У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці ў вёсцы Ставы ёсць знакамітая Свята-Міхайлаўская крыніца з гаючай вадой. Пра яе мясцовыя жыхары кажуць, што “яна лечыць ад розных хваробаў яшчэ з царскіх часоў”. Непадалёк ад крыніцы ёсць камень-следавік са слядком, пакінутым на ім, паводле мясцовага падання, самой Найсвяцейшай Багародзіцай.
Лепш за ўсё да святых крыніцы і каменя ў вёсцы Ставы ехаць з Брэста. Дзеля гэтага трэба праехаць Вялікія Матыкалы і Вельямовічы. Потым у саміх Ставах пераадолець стары жалезабетонны мост праз раку Пульва. Яго шырыня якраз дазваляе праехаць аднаму легкавому аўтамабілю. Большыя машыны пераязджаюць раку бродам. Сама крыніца знаходзіцца ў памежнай зоне, сярод альховага гушчару. Святыня ўваходзіць у веласіпедны маршрут «Слядамі прыбужскіх таямніц».
Назва крыніцы паходзіць ад назвы царквы, якая ў часы сярэднявечча стаяла паблізу Паповай Гары, што на беразе ракі Пульва у старажытнай вёсцы Ставы, вядомай з пісьмовых згадак пра яе яшчэ з XV cтагоддзя.
Рака Пульва – правы прыток Заходняга Буга. Цяпер у вёсцы ёсць праваслаўная царква, якая першапачаткова была збудаваная як касцёл, а пасля храм шмат разоў пераходзіў ад адной канфесіі да другой. Яго не зачынялі нават у гады савецкай улады.
Вада са святыні бруіць у маляўнічым месцы на схіле Буга. Круглы год тэмпература вады ў крыніцы – 7 градусаў. Вада прэсная. Лічыцца, што яна дапамагае пры захворваннях суставаў. Вада адпавядае санітарным нормам і гігіенічным нарматывам па ўсіх паказчыках. Крыніца Ставы аб’яўлена гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння.
Цячэ вада з-пад царквы. Крыніца «Лагойская» — гісторыя і сучаснасць
Цяпер крыніца добраўпарадкавана, яна мае некалькі выхадаў вады. Галоўны выхад абкладзены каменным мурам, над другім усталяванае жалезабетоннае кола. Пастаўлены вялікі крыж, над крыніцай збудавана сховішча-капліца. На крынічным ручаі пабудавана купель з двума аддзяленнямі – жаночым і мужчынскім. У 2005 годзе крыніцу асвяцілі праваслаўныя святары, і з таго часу штогод на свята Іаана Багаслова, 9 кастрычніка, тут адбываецца асвячэнне вады.
Непадалёк ад крынічкі, на схіле, ляжыць камень-следавік памерам 95 х 75 см. Камень агароджаны плотам і носіць назву След Божай Маці. Людзі лічаць, што на камені захаваліся адбіткі ног Божай Маці, слядкі маленькіх ножак Божага Немаўляткі і след ад кіёчка. Прычым на адбітку правай нагі Багародзіцы бачны пальцы.
Следавік і плот вакол яго вернікі ўпрыгожваюць жывымі кветкамі і самаробнымі стужкамі, а ў слядок кладуць манеты ды іншыя ахвяраванні. Адбываецца гэта ў асноўным на свята Успення Божай Маці, 28 жніўня. Спрадвеку да каменя ідуць з просьбамі і малітвамі аб фізічным і духоўным здароўі. А каб просьбы хутчэй даходзілі да Божай Маці, трэба ўкленчыць перад следавіком, тройчы перажагнацца і крануць вуснамі камень.
Але важнае не само дакрананне да камня, а тая малітва, якая пры гэтым нараджаецца ў душы. Раней на пакланенне следавіку выпраўляліся выключна басанож.
Многія вернікі кажуць, што ўшаноўваюць не сам камень, а Божую Маці. Таму што і следавік, і святая крынічка ў гэтай мясцовасці з’явіліся, паводле паданняў, дзякуючы менавіта Ёй. Паводле аднаго з іх, некалі Божая Маці спусцілася на зямлю. Яна пайшла па лузе, спатыкнулася аб камень, прайшла яшчэ крыху і ўгразла ў балоце. Пачала маліцца, каб Бог дапамог ёй вярнуцца на неба. Божанька адказаў: “Ідзі пад узгорак, адкапай крыніцу, пакаштуй з яе вады і ўмыйся – тады сілы вернуцца да цябе”.
Маці Божая так і зрабіла. А калі яна адчула, што сілы да яе вярнуліся, сказала: “Няхай гэтая вада прыносіць людзям ацаленне і служыць ім для добрых спраў!” Яна выламала кій у зарасніках, вярнулася да каменя, стала на яго, адштурхнулася і ўзнялася ў неба...
Па другой легендзе, Божая Маці аб’явілася ў выглядзе простай жанчыны і стала дапамагаць нарыхтоўваць сена. Стомленыя касцы наракалі на адсутнасць вады, праглі наталіць смагу і памыцца. Раптам перад імі з’явілася жанчына на камені і сказала: “Вось жа крыніца цячэ!” І адразу ўсе пабачылі крынічку.
Святая крыніца каля вёскі Лешна
Людзі ўзрадаваліся, сталі шукаць жанчыну, каб падзякаваць, але яе нідзе не было відаць, яна знікла. Затое застаўся слядок на камені. З тых часоў камень лічаць цудадзейным, яго ўшаноўваюць і вераць, што ён ацаляе ад розных хвароб.
Калі Ян стаў горш вучыцца і прагульваць школу, родныя спісалі гэта на падлеткавы ўзрост: гармоны і ўсё такое... Але калі ён на ўсё лета закрыўся ад навакольных, паглыбіўся ў дэпрэсію, а пасля ўпаў у эйфарыю, прападаючы ў клубах і прыводзячы ў дом падазроных людзей, стала відавочна, што хлопца трэба ратаваць.
На жаль, мама Яна, Наталля, засталася з праблемай сам-насам. Лячэнне біпалярнага афектыўнага расстройства (БАР) адзінага сына патрабавала шмат часу і намаганняў. А замест падтрымкі ад блізкіх на яе сыпаліся абвінавачванні ў навешванні «дрэнных дыягназаў» на дзіця. Казалі, што не па дактарах трэба цягаць, а знайсці агульную мову і правільна выхоўваць...
Як яны з Янам пераадольваюць крызісы і вучацца жыць у новай рэальнасці – наш матэрыял.
Упершыню гром грымнуў пасля выпускных іспытаў за 9 клас. Школьнікі раз'ехаліся на лета хто куды, а Яна быццам падмянілі – хадзіў прыгнечаны, перастаў камунікаваць нават са сваякамі. Не гуляў увогуле, толькі часам наведваў бабулю.
— Калі б ён рэзка перастаў есці і піць, то, вядома, заспяшаліся б да дактароў. А так здавалася, што сітуацыя папраўная, — успамінае Наталля. Тады яна яшчэ не ведала, што сын амаль кожную ноч ляжаў з расплюшчанымі вачыма, не ў сілах заснуць. Потым пачаліся праблемы са страўнікам. Звярнуліся да педыятра, і тая, распазнаўшы псіхалагічную праблему, параіла адпачыць.
Даведачна: дэпрэсія – гэта псіхічнае расстройства, якому ўласцівы прыгнечаны, тужлівы, трывожны, баязлівы або абыякавы настрой. У гэты перыяд зніжана або страчана здольнасць атрымліваць задавальненне.
Трыгерам для дэпрэсіі стаў ад'езд дзяўчыны, з якой Ян сустракаўся, у лагер на ўсё лета. Ім было па 15 год. Вядома, у гэтым не было нічога трагічнага, але недзе там, у галаўным мазгу, пэўныя гармоны ўжо паўплывалі на рэцэптары, і біяхімічныя працэсы пайшлі не тым шляхам…
Потым дзяўчына вярнулася, а Ян з дэпрэсіі – не. Адышоў у сябе, перастаў ёй пісаць, скончыў кантактаваць. Проста не было сіл і жадання нічога казаць, тлумачыць, фармуляваць. Размаўляў, перамагаючы сябе, толькі кароткімі фразамі. І яны расталіся.
— У тым стане апатыі я не мог нічога з сабой зрабіць, — кажа Ян. — Суткамі сядзеў перад тэлевізарам, ні з кім не камунікаваў, не перапісваўся, нічога не рабіў. Што глядзеў? Мульцікі. Там не трэба думаць і ўнікаць у сюжэт.
Мары аб радыётэхнічным ліцэі прыйшлося адкласці, і юнак падаў дакументы ў каледж. Здавалася б, наперадзе новае, цікавае жыццё, але ён усё рабіў нібыта з натугай. І з пачаткам вучобы лягчэй не стала. Засвойваць інфармацыю было вельмі складана. Каб запомніць найпростыя рэчы, даводзілася прыкладаць шмат намаганняў, без канца зазубрываць.
Ян шукае параўнання, старанна падбірае словы:
— Было страшна. Быццам ты ўсё жыццё нарошчваў браню ў выглядзе ведаў, уменняў, і вось у цябе гэта адабралі. Не ўмееш нармальна размаўляць, выбудоўваць дыялогі, не ўмееш сябраваць. Ты быццам спустошаны, як у цемры навобмацак з трывогай робіш кожны крок.
Хтосьці мяняе працу, і яму складана атрымліваць новыя ўменні, адаптавацца ў незнаёмым асяроддзі, а тут трэба зноўку адаптавацца ў жыцці. Быццам цябе рэзка разбудзілі сярод ночы, і ты мусіш тэрмінова вызначацца, прымаць важныя рашэнні, а ты нават не разумееш, дзе ты і што адбываецца.
Галава не жадае знаходзіць сувязі. Усё забываеш, і нават суп варыш ужо не па звычцы (таму што яе больш няма), а па падрабязным рэцэпце: спачатку закіпяціць ваду, затым пакласці мяса, потым пачысціць гародніну і бульбу, апусціць усе ў булён...
Я зразумеў нядаўна, чаму я злуюся на маму: калі я нешта раблю, а яна заходзіць, каб пра нешта спытаць ці расказаць, то я забываю, што рабіў. Даводзіцца аднаўляць у памяці ланцужок сваіх дзеянняў нанова, а на гэта марнуюцца сілы і час.
Да зімы Ян ужо амаль аднавіўся, вярнуўся ў сябе ранейшага, і ўсё наладжвалася. А потым здарыўся Новы год…
Сябры запрасілі адзначыць свята, збіраліся добра павесяліцца. Быў такі настрой... Прадчуванне нейкае. З-за таго, што доўга быў у адключцы, хацелася ўсё нагнаць. Хацелася нарэшце пажыць.
Ад першага глытка алкаголю стала добра. Ад другога – яшчэ лепш. І панеслася…
Пачаўся пэрыяд эйфарыі. Усё роўна, добрая падзея адбывалася ці дрэнная, ад усяго было класна. Так класна, што складана адрозніваць, дзе добра, а дзе – дрэнна. Нават рэзаў рукі – па прыколе . Калі ўздым настрою, то кайфуеш ад усяго, у тым ліку і ад болю.
Даведачна: манія – гэта стан анамальнага ўзбуджэння, афекту і энергіі. Стомленасць не адчуваецца, спаць амаль не хочацца. Ідэі і думкі ідуць патокам, самаацэнка завышана.
Каб падтрымліваць гэты стан, не трэба ўвесь час піць алкаголь, дастаткова было глытка-трох піва, і зносіла дах. У мозгу падчас маніі адбываецца нейкая зусім іншая хімічная рэакцыя…
Дрэнная навіна ў тым, што рэсурс эйфарыі рана ці позна заканчваецца, і могуць зноў наступіць дэпрэсія і апатыя. Арганізм стамляецца і не можа больш выпрацоўваць столькі гармонаў. Без лячэння ў маніі можна знаходзіцца каля года.
У гэтым стане адбываецца пастаянны пошук эмоцый, чагосьці новага, жаданне драйву. Любая дрэнная кампанія паклікала б з сабой – і пайшоў бы. Хочацца хадзіць у клубы, танчыць. Быць дарослым. Бо ўпэўнены: дарослы можа сабе дазволіць усё, і яму ніхто не забароніць.
— Спачатку збоку здаецца, што гэта добра, бо ў яго добры настрой, — уздыхае Наталля. — Але праблемы з'яўляюцца па нарастальнай. Прыходзіць нецвярозы, прыводзіць чужых людзей у дом, яны сядзяць гадзінамі… І я разумею, што гэта кампанія, чужая яго ранейшым поглядам, іншага сацыяльнага ўзроўню. Добра выхаваны хлопчык стаў заводзіць зусім небяспечныя знаёмствы. Яны відавочна яго выкарыстоўвалі, ён дарыў ім рэчы. Некаторыя выпадкі запатрабавалі ўмяшання міліцыі...
Ян: «Мама сама нестабільная эмацыйна, яе лёгка вывесці з сябе. Мне ў такім стане цяжка з ёю жыць. Мая псіхіка яшчэ больш расхістваецца».
