Наступнае наша падарожжа з турыстычнай кампаніяй TravelAgency.by было ў горад Гродна. Гэта адна з самых папулярных экскурсій кампаніі, паўдзельнічаць у якой едуць як беларусы, так і замежныя турысты.
Гродна, адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, у 2025 годзе ён працягвае здзіўляць турыстаў сваім унікальным спалучэннем сярэднявечнай архітэктуры, маляўнічых вулачак і сучаснай гарадской культуры.
Горад, размешчаны на беразе Нёмана, прапануе падарожнікам разнастайныя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць не толькі дакрануцца да шматвяковай гісторыі, але і пазнаёміцца з дынамічным сучасным жыццём гэтага дзіўнага месца.
Спачатку разам з экскурсаводам TravelAgency.by вы адпраўляецеся ў насычаную пешаходную экскурсію па гістарычным цэнтры Гродна пазнаёміць вас з галоўнымі славутасцямі горада. Вы пройдзецеся па вузкіх вулачках Старога горада і ўбачыце наколькі сёння насычана жыццё беларускай Гродзеншчыны.
Пасля экскурсіі першай лакацыяй, дзе вы спыняецеся аж на паўтары гадзіны, з’яўляеццца адзіная галерэя халоднай сброі ў Беларусі «Грышук Арсенал». Галерэя маладая, але багатая на гістарычныя экспанаты. Адкрыў яе ганаровы грамадзянін горада Гродна, мецэнат і калекцыянер Грышук Анатоль Георгіевіч.
Галерэя прадстаўлена рознымі відамі парадных і ўзнагародных клінкоў XIX–XX стагоддзяў, калекцыяй ордэнаў і медалёў Расійскай Імперыі і краін свету, прадстаўленая Ордэнам Святога Георгія, ордэнам Святой Ганны і іншымі высокімі ўзнагародамі, залай палявання і рыбалкі, а таксама залай Алімпійскай славы.
У галерэі «Грышук Арсенал» прадстаўлены арыгіналы халоднай зброі, некаторыя экспанаты можна патрымаць у руках ці прымерыць, напрыклад, даспехі ці мундзір, а таксама сапраўдныя залатыя медалі наймацнейшага чалавека свету – Аляксандра Курловіча.
Экскурсію па галерэі праводзіць мясцовы экскурсавод, але з вамі побач заўсёды знаходзіцца экскурсавод TravelAgency.by, які таксама можа расавесці шмат цікавых фактаў аб дадзеным месцы альбо адказаць на вашыя пытанні.
Літаральна ў 200-ста метраў ад галерэі знаходзіцца знакаміты Фарны касцёл, у які вы зможаце зайсці пасля наведвання галерэі.
Архітэктурная дамінанта старога горада — кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя пачатку XVIII стагоддзя. Назва «Фарны» не мае дачынення да асвятляльных прыбораў. Так называюць каталіцкія храмы, якія не адносяцца да манастыроў, гэта значыць парафіяльныя. Унутры касцёл упрыгожваюць фрэскі і адзін з самых высокіх драўляных алтароў у Беларусі (21 метр), а звонку — самы стары працоўны гадзіннік ва ўсёй Еўропе. Лічыцца, што іх сабралі яшчэ ў XII стагоддзі, а першыя згадкі пра іх зафіксаваны ў 1496 годзе.
Каталіцкі касцёл Святога Францішка Ксаверыя — надзвычайны помнік архітэктуры ў стылі барока. Будынак асвяцілі ў 1705 годзе. Абавязкова вывучыце яго пышныя інтэр'еры.
Храм уяўляе сабой адну з самых вялікіх барочных базілік Усходняй Еўропы, яго даўжыня 60 метраў, а шырыня ў трансэпце 33 метры. Па ўзоры гродзенскага езуіцкага касцёла пабудаваны касцёл дамініканаў у польскім Ружанастоку.
У інтэр'еры 13 алтароў і амбон. Галоўны фасад касцёла ўпрыгожаны шэрагамі пілястраў з ляпнымі капітэлямі. Верхнія ярусы веж маюць увагнутыя формы ў духу ракако. Пад цэнтральным, трохкутным франтонам размешчана ўпрыгожаная ракальнай ляпнінай ніша, у якой знаходзіцца скульптура святога заступніка касцёла Францыска Ксаверыя. На франтоне ўстаноўлены дзве невялікія скульптуры святых. З двух бакоў ад галоўнага ўваходу, у нішах, размешчаны буйныя драўляныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла.
Галоўную залу храма ўпрыгожвалі многія вядомыя майстры. Вышыня алтара складае прыблізна 21 метр. Гэта адзін з самых высокіх драўляных барочных алтароў Еўропы. Аўтарам гэтага выдатнага твора мастацтва з'яўляецца нямецкі скульптар Ян Крысціян Шміт з Варміі.
