У тую жнівеньскую раніцу было сонечна і дужа прыпарвала. Ягорка з Грышкам вырашылі паспытаць удачу ў лесе. Казалі, што грыбоў сёлета багата. Лес недалёка ад вёскі. Ходзяць яны, прыглядаюцца. Ягорка напаткаў прыгожага баравіка, а вось Грышку чамусьці трапляліся адныя лісічкі. Раптам з-пад яго ног пырхнула маленькая птушачка. Адляцелася недалёка і трывожна зацінькала.
Ад нечаканасці Мураш Грышка ажно прысеў. Як толькі хваляванні з абодвух бакоў сцішыліся, Мураш па-пластунску падпоўз да таго месца каб паглядзець што ж там было. Доўга поўзаў-шукаў і раптам напаткаў маленечкае гняздзечка. Яно мела выгляд шарыка, сплеценага з мяккіх сухіх травінак і валаскоў.
— Ты ж толькі не паруш яго! – казаў Ягорка.
— Я што, малы? – з крыўдаю той паглядзеў на хлопчыка. – Якое яно цікавае! У баку – маленькая дзірачка-уваход. Я пакладу яго на тое ж месца і засыплю яго тым жа сухім лісцем і сцяблінкамі бруснічніку. У гняздзечку пішчалі птушаняты. – Жывіце і радуйцеся! Вас тут ніхто не знойдзе! Мы адойдземся ад гэтай схованкі, а мама ваша вернецца і ўсё будзе ў парадку.
— А ты, Грышка, малайчына, што не браў гняздо ў рукі! – адобрыў учынак сябра. — Гэта далікатненькае гняздзечка пеначкі. Яна – асаблівая птушачка. Калі што запрыкмеціла падазронае, можа нават не вярнуцца да свайго гнязда. Я ўжо не кажу, калі ўбачыць гняздо ў чужых руках.
— Няўжо?
— Так! Інстынкт самазахавання.
— Значыць, я з ёю ўжо сустракаўся, - заматляў галавою Мураш. — Некалі раней трапіў на адну дзівосную палянку. Палянка наўздзіў была быццам усеяна чырвонымі ягадамі, як хто наўмысна тое зрабіў . Скрозь разносіўся духмяны пах, што ажно нос мой гнуўся ад такога смакоцця. Нахіліўся, каб пачаставацца духмянай ягадай. А тут адкуль вазьміся баравічок на тонкай і высокай ножцы перада мной з’явіўся. У незвычайным каптурыку. Увесь усеяны дробнай лістотай, сцяблінкамі ягад. Думаю зрэзаць яго ці не чапаць? Ажно нечакана пырхнула з-пад тае лістоты, што на шляпцы грыба, маленькая птушачка. Прыгледзеўся пільней: аказалася такая ж пеначка звіла сваё гняздзечка на грыбніцы. Грыб вырас і падняў яго.
— І ты так аставіў гняздо?
— Не! Я ўсё ж вярнуўся, зрэзаў грыб, а гняздо ў ягоднік апусціў, прыцерушыўшы лісцем так, што яго зусім відаць не было.
— Правільна! Няхай гадуюцца птушачкі. Іх трэба шанаваць.
— І я пра гэта кажу, вось толькі грыбы, дружа, таксама нельга таптаць, - казаў усміхаючыся Грышка, - бо ля самых ног Ягоркі ляжаў рыжы дыван жоўтых кнопачак, якія Мураш зразаў адну за другой цэлыя россыпы лісічак. Вось дык жаранка будзе!
— Хіба ты дадому збіраешся? – пытаўся хлопчык. – Я дык яшчэ пахаджу па сваіх месцах, найперш у нізовіну загляну, дзе некалі меліся быць ачышчальныя збудаванні. Там сярод маладых бярозак ды асінак заўсёды такой парою падасінавікі дружна растуць.
— Не, я не супраць! – адказваў Грышка. – Паходзім па тваіх месцах. Упэўнены, што нам павінна пашчасціць! Тым больш, што твая бабуля казала пра цябе як пра выдатнага грыбніка.
У нізовіне было ціха. Лясныя гукі і спевы ледзь даляталі сюды. Жнівеньскае сонца не заўсёды прабівалася праз густыя шаты. Стаяў духмяны пах прэлай ігліцы, лістоты і цвіцення грыбніцы.
— Глядзі, глядзі! Колькі вунь падасінавікаў! – ледзь не крычаў Мураш Грышка. Ён подбегам мчаўся да сямейкі чырвонагаловых маладых грыбоў, зразаў іх і, не кладучы ў кошык, поўз на каленьках да наступнай сямейкі. Зразаў і гэтых, спяшаўся да чарговых, пакідаючы ззаду новую кучку, быццам хтосьці яго мог апярэдзіць. А калі ўбачыў поўны пад самую дужку Ягоркаў кошык, пачаў збіраць свае нарэзаныя кучкі. Калі ўсе пазбіраў, здаецца, узрадаваны і засмучаны адначасова апусціўся на мох і абхапіў галаву ручкамі:
— Што ж нам цяпер рабіць? – спытаў у сябра.
— Ну ты, Грышка, і ўвішны! Гэта ж столькі падасінавікаў знайшоў! – казаў, быццам бы здзіўляўся таму, бо сёлета толькі лянівы не назбіраў грыбоў: іх у любым лясным кутку процьма. Толькі паспявай зразаць.
Здаецца, рука не паднімецца зразаць такіх прыгажуноў. Іншым разам і сам аўтар не аднойчы стараўся прадоўжыць шчаслівае адчуванне ўдачы. А падасінавік, як і баравік, ніколі адзін не расце. Дзе ж ты пакінеш каму яшчэ такіх прыгажуноў!
І цяпер, калі Гышку хваляць на твары яго з’яўлялася радасная ўсмешка. Маўляў, і тут я ўпраўны!
Раптам Мураш ставіць долу кошык з грыбамі, а сам мчыцца да крынічкі. Непадалёку, на ўзлессі бесперастанку бурліла крыніца. Мураш з дзяцінства яе ведаў, бо часта некалі летняю парою адпачываў тут.
— Каб ты ведаў, Ягорка, як я сасьмяг! Паспрабуй і ты. Якая тут чыстая і халодная вадзіца!
Ягорка памкнуўся да крынічкі, зняў з сука берасцяны карэц і чэрпаў крынічную ваду.
— Смаката! Ох, як прыемна стала пасля некалькіх глыткоў вады! Але ж многа яе не вып’еш, горла імгненна застудзіш.
