На працягу года ў чалавека абнаўляецца каля 98 % складу клетак цела з дапамогай ежы, вады, паветра. Харчаванне мае доўгатэрміновы ўплыў на арганізм і збой у ім можа прыводзіць да аліментарна-залежных захворванняў (абумоўленых недастатковым ці залішнім паступленнем харчовых рэчываў).
Да такіх адносяць атэрасклероз, гіпертанію, гіперліпідэмію, атлусценне, цукровы дыябет, астэапароз, падагру і нават некаторыя віды раку. Што рабіць, каб пазбегнуць развіцця такіх сур'ёзных паталогій, расказала дацэнт кафедры агульнай гігіены БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Надзея Рабава.
На фарміраванне паталагічных працэсаў у арганізме на 50 % уплывае лад жыцця (у тым ліку харчаванне), на 20 % — генетыка, яшчэ на 20 % — экалогія і на 10 % — даступнасць кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Уплыў харчавання на арганізм вельмі кропкавы. У склад клетак уваходзяць розныя мікраэлементы, вітаміны, макранутрыенты, бялкі, тлушчы, вугляводы. І пры дэфіцыце ці лішку тых ці іншых кампанентаў харчавання павялічваецца верагоднасць узнікнення розных захворванняў у доўгатэрміновай перспектыве.
Эндакрынная сістэма, напрыклад, для нармальнага функцыянавання шчытападобнай залозы мае патрэбу ў ёдзе, а пры яго дэфіцыце павышаецца верагоднасць гіпатырэёзу. Пры недахопе жалеза развіваецца анемія, а недахоп фоліевай кіслаты можа паспрыяць атлусценню.
Аматары тлустага мяса рызыкуюць захварэць на рака тоўстай кішкі, а лішак солі можа стаць адной з прычын раку прамой кішкі.
Існуюць крытычныя перыяды антагенезу (індывідуальнага развіцця арганізма), у якія здаровы лад жыцця, у прыватнасці, харчаванне, мае вызначальнае значэнне для забеспячэння здароўя і даўгалецця.
Так, вельмі важныя перыяды — гэта цяжарнасць, першыя тры гады жыцця і падлеткавы ўзрост. Мноства праблем са здароўем абумоўлена раннімі ўзроставымі парушэннямі абменных працэсаў. На працягу жыцця абменныя кампенсаторныя магчымасці арганізма вычэрпваюцца, і з'яўляюцца хваробы, якія «стартавалі» шмат гадоў таму.
Шматлікія даследаванні паказваюць, што дэфіцыт масы цела пры нараджэнні, лішак солі і бялку ў ежы павялічваюць шанцы сардэчна-сасудзістай паталогіі і метабалічнага сіндрому ў будучыні.
Функцыянальныя парушэнні страўнікава-кішачнага тракту прыводзяць да хвароб гэтай сістэмы.
Нерацыянальнае харчаванне малых можа спрыяць частым ВРВІ, хвароб органаў дыхання ў дарослым узросце.
Непрацяглае грудное выкормліванне можа стаць адной з прычын парушэння імуннага статусу і нервова-псіхічных парушэнняў, асацыяльных паводзін.
Friends enjoying lunch
Асноўныя парушэнні ў дарослых — гэта незбалансаванае і нерацыянальнае харчаванне з дэфіцытам якаснага жывёльнага бялку, поліненасычаных тлустых кіслот, вітамінаў, макра- і мікраэлементаў, харчовых валокнаў. І ў той жа час — з лішкам жывёльных тлушчаў, цукру, солі.
Гэты дэфіцыт назіраецца практычна ва ўсіх узроставых і сацыяльных групах з рознай масай цела круглы год.
Сярэднестатыстычны жыхар развітой краіны становіцца хранічна хворым ужо з 30-35 гадоў, а то і раней. Гэта выяўляецца ў такіх праблемах, як:
Безумоўна, аліментарна-залежныя захворванні бываюць выкліканы некалькімі прычынамі, але роля харчавання тут высокая.
Лекары адзначаюць, што павялічылася колькасць пацыентаў з метабалічным сіндромам:
Калі такім людзям не аптымізаваць харчаванне, то працягласць іх жыцця будзе не больш за 15 гадоў.
На першым месцы сярод фактараў, якія ўплываюць на павелічэнне агульнай захваральнасці і смяротнасці насельніцтва — залішняя маса цела з прычыны назапашвання тлушчавай тканіны. Атлусценне небяспечна яшчэ і тым, што садзейнічае з'яўленню спадарожных захворванняў.
Статыстыка насцярожвае: з года ў год расце колькасць поўных людзей.
Сусветная арганізацыя здароўя адзначае, што з 1990 г. паказчыкі атлусцення сярод дарослых павялічыліся больш чым удвая, а сярод падлеткаў — у 4 разы.
У 2022 г. залішнюю масу цела мелі 43 % дарослых, а 16 % пакутавалі ад атлусцення (кожны восьмы чалавек у свеце).
Калі ў 1990 г. атлусценне было толькі ў 2 % дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 5-19 гадоў (31 млн. чалавек), то да 2022 г. гэты паказчык вырас да 8 % (160 млн. чалавек).
У Беларусі залішняя маса цела сустракаецца ў 60 % дарослага насельніцтва, 25 % маюць атлусценне. Сярод дзяцей і падлеткаў сітуацыя не лепшая: 20-25 % пакутуюць на атлусценне.
У 2019 г. перавышэнне аптымальных значэнняў індэкса масы цела стала прычынай 5 млн. выпадкаў смерці ад неінфекцыйных захворванняў: сардэчна-сасудзістых, дыябету, раку, неўралагічных расстройстваў, хранічных рэспіраторных захворванняў, расстройстваў стрававання.
Асабліва трывожыць медыкаў рост атлусцення сярод непаўналетніх, таму што культура харчавання закладваецца з дзяцінства, з сям'і, і ў далейшым такіх пацыентаў дастаткова складана лячыць у дарослым узросце.
Наступствы дзіцячага і падлеткавага атлусцення:
Эпідэмія атлусцення таксама спараджае сур'ёзныя эканамічныя наступствы ў краінах.
Кожны можа паспрабаваць скараціць рызыкі, змяніўшы харчаванне і павялічыўшы фізічную актыўнасць. Але фактары, закладзеныя ў дзяцінстве, у любым выпадку будуць уплываць на здароўе.
