22.05.2023
22.05.2023

Тварожная запяканка з ягадамі ў духоўцы. Карысны рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Тварожная запяканка — выдатная страва для тых людзей, якія не любяць ужываць тварог у чыстым выглядзе. Падчас цеплавой апрацоўкі ён

не губляе сваіх карысных уласцівасцяў і лёгка засвойваецца арганізмам. У запяканцы захоўваюцца практычна ўсе карысныя рэчывы і вітаміны, якія змяшчаюцца ў тварагу.

Існуе шмат рэцэптаў тварожнай запяканкі, каларыйнасць якой залежыць ад інгрэдыентаў. Класічная запяканка складаецца з тварагу, смятаны, яек і цукру. Некаторыя людзі дадаюць у запяканку муку ці манку.

Блогер Святлана Карнінцкая прапаноўвае нам свой рэцэпт тварожнай запяканкі з ягадамі, якая гатуецца хутка, а на смак насычаная і выдатна падойдзе да дэсерту.

Запяканка

— Можна выкарыстоўваць замарожаныя ягады: парэчкі, чарніцы, дурніцы, маліну, трускаўку, а можна і свежыя ягады, усё на ваш густ, — тлумачыць блогер. — Я выкарыстоўвала замарожаныя дурніцы. Атрымалася незвычайна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Тварог — 450 - 550 г.
  • Яйкі — 2 шт.
  • Цукар — 100 - 120 г.
  • Соль — 0,5 ч. л.
  • Манка — 5 ст. л.
  • Пшанічная мука — 5 ст. л.

Інгрэдыенты для начыння

  • Замарожаныя ягады (парэчка, чарніца, дурніца, маліна, трускаўка)
  • Цукар — на смак
  • Крухмал

Спосаб прыгатавання

Ягады перабраць, прамыць, выкласці на папяровыя ручнікі, каб з іх сышла вада.

Падрыхтоўка цеста. У вялікую міску ці чару блэндэра дадаем 450-500 г тварагу, 100-120 г цукру, 0,5 г л солі.

Тварог

Дадаем 2 яйка і змешваем усё блэндэрам да вадкай аднастайнай кансістэнцыі.

Тварожная запяканка

Відэльцам не атрымаецца аднастайна, трэба блэндэрам. Калі ў вас няма блэндэра, можна выкарыстаць міксер ці электравенчык. У такім разе крупічасты тварог лепш папярэдне працерці праз сіта або друшляк з дробнымі адтулінамі.

Тварожная запяканка 22.05.2023

Аўтар выкарыстоўвала тварог хатні.

Перабіць блэндэрам

Узбіваем у аднастайную масу.

Дадаём  манную крупу. Узбіваем блэндэрам да аднастайнасці.

Дадаем 5 ст.л. пшанічнай мукі. Узбіваем блэндэрам секунд 30, затым ужо размешваем лыжкай. Цеста павінна атрымацца густое, не вадкае, а цягучае. Калі ў вас атрымалася вадкае, як на шарлотку,  неабходна дадаць яшчэ мукі.

Пшанічная мука

У аўтара была сіліконавая форма, але можна выкарыстоўваць форму для кексаў, альбо шкляную форму. Пажадана не вельмі шырокую і вялікую. Змазваем форму тонкім пластом расліннага алею, прысыпаем дно манкай.

Змазваем сіліконавую форму

Выкладаем прыкладна палову масы ў сіліконавую форму. На фота вы бачыце кансістэнцыю цеста, яно густое.

Мука

Далей мы пасыпаем нашы ягады крухмалам. І дадаем іх на тварожны пласт. Зверху крыху пасыпаем цукрам, асабліва калі ягада з кіслінкай, але гэта таксама па гусце.

Ягадная запяканка

Кладзём на ягады пакінуты тварог. Неабходна яго разраўнаваць зверху лыжкай.

Тварог.

Адпраўляем у загадзя разагрэтую духоўку на 40-45 хвілін.

Калі верх падрумяніцца раней, чым запяканка будзе гатовая, то можна накрыць праз 20 хвілін яе фальгой, не раней.

Калі запяканка прыгатуецца, дастаем яе з духоўкі і даем ёй цалкам астыць. У гарачым выглядзе не варта яе рэзаць і выкладваць, каб яна не паламалася.

Запянканка

Падаваць можна са смятанай, ягадамі, згушчонкай, цукровай пудрай.

Смачна есці

Тварожная выпечка. Топ-8 простых рэцэптаў

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.