Калі вы ходзіце ўнурыўшыся і не ўзіраецеся ў зорнае неба — значыць, яшчэ не трымалі ў руках і не чыталі ўнікальных кніг, пра якія сёння пойдзе гаворка.
Першая з іх — «Над намі — неба» (Міфы і паданні пра планеты, зоркі і сузор’і: для сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск: Мастацкая літаратура) збіраліся аўтарам, Кастусём Цыркуном, на працягу многіх гадоў і выкарыстоўвалася на занятках астранамічнага гуртка Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў, друкавалася на старонках часопіса «Роднае слова» ў 2000 – 2007 гг. Кнігай жа стала ва ўжо далёкім 2009 годзе і ў продажы яе днём з агнём не адшукаеш. Таму і нагадваю раз за разам: цікавыя беларускія кнігі спяшайцеся набываць! Аднак, думаю, выданне можна знайсці ў бібліятэках — пытайцеся, ахвотныя.
2009 год слаўны тым, што быў абвешчаны Міжнародным годам астраноміі з дэвізам «Сусвет – для вас» — на памяць пра знакавую ў астраноміі падзею. Чатырыста гадоў таму італьянскі астраном, фізік і матэматык Галілеа Галілей упершыню прымяніў тэлескоп для назіранняў за зорным небам. 3 дапамогай тэлескопа ён убачыў кратэры і горы на Месяцы, спадарожнікі Юпітэра, фазы Венеры…
Беларусы ж у 2009 пабачылі кнігу «Над намі неба». Упершыню быў здзейснены такі зорна-астранамічны праект.
Гэтая кніга — пра найбольш цікавыя сузор'і, якія можна знайсці на зорным небе Беларусі, пра Сонца і Сонечную сістэму, планеты, астэроіды, каметы, метэоры, сонечныя зацьменні і зацьменні Месяца. Яна ўключае астранамічныя звесткі і міфы, паданні, легенды пра нябесныя аб'екты.
У кнізе не толькі падаюцца міфы і легенды пра нябесныя аб'екты, а і сабраныя беларускія паданні пра зоркі і планеты, прыведзеныя іх беларускія назвы. Змяшчаецца інфармацыя, з дапамогай якой лёгка адшукаць сузор'і, зоркі, планеты на начным небе, — расказвае пра кнігу аўтар і дадае: а для закаханых кніга стане сапраўдным даведнікам пра зорнае неба.
Кніжная паліца. Што пачытаць дзеткам па-беларуску?
Завяршаецца кніга паэтычным пасляслоўем рэдактара кнігі, светлай памяці Міхася Шавыркіна «Зорны спеў».
Маладзік, ветах, поўня, квадра – гэта ўсё пра Месяц у розных яго фазах. А вось беларускія назвы некаторых зор і сузор’яў:
Тры Каралі, Тры Сястры, Граблі, Грабелькі, Косы, Крэселка Пана Езуса – гэта Арыён.
Каромысла, Вышэзар, Ласажар, Стажар’я – Малая Мядзведзіца…
Наступная кніга — «Паміж небам і зямлёй. Этнаэстраномія» Цімафея Авіліна (Мінск, «Тэхналогія». 2015). У звароце да чытача аўтар зважае на тое, што кніга ў першую чаргу расказвае не пра нябесныя свяцілы, а пра чалавека – яго пачуцці, уяўленні і жыццёвыя мэты.
«Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім?» На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе.
«Этнаастраномія» Цімафея Авіліна — першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў і першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы! Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама «кніжная» народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
У кнізе падаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам.
Адкуль на Месяцы ўзяліся плямы?
Самая распаўсюджаная легенда ў беларусаў – пра «братазабойства». Месяц пабіўся ў плямы, як большы брат праз зайздрасць меньшага брата забіў.
Альбо яшчэ – што Каін Авеля ўзняў на вілы і трымае.
Ёсць яшчэ версія, што на Месяцы сядзяць Праўда і Крыўда! «У вярху праўда, а ўнізу крыўда».
Ёсць і сучасная трансфармацыя легенды.
«Ужо ж казалі, што заехалі на Месяц, трактар завязлі, і нагаралі, і насеялі».
«На Месяцы ёсць чалавек, які едзе на кане і валамі арэ», – абірайце, якой версіі верыць!
«Этнаастраномія» – выданне навуковае, «Над намі неба» – папулярнае выданне для шырокага кола чытачоў. Але кожная кніга паасобку – а тым больш яны разам – гэта беларускі космас у руках і на вашых кніжных паліцах. «Разам ляцець да зор…» з імі пазнавальна, паэтычна, захапляльна.
Чаму дзецям важна чытаць экалагічныя казкі? Гісторыя «зялёнага» жанру
Косткі людзей, жывёл, міфалагічных персанажаў у народных уяўленнях выступаюць як сакралізаваныя прадметы. Вераць, што пакуль захоўваюцца косткі чалавека, застаецца жывою і яго душа, што з’яўляецца гарантыяй будучага ўваскрашэння з памерлых.
У беларусаў існавала павер’е, што сярод костак чалавека ёсць адна асаблівая, у якой акумулюецца ўся жыццёвая сіла. Пасля смерці і пахавання яна захоўваецца ў зямлі да Страшнага суду, калі з яе адновіцца ўсё цела. Таму вера ў лекавую моц костак была шырока распаўсюджаная. У народнай медыцыне косткі шкілетаў нярэдка выкарыстоўвалі ў лекавых мэтах. Ва Усходняй Беларусі знойдзенай косткай абводзілі хворае месца, а высыпныя нарасты і бародаўкі церлі імі. У Драгічынскім раёне Брэстчыны і Маладзечанскім раёне Міншчыны было пашыранае павер’е, нібыта, калі ноччу пайсці на могілкі, знайсці там сухую костку, пацерці ёй бародаўку, а потым костку закапаць у зямлю, то хвароба пройдзе.
У некаторых вёсках лічылі, што нарасты трэба церці косткай менавіта ў бязмесячныя ночы. На Палессі костку прыкладалі да хворага месца ў час, калі гучалі царкоўныя званы. Ад запою пад галаву клалі чэрап ці зуб мерцвяка. У многіх мясцінах Беларусі верылі, што ад ліхаманкі дапамагае костка з могілак. Яе трэба насіць на нацельным крыжы або перацерці такую костку ў парашок і выпіць з вадой.
Эпілепсію лячылі наступным чынам: церлі хворага косткай мерцвяка або знойдзены чэрап расціралі ў парашок і таксама давалі піць з вадой. Для лячэння дызентэрыі знойдзеную чалавечую костку расціралі ў парашок, змешвалі з чырвоным віном і давалі выпіць хвораму. Пры пераломах такую костку габлявалі нажом у ваду і пілі.
Для лячэння зубоў выкарыстоўвалі выкапнёвыя зубы памерлага чалавека. У некаторых вёсках верылі: каб суняць зубны боль, дастаткова пацерці свой хворы зуб зубам нябожчыка. У наваколлі Віцебска яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя лічылі, што той, хто пакутуе на зубны боль, павінен сам здабыць зуб мерцвяка і патрымаць яго на хворым зубе.
Актыўна ўжывалі і косткі жывёл. Гэта тычылася ў асноўным костак, асвечаных на Юр’я, Вялікдзень, Каляды, Масленіцу, костак ад рытуальных страў на гэтыя святы. Велікодныя косткі закопвалі або ўтыкалі ў зямлю, каб пазбавіцца ад пустазелля і палявых шкоднікаў, павысіць урадлівасць зямлі і жывёлы. Косткі закопвалі на мяжы, па кутах поля або раскідвалі па полі на Юр’я для засцярогі пасеваў ад граду, навальніцы, буры, сурокаў. Таксама косткі жывёл, якія заставаліся ад святочнай бяседы на Юр’я, спальвалі, потым попел змешвалі з мукой і давалі свойскім птушкам. Знішчэнне костак звязана з уяўленнем пра тое, што рэшткі асвячонай ежы не павінны валяцца на зямлі, каб на іх не наступалі людзі, каб іх не тапталі ці не елі жывёлы.
Хаця, напрыклад, продкі верылі, што сабака, які з’еў велікодную костку, ніколі не будзе пакутаваць на шаленства. Таксама косткі жывёл выкідвалі на двор падчас навальніцы з маланкамі, каб потым іх выкарыстоўваць у лекаванні людзей і жывёл, выклікаць з іх дапамогай дождж, спыняць пажары. Такія косткі захоўвалі на працягу года, пасля чаго спальвалі.
Ад вялікіх і застарэлых беляў у жанчын дапамагаў парашок з парасячых костак, падсыпаны ў страву і пітво. Але пры гэтым трэба было выканаць наступныя ўмовы: парася мусіць быць не старэйшае за дванаццаць дзён, яно не павінна ведаць іншай стравы, апроч матчынага малака. На парашок трэба сабраць усе костачкі ад першай да апошняй, інакш лекі не дапамогуць.
Ад радзімцу ў дзяцей дапамагаў адвар з вушных костачак парасяці. Прычым парасё павінна было быць аднаго года і полу з дзіцем, якого лекавалі ад радзімца.
Косткі жывёл і людзей выкарыстоўвалі і ў магіі. Напрыклад, такія косткі кажана або жабы, вядомыя ў народзе, як “граблі, вілы, кручок і відэльцы”, клалі ў мурашнік, а потым імі датыкаліся да чалавека, якога хацелі прычараваць. Усім славянам вядомая костка-невідзімка. Яе атрымлівалі, зварыўшы на Каляды або ў ноч на Яна чорную котку, якая нібыта рабіла свайго ўладальніка нябачным.
А лобную костку шчупака, якая мае выгляд крыжа, бортнікі выкарыстоўваюць у пчалярскай магіі. Пасля таго, як гэтая костка паляжыць пад асвечанай паскай, яе пераціраюць у парашок і змешваюць з мёдам, якім потым раскормліваюць увесну пчолаў. Вострыя зубы і косткі шчупака таксама валодаюць лекавым дзеяннем. Прыкладам, яны здольны супакойваць колючы боль у грудзях і “колікі” ў жываце чалавека. Дзеля гэтага іх настойваюць на гарэлцы і даюць хвораму. Форму крыжа мае і лобная костка карпа. Таму такую костку многія захоўвалі і выкарыстоўвалі ў якасці абярэга або ў магічных мэтах. З яе дапамогай лекавалі ад чараў і сурокаў.
У міфалагічных уяўленнях беларусаў косткі, выпадкова знойдзеныя на месцах старажытных пахаванняў, з аднаго боку, лічыліся сімвалам жыцця і веры ва ўваскрашэнне, а з другога – звязваліся з іншасветам. Такія косткі закладвалі ў сцены дамоў, палацаў і храмаў, іх захоўвалі ў касцёлах, ратушах.
Знойдзеныя косткі маманта ды іншых выкапнёвых жывёл уважалі за лекавыя. Іх прыпісвалі першым людзям ці ваяўнічым ворагам. Такія косткі шкрэблі і атрыманы парашок пілі з вадой як лекі. У археалагічнай і краязнаўчай літаратуры сустракаецца шмат звестак наконт знаходак костак выкапнёвых жывёл, і толькі частка з іх трапляла ў музеі. Звычайна сяляне захоўвалі іх часткі ў якасці сакральнага і лекавага сродку – ад ліхаманкі ды зубнога болю.
У канцы ХІХ стагоддзя ў мясцовасці Сухары былога Чавускага павета, пры ўпадзенні ракі Басі ў Проню, у балоце знайшлі цэлы шкілет маманта. Толькі частка біўня патрапіла ў магілёўскі музей, а ўсё астатняе расцягнулі сяляне на “лекі”. Падобная сітуацыя адбылася і ў пачатку ХХ стагоддзя ва ўрочышчы Драбяліва каля мястэчка Новы Быхаў на беразе Дняпра.
Ва ўсіх славян распаўсюджанае павер’е пра “мёртвую костку” – нараст на целе, які яшчэ звалі “наўя костка” Яна магла стаць прычынай хваробы або смерці. Яе з’яўленне звязвалі з парушэннем табу на працу ў Наўскі Вялікдзень. Каб пазбавіцца ад такога нарасту, церлі руку аб скабу царкоўных дзвярэй, або церлі сам нараст косткай з могілак.
Сярод архіўных дакументаў ёсць данясенне прыходскага святара мястэчка Скідзель з-пад Гродна за 1828 год на двух жанчын. Яны знайшлі ў рове каля дарогі чэрап і косткі чалавека, прынеслі дахаты і варылі як лекі для трохгадовай дзяўчынкі. На іх была заведзена судовая справа. І хоць высветлілі, што косткі старадаўнія, але суд усё адно пастанавіў пакараць жанчын – па 10 удараў розгамі кожнай! Забраныя ў іх косткі закапалі ў зямлю. Праўда, такія выпадкі сустракаліся рэдка…
Дапамагалі камяні, мох і нават перуновыя стрэлы. Як лячылі зубы нашы продкі
Жылі-былі на белым свеце два злыя Чараўнікі. Мажліва іх было значна болей: свет жа вялікі. Але гэтыя вызначаліся сваёй лютасцю ды сквапнасцю да ўсяго жывога і нежывога. Не існавала ніводнага, бадай, куточка зямлі, дзе б пасля іх нават часовай прысутнасці ні праліваліся слёзы і не прыходзіла людское гора.
Знікалі цэлыя паселішчы і людскія плямёны. Каторыя спрабавалі аспрэчваць іх дзеянні, то ўвесь час былі не толькі ў няўмілосці, але і ў няволі. Чараўнікі так зробяць, што выйшаўшы з уласнага жытла здаровы чалавек можа задубець на пэўны час, бы статуя якая. Можа прастаяць і дзень, і два. І сям’я яго таксама знерухомее ад аднаго злога погляду. Аж да таго часу, пакуль гаспадар не адрачэцца ад свайго роду і не ўхваліць дзеянні Чараўнікоў.
А Чараўнікі тым часам лётаюць над жытлом небаракаў і забаўляляюцца: то калаўрот студні раскруцяць, прадзіравіўшы вядро да выгляду рэшата адным пляўком ці гаспадарскіх курэй ператвораць у дагістарычных Дыназаўраў. Сабак жа, што ахоўвалі падворак і няхітрую ўласнасць гаспадароў, можна было ўбачыць брэшучымі ад незвычайнага страху на самых каньках сялібаў.
Так было з тымі, хто ім, Чараўнікам, быў косткаю ў горле. Па ўсім свеце. Тым і запомніліся.
Аднаго Чараўніка звалі Ненажэрлым Дэвідам, другога – Дужым воўкам Коналам. Абодва заўжды верылі, што служаць высокім ідэалам як для свайго народа, так і чалавецтва ў цэлым. Пры гэтым ганарлівыя якасці – самалюбства, пагарда, прага нажывы і абачэння за кошт іншых былі навідавоку.
