29.05.2025
29.05.2025

Жывапісныя варыяцыі ў творчасці Леаніда Мядзведскага. Выстаўку мастака прадставілі ў Мінску

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сталічная галерэя «DK» ў маі прэзентавала канцэптуальны выставачны праект знакамітага беларускага мастака Леаніда Мядзведскага, жывапіс якога запамінаецца з першага погляду, а аўтарскі стыль кранае да глыбіні душы.

Жывапіс Леаніда Мядзведскага — аўтарская імправізацыя, дзе ўсё пабудавана на эмоцыях і пачуццях. Большая частка яго твораў напісана з натуры, але менавіта жывапісна-пластычная інтэрпрэтацыя адлюстраваных прадметаў з'яўляецца асаблівасцю аўтарскай манеры мастака. У сваёй творчасці аўтар асабліва часта звяртаецца да пейзажа, нацюрморта, партрэта, работы звычайна выконвае ў тэхніцы гуашы.

Гуаша, яе чысціня, яркая палітра фарбаў зачароўвае мастака. У сваіх творах Леанід Мядзведскі шырока выкарыстоўвае не столькі характэрную для гэтых фарбаў непразрыстасць, колькі лесіроўкі, неўласцівыя гуашы. Апроч пленэрных і прыродных матываў, ён стварае жывапісныя варыяцыі на тэмы твораў вядомых мастакоў мінулага.

Мастак звяртаецца да розных творчых жанраў, таму для яго работ характэрныя выразны псіхалагічны настрой, багацце каляровых інтанацый.

Аўтар віртуозна паказвае гледачу, як працаваць з гуашай, адсюль з'яўляецца шчырасць вобразаў, каляровых адносін, гарманічнасць кампазіцый і эмацыйнасць. Прынцып зменлівасці і інтуітыўнасці насамрэч праяўляецца тым «творчым ключом», які дазваляе мастаку ўвасабляць уласнае бачанне, увасабляць мастацкія развагі пра мастацтва і эстэтычны досвед у цэлым.

Зачаравацца творчасцю Леаніда Мядзведскага вельмі проста, і не толькі таму, что гэта таленавіты мастак, а яшчэ і таму, што гэта чалавек вялікай душы і сэрца. Зешне творца здаецца строгім, але яго ўнутраны свет такі па-сапраўднаму пяшчотны. З мастаком прыемна размаўляць, цікава слухаць, калі ён распавядае пра мастацтва, пра свое пошукі ў творчасці.

Работы мастака знаходзяцца ў зборах Музея сучаснага мастацтва (г. Мінск), Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Карціннай галерэі (г. Полацк), Музея Нінбурга (Германія), Музея «Даўгаўпілскі арт-цэнтр імя Марка Роткі», у прыватных калекцыях Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля. Жыве  мастак у Віцебску.

Выстаўка мастака — своеасаблівае падарожжа ў свет жывапісу. Леаніда Мядзведскага складана з кімсці параўнаць ці пераблытаць, ён спраўды асоба, цікавы мастак са сваімі тэмамі і крэатывам. Яго выстаўкі — заўсёды свята для аматараў мастацтва.

Беларускія дні дызайну і архітэктуры ў Мінску. Чым гэтым разам уразіла арт-зона праекта?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.