Наталля: «А як тут будзеш спакойнай, калі ў хаце заўсёды чужыя, накурана... Я выганяла іх, а ён амаль не рэагаваў. Проста сыходзіў з імі. Яму было ўсё роўна. Ну, выгналі і выгналі. Ці я прачыналася ад таго, што кватэра запоўнена цыгарэтным дымам, а гэта Ян у сваім пакоі паліць. Нават вешала на сцяну спіс, чаго нельга рабіць у хаце. Мы разам пісалі гэтыя правілы: што могуць і павінны рабіць бацькі, а што – дзеці. Нейкі час гэта дапамагала».
Людзі з біпалярным афектыўным расстройствам нярэдка вядомыя звышідэямі. Напрыклад, прачытанае раней у кнігах у іх свядомасці становіцца рэальнасцю. Ян, які захапляўся гісторыямі пра іншапланецян, раптам стаў верыць, што валодае звышнатуральнымі здольнасцямі, можа бачыць прышэльцаў і мець зносіны з імі. Яму здавалася, што ён ведае пра нейкую планету...
Стаў маляваць на вокнах піраміды, якія павінны былі абараніць хату ад іншапланетнага ўварвання. Або заплятаць сабе на галаве шмат маленькіх касічак. Або чапляць на адзенне яркія шпількі. Або расстаўляць рэчы ў асаблівым, толькі яму зразумелым парадку.
Мама старалася ўсё ціха прыбіраць. Спадзявалася, што калі сын, вярнуўшыся ў пакой, убачыць яго такім, якім быў раней, то ўсё забудзе. І праўда: ён ні разу нічога не спытаў, сапраўды забываўся пра зробленае.
— Жадаеш разабрацца, як уладкаваны гэты мір, і прыдумваеш, як ён уладкаваны, — спрабуе растлумачыць Ян. — І далей жывеш у гэтым прыдуманым свеце па тых правілах, якія прыдумаў. Бо ўпэўнены, што толькі так будзеш у бяспецы. Патрабуеш таго ж ад блізкіх...
Родныя імкнуліся прымаць правілы гульні. Разумелі: калі не падтрымаюць, пачнуць выказваць сумненне – у адказ можа рушыць услед раздражненне аж да агрэсіі.
Мама Яна псіхолаг. Яна разумела: трэба што б там ні было захоўваць спакой, і вельмі старалася. Хаця ніхто не ведае, чаго ёй гэта каштавала… Звярнуліся да дзіцячага псіхатэрапеўта, і там упершыню прагучала меркаванне, што гэта вельмі падобна на біпалярнае расстройства. Але 15-гадовым пацыентам такі дыягназ яшчэ не ставяць, таму доктар проста выпісала наатропны прэпарат — «каб крыху паменшыць эмоцыі».
На жаль, наатропы хлопцу ўжо не дапамагалі. Ён перастаў прыходзіць дадому начаваць, заставаўся ў нейкіх сяброў. Мама тэлефанавала, прасіла вярнуцца дадому. Ён здымаў трубку, нават казаў, дзе знаходзіцца, але на просьбы вярнуцца ці не рэагаваў, ці злаваўся.
Псіхатэрапеўт. Калі да яго час звярнуцца і як выбраць патрэбнага
Наталля зразумела, што сыну ўжо патрэбны псіхіятр. Дыягназ стаў больш відавочным: парушэнні сну, разрозненасць у дзеяннях. Напрыклад, даставаў з халадзільніка рондаль, ставіў на стол, а сам сыходзіў глядзець тэлевізар. Мог уключыць газ і не выключыць, сысці і не замкнуць кватэру на ключ. Або пасярод ночы спрабаваў пайсці з дому.
Чым маглі скончыцца начныя прыгоды непаўналетняга хлопца, Наталля разумела. Яе не пакідаў трывожны стан. Ператвараючыся ў камяк нерваў, з усяе сілы трымалася, не дазваляючы сабе расслабіцца ні на хвіліну. Баялася пакідаць яго аднаго, тым больш што ў доме працягвалі з'яўляцца не выклікаючыя даверу староннія людзі, часта новыя. Вельмі баялася, што нехта скарыстаецца яго станам нестабільнасці...
Колькасць пропускаў у каледжы расла, і аднойчы Яна адлічылі. Нягледзячы на хаатычнасць учынкаў і думак, ён усведамляў, што з ім нешта не так. І паддаўся на ўгаворы мамы легчы ў спецыялізаваную клініку, дзе яму пацвердзілі біпалярнае афектыўнае растройства.
Звычайна пастаноўка дакладнага дыягназу азначае, што можна выдыхнуць: нарэшце нейкая дакладнасць, зараз зразумела, што адбываецца і як гэта лячыць. Але не ў выпадку Наталлі... Сваякі ў дыягназ не паверылі. Самыя блізкія, ад каго дапамогі чакала больш за ўсё, апалчыліся на яе: няправільна выхоўваеш сына, не ўмееш камунікаваць – вось ён у знак пратэсту так сябе і паводзіць. Абураліся, патрабавалі не псаваць хлопчыку жыццё такім «кляймом». Не дапамагалі таксама і довады аб тым, што ў дзядулі Яна таксама біпалярнае расстройства…
Пасля выпіскі з бальніцы «адпусціла», і нават сталі думаць, а раптам дыягназ памылковы? З'ездзілі адпачыць у Карпаты, паступова вярталася здаровая энергія. Кінуў піць лекі – нічога не адбылося. Выдыхнулі.
Перадышка доўжылася восем месяцаў. Ян паступіў у іншы каледж, тут было лягчэй вучыцца.
А потым зноў быў Новы год. Сустрэча з сябрамі, глыток алкаголю... Да жаху Наталлі, зноў стала нарастаць манія. Парушэнне крытыкі, падазроныя знаёмствы і кампаніі. Заявы аб сыходзе з дому, спробы жыць то ў бабулі, то ў бацькі, то ў нейкага аднакурсніка...
Яна ніколі не была ўпэўнена, што дзень пройдзе без «сюрпрызаў». Напрыклад, аднойчы Ян вырашыў, што трэба пагаліць усе валасы на целе, уключаючы бровы. Пазней жахнуўся свайму ўчынку, але справа была зроблена.
— Бровы прыйшлося злёгку падмалёўваць, хоць я і не заганяўся з нагоды грамадскай думкі, — успамінае малады чалавек. І дадае: — Бывае адчуванне, што ўсім вакол ёсць справа да цябе. Здаецца, што суседзі з іншай хаты назіраюць і нешта ведаюць пра цябе. І міліцыя таксама. Пастаянна думаю пра гэта. Часам баюся, гэта можа быць жахліва страшна. А бывае наадварот: адчуванне, што яны ўсё зайздросцяць, і тады хочацца быць навідавоку.
Прыцягваць да сябе ўвагу ў хлопца атрымліваецца добра дзякуючы татуіроўкам. Гэта асобная балючая тэма для яго мамы:
— Першая татуіроўка з'явілася, калі яму было 15 гадоў, ён проста перамаляваў графіці са сцяны ў двары. Я кожны раз была ў шоку. Спрабавала пратэставаць, але безвынікова. Пачыналася ўсё з бяскрыўдных тату пад вопраткай, а скончылася татуіраваным тварам. Дакладней, спадзяюся, што скончылася...
Ян лічыць, што татуіроўкі самі па сабе – гэта нядрэнна, але іх трэба рабіць свядома, і пажадана не на бачных месцах, каб потым не шкадаваць. І прызнаецца:
— Тату на твары зрабіў, можна сказаць, за кампанію. У маім коле гэта было прынята. Прыклад бралі з вядомых рэпераў. І я зрабіў іх, чаму б і не. Цяпер бы так не зрабіў, вядома. Але тады ніхто з прыяцеляў не сказаў аб тым, што такія татуіроўкі могуць надакучыць і аднойчы стануць раздражняць.
Яшчэ адна нагода для турботы маці – цяга сына да рызыкі. У Карпатах, напрыклад, як толькі з'явілася рызыка зваліцца ў вадаспад, то вочы адразу загарэліся. Катанне на кані – шчасце. Як і тарзанка.
З-за недахопу сератаніна і дафаміна мозг шукае, дзе б атрымаць дадатковы адрэналін. Такі чалавек з радасцю пагодзіцца на любую авантуру, не адрозніваючы, здаровая гэта рызыка ці небяспечная. Таму блізкія павінны быць заўсёды напагатове.
***
На трэцім годзе хваробы Ян нарэшце зразумеў, што алкаголь і іншыя псіхастымулятары выклікаюць сімптомы БАР. Нават кава і моцны чай могуць павысіць узровень эмацыйнасці і раздражняльнасці, трывогі. Абавязкова трэба выконваць рэжым дня і своечасова прымаць лекі (іх трэба піць 5 год без перапынку).
А Наталля ведае, як важна заўсёды падтрымліваць сваё дзіця. Нягледзячы на тое, што ён разбурае сябе на тваіх вачах. Сабраць волю ў кулак і з усяе сілы верыць, што ўсё гэта пройдзе. Звяртацца па дапамогу, спрабаваць падбіраць лячэнне, нават калі адразу не атрымоўваецца.
Калі б у яе была магчымасць адкруціць усё назад, то хацела б, каб гэтая хвароба выявілася нашмат пазней. Каб сын змог скончыць нармальна школу, універсітэт. Тады б не прыйшлося на хаду мяняць планы з-за паніжанай паспяховасці.
Пакуль жа паступленне ў ВНУ вырашылі адкласці. Пасля заканчэння каледжа Ян адпрацаваў размеркаванне, і зараз плануе падвышаць кваліфікацыю з дапамогай курсаў.
Ён сядзіць за кухонным сталом і п'е ваду з вялізнай кружкі. Вады трэба піць шмат, таму што ад лекаў моцная сухасць у роце. Спакойны, разважлівы, прыгожы. У яго правільная марудлівая гаворка, у якой усё выразна і зразумела:
— Я хворы, і ў гэтым няма маёй віны. Біпалярнае афектыўнае расстройства – гэта збой у працы нейрамедыятараў: дафамінавай, норадрынегрычнай і сератанінавай сістэм галаўнога мозгу. У кагосьці дыябет, а ў мяне біпалярнае расстройства. Каб хвароба не прагрэсіравала, трэба прымаць лекі і ўважліва сачыць за сваім здароўем, прытрымліваючыся абмежаванняў.
У Яна ёсць мара: не залежаць ні ад каго. Прызнаецца, што любая падсправаздачнасць гняце і лягчэй быць аднаму, чым побач з людзьмі. Таму пакуль не гатовы клапаціцца пра кагосьці – трэба яшчэ навучыцца быць адказным за сябе, а гэта доўгі працэс.
«У фіялетавым капелюшы пераскокваў праз машыны». Пацыент – пра біпалярнае расстройства
Аднойчы ў цёмным лесе, у хатцы на курачай лапцы сядзелі пры стале і гулялі ў шашкі Баба-Яга – касцяная нага і Цуда-Юда паганае.
Праўду сказаць, мухлявалі больш, чым гулялі – тры галавы Цуды-Юды так саплі, што перамешвалі чорныя шашкі з белымі і здзімалі іх з дошкі. Бабуся Ягуся не адставала – спрытна хапала фігуркі праціўніка і хавала іх у сваіх лахманах. Праз гэта яны бясконца сварыліся і намагаліся давесці адно аднаму, што гулец насупраць і ёсць сапраўдны гад печаны.
Гулялі дзень, гулялі два – на трэці стаміліся, стала не цікава. Засумавалі. Бабуся Ягуся наварыла супу з мухамораў. Пад’елі – але не павесялелі. Запарылі гарбату з гадзючай цыбулі, папілі – радасней не стала. Пачалі думаць, чым яшчэ сябе заняць.
Раптам у небе загуло, і над хаткай праляцеў самалёт.
– Разлёталіся, – сцяўшы зубы на ўсіх пашчах, прасычэла Цуда-Юда. – За гэтымі самалётамі ў неба не падняцца, як бачыш саб’юць!
– І не кажы, – згодна заківала галавой Баба-Яга. – Ужо і я асцерагаюся лятаць! Неяк трапілася на дарозе аднаму летаку – ледзь адбілася памялом. Яму толькі крыло падрапала, а я памяло зламала – напакутвалася, пакуль наладзіла.
– Тут засумуеш! – у адзін голас уздыхнулі Баба Яга і Цуда-Юда.
Раптам у вачах Бабусі-Ягусі заскакалі чэрці.
– Прыдумала! – закруцілася яна на касцяной ножцы. – Будзем конкурс ладзіць! От павесялімся!
– Які такі конкурс? – здзівілася Цуда-Юда і натапырыла вушы.
– Чула я днямі, як птушкі выхваляліся перад ляснымі жыхарамі, што яны найлепшыя стварэнні! Вычыталі ў энцыклапедыі – дужа разумнай кнізе, якую займеў вучоны Сыч – што летакі-самалёты ад птушак пачатак бяруць!
– А што ты думаеш, усё можа быць, – цыркнула слінай Цуда-Юда.
– Няхай сабе! – паціраючы рукі, прамовіла баба Яга. – А вось ад якіх менавіта птушак? Зладзім конкурс – няхай кожная давядзе сваё права продкамі летакоў-самалётаў звацца!