Калі ж вы плануеце нараджэнне дзіцяці, то прыслухайцеся да гэтых простых парад, каб першапачаткова закласці ў ім прыхільнасць да здаровага ладу жыцця:
*Інфармацыя агучана ў рамках XXIX Міжнароднага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі - 2024"
⚡️ Чытайце таксама:
Тры «кіты» здаровага харчавання
Салёныя агуркі. Карысць ці шкода для правільнага харчавання?
Сёння будзем гатаваць лёгкую салату з пекінскай капусты, з памідорамі, вяндлінай і сырам. За кошт вяндліны салата атрымліваецца сытнай, памідоры робяць яе сакавітай, цёрты сыр прыўносіць сметанковую нотку, а часнок надае пікантнасць. Нотку лета ў салаце нагадвае зялёны лук.
Рэцэпт падрыхтавала блогер Святлана Карніцкая.
Спосаб прыгатавання
Падрыхтуйце неабходныя інгрэдыенты.
Пекінскую капусту тонка нашаткуйце, трохі не даразаючы да аснавання.
Перакладзіце капусту ў міску, усыпце соль па смаку. Злёгку памніце капусту рукамі, каб яна стала крыху мякчэй.
Вяндліну (можна выкарыстоўваць вэнджанае філе, варанае філе, вараную каўбасу) нарэжце тонкай саломкай. І дадайце ў талерку да капусты.
Памідор нарэжце квадрацікамі ці лустачкамі, як вам хочацца.
Цвёрды сыр натрыце на буйнай тарцы. І дадайце ў нашу талерку з інгрэдыентамі.
Дробна рэжам зялёную цыбулю (па смаку) і дадаем у салату.
Дадаем маянэз, папрыку, кунжут, альбо заправу для салаты з кунжутам, соль.
Часнок чысцім і і прапускаем праз ціскалку, альбо нажом рэжам дробна.
Дадаем часнок у салату. Змешваем.
Можна выкарыстоўваць спецыяльныя формы, каб ўпрыгоджыць салату.
Смачна есці!
Аўтарскія лялькі заўсёды былі сапраўдным творам мастацтва. Праз лялькі аўтары спрабуюць паказаць казачны свет. Лялькам можна даць крылы, зрабіць вельмі доўгія валасы, пашыць самую раскошную сукенку, выканаць макіяж мары, зрабіць вытанчаную прычоску і дазволіць ім застыгнуць у самых прыгожых позах і выразах.
Лялькі заўсёды былі, ёсць і будуць памагатымі людзей. Шмат казак складзена аб сіле лялек і ў гэтае чараўніцтва яшчэ верылі нашы продкі-славяне.
28 мая ў выставачнай прасторы «Мастацтва» адбылося адкрыццё тэматычнага праекта «Сакваяж. Падарожжа за марай». Сярод экспанатаў тут можна знайсці не толькі лялек, але і мішак Тэдзі, створаных у розных стылях і тэхніках, а таксама даведацца пра гісторыю іх узнікнення, пагутарыць з аўтарамі і набыць спадабаўшуюся работу.
Выстаўка аўтарскай лялькі — гэта заўсёды свята! Свята казак, фантазій і ілюзій. Тут кожны мастак — стваральнік сваёй уласнай непаўторнай гісторыі. Кожны экспанат выстаўкі – энергетычны арт-аб'ект, які складаецца з любові аўтара да свайго стварэння, парыву страсці мастака, мора натхнення і каласальнай працы.
Чаму дарослыя так прывязаны да ляляк? Лялька з'яўляецца сімвалам дзяцінства, і калі яна пераходзіць у свет дарослых, яна прыносіць з сабой настальгію і чараўніцтва. Аўтарскія лялькі, такім чынам, становяцца часткай народнай творчасці.
Лепшыя майстры Беларусі і Расіі прэзентавалі свае работы ў розных тэхніках. На выстаўцы прадстаўлена больш за сотню лялек з элементамі антыкварыяту, аўтарскіх мішак Тэдзі, старажытных аксэсуараў, адноўленых і рэканструяваных па аўтарскай тэхналогіі, а таксама магічных карцін. У лялек розныя задачы, таму яны і атрымліваюцца такімі шматграннымі.
Напрыклад, могуць быць абярэгамі, упрыгожаннем інтэр'еру, захавальнікамі таямніц або магічнымі памочнікамі, талісманамі, якія прыносяць шчасце і гармонію ў сем'і.
Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу гледачоў. Яе задача — пазнаёміць наведвальнікаў з разнастайнасцю лялечнага каралеўства. Многія з іх адразу пасля выстаўкі адправяцца падарожнічаць па розных краінах, а некаторыя трапяць у прыватныя калекцыі.
Многія аўтары, работы якіх прадстаўлены ў экспазіцыі, не з’яўляюцца мастакамі па адукацыі, да аўтарскай лялбкі прышлі выпадкова. Напрыклад, аўтар Вольга Старасотнікава па прафесіі з’яўляецца прадаўцом, аднак маленькая яна шмат фантазіравала і сама шыла лялькі. 13 гадоў таму ў часопісе ўбачыла майстар-класс па стварэнню аўтарскай лялькі з пластыка. Спасатку Вольга стварала звычайныя простыя куклы, пасля перайшла да больш складаных тэкстыльных лялек. Цяпер займаецца стварэннем вобразаў жывёл з запечанага пластыка.
Ірына Варашкова па адукацыі мастак-мастацтвазнаўца. Свет жывапісу заўсёды яе натхняў, але зараз самым вялікім захапленнем у яе жыцці з’яўляюцца лялькі. Яе работы літаральна адразу раскупляюць калекцыянеры. Лялькі Ірыны «жывуць» у розных кутках свету.
А вось Таццяна Колас лялькамі стала захапляцца з 2015 года. Усё свядомае жыццё яна шукала сябе ў творчасці, па адукацы з’яўляецца швеяй і пекарам. З некаторых пор вырашыла, што менавіта работа з аўтарскай лялькай напаўняе яе. Больш за ўсё ёй падабаецца работа з матэрыялам пап’е-машэ.
Вера Герасімовіч кажа, што па адукацыі яна эканаміст, а па прызванні — мастак-тэддзіст. Стварэннем аўтарскай лялькі пачала займацца два гады таму, і ўжо дасягнула вялікіх поспехаў. Яе творчый шлях пачынаўся з фатаграфіі, але кукла і аднадумцы ў прафесіі дапамаглі адчуць вялікае задавальненне ад новай справы.
Спецыяльна для выстаўкі Вера стварыла калекцыю лялек у смешанай тэхніцы «Вакол света за 21 дзень» альбо падарожжа на «Графе Цэпеліне», якое адсылае нас да першага паветранага пералёту ў свеце.
Выстаўка атрымалася проста казачная! На ёй прысутнічае асаблівая чароўная атмасфера, якую немагчыма перадаць словамі. Бо тут не проста лялькі. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, у якія аўтары ўклалі часцінку сваёй душы. Лялькі як жывыя. Часам складваецца ўражанне, што не толькі ты глядзіш на іх, але і яны глядзяць на цябе.
З рознымі ідэямі і падтэкстамі. Гісторыя беларускай анімацыі
Шчырая, адкрытая, цікавая. Менавіта так можна ахарактэрызваць беларускую мастачку Крысціну-Мельнік-Субцэльную, творчасць якой выклікае ўвагу і захапленне. Аўтар працуе ў складанай тэхніцы ляўкаса, і стварае цікавыя і глыбокія з мастацкага пункту гледжання работы.
На мінулым тыдні ў выставачнай прасторы «DK» адбылося адкрыццё выстаўкі мастачкі «Погляд 14», у межах якой экспануецца серыя партрэтаў, выкананая у старажытнай іканапіснай тэхніцы.
Выбіраючы складаную тэхніку, Крысціна Мельнік-Субцэльная жадае наблізіцца да майстроў іканапісу Сярэднявечча і мастакоў Адраджэння. Гэта тэхніка дастаткова рэдка выкарыстоўваецца ў нашы дні, але тыя светлавыя і тэхнічныя прыёмы, якія можна зрабіць з яе дапамогай, сапраўды прыгожыя і актуальныя для сучасных твораў. Ляўкас дазваляе максімальна перадаць «матэрыяльнасць» за кошт эфекту свячэння. «Жывы колер» — гэта тое, што мастак імкнецца дасягнуць ў візуальным плане, каб стравыць яркія эфектныя вобразы.
—Прыгажосць — складанае паняцце і для кожнага яно сваё..., — тлумачыць мастачка. — Хтосьці лічыць прыгожым ідэальнае спалучэнне прапорцый, а хтосьці фарміраванне прыродай і часам незвычайных рыс твару! Мне цікава маляваць розных людзей, для мяне — гэта пошук складаных узораў і адбіткаў часу і лёсу».
У сучасным беларускім мастацтве ляўкас выкарыстоўваюць як тэхналогію для стварэння ідэальна гладкай шматслойнай паверхні, дадаючы ў аснову парашок з мелу і гіпсу. Ляўкас працаёмкая тэхніка, якая ў кантэксце сучаснага мастацтва набыла пранізліва тонкае гучанне. Ад традыцыйнага канону іканапіснага жывапісу сучасны ляўкас стаў асновай для адлюстравання сувязей паміж пакаленнямі, міжасобасных адносін, якія маюць экзістэнцыйную прыроду. Ляўкас звязвае аўтара з яго вытокамі, з першапрычынамі фарміравання яго светаўспрымання.
Спосабы нанясення малюнка на ляўкас вельмі разнастайныя. Раней творцы маглі рабіць на грунце спачатку лёгкі накід вуглём, затым дэталёва прамаляваць яго чорнай фарбай. Многія старыя іканапісцы, трымаючы перад вачыма арыгінал, маглі наносіць малюнак на дошку адразу пэндзлем. Гэта давала ім магчымасць творча перапрацоўваць прыняты ў іканапісе канон.
Мастачка, аналізуючы традыцыі ляўкаса, спрабуе зрабіць свой жывапіс не проста якасным, але і сэнсавым. Дарэчы, у яе гэта добра атрымоўваецца. Сама выстаўка захоўвае ў сабе атмасферу прыемнай шчырасці і дабрыні.
Партрэты Крысціны Мельнік-Субцэльнай — гэта гаворка пра нешта ідэальная, вытанчанае. Героі работ мастачкі быццам паглыблены ў святло і самі яго вылучаюць. Цікава, што рысы твару ўсіх персанажаў абсалютна натуральныя, нідзе вы не ўбачыце перабольшвання альбо шматслойнасці.
Як фестываль «Арт-Мінск» уплывае на прафесійны лёс знакамітых і пачынаючых мастакоў Беларусі?
Ілля Яхімавіч Рэпін — адзін з найвядомейшых мастакоў другой паловы XIX стагоддзя. У сваёй шматграннай творчасці ён сябе не абмяжоўваў і ўмела звяртаўся да жанраў гістарычнага і бытавога жывапісу, партрэта, графікі.
Таксама ён быў умелым настаўнікам, і пад яго кіраўніцтвам выхоўваліся многія вучні, якія пасля таксама занялі сваё месца ў плеядзе знакамітых мастакоў. У сваіх вучнях Рэпін стараўся выгадаваць уменне шукаць уласны шлях, а не гнацца за стандартамі.
Зараз у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка «Рэпін і вучні», прымеркаваная да 180-годдзя з дня нараджэння знакамітага мастака.
Сёння майстар шырока вядомы як адзін з найвялікшых рускіх мастакоў. Менавіта з яго творчасцю звязаны вышэйшыя дасягненні рэалістычнага мастацтва другой паловы ХІХ стагоддзя не толькі рускага, але і сусветнага. Творчая спадчына знакамітага аўтара надзвычай шырокая і каласальная па аб'ёме зробленага. Ілля Яхімавіч выступаў як майстар гістарычнай і бытавой карціны, партрэтыст, цудоўны малявальшчык графік, мемуарыст.
На выстаўцы вы ўбачыце творы самога мастака і найбольш таленавітых яго вучняў: Сярова, Кустодзіева, Малявіна, Вешчылава, Калеснікава і іншых, пазнаёміцеся з разнастайнасцю стыляў, сюжэтаў і мастацкіх тэхнік.
Вагу і аўтарытэт Рэпіна як жывапісца і выкладчыка цяжка пераацаніць — яго майстэрня ў Акадэміі мастацтваў заўсёды была ўтрая перапоўнена.
Толькі ў адным 1908 годзе ў Рэпіна і яго асістэнта Кардоўскага вучылася 90 студэнтаў.
Колькі выдатных і зусім непадобных адзін на аднаго майстроў пачыналі свой творчы шлях у майстэрні Рэпіна: імпрэсіяніст І.Грабар, моцныя рэалісты А.Браз, І.Бродскі, М.Грэкаў, мірыкуснік К.Сомаў, характэрны М.Фешын.