Сцюдзёны асвяжаючы струмень разліўся па ўсім целе.
— Скажы, што свет адразу зрабіўся святлейшы? Гэта ў вас, людзей, гэтага нельга і таго з асцярожнацю… У нас, мурашоў, усё можна і колькі хочаш. А цяпер толькі каб яшчэ зоркалёт за намі прыляцеў, было б зусім цудоўна! Ці не так, Ягорка?
— Так! – уражаны красамоўствам сябра, Ягорка ўхвальна паківаў віхрастай галавой. Як-небудзь данясем свае грыбы.
— Няма сумненняў! Да вёскі блізка, - сказаў Мураш . – Яшчэ рывок – і мы дома.
— Зухам ты, бачу, расхадзіўся! Блізка відаць, ды далёка дыбаць.
— Вышэй нос, хлапчына!
Абое рассмяяліся.
Побач з хатай Ягоркавых дзядулі з бабуляю жыве старэнькая суседка. Але такая рухавая, што і ў хаціне паспявае прыбрацца і з садам-агародам управіцца. Усё, што родзіць сад, бабуля перапрацоўвае на варэнні, сушыць яблыкі ды грушы, варыць джэмы, пюрэ… Гарадскія ўнукі ўпраўныя да ўсяго вясковага.
І ўсё перапрацаванае яе стараннымі рукамі захоўвалася ў кладоўцы.
Надоечы на той водар, што разносіўся на ўсю вёску, завітаў самы малодшы брат Мураша Грышкі. Лявонка замаркоціўся па старэшым браце і вырашыў яго наведаць. Убачыў першы будынак і – туды. А тут за доўгую дарогу так прагаладаўся, што нават не здагадаўся, што тут яго не чакаюць. Пра тое, што гэты водарны пах можа быць з чужога падворка не здагадваўся. Хаця, нейкі сумніў заставаўся: з чатырох і ніводнай душы ў хаціне.
Нос ад пахаў ажно згінаўся. Круціў, круціў ён носам і сам сабе кажа:
— Тут, відаць, тое, што мне дужа знаёмае. Надта ўжо смачным пахне. І пайшоў разведваць дзе ямчэй пралезці ў хаціну.
Ён падпаў да дзвярэй сенцаў і раз-два патрапіў акурат у кладоўку, дзверы якой былі расчынены.
— Вось адкуль і даносіўся той прыцягальны водар, - адзначыў ён. Агледзеўся. У вочы кінулася: процьма напоўненых слоікаў, а вось адзін з іх быў адчынены. Лявонка нырнуў у яго і ад асалоды ажно завокхаў:
— Гэта ж маё самае любімае варэнне: вішнёвае! І палез глыбей у слоік.
Умінаў за абедзьве шчакі. Еў, еў, еў, а сам станавіўся ўсё таўсцейшым і брыдчэйшым. Ды так наперазаўся, што ледзь дыхаў.
Нарэшце сеў і пачаў разважаць як выбрацца з такім пузам напачатку са слоіка, а затым і з будынка.
Калі са слоіка з дзясятай спробы неяк выкуліўся, то як ні стараўся поўзаць ля тых жа дзвярэй сенцаў, толькі адна галава і пралазіла. Тады вырашыў праверыць шчыліны ў падлозе. Нарэшце знайшоў па сваёй, быццам, фігуры адтуліну. Адна спроба, другая, трэцяя… Пасядзеў крыху і - новая спроба.
Здаецца, і жывот паменшаў, што значыць гімнастыка: колькі было прысяданняў, паўзкоў па пластунску, удых-выдых. Зноў нібыта пад лыжачкай засмактала. Але на гэты раз стрымаў сябе Лявонка. І ўміг неяк налаўчыўся, вылез з тае хаціны.
Надвячоркам, калі Ягорка частаваў братоў мурашоў варэннем сваёй бабулі, Грышка смакаваў і дзякаваў. Лявонка ж сядзеў насупіўшыся і скоса пазіраў на стол. Думаў ці расказваць пра свае прыгоды з чужым варэннем.
Нарэшце ён рашыўся.
— Патрэбна аб усім расказаць суседцы! – заключыла бабуля.
І Мураш Грышка з Ягоркам, а следам і Лявонка з апушчанай галавой рушылі да суседкі.
Старая вельмі ўзрадавалася нечаканым гасцям. Яны такому пачатку нават спужаліся, падумалі, што зараз пачнецца такое… І на ўсялякі выпадак, каб змякчыць магчымую галавамыйку, паклалі на стол вялікі карабок шакаладных цукерак. І толькі ўжо потым хорам распавялі ёй, як Лявонка не вытрымаў і па паху забраўся ў кладоўку. І…з’еў амаль палову слоіка вішнёвага варэння.
Бабуля толькі рассмяялася: — Гэта я, дзеткі мае, думала на ноч пацукоў травіць.
— Як травіць? Дык Лявонка можа памерці?
— Не! Павінен выжыць!
Усе пераглянуліся. Ажно наструніліся. У хаце было чуваць як дзесьці зумкае, патрапіўшая ў палон муха.
— Ды вось, я не паспела варэнне ў сподачкі раскласці і атрутай прысыпаць. Слоік адчыніла і забылася, галава ўжо дурная, дзеткі, - старая працягвала смяяцца.
— Фу-у! А я ўжо спужаўся, што брата згублю! – нарэшце выдыхнуў Грышка. – Але яму ўсё ж трэба добрага наганяю даць, што на такое рашыўся. Гэта ж які сорам! Колькі раз табе паўтаралі: нельга шмат есьці, асабліва салодкага! Гэта вельмі шкодна! Толькі ў гэтай справе з табой ніхто не параўнаецца! Ты як што салодкае натрапіш, дык нос упрысядкі ходзіць! Лявонка, трэба сумленне мець!
Малы апусціў галаву, зусім замаркоціўся.
— Аёечкі! – дзівіўся Грышка. — Няўжо гэта наш лізун? Ах, як ён перажывае! Глядзіце, ледзь не плача! Гатовы ў бабулі нават прабачэнне прасіць!
Бабуля выйшла, папярэдзіўшы: “пачакайце хвілінку”. Вярнулася са слоікам вішнёвага варэння.
— Вось гэта табе, Лявонка! Еш на здароўе! Але больш ніколі без дазволу не чапай чужое, - з прыязнай усмешкай на твары працягнула слоік.
— Праб-б-бачце, к-калі ласка! Я думаў…
— Думка – кветка, слова – завязь, учынак – плод, - запомні на ўсё жыццё.
Лявока павесялеў.
Сябры праводзілі Лявонку за вёску. У мурашоў строга: толькі сонца на закат, - усе дадому імчацца. Сядзе сонца – мурашы ўсе хады-выхады зачыняюць – і спаць. А хто спазніўся, то хоць на вуліцы начуй. Тут табе ні варэнне, ні іншыя прысмакі не дапамогуць.
Дарэчы, слоік з варэннем вартаўнікі мурашніка забралі і аднеслі ў сутарэнне, што пад мурашнікам. Заўтра старэйшына будзе вырашаць за агульным сталом: калі ім частавацца дружная сямейства будзе.
Лявонка быў задаволены, што паспеў да апошняга званка. І што так ціха-мірна скончыўся дзень.
Пачынаўся звычайны жнівеньскі дзень. Грышку ўсю ноч сніліся дзівосныя сны. Вось і зараз, калі на дварэ ні хмурынкі, ясная і залатая раніца, і вось-вось выкаціцца з-за зубчастага лесу лагоднае сонейка, прыйшло да яго незабыўнае маленства. Шчаслівая пара! Уяўляюцца ласкавыя рукі маці, што ад відна да цямна былі побач, дужыя – бацькавы, што насілі ў вольныя ад працы часіны. І ўсё тое ўяўлялася нібы калыскай ці то пачаткам казкі з назваю жыццё.
— Час уставаць, дзеці! – ласкава будзіла матуля. І зараз той ласкавы голас Грышка часта ўспамінае.
Была пара, калі паўстаюць дзень за днём усё новыя і новыя, не падобныя адзін да другога: то ганяюць з дзядулем лясных браканьераў, то яны з бацькам сярод мурашоў-падлеткаў праходзяць навучанне спрыту і лоўкасці, каб здольныя былі абараніць свой мурашнік і безабаронных суродзічаў.
“Я ўступаю ў бой з любой несправядлівасцю, падманам, хцівасцю і непавагай да старэйшых і нямоглых, дзе б іх не сустрэў” – прамаўляў у сне Грышка.
І мудрыя парады мурашынай бабулі на ўсё жыццё засталіся: “Спажывай больш зялёнага, будзеш мець дужыя ногі і вынослівае сэрца, як у вялікага звера. Хату будуй на тым месцы, дзе гадзюка грэецца. Калі сасьмяг не пі абы якой вадкасці, а толькі той вадзіцы, дзе конь п’е. Конь благой вады ніколі не будзе піць”...
І раптам перад вачамі – учарашні выпадак з Лявонкам…
За вокнамі стала надыходзіць васень. Рыхтуюцца адлятаюць у вырай птушкі. Учора збіраліся ў цэлыя стаі буслы. Пачалі рыхтавацца шпакі і ластаўкі…
Агаляюцца палі. Камбайны абмалочваюць апошнія палеткі збажыны.
Здаецца, зусім нядаўна, то дождж паліваў з грымотамі, шквалістым ветрам і страшэннымі шаблямі-маланкамі, то вады раслінам на прысядзібных участках не хапала і трэба было штодня паліваць, то сонца няшчадна пякло навокал…
Хутка і наш Лявонка пойдзе ў школу. І мне яго прыйдзецца завесьці на першы званок. Упэўнены, што там ён многаму харошаму навучыцца. А пакуль…
Пакуль Мураш Грышка працуе ў лесе. Ён з сябрамі вырашылі вычысціць хаця б адну дзялянку пасля апошняга ветравалу, што ўчыніў жнівеньскі цыклон.
— Ці ж мы няздольныя папрацаваць на карысць і лесу, і сябе!
— Вядома, здольныя!
Сказана – зроблена! Усе да аднаго выйшлі на працу.
У мурашоў заўсёды ў пашане спагада і абавязковасць, сіла і дысціпліна. Але больш за ўсё дысцыпліна. Без яе цяжка выжыць у свеце, дзе цябе на кожным кроку падсцерагае небяспека.
Не будзем забываць і пра ўзаемавыручку, - ці не так, мой юны чычач!
І дзякуючы гэтым незаменным ва ўсе часы якасцям, Мурашы заўсёды выходзілі пераможцамі ў бітвах нават з больш дужэйшымі і шматлікімі варожымі войскамі.
— Мурашы – разумныя і справядлівыя, дужыя і смелыя! – дружна паўтаралі іх атрады, цягаючы абцярэбленыя буранам галінкі, сукі, а калі і цэлыя дрэвы.
— Прыродная стыхія – гэта супраць волі і магчымасцей чалавека. Горш за ўсё, калі сам чалавек шкодзіць лесу, - пачаў свой аповед Грышка. – Ён нагадаў сябрам пра той выпадак, калі яшчэ з дзядулем ганялі лясных браканьераў. “Калі не будзе лесу, дзе будзе месца жыць птаству, звяр’ю і шмат чаму іншаму? – казаў некалі дзед.
А я вось асабіста нават не ўяўляю, якое наваколле без лясных фарбаў і яго адценяў будзе ў нашай сінявокай Беларусі? – пытаўся ў сяброў Якуб.
— Шэрае, няйначай! – чуліся галасы.
— Жудасць!
— А як жа грыбы, ягады?
— Гэта катастрофа!
— Вось і я кажу, - працягваў Грышка, - мы абавязаны сачыць за чалавекам, яго разумнымі дзействамі ў лесе. Вы ж паглядзіце, як дрыжаць дрэвы, калі ён, чалавек, прыходзіць у лес з сякераю: яны трапечуцца ад страху быць ссечанымі жыўём.
Птушка знарок рызыкуе сваім жыццём, каб толькі адвесьці ад свайго гнязда. Нават звер пазбягае сустрэчы з чалавекам.
Абавязкова патрэбна пакрыўдзіць, напужаць, разбурыць, ссекчы, растаптаць…
Ці зразумеў, мой дарагі чытач, што самым небяспечным для леса з’яўляецца чалавек. Ён бярэ ў лесе ўсе, што лес можа даць, хаця яму столькі і не патрэбна, нічога не даючы ўзамен. Чалавек – адзіная істота, якая не мае разумнай мяжы. Ні ў чым.
Наш герой Мураш Грышка прайшоў добрую жыццёвую і выхаваўчую школу не толькі ад сваіх бацькоў, але і дзядулі з бабуляю, а таксама ў школе. Ды й у мурашніку, дзе не існуе прагматычнасці і матэрыяльных запатрабаванняў, старэйшыя – вопытыя і адказныя настаўнікі ніколі не заставаліся ў баку, калі якая мурашачка збівалася з дарогі, вучылі ўсім жыццёвым прамудрасцям.
Вібіраючы сабе сябра, ведай: сяброў многа не бывае. А вось калі сустрэнеш такога як Мураш Грышка, не задумвайся – працягні руку першым. Не пашкадуеш!
На гэтым я заканчваю сваю аповесць-казку пра праворнага Мураша Грышку і яго сябра Ягорку. Вось і мне, вашаму казачніку, давялося вывучаць на практыцы рэальнага жыцця ў лесе і на рэчцы, у вёсцы і на самых розных пляцоўках, дзе адбываліся незабыўныя казачныя сустрэчы. Вывучаць, каб давесьці да вас дзіўным і казачным словам пра жыццё гэтых разумных і забаўных істот.
Як Ягорка знайшоў сабе сябра сярод мурашоў. Частка 6 (казка) + аўдыё
«Выяўленчае мастацтва Мардовіі». Выстаўку з такой назвай адкрылі ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Тут прадстаўлена больш за 60 работ мастакоў у розных тэхніках: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладная творчасць. З іх дапамогай аўтары перадаюць самабытныя традыцыі і характар жыхароў гэтай рэспублікі.
Праект дэманструе асноўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва расійскага рэгіёну, падкрэсліваючы пераемнасць пакаленняў і захаванне традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей. Экспазіцыя раскрывае багацце і разнастайнасць нацыянальных вобразаў і матываў, якія цесна звязаны з гісторыяй і культурнымі традыцыямі эрзі і мокшы — дзвюх этнічных груп мардвы, якія маюць агульныя карані з фіна-вугорскімі народамі.
Мастацтва Мардовіі ахоплівае шырокі жанрава-відавы спектр і багаты стылістычны дыяпазон — ад рэалістычнага мастацтва да авангарду. Традыцыі нацыянальнага мастацтва праймаюць міфалогія і фальклор, што дазваляе творча пераасэнсоўваць іх у розных мастацкіх формах, якія ствараюць унікальны вобраз мардоўскага мастацтва. Мастакі выказалі любоў да роднай зямлі, творча пераасэнсавалі гісторыю і культуру свайго народа.
Падчас адкрыцця экспазіцыі старшыня Саюза мастакоў Мардовіі Людміла Нарбекава і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Наталля Шаранговіч адзначыла, што ў абодвух краін ёсць магчымасць абменьвацца не толькі выставачнымі праектамі, але і мастакамі, якія маглі б прыязджаць у Беларусь, а нашыя творцы адправіліся б у Мардовію. Пачаць супрацоўніцтва збіраюцца з пленэраў.
— У мастацтве Мардовіі ёсць нацыянальная самабытнасць. І вельмі важна, што ў тых творах, якія прадстаўлены на выстаўцы, яна яскрава бачная, — падкрэсліла Наталля Васільеўна на адкрыцці.
Мастакі Мардовіі, ад першых прафесійных майстроў С. Эр'зі і Ф. Сычкова да класікаў выяўленчага мастацтва Мардовіі В. Ілюхіна, А. Мухіна, Я. Наздрына, А. Радзівонава, В. Папкова, В. Бяднова, І. Сідзельнікава, Н. Макушкіна, М. Шаніна, Л. Шанінай-Трамбачоўскай працягваюць вызнаваць у мастацкай форме любоў да роднай зямлі, ідэі маральнасці і нацыянальнай духоўнасці, творча пераасэнсоўваюць гісторыю і культуру мардоўскага народа. Дзякуючы дзейнасці сучасных аўтараў выяўленчае мастацтва рэгіёна не губляе самабытнасці і ўяўляе сабой самастойную з'яву ў агульным кантэксце расійскай культуры.
Выстаўка будзе экспанавацца ў Мінску да 29 верасня.
Выстаўку жывапісу з элементамі філасофіі Усевалада Швайбы адкрылі ў Мінску
Фотавыстаўку «Ззяе Ташкент» урачыста адкрылі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў жніўні. Там прадстаўлены больш за 30 здымкаў вядомага ўзбекскага стрыт-арт фатографа Аляксея Тудакова.
Выстаўка знаёміць гледачоў са сталіцай Узбекістана — найбольшым па колькасці горадам Цэнтральнай Азіі. Маляўнічыя фотавобразы прадстаўляюць сучасны культурны цэнтр, адзін са старажытных гарадоў, перадаюць каларытную прыгажосць узбекскай культуры. Адкрыццё выстаўкі прымеркавана да Дня Незалежнасці Узбекістана, які адзначаць 1 верасня.
Аляксей Тудакоў прыляцеў на адкрыццё выстаўкі і расказаў, што правесці яе прапанаваў беларускі фатограф Аляксандр Шаўцоў. Ён стаў куратарам праекта і адабраў працы.
— На фатаграфіях намалявана жыццё Ташкента і людзей, якія яго засяляюць. Гэта не пастановачная, а жывая карціна, — адзначыў фатограф. — Я жыў у Мінску дастатковы час, каб паспець прапітацца яго духам, таму магу сказаць, што энергетыка Ташкента і Мінска вельмі падобная.
Убачыць фатаграфіі можна ў галерэі «Панарама» на 22-м паверсе бібліятэкі. Маляўнічыя здымкі перадаюць атмасферу самабытнасці горада. Як зазначыў Аляксей Тудакоў, яго фатаграфіі не пра архітэктуру, а пра людзей і толькі пасля пра горад.
— Калі ты знаёмішся з гэтай выстаўкай, то пачынаеш улюбляцца ў Ташкент, і гэта, безумоўна, заслуга аўтара. Стрыт-фатаграфія, якая зараз папулярная ў многіх краінах і заваёўвае ўсё больш прыхільнікаў, важная тым, што мы сапраўды бачым сапраўднае жыццё горада, — адзначыла на адкрыцці Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Фатограф паказвае нам архітэктуру, твары, колер і сонечнае святло. Вельмі складана ўявіць на фатаграфіях такую разнастайнасць колеру, але ў аўтара атрымалася вельмі далікатна перадаць яркія вобразы.
Выстаўка нясе не толькі эстэтычны складнік. Гэта значны крок на шляху супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана. Праект уяўляе сабой унікальную магчымасць пазнаёміцца з яркай, шматграннай культурай Ташкента праз аб'ектыў таленавітага фатографа. Вы ўбачыце, як старажытнасць і сучаснасць гарманічна пераплятаюцца ў нашай культурнай спадчыне, ствараючы непаўторнае аблічча сталіцы.