– А весяліцца калі? – не скеміла Цуда-Юда.
– Эх, ты! – пакруціла галавой Баба-Яга. – Як пачнуць паміж сабой высвятляць, хто лепшы – паб’юцца абавязкова. Вось і павесялімся!
– А Бабусенька, а Ягусенька! – нарэшце скеміла Цуда-Юда. – Без сумневу – ты чэмпіёнка па розным радасцям-гадасцям!
– Ды ўжо ж стараюся ад цябе не адставаць! – зарагатала задаволеная Баба-Яга, ускочыла ў ступу, махнула памялом – і ўзмыла пад аблокі. Яна паляцела паведаміць птушкам пра конкурс, і ў хуткім часе ўсё наваколле гуло ад навіны.
Пазляталіся да хаткі на курачай лапцы птушкі з усяго свету, а Бабуся-Ягуся і Цуда-Юда паселі суддзямі. Конкурс пачаўся з даклада вучонага Сыча.
– «Мара пра палёты спрадвеку была ў людзей – старажытныя грэцкія міфы таксама расказваюць пра яе. Майстра Дэдал зрабіў крылы з пёркаў і воску, каб Ікар мог падняцца ў неба», – зачытаў вучоны Сыч з энцыклапедыі і спытаў прысутных: – Што гэта, як не спроба людзей пераймаць птушак?
Птушкі ўхвальна зашчабяталі, зачырыкалі, застракаталі, закаркалі. Шумелі так, што давялося Бабусі-Ягусі і Цуду-Юду ваты ў вушы напхаць. Абмеркаваўшы, што ў самалётаў, як і ў птушак, ёсць крылы, хвост, галава, лапы-шасі, птушкі агледзелі кожная сябе і суседзяў – нібы першы раз бачылі – і яшчэ раз пацвердзілі:
– Бясспрэчна, сталёвыя гіганты пайшлі ад нас!
У маленькіх птушак ажно сілы прыбыло – вось якая адметная яны грамада!
– Цудоўненька! – ялейным галаском прамовіла Бабуся Ягуся і штурхнула ў бок Цуду-Юду. – Але ж, пэўна, былі і першыя птушкі, на якіх сталі звяртаць увагу майстры? Не забывайцеся: пераможцам будзе той, хто давядзе сваё першынства.
Дужа хацелася кожнай птушцы вылучыцца і звацца першай!
Паважна выступілі наперад Гарадскія Галубы:
– Думаем, што гэта былі мы! – правуркаталі яны. – Мы спрадвеку жывём побач з людзьмі. Няйнакш, яны на нас нагледзеліся!
– Вось невукі, а яшчэ радня! – абурыліся Галубы Лясныя. – Пакуль гарадоў набудавалі і вы ў іх атабарыліся, былі мы! Людзі на нас глядзелі.
– Чакайце, панове! – заклекатаў Журавель. Ад хвалявання ў яго на галаве ажно запалымнела чырвоная шапачка. – Прыгледзьцеся добра: магутныя летакі падобныя да журавоў!
– Падобныя!!! – абурана зашыпелі Лебедзі-Шыпуны. – У гэткай важнай справе хіба можна быць недакладнымі! Падобныя ці не падобныя – пытанне спрэчнае. Мы вось чулі, што ёсць адмысловыя самалёты, якія завуцца «Белы лебедзь».
– Калі на тое пайшло, – загагаталі Гусі, – дык і мы маем што сказаць. – Ці вы не чулі пра Самалёта-гуся? А ён, між іншым, у музеі ў Амерыцы стаіць! Хто яшчэ мае такі важкі доказ?
Ох, што пачалося пасля гусінай заявы! Лёталі ластаўкі, маланкай мільгалі стрыжы, планавалі ў паветры буслы, узмывалі над зямлёй чайкі. Крычалі, спрачаліся пра размах крылаў і хуткасць палёту. Зачапілі за жывое каршуноў, груганоў, ястрабаў – драпежных птушак. А ў тых гаворка кароткая – хапу-лапу – і паперлі меншых крыкуноў за аблокі.
Пер’е ляціць, гвалт стаіць, птушкі ўжо і забыліся, з чаго сыр-бор разгарэўся. Распалася грамада!
Як зайка Шустрык вясну сустракаў?
А Бабуся-Ягуся з Цудам-Юдам нацешыцца не могуць! Як сапраўдныя чэмпіёны пры стале сядзяць, зёлкі папіваюць, мухаморамі заядаюць, з вакна за птушынай бойкай назіраюць і больш не сумуюць: конкурс задаўся выдатны!
Мастацтвазнаўца Аксіння Сяліцкая-Ткачова стала вядома шырокай публіцы Беларусі ў 2016 годзе, калі адкрыла першы выставачны праект, прысвечаны знакамітаму мастаку Барысу Аракчэеву. На той момант дзяўчыне было 28 год.
У Беларусі прафесія мастацтвазнаўцы не з'яўляецца папулярнай, менавіта таму Аксіння выклікала цікавасць ў многіх калег, абурэнне і нават сумненне. Тым не менш, за сем гадоў актыўнай дзейнасці яна даказала, што з'яўляецца прафесіяналам. У краіне яе называюць адным з вядучых мастацтвазнаўцаў.
— Калі ў мяне пытаюцца, колькі гадоў я ў прафесійным мастацтве, то, як правіла, загадзя мяркуюць каля дзесяці. Насамрэч актыўна займацца мастацтвазнаўствам, курыраваннем выставак я пачала толькі гадоў 6-7 таму. Першапачаткова планаў прысвяціць жыццё мастацтву не было. Першае, што мяне стала прыцягваць — гэта мода. Доўгі перыяд хацелася быць мадэльерам, дызайнерам адзення. Да сённяшняга дня захаваліся сшыткі з маімі першымі накідамі жаночага адзення. Але гэта засталося марай. Тым не менш менавіта гэты факт стаў першым званком, які дапамог вызначыць, што сфера мастацтва мне цікавая.
Доўгі час Аксіння захапляецца вывучэннем мастацкай літаратуры, пачынаючы ад еўрапейскіх казак, заканчваючы больш сур'ёзнымі ўзорамі сучаснай літаратуры. Але вызначальным фактарам у выбары будучай прафесіі, як ні дзіўна, для дзяўчыны стала вучоба ў музычнай школе.
— Мая сям'я заўсёды была далёкая ад мастацтва. Мама інжынер, а тата – фізік. Ва ўзросце 6-ці гадоў маці аддала мяне ў музычную школу па класе фартэпіяна, кіруючыся тым, што калісьці яе таксама ў 6 гадоў мая бабуля адправіла займацца музыкай. Дзесяць гадоў я вучылася там, а пасля чатыры у музычным вучылішчы. На трэцім курсе, калі сталі вывучаць музычны імпрэсіянізм, я зразумела, які напрамак цікавіць мяне ў мастацтве.
Захапілася жывапісам, спецыялізаванай літаратурай, графікай. У мяне заўсёды было дзве школы: агульнаадукацыйная і музычная. Спачатку ставілася да музыкі як да абязалаўкі. Вучылася, бо мама песціла мару, што я буду музынтам. Да заняткаў нават не рыхтавалася: была упартым дзіцем. Але не гледзячы на гэта ў конкурсах і канцэртах удзельнічала. Першыя восем гадоў мяне ўпрошвалі скончыць музыкалку, а пасля ўцягнулася і стала ўспрымаць музычную школу як школу нумар адзін.
Дзень Аксінні заўсёды быў распісаны па хвілінах: першую змену яна хадзіла ў агульнаадукацыйную школу, а да гадзіны ці двух ляцела ў музычную. Так 5 дзён на тыдзень. Дадому прыязджала позна, рабіла ўрокі. Да гэтага часу з уздрыгваннем успамінае фізіку і геаметрыю. А ў выходныя па 8-10 гадзін займалася на фартэпіяна.
— Мне ў вольны час заўсёды хацелася пайсці пагуляць, адарвацца, але з гадамі стала з'яўляцца самадысцыпліна, якая не дазваляла губляць час дарма. Я баялася меркавання аднакласнікаў, бо музычная школа давала ім нагоду лічыць мяне батанікам. А потым я вырашыла не звяртаць увагу на чужое меркаванне, і гэтая якасць да гэтага часу мне вельмі дапамагае. Я заўсёды сябе адчувала белай варонай, асабліва калі маё жыццё было падзелена на дзве школы.
Аксінне стала лягчэй толькі ў музычным вучылішчы, калі патрапіла ў асяроддзе людзей, якія таксама жылі музыкай. Толькі першыя два-тры месяцы вучобы прыйшлося прывыкаць да шуму: у музвучылішчы ніколі не бывае ціха, заўсёды хтосьці займаецца ў класах ці калідорах. А потым, як расказвае дзяўчына, калі гулу і шуму вакол не было чуваць, ёй заўсёды чагосьці не хапала.
— Цягам апошніх двух гадоў вучобы ў вучылішчы я мэтанакіравана хацела паступаць у Акадэмію музыкі. Разглядала розныя варыянты: Расію, нашу мінскую акадэмію. Калі надышоў момант выбіраць: быць практыкуючым піяністам або тэрэтыкам, я нечакана для сябе выбрала другое. Гэта быў 2008 год. Паступіла на спецыяльнасць «Сусветная і айчынная культура» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Там адукацыйны працэс быў падобны на мікс з мастацтвазнаўства і культуралогіі, нас вучылі філасофскаму асэнсаванню ўсіх культурных працэсаў. Тады ж я і палюбіла жывапіс.
Падчас вучобы ва ўніверсітэце Аксінья атрымала добрую тэарытычную базу. Потым быў перыяд, калі яна выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. І з таго часу ўсё часцей яе сталі наведваць думкі, а ці не паспрабаваць выкладаць ці праявіць сябе з практычнага боку – адкрыць выстаўку, напісаць прафесійны артыкул у спецыялізаванае выданне.
Ёй хацелася выйсці ў больш шырокае кола чытачоў і гледачоў. Першы вопыт быў хвалюючы: хвалявалася, таму што не ведала, як яе ўспрыме старэйшае пакаленне мастацтвазнаўцаў. Калі сёння адкрываеш выстаўку альбо рэалізуеш праект, ад цябе чакаюць адпаведнага прафесійнага ўзроўня. А наколькі гэта магчыма, калі табе 28?
— Быў перыяд, калі я пачынала змагацца са страхам. Тады мой муж сказаў, што я павінна для сябе вырашыць, буду я добрым выкладчыкам і пайду па навуковай, тэарытычнай лініі прафесійнай дзейнасці або акунуся ў свабоднае плаванне і буду выбіраць для сябе найлепшыя варыянты далейшай працы на практыцы. Я выбрала другі варыянт.
Першы культурны праект Аксінні адбыўся ў 2016 годзе. Да гэтага яна арганізоўвала адзінкавыя выстаўкі нічым не звязаных паміж сабой мастакоў. Пакуль самы галоўны праект у яе прафесійнай дзейнасці прысвечаны мастаку Барысу Аракчэеву, які дзяўчына стварыла з цыкла мерапрыемстваў: выставак і вечароў памяці. Над праектам, які ў выніку выліўся ў манаграфію («Барыс Аракчэеў. Этапы вялікага шляху»), мастацтвазнаўца працавала 2,5 гады.
— Калі была скончана манраграфія, я ўспрымала яе як сваё дзіця — першынца. І сёння маёй кнігай часта цікавяцца. Памятаю, што да першых пакупнікоў я ставілася вельмі рупліва, з'яўляўся сум, што мой дэбют як мастацтвазнаўцы ўжо адбыўся.
Грамадства беларускіх мастацтвазнаўцаў аказалася не самай адназначнай у той момант. Паколькі арт-рынак не такі буйны і шырокі як у Расіі ці Еўропе, то кожны прадстаўнік арт-супольнасці ў якасці мастацтвазнаўцы спрабуе ўрваць свой кавалак. Рэакцыя на поспех Аксінні была рознай.
— У мяне атрымалася арганізаваць моцны праект, і гэта выклікала не толькі радасныя водгукі, але негатыў і крытыку. Такая рэакцыя, натуральна, была звязаная з узроставымі крытэрамі. Не заўсёды ў мяне верылі і не заўжды прымалі. Было цяжка. Але я разумела, што калі ўзялася за справу, то павінна давесці да канца, чаго б гэта не каштавала. Крытыка была менавіта з боку старэйшага пакалення. Цяпер я разумею, што, магчыма, крытыка, была канструктыўная, і трэба зважаць увагу на меркаванне людзей, якія ўжо 30 гадоў працуюць у мастацтве, але і сваё адстойваць. Мяне спачатку ўспрымалі як выскачку. Былі ў асяроддзі людзі, якія ў твар казалі, што нічога не атрымаецца. Вядома, крыўдзіла, але ў мяне побач была галоўная падтрымка – мой муж. Мы заўсёды былі блізкія па духу і прафесійна.
