21.12.2017
21.12.2017

«Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!»

logo
Навiны
0 6
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пад такім слоганам ў Мінску прайшла заключная інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Здаровае сэрца – доўгае жыццё». Яе арганізавалі ў гандлёвым цэнтры «Галерэя Мінск» у рамках Дня здароўя для работнікаў і наведвальнікаў.

На працягу года прайшло каля 52 Дзён здароўя, у якіх прынялі ўдзел 40119 чалавек. Акцыю падтрымалі гіпермаркеты і ўнівермагі, аптэкі РУП «Белфармацыя», а таксама прамысловыя прадпрыемствы горада.

Былі размешчаны кансультацыйныя пункты, дзе ўсе ахвочыя змаглі памераць ціск, прайсці ЭКГ і пракансультавацца ва ўрачоў-кардыёлагаў.

 

 
Сняжана Каўрыга
Кіраўнік Гарадскога Цэнтра здароўя, урач-валеолаг, спецыяліст па нутрыцыялогіі
З пачатку года пры правядзенні гэтай акцыі быў выяўлены павышаны артэрыяльны ціск – у 25 тысяч чалавек. Неадкладную дапамогу атрымалі 3940 чалавек. Мераць ціск навучыліся – 17 тысяч, а пракансультаваліся ў спецыялістаў 27 тысяч чалавек. Пры гэтым праводзілася анкетаванне, у якім паўдзельнічалі 35415 наведвальнікаў. Фактарамі рызыкі самі ўдзельнікі акцыі назвалі: курэнне, нерацыянальнае харчаванне і залішнюю вагу. Прычым курэнне як фактар рызыкі сардэчна сасудзістых захворванняў у анкетаваных набрала больш за 90%, хоць у пачатку правядзення акцыі, фактарам рызыкі большасць наведвальнікаў адзначыла залішнюю масу цела.
 
Вольга Еўтух
Загадчыца амбулаторна-паліклінічнага аддзела гарадскога кардыялагічнага цэнтра 2-ой гарадской клінічнай бальніцы
Хваробы сістэмы кровазвароту займаюць першае месца сярод прычын смерці ад неінфекцыйных захворванняў. Гэта 60% сярод усяго насельніцтва і 30% сярод працаздольных грамадзян. У Рэспубліцы Беларусь сардэчна-сасудзістыя захворванні – галоўная прычына інваліднасці. За апошнія два гады кардыялагічнай службе ўдалося стабілізаваць зніжэнне смяротнасці ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў у працаздольнага насельніцтва. Сярэдняя працягласць жыцця ў жанчын Беларусі складае 78 гадоў, у мужчын – 66. Для параўнання: у Швейцарыі мужчыны і ў Японіі жанчыны жывуць у сярэднім каля 82 гадоў.

Па дадзеных шматлікіх эпідэміялагічных даследаванняў у 2/3 выпадкаў развіццё хвароб сістэмы кровазвароту і прычыны, якія іх выклікалі, з'яўляюцца кантралюемымі. Як правіла, яны звязаныя з ладам жыцця чалавека – курэнне, гіпадынамія, злоўжыванне алкаголем і памылкі ў харчаванні.

Таму самы практычны і недарагі шлях прафілактыкі не медыцына, а здаровы лад жыцця.

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 6

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і сайта «Слушна».
Глядзіце таксама