Уплыў творчасці Леаніда Шчамялёва на жывапісную культуру Беларусі другой паловы XX стагоддзя велізарны, а яго жыццёвы шлях мастака і грамадзяніна — гэта высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці. Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў быў не толькі выдатным мастаком, але і таленавітым настаўнікам.
Выстаўка «Вялікі настаўнік», што адкрылася 30 сакавіка ў Гарадской мастацкай галерэі імя Леаніда Шчамялёва, аб'яднала творчасць двух вучняў Леаніда Дзмітрыевіча, абсалютна розных па стылі майстроў – Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага.
Творцы падрыхтавалі праект, дзе змаглі аб’яднаць некалькі ідэй: з аднаго боку сваёй творчасцю падзякавалі Леаніду Дзмітрыевічу за яго падтрымку, мастацкае выхаванне і чалавечыя адносіны, з другога падзяліліся сваім мастацкім досведам, прадэманстраваллі асабістыя творчыя магчымасці.
Творы Надзеі Лівенцавай — тонкія, прасякнутыя ўнутраным святлом — будуюцца на спалучэннях вытанчана прыгожых чыстых тонаў, нараджаюцца ад судакранання душы мастачкі з душой кветак, дрэў, гор, неба — вечным і мудрым духам прыроды.
Мастацкі свет Надзеі Лівенцавай – гэта калейдаскоп, у якім адлюстроўваецца спектр самых розных колераў і адценняў, самых розных тэм і жанраў: ад глыбока паэтычных матываў прыроды да фігуратыўных кампазіцый на урбаністычную тэму, ад цыкла шматпрадметных нацюрмортаў, умела сканструяваных, прадуманых, асэнсаваных. успамінаў.
У творчасці Уладзіміра Крываблоцкага актыўна ўзаемадзейнічаюць манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (мазаіка, вітраж, ляўкас) і станковы жывапіс. Яго творчасць вызначаецца філасафічнасцю, уменнем арганізаваць вялікае архітэктурнае асяроддзе. У манументальных аб'ектах мастак закранае грамадска-значныя тэмы, а ў станковым жывапісе будуе складаныя прасторавыя кампазіцыі, манументальныя па гучанні, абагульнена-дэкаратыўныя па пластычным страенні.
— У гэты дом Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва я кожны раз уваходжу з хваляваннем, — падкрэсліла на адкрыцці праекта першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Ён, вядома, натхняльнік. Яго 100-гадовы юбілей — нагода, каб пагаварыць аб мастацтве, нагода сабрацца на добрую выстаўку, такую як сёння. Леанід Дзмітрыйвіч быў чалавекам адкрытым, дзверы яго дома і майстэрні не зачыняліся. Ён заўсёды быў гатовы прыняць калег, сяброў. На гэтай выстаўцы хоць і прадстаўлены работы двух вучняў мастака, але менавіта ў іх праекце я бачу невядомага Леаніда Шчамялёва. Бо адна справа быць майстрам, быць мастаком, іншая — быць настаўнікам. Гэта асаблівы талент. Часам у творчых людзей гэтыя два таленты не супадаюць, у дадзеным выпадку склалася ўсё.
Нягледзячы на розніцу стыляў мастакоў, менавіта Леанід Шчамялёў заклаў у сваіх вучнях любоў да мастацтва і асновы, якія сфарміравалі ў далейшым унікальны творчы падыход кожнага майстра. Жыццё Вялікага настаўніка працягваецца ў работах ягоных вучняў.
Гісторыя двух цікавых мастакоў, два непаўторныя лёсы. Усе гэта адлюстравана на палотнах аўтараў. Такія выстаўкі — гэта магчымасць не проста паглыбіцца ў жывапіс і адценні на палотнах, а спроба пазнаеміцца з аўтарам, яго думкамі і філасофіяй, спроба даведацца пра боль і шчасце чалавека, які за фарбамі пакідае сваё жыццё.
Каляровыя эмоцыі. Якім жыццё на сваіх палотнах пісаў Леанід Шчамялёў
Блізіцца Вялікдзень — адно з самых важных і ўрачыстых святаў хрысціян. Гаспадыні загадзя рыхтуюцца да яго: прыбіраюцца ў хаце, прадумваюць меню святочнага стала, у тым ліку вырашаюць, як прыгожа прыгатаваць і падаць галоўныя яго сімвалы.
Абавязковым атрыбутам велікодных святкаванняў з’яўляецца хлеб (булка, паска). Беларусы тут не адышлі ад сваёй спрадвечнай традыцыі: цеста вымешвалі асабліва старанна, дабаўляючы ў яго даволі багата яек і масла. Каб дрожджы добра «выхадзіліся», а хлеб быў не ацеслівы, а пышны, лёгкі, цеста некалькі раз асаджвалі, пры гэтым усе дзеянні з цестам трэба было рабіць у поўнай цішыні. Калі цеста «паспела», яго раскладвалі па спецыяльна прыгатаваных формах, а зверху апаясвалі касой і рабілі крыжык.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна ведае не адзін рэцэпт велікодных булак. Але гэтым разам дзеліцца з намі асаблівасцямі прыгатавання незвычайнай паскі — на бульбяным адвары і з бульбяным пюрэ.
Інгрэдыенты для апары
Інгрэдыенты для заваркі
Інгрэдыенты для цеста
Спосаб прыгатавання
Бульбу адварыць у несалёнай вадзе.
Перацерці праз сіта, дадаць гарачы адвар, муку, добра перамяшаць, пакінуць да поўнага астывання.
Для апары дрожджы распусціць у цёплае малако, дадаць муку і цукар, пакінуць на браджэнне на 30 хвілін.
Гатовыя апара і заварка.
Змяшаць гатовую апару і заварку.
Дадаць цукар, яйкі, соль, муку.
Замясіць ліпкае мяккае цеста, дадаць мяккае масла.
Умясіць у цеста рызынкі.
Цеста пакласці ў кснтэйнер на браджэнне на 2 гадзіны, два разы абмяць.
Гатовае цеста перакласці на стол, падзяліць на патрэбную колькасць булак, пакласці ў формы, каб яны займалі 1/3 формы.
Даць поўную растойку адну гадзіну.
Інгрэдыенты для глазуры
Цукар і 4 лыжкі вады ускіпяціць да растварэння цукру.
Жэлацін замачыць двума лыжкамі вады, даць набухнуць, разагрэць, уліць у гарачы сіроп, дадаць сок лімона, узбіць міксерам да бяла.
Кожную паску абмакнуць у глазур, адразу упрыгожыць па густу: газура хутка застывае.
https://bel.24health.by/yak-prygatavc-prosta-smachna-kulichy-na-vyalikdzen-parady-kulinarnaga-blogera/
Мастак Аляксандар Матвеенка адчувае наваколле настолькі тонка і пяшчотна, што гэта складана не заўважыць у адлюстраванні яго пейзажаў. Мастацкая мова творцы дазваляе гледачу дакрануцца да пачуццёвых фрагментаў, і ўлавіць самыя розныя эмоцыі: спакой, захапленне, радасць, маруднасць. У сакавіку Арт-гасцёўня «Высокае месца» прэзентавала новы праект майстра «Чэрыкаўскія пейзажы», прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння аўтара. Праект падрыхтаваны галерэяй сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
Прырода роднага краю заўсёды заварожвала мастака, была крыніцай натхнення. Назіраючы за роднымі мясцінамі, Аляксандр Матвеенка імкнецца адлюстраваць у сваіх палотнах іх прыгажосць, падзяліцца з навакольнымі непаўторнасцю. Сваімі работамі аўтар знаёміць гледача з утульнымі месцамі Чэрыкава — невялікага гарадка, размешчанага на беразе маляўнічай ракі Сож у Магілёўскай вобласці. Горад мае багатую гісторыю і маляўнічую прыроду.
Гэтае знаёмства нібы паглыбленне ў рамантычны свет фарбаў. Пяшчотныя колеры пейзажаў здольныя перанесці гледача ў стан эмацыянальнага камфорту і спакою. Тонкія, вытанчаныя мастацкія лініі, мяккасць успрымання разам працэс прагляду экспазіцыі ствараюць душэўным і радасным. Карціны нібы самі звяртаюцца да гледача, выклікаючы ў ім даўно забытыя ці, наадварот, беражліва захоўваемыя пачуцці, закранаюць струны чалавечай душы, патаемныя, асабістыя.
Аляксандр Матвеенка не толькі адчувае прыроду, але і можа ёй суперажываць. Яго адчуванні перадаюцца ва ўласцівай толькі яму манеры адлюстравання — у своеасаблівай тэхніцы і індывідуальнай палітры. Пейзаж можа набываць рамантычныя рысы або перадаваць філасофскае асэнсаванне быцця, уражанні ад рознага часу сутак і змены пор года.
Перад мастаком няма мэты, каб выява прыроды была выканана з фатаграфічнай дакладнасцю, бо для гэтага можна проста скарыстацца фотаапаратам. Таму на сваім палатне мастак пакідае сляды пачуццяў, настрою і адчуванняў ад успрымання навакольнай рэчаіснасці.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены краявіды, напісаныя мастаком у розныя перыяды творчасці. Аляксандр Матвеенка ў сваіх работах шчыра любуецца кожным момантам жыцця прыроды. Майстар малюе пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці фарбаў мастак знаходзіць пяшчотную нотку спакою. Для яго краявідаў характэрны вытанчанае пачуццё колеру, густ, адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды.
Мастака прыцягвае як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы прыродны краявід. На работах Аляксандра Матвеенкі занатавана шмат непаўторных, вельмі прыгожых куткоў роднага краю: бярозавы гай, бязмежныя палі, лясныя паляны, вёсачкі ў адталым снезе, гарачае лета... Яго пейзажныя творы, прадстаўленыя на выстаўцы, з’яўляюцца маляўнічым эпасам беларускай зямлі.
Пейзаж шматаблічны і можа нават параўноўвацца з настроем чалавека. З дапамогай прыродных аб'ектаў і стану самой прыроды мастак перадае не толькі прыгажосць мясцовасці і маляўнічасць ландшафтаў, але і спакой, настальгію, радасць, сум, запал, хваляванне. Пераносячы на палатно ўбачанае Аляксандр Матвеенка здольны дапамагчы гледачу адчуць сябе ўдзельнікам падзей або абстаноўкі, зазірнуць у мінулае або акунуцца ў будучыню.
Аляксандр Яўгенавіч Матвеенка нарадзіўся 23 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Беразякі, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1981 па 1985 гг. працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. З 2000 года – сябра Беларускага саюза мастакоў.
https://bel.24health.by/kali-pejzazh-azhyvae-asoba-vitalya-cvirki-u-detalyax-lyosu-karcinax/
Дыеты для пахудзення — гэта рэжым харчавання, які скіраваны на зніжэнне вагі шляхам абмежавання колькасці калорый і павелічэння спажывання пэўных прадуктаў. Існуе мноства розных дыет, кожная з якіх мае свае асаблівасці, перавагі і недахопы.
Ніжэй прыведзены некаторыя з найболей папулярных дыет для пахудзення.
Палеадыета ці дыета каменнага веку, ці неандэртальская дыета з'яўляецца працэсам пахудзення, заснаваным на ежы, якую спажывалі нашыя продкі-паляўнічыя і збіральнікі ў эпоху да вынаходства сельскай гаспадаркі.
Дадзеная дыета дапускае спажыванне мяса, рыбы, яек, арэхаў, садавіны, гародніны і каранёў, а таксама выключае з рацыёну сучасныя прадукты: зерневыя культуры, малочныя прадукты, рафінаваныя вугляводы і прамыслова вырабленыя прадукты.
Прыхільнікі палеадыеты лічаць, што яна з'яўляецца найболей натуральнай і здаровай для нашага арганізма, бо ў нашых продкаў атрымоўвалася жыць доўга, дзякуючы правільнаму харчаванню.
Некаторыя людзі, якія прытрымліваюцца палеадыеты, таксама прытрымліваюцца прынцыпу часовага абмежавання сілкавання — інтэрвальнага галадання. Гэты метад дапускае, што ў пэўныя гадзіны дня ці дні тыдня сілкаванне абмежавана ці цалкам выключана.
Эфектыўнасць палеадыеты індывідуальная і залежыць ад шматлікіх фактараў, уключаючы выкананне дыеты, узровень фізічнай актыўнасці, генетычныя фактары і стан здароўя.
Некаторыя даследаванні паказалі, што палеадыета можа быць эфектыўная для зніжэння вагі і паляпшэння метабалізму. Адно з іх было праведзена даследнікамі з Універсітэта Упсала (Швецыя). Яго вынікі апублікаваны ў European Journal of Clinical Nutrition у 2009 годзе.
У даследаванні ўдзельнічалі 29 здаровых чалавек, якія пакутуюць на вялікую вагу і маюць сімптомы метабалічнага сіндрому. Цягам 3 месяцаў удзельнікі прытрымліваліся палеадыеты, якая складалася з мяса, рыбы, яек, садавіны, гародніны, арэхаў і насення, а таксама выключала збожжавыя, малочныя прадукты, цукар і працэсаваныя прадукты. Удзельнікі таксама змяншалі колькасць вугляводаў, пры гэтым захоўвалі высокі ўзровень ужывання бялкоў і тлушчаў.
Пасля 3 месяцаў удзельнікі даследавання назіралі зніжэнне вагі ў сярэднім на 5,6 кг, а таксама зменшыўся абхват стану.
Варта ўлічваць, што гэта было невялікае даследаванне на кароткі тэрмін, хоць яно і паказала патэнцыйныя перавагі палеадыеты.
Аднак палеадыета можа быць неэфектыўная ці нават небяспечная для тых, хто мае праблемы з ныркамі, печанню ці страўнікава-кішэчным трактам, а таксама для цяжарных жанчын, якія кормяць немаўля.
Плюсы палеадыеты
Мінусы палеадыеты
Дыета Дзюкана — гэта нізкавугляводная дыета, якая была створана французскім дыетолагам П'ерам Дзюканам. Яна складаецца з чатырох фаз, кожная з якіх мае свае правілы і рэкамендацыі.
Асноўныя прынцыпы дыеты Дзюкана:
Дыета Дзюкана атрымала вялікую папулярнасць, таму што пра яе распавядалі зоркамі і пра яе шмат пісалі ў СМІ.
Эфектыўнасць дыеты Дзюкана неадназначная і выклікае дыскусіі сярод дыетолагаў.
Есці тлушчы і худзець. Што трэба ведаць пра кетадыету?
Плюсы дыеты Дзюкана:
Мінусы дыеты Дзюкана
Французская дыета — гэта рэжым сілкавання, заснаваны на традыцыйнай французскай кухні, які быў прадстаўлены ў кнізе Майкла Манціньяка The French Don't Diet Plan у 2005 годзе. Галоўная ідэя гэтай дыеты ў тым, што можна атрымліваць асалоду ад ежы, строга не абмяжоўваючы сябе, і пры гэтым кантраляваць сваю вагу. Гэты тып харчавання хутчэй уяўляе сабою здаровы лад жыцця, чым пералік абмежаванняў.
Прынцыпы французскай дыеты
Французская дыета таксама вядомая як дыета Манро. Звычайна яна доўжыцца 14 дзён і можа быць эфектыўнай, калі ўлічваць усе яе правілы.
Плюсы французскай дыеты
Мінусы французскай дыеты
Дыета была распрацавана амерыканскім кардыёлагам Робертам Аткінсам у 1970-х гадах. Гэта нізкавугляводная дыета, якая дапускае абмежаванне спажывання вугляводаў і павелічэнне спажывання бялкоў і тлушчаў.
Асноўная ідэя дыеты Аткінса ў тым, што абмежаванне спажывання вугляводаў прыводзіць да страты вагі і змяншэння апетыту. Яна складаецца з чатырох фаз: індукцыйнай, паступовага дадання вугляводаў, сталага падтрымання вагі.
У індукцыйнай фазе (працягласцю 2 тыдні) спажыванне вугляводаў моцна абмяжоўваюць (меней за 20 грам у дзень), а спажыванне бялкоў і тлушчаў павялічваюць. Тым часам адбываецца хуткае зніжэнне вагі, за кошт таго, што арганізм пачынае выкарыстоўваць запасы тлушчу ў якасці крыніцы энергіі.
У другой фазе паступова дадаюць вугляводы ў рацыён, пакуль не будзе дасягнута стабільнае зніжэнне вагі. У трэцяй фазе дадаюць яшчэ больш вугляводаў, але вядуць кантроль за іх спажываннем, каб пазбегнуць звароту страчанай вагі. Чацвёртая фаза з'яўляецца сталай, яна дапускае падтрыманне дасягнутай вагі і кантроль над спажываннем вугляводаў.
Дыета Аткінса мае як сваіх прыхільнікаў, так і крытыкаў. Прыхільнікі дыеты сцвярджаюць, што яна дапамагае хутка зменшыць вагу і палепшыць здароўе. А крытыкі паказваюць на патэнцыйную небяспеку для здароўя сэрца і нырак у сувязі з павелічэннем спажывання жывёльных тлушчаў і бялкоў.
Плюсы дыеты Аткінса:
Мінусы дыеты Аткінса:
Дыета 5:2 была распрацавана брытанскім журналістам Майклам Мослі ў 2012 годзе, і з той пары стала папулярнай у розных краінах.
Дыета прапануе абмежаваць спажыванне ежы цягам двух дзён на тыдзень да 500—600 калорый у дзень, а іншыя пяць дзён сілкавацца звычайным чынам. У дні абмежавання калорый можна ўжываць невялікія порцыі бялковых прадуктаў, гародніны, садавіны, зеляніны і іншых нізкакаларыйных прадуктаў. Звычайна днямі абмежаванні калорый абіраюць непрацоўныя дні, каб не адчуваць моцнай стомленасці і раздражняльнасці на працы.
Даследаванні паказваюць, што дыета 5:2 можа быць эфектыўнай для зніжэння вагі і паляпшэння метабалізму.
Напрыклад, даследаванне, апублікаванае ў часопісе International Journal of Obesity, было праведзена ў 2011 годзе і ацаніла эфектыўнасць дыеты 5:2. У даследаванні бралі ўдзел жанчыны ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў з надмернай вагой ці затлусценнем.
Нічога лішняга. Якія дыеты для пахудзення небяспечныя для здароўя
Цягам 12 тыдняў жанчыны былі падзелены на дзве групы: групу, якой дазвалялася ўжываць не больш за 500—600 калорый цягам двух дзён на тыдзень, і групу кантролю, якой дазвалялася ўжываць стандартную колькасць калорый цягам усіх сямі дзён на тыдзень.
Вынікі даследавання паказалі, што ўдзельніцы, якія прытрымліваліся дыеты 5:2, зменшылі вагу свайго цела на 3,5—4,0% за 12 тыдняў.
Аднак дыета 5:2 не падыходзіць для людзей з праблемамі стрававання, жанчынам у перыяд цяжарнасці ці кармлення грудзямі, а таксама людзям з нізкім крывяным ціскам ці цукровым дыябетам. Апроч таго, дыета 5:2 можа быць цяжкая для тых, каму складана кантраляваць апетыт.
Плюсы дыеты 5:2
Мінусы дыеты 5:2
Змены ў рацыёне лепш уводзіць паступова, каб пазбегнуць стрэсу для арганізма. Перад пачаткам кожнай з дыет, рэкамендуюць звярнуцца да кваліфікаванага доктара па сілкаванні, каб атрымаць рэкамендацыі.
https://bel.24health.by/dyety-dlya-paxudzennya-nebyaspeka/
Тры пакаленні мастакоў і больш за 30 твораў — летапіс крывавых падзей. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылі выстаўку «Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі» з калекцыі музея і прыватных збораў. Некаторыя экспанаты былі прэзентаваны публіцы ўпершыню.
Трагедыя Хатыні — адна з самых крывавых старонак гітлераўскага генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне. За перыяд акупацыі 1941–1944 гадоў больш за 600 беларускіх вёсак, як і Хатынь, былі спалены разам з іх насельніцтвам, 216 вёсак ніколі больш не адрадзіліся з попелу. Трагедыю сотняў спаленых беларускіх вёсак, гібель тысяч мірных людзей немагчыма і нельга забыць.
Тры пакаленні беларускіх мастакоў адлюстравалі у творах мастацтва летапіс падзей Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло больш за 30 работ, прысвечаных трагедыі мірнага насельніцтва Беларусі. Гэта манументальная серыя каляровых літаграфій «Памяці вогненных вёсак» (1979–1985) народнага мастака Беларусі, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча, створаная па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» (1975), у якой сабраны сведчанні больш як 300 людзей, якія выпадкова выратаваліся і асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.
— Я сёння зайшла і ўбачыла работы свайго бацькі. Я памятаю, як яны ствараліся, памятаю, як ён перажываў гэтую трагедыю, — расказала на адкрыцці праекта першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Так, ён быў зусім маленькі, ён нарадзіўся ў 1939 годзе, тым не менш, вайну памятаў. У гэтай серыі ён адлюстраваў тое, што яму сапраўды запомнілася, калі ён разам з маці ездзіў па Мядзельшчыне, бачыў спаленыя вёскі, ён бачыў гэтыя чорныя трубы, целы, ён адчуваў жудасны салодкі пах. І гэта для яго было трагедыяй, якую ён запомніў на ўсё жыццё.
Наталля Васільеўна падкрэсліла, што назірала з дзяцінства цяжкае ўспрыманне бацькам розныя трагедыі жыцця, але Хатынь — боль несканчаемы, боль, які не знікне ніколі:
— Для яго гэта былі балючыя ўспаміны. Ён ствараў серыю шэсць гадоў. Здаецца, што такое стварыць дзевяць аўталітаграфій? Але кожны раз — праз асабістыя адчуванні, асабістыя перажыванні. Гэта былі ўспаміны, якія немагчыма ўспрымаць без душы.
Таксама на выстаўцы прадстаўлены замалёўкі суровых ваенных будняў мастака-франтавіка Барыса Яўсеевіча Малкіна «Па слядах вайны» (1942–1944). Афорты серыі «Старая Рудзіца» (1982) Анатоля Александровіча, прысвечаныя трагедыі беларускай вёсачкі пад горадам Дзяржынскам, малой Радзімы сям'і Александровічаў, якую напаткаў лёс Хатыні. Маляўнічы дыптых «Вогненная вёска» (1984) Рыгора Таболіча.
Важнае месца ў экспазіцыі занялі і работы маладых аўтараў. Мастак Усевалад Швайба лічыць вялікім гонарам і вялізнай адказнасцю выстаўляць свае работы разам з экспанатамі такіх прафесійных майстроў. Ён прызнаўся, што тэма Хатыні, спаленых вёсак Беларусі кранае і яго асабіста, бо трагедыя закранула і ягоную сям'ю. Родных ягонай бабулі фашысты спалілі разам з іншымі жыхарамі вёскі. І яго бабуля да самай смерці плакала, успамінаючы сваю маму, якая загінула ад рук карнікаў. Ёй жа самой разам з чатырма братамі ўдалося выратавацца.
На выстаўцы таксама прадстаўлены два планшэты з конкурснымі эскізамі 1966 года, якія архітэктары Градаў, Занковіч, Левін прадставілі на конкурс па стварэнні мемарыяла ў Хатыні.
— Калі сучасныя архітэктары, сучасныя гледачы прывыклі бачыць 3D-візуалізацыі на камп'ютары, то тут мы бачым вялікія планшэты. Гэта планшэты, зробленыя з фанеры, дрэва. Гэта простая, лаканічная графіка, — падкрэсліла на адкрыцці выстаўкі дачка архітэктара Леаніда Левіна Галіна Левіна. — Гэтыя два чорныя квадраты перавярнулі мысленне аб трагедыі вайны, якая адбылася, указаўшы на трагедыю мірнага чалавека.