Муж Аксінні знакаміты беларускі мастак Аляксандр Сяліцкі, творчасць якога засноўваецца на сучаснай інтэрпрэтацыі традыцый рэалістычнага мастацтва. Пара сёлета адзначае 12 гадоў сумеснага жыцця.
— Я ніколі не хацела мужа мастака, заўсёды была ўпэўненая, што мой муж будзе музыкантам. Калі пазнаёмілася з Сашам і даведалася, што ён мастак, была здзіўлена. Я ведала шмат біяграфій розных аўтараў і мысліла шаблонамі: якімі б мастакі не былі практычнымі, яны ўсе не з нашай планеты. І гэта трэба прыняць. Яшчэ першапачаткова вырашыла не перарабляць мужа пад свае стэрэатыпы. Разумею, што хто-небудзь на маім месцы ўжо б разышоўся, але я заўсёды спакойная.
Розніца ў сужэнцаў 7 гадоў. Калі пазнаёміліся, Аксіння была студэнткай, а Аляксандр выкладчыкам. Момант няёмкасці прысутнічаў. Але з часам межы сцерліся, і кожны змог сябе знайсці і ў творчасці, і ў жыцці. Самымі складанымі ў іх сям'і былі першыя тры гады падчас прыціркі. Аляксандр заўсёды прапанаваў Аксінье ўзяць у руку пэндзаль і паспрабаваць памаляваць. Першыя пяць гадоў дзяўчына адчувала страх чыстага ліста, аднак апошні час муж і жонка разам малююць ў хатняй майстэрні.
— Не гледзячы на тое, што я тэарэтык, я сама стала падцягвацца да Сашы, каб больш зразумець яго свет, жыццё. Муж часам жартуе: «Глядзі, хутка разам агульную выстаўку адкрыем».
У кожнага мастацтвазнаўцы ёсць галоўная карціна, з сэнсам якой ён звязвае жыццё. Да такой Аксіння адносіць работу малавядомага французскага аўтара Эміля Бернара «Мадлен у лесе кахання». Работа далёкая ад ідэальнай і вытанчанай. Яна зачапіла дзяўчыну ўнутраным зместам.
Наогул стыль мастацтвазнаўцы – асаблівая тэма для размовы. Аксіння ўпэўнена, што мастацтвазнаўца ніколі не будзе апранацца як усе, не будзе прытрымлівацца моды.
— Калі чалавек больш схільны да класічнага мастацта, як правіла ён выбірае такі ж стыль і каларыстыку ў адзенні, калі цікавы авангард – стылістыка адпаведная. Асабіста я люблю сукенкі. Іх у мяне ў гардэробе шмат, нашу з задавальненнем, а перавагу аддаю менавіта цёмным адценням.
Разам са стылем і выбарам дызайну, кожны мастацтвазнаўца аддае перавагу пэўнаму колеру. Многія выбіраюць чырвоны: асацыюецца з колерам жыцця, энергіяй. Аксіння любіць чорны колер, таму што адчувае сябе ў ім камфортна і абаронена.
— Не лічу гэты колер змрочным або жалобным. Магу насіць нават улетку. Але ў апошні час пачала эксперыментаваць: насіць джынсы ў нямецкім стылі ў спалучэнні з класічнымі блузкамі. Дарэчы, у мяне на выбар адзення яшчэ ўплывае жыццёвая сітуацыя. Я пра моду магу казаць шмат, але за ёй ніколі не рухалася. Адзінае што магу падкрэсліць, мас-маркет, трэндавыя рэчы – не мая гісторыя. Мой стыль падобны на карціны Эдварда Мунка. Я, як і ён, часта спалучаю цёмныя тоны з яркімі адценнямі, а вось па музычнасці ліній я больш падобная на Ван Гога. Не люблю строга геаметрычных арнаментаў, выбіраю пластычнасць. У Мадзільяні на палатне «Жанна» мы можам убачыць сінюю маленькую сукенку, такая ж з нядаўняга часу прысутнічае і ў маім гардэробе, чым я ганаруся.
У будучыні мастацтвазнаўца хоча паспрабаваць сябе ў фатаграфіі. Яна не спыняцца толькі на жывапісе, паглыбляецца ў розныя кірункі творчасці, сама пачынае ствараць прадукты мастацтва. Аксіння спрабуе сябе ў жывапісе – прычым не ў алейным, а акрылавым. У мастацтвазнаўстве плануе працаваць менавіта са знакавымі мастакамі класічнага напрамку, чые работы былі ацэненыя часам.
Алена Масла:
– У маёй хатняй бібліятэцы беларускія дзіцячыя кнігі займаюць ці не найбольш месца. Заўсёды шукала найцікавейшае сярод навінак, збірала ўпадабаныя кнігі класікаў – таму праблемы, што пачытаць дзецям па-беларуску, ніколі не мела. Набыткамі сваімі, упадабаннямі, ахвотна падзялюся ў рубрыцы «Кніжная паліца».
Пачну ж «рэвізію» сваёй кніжнай паліцы з кніг Васіля Віткі - пісьменніка, чыё імя значыцца сярод «Найлепшых казачнікаў свету». Гэтым тытулам пісьменнік уганараваны ў 1973 годзе - менавіта тады ён атрымаў прэстыжны і пачэсны Міжнародны дыплом імя Х.К. Андэрсэна.
Васіль Вітка - класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы рэдактар-стваральнік дзіцячага часопіса «Вясёлка» . Яго кнігі часта перавыдаюцца. Адно з самых арыгінальных выданняў здзейсніла сёлета выдавецтва «Коска»: выдала кнігу «Плыў па моры чамадан», праілюстраваную дзіцячымі малюнкамі, з прадмовай-расказам пра Васіля Вітку яго ўнучкі Юлі.
У маёй хатняй бібліятэцы захоўваюцца дзве кнігі Васіля Віткі, якімі я вельмі даражу. «Казкі» («Мастацкая літаратура», 1976) і «Ладачкі-ладкі» («Мастацкая літаратура», 1977).
Кніга «Казкі» – гэта некалькі твораў пад адной вокладкай. «ППШ», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Казка пра цара-зубра»… Дарэчы, у «Бусліным леце» упершыню з'яўляецца герой Васіль, які ў «Казцы пра цара-зубра» атрымлівае прозвішча Вясёлкін – гэтага героя ведае не адно пакаленне беларусаў.
Казкі з гэтай кнігі не толькі цікавыя самі па сабе, яны даюць падставу пагаварыць пра навакольны свет – чаго вартыя толькі знаёмствы з птушкамі і насельнікамі пушчы! Яшчэ казкі могуць стаць падставай для размоў пра тэхнічны прагрэс, які адбыўся ад пары з'яўлення на свет твораў - па сённяшні дзень.
Сучасным карыстальнікам мудрагелістых гаджэтаў цікава будзе паназіраць, якія стасункі з тэхнікай былі ў землях – няхай сабе і казачных – палову стагоддя таму. Устаноўка антэны, знаходкі ляснога тэлевізара, размовы пра МАЗ… Адным словам, кніга дорыць цікавае чытво і падставу для размоў з дзецьмі.
Карціць падзяліцца цікавосткай: казка «Вавёрчына гора» – першы твор Васіля Віткі, напісаны для дзяцей. Цікавая гісторыя яе з’яўлення на свет. Пісьменнік ехаў да сваёй маці разам з васьмігадовым сынам. Ад Слуцка да вёскі Еўлічы трэба было ісці пешкі пятнаццаць кіламетраў. Каб лягчэй ішлося, бацька расказваў сыну казкі – і раптам пачаў складаць сваю: «Забалелі ў вавёрачкі зубкі, не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі…»
Сын ажывіўся, слухаў з цікавасцю – гэта і была першая ўхвальная крытыка на казку, якую пісьменнік пазней занатаваў і назваў «Вавёрчына гора».
Кнігу «Казкі» аздабляюць ілюстрацыі мастачкі Ларысы Зеневіч – жывапісца, графіка, аніматара. Нарадзілася яна ў Мінску, шлях мастака-мультыплікатара пачынала на «Беларусьфільме», пасля пераехала ў Маскву і зараз працуе ў анімацыйнай студыі легендарнага стваральніка мультфільма «Вожык у тумане» Юрыя Нарштэйна.
У 2021 годзе, у 110-ю гадавіну з дня нараджэння казачніка, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выдала кнігі «Прыгоды Васі Вясёлкіна» і «Азбука Васі Вясёлкіна», выкарыстаўшы ў аздабленні ілюстрацыі Ларысы Зеневіч з выдання 1976 года.
У твораў Васіля Віткі жывая мова, багатая сакавітымі слоўцамі і трапным выразам – сама тое, каб замацоўваць веданне роднай мовы альбо пачынаць яе вывучаць! Падыходзіць і дзецям, і дарослым.
«Ладачкі-ладкі» (народныя калыханкі, пацешкі, гульні, лічылкі, складзеныя ў кнігу і апрацаваныя Васілём Віткам) – асаблівая ў гісторыі нашай сям’і кніга, бо гадуецца на ёй ужо трэцяе пакаленне дзяцей. «Ладачкі-ладкі» нарадзіліся ў адзін год з нашым малодшым братам Васільком, таму год выхаду назаву, прачнуўшыся сярод ночы – 1977.
Назубок ад той пары ведаю і саму кнігу, бо мама з татам набылі яе, як толькі пабачылі ў кнігарні. Лёгкія, звонкія тэксты запаміналіся самі сабой, таму я і сястра Наташа – нянькі, на дзесяць і сем гадоў старэйшыя за малога брата – не мелі цяжкасцяў у паэтычным абжыванні свету разам з ім. Калі ж брат падрос, кнігу зацягаў і загледзеў да дзірак – бо прыгожая яна, вачэй не адвесці.
«Ладачкі-ладкі» мы ратавалі – падклейвалі старонкі, умацоўвалі карэньчык – і кніга дачакала пары, калі спатрэбілася ўжо нашым з Наталляй дзецям. Праўда, у іх шчырых абдымках рассыпалася ўжо беззваротна.
Засталася б гэтая кніга адно ў памяці, а не на кніжнай паліцы, каб у 2011 годзе лёс не падараваў мне шчаслівую сустрэчу з мастачкай Аленай Георгіеўнай Лось (яна разам з Уладзімірам Басалыгам і Наталляй Паплаўскай аздабляла «Ладачкі-ладкі»).
На замову аднаго дзіцячага часопіса я пісала пра ўлюбёную з дзяцінства мастачку, наведвалася да яе ў майстэрню. Паміж намі завязаліся цёплыя стасункі. Апошнія гады жыцця Алена Георгіеўна ахвотна малявала кветкі, якія вельмі любіла, і коцікаў. Некалькі прац мастачкі мы набылі ў сямейную калекцыю, а вось славутых сваіх «Паненак» – лялек з таўкачыкаў, а таксама кнігу «Ладачкі-ладкі», захаваную з года выпуску, Алена Георгіеўна падаравала на памяць.
Вось гэта скарб! У кватэры аформіўся куточак з творамі Алены Лось. Падораныя ж «Ладачкі-ладкі» дапамагаюць мне гадаваць ужо ўнучку! То бок, я маю магчымасць не толькі чытаць і завучваць з ёй на памяць лічылкі, калыханкі ды загадкі. Я бачу, як лёгка запамінае, ахвотна ўспрымае фальклорныя тэксты, апрацаваныя Васілём Віткам, сучаснае дзіця. Ёй весела і цікава – як было цікава і маленькаму брату, і маім дзецям.
Шчыра раю апрабіраваць кнігу ва ўласнай сям’і!
Спытаць у бібліятэцы. Можа здарыцца цуд, і вам з фондаў-запаснікоў пададуць менавіта «Ладачкі-ладкі» 1977 года выдання. Тое самае і з «Казкамі» 1976 года выдання.
Можна пашукаць названыя кнігі на інтэрнэт прасторах. Асабіста я не ўяўляю, як магчыма адарваць ад сэрца і пазбавіць такіх дзіцячых кніг ўласную бібліятэку, але абставіны і перавагі ў людзей бываюць розныя, таму час ад часу «Ладачкі-ладкі» і «Казкі» з’яўляюцца ў продажы на розных пляцоўках.
Калі ж не – у бібліятэцы і кнігарнях абавязкова знойдуцца іншыя выданні з творамі Васіля Віткі. Як згадвалася вышэй, мінулы год быў юбілейным, і шмат хто перавыдаваў творы цудоўнага казачніка.
Свіное сала – любімы многімі прадукт. Засаліць яго дома зусім не складана – не патрэбныя ні асаблівыя прадукты, ні спецыяльныя ўмовы.
Акрамя таго, хатняе сала атрымліваецца на парадак танней за пакупное. Расказваем, як выбраць і засаліць сала смачна і хутка.
Каларыйнасць прадукта досыць высокая: у салёным варыянце на 100 грамаў сала прыходзіцца каля 800 ккал, у вараным каля 400 - 500 ккал.
Для засолкі трэба выкарыстоўваць свежы прадукт. Якаснае сала мае скурку светла-карычневага колеру без пашкоджанняў, яно чыстае і прыемна пахне. Структура - тоўстая, эластычная. Нож павінен уваходзіць у сала досыць мякка, з лёгкім супраціўленнем.