Святыня з'яўляецца галоўным храмам усёй Гродзенскай дыяцэзіі і адным з найважнейшых духоўных цэнтраў католікаў Беларусі.
Пад бокам у Фарнага касцёла прымасцілася незвычайная аптэка. Яна працуе як мінімум з 1687 года і лічыцца самай старой у Беларусі. У аптэцы і зараз можна купіць лекі, але самае цікавае знаходзіцца ў зале-музеі. Тут стварылі «зёлкавую лабараторыю»: у куце стаіць ступа з мелам, па сценах развешаны медныя каўшы і пучкі травы, а пад паліцамі з бурбалкамі вісіць пудзіла кракадзіла.
Пасля касцёла вы будзеце праходзіць каля знакамітага драматычнага тэатра горада на Нёмане.
Мадэрнісцкі будынак тэатра прыцягвае погляд незвычайнай формай. Часцей за ўсё яе параўноўваюць з перавернутай каронай, але архітэктар Генадзь Мачульскі ўкладваў у вонкавае аблічча іншы сэнс.
Экскурсаводы TravelAgency.by даюць магчымасць турыстам зрабіць тут прыгожыя фотаздымкі і натхніцца архітэктурай, яркімі і запамінальнымі відамі.
Пасля прыгляду касцёла вы адпраўляецея на смачна абед, а затым на экскурсію ў мяцовы Музей рэлігіі.
Музей з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь музеем дадзенага профілю. Задача музея — знаёмства з гісторыяй і культурай народаў, якія жывуць у Беларусі, выхаванне павагі да іх рэлігійных поглядаў, выхаванне культуры талерантнасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і канфесій. У 1992 г. будынкі, у якіх знаходзіўся музей, былі перададзены адноўленаму жаночаму манастыру. Музей атрымаў новы будынак — помнік грамадзянскай архітэктуры — палац XVIII—XIX стст.
У 2009—2012 гг. пасля рэстаўрацыі будынка былі пабудаваны новыя экспазіцыі: «Эпоха. Час. Будынак», «Рэлігія і культура ў Беларусі»; працуюць выставачныя залы, канцэртная зала на 90 месцаў.
Дзе, як не на Гродненшчыне, ёсць столькі канфесій: існуюць цэрквы, касцёлы, кірха, сінагога, нават татары жылі зусім побач з горадам. Таму прадставіць тут поўны зрэз рэлігій Беларусі прасцей, чым у іншых месцах.
Пасля наведвання музея вы зможаце ўбачыць Стары і Новы замак Гродна.
Замкі падзелены ровам, праз які перакінуты мост. Першая крэпасць на Замкавай гары з'явілася яшчэ ў XI стагоддзі, будынак Старога замка, які стаіць на гары зараз, у XVI стагоддзі пабудаваў польскі кароль Стэфан Баторый. Стары замак шмат разоў перабудоўвалі і абнаўлялі..
Калі прайсці па мосце да параднай брамы з вежай, увянчанай цыбулькай, трапіце ў замкавы двор. У будынку знаходзіцца музей гісторыі замка. Тут жа — аглядная пляцоўка з відам на Нёман і Каложскую царкву.
Новы замак збудавалі для літоўскіх і польскіх каралёў у XVIII стагоддзі. Цяпер унутры працуе гісторыка-археалагічны музей.
Калі павернеце направа ад варот Новага замка, упрыгожаных сфінксамі, і пройдзеце пару дзясяткаў метраў, выявіце лепшы ракурс на Нёман і Стары замак.
Ля ўзгорка, на якім стаіць Стары замак, знаходзіцца дзейная пажарная частка № 1 з каланчой. Апоўдні навокал не праціснуцца: турысты збіраюцца, каб паслухаць трубача. Штодня ў 11:58 музыка ў старажытнай пажарнай форме паднімаецца па прыступках на вяршыню каланчы і іграе на трубе. Мелодыя кожны раз розная: тут і творы беларускіх кампазітараў, і сусветная класіка, і сучасныя хіты.
Франтон пажарнай часткі ўпрыгожаны роспісам з выявамі пажарных у форме розных гадоў. Справа да вогнеборцаў прымасцілася дзяўчына, у якой кожны адразу пазнае Джаконду. Аўтар карціны — гродзенскі мастак Уладзімір Качан. Ён лічыць, што нічога дзіўнага ў з'яўленні Моны Лізы побач з пажарнікамі няма: паводле яго слоў, пажарная служба гэтак жа актуальная і вечная, як работа Леанарда да Вінчы.
Унутры пажарнай службы ёсць музей з дыярамай пажару 1885 года, падчас якога згарэў амаль увесь горад. Таксама сярод экспанатаў — антыкварныя брандспойты, бусакі, сякеры і старажытныя фота. Патрапіць у музей можна толькі па папярэднім запісе.