МАЗ прэзентаваў унікальную кнігу аб дзейнасці завода да свайго 80-годдзя
Карысны і пажыўны сняданак забяспечвае наш арганізм энергіяй так, каб яе хапіла не проста да наступнага прыёму ежы, а яшчэ і зарадзіла нас на ўвесь дзень. Добры сняданак дапаможа больш прадуктыўна працаваць на працягу дня і браць на сябе крыху больш нагрузкі, чым звычайна.
Паўнавартасны сняданак насыціць арганізм патрэбнымі рэчывамі, а галоўнае зможа зарадзіць нас энэргіяй і дапаможа прачнуцца.
Блогер Святлана Карніцкая прапануе 5 варыянтаў сняданкаў, якія зробяць ваш рацыён смачным, разнастайным і сытным.
Інгрэдыенты
Прыгатаванне
Кладзём дзве лыжкі чыа ў кубак, дадаем ёгурт, добра змешваем і ставім у халадзільнік на пару гадзін альбо на ноч.
Дадаем ягады адразу ці перад ужываннем. Атрымліваецца смачна і карысна.
Дарэчы, насенне чыа спрыяе павышэнню цягавітасці і энергетычнага балансу арганізма, паляпшэнню працы сардэчна-сасудзістай сістэмы дзякуючы амега-3 тлустым кіслотам, стабілізацыі ўзроўню цукру ў крыві за кошт высокага ўтрымання клятчаткі.
Інгрэдыенты (на дзве персоны)
Прыгатаванне
Цыбулю рэжам саломкай, абсмажваем у сланечнікавым алеі, затым дадаем перац парэзаны саломкай, таксама абсмажваем. Дадаем кавалачкамі памідор.
Затым зверху разбіваем яйкі і падсмажваем іх на сярэднім агні. У гэты час робім бутэрброд з тварожным сырам і памідорам.
Выкладваем прыгатаваную страву на талеркі, дадаем вяндліну, чырвоную фасолю і атрымліваем асалоду ад стравы.
Сняданак з яек забяспечвае арганізм неабходнай колькасцю бялку і амінакіслот на цэлы дзень. Пры гэтым страва яечня добра засвойваецца і насычае арганізм, а яшчэ, яйкі багатыя холінам — рэчывам, звязаным з функцыямі памяці і навучання.
Інгрэдыенты
Прыгатаванне
Варым аўсяную кашу на невялікім агні, пасля таго як закіпела малако ці вада, у залежнасці ад таго, на чым вы варыце кашу, дадаем цукар, соль, у канцы сметанковы алей.
Мыем ягады.
Просты і сытны сняданак гатовы.
Аўсяныя камякі складаюцца з мноства харчовых валокнаў, якія вельмі карысныя людзям, у якіх ёсць праблемы са страваваннем. Дадзены прадукт паляпшае перыстальтыку кішачніка, а таксама памяншае ўзровень халестэрыну ў крыві.
Для тых, хто мае праблемы з лішняй вагай, аўсянка з'яўляецца незаменным харчовым складнікам, бо зніжае апетыт, і не дае хутка ўсмоктвацца вугляводам у кішачніку. У ёй утрымліваецца вялікая колькасць мікраэлементаў жалеза, цынку, магнію, вітамінаў групы «P» і «B», якія станоўча ўплываюць на здароўе.
Інгрэдыенты
Прыгатаванне
Наразаем багет. Змазваем лустачкі тварожным сырам, наразаем кавалачкамі вяленыя таматы. Можна зверху дадаць сок лімона. Атрымліваецца смачна, сытна і хутка.
Вяленыя таматы карысна ўжываць для ўмацавання імунітэту. Клятчатка ў іх складзе паляпшае страваванне, змяншае ўзровень цукру і халестэрыну ў крыві. За кошт утрымання сератаніну — «гармону шчасця» — вяленыя таматы дапамагаюць справіцца з дрэнным настроем і дэпрэсіяй.
Тонкія бліны альбо традыцыйная страва беларускай кухні. Рэцэпт наліснікаў з тварагом
Інгрэдыенты
Прыгатаванне
Узбіць яйкі, цукар, соль.
У мікрахвалеўцы злёгку падагрэйце кефір (да першага «булька») і дадайце яго ў цеста.
Дробнымі порцыямі дадаем у цеста муку і ўмешваем венцам у адным кірунку. Цеста павінна ляніва спаўзаць. Прасейце соду. Хутка ўмяшайце яе ў цеста. Адразу ж пачнуць з'яўляцца бурбалкі. Больш цеста не змешвайце.
Дайце яму пастаяць 10-15 хвілін, і затым смажце аладкі на патэльні.
Дадаем ягады, садавіну, смятану, варэнне па смаку.
Атрымліваем асалоду і зараджаецца на дзень.
Такія аладкі надаюць сытасць чалавеку на ўвесь дзень, такі прадукт харчавання не аказвае негатыўнага ўздзеяння на арганізм пры ўмераным спажыванні.
Чытайце яшчэ нашы смачныя рэцэпты:
Неадназначныя пачуцці, вострае ўспрыняцце колераў, рамантычныя элементы. Менавіта гэтымі характарыстыкамі можна адзначыць выставачны праект «Краіна Оз», аўтарамі якога з’яўляюцца людзі з парушэннем псіхікі. Экспазіцыю праставілі 15 жніўня ў мастацкай галерэі «DK».
На гэтай выстаўцы вы ўбачыце работы дарослых людзей, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце. Іх асаблівасць дае ім магчымасць убачыць свет інакш. Складаныя кампазіцыйныя рашэнні, заблытаныя сюжэты ці спрошчаная выява — усё гэта вельмі самабытна і цікава для нашай паўсядзённай рэальнасці.
Малюнкі, прадстаўленыя у галерэі, раней выстаўляліся. Аднак на гэты раз экспазіцыя стала больш маштабнай — прэзентаваны работы сямі мастакоў. Гэта карціны такога напрамку як арт-брут, або «грубае мастацтва», «мастацтва аўтсайдэраў».
Аўтары не маюць акадэмічнай адукацыі, але ў іх малюнках ёсць навізна, вынаходлівасць, смеласць. Справа ў тым, што псіхічнахворыя людзі не задумваюцца над тым, ствараюць яны мастацтва ці не, яны проста адлюстроўваюць боль, эмоцыі, перажыванні. Аўтары жывуць у сваім ізаляваным свеце, быццам у кокане. Як ён уладкованы, здароваму чалавеку зразумець складана. Але можна даведацца праз карціны.