Колер сала белы, без жаўцізны - гэта будзе добра відаць на свежым разрэзе.
Прамежкавы пласт не павінен ліпнуць да рук.
Калі ў сале ёсць прожылкі мяса, пры саленні яны могуць стаць цвёрдымі, таму яго лепш варыць ці вэндзіць.
Спецыі для засолкі падыходзяць любыя: чорны перац гарошкам, востры перац, папрыка, гваздзіка, каляндра, чабор і іншыя, але абавязкова свежыя. Так, чорны перац гарошкам варта здрабніць непасрэдна перад выкарыстаннем.
Соль выкарыстоўваем толькі буйнага памолу. Яе шкадаваць не варта - сала возьме столькі, колькі трэба. А вось недасолены прадукт прайграе ў гусце, і тэрмін яго захоўвання будзе меншы.
Свежае сала доўга не захоўваецца. У любым выпадку трымаць яго трэба ў халадзільніку, у ідэале - адразу прыгатаваць ці ж замарозіць.
Пасля завяршэння цыкла засолкі лішнюю соль лепш прыбраць. Прадукт варта ачысціць, абсушыць і засыпаць новай соллю.
Неабходна памятаць, што сала выдатна ўбірае староннія пахі, таму не трэба выкарыстоўваць ёмістасці ці пакеты пасля іншых прадуктаў, якія маюць ярка выяўленыя пахі.
Гатовы прадукт у халадзільніку лепш захоўваць, абгарнуўшы марляй, тканінай ці пергаментнай паперай.
Захоўвайце ў цёмным месцы без траплення прамых сонечных прамянёў - у склепе, халадзільніку, маразільнай камеры.
Для замарозкі сала можна парэзаць на невялікія кавалкі і абгарнуць у харчовую плёнку.
Паўторна замарожваць не рэкамендуецца, бо яго густ стане адчувальна горш.
Інгрэдыенты (на трохлітровы слоік)
Пакрокавае гатаванне
Слоік памыць і высушыць, знутры нацерці сценкі часнаком.
Сала парэзаць на невялікія кавалкі (5 на 5 см).
Соль, чабор і молаты перац змяшаць у асобнай місачцы.
На дно слоіка насыпаць саляную сумесь, затым выкласці пласт сала і зноў сумесь - пакуль слоік не напоўніцца. Укладваць сала трэба дастаткова шчыльна.
Закрыць слоік крышкай і пакінуць на суткі пры пакаёвай тэмпературы. Затым прыбраць у халадзільнік мінімум на 2 дні, а лепей на тыдзень.
У такім выглядзе прадукт можа захоўвацца ў халаднаватым месцы без траплення сонечных прамянёў дастаткова доўга.
Прыгатаванае ў цыбульнай шалупіне сала нагадвае вэнджанае. Калі праслоек мяса шмат, колькасць солі можна паменшыць.
Інгрэдыенты
Пакрокавае гатаванне
Цыбульную шалупіну прамыць. Выкласці ў каструлю, дадаць соль, цукар і лаўровы ліст, заліць літрам вады. Давесці да кіпення. Калі шалупіны замала, можна крыху паварыць.
Сала разрэзаць на 3 кавалка і выкласці ў расол. Зверху накрыць талеркай - сала павінна быць цалкам пакрыта вадой.
Зноў давесці да кіпення і варыць на невялікім агні 20 хвілін.
Зняць з пліты і пакінуць астываць, затым паставіць у халаднаватае месца на 12 гадзін.
Дастаць сала з расола і пачакаць, пакуль сцячэ вадкасць (або абсушыць ручніком). Прадукт павінен набыць характэрны аранжава-бэжавы колер.
Часнок дробна парэзаць або нацерці на дробнай цёрцы. Дадаць папрыку і молаты перац, змяшаць.
Акуратна змазаць сала прыправамі, загарнуць у тоўстую паперу і пакінуць на некалькі гадзін пры пакаёвай тэмпературы. Затым перакласці ў пакет і прыбраць у халадзільнік.
Калі плануецца паспытаць сала ў той жа дзень, яго можна пакласці ў маразілку на некалькі гадзін. Перад падачай за 5 хвілін дастаць сала і наразаць на тонкія пласціны.
Вялікае значэнне мае прыправа - у дадзеным выпадку кмін, які можна замяніць чымсьці іншым на свой густ.
Інгрэдыенты
Пакрокавае гатаванне
Перац і кмін размалоць у ступцы або здрабніць іншым зручным спосабам.
Часнок пачысціць і нарэзаць тонкімі пласцінкамі або нацерці на дробнай цёрцы. Змяшаць з соллю і прыправамі.
Сала абмыць і абсушыць, нарэзаць аднолькавымі кавалачкамі. Чым больш кавалкі, тым даўжэй засольваецца сала.
Кожны кавалачак акуратна нацерці часночнай сумессю. Выкласці сала ў ёмістасць, накрыць зверху талеркай і прыціснуць прэсам. Пакінуць на некалькі гадзін пры пакаёвай тэмпературы, а затым прыбраць у халадзільнік на 2-3 дні. Прэс на гэты час можна прыбраць.
Незадоўга да падачы пры жаданні можна адправіць сала ў маразілку - у падмарожаным выглядзе яно будзе наразацца прыгожымі тонкімі кавалачкамі.
Гатуем смачнае і духмянае сала ўсяго за тры дні
Інгрэдыенты
Пакрокавае гатаванне
Замачыць сала ў халоднай вадзе на некалькі гадзін. За гэты час зрабіць расол. У ваду для расола дадаць лаўровы ліст, соль, чорны перац. Давесці да кіпення і пакінуць астываць - расол для марынавання павінен быць цёплы.
Часнок пачысціць і нарэзаць пласцінкамі.
Сала дастаць і абсушыць. Нарэзаць палоскамі шырынёй каля 4 сантыметраў і выкласці ў патрэбную ёмістасць (у ідэале - шкляную, але падыдзе і звычайны харчовы кантэйнер). Кавалачкі пракласці часнаком.
Заліць сала расолам і прыціснуць зверху чым-небудзь цяжкім. Пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на суткі, пасля чаго прыбраць у халадзільнік яшчэ на 2 дні.
Пасля гэтага дастаць сала з расола і абсушыць папяровым ручніком. Раскласці па чыстых пакетах і прыбраць у маразілку на некалькі гадзін - за гэты час сала злёгку замерзне і будзе лёгка наразацца на тонкія пласціны.
Інгрэдыенты
Пакрокавае гатаванне
Гэты від засолкі зручна рабіць у каструлі. Сала памыць і абсушыць. Нарэзаць невялікімі кавалачкамі.
Зеляніну дробна парэзаць, спецыі растаўчы ў ступцы або здрабніць іншым зручным спосабам. Выкласці ў асобную місачку і змяшаць з соллю.
Часнок пачысціць і нарэзаць лустачкамі.
У сале зрабіць надрэзы і ўставіць туды кавалачкі часнаку. Частка часнаку павінна застацца. Звонку нацерці сала салянай сумессю.
На дно каструлькі насыпаць некалькі лыжак солі. Выкласці сала, злёгку пасыпаць соллю і перакласці часнаком. Зверху зноў выкласці сала і паўтарыць працэс.
Зачыніць крышкай і прыбраць у халадзільнік на 6-7 дзён.
Аднойчы Сонейка, напрацаваўшыся за доўгі летні дзень да знямогі, сабралося ісці на адпачынак. Зірнула задаволена на абагрэтую зямлю – уся гаспадарка дагледжана. Соладка пацягнулася і рушыла па небасхілу да вялікай гары, што ля возера. Кацілася-кацілася і раптам аж войкнула ад болю.
Што такое? Ды гэта ж зноў праменьчыкі заблыталіся ў галінках дрэў ( дзяўчаткі, якія маюць доўгія валасы, добра ведаюць, як гэта балюча). Тузанулася Сонейка раз-другі – безвынікова. Счакаўшы хвілінку, клікнула:
— А ну, малеча, хуценька да мяне! – Ды дзе там! Праменьчыкі яшчэ больш развесяліліся – сплялі арэлі з гнуткіх травінак ды дывай гушкацца, а іншыя ў сонечных зайчыкаў гуляюць, трэція карагодам вакол сунічнай палянкі пусціліся.
Сонейку спаць ахвота, пазяхае, пацягваецца. Так, здаецца, і заснула б проста на небе. Але ж нельга: у сне сонца становіцца яшчэ больш гарачым – так і спапяліць зямлю нядоўга. Да таго ж сярпок месяца ўжо засвяціўся, яшчэ некалькі хвілінак – і зоркі зазіхацяць.
Што ж гэта будзе, калі людзі адразу ўсе свяцілы на небе ўбачаць – перапалохаюцца, замітусяцца, будуць зноў канец света прадказваць. Іх гвалт і лямант не дасць ні хвілінкі супакою. Паразважаўшы гэтак, Сонейка зноў памкнулася рушыць далей – і ні з месца!
Ну, тут ужо ніякага цярпення не хапае! Усердзілася Сонейка, схапіла сярпок месяца, ды – жах па сваім промням-валасам – і кінула іх у возера, а само хуценька за гару кульнулася і адразу ж заснула.
А возера аж заіскрылася. Забурліла вадзіца, водарасці імгненна ў рост пайшлі, а рыбы такую свістапляску ўсчынілі, што з вады ледзь не пад аблокі падскокваюць. Яно і зразумела – жывую сілу сонечныя промні маюць.
Назаўтра Сонейка прачнулася рана-рана, а як жа – гэтулькі турбот – і спешна рушыла па нябеснаму шляху над возерам. Летні дзень пачынаецца, тут няма калі марудзіць. Але ўсе ж на адно толькі імгненне кінула вокам на возера, бы ў люстэрка…
…А вой! Ні праменьчыка! Сорам які!
— Я ж лысае!..— Сонца залілося чырванню і – бачком-бачком – схавалася за бліжэйшую хмарку. Але ў хмарак свае справы – гэтая якраз дождж некуды нясе. Нельга іх затрымліваць. Што ж рабіць, як людзям на вочы паказацца?
Промні, канечне ж, часам дакучаюць – ніколі не сабраць іх у пару. Але ж у іх – уся яго краса. Ды і памагатыя добрыя – у кожную шчылінку прасочацца, кожнаму зярнятку пяшчоту сонейка данясуць. А што непаслухмянікі ды гарэзы – дык што ж ты зробіш…
А тут ужо і людзі на зямлі прачнуліся-заварушыліся. Са здзіўленнем у неба паглядаюць. Сонца лысае ды чырвонае – што за прыгода такая? Чаго чакаць ад такога сонца?
Як зайка Шустрык вясну сустракаў? (казка)
Кінуліся будзіць старую бабулю-знахарку – яна зёлкі розныя ведае, можа, і пра сонца што скажа. Пакуль яны да бабулі ў хату, Сонейка хуценька бух у возера. Яно нават не чакала такой удачы – промні шусь на сваё месца! Ведама ж, нябесныя жыхары, пазабаўляліся трошкі ў вадзіцы і досыць. Вынырнула Сонейка, падскочыла, па небе пакацілася. Светлае, прыгожае, промні жменяй рассыпае вакол.
Бабуля-знахарка выйшла з хаты, пастаяла, паглядзела: усё як мае быць. – З чаго сыр-бор учынілі? Ідзіце, людцы, працуйце. Няма з-за чаго турбавацца.
З тых пор гэтая гісторыя час ад часу паўтараецца, бо Сонца ужо многа мільёнаў гадоў сагравае нашу зямлю.
А вада ў тым возеры, куды сонца кідае свае валасы-промні, так і засталася жывой вадой. Можа, хто-небудзь з вас яго і адшукае. Прыгледзьцеся, за якой гарой па-над возерам сонца спаць кладзецца.
Што робіць сярэднестатыстычны мужчына пасля працы? Правільна, адпачывае. А што робіць сярэднестатыстычная жанчына-маці пасля працы дома? Гатуе вячэру, бо трэба накарміць сям'ю. Уздыхае, што жыццё несправядлівае, але ўсе роўна гатуе.
А паспрабуйце толькі пазбавіць яе гэтай неабходнасці, і неўзабаве яна засумуе па сваёй ролі незаменнай гаспадыні, без ахвярнасці якой увесь сямейны ўклад, вядома, абрынецца ... Яна мае патрэбу ў тым, каб адчуваць сваю значнасць, але як гэта зрабіць па-іншаму, не ведае.
Пра тое, як клапаціцца пра сябе, не адчуваючы віны, «Слушна» распавяла псіхолаг-коуч Наталля Шэйбак.
«Яны без мяне ежу з халадзільніка не разагрэюць», – скардзяцца на сем'і многія жанчыны. А ў вачах гонар: вось я якая патрэбная, усім кірую, усё на мне трымаецца!
Наталля Шэйбак:
— У жанчыну ўбудавана кнопка «Аддаваць», асабліва ў мам. Дзеці жывуць з кнопкай «Прымаць», а мужчыны, на мой погляд, больш збалансаваныя ў гэтым пытанні, – лічыць эксперт. – Так мы, жанчыны, хочам быць патрэбнымі, карыснымі, значнымі. Але важна задавальняць гэта запатрабаванне канструктыўна, выконваючы баланс браць-даваць. І спачатку трэба паклапаціцца пра сябе.