На выстаўцы сабраны карціны з калекцый музея, а таксама з частых збораў. Асэнсаваць трагедыю Хатыні можна ў Нацыянальным мастацкім музеі да 24 красавіка.
https://bel.24health.by/chornaya-staronka-u-gistoryi-belarusi-80-gadou-tragedyi-u-xatyni/
Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады вы дакладна не прызнаваліся ў сваіх пачуццях на выспе Кахання пасярод ракі Шчара, не любаваліся рэдкімі раслінамі і дрэвамі, не наталялі смагу вадой з цудатворнай крыніцы, не адпачывалі пад 450-гадовым дубам…
Менавіта тут можна здзейсніць унікальнае воднае ці веласіпеднае падарожжа, пешы шпацыр па найпрыгажэйшых мясцінах Мастоўскага краю, забыцца пра гарадскую мітусню, умацаваць здароўе, спазнаць новае і пабачыць нешта неверагоднае. Пакуль павандруем віртуальна…
На тэрыторыі Ліпічанскай пушчы знаходзіцца ўнікальная група дрэў: на ўскраіне невялікага балотца блізка адно да аднаго растуць алешына, ясень, белая і чорная бярозы.
Чорная бяроза — дрэва, занесенае ў Чырвоную кнігу, якое вельмі рэдка сустракаецца ў Беларусі. У Ліпічанскай пушчы іх зафіксавана ўсяго шэсць. Пра гэтае месца пушчанскія жыхары расказваюць прыгожую легенду.
Калісьці ў вёсцы непадалёк жыла маці і дзве яе дачкі — бялявая ды чарнявая. Пакахалі яны аднаго хлопца з суседняй вёскі. А хлопец не мог абраць, якая з іх мілейшая. Прызначаў абедзьвюм спатканні на беразе невялікага балотца за вёскай. Аднойчы сёстры прыйшлі на ўмоўленае месца адначасова, і падман раскрыўся. Ад роспачы сталі яны бярозамі — адна белай, а другая чорнай. Даведалася маці — прыйшла на бераг балота, доўга плакала, пакуль не стала каля іх вольхай. А хлопец ператварыўся ў ясень, што стаіць убаку ад трох пераплеценых галінамі дрэў — алешыны ды бяроз.
З маста каля вёскі Шымкі адкрываецца цудоўны від на Шчару і «выспу Кахання». Назва тлумачыцца проста — абрысамі выспа нагадвае сэрца. Кажуць, што ў ранейшыя часы сюды з навакольных вёсак прыходзілі маладыя, каб замацаваць саюз моцным пацалункам. Разгледзець выспу лепш за ўсё атрымаецца зімой або ранняй вясной у паводку, пакуль левую пратоку не закрыла трава.
Адметнасць ландшафтнага заказніка — і поймавыя дубравы, якім па некалькі стагоддзяў. Іх можна ўбачыць каля стаянкі «Шасцілы» і побач з вёскай Стукалы ў пойме Нёмана. Па меры набліжэння да вусця Нёмана і Шчары лес мяняецца, становіцца ўсё больш узроставым. Сустракаюцца дрэвы-старажылы, якім да 450-500 гадоў, дыяметр асобных дрэў дасягае 3,6 м.
Існуе меркаванне, што назва вёскі Стукала паходзіць ад прозвішча Стукала. Альбо яшчэ кажуць, што некалі ў навакольных лясах першыя пасяленцы пілавалі хвоі і рабілі на продаж зрубы хат. Тады тут паўсюль разносіўся стук сякер і звон пілаў. Калі каму-небудзь быў патрэбны новы дом, то ён ішоў на стук.
Па шляху ракі Шчары знаходзіцца вёска Русакова, дзе месцяцца царква і Сястрыцтва ў гонар Святога Амброзія Опцінскага. У 2006 годзе будынак былой школы ў вёсцы быў рэканструяваны і ператвораны ў храм.Адначасова адбывалася і ўладкаванне манастыра. Першыя сёстры пасяліліся ў невялікай драўлянай хатцы, якая з часам была пераабсталявана і пашырана.У ёй размясціліся манаская трапезная, бібліятэка, гасцёўня, келлі для сясцёр.За гады існавання Сястрыцтва добраўпарадкавала яшчэ шэсць дамоў пад жылыя і гаспадарча-бытавыя памяшканні: келлі для сясцёр і паломнікаў, кухню, летняя і зімовая трапезныя, пральню, швейную майстэрню, памяшканні для працы з лекавымі зёлкамі.
Сёстры збіраюць лекавыя травы ў наваколлі, а таксама самі вырошчваюць іх, робяць сушку і апрацоўку сыравіны. Па манастырскім рэцэпце рыхтуюць мазі і зборы з зёлак, якія выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб вен, суставаў, скураных захворванняў, а таксама антыалкагольныя і антытаксічныя настоі. Паслушніцы дапамагаюць кожнаму, хто сюды звяртаецца. Сёстры-насельніцы яшчэ і духоўная падтрымка для русакоўцаў.
Якая на смак беларуская гарбата? Традыцыі заварвання і ўжывання травяных збораў
З левага боку Шчары, на тэрыторыі Мастоўскага раёна, ёсць вёска з назвай Шчара. У пісьмовых крыніцах яна згадваецца ў ХV стагоддзі. У вёсцы існавала вельмі старая Троіцкая царква, якая згарэла ў 1942 годзе. У даўнія часы ў царкве знаходзіўся цудатворны абраз. У ХІХ стагоддзі рэдка хто з мясцовых жыхароў навакольных паветаў хоць раз у жыцці не прыходзіў пакланіцца яму. Шанавалі абраз і праваслаўныя, і католікі.
Крыху далей ад царквы, у яры высокага берага Шчары знаходзіцца крыніца, якую найбольш ўшаноўваюць і па сёння — на другі дзень Троіцы. Да нашага часу ў гэты дзень вада лічыцца асабліва лекавай і, паводле павер’яў, дапамагае ў асноўным ад хвароб вачэй. Цяпер крыніца добраўпарадкаваная, ўстаноўлены крыж, пабудавана купель. Крыніца мае назву Святатроіцкая. Кажуць, што так яе назвалі ў гонар храма, спаленага немцамі ў гады Другой сусветнай вайны. Падчас знішчэння храма ворагі застрэлілі святара. Па легендзе, пасля трагедыі на гэтым месцы забруіла крыніца.
Апроч гэтай легенды існуе шэраг іншых легенд пра з’яўленне крыніцы. Паводле адной з іх, запісаных этнографамі яшчэ ў ХІХ стагоддзі, некалі «пан Езус плыў на століку (лавачцы) па Нёману і Шчары. Людзі выйшлі і знялі Езуса, а столік паплыў далей...» Хутчэй за ўсё гэтая легенда згадвае скульптурку Хрыста, якая, паводле некаторых звестах, калісьці знаходзілася каля крынічкі.
Мясцовыя старажылы расказваюць і такую легенду: па рацэ ішла баржа. У нейкі момант яна села не мель, і ссунуць яе ўжо не было сіл. Людзі пайшлі ў бліжэйшую царкву, у якой быў цудатворны абраз, і здзейснілі малебен. І баржа лёгка ссунулася з месца. Было гэта на другі дзень Сёмухі. З тых часоў з зямлі пачала біць крыніца.
Вада ў крыніцы надзіва чыстая і халодная, не замярзае нават у самыя лютыя маразы. Вераць, што яна вылечвае самыя цяжкія хваробы. Народная сцежка да крыніцы не зарастае. На свята Вадохрышча тут асабліва шматлюдна.
Апроч таго, дзякуючы шматлікім затокам, рукавам і старыцам Шчары, тут можна сустрэць лася або аленя, якія выходзяць на вадапой, убачыць птушак і жывёл з ліку «чырвонакніжнікаў». А калі вам пашанцуе, то ў адной з заток вы можаце ўбачыць белую цаплю ці чорнага бусла. Блізка да сябе ён вядома ж не падпусціць, але нават на адлегласці можна будзе разгледзець яго ярка-чырвоную дзюбу на фоне чорных крылаў.
Словам, Ліпічанская пушча – унікальнае месца для актыўнага і пазнавальнага адпачынку на прыродзе.
https://bel.24health.by/nevyadomaya-belarus-kudy-paexac-kab-palyubavacca-pryrodaj-netypovaj-arxitekturaj/
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі вядзе актыўную дзейнасць у папулярызацыі розных кірункаў мастацтва розных краін. Зусім нядаўна музей прадставіў калекцыю кітайскай творчасці, а на мінулым тыдні ў новым будынку нацыянальнай скарбніцы (па вуліцы Карла Маркса) пачала работу выстаўка «Барыс Кустодзіеў», прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння выдатнага рускага мастака, аднаго з арыгінальных майстроў рускага мастацтва канца XIX – першай чвэрці XX стагоддзя.
Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў прымудраўся чэрпаць з болю натхненне і ствараць жыццярадасныя і светлыя работы. Барыс Кустодзіеў з'явіўся на свет у 1878 годзе. Ён быў трэцім дзіцем у сям'і Міхаіла Лукіча Кустодзіева і яго жонкі Кацярыны Прохараўны. Бацька Барыса быў выкладчыкам Духоўнай семінарыі. Хлопчыку яшчэ не споўнілася і двух гадоў, як ён памёр.
Кацярына Прохараўна засталася адна з чатырма дзецьмі. Каб было чым пракарміць дзяцей, яна вышывала на замову, а па святах яе клікалі ў хату купцы, каб яна іграла на раялі для гасцей. Становішча ў сям'і было складаным, маці эканоміла на ўсім, але пры гэтым не губляла спакою і разважлівасці. Сваім дзецям яна дарыла цяпло і ласку, займалася імі, і прывівала любоў да мастацтва.
Дзякуючы маці да дзевяці гадоў Барыс дакладна ўсвядоміў сваё месца ў свеце. Ён зразумеў, што жадае быць мастаком.
Дзядзька хлопчыка, бачачы яго захапленне маляваннем, дапамог пляменніку аплачваць урокі малявання ў выпускніка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Уласава.
У 1896-м, пасля заканчэння семінарыі, Барыс з'ехаў у Маскву, ён хацеў прадоўжыць навучанне ў мастацкай школе, але атрымаў адмову з-за ўзросту. Васемнаццацігадовы хлопец не мог вучыцца за адной партай з дзецьмі. Тады Барыс распачаў яшчэ адну спробу, але на гэты раз у Пецярбургу, у Вышэйшай мастацкай вучэльні пры Акадэміі майстэрстэрстваў Ён вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў на сваім палатне надпіс мелам — «прыняты».
У гады вучобы ў вучылішчы мастак вельмі многа працаваў, пісаў партрэты, жывую натуру. Ён вучыўся ў Іллі Рэпіна, творчасць якога любіў з дзіцячых гадоў. А сам жывапісец не мог нарадавацца поспехам свайго вучня. Рэпін казаў, што ўскладае на Барыса вялікія надзеі: ён вельмі адораны мастак, сур'ёзны, удумлівы, які вывучае прыроду ўважліва.
У 1904-м Кустодзіеў заснаваў Новае таварыства мастакоў. Праз год яго сур'ёзна захапіла графіка, ён уладкоўваўся на працу ў выданні «Пякельная пошта», «Жупел», «Іскры» у якасці карыкатурыста. Зрабіў ілюстрацыі да гогалеўскай «Шынэлі», якую надрукавалі ў 1905-м. Адначасова з гэтым мастак знайшоў сабе яшчэ адну працу — памочніка дэкаратара Марыінскага тэатра Галавіна.
Упершыню праблемы з рукамі з'явіліся ў Барыса Міхайлавіча ў 1911 годзе. Боль была вельмі вострай, непакоіла яго дастаткова доўга, але лекары толькі разводзілі рукамі. Калі трываць боль стала невыносна, Кустодзіеў з'ехаў на лячэнне да доктара Ралье (Швейцарыя). Крыху пазней нямецкі прафесар Герман Аппенгейм зрабіў мастаку аперацыю, і ён вярнуўся дадому.
Боль у руцэ вярнулася ў 1916 годзе. Аднак шлях у Нямеччыну да ўжо знаёмага прафесара апынуўся зачынены, ва ўсю бушавала Першая сусветная вайна. Прыйшлося вырашацца на аперацыю ў Пецярбургу, вельмі цяжкую і адказную. Дактары доўга не маглі прыйсці да высновы, што захаваць — рукі ці ногі, бо яны гарантавалі рухомасць толькі адным канечнасцям. Гэтае пытанне доктар задаў жонцы, і яна, зжаўшы сэрца, сказала, што ён мастак і без рук яму ніяк нельга.
Дактары забаранялі мастаку дакранацца да працы, але ён іх не паслухаў. Знаходзячыся ў інваліднай калясцы, пераносіў на палатно ідэі, якія наведалі яго светлую галаву, за месяцы вымушанай бяздзейнасці. У 1916-м ён прадставіў палатно «Масленіца», якое атрымала высокую адзнаку Рэпіна. Гэтая карціна выстаўлялася падчас выстаўкі «Свет мастацтва». Гэты перыяд стаў самым плённым у яго творчай біяграфіі. Мастак пісаў вельмі шмат, як ніколі раней. У 1915 годзе ён скончыў работу над партрэтам Аляксандра Анісімава, у 1922-м — з'явіўся не менш знакаміты партрэт вядомага спевака Фёдара Шаляпіна.
Акрамя гэтага, Барыс афармляў кнігі, календары, плакаты. Прыдумляў ілюстрацыі да «Казкак Пушкіна» і зборніка «Ленін і юныя ленінцы», мастацка афармляў рэвалюцыйныя святы і маніфестацыі. З 1918-га па 1920-ы гады Барыс ствараў дэкарацыі да оперы «Царская нявеста», якую ставілі ў Вялікім оперным тэатры Народнага дома. Яго пэндзлю належаць і дэкарацыі оперы «Снягурачка», якая прайшла з вялікім поспехам у Вялікім тэатры, і «Варожай сілы», пастаўленай у Марыінцы. У 1925-м была прадстаўлена пастаноўкп Яўгена Замяціна «Блыха». Аўтарам дэкарацый да яе стаў зноў жа Кустодзіеў.
У 1926 годзе Барыс Міхайлавіч скончыў сваю чарговую карціну — «Руская Венера». Дактары не дазвалялі мастаку працаваць падоўгу, рэкамендавалі абмежавацца некалькімі гадзінамі за дзень. Таму «Венера» стваралася амаль цэлы год.
Барыс Міхайлавіч любіў працаваць у жанры партрэтнай карціны, калі ўнутраная сутнасць чалавека, яго характар раскрываецца праз абстаноўку пакоя або пейзаж. Часам Кустодзіеў пісаў і невялікія жанравыя сцэнкі, сэнс якіх — у лепшым раскрыцці характару галоўнага персанажа. А яшчэ яго карціны прыгожыя і дэкаратыўныя, яркія, маляўнічыя, жыццярадасныя.
Гледзячы на гэтыя жыццярадасныя карціны, складана паверыць, што ў жыцці Кустодзіева трагедый было нямала — у яго памёр маленькі сын, а сам Кустодзіеў доўга і цяжка хварэў. Ды і крытыкі яго карціны часам неміласэрна лаялі.
Насуперак усяму Кустодзіеў пісаў так заўсёды — весела і ярка, купчыхі на яго карцінах уражваюць пышнасцю формаў і яркасцю чырвані на шчоках. Масленічныя катанні на конях, гандаль на Вербную нядзелю — нібы Кустодзіеў на сваіх карцінах спрабаваў пакрыць радасць, якой яму так не хапала ў звычайным жыцці.
Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў увайшоў у гісторыю рускага мастацтва, перш за ўсё, як цудоўны мастак правінцыйна-купецкай Расіі, выдатны майстар партрэта, тонкі графік, таленавіты скульптар і тэатральны мастак.
Экспазіцыю сёлетняй выстаўкі складае калекцыя твораў мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, кнігі, ілюстраваныя майстрам, з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фатаграфіі з сямейнага альбома Кустодзіевых, які знаходзіцца ў зборы Астраханскай карціннай галерэі імя П. М. Дагадзіна. У пачатку XX стагоддзя Б. М. Кустодзіеў сур'ёзна захапляўся фатаграфіяй і пакінуў шэраг здымкаў, якія адносяцца да 1902–1906 гадоў і захоўваюць сям'ю і блізкіх мастака, іх жыццё ў маёнтку Паўлаўскае, будаўніцтва дома-майстэрні «Церамы».
Выстаўка раскрывае ўніверсалізм таленту Б. М. Кустодзіева і знаёміць гледача з непаўторнай мастацкай індывідуальнасцю выдатнага майстра, чыя шматгранная і яркая творчасць, прасякнутая радасцю быцця, аптымізмам і гуманізмам, унікальная і цікавая з'ява не толькі ў рускім, але і сусветным мастацтве.
https://bel.24health.by/kultura-syabroustva-u-nxm-adkrylas-belaruska-kitajskaya-vystauka/
Мы з авечкай Адэляй заселі пісаць ліст у «Грынпіс». Адэля відавочна хвалявалася, таму тэкст давялося ўкладаць мне. Вядома, не абыйшлося без спрэчак.
— Спадарыня Наталля! Вы ўжо напісалі, што я вельмі выхаваная асоба?
— Адэля, нельга так наўпрост засяроджваць увагу на сваіх станоўчых якасцях. Гэта павінна вынікаць з самога тэксту, з формы ліста.
— Што вы выдумляеце! Форма ліста самая звычайная — сухі нецікавы простакутнік. Каб вы згадзіліся пісаць на выразаным з каляровай паперы сэрцайку, было б адразу зразумела, што ліст ад чуллівай, тонкай натуры, здольнай ацаніць хараство, дасціпнай, з асаблівым шармам…
Хваліць сябе Адэля можа бясконца, таму я яе перапыніла:
— Давай лепш напішам, што цябе трывожыць стан навакольнага асяроддзя.
— Добра,— згадзілася авечка,— але нагадайце, што мне рупіць не толькі нейкае далёкае асяроддзе, але і якасць траўкі на маім выпасе, смак вады ў рэчцы, з якой я п’ю.
— Пра гэта — абавязкова, — запэўніваю я і працягваю пісаць.
Праз хвіліну-другую Адэля зноў спяшаецца да мяне з парадамі:
— Вы не забыліся адзначыць, што я — не проста шараговая авечка? Дайце глянуць. — Адэля зазірнула праз маё плячо ў ліст. — Я так і ведала: ні слоўца пра маю незвычайную воўначку, прыгожы разрэз вочак, пра чуйны далікатны носік.
— Адэля! Мы куды ліст пішам? У «Грынпіс» нікога не цікавіць твая краса.
— Як гэта не цікавіць? Па-вашаму, ім усё адно, з кім мець справу — з красуняй ці пачварай? Не смяшыце мяне!
— Перачытай яшчэ раз газету! Там нідзе не згадваецца пра знешні выгляд удзельнікаў руху за чысціню планеты. Увага надаецца іх ідэям і праектам. Ты таксама павінна падаць свой праект.
— З вамі немагчыма дамовіцца! Ну, пішыце, што наважыліся. Зрэшты, ваш ліст выйдзе занадта сухім і нудным.
— Можа, ты сама лепш пішы?
— Мы дамовіліся, што тэкст ліста і асноўную ідэю сфармулюеце вы, а я толькі перапішу. Так?
— Так, — пацвердзіла я.
— Ну дык і пішыце.
Я ўздыхнула. Так, я абяцала Адэлі напісаць гэты ліст.
— Тады не замінай мне.
— Як я магу замінаць, — пачала спрачацца авечка.— Я разумныя думкі падказваю, натхняю, а вам усё не дагодзіш.
— Проста памаўчы колькі хвілінак. Вось табе кнігі. Цікавыя і вельмі карысныя, — я дарэчы ўспомніла пра «Псіхалогію сяброўства» і «Правілы этыкету», якія да гэтага часу ляжалі ў маёй сумцы.
— З малюнкамі? — зацікавілася Адэля.
— З прыгожымі здымкамі, — запэўніла я і вярнулася да пісьмовага стала, усцешаная, што Адэля сцішылася з кніжкамі на канапе.
Праз некалькі хвілін чарнавік ліста быў гатовы.
— Ну, Адэлька, ідзі перапісвай, — паклікала я.
Адэля ўмомант падскочыла да мяне, схапіла ліст і прабегла па ім вачыма.
— Я так і думала! Ніякай фантазіі, а яшчэ пісьменніца!
— Вось што, — уперлася я, — у лісце выкладзены твой пагляд на экалагічную сітуацыю ў свеце і патлумачана, чаму ты хочаш уступіць у арганізацыю «Грынпіс». А яшчэ прыведзены прыклад твайго ўнёску ў змаганне за чысціню навакольнага асяроддзя. Гэта, па сутнасці, і ёсць твой асабісты праект. Так што досыць спрачацца.
— Добра, не будзем тлуміць людзям галавы маімі надзвычай цудоўнымі якасцямі, — раптам здалася Адэля і, сціпла апусціўшы вочкі, прысела да стала.
Я здзіўлена глянула на яе: няўжо чытанне кнігі па псіхалогіі за 10-15 хвілін ужо прыносіць свой плён?
— Спадарыня Наталля, будзьце так ласкавы, запарце рамонкавай гарбаты, пакуль я буду працаваць, — папрасіла Адэля.
Я згодна кіўнула і пайшла на кухню. А вярнуўшыся ў пакой з гарбатай і печывам, пабачыла, што Адэля справілася з задачай і нават канверт ўжо запячатала.
— Паслухай, Адэля, я хацела праверыць ліст, каб у ім не было граматычных памылак…
— Няўжо вы пішаце з памылкамі, пані Наталля! — жахнулася авечачка.
— Праверыць ніколі не зашкодзіць. Ты перапісала вельмі хутка, варта было б паглядзець, як у цябе атрымалася.
— Мяне абражае ваш недавер., — заявіла Адэля, хаваючы канверт за спіну, — Думаеце, вы самая разумная, самая вытанчаная асоба? А вакол адны невукі бязглуздыя?
— Адэля! — абурылася я, — што ты вярзеш? Проста табе рэдка даводзіцца пісаць.
— Гэта яшчэ нічога не значыць. Таленавітыя асобы таленавітыя ўва ўсім!
— Вельмі радая за цябе, Адэлю, — суха адказала я. Відаць, аднаго маленькага ўрока па псіхалогіі і этыкеце замала для маёй знаёмай.
— І наогул, пані Наталля, — падазрона зірнула на мяне авечка, — ад тае пары, як я стала «зоркай», вы пачалі мне зайздросціць.
Ад нечаканасці я ажно прысела на канапку:
— І з чаго такія высновы?
— А з чаго вы адмовіліся пісаць пра маю красу і дасціпнасць?
— Мы ж ліст не на конкурс «Міс Свету» пісалі, а ў арганізацыю, якая займаецца аховай прыроды!
Вось хто мяне за язык цягнуў? Як толькі Адэля пачула пра «Міс Свету», яна забылася пра ўсё на свеце.
— Ой, спадарыня Наталля! Якая светлая ў вас галава! Але чаму вы раней не прапанавалі мне даслаць ліст на такі конкурс?
Колькі дзён мы ваявалі «за» і «супраць» Адэлінага ўдзелу ў конкурсах прыгажосці. Спачатку яна ўгаварыла мяне даведацца, якія конкурсы найпрэстыжнейшыя, бо на шараговыя тутэйшыя не хацела марнаваць сілы. Потым даведалася, што сёлетні міжнародны конкурс ужо скончыўся, а заяўкі на наступны будуць прымацца месяцы праз тры-чатыры. Для Адэлі гэта быў задоўгі тэрмін. Але яна запэўніла, што нізавошта не прапусціць мажлівасці стаць пераможцай конкурсу прыгажосці. А пакуль што мы чакалі адказу з «Грынпіс».
