Гатаванне сметанковага супа з грыбамі і плаўленым сырам не патрабуе шмат часу. Аднак страва пацешыць вас сваім далікатным і разам з тым насычаным смакам.
Для начыння можна выкарыстоўваць як звыклую гародніну: бульбу, моркву, так і брокалі ці каляровую капусту. Чым больш плаўленага сыра вы дадасце ў суп, тым больш насычаны смак атрымаецца і кансістэнцыя будзе густой. Вельмі смачнае спалучэнне сушаных грыбоў і курынага філе. Давайце паспрабуем прыгатаваць разам.
Інгрэдыенты (на 3 л. супа)
- Бульба — 4-5 шт.
- Морква — 1-2 шт.
- Цыбуля – 1 шт.
- Грыбы сушаныя (белыя/шампіньёны) —150 гр.
- Філе курынае — 150 -250 гр.
- Макароны (зорачкі,спагецці, вермішэль) — па смаку
- Сыр плаўлены — 80 гр.
- Кроп або любая зеляніна — па смаку
- Перац чорны — па смаку
- Соль — па смаку
Спосаб прыгатавання
Падрыхтоўваем гародніну. Неабходна памыць і пачысціць бульбу, моркву, цыбулю.
Грыбы аўтар выкарыстоўвала лясныя, сушаныя, можна выкарыстоўваць і проста шампіньёны, у залежнасці ад таго, што вам даступна, але ў грыбоў з лесу, вядома, смак будзе духмяней.
Заліваем грыбы кіпенем і перамешваем, няхай пастаяць так у вадзе хвілін 20 мінімум, можна і больш.
Кіпяцім ваду ў рондалі.
У гэты час наразаем гародніну: бульбу, моркву квадрацікам
Цыбулю чысцім ад лупіны, прамываем, можна пакласці цэлую цыбулю для водару, а ў канцы яе дастаць. Можна парэзаць цыбулю дробна і падсмажыць, дадаўшы пасля ў суп.
Пасля таго, як запіпела вада, дадаем цыбулю ў суп і крышку солім ваду.
Малочны суп з бульбянымі клёцкамі. Самы смачны рэцэпт з фота
Затым прамываем грыбы і першымі іх дадаем у ваду. Варым іх хвілін 20 пасля закіпання і крыху змяншаем агонь.
Рэжам тым часам філе на дробныя кавалачкі, мяса можна замяняць на фрыкадэлькі, супавую костачку ці курыныя галёнкі, тут ужо як вам падабаецца.
Праз хвілін 20 дадаем філе.
Варым хвілін 10 пасля кіпення і дадаем бульбу і моркву.
Ледзь падсольваем, спрабуючы на смак.
Зверху прыбіраем плеўку, якая з’явіцца, акуратна лыжкай.
Праз хвілін 5 дадаем макароны зорачкі або вермішэль, добра змешваем, каб унізе яны не прыгарэлі да рондаля.
І дадаем замарожаны ці свежы кроп.
Рэжам плаўлены сып на дробныя кавалачкі, аўтар выкарыстоўвала палову пакавання, і дадаем у суп, лыжкай размешваем пару хвілін. Чым больш сыра, тым гусцейшы і насычаны водар атрымаецца ў стравы.
Пакідаем суп варыцца яшчэ на хвілін 5 і затым выключаем агонь.
Аўтар рэкамендуе пакінуць страву пастаяць мінімум гадзінку, каб яе смак быў больш араматным.
Смачна есці.
⚡️ Чытайце яшчэ нашы смачныя рэцэпты:
Бліны з тушанай капустай і грыбамі. Пакрокавы рэцэпт
Для аматараў першых страў. Топ-7 супоў беларускай нацыянальнай кухні
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by