28.12.2024
28.12.2024

Зімовы арт-маркет у Мінску. Работы якіх аўтараў уразілі аматараў мастацтва?

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Галерэя «Арт Фабрыка» і праект «Off_museum» у снежні правялі пераднавагодні арт-маркет. Наведвальнікі змаглі ўбачыць творчасць вядомых аўтараў і маладых перспектыўных мастакоў, змаглі  набыць работы аўтараў, якія для кожнага могуць стаць абсалютна арыгінальным падарункам на Новы Год і Раство. 

Навагодні маркет сучаснага мастацтва — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца ​​з апошнімі трэндамі ў мастацтве, схадзіць на майстар-клас і набыць работы для сваёй калекцыі.

Мастацтва здольна закрануць тонкія ноты нашай душы і пасяліцца там назаўжды, даслаўшы нас у любую кропку свету або ў падарожжа ў часе. Зімовы арт-маркет на пляцоўцы «Арт-фабрыка» — добры плыклад таго, як мастацтва замацоўваецца ў сэрцах абсалюна розных людзей, як яно здольна аб’ядноўваць і радаваць чалавека, быць яго спутнікам.

У падзеі узялі ўдзел розныя беларускія мастакі, выстаўкі якіх ужо неаднолькава быді прадстаўлены на пляцоўцы дадзенай галерэі. Напрыклад, чароўныя работы Усевалада Швайбы — гэта не толькі містыка і філасофія, але ж і свята душы для ўсіх тых, каму падабаецца дэталізаванасць.

Работы мастака ўражваюць сваёй рэалістычнасцю, лёгкасцю і не пакідаюць гледача абыякавым.

Прасочваецца фундаментальная прафесійная падрыхтоўка, вывастраная тэхніка і тонкі мастацкі густ, адчуванне аб'ёму і прасторы.

Так, напрыклад, некаторыя з карцін выдаюць у мастаку яго захапленне ўсходам, старажытнай славянскай культурай, прыгажосцю паганскіх вераванняў. Разам з цудоўнай тэхнікай карцін, усе работы здаюцца адным вялікім падарожжам у свет фантазіі і сноў. Іх сюррэалізм зачароўвае і прымушае пераглядаць, кожны раз захапляючыся цудоўным талентам аўтара!

Аўтарскі фарфор мастачкі Аляксандры Баўтрук прымусіць вас спыніцца каля яго, калі вы  нават не захаляецеся такім напрамкам у мастацтве. Аляксандра асвоіла ўнікальную тэхніку надглазурнага роспісу па фарфоры. Мастачка малюе толькі на высакаякасным рэдкім фарфоры. займаецца рэстаўрацыяй роспісу. Работы майстра ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі ў Швейцарыі, Германіі, Англіі, Расіі, Беларусі і Казахстана.

Фарфор для Аляксандры – справа яе жыцця. Аўтар глядзіць на свет праз пачуцці, адлюстроўваючы і зменьваючы ўбачанае на фарфоры. Спектр творчасці шматгранны, сюжетная лінія з выразнымі думкамі прасочваецца ў кожнай рабоце. У фарфоры Аляксандра дасягае узрушаючай формы, за кошт стылістыкі пластычнага рытму, які стварае гэтую форму і колер. Работы з формай пераплятаюцца ў алюзію пераасэнсаваных вобразаў, няхай гэта будуць фігуры або абстрактныя рухі ў бясконцасць. Яе творчасць для тых, хто шукае ўнутранай гармоніі і духоўнай дасканаласці!

Таксама на зімовым маркете свае работы прэзентаваў знакаміты мастак Іван Сямілетаў, фантастычны свет якога ўражвае незвычайнымі гісторыямі і цікавымі персанажамі.

Вобраз кожнага казачнага персанажа Іван Семілетаў не толькі прыдумляе — надзяляе характарам. У герояў ёсць свая гісторыя, справы, клопаты. Яны пражываюць казачныя жыццё ў чароўным і маляўнічым свеце. Кожная карціна на выстаўцы — гэта акенца, з якога мы можам паназіраць за жыццём выдуманых герояў. Аўтар упэўнены: усе адценні пачуццяў, якія мы перажываем кожны дзень і ў любой жыццёвай сітуацыі, можна ператварыць у мастацкія вобразы.

Работы творцы дазваляюць аналізаваць узаемаадносіны ў соцыуме, якія спрыяюць разуменню ўласнага «я». Не сюжэт сам па сабе, не падзеі цікавяць аўтара, а душэўныя хваляванні яго герояў, якія шмат у чым падобныя на маладога мастака.

