23.09.2023
23.09.2023

Скарбніца талентаў. Выстаўка адной з мастацкіх школ Мінска прадставіла праект у галерэі «Высокае месца»

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Адна з самых актыўных галерэй Мінска —«Высокае месца» — не парастае радаваць аматараў мастацтва разнастайнымі праектамі. У верасні галерэя прэзентавала выстаўку жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Гарызонты творчасці», прысвечанай 65-годдзю дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў №1 імя В.К. Цвірка г. Мінска».

Дзіцячая мастацкая школа расчыніла свае дзверы для юных мастакоў 1 кастрычніка 1958 года, – першая мастацкая школа сталіцы, адна са старэйшых школ мастацкага профілю Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе школе было прысвоена імя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Віталя Канстанцінавіча Цвіркі. Работа класіка беларускага жывапісу служаць невычэрпнай крыніцай натхнення для навучэнцаў, якія годна працягваюць справу майстра.

На трох узроўнях выставачнага павільёна размясціліся больш за 60 работ навучэнцаў, выпускнікоў і настаўнікаў мастацкай школы за апошнія пяць гадоў. Тут ёсць мінскія краявіды, нацюрморты, партрэты, графіка, ілюстрацыі міфічных персанажаў з беларускай міфалогіі і іншыя фантастычныя вобразы.

У мастацкай школе вучаць не толькі традыцыйнаму акадэмічнаму жывапісу, але і скульптуры, якая таксама прадстаўлена на выстаўцы. Зусім нядаўна сталі выкладаць яшчэ адну дысцыпліну.

Два гады таму з'явіўся новы напрамак — камп'ютарная графіка. Выпускнікоў пакуль няма, але навучэнцы зараз асвойваюць спецыяльныя праграмы, маляванне на графічным планшэце. На выстаўцы можна ацаніць іх работы, напрыклад, «Незнаёмка» ці «Іржавы горад».

Школа В.К. Цвіркі

Погляд мастакоў на мінулае і будучыню горада, у якім яны жывуць, зацікаўленасць гісторыяй родных мясцін, вобраз сярэднестатыстычнага сучаснага жыхара сталіцы — усё гэта прадстаўлена на выстаўцы.

За 65 гадоў працы школа выпусціла больш за 3000 навучэнцаў, многія з якіх паспяхова прадоўжылі сваю адукацыю ў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных установах рэспублікі і за мяжой, атрымаўшы прызнанне і стаўшы вядомымі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі.

Выстаўка

Арыгінальныя ідэі настаўнікаў натхняюць вучняў школы, увасабляючыся ў плённае творчае супрацоўніцтва, вынікам якога з'яўляецца пастаянны ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, дзе дзеці нярэдка становяцца пераможцамі, а іх работы атрымліваюць самую высокую адзнаку.

Удзел у выстаўках — гэта не толькі рэклама ці самарэклама. Гэта, перш за ўсё, уздым аўтарытэту ўстановы і канкрэтна ўдзельнікаў праекта, актывізацыя цікавасці супольнасці да калектыўнай і персанальнай творчасці,

выяўленне поспехаў, падтрымка адораных дзяцей, дэманстрацыя магчымасцей педагогаў, прыцягненне ўвагі грамадскасці і бацькоў да праблем мастацкай творчасці і дзіцячай творчасці ў прыватнасці.

Важны актыўны ўдзел дзяцей у падрыхтоўцы да выставак. Раскладваюцца ўсе работы, і юнакі разам з педагогам абмяркоўваюць кожную работу. Менавіта так вучні вучацца, не крыўдуючы, выслухоўваць крытыку, спачувальна ставіцца да няўдач іншых і спакойна ставіцца да сваіх поспехаў. На такіх працоўных выстаўках навучэнцы пранікаюцца творчымі ідэямі адзін аднаго, узбагачаючы ўласны багаж ведаў. Падвядзенне вынікаў прадугледжвае рэфлексію, калектыўны аналіз вырабаў у цэлым і ацэнку вырабу кожнага дзіцяці.

Выстаўка ў галерэі "Высокае месца"

На працягу навучальнага часу юнакі і дзяўчаты старанна рыхтуюцца да выставак: вучацца афармляць работы, абмяркоўваюць арганізацыю, адбіраюць лепшыя работы.

Кожны экспанат, які прадстаўлены на выстаўцы, нясе ў сабе часцінку душы, любоў і трапятанне, з якімі яго стваралі. Менавіта на гэтых выстаўках дзеці могуць ацаніць сябе ў параўнанні з іншымі. І тут ёсць месца радасці, часам, і расчараванню. Але ўсё разам дысцыплінуе, дае магчымасць самаацэнкі, стымулюе актыўнасць і творчыя здольнасці. А заслужана атрыманая грамата ўсяляе ўпэўненасць і падахвочвае да ўдасканалення. Вопыт выставачнай дзейнасці вучыць не засмучацца пры няўдачах, а працягваць працаваць, атрымліваць асалоду ад творчасці.

Выстаўка

Творчасць бясспрэчна ўплывае на дзіця, яго развіццё, уменні, характар. Яно вучыць самавыяўленню, дапамагае спазнаць свет, убачыць яго на свае вочы. Дзіця, якое займаецца творчасцю, умее выходзіць за межы агульнапрынятага, і дзякуючы гэтаму пераадольвае праблемы лягчэй, бо ў яго ёсць шмат варыянтаў іх вырашэння.

Выстаўка карцін

Выстаўка «Гарызонты творчасці» – гэта магчымасць зазірнуць ва ўнікальны творчы свет маладога пакалення праз прызму жывапісных работ вучняў школы, а таксама атрымаць асалоду ад майстэрства педагогаў школы.

https://bel.24health.by/perspektyvy-kurs-na-etnagrafichnasc-yak-u-minsku-praxodzic-vosenski-salon-2023/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама