09.06.2023
09.06.2023

Сапраўдны беларускі халаднік. Класічны рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Халодныя кіславатыя супы з буракоў, бурачнага бацвіння, шчаўя (халаднікі) – здаўна гонар беларускай кухні.

У даўнія часы іх рабілі на бурачным ці хлебным квасе. Часам — на адвары шчаўя, на злёгку падкіслай сыроватцы або пахце. Дадавалі перацёртыя або дробна накрышаныя агуркі (а вясной, калі іх яшчэ не было — агурочны пустацвет). А таксама зялёную цыбулю, кроп, часам радыску. Салілі і «забельвалі» нечым малочным, часцей за ўсё смятанай. У шляхецкіх дварах у гэты суп дадавалі пакрышаныя кавалкі лёду

Нямецкі лекар Ёган Петэр Франк, прафесар медыцыны ў Віленскім універсітэце, у 1805 годзе ехаў у Нясвіж кансультаваць князя Міхаіла Гераніма Радзівіла. У дарозе ён моцна прамок і марыў, што яго сустрэнуць талеркай гарачага супу. Уявіце сабе, як жа ён быў здзіўлены і засмучаны, калі яму для пачатку прапанавалі талерку чырвонага халадніку з кубікамі лёду!

Адам Міцкевіч Традыцыйны халаднік на бурачным квасе апеў яшчэ у паэме «Пан Тадэвуш». І ўжо ў самай вядомай кулінарнай кнізе на нашых землях, «Кухарцы літоўскай» (Вільня, 1854 г.), «халаднік літоўскі» упэўнена фігуруе як мясцовая страва. У ХХ стагоддзі халодны суп стаў знакавай, амаль сакральнай стравай для беларусаў.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў саражытным Тураве Алена Браніславаўна ведае самы смачны рэцэпт беларускага халадніку. Ім яна падзялілася з намі.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для халадніку

  • Кефір любой тлустасці
  • Бурак адварны або кансерваваны
  • Свежая зеляніна (кроп, цыбуля)
  • Свежыя агуркі
  • Радыска (па жаданню)
  • Адварное яйка
  • Соль
  • Вада і лімонная кіслата (па неабходнасці)

Спосаб прыгатавання

Бурак парэзаць на невялікія кавалачкі (цёрку не выкарыстоўваць, нам не патрэбна каша ) і дадаць да кефіру.

Зеляніну і агуркі дробна пакрышыць і так сама дадаць да кефіру.

Яйка можна парэзаць на кавалачкі альбо на дзве палавіны, у залежнасці ад таго, як вам будзе зручней.

Усё змяшаць. Калі ваш кефір тлусты, разбаўце яго халодным кіпенем да патрэбнага смаку. Крышку пасаліце. Калі кефір нк кіслы, можна дадаць лімонную кіслату.

Паставіць халаднік на некалькі гадзін у лядоўню. Падаваць суп лепш з гарачай бульбай.

Бедарускі халаднік

Смачна есці!

https://bel.24health.by/dlya-amatarau-pershyx-strau-top-7-supou-belaruskaj-nacyyanalnaj-kuxni/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.