Той жа ненажэрлы Дэвід калі-нікалі з перасцярогаю адносіўся да парад Конала. Іншым разам злы Скарпіён, што ў ім сядзеў, падштурхоўваў важную дзелавітасць і практычнасць перайсці ў эмацыянальнасць і нават жорсткасць. І гэта спрацоўвала.
А ля іх заўжды круціўся хітры і ліслівы Амброзій. Толькі і чулася яго гаў-гаў-гаў, каб хто-небудзь агрызак даў. Лізь-лізь-лізь, – лізаў ён боты, каб усім дагодзіць і на задніх лапках мкнуўся так старанна – віль-віль-віль. – Усё зраблю, паночкі, я ж цяпер ужо ваш, – віляў сваім брудным хвастом, пакорліва зазіраючы ў вочы.
Глядзіш і не вытрымліваў уладны Конал і пакрываў яго ілжывасць, адначасова праследуючы свой загадзя распрацаваны ход, выкарыстоўваючы таго ў сваіх карысных мэтах і з тэрыторыяй, і з рэсурсамі.
Доўгі ці кароткі час для Чараўнікоў быў забаваю, але толькі сумна ім стала. Сумна без супраціву, калі тое, што задумвалі, загадзя ведалі – збудзецца, падпарадкуецца нават самы ўпарты ці з усходу, ці з поўдня і з захаду, за морам ці ў непралазных джунглях. І хто б іх не пераконваў, нават надзвычайныя Афрадзіты не маглі спакусіць тых захопнікаў.
Ім патрэбна толькі адно – непадзельная і неабмежаваная ўлада. Паўсюль, дзе яны пабывалі са сваёй місіяй, абавязкова ўсталёўвалі сваю “дэмакратыю”. І апраўдвацца ні перад кім не збіраліся. Прычым без усялякай згрызоты і аглядкі.
Але каб сказаць, што Чараўнікі жылі суладна – нічога не сказаць. Яны настолькі зненавідзелі адзін другога, што нават і днём і ноччу сачылі за кожным рухам свайго сатэліта. Спытаецеся навошта было сачыць? А для таго, што Чараўнікі, хаця і прыкідваліся сябрамі і наўмысна наведваліся адзін да аднага як не штодзень у госці, каб ведаць чым дыхае напарнік.
Адзін імчыцца на акуле, другі імклівага беркута паланіў. І кожны жадае суперніку спатыкнуцца. Пры тым перакрэслівалася ўсё тое дружалюбнае, як быццам знікала ў пагоні за лідэрства.
Дужы воўк Конал супраць незгаворлівых прапаноўвае прымяненне сілы. Ненажэрлы Дэвід яго толькі падахвочвае. Ліслівы, але з далёкім прыцэлам сваіх амбіцый Амброзій выступае быццам у ролі абачлівага прымірэнца.
Кожны хацеў авалодаць неабмежаванай тэрыторыяй і яе скарбамі – нетраў, нябеснымі, і людскім розумам таксама. Для гэтага мкнуліся паланіць Сонца. Падпарадкаваць яго сабе. Усё жывое павінна аказацца ў калючай цемені і нерухомасці.
– А калі вашыя дзеянні выклікаюць звяржэнне вулкана? – нібыта цікавіўся ці папярэджваў хітры Амброзій.
– Глупства ўсё гэта, - казаў ненажэрлы Дэвід. – Мы ж усяго калі пару разоў і смалянём уздоўж іх межаў. І тое, калі толькі зоркапад пачнецца, каб ніхто не разабраўся ў чым справа.
– Тады іншая справа, – заглядваў у вочы кожнаму Амброзій, віляючы сваім чорным хвастом і лізучы лапы магутных партнёраў. – Гэта ж якое цудоўнае відовішча: на вялікай хуткасці да Зямлі ляцяць тысячы метэораў. І правакуюць метэорныя патокі Маніды, што звязаны з каметай Тэмпеля – Тутля, якая кожныя 33 гады набліжаецца да Сонца. І ўсё ніяк не наблізіцца.
– Ты разумееш, сябра Амброзій, – да майго Сонца? – Менавіта пад выглядам «зоркавага ліўня» камета Тэмпеля меціць знішчыць маю будучыню – Святло, Цяпло, Жыццё, нарэшце, – мовіў ненажэрлы Дэвід. – Можа я хачу быць богам Сонца, як егіпецкі Атон, часоў прыгажуні Неферціці? Маючы ўласнае свяціла, мы адшукаем і раскапаем любыя курганы. Будзе залаты запас, а тым больш гістарычныя каштоўнасці, як скарбы Тутанхамона ці Скіфскае золата – уладаром стану ва ўсім свеце! І я яго адшукаю. Абавязкова адшукаю! Гэта веліч улады – барацьба за тэрыторыі, за сферы ўплыву, за нетры. Вось тады любога кіраўніка падкуплю. Мажліва і без прымянення сілы…
– Няўжо так і будзе, як ты задумаў, Дэвід? – І за жоўтыя бранзалеткі здрадзіць каторы сваёй краіне?
– Яшчэ як!
– А калі яны аб’яднаюцца і выступяць супраць цябе?
– А Сонца навошта? Я толькі адным вокам міргну – і ўсё знікне.
– І я?
– Усё! Пад чысты пясочак!
– У такім выпадку я схаваюся на самым малым і невядомым востраве Турэ. Там надзейна. Мала таго, калі хто і спатыкаўся аб той востраў, уцікаў як ад заразы якой, бо толькі з добрымі памкненнямі людзей ён прывячае.
– Так, са сваімі памкненнямі ты патрапіш толькі на карабель дурняў…
– Во як! Тады тыя, хто застанецца пасля тваіх з сатэлітамі бязлітасных і недарэчных спрбаў знішчыць усё жывое, для павучальнасці астатнім, атрымаюць запрашэнне на спектакль. Паглядзець на сябе збоку, пасмяяцца з уласнай дурасці. Каб людзі задумаліся над уласнымі недахопамі і заганамі, і пастараліся выправіць іх, каб не стаць пасмешышчам у вачах іншых… Еў або спяваў, пакуль здаволіўся. А дзе ж справядлівасць?
– Эй, ты што там грызмоліш?
– Гэта я так, з сабою размаўляю.
– Эх, Амброзій, ты аднаго мяне слухай і рабі тое, што я скажу. І будзеш пад маёй абаронай заўжды. – Усялякая добрая справа нясе ўзнагароду ў самой сабе. І памятай: не разаб’еш гаршок, то не з’ясі і кашы.
– Кажы, што я павінен зрабіць?
– Напачатку паспрабуй выклікаць ураган, каб усё навокал вунь за той мяжою знікла, сцерлася, змылася з твару зямлі, – Дэвід тыцнуў пальцам у бок суседзяў. – Каб без святла пасядзелі, падумалі…
– Гэта не зусім проста! Але я здолею.
Адразу наляцеў магутны і злавесны свіст. З разбуральнай сілай усчаўся злосны буран з залеўным і неўтаймоўным дажджом. У адно імгненне ўсё на сваім шляху павыварочвала, пазалівала, загарэліся пабудовы.
Пачуліся людскія крыкі, стогны.
–Ты мне падыходзіш. – Рыхтуй сваю тэрыторыю да пашырэння маёй абарончай інфраструктуры і аб’ектаў для яе. Так што маімі зоркалётамі і ты пацешыся..
… Як толькі Чараўнікі нацешыліся горам суседзяў, вырашылі пазабаўляцца-пацешыцца на моры-акіяне.
Памчаліся, ды не разам. Ненажэрлы Дэвід вырашыў абхітрыць сваіх сатэлітаў. На сваім зоркалёце ён панёсся адразу у Егіпет, а потым задумаў – у Перу.
– Не можа быць, што ўсе каштоўнасці знойдзены? – крычаў ненажэрлы Дэвід. – Калі золата Эльдарады не знайду, то залатую маску правадыра племя калумбійскіх індзейцаў абавязкова раздабуду. Чаго б мне ні каштавала. – Я ўжо не кажу пра залатую галаву правадыра Магу ў Сінане. Упэўнены: тое-сёе з грабніцы Тутанхамона раздабуду. Хаця б нагрудныя ўпрыгажэнні.
– Хто ведае, а можа натрапіш на саган жыцця і ... смерці старажытных кельтаў. А можа і залатую курыцу Лонгабардаў спаймаеш, - не спыняўся Амброзій.
– Навошта яна мне. Я і без яе магу каго заўгодна ажывіць і без варыва, як раней. А як будзе ў мяне рэдкі залаты запас, сяду недзе на беразе мора-акіяна і буду піць віно з залатога вясельнага кубка караля франкаў Карла Вялікага. І тады я буду самым вяльможным Царом над усімі, ха-ха-ха! Вось яны мне ў гэтым дапамогуць, - ён паказаў на боты-скараходы.
– Не кажы скок не пераскачыўшы! - зноў жа быццам і ўпікнуў, але гэта так лізнуў. – Ты спадзяешся патрапіць у тым жыцці ў этрускі саркафаг? – Глядзі не памыліся, а тое з расчуленасці і сляпой веры ў сябе, ў сваю зладзейскую, а не ў каранацыйную карэту ўздумаеш пакласці велікодныя яйкі Фабержэ.
– Мне здаецца, што і твая, Амброзій, няўтольная смага да ўлады і прага да абагачэння за мой кошт можа прывесьці нейкага іншага дэманічнага злодзея і на тваю тэрыторыю.
– Што ты, калі толькі да гібелі. – А вось табе колькі земляў яшчэ патрэбна?
– Замаўчы, гіена! Падобнае прыцягвае падобнае – закон прыцягнення. – Каб ты думаў, як кажаш, пра нешта станоўчае, тое пазітыўнае і рабіў бы. Ты ж робіш тое, што і я, і Конал. Але ты ж і ёсць галоўны правакатар.
– Адзін я, і больш нікога побач? Вось цікава! – з ухмылкаю, але стрымана парыраваў на папрок ненажэрлага Дэвіда хцівы Амброзій. – А я вось вазьму і ўсіх вас абвяду вакол пальца.
– Паспрабуй, што з гэтага атрымаецца. Мне ні крытыка, ні знешні ціск розных там грамадскіх шырмаў не страшныя. – Мы з сябрамі – куратары кантынента. Уцяміў?
– Глядзі ты! Своеасаблівы Ноеў каўчэг атрымліваецца. Толькі Бог дазволіў Ною пасадзіць у яго ўсіх нармальных “тварей по паре” для працягу жыцця на Зямлі, а ў Карабель дурняў належала пасадзіць выключна толькі дурняў.
– Сярод іх у першую чаргу ты, Амброзій, будзеш. – Што будзе з вашай тэрыторыяй нам, па вялікім рахунку, усяроўна.
Памятаеш, мой паважаны і цярплівы чытач! Не раз, і не два было, калі Ненажэрламу Дэвіду і яго сатэлітам на чале з Дужым воўкам Коналам станавілася цесна ў прасторы, і яны з сілай ішлі на іншыя землі. І чым нахабней быў вораг, тым мацнейшым было людское супраціўленне. Калі пыталіся ў іх навошта гэта робяць? Гэта ж гістарычныя землі народаў! Іх гневу не было канца. Асабліва раз’ятрыўся Ненажэрлы Дэвід: “ Я хачу вырвацца за ўсе межы! І нікому не дазволю станавіцца на маім шляху!”
І ўдарыў сваімі імклівымі кіруемымі маланкамі-перунамі. – Мне цесна тут! Прэч з дарогі!
– О, няўдзячны сусед! – з горыччу ўсклікнулі суседзі, адумайся. – Гэта ж няйначай як безразважная і ашалела-драпежніцкая лютасць. Няўжо для вас чужы боль не тое, што боль душы сваёй? А то смалянеш па іншай тэрыторыі, а скажаш, што гэта іншы амбіцыйны правакатар. – Няўжо ты забыўся на ўсё карыснае для цябе? Калі б мы не стаялі на тваім шляху, аберагаючы твае ж межы, то што б тады стала з табой?!
– І што ж са мной стала б? – грозна пытаўся Ненажэрлы Дэвід, усё мацней удараючы сваімі маланкамі, у шаленстве плюючыся вогненай слінай. – А навошта языком лішні раз балаболіць! Запомніце: язык чалавеку дадзены для таго, каб утойваць свае думкі, – зварчаў увагу яшчэ старажытнагрэчаскі філосаф.
– Супакойся. – Гнеў твой засланяе твой розум. Няўжо і ў цябе пустая каробачка? Дарэчы, пра вашыя напаўпустыя мазгавыя каробачкі выказаўся (што вельмі цікава!) – універсітэт у Пенсільваніі. Дык вось, калі падключылі дэтэктары да галавы, каб вымераць актыўнасць вашага, сэр, мозгу, а на індыкатарах – прамая лінія. А гэта азначае тое, што вы, сэр, здольныя не думаць абсалютна ні аб чым. А можа ўсе вы там кібаргі?
– Папрашу далікатней, - зарыкаў Ненажэрлы Дэвід. – Зарана рожкі выраслі. А тое я зараз іх абламаю. Павінны ведаць, што душа чалавека – не кажух, не вывернеш.
Раптам Ненажэрламу Дэвіду надакучыла і тая спрэчка, і яркае Сонца, якое штораз прымушала жмурыцца, і ён імгненна скрыўся за даляглядам.
– Я схапю Сонца за яго рыжыя валасы і схаваю ў зялезны мяшок. І тады вы ўсе ў мяне танчыць будзеце!
І толькі ён тое сказаў, як побач прамчаўся Дужы воўк.
– Я першым буду! І я авалодаю Сонцам!– разносілася па наваколлі.
– Калі ўдасца спаймаеш! – крыкнуў Конал.– І тады ты даведаешся, хто з нас галоўны.
– Ну і ляці сабе, – казаў пра сябе Ненажэрлы. – На ўсходзе спаймаць Сонца цяжэй: яно адпачыло і назапасіла энэргіі на ўвесь дзень. А вось на захадзе, калі яно стамілася, лягчэй з ім управіцца.
І яны пабіліся аб заклад. Той, хто прайграе павінен аддаць другому ўсе свае ўладанні.
Далей было так.
Калі Дужы воўк дабраўся да вызначанай кропкі ўзыходу Сонца, стаміўся настолькі, што ледзь узабраўся па драбінах да нары, з якой па яго меркаванню павінна было вылазіць яго мара ўсяго жыцця. Ён ужо і мех прыгатаваў. Але стома пакарыла Чараўніка, і ён прыдрамаў. А калі расплюшчыў вочы, убачыў, што Сонейка ўжо забралася высока на неба.
– І ты яшчэ пасміхаешся! – заравеў Дужы воўк Конал. – Усяроўна цябе спаймаю і абрэжу твае рыжыя пасмы!