Рэпін ніколі студэнцкія работы не правіў. Ён мог даць параду або станавіўся побач і маляваў на асобным лісце. Ён лічыў, што вучні прыходзяць да яго за павышэннем кваліфікацыі, за магістарскай ступенню, і, калі заяўляў, што ставіцца да студэнтаў як да сяброў, гэта была праўда: у Рэпіна ў майстэрні панавала роўнасць.
У майстэрні часта ладзілі прагляды і абмеркаванні работ, у абавязковым парадку такія вернісажы праходзілі пасля летніх канікулаў.
Маштабная экспазіцыя выстаўкі аб'ядноўвае ў сабе як сталыя, самастойныя творчыя, так і студэнцкія работы майстроў-вучняў Рэпіна розных гадоў. Многія карціны паўстаюць увазе гледачоў упершыню!
На сценах залаў — вытрымкі з лістоў і ўспамінаў сучаснікаў Рэпіна. Апісанне яго знешнасці, характару і паводзін у розных сітуацыях ідзе насуперак з агульным уяўленнем аб ім як аб бажастве мастацкага свету.
Асновай трох раздзелаў экспазіцыі паслужылі ключавыя прынцыпы Рэпіна: «Цела так цела», «Вучыцеся ў прыроды» і «Ідзіце сваім уласным шляхам». Тэматычна падабраныя работы дазваляюць параўнаць, як той ці іншы сюжэт увасаблялі розныя мастакі.
Па ўспамінах сучаснікаў, Рэпін заўсёды браў з сабой палітру і бесперапынна маляваў: нават у тэатры, экіпажы, трамваі.
Пад прыродай майстар разумеў не толькі пейзаж, але і чалавечы характар, які яго выхаванцы захоўвалі ў аўтапартрэтах і партрэтах сваіх жонак, сябровак, сясцёр.
Наведвальнікі выставы могуць шмат даведацца і пра ўзаемаадносіны ўжо дарослых майстроў з іх настаўнікам.Напрыклад, партрэт Соф'і Драгаміравай, ледзь не пасварыў Рэпіна з Сяровым, якога раззлавала, што майстар дазволіў сабе дарабіць яго твор. Бурная рэакцыя вельмі пакрыўдзіла настаўніка.
Выстаўка харакрарызуецца вялікай даследчай работай, і ў выніку структуру экспазіцыі выбудавалі ў некалькіх плоскасцях. Перад гледачамі дзесяць эпізодаў з жыцця Рэпіна і яго майстэрні — часам смешных, часам павучальных. Але ёсць і глыбейшы пласт апавядання: нас правядуць па шляху, па якім праходзілі вучні, працуючы поплеч з майстрам і паступова адлучаючыся і аддаляючыся ад яго.
Беарусь для Іллі Рэпіна была вельмі важнай краінай. Віцебшчына стала месцам натхнення для мастака. Урочышча Здраўнёва — маленькі маёнтак, быццам самай прыродай прызначаны для творчасці: высокі пясчаны бераг Заходняй Дзвіны і векавыя хвоі. Увесну 1892 года Ілля Яхімавіч прыехаў сюды са сваёй сям'ёй. У Віцебску ён аформіў здзелку на набыццё 75 гектараў ўрадлівай зямлі, 45 гектараў хваёвага лесу, заплаціўшы частку ганарару за карціну «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану». Да гэтага часу Ілля Рэпін быў заможным чалавекам і вядомым майстрам пэндзля. Ён шукаў месца, дзе мог бы летам адпачываць ад сталічнай мітусні, і знайшоў яго ў Здраўнёве. Запушчаны маёнтак патрабаваў гаспадарскай рукі, і Рэпін пачаў з добраўпарадкавання ўгоддзяў і перабудовы сядзібы на свой густ.
На Віцебшчыне Ілья Рэпін стаў сапраўдным архітэктарам і дызайнерам. Сам маляваў эскізы дома, пасадзіў яловую і ліпавую алеі, распарадзіўся выкапаць сажалку. Ён вырашыў ператварыць напаўразбураны домік у нешта казачнае, фантастычнае. На маляўнічым беразе ракі на замову мастака пабудавалі арыгінальную сядзібу. Па архітэктурным стылі яна мала нагадвала «дваранскае гняздо», а хутчэй драўляную царкву ў беларускім стылі, праўда, з незвычайнай зубчастай вежкай.
Гэты куток беларускай зямлі стаў для майстра тым месцам, якое ён упершыню з гумарам змог назваць сваёй дзяржавай. Менавіта ў Здраўнёве ў Ільі Рэпіна з'явілася новае захапленне — сельская гаспадарка. Часам мастак замест эскізаў рабіў табліцы сяўбазвароту. «Якая прастора, якая прыгажосць!» — усклікаў жывапісец. Сапраўды, прасторы для творчасці тут хапала. У маёнтку Здраўнёва мастак стварыў больш за 40 карцін і малюнкаў, у тым ліку «Восеньскі букет», «Беларус», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Дуэль», «Надзея з сабакам Пегасам на беразе Дзвіны», а таксама шматлікія эцюды і эскізы. : «На Заходняй Дзвіне», «Узыход сонца» і іншыя.
У многіх работах Рэпіна гэтага перыяду ўвасоблена жывапісная беларуская прырода, захаваны віды Здраўнёва. Пры напісанні карціны «Беларус» майстру пазіраваў мясцовы селянін Сідар Шаўроў. Вера Фёдарава, унучка Шаўрова, успамінала: «Рэпін запрасіў яго сюды і сказаў, каб той яму папазіраваў. Дзядуля наш не зразумеў, што трэба рабіць. А ён кажа: "Ну, ты проста пастаіш, а я цябе буду маляваць". Ён пагадзіўся. Карціну "Беларус" малявалі тры дні, і каб дзядулю не было сумна, старэйшыя дачкі Рэпіна чыталі яму вершы».
Ілля Рэпін любіў пісаць мясцовых сялян. Пацвярджэннем таму могуць служыць яго малюнкі «Паненка ў вёсцы», «Касцы ў полі», «Святочнае гулянне ў Здраўнёва».
Сёння дом-музей Ільі Рэпіна ў Здраўнёве нагадвае «маленькую Траццякоўку». Музейны комплекс складаецца з галоўнага сядзібнага дома, дзе размешчана асноўная мемарыяльная экспазіцыя, дамы кіраўніка са службовымі памяшканнямі і выставачнай залай, адрэстаўраванага склепа. У экспазіцыі каля 500 экспанатаў: асабістыя рэчы Іллі Яхімавіча Рэпіна, мэбля канца XIX - пачатку XX стагоддзя, археалагічныя знаходкі са Здраўнёва. На тэрыторыі сядзібы захавалася мемарыяльная ліпавая алея, дзе растуць дрэвы, пасаджаныя рукой самога мастака.
