У сям’і Кессо з Ліды беражна захоўваецца адна дзіцячая цацка. Нават праз 20 год яна яшчэ выдае мелодыю — ціха-ціха, ледзь чутна, але выдае. Менавіта за гэтай цацкай пацягнуўся маленькі Жэня, робячы першыя крокі. Пазней за іншых дзяцей, але без страху, упэўнена.
Гэтак жа спакойна ён неаднаразова пойдзе на аперацыю і будзе выконваць усе рэкамендацыі кардыяхірургаў. Пра тое, як жыве хлопец з цяжкім парокам сэрца і праз што давялося прайсці яго маці — у нашым аповедзе.
…Упершыню трывога закралася, калі напярэдадні выпіскі з раддому малога забралі на ўльтрагукавае даследаванне. А пасля аглушылі Наталлю навіной: у немаўляці хворае сэрца, патрэбна сур’ёзнае абследаванне.
Там, на бальнічным ложку, яна сядзела зусім абяссіленая, а ў скронях моцна тахкала ўласнае сэрца. Як жа гэта? Чаму? Што рабіць цяпер? Ад цяжкіх думак было так млосна, што хацелася галасіць…
Узіралася ў маленькі тварык сына, і са страхам заўважала сінь пад носікам, калі той ссаў малако ці плакаў.
Праз некалькі месяцаў пасля выпіскі давялося трапіць у Мінск, у дзіцячы хірургічны цэнтр. Там паставілі дакладны дыягназ: дэфекты міжпрадсэрднай і міжжалудачкавай перагародак, тахікардыя.
— Я адчувала яго сэрцабіццё, проста трымаючы малога на руках, — успамінае Наталля. — Адтуліны ў перагародках былі вялікія, 8 і 10 мм. У ДХЦ нас паставілі на ўлік, але параілі не хвалявацца: з цягам часу яны могуць паменшыцца. Ад аператыўнага лячэння медыкі тады вырашылі ўстрымацца, рэкамендавалі назіранне ў кардыярэўматолага і забаранілі рабіць прышчэпкі.
Наталлі ж вельмі хацелася знайсці прычыну. Розныя думкі прыходзілі, ды так і не надумала нічога. Хіба паўплываў моцны стрэс напачатку цяжарнасці…
Вярнуліся ў Ліду, але рэгулярна наведваліся ў ДХЦ. Уважліва назіралі за хлопчыкам, каб не прапусціць якісь «званочак». Усё было адносна добра. Жэня пазней, чым іншыя дзеці, стаў самастойна садзіцца, пазней пайшоў, недабіраў росту, але ўвогуле рос шустрым і кемлівым.
У паўтары гады ў малога стала дэфармавацца грудная клетка, нібы горбік з’явіўся. Бацькі занепакоіліся, звярнуліся да дактароў. Без аперацыі было ўжо не абысціся…
Умяшальніцтва прызначылі на 21 cтудзеня, і гэта быў незвычайны дзень. Мама Жэні ў бальніцы адпраўляла сына на аперацыю, а ў гэты час яго бацька праводзіў у апошні шлях свайго дзядулю. Разважалі потым пра гэта ў сям’і: магчыма, прадзед даў жыцёвых сіл праўнуку?..
Сціскалася ўсё ўнутры ад болю, калі бачыла яго на каталцы — такога маленькага, такога бездапаможнага. Яшчэ і гаварыць толкам ня ўмеў. Яна ведала, што падчас аперацыі малому спыняць сэрца, а потым зноў запусцяць. Абдымала, праважаючы, і дыхаць баялася, хоць бы ўсё добра.
Але ў суседніх палатах былі іншыя мамы, чые дзеці мелі такі стан здароўя, што шанец на выжывальнасць складаў лічаныя працэнты. І гэта сумнае параўнанне надавала сіл.
Урач папярэджваў, што ўмяшальніцтва будзе няпростым: цяжкі парок сэрца. Магчыма, спатрэбіцца кардыястымулятар.
Гадзіны чакання цягнуліся бясконца і вельмі цяжка. Наталля з мамай сядзелі ўвесь час амаль моўчкі, толькі вачыма раз-пораз сустракаліся. Выдыхнулі толькі, як доктара ўбачылі: усё добра, малы ў рэанімацыі. Спытала, ці паставілі той стымулятар. Не, вырашылі яшчэ паназіраць.
— Мы ляглі пасля праваслаўнага Раства і выпісаліся толькі напярэдадні 23 лютага. Я так стамілася ад бальнічных сцен… Мабільных не было, дадому званіць хадзіла да таксафона, — расказвае Наталля. — І перад-, і пасляаперацыйны перыяды даліся вельмі цяжка ў маральным плане.
***
У дзіцячым садку выхавальніца папярэдзіла дзяцей, што Жэні нельга хутка бегаць, каб яны не крычалі і не падбухторвалі яго бегчы навыперадкі. Уважліва сачыла, каб ніхто не моцна штурхнуў, не ўцягнуў у празмерную актыўнасць. Аднойчы дазволіла яму ціхенька, акуратна прабегчы разам з іншымі, дык малы ажно свяціўся ад шчасця.
Дадатковыя заняткі па маляванню дапамаглі развіваць дробную маторыку і хутчэй “запусціць” гаворку. Хлопчыку спадабалася працаваць з фарбамі і алоўкамі, таму пазней аддалі ў мастацкую школу.
А потым, ужо будучы падлеткам, стаў удзельнікам выставы “Свет маімі вачыма”, арганізаванай Беларускі дзіцячым фондам для дзяцей і падлеткаў, якія засталіся без апекі бацькоў або маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці. Даведаўся пра выставу выпадкова, але вырашыў даслаць сваю работу. І перамог у адной з намінацый!
Яго гравюра з сімвалічнай назвай “Пейзаж у маім сэрцы” уразіла беларускага жывапісца і педагога Васіля Сумарава: малюнак спачатку зроблены алоўкам, потым пакрыты воскам, затым — чорнай гуашшу, змяшанай з клеем ПВА. І вось калі ўсе пласты добра высахлі, юны мастак па памяці «выдрапваў» выяву Мірскага замка.
“Насычаная, выразная і запамінальная работа”, — эмацыйна выказаўся тады заслужаны дзеяч мастацтваў, які пабачыў шмат “Мірскіх замкаў”.
***
— Пайшоў на аперацыю з тахікардыяй, а вярнуўся з брадыкардыяй, — усміхаецца маці. — З апаратам сапраўды стала лягчэй і дыхаць, і вучыцца, і фізічныя нагрузкі пераносіць.
Сам Яўген кажа, што не адчуваў сябе ніколі асаблівым дзіцем:
— Проста заўсёды ведаў, што трэба выконваць назначанае лячэнне і прытрымлівацца некаторых абмежаванняў. Прымаў гэта як дадзенасць: кропельніцы, уколы, таблеткі… Прывык, гэта было натуральнай часткай жыцця. Плакаць, адмаўляцца няма сэнсу, я гэта добра разумеў з маленства. Нават крыўдна не было, што іншыя дзеці здаровыя, а мне вось гэта вось усё…
Бацькі вучылі прыслухоўвацца да сябе: стала цяжка дыхаць ці яшчэ нешта непакоіць — значыць, трэба спыніцца і аддыхацца. Не ігнараваць ніводнага сімптома. І сын, старанна выконваючы ўсе рэкамендацыі, не адчуваў сябе ізгоем сярод аднагодкаў, нават у футбол гуляў.
А ў 2014 годзе, калі паставілі кардыястымулятар, урачы футбол забаранілі, бо цяпер любы ўдар у грудную клетку мог вывесці апарат са строю.
— Да пастаноўкі стымулятара бывала цяжка, — успамінае Яўген. — Сэрца то хутка білася, то раптам рытм запавольваўся, пульс рабіўся рэдкім, 49-50 удараў за хвіліну. Але ў цэлым кропельніцы, уколы вельмі падтрымлівалі, дапамагалі мінімізаваць такія перыяды. Мяне спыталі тады, ці згодны я на аперацыю. Гэта значыла або працягваць шпіталізацыі, усе гэтыя лекі, або стымулятар. Я пагадзіўся на апошняе.
Страху, прызнаецца субяседнік, не было. Пасля наркозу прачнуўся як ад звычайнага сна. Толькі павязка на грудзях з’явілася, а так асаблівага дыскамфорту не было. А вось мама перажывала. Тым больш што спатрэбілася дзве аперацыі — пасля першай высветлілася, што электрод не прыжыўся. У выніку ў кардыялогіі праляжаў амаль месяц. Вельмі хацелася дадому, бо надыходзіў Новы год. Але разумеў, што атрымаў вельмі каштоўны навагодні падарунак.
***
Аднойчы ў паліклініцы прапанавалі пуцёўку ад Беларускага дзіцячага фонда ў аздараўленчы лагер для дзяцей з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Бацькі вагаліся: нікуды дагэтуль сына аднаго не адпраўлялі, прывыклі пільна сачыць за ім.
Пайшлі да загадчыка аддзяленнем параіцца, падзяліліся страхамі. А ён кажа: “Вы ў курсе, што вам дасталася адзіная пуцёўка па Гродзенскай вобласці?”. Уражаныя, пагадзіліся — такі шанец упускаць было нельга. Тым больш што загадчык заверыў: з дзецьмі ўвесь час будуць урачы, і найперш кардыёлагі.
“Вясёлыя сэрцайкі” — гэта адзіная ў краіне аздараўленчая змена для дзяцей з сардэчнымі захворваннямі. Акрамя аздараўленчых працэдур, шмат увагі ў праекце ўдзяляецца псіхалагічнай дыягностыцы і карэкцыі. Спецыялісты імкнуцца аслабіць пачуццё трывогі ў дзяцей за кошт фарміравання ўпэўненасці ў сабе, павысіць камунікатыўныя навыкі, знайсці для падапечных новыя інтарэсы, на якія яны змогуць абапірацца ў паўсядзённым жыцці.
Потым аказалася, што суправаджаў групу лечачы ўрач Жэні, які назіраў яго з самага дзяцінства, – гэта адназначна быў добры знак.
Тыя два тыдні ў лагеры “Вясёлыя сэрцайкі” вельмі уразілі хлопца. Бацькі заўважылі, што ён вярнуўся зусім іншым – акрыленым, ці што... З'явіліся новыя сябры, з некаторымі падтрымлівае стасункі дагэтуль. Сталі ездзіць рэгулярна, а ўсе астатнія сямейныя паездкі і справы планавалі так, каб не перасякаліся з лагерам.
З задавальненнем і падзякай у адрас Беларускага дзіцячага фонда і ўсіх медыкаў, хто ўдзельнічаў у праекце, Яўген успамінае тыя паездкі і зараз, ужо будучы студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.
***
Канечне, засталіся абмежаванні — не паднімаць нічога цяжэйшага за 5 кг, не знаходзіцца пад высакавольтнымі лініямі, каб не выклікаць збой стымулятара. Металарамкі ў аэрапорце не праходзіць — ёсць пашпарт на кардыястымулятар, які трэба паказаць, і тады даглядаюць асобна.
Але наперадзе — доўгае і шчаслівае жыццё, верыць наш герой. Цікавая прафесія тэхнолага, новыя знаёмствы і сустрэчы.
https://bel.24health.by/lesvica-dlya-viktoryi-zhyccyo-padobnae-na-son/
Я лёгка знайшла ферму, на якой працавала мая прыяцелька. Гаспадыня ахвотна паказала мне яе загончык і запрасіла ўвайсці.
— Даруйце, пані Наталля, але я не маю часу пасядзець з вамі. Вы ўдвух з Адэляй гарбаткі папіце. І вельмі прашу: супакойце яе.
— А што здарылася?
— Ды ўчора нехта яе зялёнай абазваў. Дык ці паверыце? — некалькі разоў уначы прыбягала. То ёй сніцца, што воўна пазелянела, то што з капытцаў шыпы растуць, як у ружы. А пад раніцу наогул пачала трызніць, нешта пра зялёную жабку ёй мроілася. Чыста змучыла. І слухаць нічога не хоча. «Раз сказалі дактары, што я зялёная, значыць, ёсць нейкая хвароба».
Я паабяцала пані Гэлене вдапамагчы і зайшла да Адэлькі. Тая адразу падхапілася, замітусілася, уладкоўваючы мяне як мага зручней. Выхапіла з рук торбу і павесіла на гачок ля ўваходу, папярэдне выцягнуўшы з яе пакунак з гасцінцамі, — і тут жа кінулася гатаваць гарбату.
— Як маецеся, спадарыня Наталля? Я дык не вельмі. Не зблудзілі, нас шукаючы? А на мой лужок не заглядвалі — што там робіцца? Вы ж ведаеце — толькі пакінь без дагляду! Малімонка абяцала прыгледзець, але што ад яе чакаць — сама больш вынішчыць, чым захавае, — сакатала Адэля без перапынку. — Ой! Колькі гасцінцаў! Вельмі дарэчы. Пасля працы прыйдуць сваякі адведаць мяне — будзе чым іх пачаставаць. Вы таксама бярыце печыва, не саромейцеся.
Адэля наліла мне ў кубачак гарбаты і падсунула вазачку з сочывам.
— А бачылі, якая ўчора залева была? Ведаеце, я не змокла толькі дзякуючы парасону, што вы мне так ласкава спрэзентавалі.
— Адэлька,— не вытрывала я, — ты і так не змокла б, маючы такую шыкоўную воўначку. А я вось да ніткі вымакла.