Я прапанавала Адэлі расставіць на яе лужку шыльдачкі з заклікам не пакідаць пасля сябе смецця. Яна з радасцю пагадзілася, бо пабойвалася, каб не паўтарылася гісторыя з прышчэпкамі ад шаленства. Тры вечары запар мы з прыяцелькай выразалі шыльдачкі з невялікіх дошак, пісалі тэкст алейнымі фарбамі, каб яго не размыла дажджом. А пасля занеслі іх на лужок і вызначылі месцы, дзе трэба ўкапаць шыльдачкі. А хто капаў? Вядома ж, не Адэля. У яе быў зусім неадпаведны настрой. Таму мне давялося шчыраваць адной. Раз-пораз авечка падбягала да мяне і незадаволена бляяла:
— Што вы так доўга корпаецеся? Няўжо нельга хоць крышку паспяшацца.
— Каб ты мне дапамагла, даражэнькая, справа пайшла б хутчэй.
— Ат, вы выдатна дасцё рады. А я занятая. Я не магу адначасова і капаць і думаць над важнай праблемай.
— Дык патрымай шыльду, бо самой мне нязручна.
— Не думала я, што вы такая няўмека!
Мне стала крыўдна. Вядома, я вельмі рэдка трымаю ў руках рыдлёўку, таму і капаю марудна. На далонях ад нязвыклай працы паўскоквалі мазалі. Я не вытрывала:
— Адэля! Я тут, між іншым, твае праблемы развязваю!
— От я заўсёды ведала, што вы эгаістка — толькі пра сябе дбаеце! А памагчы прыяцельцы цяжка. Ну добра, патрымаю шыльду, — паблажліва заявіла яна, — бо да вечара будзеце корпацца.
І вядома ж, зусім выпадкова гэта была апошняя шыльда.
Надзейна ўкапаўшы яе, мы прытапталі зямлю. Асабліва старалася Адэля — тупала ўсімі чатырма ножкамі. А потым, выцершы пот з ілба (цікава, калі гэта яна паспела так стаміцца?) задаволена заявіла:
— Ну й папрацавалі ж мы сёння! Даставайце фотаапарат, спадарыня Наталля. Трэба мяне сфатаграфаваць з абвесткай. Гэта гістарычны момант.
Адэля прыхінулася да шыльдачкі, прыгожа нахіліла галоўку і прыемна ўсміхнулася — ну проста выкапаная фотамадэль. Я некалькі разоў пстрыкнула фотаапаратам і адышлася на колькі крокаў — падзівіцца на сваю працу. На лужку красаваліся рознакаляровыя шыльды з подпісамі: «Авечка Адэля, кандыдатка ў «Грынпіс», звяртаецца да наведнікаў з просьбай захоўваць на лужку чысціню і парадак. Вас здымае схаваная фотакамера! Здымкі парушальнікаў чысціні будуць размяшчацца ў мясцовай газеце». Вядома, ніякай фотакамеры побач не было. Але Адэля запэўніла мяне, што з такім папярэджаннем наша абвестка будзе больш дзейснай, і я, павагаўшыся, пагадзілася.
Неяк Адэля не прыйшла да мяне ўвечары. Можа, ёй надакучыла ідэя стаць зоркай?
Гэтую думку я зараз жа адкінула. Што ні кажы, Адэля вельмі настойліва ідзе да здзяйснення сваёй мары. Тады я занепакоілася. Звечарэла. На небе засвяцілася зорка. Адна. Вядома ж, у горадзе з-за святла ліхтароў зорак амаль не відаць. А Адэлі няма і няма. Я набрала нумар яе гаспадыні, але ніхто не адгукнуўся. Счакаўшы паўгадзіны, патэлефанавала яшчэ раз, потым яшчэ. І толькі за пятым разам пані Гэлена адгукнулася.
— Слухаю вас.
— Добры вечар. Прабачце, што турбую. Адэля збіралася зайсці сёння. Ужо сцямнее скора, а яе ўсё няма. Можа, здарылася што?
— Ды ўжо ж! Адэля сёння моцна правінілася — самавольна ўцякла з лужка — праведаць у лесе Малімонку, і заблудзіла. Цэлы вечар мы яе шукалі.
— Што з ёю? Ці знайшлася? — расхвалявалася я.
— Не трывожцеся, ужо ўсё добра. Папраўдзе, я ёй такога прачуханца дала! Мелася нават пазбыць прэміі. Але вы ж ведаеце Адэлю — стала з рахманым выглядам, вочкі апусціла, капыткі ўмольна склала, прабачэння выпрошвала.
— А дзе яна цяпер? Можна паклікаць яе да тэлефона?
— Дзе там! Як толькі мы з гаспадаром адпусціліся і Адэля зразумела, што навальніца над яе галавой мінулася, яна адразу — шусь за парог. Думаю, да вас пабегла. Так што чакайце. Але вельмі прашу — не затрымвайце Адэлю доўга.
— Дамовіліся, пані Гэлена. Усяго найлепшага.
Мне не давялося доўга чакаць. Праз хвілін пяць Адэля настойліва барабаніла ў дзверы. Выгляд яе быў на дзіва бесклапотны, хоць і крышачку неахайны.
— Ах, спадарыня Наталля! Які цудоўны сёння ў мяне дзень. Колькі прыгод, колькі новых эмоцыяў! — Адэля плюхнулася ў крэсла.
— Я ўжо трошкі ведаю пра твае прыгоды. Не чакала, што нарабіўшы гаспадарам гэтулькі турбот, ты будзеш такой задаволенай.
— Усё зразумела — вам гаспадыня нажалілася. Ведаеце, яна хоць і добрая жанчына, але злапомная.
— Адэля, — абурылася я, — як ты можаш так гаварыць пра чалавека, ад якога толькі дабро бачыла? Яна дае табе працу, жытло, дбае пра цябе. А ты яе злапомнай называеш. Нельга так!
— Але я нічога благога не зрабіла. Проста пайшла пагуляць без дазволу. Дык упярод яна проста ўшчувала, а потым нават умовамі кантракта пагражала.
— А што за ўмовы?
— Ну, я не павінна самавольна ў рабочы час пакідаць працоўнае месца...
— Нармальнае патрабаванне.
— Ага, лёгка вам гаварыць! А мне так карцела паглядзець на Малімончына працоўнае месца. Пасвіцца яна цяпер у ляску і, задаецца, умовы ў яе нашмат лепшыя.
— Адэля, думаю, тваім гаспадарам лепш вядома, дзе кожная з вас мусіць пасвіцца.
— От і вы тое самае. Гаспадыня мне цэлую гадзіну гэта даводзіла. І ўявіце — збіралася мяне за правіну пазбыць прэміі. А я яе цэлы год чакала!
— А якая табе належыць прэмія?
— Найлепшых працаўнікоў пані Гэлена штогод напрыканцы лета возіць на выставу. Каб вы ведалі, як там цікава: мноства ласункаў, атракцыёны, відовішчы, узнагароды! Я летась атрымала ружовую стужку. Вы яе бачылі — вісіць у маім пакойчыку. А сёлета я наважылася пазмагацца за залатую стужку і стаць найзнакаміцейшай авечкай. І няўжо за адну толькі правіну мяне можна пазбыць такой мажлівасці?
— Ведаеш, Адэлю, гэта няхай твая гаспадыня мяркуе.
— Ат! Усё будзе добра. Я ўжо яе ўгаварыла, а яна гаспадара пераканае. Я і не сумнявалася, што змагу іх аблапошыць.
— Як ты можаш быць такой няўдзячнай?
Адэля састроіла вінаватую міну:
— Ах, прабачце! Што гэта я, сапраўды. Бяру свае словы назад. Насамрэч у мяне найцудоўнейшыя ў свеце гаспадары.
— Во-во. А ты прымушаеш іх турбавацца. Табе яшчэ пашчасціла, што за самаволку толькі ў войску на «губу» садзяць.
Адэля адразу насцярожылася:
— А гэта яшчэ што?
— «Губа» — скарочана ад «гауптвахта». Туды адпраўляюць тых, хто правінаваціўся. Калі салдат служыць у войску, яму, бывае, даюць выхадны, а калі ён спазняецца вярнуцца ў казарму, або збягае з казармы самавольна, гэта значыць «ідзе ў самаволку” ці яшчэ як правініцца, яго чакае пакаранне. Часам лёгкае, скажам, пляц месці. А часам і вельмі суровае. Могуць адправіць «у нарад» — цэлы дзень абіраць бульбу на кухні. Ці наогул бяруць пад арышт і адпраўляюць на гауптвахту на некалькі дзён, нават тыдняў. Там вельмі строгая дысцыпліна. Гэта і называецца «пасадзіць на губу».
— Які жах,— скаланулася Адэля. — Вы дакладна ведаеце, што такое пакаранне прымяняюць толькі ў войску? Ну, дык і няма чаго мяне палохаць нанач гледзячы. Не думала, што вы такая зануда, пані Наталля. Чым дапякаць мяне, лепш паслухайце пра мае прыгоды. І, калі ласка, прычашыце маю воўначку, бо, здаецца, на яе дзядоўніку паначаплялася.
Я ўзяла ў рукі масажную шчотку і прысела каля Адэлі.
— Ну, расказвай, дзеля чаго ты ўцякла са свайго лужка?
— Памятаеце, на нашай ферме козачка Малімонка працуе? Я ўсё яе за перабору мела, дзівілася, што ёй травіца на маім лужку недаспадобы. Дык вось, яна сваімі заўсёднымі скаргамі змусіла гаспадароў перавесці яе ў лясны філіял. А мне конча трэба было паглядзець, што там за ўмовы. Ах, як прыемна было апынуцца ў ляску. Ён зусім недалёчка, і мне нічога не пагражала. Дарэмна гаспадары так хваляваліся. У лесе столькі зеляніны, такія пахі неверагодныя, што ў мяне і цяпер круціцца галава. А якія сакавітыя сунічкі растуць на палянках! А малінкі якія салодкія! Малімонка казала, праз дзень-другі чарніцы паспеюць. Не дзіва, што яе малако такое смачнае і карыснае — гэтулькі вітамінаў за дзень ужывае. А яшчэ да яе штодзень прыбягае сяброўка. Яна жыве ў вёсцы непадалёк, а пасвіцца зусім побач з Малімонкай. Імя ў яе таксама адпаведна характару — Даліктуся. Ну, скажу я вам, і асоба! Ганарліўка і задавака! І ўявіце — яны цэлымі днямі спрачаюцца, чыё малако смачнейшае і карыснейшае. А яшчэ адна адной рэцэпты пераказваюць для паляпшэння смаку і якасці малака – нудота. Але я іх раскатурхала! Такую беганіну са скокамі арганізавала – увесь лясок гудзеў!
Я слухала і расчэсвала футрачка, выбіраючы з яго былінкі і дзядоўнік. Воўначка была прыемная навобмацак і смачна пахла ляснымі травамі. Адэля нават расказваючы не змагла ўседзець спакойна і крутанулася ў крэсле. Ад неспадзёўкі я моцна тарганула за пасмачку.
— Ой! Скубяце, быццам кудзелю! Няўжо нельга далікатней! – адразу залямантавала Адэля.
— Прабач, даражэнькая. Я незнарок. Сядзі ціхенька і не скачы. Трэба трошкі патрываць.
— Не магу, — трагічным голасам абвясціла авечачка. – Досыць з мяне двойчы на год у цырульні здзек трываць. І нікуды не падзенешся – умовы кантракта.
— Дарэчы, ты ўжо каторы раз пра цырульню гаворыш з такой незадаволенасцю. У чым там рэч?
— Толькі не сёння, — умольна закаціла вочкі Адэля. – Не хачу сённяшні дзень псаваць непрыемнымі ўспамінамі. Але некалі я вам абавязкова раскажу. І досыць мяне перапыняць. Бо забудуся, на чым спынілася.
— Ты расказвала пра Даліктусю і Малімонку, — нагадала я.
— Ну, так, — зноў ажывілася авечка. – Я ім паабяцала, што калі яны прыйдуць заўтра да вас і раскажуць пра сябе нешта цікавае, дык вы іх у кніжцы таксама ўспомніце.
Я аціхла. Хто ведае, што там за козачкі. Калі даваць веры Адэлі — не такія ўжо яны прыемныя асобы.
— Ты ўжо паабяцала? Адэля, перш трэба было параіцца са мной! Чаму ты ніколі не думаеш, перш чым рабіць што?