Яшчэ колькі спроб было ў зламысніка Конала адняць у людзей жыццё, але ўсё не атрымлівалася. Здавалася калі, што вось яно, толькі хапай, бы той качан капусты.
– Ап! – не паспеў краёчак свяціла паказацца над гарою, як Конал схапіў яго. – Нарэшце я цябе ўтаймаваў!
Але гэта была звычайная мроя, бо Сонейка, як раскаленае да бяла зялеза апякло зладзею лапы заграбушчыя. І ён скаціўся з гары. Абабіўся ўшчэнт. Бараду сваю рыжую адарваў. Так і ляжаў колькі часу, пакуль нейкія людзі не ўзяліся яго лекаваць.
Тым часам Ненажэрлы Дэвід нёсся па сібірскіх прасторах. Вось-вось намерваўся ўхапіць стамлёнае Сонца, але яно павольна нырнула ў вялікую раку. На другі дзень яно скрылася за жытлом аднаго Добрага чалавека – майстра, які ў любы час мог дапамагчы любому вандроўніку ці нават дзікай жывёліне, якая трапіць ў бяду.
Сярод ночы ў сенцы Добрага чалавека пагрукалі. Калі ён адчыніў засоўку, у хату ўваліўся лахматы і барадаты дзед з мяшком. Вось дык госць на ноч гледзячы! Не дзіва што дзеці гаспадара перапужаліся і ўсчалі плач.
Успакоіўшы дзятву, Добры чалавек распытаў начнога госця хто ён такі і куды яго шлях.
– Я самы вяльможны ў свеце! Кліч мяне Дэвідам. Вялікім Дэвідам! І я хачу паланіць Сонца. Вось ужо колькі часу ганяюся за ім, каб спаймаць яго ў мяшок. Здаецца, што сёння яно схавалася дзесьці побач за тваёй халупай.
– Ты віддаць з глузду з’ехаў! – Ці ж можна спаймаць Сонца?
– Закрый сваю зяпу! – гаркнуў Чараўнік. – Я яго спаймаю, выйграю спрэчку з Дужым воўкам, а ты як сядзеў са сваімі байструкамі, так і будзеш сядзець ў цемені.
Добры чалавек намерваўся гнаць начнога госця ў каршэнь, але калі ўбачыў, што той развярнуў адрыну, шукаючы зайшоўшае на спачын Сонца, сцішыўся, хаця выгляду не зрабіў.
– Вось ты – куратар цэлага кантынента. Скажы, чаму ж не надта апекаваўся пытннямі разумнага добрасуседства, трапіўшы пад сур’ёзную арбіту ўплыву іншых?
– Так трэба! Меней цікаўся – даўжэй пражывеш. – Лепей есці падай.
– Зараз. Толькі адрыну пастаў на месца. – Балабонь, балабонь. Да пары ўсё тваё выбрыкі…
Ён лёгка паставіў адрыну на месца і ўсеўся за стол, разганяючы малечу.
Вам калі-небудзь даводзілася запрашаць у госці Чараўніка? Ніколі гэтага не рабіце!
Спачатку Ненажэрлы Дэвід праглынуў усё, што было наварана-напарана для сям’і Добрага чалавека, затым яго трыбрухі напаўняліся ўсім, дзе гатаваліся стравы – міскі, лыжкі, саганкі і ўвесь гаспадарскі рыштунак, што быў у той жа адрыне.
– Вось цяпер крыху перакусіў. Пара адпачываць. – А ты паглядзі мае боты-скараходы, каблук аднаго ледзь целепаецца. Падбіць патрэбна. Ды глядзі мне, акуратна зрабі!
Калі той захрапеў, Добры чалавек узяў яго боты-скараходы і вось што прыдумаў. “А вазьму ды замяню яго падношаны чароўны каблук на звычайны зялезны. А чароўны пастаўлю на сваю павозку, а тое кляча задубела лютай зімою, а дровы на сваім гарбе цягаць нялёгка“. Так і зрабіў. Нават выпрабаваў сваё вынаходніцтва. Вынік аказаўся лепшым, чым яму уяўлялася.
Калі Чараўнік прачнуўся яго чакаў сюрпрыз. Гаспадар сказаў яму, што на гару за яго хатаю толькі што палез яго супернік Дужы воўк. Палез туды, куды ўчора Сонца садзілася
Прыставіў яму самыя высокія драбіны і падаў мяшок. А каб лягчэй зламысніку было ўзлазіць, дакладней – каб хутчэй знік з яго вачэй, пераканаў уссунуць чаравікі альпініста.
– Вось цяпер хуценька ўзбірайся і кідайся прама на гняздо, у якое штовечар Сонца хаваецца. І ты выйдзеш пераможцам . І самым уладным у свеце.
Ненажэрлы Дэвід так і зрабіў. Адначасова з яго нырком вечка тае горнае прорвы зачынілася, як і зніклі драбіны. Як і знік людскі страх.
А залатыя ўпрыгожванні, як і ўсе тыя каштоўныя скарбы нетраў і рэліквіі, якія з брэхам рваліся захапіць злыя Чараўнікі, належаць сваім краінам і сваім народам, як творы гістарычнага мастацтва.
Вось я і пытаюся ў вас, паважаныя чытачы: ці была галава ў яго? Ці толькі пустая каробачка вісела на яго касцістай згорбленай фігуры, як і ў тых падбухторшчыкаў з усіх нор павылазіўшых?
– Нарэшце збавіліся! – з палёгкай прамовіў Добры чалавек. – Цяпер людзі будуць вольнымі ў сваіх планах і дзеяннях. А тым ненажэрлым і злым сабакам і іх падбухторшчыкам вомегам вылезуць іх імперскія амбіцыі, і людское гора. Нам удалася імгненнем адным супыніць сумежныя ілюзіі.
Добрыя думкі, як крылы за спінай.
І раптам з-за маладой кудзеркавай хмаркі выкацілася Сонца – сімвал стварэння і боскай мілосці.
– Вітаю вас, мірныя людзі! Больш ніколі я вас не пакіну, – абяцала Сонейка. – Цяпер пераканаліся адкуль ліха на свеце? – запыталася Сонца, паказаўшы сваім самым яркім промнем на захад.
Галоўнае – не паддавацца ўсеагульнай дурноце.
Беларускі тэатр «Лялька» паставіў спектакль па аднайменнай казцы Уладзіміра Караткевіча «Кацёл з каменьчыкамі». Прэм’ера адбудзецца сёння — 26 лістапада, у дзень народзінаў любімага пісьменніка.
Мне пашчасціла паглядзець спектакль раней — я трапіла ў «Ляльку», калі пасля прагону казку паказвалі школьнікам. Такое тэсціраванне на дзіцячай аўдыторыі дапамагае пабачыць рэакцыю залы — гэта значыць, вачыма юнага гледача ўбачыць і ацаніць пастаноўку. Гэта неабходна дзеля «шліфоўкі» дзеі на сцэне — калі такая патрэба заўважыцца.
Аднак «Кацёл з каменьчыкамі» атрымаўся такім яркім і захапляльным, што калі і просіцца нешта на папраўку, дык толькі колькасць глядацкіх месцаў у залі. Трапіць на прэм’еру прагнуць многія, ды білеты даўно раскупленыя, месцаў няма!
Што дзівіцца: «Лялька» любіць Караткевіча! Шмат гадоў запар ідуць тут з аншлагам спектаклі, пастаўленыя мастацкім кіраўніком тэатра Віктарам Клімчуком па яго творах — «Чортаў скарб» і «Песня дрыгвы й верасовых пустэчаў».
Гэтым жа разам спектакль ставіла Марыя Кавалёва, навучэнка Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Сцэнаграфію стварала Дар’я Дубовік. Інсцэніроўку казкі рабіла драматург Вольга Прусак, і тэатральныя крытыкі ўжо напісалі: «выразнасць трох цэнтральных вобразаў прыпадабняе спектакль ледзьве не да ўзораў старажытнай трагедыі».
Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?
Памятаеце саму казку? Стаяць побач дзьве хаты, жывуць у суседстве людзі. У адной багацей Ігнат (артыст Яўген Гусеў), якому ад крывянкі і кумпяка худзіць — бачыць іх ужо не можа. У другой — удава Мар’я (артыстка Вольга Лазебная), якая не ведае, чым пяцярых дзяцей накарміць. Памкнулася да суседа хлеба пазычыць — не даў…
«Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы грэх, імя якому Несправядлівасць. Гэта калі адзін не можа заснуць, бо аб’еўся, а другі — бо галодны. А дзеці — дык тыя нават плачуць з голаду. Кепска. Ніколі не дапамагай Несправядлівасці».
І вось з’яўляецца ў вёсцы Чараўнік (артыст Сяргей Талкач). З тысячы цудаў, якія было яму дадзена здзейсніць, застаўся адзін. Чараўнік у роспачы — усё жыццё стараўся ён людзям спрыяць, а бедаў на свеце не паменела.
Удава Мар’я пускае падарожнага чалавека ў хату, абагрэцца ды адпачыць. Толькі, скардзіцца, няма чым пакарміць…
Але ж, пэўна, казку «Кацёл з каменьчыкамі» усе чыталі? Тады ведаеце, на што Чараўнік свой апошні цуд пусціў: камяні на загоне Мар’і ператварыў у бульбу. Дзеці накормленыя, маці шчаслівая, а беларусы на вякі вякоў займелі другі хлеб!
Камяні ж на полі Ігната ператварыліся ў агромністыя валуны — і гэта як напамін пра тое, які плён са сквапнасці і жорсткасці.
У канцы спектакля Чараўнік прамаўляе да дзяцей: усё жыццё ў вас наперадзе. Тысяча цудаў, якія вы маеце здзейсніць, таксама. А што такое цуды? Гэта дабро, зробленае людзям!
Дзеці, якія на пачатку паводзіліся як паводзяцца звычайныя здаровыя дзеці — шамацелі, круціліся, перагаворваліся — праз некалькі хвілін дзеі спектакля сядзелі ціха як мышы! Адно час ад часу ўскоквалі, каб лепш разгледзець, што на сцэне робіцца. А пасля звароту Чараўніка нібы ўздыхнулі разам – і дружна запляскалі.
Бацькі і дзеці. Як новы спектакль віцебскага тэатра «Лялька» уплывае на сямейную псіхалогію
Не шкадуючы далоняў, пляскалі і дарослыя гледачы. Я — разам з імі. Эмацыйны ўздым ад спектакля быў параўнальны перажытым напярэдадні, пасля прагляду анімацыйнага фільма «Досыць канца вайны» Сімонэ Масі (Італія) на міжнародным кінафестывлі «Лістапад», які прайшоў у Мінску.
«Людзі павінны адмяніць войны, як калісьці адмянілі рабства», — такія словы прагучалі ў гэтай анімацыйнай стужцы. Гэты б фільм я паказвала ўсім чыста як праграмны. А пасля яго — спектакль «Кацёл з каменьчыкамі»! Калі хто не разумее, чым заняцца, не ваюючы, няхай вучыцца ад казачнага Чараўніка. Ён прапануе выйсце: «Рабіце дабро людзям!»
Вось яно — каштоўнае, сапраўднае, стваральнае!
Цудоўная казка Уладзіміра Караткевіча, якую творча абжыў і перанёс на сцэну віцебскі тэатр «Лялька» — цуд, на які пабагацела Беларусь, бо ён — пра надзею, якую пестуюць людзі: Несправядлівасць мусіць быць адмененая. Сквапнасць — зжытая. Дзеці — гадавацца шчаслівымі і марыць пра добрыя цуды, якія яны панясуць у свет, поўны дабрынёй.
Ці бачым мы ў цэнтры ўвагі беларуса? Фільмаграфія ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
У сучасным свеце складана знайсці чалавека, які б не спрабаваў шаурму. Гэта блізкаўсходняя страва з турэцкімі каранямі, якую гатуюць ледзь не на кожным куце любога горада.
Многія баяцца купляць гатовую страву, бо не ўпэўнены ў якасці ўсіх прадуктаў. Мы прапануем прыгатаваць смачную шаурму ў хатніх умовах, якая абавязкова стане традыцыйным карысным фаст-фудам у вашай сям’і.
Інгрэдыенты для шаурмы
Інгрэдыенты для соуса
Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса
Гатуем соус
Змешваем смятану, гарчыцу, лімонны сок, соль, перац. Шмат гарчыцы і цытрынавага соку не варта дадаваць.
Спосаб гатавання шаурмы
Філе рэжам на кавалачкі і дадаем заправу і соль (перац чорны, часнок, папрыка) і адпраўляем на разагрэтую патэльню з маслам.
У гэты час рэжам на дробныя кавалачкі шампіньёны 2 штукі і дадаем да курыцы.
Шынкуем капусту, рэжам агурок, памідор, цыбулю і халапеньё (па гусце). Націраем на дробную тарку сыр.
Раскладваем ліст лаваша і паэтапна кладзем туды: курыцу з грыбамі, затым капусту, гарчычна-смятанавы соус, таматавую пасту, астатнюю гародніну і сыр.
Скручваем у пачатку краі ўнутр па баках, а потым круцім нашу шаурму.
Кладзём у мікрахвалёўку на хвіліну-паўтары, каб расплавіўся сыр, можна падсмажыць на патэльні.
Усе інгрэдыенты можна вар'іраваць у залежнасці ад таго, якія прадукты ёсць у вашым халадзільніку. Можна дадаваць моркву па-карэйску, можна плаўлены сыр замест звычайнага, таксама будзе смачнае спалучэнне. Усё залежыць ад вашай фантазіі.
Прыемнага апетыту!
Штораз пад публікацыямі пра аб'юзіўныя адносіны ў пары або сям'і (аб'юзер – чалавек, які ўчыняе гвалт, выходзячы за рамкі дапушчальнага. – заўв. рэд.) з'яўляецца каментатар, які задае адно і тое ж пытанне: «Чаму жанчыны не сыходзяць, калі ўсё так дрэнна?»
Шмат каму здаецца, што ў сучасным свеце разарваць адносіны нічога не варта: статус адзінокага ці разведзенага чалавека больш не з'яўляецца кляймом і не ганіцца грамадствам. А ў паводзінах жанчын, якія не разрываюць відавочна аб'юзіўныя адносіны, актыўна шукаецца падвох. Як у выпадку са згвалтаваннямі: занадта задзірліва апранулася, выпіла лішку, пайшла ўвечары ў клуб.
Толькі тут супраць пацярпелай прыводзяцца іншыя аргументы. Людзі лічаць, што жанчына застаецца ў хваравітых адносінах дзеля ўласнай выгады. Ці таму, што ёй падабаецца быць падуладнай. Або – трэба быць больш памяркоўнай, давяла мужыка. У любым выпадку меркаванне большасці зводзіцца да аднаго: не разрываць адносіны – выбар самой жанчыны і, адпаведна, яе ж праблемы. Але не сыходзяць жанчыны не таму. Няздольнасць разарваць адносіны, што прыгнятаюць, падмацоўваецца шматлікімі іншымі фактарамі, пра якія мы распавядзем падрабязней разам з псіхолагам Юліяй Мызянковай.