Экспазіцыю выстаўкі ў Нацыянальным мастацтве складаюць творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Дапаўняюць экспазіцыю ілюстраваныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстаўка дэманструе дзіўную разнастайнасць манер, сюжэтаў, тэхнік і знаёміць гледача з непаўторнымі мастацкімі індывідуальнасцямі выдатных майстроў, чыя творчасць складае гонар рускага мастацтва.
Праз канцэпцыю квадрата. Новая выстаўка керамікі і шкла прадстаўлена ў Палацы мастацтва
У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) працуе выстаўка жывапісу «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча — жамчужыны Беларусі», якая паказвае гледачу ўсю разнастайнасць і прыгажосць найшай маляўнічай прыроды.
Выстаўка знаёміць з плёнам мастацкага асваення, інтэрпрэтацыяй знакамітых запаведных мясцін Беларусі. На працягу больш за 70 гадоў тры пакаленні сям'і мастакоў Шыбнёвых гасцявалі і працавалі ў гэтых краях, ствараючы ў мастацтве паралель рэальнасці прыроды і людзей.
У экспазіцыю ўключаны каля 90 твораў жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і, пераважна, са збору сям'і. Часавы дыяпазон прадстаўленых работ — пачатак 1950-х - пачатак 2020-х гг.
Карціны Анатоля Даміянавіча Шыбнёва (1907—1990), Таццяны Яўгенаўны Разінай (1908—1992), Яўгена Анатольевіча Шыбнёва (1935), Ніны Мікалаеўны Голышавай (1939), Аляксандра Яўгенавіча Шыбнёва ў1999. Нягледзячы на розныя індывідуальныя стылістычныя асаблівасці, прыкметна і агульнае для іх, якое аб'ядноўвае, рамантычнае і паэтычнае светаўспрыманне, якое выяўляецца, перш за ўсё, шляхам перадачы каляровага багацця навакольнага свету.
Іх палотны маюць не толькі эстэтычную, але і гістарычную каштоўнасць, захаваўшы, у тым ліку, зніклую архітэктуру, ранейшыя ландшафты.
Але найперш творы прадстаўленых майстроў — гэта падарожжа ў цудоўны свет прыроды, магчымасць пабываць, наведаўшы музей, на абшарах Браслаўшчыны, у запаведных мясцінах Налібоцкай пушы, убачыць тутэйшых жыхароў і шчодрасць дароў зямлі.
Аляксандр Шыбнёў падзяліўся, што рады таму, што работы яго сям'і прадстаўлены ў музеі:
— Першым мастаком у маёй сям'і быў яшчэ мой прадзед Даміян Шыбнёў, але тут яго работы не прадстаўлены. На той момант наша сям'я яшчэ не мела дачынення да Беларусі. Тут жа мы прадставілі работы маіх дзядулі і бабулі. Іх творы пра Браслаўшчыну, прыроду, людзей таго часу. Прадстаўлены і жывапіс маіх бацькоў.
Мастак прызнаўся, што сам больш імпануе Браслаўшчыне: «Там прайшло маё дзяцінства. Там я ведаю ўсё: азёры, сцяжынкі, узгоркі і наваколлі. Дзесяткі кіламетраў я прайшоў па гэтай зямлі», — адзначыў аўтар.
У музеі расказалі, што аб'яднаць работы пяці мастакоў было не так проста, але ўсё атрымалася. Усе прадстаўленыя работы сям'і Шыбневых — прамое ўвасабленне кахання да роднага краю. Палотны мастакоў дазваляюць палюбавацца ўнікальнымі месцамі і ўспомніць аб сваёй малой радзіме.
Упершыню ў сваёй гісторыі Новасібірскі дзяржаўны мастацкі музей праводзіць маштабную выстаўку работ сібірскіх мастакоў за межамі Расійскай Федэрацыі. 24 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё выставак «Сібір шматаблічная. Жывапіс» і «Сібір шматаблічная. Графіка» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя стала часткай Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь, якія праходзілі з 23 да 26 мая. Дні культуры – гэта маштабны праект, які садзейнічае развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж Новасібірскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь. Расію і Беларусь звязваюць моцныя гістарычныя і сяброўскія карані.
На адкрыцці мерапрыемства губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў сказаў: «Мы паказваем Сібір шматаблічную, як яна і ёсць. Гэта тэрыторыя з вельмі разнастайнай прыродай, месца змешвання народаў, эпох, культур, нацыянальнасцяў, кухняў — вось такую Сібір у рамках Дзён культуры ў Мінску мы імкнемся паказаць».
Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў са спадчынай вядомых мастакоў Новасібірска, Томска, Омска, Барнаула, Горна-Алтайска, Краснаярска і Іркуцка, якія працавалі ў 1900-1980-я гады. Майстры прадстаўляюць розныя пакаленні, гістарычныя і культурныя эпохі, але ўся іх творчасць прасякнута любоўю да Сібіры і людзей, якія жывуць у гэтым суровым краі.
У мастацкіх творах паўстаюць велічныя матывы сібірскай прыроды, выявы моцных жыхароў краю, сцэны аб традыцыях карэнных народаў.
Асаблівае месца сярод прадстаўленых работ займаюць творы алтайскіх мастакоў Рыгора Гуркіна і Мікалая Чавалкова, якія адносяцца да першай трэці XX стагоддзя. Гуркін, які вучыўся ў Івана Шышкіна, у сваіх пейзажах апявае прыроду Горнага Алтая, падкрэслівае яе эпічнасць і духоўную веліч.
Самабытны аўтар Мікалай Чавалкоў, у сваю чаргу, у палатне «Чаканне пераправы на Цялецкім возеры» раскрывае асаблівасці сібірскага стылю, пошукамі якога былі захоплены многія мастакі краю ў гэты час.
На выстаўцы прадстаўлены больш за 40 жывапісных работ і 50 твораў друкаванай графікі. Выстаўка дэманструе лепшыя ўзоры найбагацейшай калекцыі сібірскага мастацтва ХХ-XXI стагоддзяў, якая захоўваецца ў фондах Новасібірскага дзяржаўнага мастацкага музея, дазваляе прадставіць рэгіянальнае мастацтва як адзіную і ўнікальную з'яву, якая красамоўна вылучаецца ў культурнай прасторы.