Адэля фыркнула:
— Паслухайце, я якраз усё выдатна прадумала. З’яўленне ў кнізе такіх асоб як Малімонка і Даліктуся яшчэ выгодней адцяніць маю дасціпнасць і розум. Вы мне дзякаваць мусіце, што я эпізадычных персанажаў падбіраю.
— Дык вось, я патрабую, каб ты больш нікому ні слоўца не казала пра кнігу, пакуль не перамовішся са мной. І толькі з майго дазволу можаш кагосьці запрашаць.
— Добра. Дамовіліся, — лёгка згадзілася Адэля, — але слухайце, што было далей. Наскакаўшыся з козачкамі, я падумала, што дарэчы было б арганізаваць у іх падвячорак. Падсілкавалася, адвіталася з Малімонкай і Даліктусяй і выправілася ў дарогу. А яны, нядбаліцы, нават не падумалі мяне праводзіць. От я і заблудзіла.
— Спужалася?
— Ды не вельмі. Я ж пакінула гаспадыні пісульку. Так што яны, калі што якое, ведалі, дзе мяне шукаць.
— Ну, а ваўкоў не баялася?
— Ой, спадарыня Наталля, не смяшыце мяне. Якія ваўкі ў маленечкім лясочку пад самым горадам!?
— І праўда. І ці доўга ты блудзіла?
— Можа, гадзінку-другую. Але я не сумавала – вакол было гэтулькі цікавага! Калі пачула, што мяне клічуць, за кустом сцішылася – пэўная перасцярога не бывае лішняй. Аж бачу, гаспадар праз падлесак ломіцца. Усхваляваны, расчырванелы. Гэта яны знайшлі маю пісульку і пачалі мяне шукаць. І вось тут, — Адэля падняла ўгору капыток, — тут такая забава пачалася! Яны па кустах шастаюць, гукаюць, а я паціху адбеглася на колькі метраў убок і стаілася.
— Навошта? – не зразумела я.
— Як гэта навошта? Дзеля смеху! Гаспадар з гаспадыняй мітусяцца, клічуць мяне, а я адгукнуся, а сама бегма ў другі бок. Ледзь жывот не надарвала, стрымваючыся ад смеху. А калі нацешылася ўволю, выйшла ім насустрач і ўдала, што вельмі напалоханая. Дарэчы, вы помніце, што майго гаспадара завуць пан Пастарнак? Калі мне бывае сумна, я дражню яго вось гэтай песенкай:
Танцавала рыба з ракам,
а пятрушка з пастарнакам,
а цыбуля дзівавала,
што пятрушка танцавала.
Пан Пастарнак так смешна крыўдзіцца!
Тут ужо я не вытрывала:
— Адэля! Твае паводзіны проста абуральныя! Усё, годзе. Больш не хачу слухаць. Хуценька збірайся, правяду цябе да фермы. Нестае яшчэ, каб ты зноў які жарт выкінула!
Усю дарогу дадому Адэля незадаволена бубнела, што яна і сама можа дабрацца дамоў без прыгод, але я не слухала. Прывяла да самых дзвярэй загончыка, суха адвіталася і пайшла дамоў.
https://bel.24health.by/ya-gascyuyu-u-adeli-kazka/
Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя і цудоўныя традыцыі. Пачатковыя і дастаткова ўдалыя досведы стварэння тэатра ў Беларусі былі ўжо ў часы Вялікага Княства Літоўскага — пры калегіумах і семінарыях узнікалі школьныя тэатры, першы з іх быў арганізаваны ў Полацку. Паралельна ўзнік і стаў карыстацца вялікай папулярнасцю народны лялечны тэатр батлейка.
Тэатральнае мастацтва Беларусі бярэ свой пачатак у разнастайных народных вераваннях, рытуалах і абрадах. Спачатку ў іх бралі ўдзел усе ахвочыя. Першымі прафесійнымі акцёрамі сталі скамарохі. У іх творчасці спалучыліся ўсе віды сцэнічнага мастацтва — драматычнае, музычнае, танцавальнае, цыркавое. Але на беларускай зямлі вандроўныя артысты не проста выступалі, а спасцігалі асновы прафесійнага майстэрства. Вядома, што ў Смаргоні да сярэдзіны XIX стагоддзі існавала адзіная ў Еўропе мядзведжая акадэмія. Адлоўленых у лясах медзведзянят вучылі танцаваць, а потым скамарохі адпраўляліся з імі на кірмашы ў Расію, Польшчу, Венгрыю, Германію.
У пачатку XVI стагоддзя з'явілася такая з'ява як школьны тэатр. Часцей за ўсё ён дзейнічаў пры каталіцкіх і праваслаўных духоўных навучальных установах. Напрыклад, у Мінскай губерні тэатр існаваў пры езуіцкім калегіуме. Сюжэты для спектакляў браліся, у асноўным, з Бібліі.
Найярчэйшая старонка ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва — беларуская батлейка.
Традыцыю ўсталёўваць калядныя батлейкі заклаў святы Францішак Асізскі ў XIII стагоддзі ў Італіі. Але ў Беларусі, дзе акрамя кананічных сюжэтаў вандроўныя артысты ў пачатку XVI стагоддзя прадстаўлялі і сцэнкі з жыцця, гэтае мастацтва атрымала народнае прызнанне.Традыцыю ў наш час падтрымліваюць многія лялечныя тэатры рэспублікі, практычна ва ўсіх касцёлах на Каляды таксама можна ўбачыць паказ у жанры батлейкі.
Лялькі ў яго жыцці з’явіліся амаль выпадкова. Тэатральнае жыццё Анатоля Ляляўскага
Многія віды прадстаўленняў — школьныя, свецкія, прыдворныя — з'явіліся на беларускіх землях раней, чым у суседзяў. Кожны беларускі магнат імкнуўся стварыць свой тэатр, таму ў палацах прыстасоўваліся ці спецыяльна будаваліся памяшканні для спектакляў. Былі тэатральныя залы ў графаў Тышкевічаў у Плешчаніцах і Свіслачы, І. Храптовіча — у Шчорсах, князя Любамірскага — у Дуброўне, графа З.Г. Чарнышова — у Чачэрску і Магілёве. Будаваліся яны, як правіла, італьянскімі дойлідамі.
Будаўніцтва першай спецыяльнай тэатральнай залы пачалося ў рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ў 1746 годзе. Слонімскі тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага, збудаваны ў 1775-1781 гадах, быў адным з самых вялікіх і тэхнічна абсталяваных у Еўропе.
Тэатр Зорыча ў Шклове стаў асновай і так званым падмуркам трупы Пецярбургскага імператарскага тэатра.
У XVIII стагоддзі сталі з'яўляцца прыватныя, гарадскія і прыгонныя тэатры. 13 чэрвеня 1746 года ў Альбе пад Нясвіжам была сыграна камедыя «Дасціпнае каханне» — гэта адбылося на дзесяць гадоў раней, чым у Яраслаўлі з'явіўся першы спектакль Фёдара Волкава — стваральніка пастаяннага тэатра ў Расіі. Тэатральныя калектывы былі ў Нясвіжы, Слоніме, Гродне, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.
У гэты перыяд часу «шырокім» пластам насельніцтва музыка была не даступная. Народ атрымліваў асалоду ад выступаў вандроўных артыстаў, скамарохаў у кірмашовыя дні.
Першую рэальную спробу стварэння беларускага тэатра можна аднесці да 40-х гадоў 19 стагоддзя. Прыкметнай фігурай у тэатральным жыцці ХІХ стагоддзя быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, менавіта ён пачаў работу па стварэнню беларускай прафесійнай драматургіі і нацыянальнага тэатра.
9 лютага 1852 года быў пастаўлены спектакль «Сялянка», аўтарам лібрэта якога стаў Дунін-Марцінкевіч.
Пісьменнік і драматург У.І. Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) стварыў тэатральна-музычны гурток, куды ўвайшлі прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі. Удзельнікі гуртка давалі канцэрты і здзяйснялі тэатральныя пастаноўкі. Сам Дунін-Марцінкевіч прымаў у іх удзел не толькі як драматург, але і як рэжысёр і спявак. У гурток уваходзіла каля 20 чалавек. Але царскія ўлады хутка забаранілі спектаклі на беларускай мове, і некалькі гадоў яны ішлі нелегальна. Вольна гастралявалі па Беларусі толькі рускія і ўкраінскія тэатры, а таксама трупы імператарскіх артыстаў.
У 1845-м першы пастаянны прафесійны тэатр быў адкрыты ў Віцебску ў старым жылым доме на Замкавай гары, пасля перабудаваным пад тэатр архітэктарам П. І. Чэрвінскім. А ў 1874 годзе ў будучай культурнай сталіцы з'явіўся Растоўцаўскі тэатр на Смаленскай базарнай плошчы, пра які прэса пісала наступнае: «Будынак, які можа супернічаць з тэатрамі вялікіх гарадоў».
Наступным абзавёўся сваім уласным храмам мастацтваў Магілёў — у 1888-м па праекце архітэктара Камбурава быў пабудаваны будынак гарадскога тэатра, які да гэтага часу з'яўляецца адной з галоўных гарадскіх славутасцяў.
Кіпела тэатральнае жыццё і ў невялікіх правінцыяльных гарадах. У 1872 годзе, калі пачаліся работы па добраўпарадкаванні Оршы, быў закладзены гарадскі «Англійскі сад» — у ім знайшлося месца драўлянаму двухпавярховаму тэатру, які насіў прэтэнцыёзнае імя «Мадэрн».
У Пінску на пачатак XX стагоддзя і зусім існавалі дзве сцэнічныя пляцоўкі: пабудаваны яшчэ ў 80-х гадах папярэдняга стагоддзя драўляны будынак купца Янкеля Больцмана і тэатр Каржанеўскага, узведзены ў 1901-м, які размяшчаў глядзельнай залай на тысячу месцаў і лічыўся самай буйной у губерні. Яшчэ ў адной архітэктурнай славутасці Пінска, кінатэатры «Казіно», які мае 110‑гадовую гісторыю, зараз размяшчаецца Палескі драматычны тэатр.
У 1890 годзе архітэктары К. Увядзенскі і К. Казлоўскі пабудавалі ў Мінску гарадскі тэатр, у якім зараз знаходзіцца тэатр імя Янкі Купалы.
Свой тэатр быў і ў Рагачове. Яго пабудавалі ў 1912 годзе, ён меў цалкам абсталяваную залу на 500 месцаў і славіўся сапраўдным культурным цэнтрам у мясцовай інтэлігенцыі.
Невялікі драўляны тэатр у пачатку мінулага стагоддзя існаваў нават у Жлобіне, які ў тыя часы быў далёка не буйным прамысловым горадам, які мы ведаем сёння, а ўсяго толькі невялікім мястэчкам.
Законапалажэнні буржуазных рэформаў 60-70 гадоў 19 стагоддзя адкрылі прастору для камерцыйнага прадпрымальніцтва, а значыць і для прыватнай тэатральнай ініцыятывы. У гэты перыяд тэатры існавалі на камерцыйнай аснове і поўнасцю залежалі ад касавых збораў. Вялікай папулярнасцю ў гледачоў карысталіся спектаклі «Рэвізор» і «Жаніцьба» Н. Гогаля; «Гора ад розуму» А.Грыбаедава; «Навальніца», «Беспрыданніца» А. Астроўскага; «Правінцыялка» І.С. Тургеньева; «Чайка» А.П. Чэхава і інш.
У рэпертуары тэатраў сустракаліся п'есы і замежных класікаў: У. Шэкспір, Ж.Б. Мальер, В. Гюго, Эміль Заля і інш. Гэта была сур'ёзная драматургія, якая аказвала спрыяльны ўплыў на тэатральную публіку, якая год ад года станавілася ўсё больш патрабавальнай як да рэпертуара, так і да гульні акцёраў.
Пастаноўкі даваліся ў спецыяльных тэатральных будынках або арандаваліся залы грамадскіх і ваенных сходаў, а ў летні перыяд часу акцёры выступалі на сцэне гарадскіх «забаўляльных» садоў. Тэатральныя будынкі былі пабудаваны ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гродне і інш. Арандавалі залы ў Брэсце, Кобрыне, Оршы, Полацку, Бабруйску, Гомелі.