— Ды што вы кажаце!— успляснула яна капыкамі. — І як быць? Што бы вы не думалі, мне таксама парасон патрэбны!
— Я ўжо сёння новы набыла, так што карыстайся на здароўе.
— Пакажыце-пакажыце, — тут жа зацікавілася Адэля. — Ах, які прыгожы! І нават не горшы за мой. От бачыце, як цудоўна ўсё развязалася! Цяпер ні я, ні вы не будзем мокнуць.
Адэля на хвілінку прыпынілася, каб перадыхнуць і з’есці грушу. Я з цікавасцю аглядала яе жытло. Светлы і ўтульны загончык. І паўсюль проста выключная чысціня. На стале ляжаў цэлы стос зашмальцаваных часопісаў «Гламур на кожны дзень».
— Ах, смаката! — з’еўшы грушу, зноў пачала Адэля. — Малімонка хвалілася, што ёй штодня даюць на падвячорак грушы. І нібыта таму ў яе вельмі смачнае малако. Скажу вам пад сакрэтам: Малімонку гаспадыня толькі таму і трымае, што любіць малачком ласавацца. Інакш даўно звольніла б гэтую перабору. От ужо нораў дык нораў! Цэлы дзень пасвіцца, а штовечара гаспадыні адно і тое ж бае: не піла я, не ела… Такую персону з сябе ўдае! А насамрэч — нічога вартага. Ну і што, што яе поўсць мае лекавыя якасці, у мяне не горшая, але ж я не крычу пра гэта ўсім і кожнаму…
«Ды ўжо ж», — падумалася мне.
Раптам, нешта ўспомніўшы, Адэля зніякавела:
— Спадарыня Наталля! Але што гэта са мной будзе? Я чытала, што, калі есці шмат морквы, скура набывае прыемнае залацістае адценне, а я, выходзіць, ад траўкі зелянею...
— Пачакай маркоціцца, Адэлю, — перапыніла я. — Помніш, я ўчора табе паабяцала растлумачыць, чаму цябе назвалі «зялёнай».
— Так, прыпамінаю. Дык вы ўсё ведаеце і маўчыце!? — абурылася авечачка. — Улічыце, гэта несумленна! Якое ж жорсткае і чэрствае сэрца трэба мець, каб так здзекавацца з няшчаснай істоты… — усхадзілася Адэля. Яна падскочыла со свайго месца і ўзрушана бегала па пакойчыку.
Я зразумела, што трэба хутчэй ратаваць гэту «няшчасную істоту», пакуль не налучыўся з ёй яшчэ адзін прыступ. Выхапіўшы з торбы газету з артыкулам пра Грынпіс, якую так абачліва ўзяла з дому, я падсунула яе авечцы.
— На вось, пачытай і супакойся.
— Ах, вы здзекуецеся? Ці ж магу я спакойна чытаць перад абліччам такой небяспекі!
Ну што тут рабіць? Каб супакоіць Адэлю, калі яна нешта ўзяла ў голаў, анёльскую цярплівасць трэба мець! Я ўзяла сябе ў рукі і пачала чытаць ёй:
— «Міжнародная арганізацыя аховы прыроды і ўсяго жывога называецца «Грынпіс», а яе паплечнікі называюць сябе «зялёнымі».— Я заўважыла, што Адэля пачала прыслухоўвацца і паціху знізіла хуткасць прабегу.— Яны праводзяць шматлікія акцыі ў абарону расліннага і жывёльнага свету, часам звяртаючыся да нетрадыцыйных метадаў змагання з забруджваннем нашай планеты».
— Як вы іх назвалі, — перапыніла мяне авечка, — «зялёнымі»? Дык гэта не хвароба?
— Я яшчэ ўчора табе даводзіла, што гэта арганізацыя, — нагадала я. — А ты якраз тую цётку ганяла, рупячыся пра чысціню свайго лужка, а значыць, пра куточак планеты. І метады твае традыцыйнымі таксама не назавеш.
— Не нагадвайце мне пра тую нервовую асобу! Трэба ж выдумаць такое — мне ўколы ад шаленства калоць! — абурылася авечка. — Такі стрэс! А тут яшчэ думкі пра незвычайнае захворванне… Ах,— з палёгкай уздыхнула Адэля.— Якое шчасце! Якое нечаканае выратаванне! А каб жа вы толькі ведалі, што я перажыла за гэты час! Якіх сноў насніла!
— Твая гаспадыня казала. Яна вельмі турбуецца за цябе. А я нават і падумаць не магла, што ты такая надумлівая і экзальтаваная.
— Паглядзела б я на вас,— хмыкнула мая прыяцелька.— Уявіце сабе, мне прыснілася, што я пацалавала зялёную жабку і сама ператварылася ў такую ж. Прачнулася ўся спацелая ад перапуду і думаю — з чаго б гэта я жабку тую цалавала? Фэ-э!
Адэля ўрэшце супакоілася і зноў уселася на сваё месца.
— Пакіньце мне газету, я перад сном перачытаю. —Тут Адэля выразна паглядзела на гадзіннік, потым на мяне. — Ведаеце, я думаю, што вам ужо трэба ісці, каб не пазніцца вельмі. Да таго ж зараз прыйдуць мае госці і тут будзе не павярнуцца.
Крышку пакрыўджаная такой бесцырымоннасцю, я пачала збірацца і адвітвацца.
— Пачакайце, — прыпыніла мяне на парозе Адэля, — а малачко ад загару вы мне прынеслі?
— Так, — спахапілася я, — прабач, зусім забылася.
— А чаго ад вас яшчэ чакаць? — скрывілася Адэля. — Пра новенькі парасон для сябе не забыліся. Толькі пра сябе і думаеце.
— Паслухай,— абурылася я,— гэта ўжо занадта. Я набыла табе найлепшае, найдалікатнейшае малачко, рэкамендаванае нават дзецям, а замест падзякі адны ўпікі чую.
Адэля схапіла бутэлечку:
— Як, спадарыня Наталля, няўжо я яшчэ вам не падзякавала? Прабачце! Гэта ўсё стрэс вінаваты,— шчыра гледзячы мне ў вочы, запэўнівала Адэля.— Заходзьце заўтра. Пачастую вас Малімончыным малаком — спецыяльна прызапашу.
Ну што за стварэнне! Хіба можна на яе доўга злавацца?
Ідучы дамоў я думала пра свае дачыненні з Адэляй. Чаму штораз пасля сустрэчы з ёй у мяне баліць галава ці псуецца настрой? Раней я такога не заўважала. Авечка заўсёды ўдавала з сябе выхаваную і дасціпную асобу. Можа, пасля маёй легкадумнай згоды пісаць пра яе кнігу, мы разам бавім больш часу? А можа, занадта пераймаюся яе праблемамі? Ці я такая нецярплівая да чужых заганаў? Ці ў Адэлі «зорная» хвароба пачалася? Нешта зарана… Але так больш доўжыцца не можа. Трэба неяк папраўляць становішча, бо мне зусім не даспадобы заўсёды адчуваць сябе ў нечым вінаватай.
Прыйшоўшы ў свой утульны пакойчык, я адразу накіравалася да шафы з кнігамі. Адну — пра псіхалогію сяброўства — выбрала для сябе. Другую — «Правілы этыкету» — для Адэлі. Толькі як яе запэўніць, што гэтая кніга куды больш карысная, чым часопіс «Гламур на кожны дзень»?
Не ведаю, як вы, а я люблю паспаць хаця б да 8.30.
Але буднік штораніцы падае голас у 6.30. І, заўважце, вельмі непрыемны голас! На гэты раз мой дзень пачаўся яшчэ раней — ужо ў 5.30 нехта настойліва барабаніў у дзверы. Здагадаецеся з аднаго разу? Вядома ж — Адэля.
— Спадарыня Наталля, чаму вы так доўга спіцё? Я прачнулася ўжо паўгадзіны таму і, нават не снедаючы, кінулася да вас.
— Ну і дарэмна, Адэля, — пазяхнула я . — Лепш бы ты паснедала.
— Як гэта «дарэмна»? І нічога не дарэмна! У мяне ідэя, а вы павінны мне памагчы! — патрабавальна заявіла Адэля.
Але пасля ўчарашніх роздумаў я мела цвёрдыя намеры перавыхаваць сваю прыяцельку:
— Па-першае, дапамогі звычайна просяць, а не патрабуюць. А па-другое, мая даражэнькая, у нас з табой вельмі розныя працоўныя графікі. Калі ты бачыш трэці сон, я яшчэ працую. А таму маю поўнае права ўстаць калі мне патрэбна, а не тады, калі ты на пашу збіраешся. Так што давядзецца табе з тваёй ідэяй пачакаць да вечара, — рэзка выгаворвала я Адэлі.
— Якая вы нявыхаваная, пані Наталля, — пакрыўджана прабляяла Адэля. — Ваша прыяцелька спяшаецца падзяліцца цудоўнай думкай, а вы яе за парог выстаўляеце!.. Проста нечувана… Ведаеце, я вельмі расчараваная.
Пакрыўджаны Адэлін выгляд можа каго хочаш збіць з тропу, але з мяне ўжо досыць!
— Было б лепш, каб ты хоць крышачку дбала пра планы іншых. Учора я легла спаць а палове першай. А ты прыбегла ледзь свет, разбудзіла мяне і патрабуеш неадкладнага ўдзелу ў тваіх авантурах. Калі будзеш назаляць, я наогул адмоўлюся пісаць пра цябе кнігу.
— Што? — Адэля ажно збялела. — Няўжо вы можаце так са мной абысціся? Няўжо не шкада свайго часу, змарнаванага на напісанне кнігі? А я так старалася, дамаўлялася з Малімонкай пра малако для вас…
Я была непадкупная:
— Увечары прыходзь са сваімі ідэямі, а зараз ідзі снедаць, а мне дай паспаць, — станавіта заявіла я.
Адэля, крышку агаломшаная перспектывай застацца нікому невядомай авечкай, адступілася.
— Што ж, спадарыня Наталля, я так і ведала, што дзве разумныя істоты заўсёды знойдуць кампраміс. Сустрэнемся ўвечары. Заходзьце да мяне а палове на сёмую. Я буду вас чакаць.— Адэля са стрыманасцю англійскай каралевы кіўнула мне, адвітваючыся.
Стараючыся не глядзець на гадзіннік, я зноў залезла пад коўдру. Але не ўдалося паспаць і дваццаці хвілін. Буднік занудзіў свой прарэзлівы спеў. Я націснула на ім кнопачку выключэння і схавала галаву пад падушку. Пра свой настрой у той дзень я нават казаць не буду — усё ж кніга пішацца пра Адэлю, дзеля яе славы. Толькі адно ўспамяну — цэлы дзень мяне трывожыла цьмянае адчуванне, што, баронячы перад свае правы, я нешта ўпусціла. Толькі ўвечары сцяміла: я ж хацела настаяць на сваіх умовах. А выйшла, што зноў пакорліва згадзілася з Адэлінымі: «Заходзьце да мяне а палове на сёмую». Настрой мой ад гэтага не палепшыўся. Але, захапіўшы кнігу пра этыкет, я скіравалася да сваёй знаёмай. Я прывыкла трымаць свае абяцанні.
З усяго было відаць: Адэля спужалася, што я сапраўды перастану ёй цікавіцца і не скончу распачатай кніжкі. Модныя часопісы былі карцінна адсунутыя ўбок, пасярод стала красаваўся разгорнуты атлас свету і контурная мапа, а побач — лінарка і чырвоны аловак. Авечачка гасцінна запрасіла мяне сесці.
— Як вы думаеце, спадарыня Наталля, удзел у экспедыцыі да Паўночнага полюса — гэта цікавая прыгода?
— Вядома, — насцярожылася я. — Але ж там вечная мерзлата. І няма траўкі, каб падсілкавацца. Ты хочаш сказаць, што гатовая пусціцца ў такое экстрымальнае падарожжа?
— А чаму не? Вы патрабуеце ад мяне неверагодных учынкаў. Значыць, давядзецца адважыцца на такую авантуру. Праўда, не ведаю, ці змагу выжыць у суровым клімаце. Я вельмі далікатная істота і надзвычайныя ўмовы мне проціпаказаныя…
— Паслухай, Адэля, як ты наважылася адна ў такую экспедыцыю выправіцца? — збянтэжана запыталася я.
— Ну што вы! Вядома, не адна. Я прачытала ў газеце абвестку —запрашэнне далучыцца да экспедыцыі, — Адэля сунула газетны аркуш мне ў рукі, — звязалася з яе кіраўніком, мяне залічылі ў групу. Заўтра раненька трэба выпраўляцца ў дарогу. Я вунь ужо і плецачок сабрала, — яна кіўнула галавой у куток, дзе стаяў напакаваны пад завязкі заплечнік.
Я разгублена глядзела на авечачку:
— Дык ты дзеля гэтага прыбягала да мяне нараніцы?
— Не, у мяне была іншая ідэя. Я надумала ўступіць у «Грынпіс» і хацела параіцца, як напісаць заяву. Але цяпер лепш дапамажыце ўгаварыць маіх гаспадароў пусціць мяне ў экспедыцыю. Самой мне гэта нізавошта не ўдасца. Яны мяне так любяць, так рупяцца пра мяне! Я ж іх найлепшая працаўніца… — Адэля ўсхліпнула і выцерла насовачкай слязінку. — Затое не будзеце скардзіцца, што вам не стае матэрыялу для кнігі пра мяне… Вядома, пра славутую заваёўніцу Паўночнага полюса пісаць лягчэй, чым пра нікому невядомую авечачку, хай сабе і незвычайную… — дакорліва зірнула на мяне Адэля.
