«Не куры! Ты ж будучая маці!» – так нярэдка кажуць дзяўчынцы, маючы на ўвазе, што стан яе здароўя адаб'ецца на будучым нашчадкаў. Хлопчыкам жа пра такую ўзаемасувязь звычайна не паведамляюць. І дарэмна! Каля 50% прычынаў бясплоддзя ў сучасным свеце звязаныя з мужчынскім фактарам. Калі раней праблемы шукалі, у асноўным, з боку жаночага здароўя (жанчына магла здаць усе магчымыя аналізы і дайсці да лапараскапіі, пакуль мужчына яшчэ нават не здаў спермаграму), дык сёння падыход кардынальна змяніўся. Усвядомленае бацькоўства пачало ўключаць у сябе не толькі клопат пра малыша, які ўжо нарадзіўся, але і падрыхтоўку да працэсу зачацця. З'явілася і разуменне: лад жыцця бацькі і стан яго арганізма таксама ўплываюць на здароўе нашчадкаў, у тым ліку на здольнасць у прынцыпе яго зачаць.
Бацькоўскі інстынкт існуе?
Некаторыя лічаць, што клапаціцца пра будучае бацькоўства, тым больш хлопчыку, неяк некамільфо. Нібыта і бацькоўскага інстынкту як такога ў хлопцаў няма, а з'яўляецца ён (і то не адразу) толькі тады, калі мужчына ўжо зрабіўся бацькам. Сучасныя псіхолагі не згодныя. Усё часцей гучыць меркаванне пра тое, што да пэўнага ўзросту ў многіх мужчын ёсць патрэба стаць бацькам. І яна для іх важная. Калі дзяўчынку да мацярынства рыхтуюць ледзь не з пялёнак, дык для юнака шматлікія моманты робяцца адкрыццём. Так, у распаўсюджванні мужчынскага бясплоддзя ёсць некіруемыя фактары (напрыклад, экалагічнае становішча), на якія паўплываць немагчыма. Але існуюць і такія, на якія можна ўплываць з самых юных гадоў, тым самым павялічыўшы свае шанцы зрабіцца бацькам.
Што ўплывае на здольнасць мужчыны да зачацця? Як мужчыну падрыхтавацца да зачацця дзіцяці? Што стане прафілактыкай мужчынскага бясплоддзя? Пра гэта журналісту інфармацыйнага партала Здаровыя людзі распавёў Раман Еўсцігнееў, уролаг (загадчык) раённага ўралагічнага цэнтра № 2 Маскоўскага раёна г.Мінска (39-я гарадская клінічная паліклініка).
Што ўплывае на мужчынскую рэпрадуктыўную функцыю?
Фактар 1. Інфекцыйны
Фактар 2. Метабалічны (эндагенны, унутраны)
Фактар 3. Экзагенны (вонкавы)
Як мужчыну падрыхтавацца да зачацця?
Наш эксперт уролаг Раман Еўсцігнееў прапануе мужчынам захаваць такую памятку.
- Абследавацца перад зачаццем.
- Збалансавана харчавацца.
- Кантраляваць вагу.
- Пазбавіцца ад шкодных звычак.
- За 3 месяцы да зачацця абмежаваць наведванне парыльняў, саўнаў.
- Рухацца.
- Выконваць рэжым працы і адпачынку, мінімізаваць перагрузкі і псіхалагічныя стрэсавыя фактары, пазітыўна думаць.
- Своечасова праходзіць дыспансерызацыю, выяўляць і лячыць захворванні.
Паняцце адказнага бацькоўства сёння пашыраецца і ўключае ў сябе не толькі клопат пра ўжо народжаных дзяцей, але і пра сваё здароўе да іх з'яўлення. Прычым тычыцца гэта не толькі жанчын, але і мужчын. Бо амаль у палове выпадкаў праблемаў з зачаццем дзіцяці прычына крыецца ў мужчынскім фактары. На некаторыя моманты паўплываць немагчыма. Аднак многія мужчынам цалкам пад сілу змяніць. Хлопчыкі, як і дзяўчынкі, таксама будуць бацькамі, і для гэтага трэба разуменне і свая падрыхтоўка. Здаецца, сучасны свет да гэтага ўжо прыйшоў.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by