Іван Семілетаў тонка адчувае нюансы колеру і каляровыя спалучэнні. Яго работы простыя і зразумелыя. У іх шмат ад дзіцячага малюнка: чысціня і шчырасць пачуццяў, прастата формаў і свабода — усё тое, што не пакідае гледача абыякавым. Яго творы — гэта напамін пра самыя добрыя і светлыя моманты.

Таксама цікавыя работы жонкі Івана, мастачкі Ганны Сямілетавай. На карцінах аўтара усё не тое, чым здаецца на першы погляд, але варта прыгледзецца больш уважліва — і можна заўважыць падабенства хатняга ката з старажытнаегіпецкай скульптурай Сфінкса, тое, як самотная фігура пад начным ліхтаром як быццам узнімаецца ў неба, падхопленая «промнем» іншапланетнага кораба , а сярод звыклых панэльных высотак размясціўся «перніковая хатка» наўпрост з казак братоў Грым. Кожная з работ Ганны мае мноства трактовак і тлумачэнняў – у залежнасці ад таго, наколькі вы гатовыя даць волю сваёй фантазіі, даверыцца аўтару і паглядзець на навакольны свет вачамі мастака.

А вось пейзажы Васіля Пешкуна, прадстаўленыя ў межах арт-маркета, — яркая старонка гарадскога, нават вулічнага летапісу. Праз маўклівы дыялог аўтар адчувае стан, настрой і глыбіню наваколля. Але майстар не ставіць мэты цалкам адлюстраваць убачанае, ён чапляецца за дэталі, ледзь улоўныя, але такія важныя. Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што майстэрня Васіля Пешкуна не мае даху і сцен. Так і ёсць: адкрытыя прасторы для яго — магчымасць адпачыць маральна, духоўна, магчымасць раскрыцца.

Самае цікавае, што Васіль Пяшкун працуе толькі з натуры, таму яго работы літаральна дыхаюць. Усе творы мастак стварае ў адзін дзень, лічачы, што візуальная вобразнасць існуе як факт: назаўтра можа быць іншае надвор’е, іншы пейзаж.

Разглядаючы карціны Васіля Пешкуна, мы здзяйсняем дзіўнае падарожжа не толькі геаграфічна, але і ўнутр сябе, што дорыць адчуванне дзіўнай непарыўнай сувязі чалавека і прыроды, знешняй і ўнутранай гармоніі.

Цікава назіраць за работамі мастака-графіка Алены (Андрушчэнка) Манько. Яна работа з літаграфіяй, Спосаб друку літаграфіі досыць працаёмкі, бо адбітак атрымліваюць з зусім гладкай паверхні каменя, які пад ціскам, дзякуючы якая адпавядае апрацоўцы, набывае ўласцівасць на асобных сваіх участках прымаць адмысловую літаграфскую фарбу.

Алена ў сваёй вобразнай сістэме злучае розныя культуры: заходнюю і ўсходнюю. Яе работы не пазбаўлены дэкаратыўнасці, творца работае з колерам і святлоценявымі пераходамі.

Мастачка Ілона Касабука працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу, стылістыкі інтэр'еру і дэкарыравання прасторы. Яе работы знаёмыя многім аматарам мастацтва, але кожжны раз яны проста ўражваюць: глыбінёй, сэнсамі, колеравымі спалучэннямі.

Ілона — мастак-інтэлектуал, гэта вельмі моцна адчуваецца ў яе творчасці. Праз пачуцці, першае ўражанне кожны глядач ацэньвае мастака. Дык вось, І сама Ілона Касабука і яе работы — пра натхненне, рыгажосць і філасофскую грунтоўнасць.

Ну і нельга абысці ўвагай мастакоў-скульптараў Сяргея Арышанка і Алену Ліпінскую, якія працуюць з самымі рознымі матэрыяламі: кераімка, дрэва, поастык, бронза, метал, тэкстыль. Іх работы абсалюна цікавыя спачатку візуальна: іх хочацца разглядаць, хочацца дакранацца да іх, а пасля зазіраешь у патаемны сэнсавы свет твораў і яны чапляюць таямнічасцю, глыбінёй.

Аўтары жывуць і працуюць у сваёй студыі «АрЛі» пад Мінскам. Іх работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і Расіі, а таксама фондах мемарыяльнага музея г.Брахерта і Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея.

Унікальная гісторыя архіэктуры. Новы канцэптуальны праект адкрылі ў галерэі «Арт-фабрыка»

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"