Аб'юзіўныя адносіны будуюцца на маніпуляцыях, якія пераконваюць ахвяру ва ўласнай бездапаможнасці, мізэрнасці і безабароннасці. І – немагчымасці пражыць без аб'юзера. Жанчына не проста робіцца залежнай, а пераконвае сябе ў гэтым. Яна пачынае сапраўды верыць, што яе жыццё без гэтага партнёра немагчымае. А аб'юзер крок за крокам працягвае разбураць і падпарадкоўваць яе асобу.
У аснове падобных адносінаў ляжыць прага бязмежнай улады над чалавекам. А звыклы фармат адносінаў, калі мужчына – здабытчык, а жанчына – захавальніца агню, аб'юзеру толькі выгадны: розніца паміж кантролем і клопатам звычайна не ўсведамляецца да апошняга. Яго мэта – кантраляваць сваю ахвяру, таму, прыкрываючыся клопатам, аб'юзер пачынае пераразаць усе нітачкі, якія злучаюць жанчыну з іншымі людзьмі, прыкрываючыся добрымі намерамі.
Выбіраць ёй тую вопратку, якая падабаецца яму: «Я хачу, каб ты была самая прыгожая». Забараняць хадзіць кудысьці не з ім, бо «я баюся за цябе, раптам з табой нешта здарыцца?!» Выдаляць кантакты ў тэлефоне, бо «гэтыя сяброўкі на цябе дрэнна ўплываюць». Папрасіць сысці з працы, бо «навошта табе напружвацца, я дастаткова зарабляю». Перашкаджаць стасункам з бацькамі: «Твае бацькі мяне не любяць, я не хачу, каб мы з-за гэтага сварыліся». А потым ахвяра аказваецца ў шчыльным кокане «клопату», які цалкам пазбаўляе яе самастойнасці.
Пачуцці не знікаюць па загадзе. На жаль, такая чалавечая прырода. А разам з надзеяй на лепшае гэта прыводзіць менавіта да таго, што жанчына трымаецца за адносіны толькі з-за кахання. Самая вялікая памылка ў падобных адносінах – «ён зменіцца».
Аб'юзер часцяком будуе ў галаве ахвяры ідэальную карцінку сябе – і таму жанчына нават не ўсведамляе, чаму партнёр так змяніўся, бо ён быў такім абачлівым, клапатлівым, уважлівым... І ва ўсім вінаваціць сябе, і імкнецца гэта выправіць, верачы, што як толькі зменіцца яна, усё вернецца на свае месцы.
Аб'юзер часцей за ўсё чаргуе перыяды клопату з перыядамі гвалту. Гвалт ужываецца не толькі псіхалагічны: падпарадкоўваць ахвяру эфектыўна і сілай. У нашым грамадстве распаўсюджана меркаванне пра тое, што біць сваіх жанчын – гэта нармальна: так павялося спрадвеку. І многія жанчыны зміраюцца з гэтым.
Пабоі ў звычайных і аб'юзіўных адносінах адрозніваюцца сваёй перыядычнасцю: аб'юзер наўмысна арганізуе перыяд зацішша пасля збіцця, акружаючы жанчыну нерэальнымі клопатам і ўвагай і ўнушаючы ёй думку: гвалт быў выпадковасцю, больш такога не паўторыцца. І падчас кожнай «адлігі» жанчына пачынае верыць: шлюб альбо адносіны яшчэ можна выратаваць. Але, даючы шанц аб'юзеру, яна забірае яго ў сябе.
Натуральна, аб'юзер ніколі не прызнаецца, што ён у чымсьці вінаваты. Для яго лепшы спосаб павярнуць сітуацыю ў свой бок – перакласці віну на жанчыну. А ў ахвяры, як мы памятаем, «прамытыя мазгі».
Многімі маніпуляцыямі аб'юзер з самага пачатку адносінаў пераконвае жанчыну ў тым, што яна заўсёды «больш вінаватая» за іншых. Спачатку мякка і пяшчотна, потым – агрэсіўна: разбіла талерку – «дурнічка мая крыварукая, будзь больш акуратнай наступным разам». Перасаліла суп – «пашанцавала табе, што я такую няўмеху ў жонкі ўзяў, хто б яшчэ з табой ажаніўся».
Затрымалася на працы з-за аўралу – «сама вінаватая, не ўмееш рабіць усё ў тэрмін». Не прыгатавала тое, што ён хацеў – «ты ніколі мяне не слухаеш і робіш усё па-свойму». Збіў яе – «гэта ты мяне справакавала: не так глядзела, голас павысіла» і г.д.
Загадзя аб'юзер яшчэ і «праграмуе» ахвяру, распавядаючы ёй, што не варта рабіць і якое пакаранне за гэта будзе. Дроў у агонь падкладаюць і навакольныя, сумняваючыся ў праўдзе, прапаноўваючы жанчыне пашукаць прычыну ў сабе – і паўтараючы тое самае «сама вінаватая».
Лёгка раіць пасля першага ўдару збіраць чамаданы і бегчы ад тырана. Гэта ідэальны выхад толькі ў тэорыі: часцяком ахвяры проста няма куды ісці. Бацькі могуць не прыняць дачку назад – невядома, якія ў іх адносіны. Запаветныя «па 500» у нашай краіне зарабляюць далёка не ўсе.
І ўявіце, якія шанцы ў жанчын, што працуюць на нізкааплатных спецыяльнасцях ці не працуюць наогул па падгаворванні мужа. І калі адной у такіх умовах яшчэ можна выжыць, дык пры наяўнасці дзяцей парада збіраць чамаданы не працуе ад слова «зусім».
Нярэдка аб'юзер дае ахвяры зразумець, што будзе, калі яна сыдзе. Спойлер: нічога добрага. Асабліва калі практыкуецца фізічны гвалт: збіўшы жанчыну да паўсмерці, аб'юзер можа прыстрашыць, што наступны раз можа быць апошнім. І яна паверыць у гэта, улічваючы ўсю падаплёку падобных адносінаў.
Няма нікога больш небяспечнага за садыста, які можа пазбавіцца каханай марыянеткі. Ён пагражае не толькі самой жанчыне, але і яе блізкім. І з-за страху гэтыя адносіны не разрываюцца.
Адказаць на галоўнае пытанне можна проста: жанчыны не сыходзяць, бо не могуць. Па сутнасці, яны псіхалагічна зламаныя, загнаныя ў пастку, з якой без старонняй дапамогі не выбрацца. І самае горшае, што грамадства можа зрабіць для іх, – працягваць пераконваць у тым, што ахвяра сама вінаватая ва ўласным выбары і гвалце, учыненым над ёй. Гвалт ёсць гвалт, фізічны або псіхалагічны – не мае значэння. І ні ў якім разе нельга яго апраўдваць.
Шмат хто лічыць, што здаровае харчаванне – гэта ежа, якую мы выбіраем. Але нават самыя лепшыя прадукты губляюць свае карысныя ўласцівасці, калі для іх гатавання выкарыстоўваюць посуд з небяспечных матэрыялаў. Давайце паспрабуем разабрацца, з чаго робяць посуд, і якія матэрыялы з’яўляюцца лепшымі для нашага здароўя.
Які ж посуд можна лічыць бяспечным? Да гэтай характарыстыкі адносяць посуд, які пры ўзаемадзеянні з ежай вылучае мінімальную колькасць таксічных рэчываў ці зусім не вылучае. Адразу варта абмовіцца, што чароўнага посуду не існуе, і посуд з кожнага матэрыялу будзе вылучаць пэўныя рэчывы ў ежу пры гатаванні. Важна, каб гэта былі не таксічныя рэчывы.
Алюмініевы посуд, алюмініевыя сталовыя прыборы і нават фальга пры награванні вылучаюць алюміній, які трапляе ў ежу. Таму, каб зразумець, ці варта выкарыстоўваць алюмініевы посуд, трэба дазнацца, як алюміній уздзейнічае на арганізм чалавека. Тым больш, што негатыўныя характарыстыкі посуду з алюміію грунтуюцца непасрэдна на свойствах металу.
Лічаць, што з алюмініевага посуду вылучаецца шмат таксіна, якія збіраецца ў арганізме. Алюміній – гэта элемент, які шырока пашыраны ў прыродзе, і з'яўляецца трэцім па змесце ў зямной кары. Алюміній актыўна выкарыстоўваецца ў розных вытворчасцях. Для яго ўласцівая нізкая растваральнасць і біядаступнасць, то бок ён не так добра засвойваецца ў арганізме як іншыя рэчывы. Алюміній у вялікай колькасці хутка выводзіцца. Вывядзенне адбываецца праз ныркі.
Злучэнні алюмінію, якія дастаткова пашыраны ў прыродзе і ў вырабах, — гэта аксід алюмінію, гірааксід алюмінію. Алюміній уплывае на арганізм чалавека праз дыханне (уласціва для людзей, якія заняты на вытворчасці), праз ваду і ежу, праз харчовыя ўпакоўкі і не толькі.
Па прыкладных падліках сталы чалавек спажывае 7—9 мг алюмінію ў дзень. Бяспечнай дозай лічыць 2 мг алюмінію на 1 кг вагі чалавека ў тыдзень.
У цэлым, алюміній адносяць да таксічных металаў. Апроч гэтага ён з'яўляецца каталізатарам для іншых таксічных элементаў – свінцу і кадмію. Акрамя звычайнага алюмінію ў арганізм чалавека трапляюць наначасціцы алюмінію. Гэта тэма мала вывучана і дакладных дадзеных пра іх таксічнасць пакуль няма.
Усмоктванне алюмінію праз СКТ, што з'яўляецца найболей актуальным для ўсіх людзей, лічаць досыць нізкім па паказніках – прыкладна 2% з паглынутага алюмінію трапляе ўсярэдзіну арганізма, іншае выводзіцца.
З-за дрэннай растваральнасці і хуткага вывядзення складана мераць узровень алюмінію ў арганізме па аналізе крыві ці мачы, для гэтага патрэбна праводзіць адмысловыя даследаванні.
Пры вывучэнні ўплыву алюмінію на арганізм чалавека найболей часта звяртаюць увагу на нейраэфекты. Алюміній прызнаны нейратаксінам. Гэта значыць, што ён уплывае на ўсе нейроны ў арганізме і можа быць прычынай нейрадэгенератыўных захворванняў (хвароба Альцгеймера, хвароба Пакінсона, сіндром Фара, хвароба белага рэчыва і іншыя). Але варта сказаць, што пры даследаваннях нейраэфектаў алюмінію эксперыменты праводзіліся на жывёлах, на якіх штучна ўплывалі вялікімі дозамі алюмінію. Па сутнасці, сам чалавек такіх доз алюмінію не атрымлівае і не спажывае.
Шмат пішуць пра канцэрагеннасць алюмінію. Гэта злучана з нажоджаненнем алюмінію ў ін'екцыях, вакцынах ці касметычных сродках. Даследаванні на жывёлах, эпідэміялагічныя даследаванні не выявілі канцэрагенных уласцівасцяў у алюмінію.
Пры гэтым вытворчасць алюмінію класіфікавана як рызыка для ўзнікнення і развіцця анкалогіі. Таксама ўдакладняецца, што алюміній уплывае на працу нырак, печані, сэрца і здольны душыць працу імуннай сістэмы.
Справа з тым, што вытворчасць алюмінію складаецца з выкарыстання іншых рэчываў, прыкладам, поліцыклічных араматычных вуглевадародаў, якія з'яўляюцца пацверджаным канцэрагенам. Адпаведна ў час вытворчасці канцэрагеннасць з'яўляецца за кошт іншых элементаў.
Даследаванні паказалі, што атамы алюмінію трапляюць у ваду і малако пры кіпячэнні. Асабліва актыўна гэты працэс ідзе ў кіслым асяроддзі, напрыклад, пры варэнні ягад ці яблыкаў, дзе шмат арганічных кіслот. Яны ўступаюць у рэакцыю з алюмініем і ў выглядзе салей паступаюць у арганізм чалавека. Пры злучэнні са страўнікавым сокам ізноў адбываецца рэакцыя, якая нейтралізуе дзеянне гэтых салей. Атрымваецца, што значная доля алюмінію ператвараецца ў хларыд алюмінію, а ён практычна не засвойваецца арганізмам.
Алюмініевы посуд быў забаронены ў дзіцячых садах, таму што алюміній у дзяцей засвойваецца інакш, чым у сталых людзей, і яго паступленне ў арганізм можа нашкодзіць. Але гаворка не пра ўсіх дзяцей, а толькі пра тых, у каго ёсць ныркавая недастатковасць. Калі дзіцё здаровае – баяцца няма чаго.
Праўда, некаторыя эксперты не рэкамендуюць гатаваць у алюмініевым посудзе прадукты з высокім зместам кіслаты. Скептычна настроеныя да алюмінію людзі, фальгу рэкамендуюць скарыстаць толькі без прамога кантакту з ежай. Калі не прывыклі абыходзіцца без фальгі, то лепш паміж прадуктам і фальгай рабіць дадатковы пласт, прыкладам, з дапамогай несіліканізаванага бамбукавага пергаменту, у які спачатку абгортваеце прадукт, а толькі пасля заварочваеце ў фальгу. Сутнасуь ў тым, каб не награваць ежу наўпроста ў фальзе, у якой ёсць алюміній. Калі ежу гатаваць у форме, якая накрыта фальгой, і пры гэтым фальга не датыкаецца з ежай, то гэта бяспечна.
Тэфлон быў вельмі папулярны, але апошнія некалькі гадоў яго актуальнасць зніжаецца ўсё актыўней. Важна адзначыць, што ў вялікай колькасці краін (Канада, Японія, ЗША, краіны Еўропы) не выкарыстаўваюць посуд з тэфлону. Усё з-за таго, што ў тэфлоне знаходзіцца перфтарактанавая кіслата – таксін і яд.
Шкоду тэфлонавага пакрыцця злучаюць з наступнымі даследаваннямі. У людзей з сур'ёзнымі захворваннямі сэрца, нырак і печані, у дзяцей з затрымкай развіцця, у жанчын з праблемай нараджэння дзяцей было знойдзена перавышэнне перфтарактанавай кіслаты больш чым 70%. І так як галоўнай крыніцай паступлення гэтага таксіну ў арганізм рэцыпіентаў была названа ежа, то лёгка выказаць здагадку, што яна насычаецца ядам пры гатаванні.