У тэатрах беларускіх гарадоў людзі далучаліся да прагрэсіўнай дэмакратычнай культуры, ішоў працэс фармавання беларускай тэатральнай школы. Класікі беларускай літаратуры М. Багдановіч, Я. Колас, Я. Купала аказалі дабратворны ўплыў на тэатральнае мастацтва і духоўную культуру беларусаў.
https://bel.24health.by/yak-farmiravalasya-belaruskae-kino-top-10-filmau-yakiya-vy-ne-zmozhace-zabyc/
Віталь Кансанцінавіч Цвірка — для беларускага мастацтва і культуры гэта не проста чалавек з вялікай літары, гэта легенда. Практычна на любых вернісажах у Беларусі яго імя ўзгадваецца з павагай і ўдзячнасцю за творчую спадчыну, якую мастак пакінуў краіне.
Сёлета з дня нараджэння жывапісца споўнілася 110 год. З гэтай нагоды ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала працу выстаўка «Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння». У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу і графікі са збору НММ, Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый.
Аўтара непаўторных, цудоўных работ, якія сталі класікай, называлі паэтам у жывапісе. Творы майстра з вялікім поспехам экспанаваліся па ўсім Савецкім Саюзе, а таксама далёка за яго межамі, ад Англіі да Японіі.
Будучы майстар пэндзля нарадзіўся 14 лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева Рагачоўскага павета (цяпер Буда-Кашалёўскі раён) у сям'і сельскіх настаўнікаў. З ранняга дзяцінства захапіўся маляваннем. Любоў да мастацтва Віталь атрымаў у спадчыну ад бацькі, які большую частку вольнага ад працы часу аддаваў жывапісу. Сцены іх хаты былі абвешаны рэпрадукцыямі рускіх мастакоў: Пярова, Рэпіна і іншых.
Пасля пераезду сям'і ў Мінск Віталь вучыўся маляванню ў Міхаіла Станюты і Аляксандра Тычыны. Цікава, што адным са сваіх першых настаўнікаў у мастацтве ён лічыў маладога суседа «дзядзьку Кандрата» (К. Атраховіча), будучага вядомага паэта Кандрата Крапіву.
В. Цвірка ўспамінаў: «Кандрат Кандратавіч значна паглыбіў мае веды ў малюнку. Мала хто ведае, што ён валодаў талентам мастака».
Пасля заканчэння школы юнак працягнуў адукацыю на маляўнічым аддзяленні Віцебскага мастацкага тэхнікума (1929–1932), дзе дадзены прыродай мастацкі талент удасканальваўся пад кіраўніцтвам вядомых беларускіх мастакоў І. Ахрэмчыка, Л. Лейтмана, Ю. Хрусталёва, В. Руцая і інш. Вярнуўшыся пасля вучобы у Мінск, Віталь Цвірка выкладаў малюнак і жывапіс у педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе. У той жа час ён актыўна займаўся творчасцю, удзельнічаў у мастацкіх выстаўках, дзе звярнуў на сябе ўвагу інтэнсіўнасцю і свежасцю каляровай гамы сваіх карцін.
Жаданне паглыбіць мастацкую адукацыю прывяло творцу ў 1935 годзе ў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут імя Сурыкава, дзе яму пашчасціла вучыцца ў вядомых рускіх пейзажыстаў С. Герасімава, Г. Ражскага, І. Грабара і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Самарканд. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, студэнты працягвалі навучанне пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў. У Самаркандзе Віталь паспяхова абараніў сюжэтна-тэматычную дыпломную работу (1942), напісаў цыкл эцюдаў, якія перадаюць своеасаблівасць і непаўторнасць узбекскага пейзажа: «Самарканд», «На осліку», «Узбекскі матыў», «Раніца ў кішлаку», «Узбецкі дворык» інш.
У 1944 годзе маладога выпускніка мастацкага інстытута за выдатныя творчыя поспехі прынялі ў Саюза мастакоў СССР. У гэтым жа годзе В. Цвірка вярнуўся ў Мінск, дзе выканаў на замову Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны серыю пейзажаў, звязаных з ваеннымі падзеямі, а таксама партрэты герояў партызанскага руху.
Мастаку аднолькава былі падуладныя самыя розныя жанры — пейзаж, нацюрморт, тэматычны жывапіс, партрэт, а таксама розныя тэхнікі — алейны жывапіс, тэмпера, акварэль. У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі В. Цвірко напісаў шэраг гістарычных і бытавых тэматычных карцін «Непераможны», «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач», «Сельскі настаўнік», «Жыццё адраджаецца»; пейзажы «Сакавік», «Сакавік. Халодны дзень», «Каля млына», «Патоп у Менску», «Захад», «Наваколы Мінска», «Вячэрні матыў».
Пейзаж заставаўся жанрам, у якім найбольш поўна раскрыліся лепшыя бакі таленту В. Цвіркі, і тэма беларускай прыроды паступова стала пераважаць у яго творчасці. Мастака прыцягвалі як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы першародны пейзаж. Мноства непаўторных і ў той жа час лёгка вядомых куткоў роднага краю захаваны »гарачае лета... Яго пейзажныя палотны склалі своеасаблівы маляўнічы эпас беларускай зямлі. «Лагойскае паданне», «Лепельская сюіта», «Родны край», «Мая зямля», «На возеры Свір», «Прыпяць», «Раніца на Дзвіне» — у гэтых творах мастак імкнуўся выявіць тыповыя прыкметы прыроды, у яркай маляўнічай форме ўвасобіць прыгажосць прастораў роднай зямлі, захаваць яе рамантычны вобраз.
Маляўнічы стыль Віталя Канстанцінавіча ўпэўнена фарміраваўся як стыль свабоднага, шырокага абагульнення, выяўлення галоўнага, жывапіснага, эмацыйна шматзначнага. Вяршыні гэтага ён дасягнуў у работах 1967–1970 гадоў, прысвечаных Прынёманню: «Каложа. Царква ХІІ стагоддзя ў Гродне», «На Нёмане», «Ганча – зямля партызанская», «На чырвонай гары», «Вясна. Гракі прыляцелі». У гэтым цыкле мастак стварыў асаблівы аўтарскі стыль, які лічыцца наватарскім падыходам да пейзажнага жывапісу апошняй чвэрці ХХ стагоддзя. Ён уключае выдатную фармальную кампазіцыю, пабудаваную на каляровых кантрастах, надзвычай шырокую манеру ліста, якая пазбягае ўсяго другараднага і нязначнага. Творы загучалі як сапраўдныя эпічныя паэмы, перакладзеныя на мову сучаснага беларускага жывапісу.
Віталь Канстанцінавіч быў настаўнікам будучых вядомых беларускіх жывапісцаў Леаніда Шчамялёва, Барыса Аракчэева, Віктара Грамыкі і іншых.
Сёння можна ўпэўнена сцвярджаць, што многія вядучыя майстры беларускага жывапісу абавязаны майстру сваім прафесійным і грамадзянскім станаўленнем.
Цвірка быў асобай унікальнай. Галоўным для яго было даць такую свабоду студэнту, пры якой той мог бы знайсці свой, толькі яму характэрны творчы твар, свой пластычны почырк. Той, каму пашчасціла вучыцца ў яго і працаваць з ім, гавораць аб фантастычнай працаздольнасці мастака.
Тое, што ў прыродзе мяняецца імгненна, Віталь Канстанцінавіч умеў і запомніць, і перажыць, і бліскуча ўвасобіць на палатне ці кардоне. Яго жывапіс – гэта «музыка колеру». Творы майстра знаходзяцца ў многіх музеях свету, толькі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь больш за 160 работ.
Мастак у сваёй творчасці перадае някідкую прыгажосць беларускай прыроды, напаўняючы простыя матывы то лірыка-паэтычным гучаннем, то надзяляючы багатырскай моцай быліннага эпасу, а нярэдка і злучаючы іх – камернасць і эпічнасць – у адзіным палатне-гімне роднай зямлі.
Мастак вёў вельмі актыўную выставачную дзейнасць у Беларусі і за яе межамі. Быў удастоены ганаровых званняў «Народны мастак БССР» (1963), «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР» (1967), узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў і медалём Францыска Скарыны.
https://bel.24health.by/kalyarovyya-emocyi-yakim-zhyccyo-na-svaix-palotnax-pisau-leanid-shchamyalyou/
Артыкул прысвечаны адной з найцікавейшых жанчын 18 стагоддзя — Саламеі Русецкай. Яна першая ў гісторыі старадаўняй Беларусі вядомая жанчына-лекар. Таксама Саламея аўтар прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця», з якога мы даведваемся пра розныя мясціны, дзе пабывала Русецкая, знаёмімся з рознымі людзьмі, якіх яна лячыла.
Саламея шмат у чым абапіралася на дасягненні народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне аб гігіене і фізічным выхаванні. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармакалогіі і хірургіі таго часу стварала бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Русецкая — «доктар медыцыны і акулістыкі», як яна сама сябе называла.
Нарадзілася Саламея ў 1718 годзе на Навагрудчыне ў збяднелай шляхецкай сям’і Яўхіма Русецкага. Паводле звестак гісторыкаў, ужо дарослай перайшла яна ў каталіцкую веру. Адукацыю мела даволі сціплую. Дзяўчынка расла моцнай і незалежнай. Добра ўпраўлялася з коньмі, любіла страляць з мушкета. У будучыні ёй гэта вельмі спатрэбілася. Саламею рана аддалі замуж за нямецкага ўрача Якуба Гальпіра, які быў значна старэйшы за яе. Менавіта з ім пачаліся яе першыя вандроўкі па свеце.
«У маладым веку маім выдалі мае бацькі мяне замуж з Літвы, ваяводства Наваградскага, за лекара Якуба Гальпіра, з якім я гэтага ж года паехала ў Стамбул, і адразу прынятыя мы былі ў прыстойных людзей, бо ён быў надзвычай добры лекар медыцыны, і Пан Бог нас блаславіў, і да нас павярнулася Фартуна».
Турэцкая сталіца ўразіла маладую жанчыну веліччу і прыгажосцю. У Турцыі Саламея стала дапамагаць мужу лячыць хворых, з поспехам ужывала травы і настоі, займалася кровапусканнем і ставіла п’яўкі. Таксама яна навучылася ад мужа і яшчэ аднаго ўрача з Ірака лячыць нескладаныя хваробы вачэй. І праз некаторы час здзейсніла неверагоднае: іншаземка, ды яшчэ і жанчына, змагла атрымаць афіцыйны дазвол на медыцынскую дзейнасць. Гэтая папера аказалася вельмі дарэчы. Працы для Саламеі быў непачаты край.
У мусульманскай краіне мужчына, нават доктар, не меў права зайсці на жаночую палову дома. А ў гарэм не дапускаліся і лекары. Хваробу яны павінны былі вызначаць, прамацваючы пульс па стужачцы, працягнутай з іншага пакою. Саламея, хрысціянка па веравызнанні, свабодная ад традыцый і абмежаванняў магла практыкаваць і сярод мужчын, і сярод жанчын. Поспех быў нечуваны. На той час ёй было ўсяго сямнаццаць гадоў.
Сусед Самсон, таксама лекар, не ведаючы, што яшчэ зрабіць ад злосці і зайздрасці да яе поспехаў, адважыўся навесці нейкія чары на жанчыну праз скрадзеныя яе туфлі. Саламея цяжка захварэла.
«Той бязбожны габрэй зрабіў, што ў мяне рукі і ногі адняліся, а таксама і розум чалавечы. Бо мне здавалася, што я дзіця, што павінна ў калысцы ляжаць, і мусілі мне калыску падрыхтаваць, паслаць і калыхаць. Калі знянацку бачу руку ці нагу сваю, дык усчыняю гвалт: забярыце ад мяне гэтыя чужыя рукі і ногі. Я лічыла, што павінна мець рукі і ногі, як гадавалае дзіцё. Мужа і найвярнейшых лекараў яго так ненавідзела, што дзеля Бога прасіла, каб яны ад мяне прэч адышлі».