Але як клапаціцца пра сабе без пачуцця віны? Некаторыя думаюць, што важна клапаціцца пра сям'ю, блізкіх, а свае інтарэсы – як-небудзь потым: «Магчыма, калі я буду добра клапаціцца пра сваіх дзяцей і мужа, то і мне калі-небудзь штосьці перападзе». Але гэта не так.
Адна з ключавых біблейскіх запаведзяў абвяшчае: палюбі блізкага, як самога сябе. Калі мы не здольныя палюбіць сябе, то і кагосьці яшчэ любіць вельмі складана.
Ёсць яшчэ адзін закон узаемаадносін: як хочаш, каб з табой паступалі людзі, так і ты стаўся да іх. І тут адсылка да сябе: чаго ж Я хачу? Што МНЕ падабаецца?
Нас з дзяцінства вучаць, што эгаізм – гэта дрэнна. І сапраўды, гэта корань шматлікіх праблем ва ўзаемаадносінах. Але ў чым розніца паміж любоўю да сябе і эгаізмам? У кожнага ёсць патрэба ў павазе, прыняцці, у тым, каб быць любімым.
Дык вось, уменне задавальняць гэтыя патрэбы самастойна – і ёсць любоў да сябе: я ведаю, у чым маю патрэбу, і штосьці раблю для таго, каб папоўніць яе.
А эгаізм – гэта калі я патрабую, прад'яўляю прэтэнзіі ці нават проста чакаю, каб іншыя папоўнілі мае запатрабаванні.
І ў адным, і ў іншым выпадку ў цэнтры ўвагі знаходжуся я, але ёсць розніца паміж крыніцамі папаўнення маіх патрэб.
Пры гэтым важна разумець, што не ўсе запатрабаванні можна задаволіць самастойна.
Напрыклад, я маю патрэбу ў прыняцці. Усведамляючы свае моцныя і слабыя бакі, бачу: у адной сітуацыі павяла сябе нядобра, гэта мая слабасць узяла верх, значыць, тут трэба быць больш уважлівымі, а ў другой праявіла моцны бок характару, малайчына.
Такім чынам я прымаю сябе рознай, і няма праблемы, калі нешта пайшло не так. Абсалютна няма нагоды сябе вінаваціць, пакараць смерцю, дрэнна пра сябе думаць. Не! Я разумею, што ўсе людзі памыляюцца, і сабе таксама даю права на памылку.
Гэта не дае мне права патрабаваць ад іншых прымаць мяне такой, якая я ёсць. Усведамленне сваіх недахопаў – паказчык таго, што над імі трэба працаваць, каб не псаваць адносіны з іншымі людзьмі.
Наталля Шэйбак:
— Да прыкладу, я ведаю, што я запальчывая. І калі эмацыйна ўключаюся ў гутарку, мой тон голасу адразу падвышаецца, становіцца камандным. Гэта можа пакрыўдзіць прысутных, прывесці да няправільнага тлумачэння маіх намераў. Я разумею, што гэта не красіць мяне, і імкнуся быць уважлівай у падобных сітуацыях.
Некаторыя гавораць, што ўсе мінусы можна выправіць на плюсы. Але практыка паказвае, што ідэальных людзей не бывае. Не вядома ніводнага прыкладу, хто б старанна працаваў над сваімі мінусамі і стаў ідэальным ва ўсім. Праўда, некаторыя людзі думаюць, што дасягнулі дасканаласці, але гэта не з'яўляецца праўдай...
І вось калі мы прымаем сябе такімі, як ёсць, дык і іншых можам прымаць без умоў. Хваліць дзяцей за поспехі, радавацца за іх, не асуджаць, а падтрымліваць, дапамагаць спраўляцца са слабасцямі, калі нешта не атрымліваецца.
Калі немагчыма папоўніць свае запатрабаванні самастойна і патрэбна дапамога іншага чалавека, неабходна папрасіць. Да прыкладу: «Калі ласка, з'ездзі са мной у бальніцу, мне неабходна твая падтрымка падчас абследавання, я вельмі хвалююся».
Будзе памылкай патрабаваць: «Ты павінен быць са мной там, адкладзі ўсе справы, таму што мне трэба, каб хтосьці быў побач». Гэта праява эгаізму. Папрасіць — значыць арганізаваць задавальненне сваёй патрэбы.
Наш эксперт перасцерагае:
Не прымайце як належнае адказ на вашыя патрэбы з боку блізкіх. Выкажыце ім падзяку, скажыце, як вы шануеце іх дапамогу і ўдзел.
Эгаізм таксама праяўляецца, калі мы не патрабуем, не прад'яўляем прэтэнзіі, але чакаем, калі муж ці дзеці здагадаюцца, што нам патрэбна дапамога ці ўвага. Здаецца, гэта так відавочна! Але яны не здагадваюцца... І што мы тады робім? Крыўдзімся.
Розніца паміж любоўю да сябе і эгаізмам у наяўнасці: як толькі вы пачынаеце крыўдзіцца, заводзіцца, накручваць сябе, збіраць прэтэнзіі, то ў вас пачынае выяўляцца эгаізм. А калі вы аналізуеце, шукаеце прычыну сваёй раздражняльнасці, верагодна, што здагадаецеся, якія з вашых патрэб засталіся незадаволеныя і прывялі да такога стану. Тады застанецца зразумець, аб чым можна папрасіць сваіх блізкіх, а што вырашыць самастойна.
Наталля Шэйбак:
— Да прыкладу, вельмі хочацца кветак. Што я магу зрабіць? Запатрабаваць у мужа, ці чакаць, калі сам здагадаецца (спойлер: не здагадацца), ці купіць сабе іх. Альбо магу патэлефанаваць мужу і сказаць: я такія кветкі прыгожыя бачыла ў краме каля дома! Жоўтыя рамонкі, уяўляеш? Дык яны мне ў душу запалі, увесь дзень пра іх думаю, ці можаш ты мне іх купіць?
Паверце, мужчынам значна прасцей жыць, калі мы гаворым пра тое, чаго нам хочацца, і чаго мы чакаем.
І вось грошы, якія маглі быць выдаткаваныя на дзіцячую цацку ці нешта карыснае для сям'і, сышлі на кветкі... Як не дакараць сябе за такое «марнатраўства»?
Давайце разбирацца, калі выяўляецца пачуццё віны.
Але гэта неканструктыўны шлях.
Займаючыся самашкадаваннем, мы трымаемся за мінулае, старыя траўмы, крыўды, і, увесь час пракручваючы гэтыя сітуацыі, яшчэ больш пачынаем шкадаваць сябе замест таго, каб палюбіць. Велізарная памылка – трымацца за мінулае, таму што цяпер трэба закладваць падмурак для будучыні.
Адзін малады чалавек зайздросціў мудрацу, да якога людзі прыходзілі па параду і якога вельмі паважалі. Юнак вырашыў даказаць усім, што стары не такі ўжо і мудры, і яму спакойна можна скласці канкурэнцыю. Ён вырашыў злавіць матылька на лузе, закрыць яго паміж далоняй і спытаць у мудраца: які матылёк у руках, жывы ці мёртвы? «Калі ён скажа, што мёртвы, то я адкрыю далоні, і ён паляціць, а калі скажа, што жывы, дык сцісну рукі, і памрэ. І ўсе ўбачаць, хто з нас разумнейшы».
Але калі малады чалавек прыйшоў з гэтым да мудраца, той паглядзеў на яго і сказаў: «Усё ў тваіх руках»
І праўда: наш дабрабыт, клопат пра сябе, унутраная гармонія – у нашых уласных руках. Важна навучыцца самім клапаціцца пра сябе, не перакладаючы гэта на іншых. А калі маеце патрэбу ў дапамозе, то няма нічога ганебнага ў тым, каб папрасіць блізкіх паўдзельнічаць у вашых патрэбах. Не змогуць яны, дык зможа хтосьці яшчэ, галоўнае, памятаць, што чалавек — сам каваль свайго шчасця..
Нос заклала, у горле пяршыць, з вачэй слёзы градам… І ў дадатак да ўсяго імкнецца далучыцца кашаль... Першае, што прыходзіць у галаву пры з'яўленні гэтых сімптомаў: прыйшла прастуда, адкуль не чакалі.
Аднак не спяшайцеся хапацца за супрацьвірусныя прэпараты. Па-першае, самалячэнне шкоднае. Па-другое, на пэўным этапе ідэнтычныя клінічныя праявы мае алергія. Менавіта падабенства сімптомаў часцяком уводзіць у зман нават дасведчаных тэрапеўтаў.
Між тым, лячэнне гэтых захворванняў зусім рознае. А таму трэба, перш за ўсё, быць уважлівымі да свайго стану, каб даць урачу максімальна поўную інфармацыю для пастаноўкі правільнага дыягназу.
У пераважнай большасці выпадкаў узбуджальнікамі вострых рэспіраторных захворванняў выступаюць вірусы. Асноўны шлях заражэння – паветрана-кропельны, г.зн. падхапіць ВРЗ вельмі лёгка ў кампаніі чалавека, які ўжо хварэе, увесь час кашляе ці чхае. Хвароба можа працякаць менш ці больш цяжка: ад банальнай прастуды да грыпу і нават пнеўманіі. Тым не менш, ВРЗ звычайна маюць адны і тыя ж асноўныя характарыстыкі.
Акрамя насмарку, абцяжаранага насавога дыхання, чхання і кашлю прастудныя захворванні могуць уключаць такія сімптомы, як галаўны боль і боль у горле, павышэнне тэмпературы, боль у суставах.
Як правіла, сярэдняя працягласць ВРЗ вагаецца ў межах аднаго тыдня – 10 дзён. Калі па заканчэнні гэтага часу сімптомы захоўваюцца, цалкам верагодна, што вірусная інфекцыя спрыяла развіццю ўскладненняў у выглядзе сінусіту, бранхіту ці пнеўманіі. У гэтым выпадку ўрач прызначыць іншую схему лячэння.
Найбольш уразлівыя перад атакай вірусаў маленькія дзеці – у сілу нясталасці імуннай сістэмы, людзі з хранічнымі паталогіямі, а таксама тыя, хто схільны да алергіі.
У адрозненні ад прастуды алергія – гэта рэакцыя арганізма на ўздзеянне не вірусаў, але пэўных рэчываў, якія называюць алергенамі. Рэагуючы на іх, імунная сістэма вылучае хімічныя рэчывы (гістаміны), якія выклікаюць сімптомы алергіі. Найбольш распаўсюджаным выглядам алергіі з'яўляецца сезонны алергічны рынакан'юктывіт (паліноз) – рэакцыя арганізма на пылок квітнеючых раслінаў.
Прастуда і алергія маюць некаторыя агульныя сімптомы:
Адзін са спосабаў зразумець (да паходу да ўрача, вядома ж), што выклікае нядужанне, – звярнуць увагу на сімптомы, якія адрозніваюць прастуду і алергію.
Прастуду, як правіла, суправаджаюць:
Алергіі ўласцівыя:
Характэрнай прыкметай алергіі, асабліва ў дзяцей, можа быць так званы «алергічны салют». Каб пазбавіцца ад непрыемных адчуванняў у носе, што свярбяць, дзеці часта расціраюць яго рухам рукі знізу-ўверх. Адсюль і назва – «алергічны салют».
Пара года таксама можа быць ключом да разгадкі, у чым прычына вашага нядужання. Так, падхапіць прастуду можна ў любую пару года, нават улетку. Але верагоднасць асабліва высокая ў міжсезонне і ў перыяд пад'ёму інфекцыйных захворванняў (восень-зіма).
А вось для палінозу, наадварот, звычайны час – ранняя вясна, пачатак і заканчэнне лета. Але калі рэакцыю арганізма выклікае не пылок раслінаў, а, напрыклад, прадукты харчавання або лекавыя прэпараты, алергія пры ўзаемадзеянні з трыгерамі можа праявіць сябе ў любую пару года.
Для алергіі таксама характэрныя раптоўнасць з'яўлення, выразная заканамернасць і перыядычнасць абвастрэнняў (калі размова ідзе пра сезонны рынакан'юктывіт), адсутнасць паляпшэнняў на фоне прыёму супрацьвірусных прэпаратаў.
Акрамя таго, на адрозненне ВРЗ і алергічнага захворвання паказвае працягласць хваробы. Пры няўскладненай прастудзе паляпшэнне наступае на працягу тыдня. Алергія ж не праходзіць да таго часу, пакуль не пачатае спецыфічнае лячэнне ці не ліквідаваны алерген. Сімптомы палінозу, напрыклад, могуць захоўвацца на працягу ўсяго перыяду цвіцення раслінаў, г.зн. ад некалькіх тыдняў да месяцаў. Акрамя гэтага, у адрозненні ад прастуды алергічнае захворванне носіць хранічны характар. Трымаць яго пад кантролем дапаможа аллергенспецыфічная імунатэрапія, захаванне пэўных правілаў у побыце і поўнае выключэнне кантакту з алергенам.
