15.12.2022
15.12.2022

Што падарыць дзяўчыне на навагоднія святы? Топ-12 ідэй

logo
Адносiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Новы год не за гарамі, таму абъектыўна ўжо надышоў час падумаць аб куплі падарункаў да гэтага любімага ўсімі свята.

Знайсці ідэальны падарунак дзяўчыне на навагоднія святы — задача не з простых. Тым больш, калі хочацца падарыць ёй сапраўды нешта такое ж асаблівае, як яе каханне. У нашым спісе вы знойдзеце мноства варыянтаў, якія адрозніваюцца па кошце і сферы інтарэсаў.

Дарэчы, кожная дзяўчына любіць клопат і ўвагу, таму хацелася б нагадаць аб тым, што здзіўляць дзяўчын час ад часу трэба без нагоды, гэта вельмі прыемна.

А пакуль разгледзім падарункі, якія змогуць уразіць вашу другую палову ўжо зусім хутка.

Падарункі для дзяўчат. Незвычайныя ідэі

Шкатулка для ўпрыгожванняў

Шкатулка для ўпрыгожанняў

Гэта такая рэч, якую хацела б мець кожная дзяўчынка з дзяцінства, асабліва, калі яна любіць розныя ўпрыгожанні і часта іх мяняе.

Цяпер ёсць розныя шкатулкі, з адным аддзелам, ці шматпавярховыя ў некалькі ярусаў і рознай формы. Ужо дзяўчына сапраўды знойдзе, чым запоўніць такі падарунак.

Упрыгажэнні

Любая дзяўчынка любіць упрыгожванні: завушніцы, кольцы, бранзалеты, падвескі.

Бранзалеты - Упрыгажэнні для дзяўчынкі

Гэта можа быць арыгінальны бранзалет. Бранзалеты бываюць абсалютна розныя.  Калі ў дзяўчыны ёсці дзеткі, то можна падарыць бранзалетык «Для мамы».

Упрыгожванні для дзяўчынак

Для дзяцей таксама можна знайсці прыгожыя ўпрыгожванні, напрыклад, завушніцы ці кольцы.

Біжутэрыя з жэмчугу

Вельмі далікатна і элегантна глядзіцца біжутэрыя з жэмчугу, якая будзе заўсёды ў модзе.

Арганайзер для касметыкі

Арганайзер для касметыкі

Арганайзеры бываюць розныя. Гэта вельмі карысная рэч, якая ёсць не ў кожнай жанчыны, але вельмі дапамагла б ёй у пошуках сваёй касметыкі, якая будзе заўжды на сваіх месцах. А можна і простую касметычку падарыць.

Ваза для кветак

Вазы для кветак

Большасць жанчын любяць кветкі, асабліва без нагоды. Яны заўсёды паднімаюць настрой, а калі яшчэ і стаяць у прыгожай вазе, гэта ўвогуле шыкоўны падарунак.

Адвэнт-каляндар

Адвэнт-каляндар

Звычайна яго дораць у пачатку снежня, але можна і з новага года пачаць адчыняць падарункі. Гэта заўсёды інтрыгуюча і цікава. Кожны дзень ты дастаеш сабе падарунак, напрыклад, запісачку з пажаданнем на дзень альбо з нейкай матываванай фразай. Можна, напрыклад, зрабіць салодкі адвэнт-каляндар, калі ў кожным дні будзе ляжаць розная цукерка.

Піжама альбо халат

Піжама

Дзяўчыны любяць новае адзенне, і выглядаць прыгожымі ім хочацца заўсёды, дома ў тым ліку, пры гэтым адчуваючы камфорт. Памер піжамы можна даведацца, узяўшы адзенне вашай другой паловы з шафы. Кансультант заўсёды дапаможа падабраць вам тое, што патрэбна. Калі з памерам зусім бяда, тады можна падарыць сертыфікат у краму хатняга адзення.

Набор прыгожага посуду

Набор посуду

Гэта могуць быць талеркі, куфлі, кубкі, шклянкі, відэльцы і лыжкі. Любая гаспадыня любіць новы прыгожы посуд.

Набор шкарпэтак

Набор святочных шкарпэтак

Гэта бюджэтны, карысны і прыемны падарунак, які пакажа ваш клопат аб другой палове. А калі спакаваць іх у прыгожую каробку, то падарунак будзе выглядаць вельмі святочна.

Сертыфікат

Сертыфікат

Вельмі карысны падарунак — падарыць сертыфікат на паслугі. Калі гэта ваша бабуля, якая мае патрэбу ў клопаце, можна падарыць сертыфікат на аналізы ці паход у краму.

Для каханай ці маці — паход на манікюр, на працэдуру афарбоўвання валасоў, догляд за асобай, альбо іншую паслугу, якая дапаможа зразумець жанчыне, што яна прыгожая і заўсёды можа знайсці час для сябе.

Паход у спа, альбо бюджэтны хатні спа

Хані спа

Адпачынак не перашкодзіць кожнай дзяўчыне і жанчыне, асабліва ў такім рытме жыцця як зараз. Калі дазваляе бюджэт, то выдатна адправіць вашу каханую на цэлую праграму пілінгаў і скрабаў, а таксама на масаж.

А можна і бюджэтна арганізаваць хатні спа, накупіць шмат араматычных бомбачак для ванны, марскую соль і ўсякія смачныя гелі для душа. Кожная дзяўчына будзе ў захапленні —  правесці час сам-насам з сабой.

Паход у тэатр альбо кіно

Паход у тэатр альбо кіно

Калі ваша каханая любіць эмоцыі, вы выдатна зможаце правесці час разам за поп-корнам у кіно ці паглядзець цікавы спектакль.

Паход у ганчарную школу

Ганчарная школа

Тут можна сваімі рукамі зрабіць з гліны талеркі, кружкі, якія будуць часткай вашага інтэр'еру, яшчэ і весела і цікава правесці час, даведацца аб нюансах лепкі. А калі на майстар-клас вы пойдзеце ўдваіх, то працэс абавязкова аб'яднае і зачаруе вашу пару.

https://bel.24health.by/yakiya-padarunki-kaxanym-dapamoguc-naladzic-adnosiny-u-pary/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.