Вуліца Савецкая - адна з самых старых у Гродне. За сваю пяцівекавую гісторыю яна паспела пабыць і Віленскай, і Дамініканскай, і Саборнай. Цяпер гэта галоўная пешаходная артэрыя горада. Многія параўноўваюць Савецкую з маскоўскім Старым Арбатам, аднак падабенства тут толькі ў тым, што абедзве вуліцы пешаходныя. У адрозненне ад маскоўскай вуліцы, па Савецкай любяць гуляць не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары.
Пасля дастаткова прцяглай пешаходнай экскурсіі кампанія TravelAgency.by прапануе вам адправіцца, каб убачыць адно з самых важных цудаў Гродзеншчыны — Каложскую царкву.
Царква XII стагоддзя на крутым беразе Нёмана — гэта адзін з самых старых праваслаўных храмаў свету. Яе пабудавалі з плоскай цэглы — плінфы, а звонку ўпрыгожылі ўстаўкамі з адпаліраваных каляровых валуноў і маёлікі. За сваю гісторыю Каложскі храм неаднаразова разбураўся падчас войнаў. У сярэдзіне XIX стагоддзі палова сцен царквы наогул абрынулася ў раку. У ходзе рэстаўрацыі сцены аднавілі, але не з каменя, а з дрэва.
Унутры царквы ёсць археалагічнае акно, праз якое бачна, наколькі храм пайшоў у зямлю за стагоддзі сваёй гісторыі. У царкве цудоўная акустыка. За гэта адказваюць збаны-галаснікі, умураваныя ў сцены яшчэ падчас пабудовы: яны дапамагаюць гуку адбівацца ад сцен. Пачуць эфект можна падчас службы, калі спявае мужчынскі хор.
Турысты кажуць, патрапіўшы аднойчы ў гэты храм, ты ўжо ніколі не зможаш яго забыць. Таму заехаць сюды трэба абавязкова, каб адчуць унутраную гармонію і пазнаёміцца з унікальнымі аб’ектамі Гродзеншчыны.
Выязджаць з Гродна вы будзеце праз вуліцу Элізы Ажэжка, дзе зможаце адчуць асаблівы каларыт і ўнікальнасць рэгіёна. Тут на вашым шляху сустрэнецца будынак Дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы.
Галоўны корпус універсітэта на вуліцы Ажэшка знаходзіцца ў будынку ХІХ стагоддзя. Яго сцены багата ўвіты лозамі дзявочага вінаграда, і круглы год турысты пазіруюць тут для фота. Асабліва эфектна будынак выглядае восенню, калі лісце становяцца барвова-чырвонымі.
Дадзеная вуліца сёння носіць назву вялікай пісьменніцы, звязанай з гісторыяй горада, Элізай Ажэшка. Сама вуліца сфарміравалася ў другой палове ХVIII ст., калі па ініцыятыве старасты горада і падскарбія Рэчы Паспалітай Антонія Тызенгаўза на месцы вёскі Гарадніца быў пабудаваны гісторыка-культурны комплекс Гарадніца.
Менавіта тады вуліца атрымала сваю першапачатковую назву Раскоша, ад назвы карчмы, якая знаходзілася ў канцы вуліцы. У сваю чаргу пачыналася яна карчмой «Жабрак», якая знаходзілася на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Аблвыканкам. У 1795—1832 гг. вуліца насіла назву Верцялішскай, паколькі адсюль ішла дарога на Верцялішкі. У другой палове ХIХ ст. яна стала звацца Садовая, паколькі ўздоўж вуліцы ў сучасным парку Жылібера знаходзіўся батанічны сад.
Сама вуліца вельмі прыгожая, тут можна знайсці шмат цікавых гістарычных і культурных а’'ектаў, а таксама зрабіць сабе прыгожую фотасессію.
З Гродна звычайна прывозяць вышытыя льняныя ручнікі і абрусы, кераміку і травяны чай «Гарадзенская гарбата». Апошні — фірмовы сувенір з Гродна.
У Гродне прыемна крыху заблудзіцца: у цэнтры горада нямала ўтульных дворыкаў, многія з якіх прахадныя. Падчас экскурсіі гід кампаніі TravelAgency.by абавязкова дае вольны час турыстам, каб яны змаглі няспешна самі прагуляцца па вулачках горада і адчуць увесь прыток энергіі, пазнаёміцца з гродненскімі месцамі сілы.
Напрацягу ўсяго шляху вы пачуеце немала цікавых гістарычных фактаў і легенд, зможаце сапраўды зразумець адметнасці беларускай культуры і знайсці для сябе самую важную адметнасць рэгіёна. Дзякуючы TravelAgency.by ваша падарожжа будзе не толькі камфортным, але і сапраўды казачным.
Жамчужыны Брэстчыны. Чаму важна пабываць у Брэсцкай крэпасці і Белавежскай пушчы?
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by