Майстры, прадстаўленыя на выстаўцы, належаць да розных пакаленняў, гістарычных і культурных эпох, яны працавалі ў розных жанрах і стылістычных манерах. Аднак іх аб'ядноўвае адна вялікая тэма, якой яны прысвяцілі сваю творчасць, — тэма Сібіры. Для людзей, якім цікавы гэты рэгіён, дадзены праект стане сапраўдным адкрыццём.
Як фестываль «Арт-Мінск» уплывае на прафесійны лёс знакамітых і пачынаючых мастакоў Беларусі?
З 3 мая ў Палацы мастацтваў праходзіць адзін з галоўных у краіне фестываляў мастацтва. Мноства беларускіх аўтараў прадставілі свае лепшыя работы, а вы можаце не толькі ўбачыць іх, але і даведацца шмат новага пра мастацкі свет Беларусі.
Калісьці «Арт-Мінск» меў статут міжнароднага фестываля. Сёлета гэтая прыстаўка з назвы выстаўкі знікла. Мабыць, упершыню за апошнія гады выставачны праект абыходзіцца без прыкметных скандалаў. І нельга сказаць, што ад гэтага «Арт-Мінск» прайграе.
На фестывалі прадстаўлена больш за 450 твораў мастакоў Беларусі. У праекце узялі ўдзел 200 аўтараў. Больш за 90% твораў таксама даступны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by, дзе па QR-коду на этыкетцы можна прачытаць інфармацыю пра кожную работу і яе аўтара, а таксама паглядзець на ўвесь каталог твораў, каб выбраць і прагаласаваць за самы цікавы твор на выстаўцы.
Глядзець «Арт-Мінск» варта не дзеля галачкі. Сёлета арганізатары сапраўды зрабілі ўсё, каб паказаць характэрны зрэз сучаснага мастацтва і тэндэнцыі сённяшняй беларускай арт-сцэны.
На пошук жыццёвых і мастацкіх арыенціраў была кінутая вялікая каманда на чале з куратарам Аляксандрам Зінкевічам.
Кожная работа мае суправаджальную таблічку. Аўтар, назва твора, год стварэння, тэхніка. На некалькіх мовах. Часам уражвае, як дакладна перададзена тое, што пазначана ў назве работы. А часам немагчыма зразумець, што ж такога хацеў сказаць аўтар нам.
— Якая праблема для нас асабліва актуальная сёння? Прыцягненне моладзі да ўдзелу ў выстаўках, — падкрэсліла Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч. — Бо звычайна бывае: моладзь заканчвае ВНУ і разумее, што далей трэба зарабляць грошы. І гэты працэс зараблення сродкаў вельмі часта адводзіць мастакоў ад выставачнага працэсу. Таму што тут трэба шмат чаго ўкласці: грошы, час, намаганні… Купі матэрыялы, зрабі якасную работу, аформі яе, прывязі… Але тыя маладыя мастакі, якія праз гэта прайшлі, насамрэч пасля ўдзелу ў «Арт-Мінску» ці іншых нашых праектах толькі выйгралі: аб іх загаварылі, напісалі СМІ. Такім чынам, паступова выставачны працэс пачынае іх зацягваць. Ёсць маладыя людзі, якія выстаўляюцца з намі ўжо не першы раз. Удзельнічаюць у адным праекце, іншым, і тым самым набіраюць неабходную колькасць рэспубліканскіх выставак для ўступлення ў Саюз мастакоў.
Другая пазіцыя Саюза мастакоў па «Арт-Мінску» — дапамагчы лакальнаму мастацтву інтэгравацца ў рэспубліканскае. Тэндэнцыя паказваць сталічнай публіцы работы мастакоў з рэгіёнаў аб'яўлена вельмі дакладна: на гэта сапраўды ёсць запыт.
— Зноў жа пасля фестывалю многія нашы мастакі разумеюць: яны цікавыя ў сталіцы, іх мастацтва запатрабавана. Адметнасць мастацкага поля Беларусі якраз у засяроджанасці. Калі мастакі з іншых гарадоў прадстаўляюць сваю творчасць у Мінску, яны напаўняюцца ўпэўненасцю, энергіяй. Такога моцнага водгуку, як у Мінску, яны не атрымліваюць больш нідзе.
Абсалютна музейнай якасці работы прадставіла на выстаўцы Зоя Літвінава. Мастачцы ўжо 85 гадоў, яе карціны — у лепшых зборах не толькі Беларусі, але і Расіі, Італіі, ЗША, а таксама дзесятка краін.
Аўтару ужо не трэба штосьці даказваць публіцы, яна несуменна прыклад моцнага характару і неверагоднага таленту. На гэты раз на выстаўцы Зоя Літввінава прадставіла работы 2008–2014 гадоў. Хоць на арт-рынку можна сустрэць і пазнейшыя карціны Літвінавай.
Уражвае дыптых Усевалада Швайбы «Брама Хатыні». Наўрадці карціну такой сілы можна было бы вывесіць у гасцінай, але яе тэматычная каштоўнасць проста ўражвае. Мастак з дапамогай асабістых аналітычных здольнасцяў, стварыў сапраўдны шэдэўр. Гэта работа пра боль, суперажыванне і гісторыю.
Значна часцей на выстаўцы акрамя счытвання QR-кода наведвальнікі здымалі сэлфі. Фота на фоне карціны — абавязковы складнік мастацкага шпацыру. Без яго з «Арт-Мінска» сыходзіць рэдкі госць.
Самая запатрабаваная ў гэтым сэнсе работа — «Вароты горада» Маргарыты Маніс. Тут і сімвал Мінска, і прыгожы жывапіс і цікавая каларыстыка. Маргарыта Маніс заўсёды асацыявалася з жывым умом і ўменнем захапіць аўдуторыю бязмежнай фаназіяй. У дадзеным выпадку яна выкарыстоўвала ідэю цікавай падачы знаёмага многім аб’екта архітэктуры.
Пастаянныя наведвальнікі «Арт-Мінска» адразу ж адпраўляліся на пошукі творчасці Алесі Скарабагатай. Мышаня на яе нацюрморце – ужо класіка. Але, калі хочаце ката ці саву, таксама калі знойдзеце.
Цэны на новыя работы Скарабагатай не аб'яўлены, але пры жаданні іх купіць зыходзіце недзе з Br20-25 тыс. Да Алесі як па тэматыцы, так і па жывапіснай манеры ўсё бліжэй становіцца Алесь Багданаў. Фотарэалізм — мастацтва, якое патрабуе шмат часу і майстэрства.
Але тут пакупнікамі могуць стаць не толькі калекцыянеры, але і, напрыклад, модныя рэстаратары.