У работах сучасных мастакоў заўсёды ёсць філасофскі складнік, і калі глядач не можа самастойна ўглыбіцца ў сутнасць работы, ён паспрабуе здагадацца аб падтэксце, ведаючы агульны кірунак, у якім працуе майстар, ці ж прачытаць апісанне карціны ў каталогу.У арт-бруце такога складніка няма.
Гэты тэрмін абазначае абсалютна натыўную плынь творчай думкі стваральніка карціны, не абцяжаранае ні філасофіяй, ні наступнымі задачамі прадставіць твор публіцы ці ж прадаць яго. Мастакі арт-бруту, па сутнасці, «з нуля» вынаходзяць свае ўласныя прынцыпы мастацкага майстэрства, спосабы выражэння ідэй, тэхнікі малявання. Карціны ў гэтым стылі — мастацтва дзеля мастацтва, струмень свядомасці, выплюхнуты на паперу або палатно.
Мастацтва арт-брут звычайна складана зразумець — бо людзі, якія яго ствараюць, жывуць ва ўласных паняццях аб свеце, і, адпаведна, перадаюць свае пачуцці асабліва асабістым, строга індывідуальным стылем. Такія мастакі не абмежаваныя звыклымі нам стэрэатыпамі грамадскіх норм, паняццяў і прынцыпаў, іх творы ствараюцца спантанна, а тэхнікі малявання асабліва індывідуальныя.
Дадзеная выстаўка — выдатная магчымасць падтрымаць людзей, талент якіх, негледзячы на розныя жыццёвыя абставіны, стаў сапраўнай магчымасцю расказаць пра сваё светаўспрыманне і светабудову жыцця. На выстаўцы вы зможаце адчуць цеплыню і глыбокую павагу да людзей, якія з адкрытым сэрцам паказалі вам свае думкі.
Праваслаўныя вернікі 29 жніўня святкуюць Арэхавы Спас — апошні з трох жнівеньскіх Спасаў, названы таксама Хлебным. У 2024 годзе ён адзначаецца ў чацвер.
Арэхавы Спас — народная назва свята, што звязана са зборам ураджаю арэхаў у славян. Звычайна ён пачынаўся ў канцы лета, з-за гэтага апошні Спас жніўня сталі называць Арэхавым. У царкоўным календары ў гэты дзень называецца Спас Нерукатворны.
У аснове ўрачыстасці ляжыць паданне аб цудоўным вылячэнні цара Аўгара, кіраўніка блізкаўсходняга горада Эдэсы (цяпер — тэрыторыя сучаснай Турцыі). Уладальнік хварэў цяжкай формай свавольства. Ніводны прыдворны лекар не мог пазбавіць яго ад хваробы. Тады цар, дачуўшыся пра цуды Хрыста, накіраваў да Яго свайго пасланца.
Даведаўшыся пра мэту візіту, Ісус загадаў паднесці Яму збан з вадой і ўбрус — палатно, якім ён выцер твар. На палатне захавалася нерукатворнае аблічча Збавіцеля. Прыклаўшыся да святыні, Аўгар тут жа вылечыўся ад хваробы. У падзяку ён змясціў поплаткаў у нішы гарадскіх варот і загадаў прапаведаваць Евангелле ўсім жыхарам Эдэсы.
У далейшым адбіты абраз Хрыста на тканіне сталі называць Спасам Нерукатворным. Доўгі час святыня захоўвалася ў Эдэсе, потым яе перанеслі ў Канстанцінопаль. У 1204 годзе рэліквія бясследна знікла падчас разрабавання горада крыжакамі. Аднак сюжэт знайшоў шырокі распаўсюд у іканапісе.
Традыцыйна ў дзень святкавання ў храмах праходзяць богаслужэнні. Вернікі прыносяць з сабой арэхі, а таксама маладыя каласы пшаніцы, якія асвятляюць пасля службы. Адсюль яшчэ адна назва свята — Хлебны Спас.
Пасля наведвання царквы прынята збірацца за святочным сталом. На ім па звычаі прысутнічаюць арэхі, мёд, садавіна, настойкі з грэцкіх арэхаў і розныя прысмакі. Блізкім у свята дораць палатняныя вырабы ў памяць аб здабыцці Спаса Нерукатворнага.
У даўніну ў гэты дзень таксама выпякалі хлеб з новага ўраджаю і парыліся ў лазні венікамі з галінак арэшніку. Лічылася, што такая працэдура не толькі ўмацоўвае здароўе, але і абараняе ад сурокаў. А з дапамогай пладоў прадказвалі будучыню.
Так, калі трапіўся зялёны арэх — чакай значных навін. Гнілы або чарвівы арэх абяцаў хваробы, а саспелы — дастатак і дабрабыт.
Вялікую ўвагу на Арэхавы Спас надавалі і прыметам надвор'я. Напрыклад, дажджлівы дзень з навальніцамі быў прадвеснікам ранняй восені. А цёплае сонечнае надвор'е прадвяшчала хуткі наступ «бабінага лета».
Калі вам цікава даведацца, што можна і нельга рабіць падчас Арэхавага Спаса, то мы вас узрадуем. Забарон вельмі мала. Вы можаце:
У той жа час катэгарычна забараняецца:
На Арэхавы Спас традыцыйна пякуць хлеб з асвячонага збожжа, каб пачаставаць ім суседзяў і ўсіх, хто мае патрэбу. Маладыя дзяўчыны варожаць на суджанага.
Даўней на свята асвячалі новыя студні з вадой, абыходзілі крыніцы, здзяйсняючы рытуал «зачыненні цёплай пары года».
Ёсць і такія прыкметы:
Праваслаўныя адзначаюць Мядовы Спас. Што нельга, а што можна рабіць у дзень свята?
Беларусь — краіна не толькі ўнікальнай прыгожай прыроды, але і цікавай, нават незабыўнай архітэктуры. У жніўні ў мастацкай галерэі «Арт-фабрыка» адкрылі знакавы выставачны фотапраект «Нам засталася спадчына», у аснове якога прадстаўлена серыя работ з праекта «Спячая спадчына» фатографаў Ганны Найдзёнавай і Арыны Ворсінай.
На працягу некалькіх гадоў дзяўчаты падарожнічалі па невядомых кутках Беларусі, дзе захаваліся старыя сядзібы, палацы і храмы, каб паказаць прыгажосць архітэктуры, гісторыю нашай цікавай Беларусі.