Але не ўсе згодны з гэтым. Процілеглая думка гучыць так: пары перфтарактанавай кіслаты не вылучаюцца ў ежу, таму што яны знікаюць яшчэ на вытворчасці. Таксама скептыкі сцвярджаюць, што ў гады пачатку вытворчасці посуду з тэфлону няма ўсплёску анкалагічных захворванняў. Пры гэтым лічаць адмову ад тэфлону – маркетынгавым ходам, які стаў штуршком да куплі новага посуду з іншымі антыпрыгарнымі пакрыццямі. А адказ заводаў выкарыстоўваць тэфлон звязваюць не з посудам, а з выдзяленнем таксінаў ў навакольнае асяродзе і з адходамі.
Сапраўды, буйныя вытворцы посуду адмаўляюцца ад выкарыстання тэфлону. Замяняюць яго меней таксічнымі, па іх думцы, антыпрыгарнымі пакрыццямі. Але «новыя» пакрыцці, прыкладам, некаторыя нутрыцыёлагі, таксама лічаць таксічнымі. Справа ў тым, што пры награванні звыш 220С усе яны вылучаюць бензол.
Эксперты, якія негатыўна ставяцца да выкарыстання тэфлонавага посуду, не рэкамендуюць награваць яго вышэй за 200—220С, а пры ўтварэнні на ім драпін, адразу пазбаўляцца. Яны лічаць, што праз пашкоджанні таксічныя рэчывы хутчэй трапляюць у ежу пры гатаванні.
Тыя, хто лічаць такія рэкамендацыі перабольшаннем, кажуць, што ўвесь посуд з антыпрыгаркавым пакрыццём, на якім ёсць драпіны, «небяспечны». Але справа тут не ў таксінах і ядах. А ў тым, што для гатавання на такім посудзе патрабуецца выкарыстоўваць больш алею, каб ежа не прыліпала да паверхні, а гэта пагражае сістэмным ужыткам большай колькасці тлустай ежы, што не вельмі добра для стрававання.
Шмат хто лічыць, што медзяны посуд вельмі карысны, бо ён з'яўляецца крыніцай медзі. А медзь знішчае развіццё дражджавых і цвільных грыбкоў. Найчасцей гаворка ідзе пра медзь маркі М1 (па ДАСТ), у якой утрымваецца 99,9% чыстай медзі. Такі посуд эксперты рэкамендуюць выкарыстоўваць, але з абмоўкай – не кожны дзень, а ў якасці прафілактычных мэт, курсамі.
Але не ўсе адмыслоўцы згодны з гэтым сцвярджаннем. Яны лічаць, што посуд вылучае дасканала іншыя іёны медзі, не тыя, якія могуць папоўніць дэфіцыт гэтага элемента ў арганізме. З мядзянага посуду вылучаюцца іёны, якія акісляюць іншыя металы ў арганізме.
Таксама эксперты звяртаюць увагу на тое, што медзь, з якой робяць посуд, па колькасці кампанентаў можа быць рознай. Большасць медзянага посуду вырабляецца з даданнем да 30% дамешкаў. Найчасцей у складзе ёсць свінец і волава. Навукоўцы адзначаюць, што посуд са зместам свінцу і волава меней бяспечны, чым іншае мядзянае начынне. Свінец і волава дадаюць для таго, каб метал было прасцей апрацоўваць, бо ён робіцца больш падатным.
Медзяны посуд можна часта ўбачыць на прафесійных кухнях. Але тут справа не ў карысных уласцівасцях медзі, а ў тым, што яна добры правадыр, таму ў посудзе з медзі можна хутчэй гатаваць.
Сіліконамі называюць любыя злучэнні з палімерных ланцужкоў з крэмнію і кіслароду. Але будынак малекул можа быць розным. Менавіта таму існуюць розныя выгляды сіліконаў у залежнасці ад трываласці і эластычнасці. Для вытворчасці посуду з сілікону скарыстаюць тэхналогію, якая дае моцныя малекульныя сувязі і высокую ўстойлівасць да нагрэву. Добры палімер не губляе сваіх уласцівасцяў пры крытычных выпрабаваннях. Напрыклад, калі яго адразу акунаюць у ёмістасць з кіпучай вадой, дзе тэмпература 100С, а пасля заліваюць вадкім азотам, і тэмпература ў ёмістасці валіцца да -100С. Але шмат што залежыць ад таго, наколькі вытворца зацікаўлены ў якасці сваёй прадукцыі.
Наяўнасць крэмнію ў сіліконе палохае частку спажыўцоў. Усё таму што яго лічаць таксічным. Але крэмній – нерэакцыйнае рэчыва, якое з'яўляецца вельмі інэртным. Гэта стабільны мінерал, і ён не змяняецца пры высокіх тэмпературах.
Але існуюць рэкамендацыі, дзе пішуць, што сіліконавы посуд не трэба награваць вышэй за 150—180С, таму што з яго могуць вылучацца ў ежу фармальдэгіды і фенол. Але тэмпературныя выпрабаванні не паказалі выяўнай небяспекі. Дапускаюць, што пры высокіх тэмпературах толькі з няякаснага сілікону ў ежу могуць міграваць шкодныя рэчывы.
Паказнікі якасці посуду з сілікону – адзнакі CE (ставяць на сертыфікаванай прадукцыі, якая адказвае стандартам якасці Еўрапейскага Звязу), FDA (абрэвіятура Кіравання па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў) – якія павінны быць паказаны на вырабе.
Не рэкамендуюць абіраць посуд з сілікону, ад якога пахне гумай, на якім не паказаныя тэхнічныя характарыстыкі.
Не раяць купляць сіліконавы посуд атрутных колераў: жоўтага, памяранцавага, зялёнага. Лепш абіраць вырабы натуральнага колеру – белага, спакойнага шэрага, бэжавага, бо пры вытворчасці фарбавальнікаў часта бяруць таксічныя рэчывы.
Посуд з харчовага сілікону падыходзіць для запякання, захоўвання, замарозкі прадуктаў.
Безумоўныя перавагі пластыкавага посуду ў тым, што ён лёгкі, танны, звонку напамінае шкляныя ці керамічныя аналагі. Перадусім харчовы пластык выклікае занепакоенасць у эколагаў. Таму што, трапляючы ў Сусветны акіян, ён распадаецца на драбнюткія часцінкі, якія шкодзяць марскім жыхарам.
А вось гаспадынь харчовы пластык турбуе з-за знаходжання ў яго складзе бісфенолу А. Бісфенол А – таксічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для надання палімерам эластычнасці. Даследаванні на мышах паказалі, што гэты кампанент выклікае эндакрынныя праблемы, у тым ліку, павялічвае рызыку выкідкаў, стымулюе з'яўленне анкалогіі.
Навукоўцы адзначаюць, што ў лабараторных эксперыментах з чалавечымі клеткамі нават малая доза бісфенолу А стымулявала экспрэсію генаў злучаных з ракам грудзей. Гэта азначае, што бісфенол А можа ператвараць нармальную клетку малочнай залозы ў ракавую. Але даследаванні бісфенолу А паказалі, што для запуску незваротных працэсаў у арганізме чалавека патрэбныя такія дозы таксіну, якіх чалавек у жыцці не атрымвае, у тым ліку, праз посуд.
Раней прэтэнзіі былі і да бінфелону С, які пазней замянілі на бісфенол А.
Эксперты не заклікаюць баяцца харчовага пластыку. Хутчэй рэкамендуюць уважліва выбіраць: купляць посуд толькі з харчовым значком, дзе адлюстраваны лыжка з кілішкам, вывучаць інфармацыю пра выкарыстанне. Таксама можна купіць посуд з адзнакай BPA FREE, якая паказвае на тое, што ў пластыку адсутнічае бісфенол А.
Самыя прыгнятальныя паведамленні пра шкоду меламіну тычыліся выпадкаў, калі яго ў якасці парашку дадавалі ў корм для жывёл, у дзіцячае сілкаванне. Рабілі гэта несумленныя вытворцы. Але посуд з меламіну мы не ямо. І ў звычайных умовах з яго нічога не вылучаецца. Аднак ёсць нюанс.
Навуковоўцы не рэкамендуюць наліваць у меламінавыя вырабы кіслыя ці гарачыя і не выкарыстоўваць посуд з меламіну ў мікрахвалевай печцы. Пры перагрэве вылучаецца шмат фармальдэгідаў і адбывацца дэструкцыя палімера.
Па некаторых дадзеных колькасць фармальдэгідаў у меламінавым посудзе перавышае дапушчальныя значэнні ў 300 разоў. Тэхнічна, штораз, калі гарачая ежа знаходзіцца ў посудзе з меламіну, у яе пападаюць фармальдэгіды. Таму для меламінавага посуду асноўнае – правільнае выкарыстанне.
Небяспека фармальдэгідаў у тым, што яны правакуюць акісляльны стрэс, зніжэнне імуннай функцыі, спрыяюць утварэнню вольных радыкалаў і анкалагічных праяў, з'яўленню алергічных рэакцый. З-за гэтага посуд з меламіну не рэкамендуюць купляць для дзяцей.
Меламінавы посуд звычайна хораша размаляваны. На жаль, пры вытворчасці фарбаў для роспісу часта выкарыстоўваюць цяжкія металы. І гэта для чалавека таксама небяспечна, як і фармальдэгіды. Хоць апошнія можна кантраляваць з дапамогай правільнай эксплуатацыі.
На першы пагляд посуд з нержавейкі самы надзейны. Аднак нержавелая сталь бывае розная. Яна мае ў сваім складзе хром, нікель, пры празмернасці якіх якасць посуду робіцца ніжэйшай. Бяспечным лічаць склад, калі змест нікелю не перавышае 10%, а хрому – 18%. Ідэальна, калі нікелю ў складзе зусім не будзе. Інфармацыю пра колькасць хрому і нікелю ў посудзе пішуць на ўпакоўцы.
Пры высокім дазаванні нікель таксічна ўздзейнічае на арганізм чалавека. Іёны нікелю ў вялікай канцэнтрацыі парушаюць працэс утварэння норадрэналіну з дафаміну. Пры нястачы норадрэналіну ў чалавека павялічваецца трывожнасць, турбота, развіваецца сіндром хранічнай стомленасці. Таксама некаторыя даследаванні паказваюць, што нікель негатыўна ўплывае на выпрацаванне лізацыму макрафагамі, які валодае антыбактэрыйным дзеяннем і бароніць арганізм ад вірусаў і бактэрый, што прыводзіць да зніжэння імунітэту.
Празмернасць хрому таксама вабіць за сабой непрыемныя наступствы. У арганізм трапляе трохвалентны і шасцівалентны хром. Таксічны эфект апошняга вышэй. Пагаршаецца стан мікрафлоры арганізма, што прыводзіць да дыярэі, дысбактэрыёзу і іншым хваробам. Узнікаюць праблемы з ныркамі. Сталае ўдыханне злучэнняў з хромам з'яўляецца адной з прычын з'яўлення бронхавай астмы.
Але ў выпадку з хромам і нікелем важна не забываць, што іх негатыўны ўплыў магчымы толькі пры іх высокай канцэнтрацыі ў арганізме. А самы пашыраны спосаб паглынання металаў – прамысловы.
Пры высокіх тэмпературах хром і нікель вылучаюцца ў ежу. Гэта паказаў досвед, калі ў посудзе з нержавелай сталі цягам 6 гадзін кіпяцілі соус. Апынулася, што за гэты час канцэнтрацыя хрому ў соусе павялічылася ў 7 разоў, а колькасць нікелю павялічылася ў 26 разоў. Таксама ў час даследавання было заўважана, чым даўжэй выкарыстоўваўся нержавелы посуд, тым больш скарачалася вылучэнне металаў. А да дзясятага варэння ў прадукце заставаліся толькі сляды нікелю і хрому.
Па выніках эксперыменту, эксперты даюць параду, як мага больш старанна падрыхтоўваць посуд з нержавелай сталі да выкарыстання. Рэкамендуюць, як мінімум 1—2 разы пракіпяціць інвентар перад эксплуатацыяй. Пасля ў нержавелым посудзе можна варыць, смажыць і рабіць іншыя тэмпературныя апрацоўкі.
Гарачатрывалае шкло і звычайнае лічыцца бяспечным матэрыялам. Аднак посуд са шкла таксама можа быць небяспечым. Рэч у тым, што ён патрабуе педантычнай эксплуатацыі, бо посуд са шкла лёгка б'ецца. Да таго ж бывалі выпадкі, калі посуд «выбухаў» у руках. Прычынай гэтага называюць завадскі брак: або няправільнае загартоўванне стварае лішнюю напругу ўсярэдзіне выраба, або ў матэрыяле застаюцца мікраскапічныя шарыкі паветра.
У гарачатрывалым шкле можна без праблем і рыхтаваць, і захоўваць ежу. Важна зважаць на рэкамендацыі вытворцы па доглядзе і эксплуатацыі. Пэўныя выгляды шклянога посуду могуць не падыходзіць для ўсіх тыпаў варачных паверхняў.
Да посуду з крышталю досыць часта выказваюць прэтэнзіі. Крышталь вырабляюць шляхам дадання аксіду свінцу, які змяняе пераламленне святла.
Амерыканскія даследаванні паказалі, што калі віно ці воцат на суткі і больш пакідаць у крышталі, то ў вадкасць сапраўды вылучаецца свінец. Паступае прыкладна дзесяцітысячная доля грама на літр. Зрэшты, іншыя вадкасці не выклікаюць міграцыі металу.
Эксперты зважаюць, што калі штодня з крыштальнай шклянкі піць ваду ці сок, то атрымаць таксічную дозу практычна немагчыма.
Ідэальны посуд з керамікі – гэта вырабы з натуральнага матэрыялу светлага колеру. Звонку ён вельмі напамінае гліняны посуд, пакрыты натуральнымі фарбавальнікамі.
Небяспека керамічнага посуду – сколы. Яны з часам павялічваюцца, бо кераміка крышыцца. Керамічныя дробкі могуць трапляць у ежу. А вось небяспека таго, што ў сколах запасяцца непажаданыя бактэрыі, эксперты лічуць перабольшаннем. Былі праведзены выпрабаванні, дзе вывучалі керамічны посуд са сколамі, па іх выніках у посудзе не было выяўлена шкодных дражджэй ды цвілі, а таксама іншых мікрабіялагічных парушэнняў.
У большай ступені навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што не ўсе вытворцы кантралююць склад керамікі, з-за чаго яна можа стаць крыніцай цяжкіх металаў.
Усё часцей кераміку пакрываюць глазурай яркіх колераў. У такім выпадку мы маем посуд з добрага матэрыялу, але з таксічным пакрыццём, бо звычайна ў яркіх фарбавальніках знаходзяцца атрутныя рэчывы.
