У старажытныя часы бліны з прыпёкам былі асабліва папулярнымі, таму што яны вельмі смачныя і сытныя. Для прыпёку звычайна выкарыстоўваюць дробна нарэзаныя гатовыя прадукты: яйкі, адварныя ці абсмажаныя грыбы, смажаны лук, тварог, мясны фарш, свежыя яблыкі, увогуле, усё, на што здольная фантазія гаспадыні і што ёсць у вас у дадзены момант пад рукой.
Рэцэпт бліноў з прыпёкам прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты для бліноў
- Кефір — 1 л.
- Мука — 500 гр.
- Яйкі — 2 шт.
- Цукар — 1 ст. л.
- Соль — 1 ч. л.
- Сода — 1 ч.л
Інгрэдыенты для начыння
- Вяндліна
- Адварныя яйкі,
- Сыр
- Любая зеляніна
- Салодкі перац
Спосаб прыгатавання
У цёплы кефір дадаць яйкі і соду. Перамяшаць і пакінуць на 5 хвілін . Сода пачне гасіцца і атрымаецца пена.
Дадаць соль, цукар і паступова муку. Цеста павінна атрымацца кансістэнцыі густой смятаны.
Замешанае цеста пакінуць адпачыць на 15 хвілін.
У гэіы час падрыхтаваць прыпёк . Усе інгрэдыенты парэзаць дробна, сыр надзерці.
Выліць на разагрэтую патэльню цеста тонкім слоем , зверху раскласці начынне.
Калі блін абсмажыцца, трюба перавярнуць яго і абсмажыць палову хвіліны, каб зарумяніўся прыпёк.
Бліны гатовыя. Смачна есці!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by