Сярод наведвальнікаў «Арт-Мінска» традыцыйна шмат моднай моладзі, якой падабаецца арыгінальная творчасць. Skolyshev ужо дэманстраваў сваіх чырвоных дзяўчат у Мінску ў 2020 годзе. Потым праехаў з імі па Кітаю і Францыі, і вось яны зноў на радзіме. За гэты час цэннік на работы падрос — карціны, выстаўленыя на «Арт-Мінску», можна купіць за 1500 беларускіх рублёў.
Не змяняе сваёй жывапіснай манеры і Фёдар Бажын: каляровыя лініі і ракурс зверху — гэта яго асабістая мастацкая фішка.
Вельмі цікавы і Іван Сямілетаў, за плячыма якога ўдзел у дзясятках выставачных праектаў. Яго работы ёсць сёння і ў Нацыянальным мастацкім, але «Арт-Мінск» дазваляе разгледзець мастака цікавым у колеравых рашэннях і жывапіснай манеры.
Аматары графікі вельмі цікавяцца работамі Фёдара Шурмелева. Яго трыпціх абыдзецца ў 3635 беларускіх рублёў. Калі хоацца трохі выйсці за межы сінтэзу — палатно/алей/акрыл — ёсць варыянты і з жалеза.
Уладзімір Гормаш выставіў дзве вельмі глыбокія работы. Такксама заклікаем прыгледзецца да маладой мастачкі з Мазыра — Анастасіі Чадзій. Ёй усяго 26, але яна некалькі гадоў запар штораз выдае на «Арт-Мінску» цікавыя творы ў разнастайных тэхніках. Яе цёплыя творы, звязаныя з тэматыкай традыцый сям’і, натхняюць і напаўняюць душу цеплынёй.
«Арт-Мінск» праводзіцца штогод з 2018 года і з'яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прадставіць актуальныя кірункі мастацкай арт-сцэны. Сёлета на фестываль паступіла больш за тысячу заявак ад аўтараў з Мінска, Гомеля, Брэста, Віцебска, Наваполацка і іншых гарадоў нашай краіны. Сёлета самі наведвальнікі і аўтары адзначалі вельмі важную тэндэнцыю фестываля: арганізатары не аддавалі ўвагу прозвішчам мастакоў, а углядаліся менавіта ў сэнсы іх мастацкіх работ.
«Арт-Мінск-2023». Чым уражвае галоўная выстаўка беларускіх мастакоў сёлета?
Бананавыя пончыкі — страва даволі каларыйная, аднак часам можна сябе імі папесціць. Бананы будзем выкарыстоўваць для гатавання цеста. Пончыкі атрымліваюцца хрумсткія з паўсалодкім смакам.
Пакрокавы рэцэцпт прапнуе блогер Святлана Карніцкая.
Падрыхтуйце ўсе неабходныя прадукты. Масла сметанковае можна дастаць загадзя.
Пачысціце бананы.
Сухія дрожджы растапіце ў цёплай вадзе.
Бананы нарэжце на кавалачкі, дадайце распалены сметанковы алей і цукар.
Узбіваем блэндэрам усё да аднастайнага стану (калі няма блэндэра: перктрыце вельмі добра відэльцам).
Злучаем дражджавую сумесь з бананавай, змешваем.
Затым паступова дадаём прасеяную муку, замешваем цеста. Яно будзе вельмі мяккім і ліпкім.
Накрываем міску з цестам талеркай (аўтар выкарыстоўвала рондаль, накрыла вечкам і ручніком) і пакідаем пры пакаёвай тэмпературы на гадзіну падымацца.
Пры ніжэйшай тэмпературы навакольнага асяроддзя растойка цеста можа заняць больш часу. Гатовае цеста вымешваем з мукой і разразаем так, каб атрымаліся квадрацікі. Рукамі раскочваем шарыкі, кладзем іх на муку.
Разаграваем алей на сярэднім агні, можна ў рондалі ці на патэльні. Абсмажваем прыкладна 4-6 хвілін, важна, каб яны падрумяніліся, звяртаем увагу, каб яны не прыгаралі.
Смажам пончыкі да румянай скарыначкі, кладзём іх на папяровыя ручнікі, каб тыя увабралі лішні тлушч.
Гатовыя пончыкі пасыпаем цукровай пудрай. Смачней за ўсё ёсці іх цёплымі, але тут ужо на ваш смак.
Смачна есці!
Гэтыя страшныя падзеі падаюцца ўжо нечым далёкім. Мы з кожным годам усё менш бачым ветэранаў на трыбунах на свяце 9 Мая. Гэтыя гісторыі сталі для многіх не больш, чым хрэстаматыйным сюжэтам. Мы сапраўды пачалі забываць, як гэта было страшна.
У тэатры імя М. Горкага адбылася прэм'ера спектакля «Горкі хлеб», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі шмат было знята фільмаў і пастаўлена спектакляў, але ўпершыню на сцэне гэта выглядае так пранізліва-шчыра. Падзеі спектакля паказаны вачыма відавочцаў — беларускіх жанчын, дзяцей і падлеткаў. Гэта не выдуманыя гісторыі, а сапраўдныя задакументаваныя падзеі.
Пастаноўка складаецца з 3 гісторый. У цэнтры першай — дзве юныя дзяўчынкі, сёстры Клара і Нінэль. Дзяўчынак адвезлі ў летні лагер і там іх заспела вайна, надоўга падзяліўшы з бацькамі. Што прыйшлося перажыць дзецям? Голад, холад, бадзяжніцтва, хваробы. Але ўсюды яны сустракалі разуменне і падтрымку мясцовых жыхароў.
Хочацца асаблівую ўвагу звярнуць на актрысу Вераніку Пляшкевіч, у выкананні яклй мы бачым Клару, з вуснаў якой ідзе асноўнае апавяданне. Актрыса вельмі пераканаўчая ў ролі дзяўчынкі, якая з бесклапотнага дзіцяці становіцца мудрым усёдаравальным чалавекам. У актрысы няма тэатральнага заломвання рук і ўсхліпаў, але яна ўнутрана засяроджаная, дакладная ў кожным жэсце і інтанацыі. Пляшкевіч арганічна існуе ў вобразе дзіця, якое рана пасталела, якому безумоўна суперажываеш.
Асабліва пранізлівая сцэна, дзе дзяўчынкі атрымліваюць доўгачаканае ліст ад маці, унутраны напал выклікае камяк у горле. Мы бачым непадробныя слёзы на вачах актрысы, якія безумоўна адгукаюцца кожнаму гледачу ў зале.