Дарэчы, выстаўка інтэрактыўная. Каля кожнай фатаграфіі ёсць QR-код, дзякуючы якому можна ўбачыць падборку фатаграфій з таго ці іншага месца.
Аўтары праекта наведалі 26 населеных пунктаў. Сярод іх аб'ектаў, напрыклад, Траецкая царква ў вёсцы Беразавец, сядзіба Раецкіх у Райцы, палац Святаполк-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок, сядзіба Бохвіцай у Паўлінава і іншыя.
На фотаздымках адлюстраваны не толькі месцы, але і старажытныя абрады беларусаў. Напрыклад, Юр’еўскі карагод, які з размахам праходзіць толькі ў адной вёсцы на беларускім Палессі. Убачыць старадаўнюю традыцыю яе жыхароў кожны год прыязджаюць госці з усёй краіны і замежжа.
У снежні 2019 года «Юр'еўскі карагод» увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Рашэнне надаць элементу ад Беларусі статус каштоўнасці сусветнага значэння, якая мае патрэбу ў асаблівай ахове, зацвердзілі на 14-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Багаце (Калумбія).
І ў вёсцы Пагост, вядома, працягваюць захоўваць абрад, перадаючы яго новым пакаленням і паказваючы свету.
Веснавое свята – Юр'еў дзень – з даўніх часоў адзначаюць многія славянскія народы. Яно звязана з першым пасля зімы выганам жывёлы на пашу, абходам азімых пасеваў і першай свежаўзаранай баразной, пажаданнямі багатага прыплоду і ўраджаю на ўвесь наступны год. У кожнага народа ёсць і агульнапрынятыя традыцыі, распаўсюджаныя на вялікіх тэрыторыях, і рэдкія незвычайныя рытуалы з мясцовым каларытам. Такім, напрыклад, стаў і палескі «Юраўскі карагод».
Калісьці абрад праводзіўся ў розных вёсках недалёка ад Турава – аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі. Але ў нашы дні яго выконваюць толькі ў вёсцы Пагост (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць). Яна размешчана ў маляўнічых месцах Палескай нізіны, дзе рака Сцвіга ўпадае ў Прыпяць.
Цікава, што ў 2020-м Пагост адзначыў 500-годдзе. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах датуецца 1520 годам, калі гаспадар тутэйшых зямель князь Канстанцін Астрожскі перадаў вёску Тураўскаму Свята-Успенскаму сабору. Урэшце, гэта значыць, што паселішча заснавана яшчэ раней.
Да нашых дзён мясцовыя жыхары захавалі не адзін дзясятак старадаўніх народных абрадаў, якія нязменна збіраюць усю акругу – Каляды і Шчадрэц, «Стрэчанне», «Саракі» і «Гуканне вясны», «Купалле», святы сямейнага календара («радзіны», «хрысціны», «сватанне», «вяселле»).
На фотаздымках аўтараў таксама можна ўбачць знакамітую сядзібу Раецкіх ў Райца. Яна пачала фарміравацца больш за два стагоддзі таму. Яе ядром служыць драўляны сядзібны дом, датаваны XIX стагоддзем (яго прынята разглядаць як яркі ўзор класіцызму). Да нашых дзён таксама дайшлі рэшткі пейзажнага парка, гаспадарчая пабудова і гербавы слуп, высечаны з каменя, які раней вянчала фігура Маці Божай.
Можна на фотаздымках прасачыць за элементамі беларускай народнай гульні «Явар», падчас якой два чалавекі бяруцца за рукі, падымаюць іх над галавой, утвараючы «мост». Астатнія ўдзельнікі ўтвараюць карагод, прабягаючы пад гэтым мастом і спяваючы песню. Калі песня заканчваецца, тыя, што рабілі «мост», ловяць бягучых з карагода, а тыя імкнуцца выслізнуць. Злоўленыя таксама становяцца «мостам» і становяцца побач. Перамагае той, каму ўдаецца найдаўжэй уцячы з пекла.
Яшчэ адной адметнасцю беларускай архітэктуры на прадстаўленых фотаздымках з’яўляецца касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Смальяны. Ён быў пабудаваны ў класічнай архітэктурнай манеры віленскага барока, уласцівай таму часу.
Да нашых часоў славутасць у Смальянах дайшла ў выглядзе руін. Па іх немагчыма вызначыць багацце ўнутранага ўбрання, прыкметная толькі класічная планіроўка. Касцёл быў часткай манастырскага комплекса. Рэшткі манастырскага корпуса захаваліся непадалёк, аднак яны зведалі шэраг істотных змен.
А яшчэ да нас дайшлі легенды аб касцёле. Самая вядомая: з яго пачынаўся доўгі і шырокі падземны тунэль, які вядзе аж да Оршы. Ёсць гісторыі пра зданяў. Але самы галоўны дух, які жыве ў разбураных сценах — дух СССР: у савецкі час у манастырскім комплексе размясцілі калгас «Новае жыццё». Зразумелая справа, касцёлу ў Смальянах такое жыццё не падыходзіла, і стан разбурэння працягнуўся.
Прадсаўленая экспазіцыя з’яўляецца добрай магчымасцю даведацца больш пра культуру, традыцыі і архіэктуру Беларусі. Унікальная спадчына, якая засталася нам ад продкаў, літаральна новым жыццём адлюстравана на фотаздымках. Невялікія гісторыі пра культурныя аб’екты і абрады нашай краіны — толькі маленькая частка таго, з чым вы можаце пазнаёміцца падчас працэсу праглляду выстаўкі.
Экспазіцыя будзе працаваць да 10 верасня, таму ў вас яшчэ ёсць магчымасць патрапіць у прыгожую галерэю каля Краснага касцёла і тут адкрыць для сябе гістарычную і ўнікальную Беларусь з яе гісторыяй і адметнасцямі културных кодаў.
Рамантычнае Купалле. Як у Беларусі сустракаюць таямнічую ноч?
У 2024 годзе Мінскі аўтамабільны завод адзначае круглую дату: яму спаўняецца 80 год. Прадпрыемства працягвае бесперапынна нарошчваць аб'ёмы вытворчасці, пашыраць геаграфію паставак, а таксама атрымліваць вялізную колькасць узнагарод і прэмій.
З нагоды гэтай знамянальнай даты сумесна з УП "БЕЛТА" выпушчана юбілейная кніга-фотаальбом, якая прасочвае вялікі гістарычны шлях МАЗа.
У дадзеным фотаальбоме прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы, фатаграфіі, апавяданні сучаснікаў аб тым, як стваралася аўтапрадпрыемства, і як яно з часам стала перадавым і вядучым вытворцам аўтамабіляў не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы.