Я пачувалася зусім разгубленай. Круціла ў руках газету, спрабуючы прачытаць абвестку пра экспедыцыю. Ад хвалявання літары скакалі перад вачыма, у галаве круціліся думкі пра небяспеку, якая будзе чакаць маю прыяцельку ў такім падарожжы.
— Што вы стаіце? — настойліва запыталася Адэля. — Пані Гэлена якраз дома. Дый гаспадар таксама. Хадзем выпрошваць для мяне дазвол на ўдзел у экспедыцыі. — Яна наважна скіравалася да выхаду.
— Пачакай, Адэля,— узрушана пачала я.— Можа, ёсць час адмовіцца ад тваёй задумкі?
— З чаго б гэта? — азірнулася Адэля.
— Я лічу, што такая экспедыцыя сапраўды для цябе небяспечная. Мяне здзіўляе, як камандзір згадзіўся цябе ўзяць. Трэба ж спецыяльная падрыхтоўка, экіпіроўка…
— Экіпі…— што? — наіўна міргаючы вейкамі, перапытала Адэля. Яна спынілася на парозе і чакала маіх тлумачэнняў.
Я ліхаманкава прыпамінала, што ведаю пра экспедыцыі на Паўночны полюс.
— Адэлька, ты нават не ўяўляеш сабе ўсіх цяжкасцяў такога падарожжа. На полюсе не расце траўка, якую ты так любіш.
— Буду есці сенца, — спакойна адказала Адэля.
— Там для цябе сенца ніхто не назапашваў, — працягвала я адгаворваць сваю знаёмую.— У цябе няма лыжаў, няма спецыяльнага касцюма — там жа вечная мерзлата і суцэльныя льды!
— У мяне цёплая густая воўначка, — запярэчыла яна.
— Што твая воўначка супраць вечнай мерзлаты! А неверагодныя фізічныя нагрузкі? — не здавалася я.
— Я штодня займаюся фітнесам, — горда даводзіла Адэля.
— Адэлька, — умольна прасіла я, — не трэба на Паўночны полюс. Раптам ты захварэеш, ці ножку выкруціш, гойсаючы на лыжах. Давай лепш напішым ліст ў Грынпіс. У гэтай арганізацыі ніколі не было такіх незвычайных аднадумцаў. Яны з радасцю прымуць цябе ў шэрагі сваіх паплечнікаў. Хочаш — сёння напішам?
— Праўда? — падалася назад Адэля.
— Я цябе запэўніваю! Табе знойдзецца шмат цікавых заняткаў тут. І не трэба за свет ляцець, — пераконвала я авечачку.
Адэля на хвілінку задумалася:
— А кніжку пісаць пра мяне не кінеце, калі я адмоўлюся ад удзелу ў экспедыцыі?
— Не, не кіну. Мы абавязкова знойдзем у тваім жыцці моманты, вартыя стаць старонкамі кніжкі, — запэўнівала я.
— Ну што ж, — уздыхнула Адэля, — добра, калі так. Саступлю вам. І заўважце — не такая ўжо я і ўпартая, якой вы мяне апісваеце. Добра, пайду да гаспадыні — патэлефаную ад яе кіраўніку экспедыцыі. Папярэджу, што гэтым разам не пайду з імі. Уяўляю, як ён будзе расчараваны. Але хто ведае, можа, калі-небудзь… Усяго найлепшага, спадарыня Наталля.
P.S. Праз колькі дзён мне на вочы трапілася газета, у якой быў надрукаваны артыкул пра Паўночны полюс. Машынальна ўзяла яе ў рукі і пачала чытаць абвестку, абведзеную чырвоным алоўкам. Я з палёгкай перавяла дух, зноў уявіўшы, ад якіх неверагодных цяжкасцяў мне ўдалося засцерагчы прыяцельку. І толькі тут заўважыла, што газета, якая так зманліва запрашала Адэлю ў экспедыцыю — леташняя! Ну, Адэля, ну, хітруха! Зноў мяне вакол пальца абвяла.
https://bel.24health.by/adelchyny-poshuki-svajgo-pryznachennya-kazka/
100-годдзе Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва — стала адпраўной кропкай для шэрага культурных мерапрыемстваў, якія адбыліся і адбудуцца па ўсёй краіне.
У лютым ужо прайшло адкрыццё парсанальных выставачных праектаў творцы ў Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі твораў матака. А на мінулым тыдні ў Палацы мастацтваў прэзентавалі рэспубліканскую экспазіцыю «Леанід Шчамялёў. Прысвячэнне», у якой узялі ўдзел мастакі са ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Прадстаўленая выстаўка — прыклад агульнага творчага натхнення, эмацыйнага ўспрыняцця жывапісных адкрыццяў Леаніда Дзмітрыевіча. Шмат знакамітых мастакоў краіны, прааналізаваўшы тэмы творчасці аўтара, напісалі свае мастацкія работы з глубокім адчуваннем павагі і настальгіі па часе, калі можна было паразмаўляць з гэтым таленавітым чалавекам.
Вялікая зала з высокімі столямі гарманічна ўмясціла ў сябе больш за 100 унікальных работ, прасякнутыя духам і думамі пра народнага мастака. Так скажам, парадная зона для адкрыцця ўпрыгожана задуменным партрэтам, а далей прастора нібы падзяляецца на мастацкія галіны, дзе знайшлося месца і рэалізму, і адбстракцыі, і шматграннай фантазіі беларускіх творцаў.
Леанід Шчамялёў стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх займаюць вызначальнае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Яго творчасць называюць летапісам эпохі. Ён заўжды шчыра захапляўся краявідамі родный Беларусі, ствараючы ўзнёслыя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў.
Люстэрка эпохі. У Мінску адкрылі выстаўку да 100-годдзя Леаніда Шчамялёва
Мастак з кранальнасцю пісаў паэтычныя партрэты сваёй сям’і, сяброў, калег, аднадумцаў. Букеты кветак, якіх так шмат у Леаніда Дзмітрыевіча, займаюць адметнае месца ў яго творчасці.
Яго талент вызначальны сваёй жыццядзейнай сілай: мастак быў здольны перадаць асабістае ўсхваляванае адчуванне прыгажосці ад кожнага схопленага імгення, ад сустрэчы з чалавекам, ад беларускіх даляглядаў дзівосна светлымі і яркімі фарбамі.
Леанід Дзмітрыевіч пранікнёна любіў жыццё. Якія б тэмы ён не паднімаў, у кожным палатне ёсць эпічнае адчуванне прыгажосці зямлі і чалавека, магутны вобразны пошук, імкненне спазнаць свет, задумацца аб сутнасці гэтага свету.
Леанід Дмітрыевіч пакінуў нашаму мастацтву запавет: трэба жыць з шырока адкрытымі вачыма, каб бачыць свет такім, які ён ёсць, і адкрываць іх яшчэ шырэй, каб убачыць свет іншым, чым ён ёсць, і яшчэ шырэй, каб убачыць свет яшчэ больш лепшым. І гэты запавет гучыць у работах сучасных беларускіх аўтараў — удзельнікаў выстаўкі «Леанід Шчамялёў. Прысвячэнне».
Трэба аддаць належнае Беларускаму саюзу мастакоў і супрацоўнікам Палаца мастацтваў за якаснае і цікавае размеркаванне экспазіцыі і вялікую колькасць удзельнікаў — цікавых і арыгінальных мастакоў рознага ўзросту. Менавіта выстаўкі даюць магчымасць знаёміцца жыхарам і гасцям абсалютна любой мясцовасці з развіццём сучаснага мастацтва, з яго імёнамі і этапамі станаўлення.
Леанід Шчамялёў — народны мастак Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Саюзнай дзяржавы. Ён быў настаўнікам, які выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў. Яго смела можна назваць майстрам пэндзля, карціны якога з поспехам экспанаваліся ў Канадзе, ЗША, Францыі, Італіі, Ізраілі, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, а таксама набывалі вядомыя галерэі і музеі свету.
Жывапісец стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх складаюць скарбніцу выяўленчага мастацтва Беларусі. Ён праслаўляў краіну, ствараючы ўзвышаныя, паэтычныя, гераічныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў.
https://bel.24health.by/kalyarovyya-emocyi-yakim-zhyccyo-na-svaix-palotnax-pisau-leanid-shchamyalyou/
Гэтая культавая крыніца са шматлікімі падземнымі струменямі лічыцца адным з 7 цудаў Дубровенскага раёна. Яна знаходзіцца на правым беразе Дняпра ва ўрочышчы Грутаў Роў, што за 7 кіламетраў ад Дуброўна — раённага цэнтра Віцебскай вобласці, ці за 6 кіламетраў ад станцыі Асінаўка. Недалёка ад крыніцы знаходзяцца адметныя камяні. Прырода іх з’яўлення да гэтага часу застаецца загадкай. Паверхня камянёў уся нібыта ў запеклых кроплях.
Вакол крыніцы стаяць альтанкі для адпачынку, а побач шуміць Барадзінскі або Кіраёўскі гай. Маляўнічая мясцовасць атрымала такую назву ад таго, што некалі побач знаходзіўся фальварак Барадзінцы і шматлікія хутары, а непадалёк месціцца вёска Кіраёва, якая існуе з 18 стагоддзя. Тут побач некалі стаяла і сядзіба князёў Любамірскіх. Адсюль і афіцыйная назва крыніцы: Барадзінцаўская. Альбо яшчэ яе называюць Кірэеўская, Гаючая крыніца або крыніца у Грутавым рове, а таксама – крыніца Параскевы Пятніцы.
Найстаражытнейшы тапонім на мясцовасці – Грутаў роў, у якім і знаходзіцца крыніца. Захавалася легенда: Ехаў некалі бедны селянін на старой аднавокай кабыле. Стамілася яна пасля далёкага шляху і, пераязджаючы Грутаў роў, спатыкнулася на камені ды звалілася ў ручай. Якім жа было здзіўленне селяніна, калі пасля такога вымушанага "купання" кабыла яго стала відушчай і спрытнай, нібы маладое жарабя!
Звестка пра жыватворную сiлу крынiцы хутка разнеслася па наваколлях. З тутэйшых вёсак і здалёку пачалі прыходзіць сюды людзі.
У 11-ю пятнiцу пасля Вялiкадня штогод збiраецца тут шмат народу, служаць набажэнствы. Святкаванні гэтыя звязваюцца з даўнім ушанаваннем багіні Мокашы, а пазней – Параскевы-Пятніцы, якая з'яўляецца апякункай кахання, шлюбу, вытокаў рэк і крыніц.
Прыгадваюць старажылы, што шанаванне крынiцы аднойчы ледзь не загубiла яе. Прыезд сюды мноства паломнікаў і шматлюдныя тутэйшыя кірмашы нібыта шкодзілі гаспадарчым палеткам і лесу сквапнага ды жорсткага іх уладальніка – пана, імя якога даўно забылася. Аднойчы, убачыўшы пасля свята шкоду сваім уладанням, ён загадаў знішчыць крыніцу – заваліць яе каменнем і засыпаць жвірам. Вялікі пагорак быў створаны над крыніцай, і на нейкі час яна сапраўды знікла. Але праз гады гаючая вада размыла насып, здолела прабіцца сярод валуноў – шмат камянёў і па сёння ляжаць у Грутавым рове. Адзначаюць, што злосны той пан быў пакараны за свой учынак – у хуткім часе ён страціў зрок, і нішто яму не дапамагло.
Паводле яшчэ адного падання, на гэтай крыніцы жылі два манахі. Адзін з іх быў сляпы. Аднойчы ён памаліўся, а пасля ўмыўся вадой з крыніцы. І здарыўся цуд — ён зрабіўся відушчы. З тых самых часоў крыніцу сталі лічыць святой. Праваслаўнай царквой яна была асвечана ў гонар Параскевы Пятніцы.
Над крыніцай былі ўсталяваны бетонныя кольцы, а ад іх адыходзілі латкі па якіх сцякала вада. У 11-ю Пятніцу пасля Вялікадня ў латкі кідалі вопратку з надзеяй пазбавіцца ад хваробы, якую вада зносіла ў Дняпро. Побач стаялі каплічка і вялікі драўляны крыж, на які вешалі ручнікі, хусткі, тканіны. У саму крыніцу кідалі грошы.
Напярэдадні святочнага дня ў ваду апускалі спецыяльную сетку, у якой грошы затрымліваліся і потым ішлі на богаўгодныя мэты.
У час вайны тут праходзіла лінія фронту. Адразу пасля вайны пакланенне крыніцы ў 11-ю Пятніцу пасля Вялікадня аднавілася, але ў 1950-я гады спраўляць абрад было забаронена. Аднак людзі ўсё адно збіраліся. Потым старшыня калгаса загадаў засыпаць крыніцу пяском і закідаць камянямі. Веруючыя бралі камяні і адносілі іх як мага далей. Неўзабаве крыніца адрадзілася. Дарэчы, у 1920-я і на пачатку 1930-х гадоў крыніцу даследавалі навукоўцы з Мінска і рэкамендавалі пабудаваць тут санаторый, але гэтага, на жаль, не адбылося.
Цяпер каля крыніцы лясы. Вада ў ёй жалезістая і сярністая, утрымлівае шмат мінеральных рэчываў, што дабратворна ўздзейнічае на арганізм чалавека. Аформлена крыніца ў выглядзе студні з трыма жалезабетоннымі кольцамі, урэзанымі ў магутны ваданосны гарызонт. У сярэдзіне студні на ўзроўні зямлі зроблена адтуліна, адкуль вада трапляе ў латок і далей у купальню. Ваду набіраюць з латка. Са дна студні б'юць ключы, глыбіня вады ад латка каля 2 метраў. Пабудаваныя капліца, альтанка над самай крыніцай, купальня. У 2017 годзе Барадзінцаўская крыніца была абвешчана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння.