Гэтым пытаннем сур'езна зацікавіліся навукоўцы з Плімуцкага ўніверсітэта ў Велікабрытаніі. Яны выявілі, што фарбы, якімі наносяць абадкі і ўзоры на посудзе, часта маюць у сваім складзе вельмі шмат свінцу і кадмію. Усяго было даследавана 72 узоры посуду розных стагоддзяў. У 51 з іх апынулася перавышэнне кадмію, у 52 – свінцу. Эксперты адзначылі, што некаторыя фарбы на 40% складаюцца са свінцу. І парэкамендавалі распрацаваць новыя нормы рэгулявання і кантролю якасці размаляванага посуду.
Свінец і кадмій запасяцца ў арганізме, што асабліва небяспечнае для дзяцей.
Кадмій – адзін з самых таксічных цяжкіх металаў. Трапляе ў арганізм чалавека з тытунёвым дымам, прадуктамі харчавання расліннага паходжання (грыбы, семкі сланечніку, зерневыя, арэхі), з забруджаным паветрам. Перыяд вывядзення кадмію з арганізма – 10—35 гадоў. Кадмій негатыўна ўплывае на ўнутраныя органы, парушае фосфарна-кальцыевы абмен.
Свінец уплывае на маторыку і паводзіны дзяцей. Парушаецца здольнасць да навучання, адбываецца разладжанне каардынацыі.
Паводле дадзеных САЗ кожны год ад захворванняў, злучаных з атручваннем свінцом, паміраюць амаль 500 000 чалавек. Свінец занесены ў спіс 10 хімічных рэчываў, якія найболей небяспечныя для дзяцей і жанчын. Штогод Сусветная арганізацыя аховы здароўя праводзіць Міжнародны тыдзень па прадухіленні атручвання свінцом, сёлета ён прайшоў з 23 па 29 кастрычніка.
Эмаляваны посуд быў вельмі папулярная ў савецкія гады. Эмаль – тонкае шкелістае пакрыццё, якое наносіцца на метал пры высокіх тэмпературах. На вытворчасці спачатку з металу робяць асноўную частку вырабу, пасля яе добра чысцяць, каб паверхня была ідэальнай, інакш эмаль дрэнна ляжа. Потым да асноўнай часткі прыварваюць дробныя дэталі, напрыклад, ручкі.
Эмалевае пакрыццё галоўным чынам складаецца са шкла. Але шкло не прыліпае да металу. Таму парашок робяць з сумесі шкла і аксіду металу. Пры награванні аксіды ўступаюць у рэакцыю са сталлю, дзякуючы чаму эмаль злучаецца з паверхняй металу.
Парашок змешваюць з вадой, каб атрымаць суспензію. У яе апускаюць посуд. За гадзіну ў печцы пры тэмпературы 850С эмаль злучаецца з металам. Але з-за грунтоўкі паверхня атрымваецца цёмнай. Гэта першы пласт.
У складзе другога пласта часцінцы сцякла і пігменты. Сумесь наносяць і адпраўляюць посуд на другі абпал.
Канчатковы вынік – трывалае яркае гладкае пакрыццё, якое добра мыецца. На фінальным этапе на посуд наносяць малюнак і яшчэ раз абпальваюць.
Эмаляваны посуд спалучае ў сабе трываласць металу і ўстойлівасць шкла.
Якасць пэўнага выраба залежыць ад якасці металу. Калі быў скарыстаны алюміній, то ўсе асцеражэнні, якія з ім злучаны, тычацца і эмаляванага посуду. Таксама важна, каб вытворцы скарысталі для афарбоўвання вырабаў пігменты без таксінаў, такі посуд будзе бяспечным.
Чыгун – гэта сплаў жалеза з вугляродам. Чыгун не з'яўляецца таксічным матэрыялам.
Чыгун лічаць адным з самых даўгавечных матэрыялаў, які практычна немагчыма сапсаваць. Чыгун не баіцца крытычных тэмператур і тэмпературных перападаў. Яго складана дэфармаваць.
Пры выкарыстанні чыгуну важна стварыць ахоўны пласт, каб посуд не ржавеў і даўжэй служыў. Чыгун рэкамендуюць прамасліваць, але некаторыя вытворцы робяць гэта самі, дзякуючы тэхнічным магчымасцям. Перад выкарыстаннем чыгунны посуд выграваюць.
Калі чыгун апрацаваны, гэта будзе паказана ў рэкамендацыях па эксплуатацыі. У іншым выпадку падрыхтаваць чыгун патрэбна самастойна.
Вытворцы не рэкамендуюць мыць чыгунны посуд у машыне для мыцця посуду і пакідаць кроплі на паверхні.
Апроч якасці посуду, з чаго б яна не была выраблена, важна не забываць і пра яго чысціню, бо бактэрыі нашмат хутчэй падзейнічаюць на арганізм, чым таксіны, якія патрэбна назапасіць.
Чорнавокая жанчына сядзела і плакала. Яе слезы цяклі па белых шчоках. Побач сядзелі дзве блакітнавокія сяброўкі. Яны прыціскалася да яе, выціралі слёзы жанчыны.
У чорных вачах адлюстроўвалася ўсё чорнае, што мела яна ў душы. І калі зазірнуць туды, то можна ўбачыць, што чорнае поле засеяна нібыта да канца краявіду.
Адна сяброўка падала сурветку, белую, як снег, каб параўнаць яго з чорным полем унутры. Другая дзякуючы святлу гэтай сурветкі зазірнула ўнутр. Яна трымала ў руках ключы ад сваёй кватэры.
Чорнавокая жанчына не супрацьстаяла і толькі дазваляла рэкам цекчы па плячыма і сцёгнах. З хірургічнай дакладнасцю сяброўка вострым ключом ад кватэры, пачала шкрэбсці поле з чорнымі ягадамі. Усе напружана назіралі, чакаючы, як зацягнецца справа.
Сяброўка з белай сурвэткай першая охнула, калі ўбачыла, што не ягады былі чорныя, а зямля.
— Чорназём — самая пладародная глеба! — сказала сяброўка з ключамі.
— А чаму там усё чорнае? — запыталася чорнавокая жанчына, не адчуваючы болю.
— Пыл, гэта пыл! — закрычала сяброўка з сурвэткай, пужаючы іншых наведвальнікаў кавярні ля чыгуначнай станцыі.
Усе зачаравана сядзелі і глядзелі, як чорныя вочы жанчыны заззялі і першыя кроплі зялёнага, пладароднага, вітальнага нарадзіліся ў глыбіні.
— Прыйдзе час і задзьме вецер, — паабяцала сяброўка з сурветкай і, азірнуўшыся ўбачыла, што наплакала яна да калена слёз.
Сяброўка з ключамі скінула куртку і нырнула ў ваду салёную. Яны з гора разам патрапілі на мора.
Узімку светлавы дзень становіцца настолькі кароткім, што здаецца часу хапае толькі на тое, каб прачнуцца і папрацаваць.
Гатаваць у зімовы час складана і марудна. Таму мы зрабілі падборку некалькіх простых рэцэптаў, якія не патрабуюць наяўнасці вялікай колькасці часу і цярпення.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Бульбу нарэзаць доўгімі дзелькамі, моркву і перац нарэзаць кружочкамі. замест перцу можна выкарыстоўваць памідоры. паляўнічыя каўбаскі нарэзаць на кружочкі. дадаць соевы соус, раслінны алей. Соль і спецыі па гусце і ўсё добра змяшаць.
На дно формы для запякання наліць вады прыкладна на 1 см, зверху раўнамерна размеркаваць масу, зачыніць фальгой і запякаць у духоўцы 220° адну гадзіну. Адкрыць фальгу і даць запекчыся скарыначцы 5 хвілін.
Калі ўжо надакучыла проста варыць грэчку і сасіскі асобна, тады гэты рэцэпт для вас. Страва вельмі падабаецца дзецям.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
На патэльні з высокім бортам абсмажыць дробна насечаны часнок, моркву і сасіскі да паўгатоўнасці, дадаць прамытую грэчку і абсмажыць яшчэ пару хвілін.
Па гусце дадаць кетчуп (2-3 ст л), дзве шклянкі вады, соль і спецыі. Змяшаць, гатаваць на невялікім агні пад вечкам (не змешваючы) 15-20 хвілін да поўнага выпарэння вады і гатоўнасці грэчкі.
Прыемнага апетыту!
https://bel.24health.by/katlety-pad-futram-prygozhy-karysny-recept/
Чашніцкі край адметны сваёй непаўторнай прыродай. Тут мноства азёр, рэк, крынічак. Гэта адбілася на назвах вёсак і ўрочышчаў. У іх, як у кроплях вады, адлюстравалася мінулае раёна. Элементы старажытных вераванняў жывуць у мясцовых легендах, паданнях і народных песнях.
На ўсход ад горада Чашнікі знаходзяцца дзве старадаўнія вёскі, а паміж імі некалькі цікавых прыродных мясцін. Вішкавічы размешчаны за 5 км ад Чашнікаў, на рацэ Усвейка і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі, па лініі Орша-Лепель. У гістарычных дакументах вёска згадваецца яшчэ ў ХVI cтагоддзі у складзе маёнтка Чашнікі Полацкага ваяводства ВКЛ.
З Вішкавічаў дарога вядзе ў вёску Баравыя, якая знаходзіцца на заходнім беразе неглыбокага, але вялікага возера Жэрынскае. На беразе гэтага возера стаіць і аграсядзіба «Жэрынская». У вёску Баравыя можна патрапіць і па трасе Р86 або ад прыпыначнага пункта Зябы на чыгуначнай лініі Орша-Лепель. Вёска Баравыя ў архіўных крыніцах сустракаецца, пачынаючы ад ХVIII стагоддзя.
Пра вёску існуе цікавае паданне.
Жылі-былі муж з жонкай. І была ў іх адзіная дачка, якую звалі Хімкай. Дачка была прыгожая і працавітая. Але здарылася бяда, яе маці цяжка захварэла і неўзабаве памерла. Нядоўга сумаваў без жанчыны гаспадар. Праз нейкіх паўгода прывёў у дом новую гаспадыню. Вось тут і пачаліся для Хімкі сапраўдныя пакуты, а не жыццё. Што ні зробіць – усё мачасе дрэнна, дзе ні ступіць – усё не так. Маўчыць Хімка, слёзы горкія глынае, а бацька хоць бы словам за дачку заступіўся. Адвернецца і маўчыць, нібы не чуе. Новая жонка ўбачыла, што гэтак справа ідзе, і давай патрабаваць ад мужа, каб той увогуле прагнаў прэч дачку. І што ж, вы думаеце, бацька выгнаў сваю Хімку з хаты. Дзяўчына, плачучы, пайшла ўпрочкі. Брыла яна, куды вочы глядзелі, і дайшла да бору.
Перад змярканнем натрапіла на таўшчэзнае дрэва, у якім было вялізнае дупло. Забілася дзяўчынка ўсярэдзіну і заснула. А калі прачнулася ды агледзелася добра, то павесялела: дупло нагадвала пакойчык. Нанасіла Хімка туды моху, выслала падлогу, зрабіла сабе ложак, стол, зэдлік і засталася ў дупле жыць. Неяк надвячоркам нейкі хлопец пагрукаў у яе жытло. Слова за слова і высветліла Хімка, што перад ёю былы парабак, які ўцёк ад свайго пана і цэлы тыдзень блукаў па лясах. Пакахаліся маладыя і вырашылі жыць разам. Сталі мужам і жонкай. А вёску іхнюю назвалі пазней – Баравыя. Ад таго, што жылі ў бары.
У вёсках Вішкавічы і Баравыя існаваў некалі старажытны абрад выпечкі караваю. Сёння ён амаль знік, але звесткі пра яго і каравайныя песні захоўваюцца ў памяці тутэйшых людзей.
Яны ўзгадваюць, што, замясіўшы каравай, яго на вялікай патэльні ставілі ў печ і, пакуль ён пёкся, спявалі:
А я сам ні знаю,
Што ў етым караваю.
З дзевяці кароў масла
І яец паўтараста.
З сямі мельніц мучыца і з крыніцы вадзіца.
Пасля таго, як каравай спячэцца, яго вымалі і ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі пад песню:
Караваю, мой Раю.
Я ж цібе прыбіраю.
Каля століку хаджу,
Караваю сляджу.
Каб ніхто не ўкраў
І каб чужому не аддаў.
Аддайця вы таму,
Хто рад сэрцу майму.
Калі рухацца ад Вішкавічаў у бок вёскі Баравыя, то ў лесе знаходзіцца гарадзішча-свяцілішча. Пляцоўка яго роўная, плошчай каля аднаго гектара, з бакоў прасочваюцца вал і роў. Гару называюць Балган, таму што нібыта на ёй “неяк сабраліся купцы, гулялі і балаганілі”. Купцы ў дадзеным выпадку зусім не выпадковыя фальклорныя вобразы. Купец як персанаж звычайна прысутны ў паданнях, звязаных з сакральнымі мясцінамі, а таксама ў чарадзейных казках. У старажытныя часы купец успрымаўся як прыхадзень з далёкага і чужога свету.
Пад гарой, на балаціне, бруіць святая крыніца, якую завуць Езус ці Язус. Яна выбіваецца фантанчыкам і цячэ ў ручай. Тут растуць рэдкія і ахоўныя віды раслін, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Над крыніцай зруб. Побач на дрэве пад невялічкім дашкам прымацаваны абраз. Мясцовыя людзі за тое, што скарысталіся святой вадой, ахвяруюць грошы ў дупло найбліжэйшай елкі. У апошнія гады крынічку добраўпарадкавалі, аднавілі капліцу, паставілі высокі крыж. Крыніца змяшчае мінеральную ваду, якая пахне серай і выкарыстоўваецца пры лячэнні хвароб вачэй ды страўніка.
Лічыцца, што найбольш дзейснай вада бывае перад Калядамі, Вялікаднем і ў Чысты чацвер да ўзыходу сонца. Свята крыніцы на Вадохрышча – 19 студзеня. Пры набіранні вады абавязкова трэба прамаўляць малітву, а пасля пакласці манеткі.
Раней набранай ў такія часы вадой абпырсквалі хату, скаціну і самі мыліся, асабліва дзяўчаты, каб твар быў прыгожым. Дарога, што вядзе да святой крыніцы, называецца Касцёл. Крыніца вядома як мясцовы гідралагічны помнік.
Паводле падання, каля крыніцы жыў пустэльнік, які параіў людзям піць ваду. Маўляў, некалькі стагоддзяў таму адзін чалавек вымушаны быў пакінуць вёску з-за ліхога пана. У лесе ён знайшоў невялічкую крынічку, збудаваў непадалёк немудрагелістую хаціну і стаў у ёй жыць. Ніхто яго не турбаваў, жыў ён спакойна, ніколі не хварэў. Мінуў час. Вырашыў уцякач наведаць родную вёску. І што ён пабачыў! Палова жыхароў вёскі памерла. Чума смерцю хадзіла з хаты ў хату. Ніхто не мог знайсці паратунку. Казалі, што хвароба была ў вадзе, якую пілі вяскоўцы.
