, Аліса, Ксенія.

Мінская вобласць

  1. Арцём, Максім, Мацвей, Іван, Аляксандр.
  2. Софія, Дар'я, Ганна, Ксенія, Марыя.

Магілёўская вобласць

  1. Арцём, Максім, Мацвей, Цімафей, Аляксандр.
  2. Софія, Ксенія, Ганна, Марыя, Анастасія.

Рэдкія імёны

Імёны нованароджаных

У 2019-м годзе бацькі пачалі часцей называць дзяцей рэдкімі імёнамі. Толькі ў сталіцы імёны 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынкі ў запісах актаў аб нараджэнні не паўтараюцца. Сярод рэдкіх, якія бацькі давалі сынам, – Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў і Вітаўт. Дачок называлі Асоль, Венера, Джэніфер, Лёля, Рагнеда.

Рэдкія імёны ў рэгіёнах Беларусі

Дзяўчынкі: Мерсэдэс, Германіка, Айсэль, Весяліна, Златаславія, Міледзі, Дабраміла, Эльза, Аян, Ясна, Луна, Лея, Вірсавія, Лазарына, Любава, Ясміна, Сімона, Сена, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядзвіга.

Хлопчыкі: Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Аўтандзіл, Мейліс, Тадэвуш, Фама, Марцін, Лявонцій.

Больш часта рэдкія імёны атрымлівалі дзяўчынкі. А найбольшая колькасць дзяцей з імёнамі незвычайнымі – у Мінску і ў абласных цэнтрах.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 29

Журналіст газеты «Медыцынскі веснік»