Але не толькі крыніца славіцца на Дубровеншчыне сваёй адметнасцю. На ўзгорку каля былога фальварка Барадзінцы ў ХХ стагоддзі ўзніклі могілкі, дзе захаваўся культавы валун з унікальнай пароды – "камякаваты сланец". У народзе кажуць, што гэты камень упаў з неба і знішчыў частку гаю, а яго аскепкі прабілі падземны ручай і далі выхад вадзе на паверхню. Але праведзеныя даследаванні паказалі, што гэта ледавіковы валун з Кольскага паўвострава.
Камень абгароджаны, яго шануюць вернікі. Гэты незвычайны валун нібыта лекавы і, паводле павер’яў, дапамагае ад бясплоддзя, калі дакрануцца да яго.
Каля дарогі, якая вядзе да крыніцы з вёскі Лапыры, таксама раней ляжаў культавы валун пад назвай "Камень Паляўнічага" – следавік з паглыбленнямі ў выглядзе абцаса мужчынскага бота, лап мядзьведзя і выдры. Аднак у 2000 годзе камень знішчылі вандалы. Яго копія, зробленая па замалёўках, знаходзіцца ў экспазіцыі Музея гісторыі і культуры горада Оршы.
https://bel.24health.by/nibyta-zhyvyya-razmaulyayuc-charounyya-ulascivasci-krynic-u-krynichkax/
Прыязджаючы ў любы горад альбо мястэчка, чалавек абавязкова знаёміцца са скульптурным стылем той мясцовасці, у якую патрапіў. Часам бывае, што скульптурныя аб’екты пэўных гарадоў так моцна западаюць у душу, што менавіта, каб зноў убачыць іх, мы вяртаемся ў чарговы раз у гэтае месца. А які ж скульптурны стыль у нашай сталіцы? Як можна ахарактарызаваць скульптуру Мінска, наколькі яна шматгранная і цікавая? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на выстаўцы «Скульптура – гораду», якую днямі адкрылі ў Палацы мастацтваў.
У экспазіцыі праекта прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы, прысвечаныя жыхарам горада і героям краіны, яе знакавым падзеям. Гэта шэраг новых вобразаў, без якіх ўжо не ўявіць аблічча нашага Мінска. Устаноўленыя ў грамадскіх прасторах, многія з гэтых твораў прадстаўлены ў экспазіцыі выстаўкі на фотаздымках і ў мадэлях.
Аўтары выстаўкі вядомыя: Іван Міско, Аляксандр Фінскі, Уладзімір Жбанаў, Андрэй Асташоў, Яўген Колчаў, Сяргей Бандарэнка і інш.
Значную частку экспазіцыі займаюць скульптуры і скульптурныя кампазіцыі, якія прапануюцца для ўстаноўкі ў гарадской прасторы: напрыклад, помнік Льва Гумілеўскага «Уладзімір Караткевіч», фантан «Храм дажджу» Аляксея Сарокіна.
Скульптар Іван Арцімовіч на адкрыцці праекта адзначыў, што выстаўка задумвалася і ажыццяўлялася як своеасаблівае даследаванне, таму так шмат на ёй прадстаўлена аўтарскай скульптуры, якая з'яўляецца носьбітам няхай не вельмі буйных, але тым не менш значных ідэй і філасофскага, і бытавога характару.
Значную частку экспазіцыю займаюць творы, якія зараз праектуюцца і прапануюцца аўтарамі для ўстаноўкі ў той ці іншай архітэктурнай ці прыроднай грамадскай прасторы. Вялікая ўвага надаецца вырашанай ў адметнай манеры асобнай аўтарскай скульптуры.
Яна выкананая ў розных стылях і накірунках, дыяпазон яе пластычных сродкаў – ад рэалістычнага да гратэскнага, абстрактнага, асацыятыўна-вобразнага.
Калі прайсціся па залах і паглядзець работы, то можна заўважыць, што творы рэалістычнага характару або прысвечаныя нацыянальнай тэматыцы суседнічаюць з абстрактнымі, яны чапляюць незвычайнасцю форм. І як тут не пагадзіцца з тым, што сучасная архітэктура патрабуе пэўных рашэнняў у арганізацыі асяроддзя навокал.
Мяняецца аблічча горадоў, у тым ліку і Мінска – пашыраюцца вуліцы і плошчы, архітэктура паўстае ў новых матэрыялах і формах. Беларуская скульптура змяняецца разам з часам, прапаноўваючы сучаснаму гораду свае варыянты мастацкага напаўнення яго прасторы.
У кожнага аўтара сваё ўяўленне прасторы, дынамікі, вобраза, свая непаўторная мастацкая мова — яны вызначаюцца нацыянальнымі традыцыямі і характарамі, светаадчуваннем творцаў і іх разуменнем жыцця, іх прыродай і гісторыяй. Таму прадстаўленае на выстаўцы мастацтва немагчыма назваць аднатыпным.
Наведвальнікі выстаўкі могуць убчачыць новыя работы як вядомых айчынных скульптараў, так і маладых аўтараў — усе яны вельмі па рознаму вырашаюць агульную тэму – ад абстрактных, сімвалічных вобразаў са шкла і пластыку да звыклых фігуратыўных аб’ектаў з бронзы і каменя.
Увогуле скульптура як старажытнага, так і сучаснага Мінска — абсалютны феномен. Горад запамінаецца з першага наведвання і становіцца дарагім сэрцу. Трэба адзначыць, што ў сучасным свеце скульптура можа быць асэнсаваннем любой тэмы і праблемы. Вельмі важнай з’яўляецца партрэтная скульптура, якой у Беларусі надаюць вялікае значэнне. Імёны знакамітых людзей, што ўнёслі ўклад у развіццё краіны, гучаць праз розныя скульптурныя матэрыялы, упрыгожваючы прастору і нагадваючы грамадству пра ўнікальнасць нашай спадчыны.
Як і любы іншы кірунак мастацтва, скульптура не з'яўляецца нечым нерухомым, застылым. Спадарожнічаючы жыцці свайго народа, яна развіваецца, змяняецца, перажывае тыя ж гістарычныя ўзрушэнні і зрухі, што і сам народ, становіцца вобразным адлюстраваннем яго думак, пачуццяў, светасузірання. Таму яе трэба аналізаваць.
Скульптуры, як і іншыя арт-аб'екты, патрэбны гарадам. Як элементы прасторы, яны насычаюць яго не толькі інфармацыйна, але і эмацыйна, становячыся месцам рэакцыі і асмыслення.
Гарадскому жыхару важна пераключаць увагу, забываць аб тым, што яго гняце, трывожыць. Выдатнаму філосафу Дэні Дзідро належыць выказванне: самая шчырая эмоцыя — гэта здзіўленне. Чалавеку важна захаваць гэтую здольнасць, таму што яна кажа пра тое, што ён жывы, не закасцянеў знутры. Чым больш ён дзівіцца, тым больш эмацыйных адкрыццяў здзяйсняе.
https://bel.24health.by/mova-lyudskix-pachuccyau-chym-urazhvae-vystauka-skulptury-grafiki-alyaksandra-finskaga/
Імя беларускай мастачкі Юліі Мацуры добра знаёмае прыхільнікам традыцыйных пейзажаў і нацюрмортаў. Аўтар, не гледзячы на малады ўзрост, змагла знайсці свой творчы почырк і стаць у нацыянальным мастацтве пазнавальнай і цікавай для аматараў арт-кірункаў. У лютым новая выстаўка творцы «Струны цішыні» адкрылася ў галерэі «БелАрт». Менавіта тут ў чарговы раз мастачка прадэманстравала сваю бязмежную працаздольнасць і талент.
Калі ў рэальнасці назіраеш за асобай Юліі Мацуры, адчуваеш усю пяшчотнасць і цеплыню яе характару. Такія ж і яе работы — добрыя, прыемныя, спакойныя… Новая выстаўка мастачкі не раскрывае яе з пэўнага новага боку для гледачоў, але падмацоўвае меркаванне, што Юлія праз свае творы нібы стварае апавяданне пра наша наваколле, прыгажосць роднага краю.
— Назва маёй выстаўкі «Струны цішыні» расказвае пра ўнутраны стан кожнага асобнага чалавека, — тлумачыць канцэпцыю выставачнага праекта мастачка. — У 21-ым стагоддзі вельмі цяжка любому з нас не страціць сябе. Настолькі ў нас зараз хуткі рытм, абумоўлены наяўнасцю сацсетак, вялікім патокам інфармацыі: чалавек часам проста не чуе сябе, забывае, што яму падабаецца і чаго ён хоча. Яму трэба на нейкае імгненне спыніцца, задумацца, пераключыцца, выехаць на прыроду, схадзіць на выстаўку ў музей ці проста пагутарыць з блізкімі людзьмі, якіх насамрэч не так і шмат. Таму я лічу, што кожнаму з нас неабходна ў жыцці хоць раз крыху запаволіцца і прыслухацца да сябе. Мае работы, я спадзяюся, настройваюць чалавека на погляд ва ўнутр сябе.
Юлія Мацура, безумоўна, з’яўляецца ўнікальным прыкладам мастака для нашага часу. Зрэдку сёння маладыя творцы выбіраюць традыцыйны кірунак у мастацтве. Многія шукаюць сябе ў экспрэсіі, модных тэндэнцыях, Юля ў сваю чаргу атрымлівае задавальненне ад такіх простых рэчаў, як праца ў майстэрні над нацюрмортам ці ад замалёвак незнаёмага пейзажу.
— Я ў жыцці заўсёды імкнуся слухаць унутраны голас, думаць над сваім станам, — падкрэслівае аўтар. — І людзей для зносін выбіраю па ўнутраным стане. Не вядуся на эфекты, прыгожыя словы... Таксама і ў мастацтве: мне падабаецца працаваць менавіта ў традыцыйным жанры. Я не думаю, які кірунак зараз модны, не думаю, як уразіць гледача няўяўнымі эфектамі, а будую сваё асабістае жыццё і творчасць па ўнутраным адчуванні.
Мастацтвазнаўцы называюць Юлію прафесіяналам яшчэ і за яе працаздольнасць. Яна не стаіць на месцы, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. Прыходзячы на кожную новую выстаўку аўтара, вы не знойдзеце паўтораў папярэдніх праектаў, а толькі будзеце ўражаны разнастайнасцю формаў і колькасцю новых работ.
— Для мяне мая прафесія — гэта і ёсць кісларод, паветра, без якога я не магу, — дзеліцца Юлія. —Натхненне — для мяне занадта пафаснае слова, у маім выпадку жывапіс на 90 працэнтаў — гэта праца. Калі ў жыцці адбываюцца непрыемныя сітуацыі — мастацтва — гэта выйсце. Калі эмоцыі зашкальваюць ад радасці — таксама выйсце. Любы стан мне падыходзіць для працы. Вядома, у залежнасці ад рознай афарбоўкі настроя — тоны і адценні могуць быць розныя, але жывапіс дапамагае пражываць мне эмоцыі.
Мастачцы вельмі падабаецца канкурэнцыя, але толькі здаровая. Яна ўпэўнена, што магчымасць параўноўваць сябе з іншымі творцамі дазваваляе бачыць як свае уласныя работы, так і творчасць у агульным смысле шырэй і цікавей.
— Выносіць сваю работу з замкнёнай майстэрні на вялікую аўдыторыю — важна для мастака. Назіраючы за сваёй карцінай з іншага ракурсу, пад іншым святлом, побач з работамі іншых аўтараў, бачыш абсалютна інакш сваю творчасць: адразу ж зоўважаеш недахопы. У любым выпадку нармальная творчая канкурэнцыя толькі стымулюе развіццё: заўсёды будзе хтосьці лепшы за цябе, а будзе хтосьці і па ўзроўні ніжэй.
Дарэчы, тэмай і крыніцай натхнення для сённяшняй выстаўкі Юліі сталі жывапісныя ландшафты Браслаўшчыны, утульныя куткі роднага Мінска. Аўтар паказала як цікавыя незнаёмыя воку месцы, так і вельмі знакамітыя фрагменты любімых месцаў. У экспазіцыі выставачнага праекта пераважаюць творы з зімовымі матывамі, у якіх захутаныя снегам прыродныя і гарадскія прасторы набываюць асаблівую ціхамірнасць і настройваюць на паэтычны лад.
— Свае нацюрморты я заўсёды пішу з натуры ў майстэрні, — Калі пішу ўлетку, то магу на дачы толькі сабраны букет паставіць і напісаць, — расказвае Юлія. — З краявідамі складаней. Я заўсёды раблю замалёўкі, бяру фотаапарат, спрабую зафіксаваць фрагмент прыроды, улавіць стан. А ў майстэрні ўжо з дапамогай фарбаў аналізую ўбачанае.
Юлія Мацура скончыла Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Графіка». Таму яе жывапісныя работы вылучаюцца і характарызуюцца дэталёвасцю, цікавым падыходам да колераў. Яе выкладчыкі паўплывалі на яе творчае станаўленне і дапамаглі зразумець свой стыль, перанесці графічны падыход у жывапіс.