Але ж як жыць без вады?
І тады чалавек параіў вяскоўцам схадзіць у лес да крынічкі па ваду, якую ён піў, якой мыўся. Людзі так і зрабілі. І адбыўся цуд. Зніклі хваробы. Нізка кланяліся вяскоўцы гэтаму чалавеку. Хтосьці ўпотай назваў яго Ісусам-Збавіцелем. А месца, дзе ён жыў у лесе, Язусам. І сёння прыходзяць туды ўсе, хто мае патрэбу ў здароўі. Добрую славу мае крынічка.
Мясцовыя старажылы яшчэ прыгадваюць камень-следавік, які ляжаў з правага боку дарогі як ісці з Вішкавічаў да крыніцы. Але ўжо даўно камень згубіўся, а можа і зарос. Кажуць, нібыта на камені было два слядкі – адзін дарослага, а другі дзіцячы. Паводле падання, калісьці камяні былі мяккія, і людзі хадзілі па іх. Некаторыя кажуць, што нібыта на камені быў след апостала, і што пад каменем французы схавалі скарб.
Бліжэй да вёскі Баравыя ў логу знаходзіцца невялічкае азярко, якое таксама лічаць святым. Яно і назву мае адпаведную – Святое. Возера амаль круглае, вада ў ім заўсёды сцюдзёная, амаль не цвіце ўлетку. Усходне-паўднёвыя берагі яго сухадольныя і крута ўзвышаюцца, а з процілеглага боку да возера падступае лес.
Пра гэта возера таксама існуе легенда.
У даўнія часы там, дзе цяпер вада, было ўзвышша, на якім стаяла царква. З навакольных вёсак збіраліся сюды людзі, каб памаліцца Богу. Аднойчы ў нядзелю панскі аканом прымусіў сялян зграбаць сена. Раніцай людзі ішлі на працу, зайшлі ў храм, памаліліся і пайшлі працаваць. А калі ішлі назад, то царквы ўжо не было,вакол стаяла вада... Пасля гэтага возера атрымала назву Святое, а для пацверджання праўдзівасці з’явы старыя людзі прыводзяць доказ, што вада ў возеры не цвіце, а значыць, там, у глыбіні, засталося царкоўнае срэбра, якое і ачышчае ваду.
https://bel.24health.by/svyataya-krynica-kamen-sledavik-na-kamyanechchyne/
З адным добрым чалавекам здарылася бяда — ён цяжка захварэў. Апошнім часам няшчасці наогул былі яго нязменнымі спадарожнікамі. Усяго за паўгода страціў ён сваіх маці і брата.
Пасля цяжка захварэла далёкая старэнькая сваячка чалавека. Яна жыла ў іншым горадзе. Даглядаць яе не было каму, і гэты клопат узяў на сябе добры чалавек. Ён часта стаў наведвацца да сваячкі, і жыццё яго стала падобным да жыцця цягніка: увесь час у руху, увесь час у дарозе.
Яго сэрца, пра якое ён да гэтай пары нават не ўзгадваў, запрасіла перадыху — забалела так, што чалавек злёг лежма. Урачы забаранялі яму ўставаць з бальнічнага ложка, і гэта было проста пакутай.
У той год доўга не надыходзіла зіма. Пару дзён заставалася да Калядаў, а снег усё не выпадаў. Цямнела рана, як і заўсёды ўзімку. Але ад таго, што зямля стаяла шэрая, голая, вечары здаваліся асабліва цёмнымі і доўгімі.
Чалавек ляжаў на бальнічным ложку недалёка ад акна і глядзеў на вуліцу.
«Няўжо не выпадзе снег да Калядаў? — думаў чалавек.— Як там, цікава, маецца знаёмая мая гара? Холадна, мусіць, стаяць ёй узімку, не прыкрытай снегам?»
Гара гэтая высілася за горадам, і чалавека з ёй звязвала даўняе сяброўства. Штогод па першым снезе чалавек, стаўшы на лыжы, выпраўляўся на сустрэчу з ёй. І пакуль ляжаў снег, кожны тыдзень абавязкова адведваў гару. Ідзе на лыжах — усе думы свае перадумае. Сумныя і цяжкія па ветры развее, радасныя і вясёлыя на самую вяршыню ўздыме і — шух уніз на лыжах! А добрыя думы — як крылы за спінай. Не каціцца чалавек, а проста ляціць з гары... Накатаецца, чыстага паветра на поўныя грудзі надыхаецца — і дадому. І столькі сіл у яго пасля сустрэч з гарой, столькі добрага настрою, што пакрысе стаў чалавек гару лічыць сваім сябрам.
Пад’едзе на лыжах — абавязкова прывітаецца. Вяртаецца дамоў — памахае, падзякуе за добрую кампанію.
Канешне, шмат хто праз гэта лічыў чалавека дзіваком і кпіў з яго. Але ён не зважаў на гэта. У яго былі ўласныя меркаванні, уласнае разуменне таго, што добра і што дрэнна.
І цяпер, прыкуты да бальнічнага ложка, добры чалавек пашкадаваў гару — свайго даўняга сябра. Так ужо ён быў зладжаны — самому дрэнна, а ён усё роўна пашкадуе таго, каму цяжка.
І як у адказ на яго маўклівы клопат уначы выпаў пульхны белы снег. Ён шмат руху нарабіў усяму гораду — за сумётамі было ні праехаць, ні прайсці. Снегаўборачныя машыны шчыравалі разам з дворнікамі. Былі тэрмінова сфарміраваны брыгады па барацьбе з нечаканым снегападам. Яны перакідвалі снег справа-налева, злева-направа. А снег ішоў і ішоў, марнуючы ўсе іх старанні.
Чалавек жа на бальнічным ложку відавочна павесялеў. Такі запознены першы снег нібы надаў яму сілы. І, агледзеўшы яго, урач у той дзень упершыню дазволіў чалавеку ўстаць і падысці да акна.
Ніколі ў жыцці яшчэ не хадзілася чалавеку так цяжка. Але і такую радасць ад адужанага шляху ён зведаў упершыню. Падышоўшы да акна, ён адчыніў фортку і на поўныя грудзі ўдыхнуў марознага паветра.
— Вось і гара недзе ў футра ўбралася,— задумліва прамовіў ён.— Ох і прыгожая цяпер яна, мусіць! Вось бы мне да яе дабрацца, ды з’ехаць хоць раз — я адразу б паправіўся.
Пасля чалавек узяў скарыначку хлеба і пакрышыў праз фортку на падваконне, бо падумаў, што ўзімку птушкам цяжка знайсці сабе корму.
Адразу ж на падваконне пырхнуў шэры верабейка. Ён падзюбаў крошкі і паслухаў, што казаў чалавек.
Мінула яшчэ некалькі дзён. Чалавек мог адолець толькі шлях ад ложка да акна і ад акна да ложка. І ён настойліва рухаўся па гэтым шляху. І штодня адчыняў фортку, крышыў рэшткі хлеба птушкам і марыў дабрацца да гары.
Штодня дзюбаў крошкі шэры верабейка, штодня ён чуў, пра што марыць чалавек. І аднойчы вырашыў: «Трэба мне злётаць да гары ды наказаць ёй, што яе так згадвае чалавек. Яна старая, мудрая, можа, што прыдумае і ўдасца аддзячыць добраму чалавеку. З яго ласкі я не пекаюся гэтыя дні, не галадаю». І верабейка хутка-хутка замахаў крылцамі, кіруючы за горад.
Снегапад нарэшце аціх, усталявалася ціхае яснае надвор’е. Сонечныя промні рассыпалі на снезе дыяменты, яны зіхацелі і пераліваліся, ператварыўшы наваколле ў чароўную казку. Гара, узвышаючыся над гэтым хараством, сляпіла вочы сваёй некранутай беллю і ззяла, як само сонца.
У верабейкі ад гэтага зіхацення ажно вочы забалелі. Але ён падляцеў блізенька-блізенька да гары і штосілы чырыкнуў:
— Шаноўная гара! Я прынёс вам прывітанне ад вашага сябра!
— Што, што ты кажаш? — перапытала гара, якой снегам заклала вушы. Яна напружылася, здрыганулася, і адно вуха вызваліла-такі ад завалу.— Ляці бліжэй і паўтары, што сказаў!
— Я кажу, ваш сябра, добры чалавек, трапіў у бяду!
Як ні дзіўна, гара адразу зразумела, пра якога чалавека гаворка. А магчыма, і дзіўнага нічога ў гэтым не было. Людзей, якія прыходзілі пакатацца, было нямала. Але сярод іх быў толькі адзін удзячны госць, які не забываў і прывітацца і на расстанне рукой махнуць.
Доўгімі вечарамі, пакуль не выпадаў снег, гара часта ўспамінала яго. Ад мінулай зімы яна паспела засумаваць па добрым чалавеку, чакала яго ў госці. А зіма не прыносіла снегу, і гара баялася, што як ён не выпадзе, то і чалавек тут не з’явіцца.
Але і снег выпаў, а чалавека ўсё не было. І гара зусім расхвалявалася, адчуваючы нядобрае. Яна стаяла, укрытая цёплым снегавым футрам, і бесперастанку думала пра свайго сябра. Таму шэраму верабейку і не давялося доўга тлумачыць, пра каго гаворка.
— У якую бяду? — залямантавала гара.— У яго зламаліся лыжы? Яго хату заваліла снегам? Ён забыўся дарогу сюды? Гора, гора мне!
— У яго моцна баліць сэрца,— ціўкнуў верабейка.
— Сэрца? Дык, можа, гэта не так цяжка, як зламаныя лыжы? — узрадавалася гара.
Верабейка недаўменна глянуў на яе. Такая вялікая, а гаворыць такія глупствы! Але ён быў разумнай птушачкай і сцяміў, што гара не ўяўляе наогул, што такое хвароба. Катацца з яе людзі не прыходзяць, калі хварэюць. Гара бачыць толькі здаровых людзей. Не тое што ён, маленькі шэры верабейка, які штодзень сярод людзей таўчэцца і ўсё-ўсё пра іх ведае.
Таму верабейка не стаў кпіць з гары. Ён нават усмешку стрымаў. І правільна зрабіў, бо гара вельмі дрэнна пачувалася, калі даводзілася трапляць у няёмкія сітуацыі.
— Шаноўная гара,— стаў церпяліва тлумачыць верабейка,—хворае сэрца — гэта намнога страшней, чым зламаныя лыжы. Лыжы можна купіць новыя або адрамантаваць зламаныя. А сэрца...
— Што, у крамах іх няма? — разгубілася гара.— І ў рамонт не бяруць?
— У крамах няма дакладна. А рамонт называецца лячэннем. Ваш знаёмы якраз цяпер і лечыцца. Ён ляжыць у бальніцы, і дактары сочаць за яго здароўем.
Гара вельмі-вельмі засмуцілася. З усяго вынікала, што яна не скора пабачыць свайго сябра.
Але хоць і не ведала гара, што такое хворае сэрца, яна паспела адчуць, як гэта сумна — страціць сябра. Таму яна запыталася ў птушачкі:
— Дарагі верабейка, а што ж нам рабіць? Я зусім не разбіраюся ў хваробах і не ўяўляю, як падступіцца да гэтай бяды...
— Доктар вельмі спадзяецца на нейкія дарагія лекі,— сказаў верабейка.— А вось чалавек вельмі хацеў бы дабрацца да вас, шаноўная гара. Ён так і кажа: «Каб мне да яе дабрацца, я быў бы здаровы!» Толькі гэта немагчыма. Яму дазволена рабіць усяго некалькі крокаў ад ложка да вакна і назад. Але нават іх ён адольвае з цяжкасцю...
Ах, як расчулілася гара! Яна нават заплакала, і яе слёзы на марозе адразу ператварыліся ў ледзяшы. Пасля слёз гара так замкнулася ў сабе, што даціўкацца-дачырыкацца да яе верабейка больш не змог.
Ён раззлаваўся на марнасць сваіх старанняў і паляцеў назад, у горад, да бальнічнага вакна, на якім спадзяваўся знайсці хлебных крошак.
Гара ж стаяла ў здранцвенні некалькі гадзін запар. Яна думала пра тое, як памагчы сябру. У яе галаве пульсавалі сказаныя верабейкам словы пра надзеі чалавека на яе.
Яна думала ўвесь дзень, і ўвесь вечар, і палову ночы. У рэшце рэшт вырашыла, што іншага выйсця, як пайсці адведаць чалавека, у яе няма.
Вось гэта было рашэнне дык рашэнне! Дарма злаваў на гару шэры верабейка! Горы — і гэта ўсім вядома — не ходзяць туды-сюды, стаяць там, дзе паставілі іх спрадвеку.
Але выпадак з гэтай гарой быў выключным. Недзе, прыкаваны хваробай да бальнічнага ложка, на яе спадзяваўся хворы таварыш. Сам ён не мог прыйсці да гары. Гэта значыць, трэба было як хочаш дабірацца ў горад.
Таму гара напружылася, натужылася і — зрушылася з месца. Яна ўзяла дзве вялізныя елкі сабе за падпоркі і паціху пакрочыла.
Хутка яна выйшла на шырокую шашу. Была цёмная ноч, і на дарозе не было машын. Таму гара магла ісці бесперашкодна і на досвітку дайшла да горада.
Ох, як напалохала яна паставога! Хто заўгодна спалохаўся б, убачыўшы жывую гару, якая рухаецца па дарозе... Вось і паставы разгубіўся. Але ўзяў сябе ў рукі, аддаў гары чэсць і строга спытаў:
— Хто вы, адкуль і куды трымаеце шлях?
— Ведаеце,— заклапочана пачухала елкай за вухам гара,—я толькі на два вашыя пытанні магу даць дакладны адказ. Я —гара. Яшчэ некалькі гадзін назад я стаяла вунь там, перад лесам і вы маглі бачыць мяне са свайго паста. Але цяпер я іду сама і не ведаю куды. Мне трэба ў горад. Недзе ў бальніцы мой хворы сябра. Ён марыць скаціцца з мяне на лыжах, думае, што пасля гэтага пойдзе на папраўку. Але я не ведаю, дзе бальніца. І гляджу, што ў горадзе цеснавата. Вы не маглі б мне дапамагчы?
Паставы, выслухаўшы гару, разгубіўся яшчэ больш. Ён ніколі не бачыў гор, якія ходзяць ды яшчэ так складна гавораць. Але ён цаніў адданых сяброў і таму вырашыў паспрабаваць памагчы гары.
— Пачакайце хвілінку, мне трэба параіцца,— сказаў паставы. Пасля гэтага ён патэлефанаваў мэру горада і расказаў усё, як ёсць.