У пары з Віталінай Бідзюк актрысы змаглі дабіцца выразнасці кожнага жэсту і інтанацыі, а таксама мастацкай скончанасці.
Другая гісторыя — аб трох сёстрах, якія распавядаюць пра свайго бацьку. Вясёлым балакурым, выдатным спеваку, які вельмі любіў сваю сям'ю. Тым страшней расказаныя дачкамі гісторыі аб яго катаванні немцамі.
Ала (Ганна Маланкіна), Эма (Юлія Кадушкевіч) і Земфіра (Вера Грыцкевіч) выхопліваюць з памяці свае ўспаміны пра бацьку. Акцёрскаму трыа ўласцівая ўзгодненасць, адзінства выканальніцкай манеры і сцэнічная гармонія.
Самая пазітыўная навэла — фінальная, аб сельскім настаўніку, якога забралі на фронт, і ён у вершах пісаў лісты сям'і.
Для аб'яднання навэл у адзінае цэлае рэжысёр Сяргей Кавальчык увёў вобраз апавядальніка (Васіль Грэчухін). Спачатку мы бачым яго як журналіста з мікрафонам, які тлумачыць падзеі. Але ў фінальнай навэле ён становіцца паўнапраўным героем — тым самым настаўнікам з Лепеля. Грэчухін па-майстэрску пераўвасобіўся з іншага назіральніка ў героя навэлы.
Спектакль гучыць як напамін, самыя слабыя і непрыстасаваныя, зведаўшы знявагі і фізічныя пакуты, не страцілі ў сабе чалавека. Бо дзеці не азлобіліся і не патрабавалі помсты, яны засталіся высакародныя і спагадлівыя нават да свайго ворага.
Чысціню і бязгрэшнасць дзяўчынак і жанчын перадалі ў гарнітурах — усе яны паўсталі ў белых доўгіх кашулях, і часам у пластычных замалёўках паміж навэламі іх руху нагадваюць палёт буслоў. І гэта невыпадкова, бо менавіта буслы на Беларусі сімвалізуюць чысціню, мудрасць і адраджэнне.
Пранізлівы матэрыял спектакля патрабуе ад акцёраў ювелірнага аздаблення незвычайна тонкага акцёрскага малюнка. Зразумела, што гэта прэм'ерны паказ і не ўсё атрымалася так, як было задумана. Але заўважна добра праведзеная праца, якая дазволіць адтачыць спектакль.
Спектакль-стыль. У Горкаўскім тэатры прэзентавалі прэм’еру «Абдураны муж»
У многіх людзей кулеш асацыюецца з выездам на прыроду, вогнішчам, сяброўскімі вячоркамі на беразе ракі ці ў лесе. Прыгатаваць гэтую духмяную, сытную і наварыстую страву, якая ўяўляе сабой нешта сярэдняе паміж кашай і супам, можна і ў хатніх умовах. Сала зробіць кулеш максімальна апетытным.
Рэцэпт гэтай стравы не ўяўляе складанасці і не патрабуе адмысловых прадуктаў. Як прыгатаваць кулеш правільна і апетытна, расказала блогер, гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Сала парэзаць на дробныя кавалачкі і высмажыць яго да сухіх шкварак.
Мяса таксама парэзаць на кавалачкі сярэдняй велічыні, дастаць з казана сала, укінуць мяса і абсмажыць да румянай скарынкі.
Моркву і цыбулю парэзаць не вельмі дробна.
Злучыць у казане шкваркі, мяса і дадаць да іх моркву з цыбуляй.
Пшано прамыць некалькі разоў і дадаць да зажаркі.
Усе інгрэдыенты перамяшаць і заліць вадой, каб яна пакрывала пшано на 3-4 см.. Накрыць вечам, гатаваць на павольным агні 0,5 гадзіны.
Пасля зноў перамяшаць кашу, дадаць соль, спецыі і зеляніну. Гатаваць яшчэ 5-10 хвілін на агні без вечка.
Смасна есці.
Халодныя кіславатыя супы з буракоў, бурачнага бацвіння, шчаўя (халаднікі) – здаўна гонар беларускай кухні.
У даўнія часы іх рабілі на бурачным ці хлебным квасе. Часам — на адвары шчаўя, на злёгку падкіслай сыроватцы або пахце. Дадавалі перацёртыя або дробна накрышаныя агуркі (а вясной, калі іх яшчэ не было — агурочны пустацвет). А таксама зялёную цыбулю, кроп, часам радыску. Салілі і «забельвалі» нечым малочным, часцей за ўсё смятанай. У шляхецкіх дварах у гэты суп дадавалі пакрышаныя кавалкі лёду
Нямецкі лекар Ёган Петэр Франк, прафесар медыцыны ў Віленскім універсітэце, у 1805 годзе ехаў у Нясвіж кансультаваць князя Міхаіла Гераніма Радзівіла. У дарозе ён моцна прамок і марыў, што яго сустрэнуць талеркай гарачага супу. Уявіце сабе, як жа ён быў здзіўлены і засмучаны, калі яму для пачатку прапанавалі талерку чырвонага халадніку з кубікамі лёду!
Адам Міцкевіч Традыцыйны халаднік на бурачным квасе апеў яшчэ у паэме «Пан Тадэвуш». І ўжо ў самай вядомай кулінарнай кнізе на нашых землях, «Кухарцы літоўскай» (Вільня, 1854 г.), «халаднік літоўскі» упэўнена фігуруе як мясцовая страва. У ХХ стагоддзі халодны суп стаў знакавай, амаль сакральнай стравай для беларусаў.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў саражытным Тураве Алена Браніславаўна ведае самы смачны рэцэпт беларускага халадніку. Ім яна падзялілася з намі.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Бурак парэзаць на невялікія кавалачкі (цёрку не выкарыстоўваць, нам не патрэбна каша ) і дадаць да кефіру.
Зеляніну і агуркі дробна пакрышыць і так сама дадаць да кефіру.
Яйка можна парэзаць на кавалачкі альбо на дзве палавіны, у залежнасці ад таго, як вам будзе зручней.
Усё змяшаць. Калі ваш кефір тлусты, разбаўце яго халодным кіпенем да патрэбнага смаку. Крышку пасаліце. Калі кефір нк кіслы, можна дадаць лімонную кіслату.
Паставіць халаднік на некалькі гадзін у лядоўню. Падаваць суп лепш з гарачай бульбай.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/dlya-amatarau-pershyx-strau-top-7-supou-belaruskaj-nacyyanalnaj-kuxni/
One fine body…