— У маёй творчасці на мяне вельмі паўплываў Уладзімір Пятровіч Савіч — гэта высокага ўзроўню педагог і мастак. Самы галоўны плюс яго выкладання: у кожным студэнце ён бачыць асобу. Не падладжвае пад свой стыль, а імкнецца развіць у студэнта тое, што ў яго ўжо атрымліваецца. Ён чалавек вельмі харызматычны і эмацыянальны, зараджае энергіяй, — расказвае творца. — Побач з ім, заўсёды хацелася пісаць. Славук Валерый Пятровіч — зусім іншы чалавек. Ён больш спакойны і вытрыманы, ніколі не крытыкаваў. Але вельмі мякка і кропкава даваў ненадакучлівыя парады, якія заўсёды траплялі ў дзясятачку.
Да меркавання, што прафесія мастака сёння не дазваляе зарабляць грошы, Юлія адносіцца скептычна. Упэўнена, што працавітасць і паважлівае стаўленне да любімай справы заўсёды дапамагаюць мастаку знайсці магчымасць зарабляць і быць запатрабаваным.
— Мяне прафесія мастака сёння корміць. Напэўна, гэта магчыма, калі ты не адцягваешся на выключна эфектныя кірункі, а ідзеш сваім шляхам, — тлумачыць мастачка. — Вядома, трэба быць нагледжаным чалавекам, але весціся на модныя тэндэнцыі, па маім меркаванні, не абавязкова.
https://bel.24health.by/znaki-simvaly-mify-novaya-vystauka-yuryya-yakavenki-niby-pravadnik-u-prastoru-magii/
На двары Масленіца, а гэта значыць, што трэба хутчэй пекчы бліны, каб выканаць усе традыцыі народнага свята. Таму гэтым разам блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам пакрокавы рэцэпт бліноў, але зусім не простых — а з прыпёкам.
З даўніх часоў бліны займаюць дастойнае месца на стале любой гаспадыні. На сённяшні дзень існуе шмат разнастайных рэцэптаў іх прыгатавання. Смачныя бліны могуць выступаць у якасці асобнай стравы. Гаспадыні часцяком робяць кулінарны шэдэўр з найсмачнейшым начыннем альбо падаюць разам з соўсамі.
Бліны з прыпёкам лічацца вельмі смачнай і нават незвычайнай стравай. У іх прыпякаюць разнастайнае начынне. Часцей за ўсё ў якасці прыпёку выбіраюць звараныя і здробненыя яйкі, грыбы або гародніну.
Давайце паспрабуем прыгатаваць іх разам з Аленай Браніславаўнай.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Змяшаць кефір з яйкамі
Дадаць мукі і астатнія інгрэдыенты , акрамя кіпеня.
Размяшаць і уліць кіпень.
Інгрэдыенты для прыпёку нарэзаць дробна.
Уліць цеста ў разагрэтую патэльню , зверху дадаць прыпёк, смажыць да залацістага колеру , перавярнуць , смажыць 1-2 хвіліны.
Зняць з патэльні і пакласці на талерку прыпёкам уверх.
Смачна есці! Дарэчы, прыпёк можа быць абсалютна розным: салодкім, салёным, з ягадамі, садавінай, любым мясам.
https://bel.24health.by/yak-prynyata-pravodzic-maslenichny-tydzen-gistoryya-tradycyi-svyata/
У апошнія гады мезатэрапія робіцца ўсё больш папулярнай альтэрнатывай традыцыйным касметычным працэдурам, такім як ботакс і філеры, а таксама рэцэптурным абязбольным прэпаратам і хірургічным умяшанням.
У гэтым артыкуле мы разгледзім навуковыя асновы мезатэрапіі, яе ўжыванне не толькі ў дагляданні за скурай, а таксама патэнцыйныя перавагі і рызыкі, злучаныя з гэтай інавацыйнай методыкай.
У класічным разуменні мезатэрапія — гэта працэдура ўнутрыскурнага увядзення розных фармакалагічных рэчываў. Мезатэрапія часцей выкарыстоўваецца ў касметычных мэтах, напрыклад, для змяншэння маршчын, шнараў і цэлюліту, а таксама для лячэння лысення.
Мезатэрапія так трывала замацавалася ў касметалогіі не толькі дзякуючы эфектыўнасці. На сённяшні дзень ільвіная доля мезатэрапеўтычных працэдур выконваецца лекарамі-касметолагамі. Аднак яна таксама можа ўжывацца для дастаўкі абязбольных, супрацьзапаленчых і іншых тэрапеўтычных прэпаратаў у пэўныя часткі цела.
Мезатэрапію выкарыстоўваюць у артапедыі і траўматалогіі, спартыўнай медыцыне, акушэрстве і гінекалогіі, неўралогіі і шмат якіх іншых абласцях медыцынскай навукі.
Прыкладам, пры лячэнні вострых спартыўных траўмаў ін'екцыі мезатэрапіі могуць ужывуцца для змяншэння болю і запалення, а таксама для гаення тканін.
Нягледзячы на тое, што мезатэрапія ўсё яшчэ лічыцца эксперыментальным метадам лячэння неўралагічных захворванняў. Існуюць даследаванні, у якіх яна разглядалася ў якасці патэнцыйнага спосабу лячэння.
Так, напрыклад, вывучалася ўжыванне мезатэрапіі для лячэння хранічных болевых сіндромаў, такіх як неўрапатычны боль і фібраміялгія. У іншых даследаваннях разглядалася ўжыванне мезатэрапіі для лячэння мігрэні і боляў галавы. Апроч таго, мезатэрапія вывучаецца як патэнцыйны метад лячэння хваробы Паркінсона, рассеянага склерозу і эпілепсіі.
У акушэрстве і гінекалогіі мезатэрапія была даследавана як патэнцыйны варыянт лячэння хранічнага тазавага болю, які з'яўляецца пашыранай праблемай сярод жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту. Таксама ў даследаваннях мезатэрапію вылучалі як метад лячэння жаночай сэксуальнай дысфункцыі, якая можа ўплываць на шэраг праблем: зніжэнне лібіда, цяжкасці з узрушанасцю і боль у час полавага акта. Яшчэ мезатэрапія ўжывалася для лячэння нетрымання мачы і вульвадыніі.
Мезатэрапія была вынайдзена французскім доктарам Мішэлем Пісторам у 1950-х гадах. Пістор быў лекарам агульнай практыкі і зацікавіўся ўжываннем лекаў, якія можна было б дастаўляць наўпроста ў паражаныя тканіны, а не прымаць пераральна ці ўводзіць праз крывацёк.
Пістор пачаў эксперыментаваць з увядзеннем невялікай колькасці лекаў наўпроста ў скуру, падскурную клятчатку ці цягліцы паблізу месца праблемы. Ён выявіў, што гэты метад дастаўкі лекаў можа забяспечыць больш эфектыўнае лячэнне розных захворванняў, уключаючы боль, запаленне і парушэнні кровазвароту.
Спачатку Пістор назваў гэты метад «інтрадэрматэрапіяй», але пазней ён стаў вядомы як мезатэрапія – тэрмін, утвораны ад грэцкага слова «мезас», што азначае «сярэдзіна», бо ін'екцыі звычайна ўводзяцца ў сярэдні пласт скуры.
Надалей Пістор распрацаваў адмысловыя пратаколы ін'екцый і камбінацыі лекаў для розных захворванняў і пачаў навучаць гэтаму метаду іншых лекараў.
Хоць пэўныя пратаколы і камбінацыі прэпаратаў могуць вар'іравацца ў залежнасці ад лекара-практыка і захворвання, агульныя асаблівасці пратаколаў ін'екцый мезатэрапіі Пістора ўлучаюць наступнае:
У цэлым, пастулаты, якія сфармуляваў Мішэль Пістор, гучаць, так: мала, рэдка і ў патрэбнае месца. То бок не кожны дзень, мікрадозы прэпарата і менавіта туды, дзе гэта патрэбна.
Важна адзначыць, што з часоў арыгінальнай працы Пістора пратаколы ін'екцый мезатэрапіі развіваліся, і шмат якія лекары-практыкі распрацавалі свае ўласныя варыяцыі і мадыфікацыі гэтай тэхнікі.
Асноватворац мезатэрапіі Мішэль Пістор таксама з'яўляецца сузаснавальнікам Французскага грамадства мезатэрапеўтаў (Société Française de Mésothérapie, SFM), якое было заснавана ў 1987 годзе ў Францыі і існуе дасёння ў Парыжы.
Місія SFM складаецца ў прасоўванні бяспечнага і эфектыўнага выкарыстання мезатэрапіі ў якасці тэрапеўтычнага і касметычнага лячэння, а таксама ў падтрымцы даследаванняў і адукацыі гэтай вобласці.
Адной з асноўных задач SFM з'яўляецца ўсталяванне стандартаў і кіроўных прынцыпаў для практыкі мезатэрапіі ў Францыі. З гэтай мэтай грамадства распрацавала этычны кодэкс для мезатэрапеўтаў, а таксама рэкамендацыі па выкарыстанні пэўных прэпаратаў і ін'екцыйных методык.
Пры слушным падыходзе мезатэрапію лічаць працоўным метадам. Але пакуль адмыслоўцы спрачаюцца пра тое, за кошт чаго эфектыўная гэта методыка.
Згодна рэфлекторнай тэорыі Пістора, ін'екцыі мезатэрапіі стымулююць пэўныя кропкі ў скуры і падскурных тканінах, якія, у сваю чаргу, актывуюць неўралагічныя і цыркулятарныя рэфлексы, што прыводзіць да гаення і палёгкі болю.
Пістор лічыў, што скура і падскурныя тканіны багата насычаны нярвовымі сканчэннямі, якія могуць быць стымуляваны ін'екцыямі мезатэрапіі. Лічыцца, што гэтыя нярвовыя сканчэнні пасылаюць сігналы ў цэнтральную нярвовую сістэму, запускаючы каскад падзей, якія ў канчатковым выніку прыводзяць да тэрапеўтычнага эфекту.
Адным з ключавых рэфлексаў, апісаных Пісторам, з'яўляецца «сегментавы рэфлекс». Лічыцца, што гэты рэфлекс актывуецца пры ін'екцыях мезатэрапіі ў пэўныя кропкі на скуры ці ў ніжэйлеглых тканінах, якія адпавядаюць пэўным сегментам спіннога мозгу. Лічыцца, што сегментавы рэфлекс прыводзіць да мясцовага пашырэння сасудаў, паляпшэння крывацёку і вызвалення эндарфінаў і іншых натуральных рэчываў, што здымаюць боль.
Пістор таксама апісаў іншыя рэфлексы, такія як «рэфлекс трыгерных кропак» і «перыястальны рэфлекс», якія, як лічыцца, актывуюцца ін'екцыямі мезатэрапіі ў іншых спецыфічных кропках скуры і ніжэйлеглых тканінах.
Хоць тэорыя рэфлексаў Пістора была раскрытыкавана некаторымі прадстаўнікамі медычнай супольнасці за нябытнасць навуковых доказаў, шмат хто з мезатэрапеўтаў працягваюць скарыстаць гэту тэорыю ў сваіх лекавых пратаколах.
Паводле тэорыі мікрацыркуляцыі Бішэрона, ін'екцыі, якія выкарыстоўваюцца ў мезатэрапіі, аказваюць просты ўплыў на мікрацыркуляцыю крыві і лімфатычных сасудаў у скуры і ніжэйлеглых тканінах. У прыватнасці, лічыцца, што ін'екцыі паляпшаюць паток крыві і лімфы, што прыводзіць да паляпшэння насычання тканін кіслародам, выдалення прадуктаў распаду і агульнага паляпшэння здароўя тканін.
Бішэрон таксама лічыў, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць стымуляваць утварэнне новых крывяносных і лімфатычных сасудаў, працэс, вядомы як ангіягенез і лімфангіягенез, адпаведна. Лічыцца, што гэта яшчэ больш мацуе здароўе тканін і паскарае працэс гаення.
У цэлым, тэорыя мікрацыркуляцыі Бішэрона падкрэслівае важнасць мікрацыркуляцыі ў скуры і ніжэйлеглых тканінах і дапускае, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць аказваць магутны ўплыў на гэту сістэму. Хоць гэта тэорыя не была канчаткова даказана, яна з'яўляецца адной з некалькіх канцэпцый, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння тэрапеўтычнага эфекту мезатэрапіі.
Паводле тэорыі Даллоз-Бургіньёна, існуе тры ключавыя адзінствы, якія неабходныя для паспяховага лекавання мезатэрапіяй.
Першае адзінства – гэта адзінства месца, якое мае на ўвазе ўвядзенне лекавых прэпаратаў у пэўную вобласць цела, закранутую лячэннем. Гэта азначае, што для дасягнення жаданага тэрапеўтычнага эфекту ін'екцыі павінны размяшчацца дакладна ў пашкоджанай вобласці. Гэта адпавядае канцэпцыі «трыгерных кропак» у мезатэрапіі, якія ўяўляюць сабою адменныя кропкі на целе, што адпавядаюць месцу болю ці іншых сімптомаў.
Другое адзінства – гэта адзінства часу, якое адносіцца да часу правядзення ін'екцый. Па словах Даллоз-Бургіньёна, для падтрымання тэрапеўтычнага эфекту ін'екцыі мезатэрапіі патрэбна рабіць праз рэгулярныя прамежкі часу. Дакладны час ін'екцый залежыць ад пэўнага захворвання, якое лечыцца, і карыстаных прэпаратаў.