Пры першых сімптомах нядужання, няхай гэта будзе прастуда ці алергічная рэакцыя (асабліва, калі яна здарылася ўпершыню), важна звярнуцца па кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Апісваючы свой стан, важна не ўпусціць ніводнай дэталі. Гэта дапаможа ўрачу правільна дыягнаставаць захворванне, прызначыць адэкватнае абследаванне, калі гэта неабходна, і лячэнне, каб не дапусціць развіцця сур'ёзных ускладненняў.
Пра тое, як правільна лячыць прастуду, мы пісалі ўжо. Даведацца больш пра алергію і трыгеры, якія яе правакуюць, можна тут.
Таксама прапануем пазнаёміцца з адказамі экспертаў на найбольш папулярныя пытанні, звязаныя з прычынамі, дыягностыкай і лячэннем алергічных захворванняў.
https://bel.24health.by/onlajn-konferenciya-allergiya-prichiny-diagnostika-i-lechenie/
https://bel.24health.by/allergiya-prichiny-diagnostika-i-lechenie2/
https://24health.by/by/allergiya-prichiny-diagnostika-i-lechenie2/
Крыніца «Лагойская» ў гонар святога Мікалая месціцца на правым беразе ракі Гайна ў цэнтры Лагойска – старадаўняга паселішча нашых продкаў, авеянага легендамі і паданнямі.
Крыніца, вядомая са старажытных часоў, бярэ пачатак у нізіне, выцякае з-пад храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, пабудаванага 140 гадоў таму. Сюды прыязджаюць людзі, якія пакутуюць на розныя хваробы. Нават у вадохрышчанскія маразы ахвочыя акунуцца ў купальні, бывае, стаяць у чарзе па 2-3 гадзіны.
Як дабрацца? Мінчанам зручна адпраўляцца са станцыі метро Усход. Кожныя 20 хвілін ходзіць прамая маршрутка да Лагойска. Дарога займае прыкладна 45 хвілін: папрасіце спыніцца на аўтавакзале – адтуль ісці пешшу зусім нядоўга. Ды і адрас не спатрэбіцца: амаль з любой кропкі горада адкрываецца добры від на Свята-Мікольскі храм. Ён стаіць на гары, таму заблукаць цяжка.
У 40 км на поўнач ад Мінска знаходзіцца невялікі гарадок Лагойск, які пад назвай Лагожск/Лагожаск згадваецца ў летапісах ад 1078 года. Назву сваю горад атрымаў ад слова «лог», «лагчына» і старабеларускага слова «гожы», «прыгожы». У ХІІ стагоддзі гэта цэнтр Лагойскага княства Полацкай зямлі.
У ХIV стагоддзі тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы. У канцы таго ж стагоддзя гэта ўжо ўладанні вялікага князя ВКЛ Вітаўта. Ядром старажытнага горада быў драўляны замак, які ў пачатку XVI стагоддзя спалілі крымскія татары, але праз некалькі дзесяцігоддзяў Васіль Тышкевіч адбудаваў і замак, і горад.
З таго часу Лагойск і Лагойшчына сталі ўладаннямі роду Тышкевічаў.
У наваколлі шмат старажытных курганоў і гарадзішчаў розных часоў.
Горад стаіць ў пойме ракі Гайны, што ўпадае ў Бярэзіну Дняпроўскую. З абодвух берагоў у цэнтры горада выбіваюцца шматлікія жалезістыя і серныя крыніцы. З правага берага каля моста на высокай гары здаўна будавалі праваслаўныя храмы.
Спачатку яны былі драўляныя, шмат разоў абнаўляліся, а ў 1866 годзе ўзвялі мураваны храм у гонар Святога Мікалая. Цяперашні будынак яго пабудаваны на месцы Прачысценскай царквы. Дзіўна тое, што царква за ўвесь час свайго існавання была зачынена толькі аднойчы.
Адбылося гэта, калі да ўлады прыйшлі бальшавікі. Царква не была знішчана бамбёжкамі або апаганена ў антырэлігійны час.
У храме некалі знаходзілася адна з вялікіх святынь Лагойскай зямлі – абраз Божай Маці «Знаменне». Яшчэ ў часы князя Барыса ў XII стагоддзі святыня адлюстроўвалася на пячатках і грашовых пломбах.
У XIV стагоддзі абраз яшчэ знаходзіўся ў мясцовым Свята-Іаанавым манастыры, а ва ўніяцкі перыяд быў страчаны. Але напачатку XX стагоддзя святыню выявілі ў калекцыі вядомага збіральніка старажытнасцяў Генрыха Татура.
Пасля яго смерці ў 1907-м годзе абраз выкупілі вернікі і са шматтысячным хросным ходам перанеслі з Мінска ў Лагойск. Пасля закрыцця Мікольскага храма ў 1930-х гадах абраз знік, але захаваўся яго дакладны спіс на палатне.
Па блаславенні мітрапаліта Філарэта святыню ўзнавіў вядомы беларускі іканапісец Павел Жараў – яе Уладыка асвяціў у 2000 годзе. Святкаванне ў гонар Іконы Божай Маці «Знаменне» праваслаўнай царквой здзяйсняецца штогод 10 снежня.
Месца будаўніцтва царквы выбрана невыпадкова. Ад спрадвечных часоў з-пад гары, дзе стаіць храм, магутным струменем выбіваецца на паверхню найчысцейшая крыніца. Людзі спрадвеку прыходзілі сюды па ваду для піцця, ушаноўвалі крыніцу як цудадзейную, якая пазбаўляе ад шэрагу хвароб.
Яшчэ ў «Кліравых ведамасцях Лагойскай Свята-Мікалаеўскай царквы» за 1884, 1910 і 1912 гады згадваецца пра капліцу на крыніцы. Не зарастала да святыні сцежка і ў савецкі час, хаця храм стаяў зачынены каля двух дзесяцігоддзяў.
Людзі, што мелі праблемы са зрокам, спецыяльна прыязджалі ў Лагойск, здымалі жыллё, каб папіць святой вады, памыцца ёю і набраць з сабой. У 1925 годзе навукоўцы зрабілі аналіз вады і пацвердзілі яе лекавыя ўласцівасці.
У 1930-ыя гады ўлады зачынілі храм і зрабілі там зернесховішча, а капліцу знішчылі. У часы Другой сусветнай вайны царкоўныя службы аднавіліся, і пасля вайны храм не зачынялі.
У канцы ХХ ст. капліцу над крыніцай аднавілі і мясцовасць вакол добраўпарадкавалі. Пабудавалі дзве купелі: адну ў гонар Мікалая Цудатворца, другую – Божай Маці і 12 апосталаў. Купелі ўтвараюць тры крынічныя ручаі, якія па бетонным жолабе трапляюць у купелі, а пасля – у раку Гайну. Над купелямі для зручнасці вернікаў узвялі ўтульныя драўляныя домікі. Тэмпература вады ў купальні каля 9 градусаў, але здаецца, што яна ледзяная. На свята Вадохрышча тут праходзіць абрад асвячэння вады.
Насупраць, за мастом, на левым беразе Гайны, яшчэ ў ХVII стагоддзі Тышкевічы фундавалі касцёл Святога Казіміра. Ён таксама, як і праваслаўны храм, некалькі разоў аднаўляўся. У савецкія часы касцёл быў знішчаны, але ў 1999 годзе на гэтым месцы ўзвялі сучасны мураваны храм.
Побач з касцёлам знаходзіцца магіла Канстанціна Тышкевіча (1806 – 1868), знакамітага археолага. Цікава, што ў сярэдзіне ХІХ ст. больш за 30 гадоў побач з касцёлам існавала крынічная лячэбніца на 50 месцаў. Сюды прыязджалі хворыя з рэўматызмам, хваробамі нерваў і паралюшом.
Курс лячэння цягнуўся два месяцы. Ехалі не толькі з блізкіх мясцін, але і з Заходняй Еўропы. Так, у другой палове XIX стагоддзя пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі пісаў так: “Карысць гэтых вод даказана вопытам. Да іх улетку прыязджаюць ... многія хворыя, ... і большая частка з іх пасля двухмесячнага лячэння вяртаецца дадому зусім здаровымі”.
Але раптам, у 1865 годзе мясцовы ксёндз запратэставаў супраць існавання курорта. Спрэчка ксяндза і ўладальнікаў Лагойска Тышкевічаў разглядалася ў судзе, і справа вырашылася на карысць касцёла. Крыніцы адразу ж засыпалі, і пра іх забылі. Але яны пакрысе прабіваліся…
У 1998 годзе Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па замове Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зрабіў лабараторны аналіз вады з лагойскіх крыніц і даў заключэнне пра тое, што яна адрозніваецца высокімі смакавымі якасцямі, выключнай чысцінёй, практычна цалкам у ёй адсутнічаюць нітраты і нітрыты, а ўтрыманне цяжкіх металаў значна ніжэйшае за дапушчальныя канцэнтрацыі.
Вада ў лагойскай крыніцы бікарбанатнага тыпу. Крыніца, як гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння, ахоўваецца дзяржавай. Недалёка ад крыніцы ёсць шыльда, на якой распісаныя ўсе карысныя ўласцівасці гэтай вады.
Цікава, што вада ў святой крыніцы заўсёды адной тэмпературы, незалежна ад пары года.
Гісторыі цудадзейных ацаленняў тут перадаюць з вуснаў у вусны.
Камусьці вада дапамагла зацяжарыць, другім – пазбавіцца ад прастудных захворванняў, іншым – ад хвароб ног, гіпертаніі, язваў ды эрозій, а камусьці – і ад душэўных разладаў.
Людзі ўвесь час прыязджаюць да крыніцы. Набіраюць цэлымі каністрамі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць крынічную ваду ў хатнім ужытку. Вада сапраўды вельмі смачная, нават салодкая на смак.
Убачыўшы на танометры павышаныя лічбы артэрыяльнага ціску, некаторыя адразу ставяць сабе дыягназ «гіпертанічны крыз», і ў паніцы п'юць адны лекі за другімі. На самай справе ўсё далёка не так. І не заўсёды лічбы «140 на 90» вашага артэрыяльнага ціску — прыкмета таго, што набліжаецца гіпертанічны крыз.
Дык усё-ткі, што такое гіпертанічны крыз? Якія ў яго сімптомы? Што трэба ведаць і што рабіць у такой сітуацыі? Па адказы на гэтыя пытанні Слушна выправіліся да Таццяны Нячосавай, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта.
Гіпертанічны крыз — гэта рэзкае павышэнне артэрыяльнага ціску, якое суправаджаецца з'яўленнем або пагаршэннем клінічных сімптомаў, і патрабуе хуткага і кантраляванага зніжэння.
У Расіі было праведзена даследаванне, накіраванае на выяўленне прычын развіцця гіпертанічнага крызу. Быў складзены цэлы рэйтынг фактараў, якія правакуюць рэзкае павышэнне ціску.
Сярод прычын, якія таксама могуць справакаваць павышэнне артэрыяльнага ціску, — залішняе ўжыванне солі, прыём гарманальных прэпаратаў, а таксама нерэгулярнае лячэнне гіпертэнзіі або самастойная адмена прэпаратаў, прызначаных спецыялістам.
Таццяна Нячосава:
— Гэтыя прычыны характэрныя і для нашай краіны. Напрыклад, пры умовах надвор'я, калі вільготнасць паветра 50%, колькасць зарэгістраваных гіпертанічных крызаў складае прыкладна 5%. Пры павышэнні вільготнасці да 90% — павялічваецца да 60%.
Гіпертанічны крыз не залежыць ад лічбаў артэрыяльнага ціску. Гэта стан, які характарызуецца не толькі павышэннем артэрыяльнага ціску, але і выяўленай клінічнай сімптаматыкай.
Перш за ўсё, трэба ўлічваць той факт, што гіпертанічныя крызы бываюць ускладненыя і няўскладненыя. І ў кожнага свае сімптомы і асаблівасці цячэння:
Як правіла, суправаджаецца рэзкім уздымам артэрыяльнага ціску, звычайна не характэрнага для чалавека. Можа з'явіцца тахікардыя (паскоранае сэрцабіцце), моцнае потааддзяленне, частае мачаспусканне. У некаторых з'яўляецца пачуццё дрыжачых рук, недахопу паветра, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца.
Таццяна Нячосава:
— На што трэба звярнуць увагу? Гэта рэзкі ўздым ціску, які суправаджаецца галаўным болем, галавакружэннем. Пацыенты часам адчуваюць перабоі ў працы сэрца, якіх раней не было. Звычайна такія людзі неспакойныя і трывожныя, у іх можа з'явіцца адчуванне страху смерці.
У гэтым выпадку, акрамя вышэй пералічаных рэзкага павышэння ціску, сэрцабіцця, галаўнога болю і млоснасці, далучаюцца ваніты, парэстэзія (адчуванне поўзання мурашак па целе і галаве), аняменне ў руцэ, магчымае пагаршэнне зроку на некалькі секунд.
