05.09.2022
05.09.2022

Свой мастацкі жанр называў магнітафонным. Цікавыя факты з жыцця Алеся Адамовіча

logo
Асобы i лёсы
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёлета Свята беларускага пісьменства супала з юбілеем вядомага пісьменніка-гуманіста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча. Знакамітаму беларусу споўнілася б 95 год. 

Успамінаем самыя цікавыя факты з яго біяграфіі.

Біяграфія Алеся Адамовіча

Алесь Адамовіч 2

Афіцыйная дата нараджэння Алеся Адамовіча 3 верасня 1927, але сапраўдная — 3 жніўня 1926 года. Блытаніна здарылася падчас вайны. Каб сына не забралі на працу ў Германію, маці змяніла ў дакументах узрост хлопца.

Літаратар нарадзіўся ў вёсцы Конюхі, Капыльскага раёна. Але вось што ён сам пісаў пра месца нараджэння: «Самае таямнічае, легендарнае месца ў маёй біяграфіі — гэтыя самыя Канюхі, у іх я нарадзіўся … я нічога з Канюхоўскага жыцця не памятаю…» .

Свядомае дзяцінства аўтар правёў у вёсцы Глуша, куды пераехалі яго бацькі. Там Алесь Адамовіч і пахаваны.

Алесь Адамовіч 3

Вядома, што маленькі Алесь шмат разоў перачытваў «Вайну і мір» Л. Талстога.

Маці пісьменніка, Ганна Мітрафанаўна, была актыўнай удзельніцай Глушанскага падполля з верасня 1941 года.

Доўгі час творца займаўся даследваннем і зборам успамінаў аб Вялікай Айчынай вайне. Падсумоўваючы сваю працу Алесь Міхайловіч казаў: «Усю праўду пра вайну ведае толькі народ».

Свой мастацкі жанр Алесь Адамовіч называў «магнітафонным». Праз тое, што карыстаўся падчас працы запісамі размоў са сведкамі. Яго вучаніца Святлана Алексеевіч дала жанру назву «раман галасоў».

Адамовіч 3

Пэўны час пісьменнік быў вымушаны праз сваю грамадскую дзейнасць жыць па-за межамі Беларусі. У адзін з такіх перыядаў выкладаў у Маскве на Вышэйшых сцэнарных курсах.

Разам з рэжысёрам Элемам Клімавым напісаў сцэнар да сусветна вядомага фільма «Ідзі і глядзі».

Алесь Адамовіч адзін з першых у беларускай літаратуры, хто пачаў распрацоўваць тэму наступстваў Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі.

Пімен Панчанка. Топ-11 цікавых фактаў з жыцця пісьменніка

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Асобы i лёсы"