Трэцяе адзінства – гэта адзінства дзеяння, якое зводзіцца да выкарыстання лекаў, падабраных з улікам пэўнага захворвання. Гэта азначае, што прэпараты, што выкарыстоўваюцца ў мезатэрапіі, павінны быць падабраны з улікам асноўнай прычыны захворвання.
Тэорыя трох адзінстваў падкрэслівае важнасць дакладнасці і індывідуалізацыі ў лекаванні мезатэрапіяй. Старанна абіраючы месца, час і прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў кожнай працэдуры, мезатэрапеўты імкнуцца дасягнуць найлепшага магчымага выніку для сваіх пацыентаў.
Паводле тэорыі Мюльтэда, у арганізме існуе трэцяя мікрацыркулятарная сістэма ў дадатак да традыцыйна прызнаных артэрыяльнай і венавай сістэм.
Гэта трэцяя мікрацыркулятарная сістэма складаецца з лімфатычных сасудаў і інтэрстыцыйных прастор паміж клеткамі, якія разам утвараюць сетку запоўненых вадкасцю каналаў, што ўдзельнічаюць у транспартаванні пажыўных рэчываў, адкідаў і імунных цэляў па ўсім арганізме.
Мюльтэда лічыў, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць зрабіць магутны ўплыў на гэту трэцюю мікрацыркулятарную сістэму, паляпшаючы паток лімфатычнай вадкасці і спрыяючы вывядзенню з арганізма адпрацаваных прадуктаў і таксінаў. Ён таксама лічыў, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць стымуляваць утварэнне новых лімфатычных сасудаў, што прыводзіць да далейшага паляпшэння лімфатоку.
На думку Мультэда, гэта трэцяя мікрацыркулятарная сістэма грае вельмі важную ролю ў падтрымцы здароўя тканін і імуннай сістэмы. Ён лічыў, што, калі ўплываць на гэтую сістэму з дапамогай ін'екцый мезатэрапіі, мезатэрапеўты могуць дамагчыся шырокага спектра тэрапеўтычных эфектаў, у тым ліку, палёгку болю, паляпшэнне гаення тканін і падвышэнне імуннай функцыі.
Хоць тэорыя трэцяй мікрацыркулятарнай сістэмы не была канчаткова даказана, яна з'яўляецца адной з некалькіх канцэпцый, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння тэрапеўтычнага эфекту мезатэрапіі. Унёсак Мюльтэда ў вобласць мезатэрапіі быў значным, і яго праца дапамагла сфармаваць падыход іншых лекараў-практыкаў да гэтай тэхнікі.
Паводле тэорыі Баллестэраса, ін'екцыі мезатэрапіі могуць аказваць магутны ўплыў на энергетычныя сістэмы арганізма, якія, у сваю чаргу, могуць уплываць на шырокі спектр фізіялагічных і псіхалагічных функцый.
Баллестэрас лічыў, што чалавечае цела кіруецца складанай сістэмай энергетычных шляхоў, якія падобныя на мерыдыяны, што выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне. Лічыцца, што гэтыя энергетычныя шляхі адказваюць за рэгуляцыю розных функцый арганізма, а парушэнні ці блакаванне гэтых шляхоў можа прывесці да шырокага спектра праблем са здароўем.
Па меркаванні Баллестэраса, ін'екцыі мезатэрапіі могуць выкарыстоўвацца для стымуляцыі энергетычных шляхоў арганізма, што прыводзіць да паляпшэння патоку энергіі і аднаўленню балансу і гармоніі ў арганізме. Ён лічыў, што, уплываючы ін'екцыямі мезатэрапіі на пэўныя кропкі цела, лекары могуць дамагчыся цэлага шэрага тэрапеўтычных эфектаў.
Хоць энергетычная тэорыя мезатэрапіі не заснавана на традыцыйных заходніх медычных канцэпцыях, яна заваявала значную папулярнасць сярод лекараў, якія цікавяцца альтэрнатыўнымі і дадатковымі формамі медыцыны. Праца Баллестэраса дапамагла пашырыць сферу ўжывання мезатэрапіі за межы традыцыйнай біямедычнай мадэлі і паспрыяла далейшаму развіццю гэтай тэхнікі як тэрапеўтычнага метаду.
Сутнасць методыкі Мжэрэна складаецца ў выкарыстанні сістэматычнага падыходу да ін'екцый мезатэрапіі для дасягнення больш дакладных і эфектыўных тэрапеўтычных вынікаў.
Методыка дапускае выкарыстанне картаграфічнай сістэмы для вызначэння дакладнага размяшчэння пэўных анатамічных структур, такіх як цягліцы, звязкі і нервы. Пасля таго як гэтыя структуры вызначаны, лекар можа выкарыстаць серыю невялікіх дакладных ін'екцый, каб даставіць пэўную камбінацыю лекаў, вітамінаў і іншых тэрапеўтычных сродкаў у паражаную вобласць.
Падыход Мжэрэна распрацаваны з улікам індывідуальных асаблівасцяў пацыента, кожны пацыент атрымвае адменны пратакол ін'екцый, заснаваны на яго індывідуальных патрэбах і клінічнай карціне. Тэхніка таксама распрацавана як мінімальна інвазіўная, ін'екцыі праводзяцца ў дакладныя кропкі на паверхні скуры без патрэбы рабіць разрэзы ці накладаць швы.
Сістэматызаваная кропкавая мезатэрапія Мжэрэна выкарыстоўваецца для лячэння шырокага спектра захворванняў апорна-рухальнага апарата і неўралагічных захворванняў, улучаючы хранічны боль, артрыт і перыферычную неўрапатыю. Яна атрымала высокую ацэнку за сваю дакладнасць і эфектыўнасць і шырока выкарыстоўваецца мезатэрапеўтамі ў разных частках свету.
Мэта тэорыі – даць усеахопны, інтэграцыйны погляд на асноўныя механізмы і тэрапеўтычныя эфекты мезатэрапіі.
У аснове адзінай тэорыі Каплана ляжыць ідэя пра тое, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць аказваць цэлы шэраг тэрапеўтычных эфектаў, узаемадзейнічаючы з натуральнымі механізмамі вылячэння арганізма. У прыватнасці, Каплан мяркуе, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць стымуляваць выпрацаванне розных фактараў росту, цытакінаў і іншых сігнальных малекул, якія, у сваю чаргу, могуць спрыяць аднаўленню і рэгенерацыі тканін.
Згодна з тэорыяй Каплана, ін'екцыі мезатэрапіі могуць таксама актывізаваць імунную сістэму арганізма, што прыводзіць да падвышэння імуннай актыўнасці і больш устойлівай рэакцыі на інфекцыі і хваробы. Апроч таго, ён мяркуе, што ін'екцыі мезатэрапіі могуць стымуляваць выпрацаванне нейратрансмітараў і гармонаў, якія могуць аказваць розны ўплыў на настрой, спазнанне і агульнае самаадчуванне.
Адной з ключавых асаблівасцяў тэорыі Каплана з'яўляецца акцэнт на важнасць мікраасяроддзя, у якім праводзяцца ін'екцыі мезатэрапіі. Ён мяркуе, што такія фактары, як рh тканін, насычанне кіслародам і наяўнасць пажыўных рэчываў, могуць уплываць на эфектыўнасць ін'екцый мезатэрапіі, і што лекары-практыкі павінны ўлічваць гэтыя фактары пры распрацоўцы пратаколаў ін'екцый.
У цэлым, адна тэорыя Каплана забяспечвае шырокую, інтэграцыйную базу для разумення механізмаў і тэрапеўтычных эфектаў мезатэрапіі. Хоць тэорыя застаецца прадметам сталых даследаванняў і дэбатаў, яна дапамагла прасунуцца ў разуменні мезатэрапіі як тэрапеўтычнага метаду, а таксама спрыяла развіццю і дасканаленню гэтай тэхнікі.
Калі зрабіць вытрымку з усіх гэтых тэорый, то атрымваецца, што мезатэрапеўтычны эфект дасягаецца не толькі за кошт фармакалогіі і таго рэчыва, якое ўводзіцца, але і за кошт пашкоджання, нанесенага іголкай.
За пашкоджаннем у здаровым арганізме ідзе аднаўленне. Паміж пашкоджаннем і аднаўленнем ляжыць велізарны працэс, які называецца запаленне.
У працэсе запалення ў працу ўлучаецца колькасць сігнальных малекул біялагічна актыўных рэчываў, узбуджаюцца рэцэптары – усё гэта аказвае ўплыў на арганізм у цэлым. І ўвесь гэты механізм дзеяння мезатэрапіі носіць назву нейрагумаральнага.
То бок мезатэрапія аказвае не толькі лакальны эфект, але і ўплывае на ўвесь арганізм, бо арганізм – гэта цэльная сістэма.
У пералік супрацьпаказанняў могуць уваходзіць захворванні органаў і сістэм, якія, як здаецца, са скурай ніяк не злучаны. Але калі мезатэрапія ўплывае на ўвесь арганізм, то і супрацьпаказанні закранаюць увесь арганізм.
Супрацьпаказанні:
Лічаць, што мезатэрапеўтычны эфект будзе дасягнуты нават у тым выпадку, калі мноства мікраін'екцый будзе выкананыя пустой іголкай. Так адбываецца за кошт сістэмнага нейрагумаральнага эфекту.
Для мезатэрапіі выкарыстоўваецца велізарная колькасць розных рэчываў, а таксама іх камбінацый. Гэта ферменты, амінакіслоты, вітаміны, гіялуронавая кіслата, фактары росту, антыбіётыкі, супрацьзапаленчыя рэчывы, анастэтыкі, эўстрофікі, ліпалітыкі і г. д.
Працягласць знаходжання рэчыва ў скуры залежыць ад памеру малекулы. Адпаведна, гіялуронавая кіслата затрымаецца даўжэй, вітаміны і мікраэлементы выйдуць у сістэмны крывацёк хутчэй.
Мезатэрапія – гэта шырэйшы панятак, чым біярэвіталізацыя ці плазмаліфтынг, таму што і біярэвіталізацыя, і плазмаліфтынг па сутнасці выконваюцца ў тэхніках мезатэрапіі. Проста для кожнага запатэнтаванага рэчыва існуюць свае запатэнтаваныя назвы методык. Так, напрыклад, тэрмін «біярэвіталізацыя» злучаны з прэпаратам IAL-system, пад яго і была запатэнтавана гэтая назва.
Тэхнік мезатэрапіі існуе велізарная колькасць. Прэпараты можна ўводзіць з дапамогай шпрыца і іголкі, можна скарыстаць мезаінжэктар, можна на скуры зрабіць адтуліны з дапамогай мезароллера, а потым на скуру нанесці прэпарат – гэта таксама будзе мезатэрапія.
Сутнасць працэсу мезатэрапіі складаецца з двух асноўных эфектаў – фармакалагічнага і нейрагумаральнага.
Гэта арыгінальная тэхніка, распрацаваная доктарам Мішэлем Пісторам, якая дапускае ўвядзенне невялікай колькасці лекавых прэпаратаў у мезадэрму, ці сярэдні пласт скуры.
Гэта тэхніка дапускае ўвядзенне невялікай колькасці лекавых прэпаратаў у верхні пласт скуры, вядомы як эпідэрміс. Яна часта выкарыстоўваецца ў касметычных мэтах, такіх як амаладжэнне скуры і антыўзроставыя працэдуры.
Таксама яе выкарыстоўваюць для лячэння розных захворванняў, улучваючы сонечныя апёкі, акнэ і гіперпігментацыю.
Павярхоўная мезатэрапія дапускае выкарыстанне спецыялізаванага мезатэрапеўтычнага пісталета ці ручнога інжэктара для нанясення на скуру серыі малюсенькіх ін'екцый. Ін'екцыі звычайна неглыбокія і змесцаваны блізка адна да адной, такім чынам ствараецца сетка мікракропляў, якія ўбіраюцца ў скуру.
Павярхоўная мезатэрапія звычайна праводзіцца ў выглядзе серыі працэдур з інтэрвалам у некалькі тыдняў. Колькасць патрэбных працэдур залежыць ад пэўных патрэб пацыента, а таксама ад яго ўзросту, тыпу скуры і агульнага стану здароўя.
У гэтай тэхніцы выкарыстоўваюць неінвазіўныя метады, такія як іёнтафарэз, мікратокі, святлодыёдная святлотэрапія, для даставы актыўных інгрэдыентаў у скуру без патрэбы ін'екцый.
Для віртуальнай мезатэрапіі скарыстаюць электронныя імпульсы для стварэння мікраканалаў у скуры, што дазваляе актыўным інгрэдыентам пракрадацца глыбей у скуру. Працэдура звычайна праводзіцца з дапамогай ручнога апарата, які водзяць па скуры па пэўнай схеме.
Віртуальная мезатэрапія можа ўжывацца на твары, шыі і целе.
У гэтай методыцы выкарыстоўваецца струменевая сістэма высокага ціску для даставы тэрапеўтычных агентаў.
У цэлым, і віртуальная мезатэрапія, і безыголкавая мезатэрапія – гэта неінвазіўныя касметычныя працэдуры, для якіх выкарыстоўваюцца электронныя тэхналогіі. Яны абедзве працуюць за кошт стварэння мікраканалаў у скуры, якія дазваляюць актыўным інгрэдыентам пракрадацца глыбей у скуру і могуць выкарыстоўвацца для лячэння шырокага спектра праблем.