Яе вылечыў адзін вельмі багаты купец з Егіпта. Здаецца, астраном ці чарнакніжнік. А як вылячыў? Прымусіў устаць на ногі і высыпаў на яе сто карцаў сухога гароху, з шумам і крыкам. Пасля гэтай працэдуры страх Саламеі адступіў. Гэты чалавек не ўзяў ніякага ўзнагароджання, але настойліва параіў Саламеі і яе мужу пакінуць Стамбул.
Нялёгка было маладой жанчыне пераканаць Гальпіра ў неабходнасці пакінуць яго пасаду. Ён ніяк не мог паверыць, што чалавек можа загінуць праз наведзеныя на яго заклёны.
«Ён, угневаны, забраў усё, што меў з маёмасці, а саму мяне пакінуў без грошай у Стамбуле, толькі загадаў даваць штотыдзень адзін чырвоны злоты. Я адразу ж аб’явіла, што паеду ў Польшчу. Як толькі асобныя незычлівыя людзі пачулі, што я збіраюся ехаць, дык неадкладна мяне арыштавалі, сцвярджаючы, што муж мой вінен ім 100 леваў. І тут Пан Бог даў мне добрага прыяцеля – друкара, што кнігі выдае, нязнатнага шляхціча. І ён мне пазычыў 100 леваў пад распіску. І заплаціла я гэтыя фальшывыя даўгі, і наняла каляску за 30 леваў ад Стамбула да Андрыянопаля. І вось развіталася я з маім добрым прыяцелям, бо хоць і мела шмат іншых: католікаў, паноў і знаёмых, але ніхто мне не дапамог. Дык вось, спадзяючыся на Пана Бога, сядаю ў каляску, узяўшы сваю маленькую дачушку Канстанцыю Гальпір, якой не было і двух годзікаў, і старога чалавека, калеку жабрака татарына, што крыху ведаў польскую мову, бо, калі быў ён купцом, то часта прыязджаў у Польшчу. І з гэтае прычыны стаў ён маім знаёмым, і казаў: як змагу, буду служыць твайму сіроцтву».
Грошы ў падарожжы былі не лішнімі, таму Саламея нікому не адмаўляла ў дапамозе і шмат каго паставіла на ногі. Не раз лекарскае майстэрства ратавала Саламеі жыццё. Аднойчы яе абвінавацілі ў шпіянажы і ўзялі пад варту, што азначала дакладную смерць. Але тут захварэў 22-гадовы сын высокапастаўленага турка…
«…аж галава, і вочы ягоныя, і твар увесь так паапухлі… Зрабіла яму катаплазмы (прыпаркі) на галаву і на твар, бо дзеля ўнутранага ўжывання нельга нічога было даць: язык быў высунуты ў яго з рота. Так мне Пан Езус дапамог, што таго пацыента свайго добра вылечыла за дзён 40».
Трэба было ехаць далей праз Балканскія горы ў Сафію. Саламея апранула мужчынскае адзенне, наняла дзясятак коней і, усклаўшы на іх свае пажыткі, рушыла ў дарогу ў суправаджэнні трох слуг. Аднак разбойнікі захапілі караван і перабілі ўсіх, хто быў пры ім. Праўда, вядомую лекарку са Стамбула апазналі. Атаман разбойнікаў даручыў ёй лячэнне свайго сваяка, а пасля акрыяння апошняга адпусціў Саламею.
У Сафіі Саламея паступіла на службу ў гарэм пашы Кюпру-улу. Тут яна сустрэлася з мужам, які прыехаў палячыць суставы на мясцовых мінеральных водах. Не адразу пазнала Саламея ў адным з пацыентаў свайго мужа Гальпіра, а пазнаўшы, паставілася да яго з усёй спагадай і прабачыла яму.
«А мой муж – пан Гальпір, лекар медыцыны, які ўсё ў мяне забраўшы, пакінуў мяне, не са Стамбула прыехаў на мінеральныя воды ў Сафію, а з Салонікаў з Босніі. Пан Езус так яго пакараў, што рукі-ногі яму пакруціла, і ўвесь у больках быў, і сам, як мог, ратаваў сябе».
І хоць сумнявалася Саламея ў сваіх здольнасцях, усё ж ёй удалося паправіць яго здароўе. У той час з Гальпірам у Сафіі быў італьянскі лекар, якога туркі захапілі ў палон на мальтыйскім караблі, а яму пашчасціла трапіць на службу да Гальпіра. Гэты італьянец і навучыў Саламею выпісваць рэцэпты на лацінскай мове доктарскімі знакамі, перадаў ёй свае кнігі, сярод якіх была кніга пра гаючыя расліны, прыродазнаўчы навуковы лексікон з вопісам хвароб і лекаў. Вылечыўшыся пры дапамозе жонкі, Гальпір вярнуўся да сваіх службовых абавязкаў у Босніі, там заразіўся пошасцю і неўзабаве памёр.
Потым пачалася турэцкай вайна, і Паўднёвая Еўропа ператварылася ў арэну баявых дзеянняў. У Відыне, куды накіравалася Саламея, у кожным доме знаходзіліся аўстрыйскія нявольнікі. Пазней Саламея выкупіла з палону некалькіх аўстрыйскіх афіцэраў, адзін з якіх – Юзаф Фартунат Пільштын – пасля стаў яе мужам. Грошы на выкуп Саламея зарабіла сваім майстэрствам, паставіўшы на ногі цяжка хворага сына турэцкага пашы.
Маладыя накіраваліся ў Дубна. Там Пільштын паступіў на службу да Вялікага літоўскага гетмана князя Міхаіла Радзівіла, па мянушцы Рыбанька. Па вяртанні ў Нясвіж князь узяў з сабой маладых, прызначыўшы Фартуната харужым, а Саламею доктаркаю.
Але неспакойны характар Русецкай не даваў ёй сядзець на месцы. Вырашыла яна адправіцца ў Пецярбург. Усё нажытае пакінула мужу, дачку – у мнішак-бенедэктынак у Нясвіжы. Па дарозе ў Пецярбург Саламея дапамагла адной генеральшы выратаваць толькі што народжанае немаўля – у хлопчыка развілася асфіксія. Дзякуючы свайму лекарскаму майстэрству, Саламея вельмі хутка трапіла ў апартаменты імператрыцы Ганны Іаанаўны. Тую ўразіў аповед пра тое, як лекарка вылечыла дзяўчыну-прачку, якая была сляпой з 14 гадоў.
«На шчасце, гэтая дзяўчына мела нястрашную катаракту, дык я ў гэты ж дзень інструментам зняла тую катаракту, і дзяўчына пачала бачыць на абодва вокі».
«Саламаніда Яфімаўна» – так паважліва звярталася да лекаркі імператрыца і прапанавала ёй паступіць на царскую службу. З гэтага часу прыдворныя дамы звярталіся да Саламеі па дапамогу ахвотней, чым да дактароў мужчын. Але папулярнасць зноў згуляла супраць яе. Для калег-мужчын Саламея стала небяспечнай канкурэнткай, якая адбівала значную частку багатых кліентаў. А можа і неспакойны характар не дазваляў ёй падоўгу сядзець на месцы. Русецкая-Пільштынава зноў выправілася ў дарогу.
Тым часам мужа Саламеі Міхаіл Радзівіл Рыбанька паслаў служыць на Палессе ў вёску Ляхва. Там з ім і жыла некаторы час таленавітая лекарка. Але маладая жанчына засумавала і вырашыла паехаць да сваякоў мужа ў Аўстрыю з надзеяй атрымаць грашовае спагнанне за выкуп яго з турэцкага палону. Заможны род Піхельштэйнаў, хоць і выказаў Саламеі пэўную гасціннасць, але аддаў ёй толькі трэцюю частку таго, што яна заплаціла за свайго мужа.
Засмучаная Саламея прыбыла ў Вену і, праявіўшы настойлівасць і хітрасць, прабілася да самога імператара Карла VI. Ветлівасці, як у Пецярбургу, пры венскім двары яна не сустрэла. Аўстрыйцы падаліся ёй сквапнымі і стрыманымі. Русецкая жыла ў Вене на апошнія грошы. З крытычнага становішча і галечы Саламею выбавіў толькі прыезд турэцкага пасла Джаны Алі-бея эфендзі. Ён з ахвотай прыняў на службу лекарку, улічваючы яе веданне мовы і турэцкіх звычаяў.
Аднак нараджэнне сына Францішка Ксаверыя паскорыла яе вяртанне да мужа. Да Нясвіжа Саламея так і не даехала. Па дарозе да дому яна даведалася пра тое, што муж забраў яе дачку і маёмасць. Даведалася Саламея і пра яго нявернасць.
«Я думала, што тут у мужа застануся, і мы будзем радавацца спадчынніку нашаму, які нарадзіўся ў Вене – сыну Францішку. А тут бачу з боку мужа свайго нянавісць і марнатраўства. Задумала я паслаць свайго чалавека Сцяпана за маёй дачушкай, каб ён выкраў яе ў мужа, і каб ён яе да мяне ў Львоў прывёз».
Але Сцяпан таксама быў ненадзейным таварышам. Мужчыны ўступілі ў змову. Сцяпан атрымаў ад мужа атруту для Саламеі і падсыпаў ёй у ежу. Няшчасная цяжка захварэла. У яе выпалі зубы, вылезлі валасы, пазногці, нават злезла скура. І толькі тыдняў праз дванаццаць яна змагла зноў есці, піць, хадзіць, цудам выжыла.
Так Саламея Русецкая кінула мужа і накіравалася ў новае падарожжа, напрыканцы якога зноў апынулася ў Стамбуле. Гэтым разам яна вылечыла сястру самога султана Мустафы і засталася працаваць лекарам пры яго гарэме. Тут ставіліся да яе з вялікай павагай.
Жыццё Салемеі Русецкай як авантурны дэтыктыў было насычана цяжкімі выпрабаваннямі і незвычайнымі прыгодамі. Яна змагла дасягнуць вышынь лекарскага майстэрства. Для жанчын таго часу гэта было амаль немагчыма, але Саламея так і не знайшла асабістага шчасця. Адносіны з дзецьмі не склаліся па прычыне частых і доўгіх расстанняў. Можа таму, запісаўшы свае ўспаміны, у 1760 годзе Русецкая накіравалася са Стамбула ў пілігрымку ў Святую зямлю. Ці атрымалася ёй ажыццявіць задуманае – невядома. Сляды Саламеі згубіліся, і далейшы лёс таленавітай лекаркі, адоранай пісьменніцы і бясстрашнай вандроўніцы невядомы.
https://bel.24health.by/dapamagali-kamyani-mox-navat-perunovyya-strely-yak-lyachyli-zuby-nashy-prodki/
У Беларусі здаўна любяць пагурманнічаць бульбай. Чым пачаставаць добрых людзей? Паспрабуйце найсмачнейшай залацістай бульбяной каўбасой, прыгатаванай на чыгуннай патэльні.
Лічыцца, што гэтую каўбасу традыцыйна гатуюць на Браслаўшчыне, што на захадзе Віцебскай вобласці. Але калі павывучаць беларускую кухню, то можна сустрэць рэцэпт гэтага нацыянальнага шэдэўра ў самых розных мястэчках па ўсёй Беларусі.
І вельмі часта каўбаскі з бульбачкі са свінымі скваркамі падаюць на святочны стол. Бо проста так пасмажыць бульбу з салам можна хоць кожны дзень.
Алена Браніславаўна — блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве — прапануе нашым чытачам свой рэцэпт каўбасы з бульбы, які не пакіне абыякавымі ні вас, ні вашых гасцей.
Інгрэдыенты
Для поснага варыянта грудзінку можна замяніць на грыбы
Спосаб прыгатавання
Сала з цыбуляй парэзаць дробна і абсмажыць на патэльні.
Бульбу дзяром на дробную тарку.
Дадаць у бульбу зажарку, соль, спецыі.
Праз трубачку напоўніць кішку, але не вельмі шчыльна.
Завязаць кішку з двух бакоў.
Выкласці на бляху, засланую пергаментам.
Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін.
Смачна есці!
One fine body…