Прыйшла чарга здзівіцца мэру. Ён захацеў сам глянуць на гару, якая навучылася хадзіць дзеля свайго хворага сябра, і ён паабяцаў быць неадкладна.
Гара стаяла і разгублена міргала вачыма, аглядаючы важны картэж машын, якія суправаджалі мэра.
Гаспадар горада па-дзіцячы захоплена пляснуў у ладкі:
— Я перакананы, што такога не было нідзе! Мы трапім у гісторыю! Сфатаграфуйце гару, забяспечце ёй суправаджэнне, і выдрукайце навіну ў газетах!
Вось так дзеля гары ў горадзе перакрылі рух. Паліцэйскія машыны прыстроіліся спераду і ззаду гары і павялі яе шырокім праспектам, мігаючы маячкамі і сігналячы сірэнамі. Так была арганізавана бяспека гараджан, бо сама ж гара была ў горадзе ўпершыню і не ведала, што на чырвонае святло трэба стаяць, на зялёнае — рухацца.
Гару прывялі да бальніцы і сказалі, што яна можа спыніцца перад скверам у двары.
Верабейка, які збіраў на падваконні крошкі, убачыў гару і ад радасці ўляцеў у бальнічную палату праз адчыненую фортку. Ён падлятаў то да ложка, на якім ляжаў добры чалавек, то да акна, то да ложка, то да акна...
— Ну, што, небарака,— паспачуваў чалавек,— трапіў у няволю, а як выбрацца, не ведаеш. Чакай, зараз дапамагу!
Чалавек паціху ўстаў і пайшоў да акна, каб адчыніць яго насцеж і даць верабейку шырэйшую дарогу. Хадзіў чалавек крыху больш упэўнена, чым напярэдадні, але выгляд меў усё такі ж хваравіты.
Ён падышоў да акна — і застыў ад здзіўлення, бо ўбачыў на пляцоўцы перад бальнічным скверам сваю любімую гару. Яна стаяла і размахвала вялізнымі елкамі, як быццам гэта былі звычайныя лыжныя кійкі.
— Прывітанне, дружа! — закрычала гара.— Я прыйшла цябе палячыць!
Гара крычала так гучна, што да вокнаў падбеглі ўсе хворыя і ўсе дактары.
Быў сярод іх і ўрач, які лячыў добрага чалавека. Ён пабег у палату і ўбачыў свайго пацыента, якому ўвачавідкі палепшала, бо ён ужо апранаў цёплы швэдар і чаравікі, каб бегчы на вуліцу.
— Вы рызыкуеце, дарагі мой,— пачаў стрымліваць доктар чалавека.— Вы толькі што ляжалі ледзь жывы, а ўжо гатовы бегчы на гару, якая невядома адкуль і з якімі намерамі з’явілася тут!
— Супакойцеся, доктар,— шчасліва ўсміхнуўся чалавек,—намеры ў гэтай гары самыя добрыя. Вы ж самі сказалі — я хвіліну назад быў ледзь жывы. Адным сваім выглядам мая любімая гара вярнула мне сілы. А ўжо калі я з яе пару разоў з’еду — буду здаровы, як калісьці!
І чалавек подбегам кінуўся на двор. Лыжаў у яго не было. Але гара, чакаючы сябра, здагадалася з яловых лапак змайстраваць санкі. Як толькі чалавек наблізіўся, яна падала яму елку і, як на пад’ёмніку, падняла яго на сваю вяршыню. І гэта было правільна — нельга хваравітаму сэрцу даваць вялікія нагрузкі.
Затое ўніз на санках чалавек скаціўся сам.
А потым яшчэ раз.
І яшчэ...
Пасля трэцяга спуску твар чалавека заружавеў, вочы заіскрыліся, усмешка заіграла на вуснах.
— Даўно мне не было так добра! — цешыўся ён.
Доктар, які лячыў чалавека, выбег на двор з танометрам і слухаўкамі і настаяў на тым, што трэба змерыць ціск і паслухаць сэрца.
— Ну, няхай сабе будзе па-вашаму! — згадзіўся чалавек і даў сябе агледзець.
Доктар змерыў ціск, паслухаў сэрца — і не мог даць веры. Пацыента можна было хоць у космас адпраўляць! Доктар склікаў цэлы кансіліум — многа дактароў, сярод якіх былі і прафесары. І ўсе яны недаўменна круцілі галовамі. Адны казалі: «Такога не можа быць!» Другія: «Гэта дзіва!»
Чалавек жа толькі радасна смяяўся. А над ім віўся шэры верабейка і весела чырыкаў.
— Дарагі доктар,— сказаў чалавек,— дзякуй вам за вашы турботы і ўвагу. Але я павінен праводзіць назад, за горад, маю дарагую сяброўку — гару. Я недарма так верыў, што яна дапаможа мне. Вы бачыце — я здаровы!
З гэтым мусіў згадзіцца ўвесь салідны кансіліум. А галоўны ўрач бальніцы параіўся з калегамі і пайшоў да гары на перамову.
— Паважаная спадарыня гара! — сказаў ён.— Вы маеце незвычайную сілу. Тое, што вы зрабілі з нашым пацыентам —рэч неверагодная. Просім вас застацца! Мы будзем прапісваць сваім пацыентам катанне з вас як сродак ад недамаганняў пасля хвароб.
Гара стаяла, залітая пунсовым светам закату. А магчыма, яна паружавела ад задавальнення атрымаць такую прапанову. Але яна была сапраўды мудрай і таму годна адказала:
— Вялікая пашана – вашая прапанова, пан доктар. Але людзям куды карысней выбірацца да мяне за горад. Там і паветра чысцейшае, і прастору больш. І вы прыязджайце. Хоць з лыжамі, хоць з санкамі. А яшчэ, ведаеце, добра вялікі мех з цыраты сенам набіць і на ім з гары катацца — мякка, не трасе... Прыязджайце з калегамі і дзяцей прывозьце — месца для ўсіх хопіць. А цяпер — прабачце, мушу выпраўляцца дамоў, у роднае поле. Надумаеце наведацца — паставыя на выездзе з горада дарогу да мяне падкажуць.
І, махнуўшы на расстанне яловымі лапкамі, гара развярнулася і пайшла. Паліцэйскія машыны ўключылі сірэны і мігалкі, у горадзе зноў перакрылі рух.
Чуткі пра тое, як яна вылечыла свайго даўняга сябра, разляцеліся па гораду імгненна, і гараджане прыветна махалі хусцінкамі ўслед гары, калі яна праходзіла паўз іх дамы.
Гара ўсім усміхалася ў адказ і ўсіх запрашала да сябе ў госці.
Добрага чалавека да самага выезду з горада гара везла на плячах. Яна пасадзіла яго ля вуха і слухала расказы пра тое, колькі няшчасцяў давялося яму перажыць апошнім часам.
— Не дзіва, што сэрца тваё не вытрывала,— сказала гара.—Але давай дамовімся так — досыць ужо пра сумнае. Ты ўжо адхварэў за яго. Трэба жыць далей. А каб цяжкія думкі менш у галаву лезлі — як і раней, станавіся на лыжы і прыходзь да мяне! І сваячку сваю хворую прывозь — паставім на ногі!
На выездзе з горада гара ссадзіла чалавека на зямлю. Быў позні вечар, і яму трэба было вяртацца дамоў. А гары — на сваё спрадвечнае месца. Ёй не вельмі хацелася, каб у суседнім лесе і ў родным полі пра яе думалі як пра асобу легкадумную.
Паставыя аддалі чэсць гары, а пасля разам з добрым чалавекам доўга махалі услед, назіраючы, як яна тупае па шашы.
З горада ў поле гара дабралася хутчэй, чым з поля ў горад. І не дзіўна — дамоў дарога заўсёды карацейшая, чым з дому.
Добры чалавек таксама пайшоў да сябе. Не адкладваючы на заўтра, ён змайстраваў кармушку і павесіў яе за акном. Цяпер шэры верабейка разам з іншымі птушкамі мог сталавацца тут. І як толькі чалавек становіцца на лыжы, верабейка ляціць за ім — адведаць гару, з якой пасябраваў, і чырыкае пра ўсё на свеце.
А гара цяпер жыве весялей, чым калі. Пасля таго як яна вылечыла свайго сябра, гасцей у яе пабольшала. Усе ружовашчокія, вясёлыя, спрытныя. Хто на лыжах, хто на санках, хто на мяшках з сенам...
На гэту вясёлую гару, якая дорыць здароўе, нікому дарога не заказаная. Даберацеся да выезду з горада, праедзьце крышку ўперад, пасля направа — і ўбачыце гару, а на ёй — дзяцей і дарослых.
Спяшайцеся да іх у кампанію — снег на дварэ толькі да цёплай вясны ляжаць будзе.
https://bel.24health.by/samy-lepshy-gryb-kazka/
Цукровы дыябет – сур'ёзная паталогія, для якой характэрнае хранічнае парушэнне абмену рэчываў у арганізме. Каварства хваробы ў тым, што яна можа досыць доўга нічым сябе не выдаваць, знаходзячыся працяглы час у дрымотным стане.
Нярэдкія выпадкі, калі западозрыць, што ў чалавека развіўся цукровы дыябет, можа нават не эндакрынолаг, а, напрыклад, акуліст пры аглядзе вочнага дна.
Існуе шэраг прыкметаў, характэрных для цукровага дыябету: моцная смага, частае мочаспусканне, моцнае пачуццё голаду, хуткая страта вагі, рэзкае пагаршэнне зроку, павышаная стамляльнасць і агульная слабасць, здранцвенне і паколванне ніжніх і верхніх канечнасцяў, пашкоджанні скуры, якія доўга загойваюцца, сверб скуры. Наяўнасць гэтых сімптомаў – сур'ёзная падстава звярнуцца да ўрача.
Пра тое, што такое цукровы дыябет і як не прапусціць захворванне, як захаваць здароўе вачэй пры такой паталогіі і чаму пры цукровым дыябеце важны самакантроль, а таксама што трэба ведаць, калі захварэў на COVID-19, чытайце ў нашым дайджэсце карысных артыкулаў інфармацыйнага партала Слушна.
Самымі распаўсюджанымі тыпамі захворвання з'яўляюцца цукровы дыябет 1-га і 2-га тыпаў. Цукровы дыябет 1-га тыпу з'яўляецца аўтаімунным захворваннем, ён характэрны для дзяцей і асобаў маладога ўзросту. Дыябет 2-га тыпу дыягнастуецца пераважна ў людзей ва ўзросце, старэйшым за 50 гадоў, і колькасць такіх пацыентаў расце з года ў год.
Узровень глюкозы можа змяняцца кожныя пяць хвілін, што абцяжарвае дыягностыку. Таму найбольш інфарматыўным метадам з'яўляецца аналіз крыві на глікіраваны гемаглабін (HвА1с). Ён адлюстроўвае ўзровень глікеміі (ўзроўню цукру ў крыві) на працягу апошніх двух-трох месяцаў.
Які ўзровень глюкозы ў крыві сведчыць пра тое, што чалавек хворы на цукровы дыябет? У каго рызыка развіцця захворвання вышэйшая? Якія яшчэ існуюць метады лабараторнага пацверджання дыягназу? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці тут.
Лячэнне цукровага дыябету сёння мае на ўвазе навучанне навыкам самакантролю. Толькі той чалавек, які залучаны ў сістэму кіравання сваім захворваннем, здольны прымаць найбольш верныя рашэнні, якія тычацца эфектыўнага вядзення свайго дыябету.
Кантроль узроўню глюкозы мае вялікае значэнне ў папярэджанні ўскладненняў цукровага дыябету. На жаль, немагчыма аднойчы і назаўсёды падабраць схему прыёму прэпаратаў, якія зніжаюць цукар, альбо дозы інсуліну. Усё гэта мае патрэбу ў пастаяннай карэкцыі, бо жыццё поўнае нечаканасцяў і непрадбачаных сітуацый, якія могуць уплываць на ўзровень глікеміі.
Падрабязна пра тое, чаму гэтак важны самакантроль, у чым ён заключаецца і як правільна выкарыстоўваць глюкометр, можна прачытаць тут.
Кантраляваць узровень цукру ў крыві важна, нават калі вы здаровыя. Калі ж паказчыкі перавышаюць норму, а тым больш дыягнаставаны цукровы дыябет, сачыць за ўзроўнем глюкозы жыццёва неабходна.
Прыкладна 95% людзей з цукровым дыябетам 2-га тыпу маюць лішнюю масу цела альбо атлусценне. Эфектыўнасць лячэння заключаецца ў тым ліку і ў змене ладу жыцця. Напрыклад, зніжэнне масы цела на 10 кг на працягу 3-6 месяцаў прыводзіць да паляпшэння метабалічных параметраў (глюкоза, артэрыяльны ціск, узровень ліпідаў). Як гэтага дасягнуць?
Аснова – памяншэнне каларыйнасці і памеру порцый, разнастайнасць рацыёну, баланс вугляводаў, бялкоў і тлушчаў, а таксама захаванне рэжыму харчавання. Парадамі, як правільна арганізаваць сваё харчаванне, калі дыягнаставаны цукровы дыябет 2-га тыпу, падзялілася наш эксперт.
Цукровы дыябет можа прыводзіць да з'яўлення змяненняў на сятчатцы вока – дыябетычнай рэтынапатыі. Асноўныя прыкметы захворвання – пагаршэнне зроку як зблізку, так і ўдалячынь (прычым акулярамі скарэктаваць праблему не атрымліваецца), з'яўленне адной альбо некалькіх цёмных плямаў у цэнтральнай зоне альбо скрыўленне ліній адлюстравання. Пры прагрэсаванні хваробы прагноз неспрыяльны – чалавека чакае поўная страта зроку.
Як развіваецца дыябетычная рэтынапатыя? Што пры гэтым адбываецца з сятчаткай? Якія метады лячэння існуюць? Пра гэта чытайце ў інтэрв'ю з нашым экспертам. А ў гэтым матэрыяле спецыяліст падзялілася парадамі, як захаваць здароўе вачэй людзям з цукровым дыябетам ва ўмовах жыцця анлайн, у якіх выпадках можна справіцца ўласнымі сіламі, а калі абавязкова трэба звяртацца па медыцынскую дапамогу.
Для людзей з цукровым дыябетам характэрнае больш цяжкае цячэнне каранавіруснай інфекцыі і высокая верагоднасць развіцця ўскладненняў.
Каб пазбегнуць інфікавання COVID-19, людзям з цукровым дыябетам неабходна прытрымлівацца тых жа агульных мераў прафілактыкі, што і астатнім. Разам з тым, існуе шэраг асаблівасцяў, якія неабходна выконваць пры цукровым дыябеце. Падрабязна пра гэта, а таксама пра тое, што рабіць, калі з'явіліся сімптомы каранавіруснай інфекцыі, можна даведацца тут.
One fine body…