Аднак паміж гэтымі дзвюма методыкамі ёсць некаторыя адрозненні. Віртуальная мезатэрапія часта выкарыстоўваецца для апісання пэўнага тыпу электроннай сістэмы дастаўлення, якая скарыстае імпульсы току для стварэння мікраканалаў у скуры. Безыголкавая мезатэрапія тычыцца шырэйшага спектра неінвазіўных метадаў дастаўкі, улучаючы выкарыстанне ультрагуку, радыёчастот і іншых формаў электроннай ці механічнай энергіі.
Да безыголкавай мезатэрапіі адносяць электрапарацыю, ультрагукавы і радыёчастотны метады.
Гэта тэхніка дапускае выкарыстанне спецыялізаванай прылады неперапыннага струменя для даставы лекаў у скуру праз серыю мікрапраколаў, а не праз асобныя ін'екцыі.
Гэта тэхніка прадугледжвае выкарыстанне біядэградавальных нітак, якія ўводзяцца ў скуру для стымуляцыі выпрацавання калагену і падцягвання скуры.
Ніткі выраблены з біяраскладальных матэрыялаў, такіх як полімалочная кіслата, якая з часам рассмоктваецца і пакідае пасля сябе калагенавыя валокны, якія дапамагаюць падтрымваць скуру.
Гэта тэхніка дапускае выкарыстанне сістэмы дакладнага мапавання для вызначэння месца размяшчэння пэўных анатамічных структур, пасля чаго праводзіцца серыя мэтавых ін'екцый для дастаўкі тэрапеўтычных сродкаў у пашкоджанную вобласць.
Найчасцей для кропкавай мезатэрапіі скарыстаюць унікальны кактэйль актыўных інгрэдыентаў, які рыхтуюць для пэўнага чалавека на аснове яго індывідуальных праблем.
Кожны з гэтых метадаў мезатэрапіі мае свой набор пераваг і абмежаванняў, і выбар метаду залежыць ад пэўных патрэб і мэт пэўнага пацыента.
Пры гэтым шмат якія адмыслоўцы лічаць, што безін'екцыйныя метады няправільна адносіць да тэхнік мезатэрапіі, таму што ў іх адсутнічае нейрагумаральны механізм уплыву ў выніку мікратраўматызацыі. Калі кажаць проста, калі не выкарыстоўваецца іголка, то няма і мезатэрапіі. Бо для безін'екцыйнай мезатэрапіі выкарыстоўваюць тыя ж апараты, якія ўжываюцца для іёнафарэзу, фонафарэзу, электрафарэзу і г. д.
На пытанне, ці небяспечная мезатэрапія, адназначнага адказу няма. Для нейкага гэта бяспечна і эфектыўна, для нейкага рызыкоўна і шкодна.
Перад правядзеннем мезатэрапіі рэкамендуюць абавязкова зрабіць алергапробы. Сёння існуе два тыпы мезатэрапеўтычных ін'екцый – гэта гатовыя кактэйлі і тыя рэчывы, якія лекар рыхтуе самастойна. Калі лекар рыхтуе прэпарат самастойна, патрэбна правераць адчувальнасць не толькі да гатовага кактэйлю, але і да кожнага асобнага кампанента гэтага кактэйлю.
На розных этапах лячэння патрабуюцца розныя рэчывы і розныя тэхнікі.
Патэнцыйная рызыка мезатэрапіі – інфекцыя.
Кожная ін'екцыя нясе ў сабе рызыку заражэння, асабліва калі месца ін'екцыі не прадэзінфікавана належным чынам ці калі лекар не скарыстае стэрыльнага абсталявання.
Звычайна пасля мезатэрапіі ў пацыентаў з'яўляюцца сінякі і ацячы, якія могуць захоўвацца цягам некалькіх дзён. Але ў некаторых выпадках працэдура можа выклікаць пашкоджанні скуры: рубцы, гіперпігментацыю ці гіпапігментацыю. Пры гэтым ін'екцыі мезатэрапіі могуць быць балючымі, асабліва ў адчувальных абласцях, такіх як твар ці скура галавы.
У рэдкіх выпадках ін'екцыі мезатэрапіі суправаджаюцца сістэмнымі пабочнымі эфектамі – галавакружэннем, млоснасцю і падвышэннем тэмпературы. Таксама калі месцаванне ін'екцый няслушнае, гэта можа выклікаць пашкоджанне нерваў, што прывядзе да знямення ці слабасці ў паражанай вобласці.
Самае небяспечнае ў мезатэрапіі – рызыка анафілактычнага шоку.
Таму лекар, які праводзіць такую працэдуру, павінен вельмі добра разбірацца ў працэсе змешвання прэпаратаў, павінен старанна сабраць анамнез, улічыць усе супрацьпаказанні.
Важна выбраць кваліфікаванага і дасведчанага адмыслоўца, які пправільна выконвае тэхніку ін'екцый і выкарыстоўвае стэрыльнае абсталяванне, каб звесці да мінімуму рызыку гэтых і іншых магчымых пабочных эфектаў. Перад правядзеннем мезатэрапіі рэкамендуюць абмеркаваць з лекарам гісторыю хвароб, алергію ці адчувальнасць, якія могуць быць.
https://bel.24health.by/eliksir-molodosti-kozhi-gialuronovaya-kislota-chestno-ob-ukolax-krasoty/?preview=true
Сёння 23 лютага — гэта свята для ўсіх прадстаўнікоў моцнага полу. І калі ў вас ёсць каханы чалавек, то вас, напэўна, хвалюе пытанне, што падарыць яму на 23 лютага.
Акрамя таго, часткай падарунка можа стаць святочная атмасфера, створаная вашымі рукамі. Напрыклад, ваша каронная страва, вячэра на дваіх, уласнаручна намаляваная паштоўка, вязаны шалік. Разам з асноўным прэзентам гэта пакажа дарагому чалавеку вашу любоў і клопат, вашыя шчырыя пачуцці.
Мы падабралі для вас спіс падарункаў на любы густ і коштавай катэгорыі.
Мяккія цацкі можна камячыць, кідаць, скручваць. Часта яны ідуць з напаўняльнікам у выглядзе ўспененага полістыролу, які дае своеасаблівы масажны эфект.
Мужчыны ў нашым рытме жыцця не менш схільныя да стрэсаў на працы, сым нават дамы. Ім таксама часам трэба скідаць напругу. Як варыянт, сертыфікат на сеанс да масажыста, які стане выдатным падарункам.
Можна набыць абсалютна розныя віды чахлоў. З мацаваннем на руку для спартсмена, чахол-кніжка, чахол-рамень, проста чахол з гумарам. У гонар свята выбірайце тэматычныя подпісы ці малюнкі: «Мой герой», «Мой Супермэн», «Сапраўдны мужчына»…
Столік для ноўтбука складны
Так-так, такі падарунак можа быць арыгінальным. Да прыкладу, замоўце індывідуальны дызайн у майстра-ювеліра ці падбярыце з гатовых вырабаў тое, што як падыдзе характару і ладу жыцця вашага мужчыны.
Ёсць тэматычныя наборы — можна для рыбака.
Знатаку арыстакратычнага напою набор з адмысловых камянёў у індывідуальным мяшочку сапраўды прыйдзецца даспадобы.
Выдатны падарунак для вандроўцы, які зможа абазначаць свой шлях кожны раз пасля новай паездкі.
Так-так, ёсць і такія. Цяпер, устаўшы ноччу папіць вады, мужчына не рызыкуе адбіць палец аб ножку крэсла або вушак дзвярэй.
Адна з самых распаўсюджаных праблем для тых, хто шмат часу праводзіць за камп'ютарам — халодны чай ці кава. А ўсё таму, што ў запале працы часта проста забываецца прыгатаваны напой. І гэты партатыўны награвальнік праблему вырашае, падтрымліваючы тэмпературу ў кубку.
Той самы шар, які стаў папулярным пасля старога-добрага фільма «Траса 60», акрамя таго, ён засвяціўся яшчэ і ў такіх вядомых серыялах, як «Доктар Хаус», «Тэорыя вялікага выбуху» і нават у нашумелым мультсерыяле «Сімпсаны». Акрамя стандартных «так», «не» і «магчыма», шарык прапануе яшчэ з дзясятак варыянтаў адказаў.
Для аматараў пачытаць ці тых, хто захоўвае свае сакрэты.
Калі ваш мужчына педантычны ў побыце і аддае перавагу класічнаму стылю ў вопратцы, гэты стыльна аформлены набор для чысткі абутку будзе арыгінальным падарункам.
Партатыўны жорсткі дыск
Здымнае сховішча на 500 ГБ ці 1 ТБ дазволяць заўсёды мець пад рукой неабходную інфармацыю, персанальную аўдыётэку ці падборку фільмаў на вечар.
Аўтамабілісту можна падарыць карысныя аксэсуары і гаджэты ў машыну. Напрыклад, з падагрэвам, масажныя, дэкаратыўныя.
Улічваючы падвышаную аварыйнасць на дарогах і выпадкі махлярства, гэта вельмі патрэбны прыбор.
Таксама добры прэзент. Не заўсёды ёсць патрэба заязджаць на аўтамыйку дзеля дробнага смецця ў салоне, а кампактны гаджэт лёгка збярэ крошкі і іншую дробязь.
А таксама букет з віскі і вытрыманым сырам. Нават букет з цукерак, калі ваш мужчына яшчэ той ласун. Акрамя букетаў карыстаюцца попытам і наборы вяленага мяса, бо мужчыны - прызнаныя паляўнічыя і мясаеды.
У наш час можна падарыць сертыфікат на любыя паслугі. Гэта можа быць, як адзенне ў любімым магазіне, так і паход на гульню «Віртуальнай рэальнасці». Можна падарыць сертыфікат на актыўнасць: паход у трэнажорную залу, басейн, гульню ў тэніс. Проста падумайце, якія захапленні ў вашага мужчыны.
Любіце сваіх мужчын і песціце не толькі па святах.
https://bel.24health.by/yak-prynyata-pravodzic-maslenichny-tydzen-gistoryya-tradycyi-svyata/
Масленіца — адно з самых вясёлых і доўгачаканых свят у годзе, святкаванне якога доўжыцца сем дзён. У гэты час людзі весяляцца, ходзяць у госці, ладзяць гулянні і ядуць бліны.
У старажытных славян Масленіца азначала сабой сустрэчу двух сезонаў, зімы і вясны, уцёкі халадоў і абуджэнне прыроды. Гэтыя дні календара нашы продкі называлі Камаедзіцай і адзначалі на тыдні з 21 па 28 сакавіка. Зараз у масленных гулянняў даты «плывучыя» і супадаюць з Сырнай седміцай —перыядам, калі праваслаўныя завяршаюць апошнія падрыхтоўкі да Вялікага посту.
У 2023 годзе масленічныя гулянні адбудуцца з 20 па 26 лютага: у кожнага будзе магчымасць і бліны прыгатаваць, і традыцыі выканаць. Нядзеля, 26 лютага, будзе Дараваная, яна папярэднічае Вялікаму посту, які сёлета праваслаўныя вернікі будуць трымаць з 27 лютага па 15 красавіка. Галоўныя бліночныя мерапрыемствы гэтага тыдня пройдуць у перыяд шырокай Масленіцы. Спаленне пудзіла Масленіцы, якое прынята майстраваць у панядзелак, пройдзе 26-га чысла.
Першыя тры дні бліновага тыдня — панядзелак, аўторак і сераду — называюць вузкай Масленіцай. Чым адрозніваюцца дзве часткі масленічнага тыдня? У панядзелак — сераду на Масленіцу можна прыбірацца ў хаце, разбіраць старыя рэчы, пазбаўляцца ад усяго, што сапсавана. Нашы продкі лічылі, што такім няхітрым спосабам можна прыцягнуць абнаўленні ў жыццё.
Шырокай Масленіцай называюць астатнія дні бліновага тыдня — з чацвярга па нядзелю. Галоўныя гулянні праходзяць якраз у гэты перыяд, калі трэба забыцца пра хатнія клопаты і справы.
Людзі цікавяцца, што робяць у кожны дзень Масленіцы, і гэтае пытанне не беспадстаўнае. Справа ў тым, што ў свята, якое адзначалі яшчэ старажытныя славяне, ёсць выразныя традыцыі. Безумоўна, зараз яны не выконваюцца ў поўнай меры, але значэнне дзён Масленіцы народ захоўвае, перадае з пакалення ў пакаленне.
Панядзелак — першы дзень Масленага тыдня — называюць «Сустрэчай», у гэты дзень прынята рабіць горкі з лёду. Згодна з прыметай, чым далей сані пакоцяцца пры спуску з горкі, тым лепш будзе якасць ураджаю. Вядома ж, у панядзелак Масленіцы пачынаецца падрыхтоўка бліноў. Першы трэба абавязкова аддаць бяздомнаму. Яшчэ ў панядзелак важна змайстраваць і выставіць на вуліцу пудзіла Масленіцы, якое спальваюць у нядзелю.
Аўторак Масленіцы завуць «Зайгрышам». У гэты дзень уладкоўваюць вясёлыя гульні, а яшчэ шмат шпацыруюць на свежым паветры, катаюцца на каруселях і санях.
Сераду — сярэдзіну Масленічнага тыдня — у народзе клічуць «Ласункам». У гэты дзень трэба сустракаць гасцей, частаваць іх блінамі і іншымі пачастункамі. Шмат стагоддзяў таму на «Ласуху» нашы продкі ўладкоўвалі кулачныя баі і праводзілі конныя спаборніцтвы.
Чацвер Масленіцы — «Разгуляй», дзень калі пачынаюцца шырокія гулянні. У гэты дзень трэба спыніць усе работы па хаце, бо прынята весяліцца, вадзіць карагоды і спяваць песні, а яшчэ гуляць у снежкі, разводзіць вогнішчы і скакаць праз агонь і, вядома, аб'ядацца блінамі.
