15.08.2017
15.08.2017

Школьнай форме быць

logo
Навiны
0 7
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пытанне школьнай формы неаднаразова ўздымалася кіраўніком дзяржавы. Яно не засталося па-за ўвагай і сёння на працоўнай сустрэчы Прэзідэнта з віцэ-прэм'ерам Васіліем Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

Як адзначыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, кажучы пра падрыхтоўку да школы дзяцей з малазабяспечаных сем'яў: «Формула адна - каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартухі, гольфы ці сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, што зусім не багатыя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак».

Адзначым, што ў многіх краінах свету школьная форма з'яўляецца абавязковай для ўсіх вучняў. Прычым у такіх краінах, як Англія, Японія дызайн яе распрацоўваецца асобна для кожнай школы і служыць прадметам гонару школьніка.

У нашай краіне пакуль гэтае пытанне знаходзіць шмат праціўнікаў. Магчыма, нам проста патрэбен час, каб сфарміраваць школьную карпаратыўную культуру?

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 7