Таццяна Нячосава:
— Падобныя гіпертанічныя крызы могуць скончыцца інфарктам міякарда, парушэннем мазгавога кровазвароту, ацёкам лёгкіх, вострай энцэфалапатыяй (адміранне клетак галаўнога мозгу — нейронаў). Такія пацыенты маюць патрэбу ў неадкладным выкліку хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізацыі.
Пры з'яўленні першых сімптомаў галоўнае прыняць лекавы сродак, які імкліва знізіць артэрыяльны ціск. Парайцеся са сваім доктарам, якія менавіта лекі і ў якой дазіроўцы вам неабходна трымаць пры сабе на выпадак гіпертанічнага крызу.
Не лішнім будзе і прыём заспакаяльнага (напрыклад, "Трыкардзіну"). Трэба забяспечыць прыток свежага паветру, напрыклад, адкрыць фортку або акно. Калі прыступ суправаджаўся пачуццём парэстэзіі, млоснасцю і ванітамі, парушэннем зроку ці маўлення трэба абавязкова выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
Частая памылка пры гіпертанічным крызе — гэта прыняць прэпарат для зніжэння ціску, які выкарыстоўваецца рэгулярна для стабілізацыі стану. Іх выкарыстанне падчас крызу практычна бессэнсоўна. Такія лекі валодаюць доўгім дзеяннем, а ў дадзенай сітуацыі патрэбныя менавіта тыя, якія пачнуць сваю «працу» хутка.
Таццяна Нячосава:
— Не варта панікаваць і глытаць таблетку за таблеткай. Многія з іх пачынаюць дзейнічаць мінімум праз 20 хвілін пасля прыёму. Вельмі часта ў чалавека, з якім адбыўся гіпертанічны крыз і які прыняў вялікую дозу лекавых сродкаў, ціск проста «падае» да нізкіх значэнняў. Гэта можа прывесці да парушэння рытму сэрца.
Калі гіпертанічны крыз суправаджаецца тахікардыяй (сэрцабіццем), дрыготкай і ўзбуджэннем, трэба прыняць лекі, якія прыбяруць гэтыя сімптомы. Напрыклад, «Анапрылін» (40 мг) ці "Моксанідін" (0,2–0,4 мг), які варта разжаваць. Можна выкарыстоўваць "Карведзілол" (12,5 – 25мг). Такія прэпараты асабліва паказаныя пры частаце сэрцабіцця звыш як 80 удараў у хвіліну.
У выпадку, калі павышаны сісталічны і дыясталічны (верхні і ніжні) ціск, варта прыняць «Каптапрыл» (ці «Капатэн») — 12,5–25 мг. Яго дзеянне пачынаецца ўжо праз 15-20 хвілін.
Яшчэ адзін лекавы сродак можа дапамагчы ў падобнай сітуацыі — «Фурасемід» (40 мг) — прэпарат з мачагонным эфектам. Дзейнічаць ён пачынае на працягу 30–60 хвілін. Прэпарат часцей выкарыстоўваецца пры ацёчным варыянце крызу, калі адзначаецца пастознасць ног (невялікая ступень ацёку скуры і клятчаткі), ацёкі пад вачыма. У многіх пацыентаў такі стан можа з'явіцца пасля залішняга ўжывання солі.
Таццяна Нячосава:
— Ёсць адзін нюанс пры выкарыстанні «Каптапрыла» ( «Капатэна») і «Фурасеміда». Іх дзеянне заканчваецца праз 4 гадзіны, бо дзеючае рэчыва выводзіцца з арганізма. Таму, калі праз пэўны прамежак часу ціск зноў не павысіўся, лекавыя сродкі можна прыняць яшчэ раз.
Звычайна пры неўскладненых крызах ціск зніжаецца ўжо праз 30–60 хвілін. Але назіраць за сваім станам і кантраляваць ціск неабходна на працягу бліжэйшых 6 гадзін.
Змены ў маўленні, хадзе, з'яўленне ачагоў парэстэзіі, цёмных ці светлых мушак перад вачыма, страта зроку на секунду, млоснасць і ваніты, моцнае галавакружэнне — усе гэтыя сімптомы патрабуюць неадкладнага выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Вельмі часта чалавек пачынае вымяраць ціск па тры ці чатыры разы на дзень. Гэтага рабіць не варта. Ціск на працягу сутак можа мяняцца.Напрыклад, найбольш «высокія» лічбы на танометры можна ўбачыць з 5 да 11 раніцы і з 18 да 20 вечара. Гэта так званыя крытычныя гадзіны, падчас якіх артэрыяльны ціск можа вагацца.
Акрамя гэтага, дакладнасць паказчыкаў танометра часцяком залежыць ад бягучых абставінаў, падчас якіх чалавек вымярае ціск. Рабіць гэта пажадана ў спакойнай абстаноўцы, папярэдне адпачыўшы на працягу 5 хвілін. Чалавек павінен быць расслаблены, нельга скрыжоўваць ногі. Прыкладна за 30 хвілін не варта піць каву, займацца фізічнымі нагрузкамі, і лепш супакоіцца, калі панерваваліся.
Пры выбары танометра асаблівую ўвагу трэба надаць манжэце. Калі яна вялікая і спадае, то прыбор можа паказваць заніжаныя лічбы. У выпадку занадта тугой абшэўкі артэрыяльны ціск будзе завышаны.
У невялікай сажалцы апалонікаў ажно кішыць. Неўзабаве яны адгадуюць лапкі, скінуць хвосцікі і стануць жабкамі.
Гэтага чакае – не дачакаецца і апалонік Апалон.
Апалонам яго назвала адна з дарослых жаб. Яны часта наведваліся да сажалкі – паглядзець, як расце маладняк.
– Вось гэты – самы спрытны. І самы ВЯЛІКІ! – штораз захоплена казала жаба. – Якая дасканалая форма галавы! А хвост! Сапраўдны Апалон!
Пра Апалона, бога прыгажосці, жаба даведалася, калі лавіла камароў пад вокнамі мастацкай вучэльні і пачула лекцыю па гісторыі старажытнай Грэцыі. Ад той пары яна не ўпускала нагоды паказаць сваю адукаванасць!
Так апалонік атрымаў мянушку і перакананне, што быць вялікім – несумненнае шчасце.
Слова «вялікі» пульсавала ў кожнай яго жылцы, але ўтайне Апалон пераймаўся.
– Жабка застанецца жабкай, нават калі падрасце. Не цягацца ёй ні з кракадзіламі, ні з бегемотамі, – разважаў Апалон. – Ды што заморскія жывёлы! Нават з Красуляй не зраўняцца жабцы ў памерах!
Аднойчы ўначы сумненні асабліва даймалі Апалона. Не спалася, і ён плаваў пры месяцовым святле.
Раптам нечая галава прыпала да вады і засапла.
– Красулю не забралі з поля! – перапалохаўся Апалон і што духу сігануў на глыбіню.
Каровы Красулі апалонікі баяліся. Яна пасвілася непадалёк, і аднойчы так рыкнула над вадой, што ў апалонікаў ледзь не паадвальваліся хвосцікі. Тым разам абышлося, але раптам зараз Красуля надумала выжлукціць у сажалцы ваду?
Апалон назіраў за істотай.
Калі гэта Красуля, куды падзеліся яе рогі? Чаму не бачна вушэй?
Набраўшыся адвагі, апалонік паціху пачаў падымацца наверх.
Вочы істоты зіхацелі, адбіваючы месяцовае святло, і Апалону было страшна так, што хвост млеў. Аднак цікаўнасць была мацнейшай – і ён вытыркнуўся з вады.
– Ты хто? – уздыхнула істота, і ў яе голасе апалонік пачуў захапленне.
– Я – Апалон! – апалонік выкаціў колам грудзіну і наструніў, каб выдаваць большым, хвост. – Мяне кожны ведае! А ты – хто? Такой грамадзіны я тут раней не заўважаў!
З вачэй істоты выкаціліся і ўпалі ў ваду дзве агромністыя слязіны.
– Лахнэс-навахнэс, – сумна прамовіла яна. – Твая праўда! Я – грамадзіна.
– Не плач! – перапалохаўся Апалон. – А то сажалка выйдзе з берагоў!
Істота цяжка ўздыхнула, але адвярнулася, і цяпер яе слёзы падалі на зямлю.
Апалонік назіраў за незнаёмкай.
– Даруй, – падаў ён голас, – ты, часам, не апалонік? Ты вельмі падобная да нас, толькі вялікая! Ты натхняеш мяне сваім выглядам!
– Натхняю? – Здзівілася істота.
– Ну так! Я – маленькі апалонік, але мару стаць вялікім! Хачу вырасці такім, як ты!
Істота перастала плакаць.
– Навошта расці вялікім! Ты такі ладны! Гэта я б хацела быць такой як ты! Ды, на жаль, я не апалонік!
– Але ж і не карова? – разгубіўся збіты з панталыку Апалон.
– Я – Лахнэска, – узрушылася незнаёмка, – а ніякая не карова! Хаця адна рыбіна ў возеры Лах-Нэс дражніць мяне менавіта так! Праз яе я і з дому збегла!
– А як выглядае тая рыбіна? – зацікавіўся апалонік.
– Касцістая і танюткая, як пруток!
– Дык яна зайздросціць! Ты – прыгожая! Такіх больш няма!
Лахнэска недаверліва зірнула на Апалона.
– Ведаеш, колькі я праплыла па марах, азёрах і рэках перш, чым трапіць сюды? І паўсюль чула: цяпер мода на пляскатых, як камбала, ці на доўгіх і тонкіх, як вугорыч! Быць вялікай старамодна!
– Яны нічога не кемяць у красе!
– Марская Зорка смяялася з мяне…
– Яна баялася, што яе зорнасць патухне побач з табой!
– Але мне і маім родзічам спакою няма нават у родным возеры! Думаюць, калі мы такія вялікія, дык пусцімся ўсіх крыўдзіць! А мы самі хаваемся ад свету!
У Лахнэскі з вачэй зноў закапалі слёзы.
Апалонік да сябе не мог дайсці ад здзіўлення. Такая вялікая, такая гожая – і каб так не разумець свайго шчасця! Яму закарцела зрабіць для новай знаёмай штосьці добрае.
– Я! Стану! Супержабам! Дастану! Табе! З неба! Зорку! Каб ты ведала, што самая прыгожая! Я б дастаў і месяц, але ён вялікі, не адужаю!
Лахнэска засмяялася.
– А ты ведаеш, чаму месяц здаецца большым за зоркі? Ён бліжэйшы да зямлі. Можа, тыя драбнюткія, як мак – і ёсць самыя вялікія. Толькі яны ду-у-ужа далёка, і мы не можам разгледзіць гэтага, – сказала яна і дадала: – Не ўсё, што выглядае маленькім – маленькае па сутнасці. Вось у цябе – вялікае сэрца!
– Але ж, – сумеўся Апалон, – і маленькае падабаецца не ўсім! Я пра вялікае мару!
– А давай сябраваць! – прапанавала Лахнэска. – Ты марыш пра вялікае, мяне захапляе маленькае – нам будзе цікава разам!
Так Лахнэска і Апалон пасябравалі.
Лахнэска раскзала Апалону пра возера Лах-Нэс, дзе жывуць апошнія на зямлі дыназаўры. Яны мусяць хавацца ад старонніх вачэй, бо не толькі Марская Зорка і касцістая рыбіна не любяць іх. Людзі, якія амаль нічога не ведаюць пра іх род, празвалі лахнэсак пачварамі!
– А ў чым наша віна? Гіганты і карлікі ёсць нават сярод зор! Усе – розныя! – сказала Лахнэска.
Сябры сцішыліся, думаючы пра разнастайнасць свету.
Раптам па небе пакацілася зорка. Трэба было паспець загадаць жаданне!
«Хачу стаць прынцэсай!» – падумала Лахнэска.
«Хачу стаць рыцарам, каб бараніць яе!» – загадаў Апалон.
Пашчасціла сябрам! Зорка, на якую яны загадалі, выконвала жаданні адразу. Зараз жа Лахнэска ператварылася ў вытанчаную прынцэсу, Апалон – у годнага рыцара.
Нібы ў эльфаў, у іх выраслі крылцы. Сябры лёталі ў небе і смяяліся так звонка, што было чуваць і над сажалкай, і над возерам Лах-Нэс.
А калі пачало днець, яны спусціліся на зямлю і зноў сталі такімі, якімі былі. Але цяпер апалонік ні кроплі не сумняваўся, што будзе вялікім і дастане зорку з неба.
Лахнэска ж абгледзела сябе з усіх бакоў і здзівілася: як яна не бачыла раней, што ў яе грацыёзная шыя, вялікія вочы і гладзенькая скура?
– Не такая ўжо я і пачвара, – падумала яна і не кінулася хавацца.
Яна ўсміхнулася і сказала ўсім:
– Прывітанне! Мяне завуць Лахнэска!
– Крум-крум-крум! – азваліся дарослыя жабы.
– Му-у-у! – рыкнула ўражаная Красуля і аддала гаспадыні ў два разы больш малака, чым звычайна.
Паднялося сонца. Яно зырка свяціла і сагравала ўсіх: і маленькіх, і вялікіх.
Паводле казкі "Мяне завуць Лахнэска" таксама быў знаты мультфільм.
One fine body…