Пятніца ў Масленіцу — «Цешчыны вячоркі». Па старажытнай традыцыі ў гэты дзень зяці запрашаюць у хату цешч і частуюць блінчыкамі. Што цікава, пякуць пачастункі не мужчыны, а іх жонкі. Нежанатым хлопцам у масленічную пятніцу можна заняцца пошукам каханай дзяўчыны, каб абзавесціся патэнцыйнай цешчай.
У масленічную суботу, якую называюць «Залоўкінымі вячоркамі», ятроўка запрашае да сябе сясцёр і іншых сваячак мужа, поіць гарбатай і частуе блінамі. У першы выходны Масленіцы гасцям прынята дарыць невялікія падарункі.
Апошні дзень Масленіцы — нядзеля — адзначыцца развітаннем з зімой і чаканнем прыходу вясны. На сёмы дзень бліновага тыдня трэба абавязкова спаліць пудзіла, а яшчэ папрасіць прабачэння ў родных і блізкіх людзей за спрэчкі, якія здараліся ў вас у мінулы год. Вернікі называюць гэтую нядзелю дараванай.
Мабыць, ніводнае свята не абыходзіцца без прымет і забабонаў, і блінны тыдзень не выключэнне. Народныя прыметы на Масленіцу ўзніклі яшчэ ў старажытныя часы. Чым старэйшым рабілася свята, тым больш супадзенняў прыкмячаў народ. Прычым, прыметы часта вар'іраваліся ў залежнасці ад рэгіёна. Напрыклад, забабоны, у якія верылі ў паўднёвых вёсках, працавалі зусім наадварот для тых, хто жыў у цэнтральнай паласе.
Галоўны герой Масленіцы — залаты румяны блін, які нагадвае сонейка, па якім маркоціліся людзі за час доўгай зімы. Па колькасці выпечаных бліноў і іх форме ў мінулым судзілі аб сваёй будучыні.
Мабыць, самыя дакладныя рускія прыметы — прыметы на надвор'е. Гадамі іх прыкмячалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне. Расказваем пра прыметы надвор'я на Масленіцу.
Існавалі прыметы, за якімі асабліва сачылі дзяўчыны на выданні:
Ажаніцца на Масленіцу лічыцца добрай прыметай, хоць праводзіць шлюбы падчас Сырнага тыдня было не прынята. Пару, якая святкуе вяселле на Масленічным тыдні, чакае шчаслівы шлюб, спакойны і радасны. Добрым знакам лічыцца снег, які выпаў у дзень вяселля.
Сем'і жаніха і нявесты перад вяселлем павінны былі абавязкова хадзіць адзін да адно ў госці «па бліны». Лічылася, што чым багацейшы быў святочны стол, які накрываў бок, які прымае, тым у большым дастатку і багацці будуць жыць маладыя. Асаблівая ўвага надавалася і вясельнаму сталу — на Масленічным тыдні нельга ўжываць мяса, таму гасцей маладыя частавалі стравамі з рыбы, а таксама садавінай, гароднінай і малочнымі прадуктамі.
Адмысловы шык — гэта вясельны пірог, складзены з бліноў, упрыгожаны арэхамі і сухафруктамі.
Можна і трэба, але рабіце гэта абавязкова ва Вузкую Масленіцу (у першыя тры дні святочнага тыдня). Раней людзі мылі і прыбіралі ўвесь дом, але асаблівая ўвага надавалася разбору старых рэчаў. Ад сапсаваных і непатрэбных бязлітасна пазбаўляліся, бо лічылася, што выкінуць усё старое — гэта да абновак.
Можна і трэба! Масленіца — свята шчодрасці, таму чым больш гасцей вы пачастуеце і да чым большай колькасці сем'яў самі сходзіце, тым больш сытым і шчаслівым будзе будучы год. Асабліва шанаваліся няпрошаныя госці - іх прыход заўсёды на шчасце і радасць. Таму не саромейцеся і смела адпраўляйцеся па гасцях, для іх гэта вельмі добрая прымета.
https://bel.24health.by/novy-god-kalyady-gistoryya-tradycyi/
У доме ля невялікай дарогі раслі дрэвы. Тлумныя таполі, мяккія асінкі, вялікія бярозы і шырокія арэшнікі. Гаспадар з гаспаданяй садзілі новыя штогод, праводзячы час разам.
Сярод дарослых дрэваў, што пасадзілі даўно, расло адно невялічкае. Ні гаспадар, ні гаспадыня, ні суседзі не ведалі, што за яно. Толькі за шмат год яно вырасла нават не вышэй за чалавека.
Мела яно мяккія доўгія лісты на кароткіх тонкіх галінках і кожны раз, калі вецер калыхаў яго ствол, то здавалася, што тоненькі дзявочы голас спявае калыханку.
Увечары, калі гаспадары ўжо лягалі спаць, а птушкі хаваліся ў гнёзды, дрэва пачынала трапятаць і хутка самыя доўгія галінкі пераўтвараліся ў ногі і рукі, а мяккія лісты ў прыгожы зялёныя валасы.
На халодную зямлю басанож ставала дзяўчынка. З круглым тварам, у белай сукеначцы да кален, у ілбе асвячае ёй шлях ліст дрэва, што быў ёй маці.
Вераскавіца аглядзелася, зразумела, што нікога няма, мякка тупаючы па траве яна пабегла ў лес. Чым далей, тым больш яна рабілася. Варта было Веры перайсці невялікую дарогу і апынуцца ў лесе, то была яна вышэй за дрэвы.
Доўгія зялёныя валасы чапляліся за вярхушкі дрэваў, а тлусценькім ножкам трэба акуратна ступаць, каб не зламаць расліны. Акінуўшы ўважлівым вокам наваколле, Вера падыйшла да маладых дрэваў, што раслі ў самым гушчары. Ніякай дарогі побач.
Прысеўшы на кукішкі, Вераскавіца дакранулася да лістка на ілбе, вочы ззаззялі зялёным, з рук палілося святло. Мякка абняўшы адно дрэўца, істота з мяккай усмешкай назірала, як яно пачынае расці. Трошкі, яшчэ трошкі. Вось ужо яно дайшло да шыі дзяўчынцы.
З леса пачуўся тлум машыны і да святла Веры дадалося святло штучных ліхтароў. Істота спалохана заазіралася і адскочыла ад дрэва, што гадавала імгненне таму. Машына набліжалася.
— Каму гэта не спіцца ў такія часы? — незадаволена гудзеў бярозавы гай, што шумеў побач з маладымі дрэўцамі.
Дзяўчынка згодна кіўнула і пачала змяншацца ў памерах. Павольна. Трэба вяртацца дадому. Падгадаванае дрэўца зашумела лісцем на развітанне, у спіну дзяўчынцы. Тая ж хуценька зменшылася да памеру дрэўца, ды праскочыўшы праз плот сваіх гаспадара і гаспадыні падбегла да месца, дзе расла.
Секунда і вось замест дзяўчынкі з доўгімі валасамі і мяккай скурай ізноў невялікае дрэўца з мяккімі лісткамі і доўгімі галінкамі. Шапоціць ціхім голасам і падпявае ветру ў яго мелодыях.
Кажуць, што калі не спаць маленькім рабятам, а глядзець у вечары ў вакенца, то можна ўбачыць, як маленькая Вераскавіца бяжыць у лес, каб гадаваць там дрэвы.
https://bel.24health.by/tuman-kazka/
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Той самы час, каб успомніць, што наша мова — самы сапраўдны скарб, пра які нам не трэба забываць. Роднае слова — гэта магчымасць дакрануцца да сваіх каранёў, адчуць прыгажосць і якасць гучання сваёй мовы.
Сёння разгледзім цікавыя асобнікі кніг, дзе родная мова прадстаўлена па-асабліваму.
Адзін з самых кранальных музейных экспанатаў мне давялося убачыць у Музеі кнігі (Мёрская СШ №3). Гэта самаробная кніжачка «Беларускі год», створаная трэццякласнікам Янкам.
Вучыўся ён «за польскім часам» у мясцовай школе. Убачыў у кагосьці паэму на беларускай мове — і так яму захацелася яе мець! Бо за «мову» ў школе білі, забаранялі ёю карыстацца. Выпрасіў хлопчык ва ўладальніка паэму — і сеў перапісваць. Час меў толькі ўначы: днём заняткі ў школе, пасля праца на гаспадарцы дома. Свечку бацькі яму пашкадавалі, пры лучыне працаваць не дазволілі – каб пажару не ўчыніў. Давялося хлопчыку перапісваць паэму пры святле месяца…
На маю просьбу стваральнік музея, краязнаўца Вітольд Ермалёнак падзяліўся сканамі гэтай кніжачкі, і мы таксама можам ацаніць старанні юнага летапісца.
На шчасце, сёння кніг на беларускай мове – чытаць не перачытаць, абы ахвота была. На маіх паліцах таксама багата прыгожых, цікавых, самабытных беларускіх кніг. Доўга давялося абіраць, пра якія з іх расказаць у Дзень роднай мовы.
Мікола Маляўка. «Сядзіба, або Хата з матчынай душой»: абразкі, вершы. Мастак Яўген Ларчанка. Мн., «Юнацтва», 2002.
Гэта кніга – пра тое, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іхнім стале ў будні і ў святы.
«…родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічай мяжою гарызонта, новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці «парог, высечаны з успамінаў; дзверы, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак…
Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці — у хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню», — піша аўтар, цытуючы радкі з верша народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Сенцы, прызба, лаўка, палаці, кадаўб, кублец, жлукта, балея, варыўна, цэбар, ражка… Ці адразу сучасны чалавек скеміць, пра што гаворка? Дзеля чаго ведаць гэтыя састарэлыя словы, калі сёння гаджэты, дэвайсы, смартфоны, анлайн трансляцыі кіруюць жыццём?
Але жыццё развіваецца па спіралі. Стомленыя імклівым гарадскім тэмпам, усё часцей людзі сем'ямі вяртаюцца ў вёскі. Расце попыт на экалагічныя прадукты, экалагічны лад жыцця – і названая кніга зноў становіцца надзвычай актуальнай!
Да таго ж, «Сядзіба…» — цудоўны дапаможнік у падарожжах па скансэнах, падказчык — пры неабходнасці тлумачэння не зразумелых слоў у мастацкіх тэкстах.
Выдатныя ілюстрацыі і дызайн Яўгена Ларчанкі знаёмства з кожным прадметам, апісаным у кнізе, робіць яскравым і незабыўным.
Апошнім часам з'явілася дзіўная мода: сустракаючы ў беларускамоўных кнігах не зразумелыя словы, чытачы выказваюць прэтэнзіі аўтарам! Мяне кожны раз здзіўляе гэдкі падыход: замест таго каб пашыраць свой слоўнікавы запас, лепш папікаць таго, хто мае багацейшы.
Хачу пазнаёміць з адным са сваіх любімых моўных «трэнажораў» — кнігай загадак «Стаіць цыган на золаце» (укладальнік У. А. Васілевіч, мастак Таццяна Беразенская. «Юнацтва», 2001).
Каб адгадаць загадкі з гэтай кнігі, не толькі добра глуздамі пакруціць трэба. Мусіш ведаць традыцыі, сялянскі побыт продкаў — акурат усё тое, пра што расказваецца ў вышэй згаданай кнізе.
Напрыклад: «Ляцеў лютар,
Сеў на калютар,
Пытаўся ў кохтаркі:
«Дзе твае пыхтаркі?»
— «Мае пыхтаркі ў стрыкім гарадзе», — вось як вобразна падаецца размова каршуна з курыцай-квактухай! (Ляцеў каршун, сеў на плот, спытаў у курыцы «Дзе твае кураняты?» — «Мае кураняты ў крапіве»).
Рассыплю гарох на сто дарог.
Ніхто не апдбярэ — ні цар,
ні царыца, ні певень, ні курыца. (Дождж, град).
Зара-зараніца, красна дзявіца,
Па небе хадзіла, ключы згубіла.
Як сонца ўзышло – ключы знайшло. (Раса).
Што азначае сама назва кнігі? А «…цыган на золаце» — гэта задымлены чыгун на залатых вугалях. Як прыгожа!
Колькі назіральнасці, паэтыкі ў кожнай загадцы, якія моўныя пярлінкі занатаваныя ў іх!
Наступная кніга «Дзіцячая замова» Глеба Лабадзенкі. Цудоўны прыклад таго, як аўтар стварыў кнігу паводле свайго ўяўлення пра тое, якім павінен быць вучэбны дапаможнік. На кожнае слоўца або выраз — уласнаручна створаны малюнак. Далоў нудотнае завучванне правілаў: чытаем — разглядаем — усміхаемся — запамінаем.
Чаму б не пачаць ствараць уласную кнігу, у якой занатоўваць вывучаныя альбо пачутыя новыя словы, ілюстраваць яе разам з дзецьмі? У кожнай сям'і можа з'явіцца «Дзіцячая замова» з уласнай гісторыяй стварэння, з адметным слоўнікам. Няхай кніга Глеба Лабадзенкі натхняе!
Пералічаныя кнігі можна знайсці ў бібліятэках. Кніга Міколы Маляўкі перавыдавалася (але ў іншым афармленні) і, магчыма, ёсць у продажы.
https://bel.24health.by/dzen-knigadarennya-yakiya-asobniki-litaratury-bolsh-za-usyo-zapomnyacca-vashym-blizkim/
One fine body…