Супрацоўнікі кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ) арганізавалі праект ДААВДМУ – «Дапаможам Адно Аднаму пасля перанесеных пнеўманій». У ім падрабязна распавядаецца аб правільным харчаванні, дыханні і руху, якія неабходныя для рэабілітацыі ў хатніх умовах пасля COVID-19.
Людзі, якія перанеслі пнеўманіі, выкліканыя COVID-19, альбо апынуліся ў вымушанай самаізаляцыі з лёгкай ці бессімптомнай формай захворвання, асабліва маюць патрэбу ў медыка-сацыяльнай дапамозе для рэабілітацыі. Але атрымаць яе ў афлайн-рэжыме напоўніцу часцяком магчымасці няма. У такой сітуацыі рашэннем праблемы можа стаць анлайн-узаемадзеянне.
Супрацоўнікі кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры ВДМУ выступілі з ідэяй запісаць і аформіць неабходныя медыцынскія рэкамендацыі ў выглядзе кароткіх, зразумелых для паўтарэння відэаролікаў на даступным інтэрнэт-рэсурсе. Людзі змогуць глядзець і паўтараць усё проста ў сябе дома.
Так нарадзіўся праект ДААВДМУ – «Дапаможам Адно Аднаму пасля перанесеных пнеўманій». Дарэчы, галоўныя аспекты, якім надавалася асноўная ўвага, – гэта Харчаванне, Дыханне і Рух.
Дыханне і рух – гэтыя два аспекты аднаўлення арганізма непарыўна звязаныя паміж сабой. Былі распрацаваныя і складзеныя разнастайныя комплексы практыкаванняў для людзей сярэдняга ўзросту і для сталых. Яны паказваюць, як правільна дыхаць і рухацца ў хатніх умовах на працягу ўсяго дня: «Прачынаемся!», «Добрай раніцы!», «Добры дзень!», «Добры вечар!», «Паўза».
https://www.youtube.com/watch?v=XtDVE3qbHs0&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=12&t=0s
https://www.youtube.com/watch?v=oajEd-wkr0E&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=13
Дарэчы, гэтыя простыя, але эфектыўныя практыкаванні ў далейшым можна выконваць на вуліцы каля дома, падчас прагулкі па парку, за горадам, на дачы.
https://www.youtube.com/watch?v=MQT5kqqONKk&list=PLxTUospgRUAH7LtFXK6gYxh8TwtE16ugp&index=2
https://www.youtube.com/watch?v=Sr_lv5JQoek&list=PLxTUospgRUAHdSw_kYuR1Q59Ruo42gzx5&index=4&t=0s
https://www.youtube.com/watch?v=X9_Ys64J1Zg&list=PLxTUospgRUAEcV3732h5MCZPVhNS7JZSF&index=9&t=0s
У раздзеле пра лячэбнае харчаванне коратка тлумачыцца, з якіх агульнадаступных прадуктаў і па якіх рэцэптах лёгка і хутка прыгатаваць смачныя стравы, якія добра засвойваюцца. Усе яны складаюць «беларускае пасляпнеўманійнае» меню. А запісваліся відэаролікі з гатаваннем такіх страў ва ўмовах звычайнай хатняй кухні.
https://www.youtube.com/watch?v=sNCzz_hgCUA&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=5&t=7s
https://www.youtube.com/watch?v=FjQyohr2gog&list=PLxTUospgRUAHdSw_kYuR1Q59Ruo42gzx5&index=3&t=5s
Варта адзначыць, што ў аснову ўсіх гэтых рэцэптаў пакладзеныя рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па харчаванні ў перыяд захваральнасці на ВРВІ.
https://www.youtube.com/watch?v=ASZp-sxUoKM&list=PLxTUospgRUAEUJiu-FKGzbNquKsAMCKWQ&index=2&t=7s
Усяго ў рамках праекта падрыхтаваныя больш за 100 ролікаў з кароткімі апісаннямі і каментарамі спецыялістаў. Яны выкладзеныя ў інтэрнэце. Спасылкі на іх можна лёгка знайсці, набраўшы ў пошукавай сістэме ключавое слова (па-руску) – ПДДВГМУ.
https://www.youtube.com/watch?v=h808f6Dgp6k&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=2&t=0s
https://www.youtube.com/watch?v=9-SwigTH_ms&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=8&t=0s
https://www.youtube.com/watch?v=_rInKvB6Tho&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=14
Больш за тое, многія медустановы, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі ў арганізацыі працы ўласных рэабілітацыйных аддзяленняў, дзяліліся спасылкамі на праект на сваіх сайтах, у аб'явах, у рамках кансультацый пацыентаў.
https://www.youtube.com/watch?v=bg2uq6cpq5U&list=PLxTUospgRUAEBjOH4PhplT5p1zP3G_w1_&index=8
Стварэнне такога новага дыстанцыйнага, даступнага кожнаму праекта з неабходнымі рэкамендацыямі і правільна падабранымі комплексамі ўнесла істотны ўклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Таму ўсім, хто сутыкнуўся з падобнай праблемай, рэкамендуем далучацца да ДААВДМУ – «Дапаможам Адно Аднаму пасля перанесеных пнеўманій».
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by