Тварожныя рагалікі — гэта арыгінальная і нескладаная выпечка, з якой справіцца кожны аматар смачных дэсертаў. Рагалікі атрымліваюцца румяныя, сакавітыя, але не крохкія.
Рэцэпт смачнай выпечкі прапануе блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты
- Тварог — 500 гр.
- Мука — 300-350 гр.
- Масла сметанковае — 200 гр.
- Ванільны цукар — 10 гр.
- Разрыхляльнік — 2 ч.л.
- Соль — 0,5 ч.л
- Цукар для падсыпкі (па смаку)
- Любое густое павідла для начыння
Спосаб прыгатавання
Тварог разам з маслам прабіць пагружным блэндарам альбо перацерці праз сіта.
Павінна атрымацца мяккая, аднародная маса без камякоў.
У муку дадаць соль, разрыхляльнік, ванільны цукар.
Замясіць мяккае, эластычнае цеста, пакінуць на 30 хвілін у халодным месцы.
Стол злёгку прысыпаць мукой і цукрам, пакласці кавалак цеста і зверху яго таксама прысыпаць цукрам. Раскатаць цеста , моцна прыціскаючы.
Таўшчыня цеста павінна быць 2-3 мм. Падзяліце яго на лустачкі, у залежнасці ад таго , якога памеру вы хочаце печыва.
Скруціце рагалікі, пачынаючы з шырокага боку.
Па жаданню ў печыва можна пакласці любое начынне ( павідла, арэхі, ягады).
Кожны рагалік зверху абмакнуць у цукар.
Выпякаць пры 180 градусах 20 хвілін да прыгожай скарынкі.
Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by