— Выпускаць кнігі да юбілейных дат МАЗа — даўняя традыцыя, — падкрэсліў на прэзентацыі генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Валерый Іванковіч. — Мы кожнае пяцігоддзе выпускаем кнігу, якая адлюстроўвае зрэз работнікаў завода, тэхнічных змяненняў і наменклатуры тэхнікі, якая выпускалася. Гэта ўсё гісторыя завода. Калі гартаеш кнігі «МАЗ-50», «МАЗ-70», «МАЗ-75» — бачыш людзей, якія прайшлі праз гады, дынастыі і пакаленні. У гэтай кнізе мы хацелі адлюстраваць тыя моманты, якія характарызуюць сённяшняе жыццё МАЗа, паказаць калектыў, які працуе на карысць завода, на карысць краіны, адлюстраваць новаўвядзенні, якія ўведзены на прадпрыемстве, прадставіць навінкі, зробленыя за апошні час…
Аўтары юбілейнага выдання сфакусіравалі асаблівую ўвагу на самых знакавых і важных падзеях, якія адбыліся за апошнія пяць гадоў.
Слова ў кнізе прадстаўлена тым, хто прыдумляе новыя ідэі, вызначае прыярытэты, умацоўвае лідэрскія пазіцыі і забяспечвае высокі попыт прадукцыі аўтазаводцаў на рынках сваёй краіны і замежжа.
Яркія фотаздымкі, якія ўвайшлі ў альбом, адлюстравалі ўзоры тэхнікі пад брэндам «МАЗ» - ад папулярных седлавых цягачоў да цягавітых спорткараў і камфортных электробусаў. Тыраж выдання, прымеркаванага да 80-годдзя Мінскага аўтамабільнага завода, — 2013 экзэмпляраў.
На прадпрыемстве лічаць, што прадстаўленыя юбілейныя выданні дапамагаюць назапашваць і перадаваць веды наступным пакаленням і расказваюць, як працаваў завод і будавалася суверэнная Беларусь.
Марозіва таяла ў вафельным кубачку, але Адэля не спяшалася яго есці. Авечка дакорліва глядзела на мяне.
– Пані Наталля! Не раз ужо казала і яшчэ паўтару: вы вельмі чэрствая асоба!
Упікаць мяне Адэля можа бясконца. Я прывыкла. Але што сёння пайшло не так? Дзень жа пачынаўся цудоўна! Мы з Адэляй бавілі час на палянцы ля возера. Выправіцца некуды далей у пошуках новых уражанняў не выпадала. Заўтра мне зноў за кампутар, да сваіх казак, а Адэльцы на яе лужок – пасвіцца.
З самай раніцы ўсё ішло ціхамірна. Малачком ад загару нашмараваліся (я – з галавы да ног, Адэля – толькі нос). А пасля закуліліся на квяцістую покрыўку. Паляжалі. Накупаліся. Абсохлі. Калі стала зусім горача, авечка прапанавала збегаць за марозівам. (“Я ж бегаю хутчэй за вас, спадарыня Наталля!”) І пабегла. У цудоўным настроі. А вярнулася насупленая, як навальнічная хмара.
– Маглі папярэдзіць, што блакітнае марозіва рабілі не ў мой гонар! Я не пакутавала б зараз ад стрэсу!
Ой! Авечка трымала ў капытках блакітны ласунак! Якраз таго ж адцення, як колер яе воўначкі.
– Ого! Ніколі не спрабавала блакітнае марозіва! – здзівілася я і забрала ў авечкі нераспакаваную порцыю. – Нічога дзіўнага! Марозіва называецца “Валошкі”! Таму яно блакітнае.
– А я лічу, што яго варта было назваць “Адэлька”. Дык не! Кветачку нейкую прыплялі!
– Па першае: не я гэтае марозіва рабіла. А па-другое: кветачка не нейкая. Валошка – сімвал нашай краіны.
Адэля на імгненне аслупянела:
– Які такі сімвал? Вы нядаўна запэўнівалі, што сімвал – зубр! Я вам паверыла! Нават інтэрв’ю ў яго брала!
– Адэля! Яшчэ тады я цябе папярэдзіла, што ў нашай краіны ёсць і іншыя сімвалы.
– Праўда? І валошка?
– Чыстая праўда! Валошка, ці васілёк лугавы – таксама сімвал.
Авечка сапла незадаволена.
– Чакайце! Зубрыныя гісторыі мяне і праўда ўразіла. Але ж гэта – проста кветка. Ды яна сотнямі, ТЫСЯЧАМІ расце на любой палянцы. За што ёй такая пашана?
– Можа, за прыгажосць? – запыталася я з усмешкай.
– Прыгажосць – паняцце адноснае! – адрэзала Адэля. – А чым яшчэ яна праславілася? Мінулы раз вы пераконвалі, што сімвалы ўслаўляюць усякімі спосабамі: і вершы, і песні…
– Так і ёсць, Адэлю. Чакай, зараз я табе раскажу.
– Не, – гаротна ўздыхнула авечачка, – гэта вы чакайце. Трэба хаця б пакаштаваць марозіва, бо яно вось-вось растае.
Пасля ласунку Адэльчын настрой крышку палепшыў.
– Каб не маё выхаванне, нават капыткі аблізала б! – прызналася Адэля. – Ну, пачынайце сваю лекцыю!
– Давай сходзім на жытнёвае поле! Тут блізенька, – прапанавала я.
– І што мы там не бачылі? – неахвотна засабіралася Адэля. – Можа, валошкі дадуць інтэрв’ю? – падпусціла шпільку мая прыяцелька. Не слухаючы яе незадаволенага бурчання, я пашыбавала да знаёмай мясціны.
З невысокага пагурка нам адкрылася цэлае жытнёвае мора! Сярод яго хваляў сінія васількі прыветна нахілялі свае галоўкі пад павевамі лёгкага ветрыку. Асабліва многа кветак было на ўскрайку поля.
– Калі паглядзець на поле з вялікай вышыні, яно будзе нагадваць залатое вока з сінімі вейкамі, – выказала здагадку я. – Патрымай, калі ласка, – і працягнула авечцы сваю порцыю марозіва. Заўсёды даю яму трошкі падтаяць, бо не люблю, як зубы “заходзяцца” ад холаду. Дастала з пляжнай торбы мабільнік, каб пафатаграфаваць.
Я здымала поле, неба, кветкі, кузурак на кветках. На некалькі хвілін нават пра Адэлю забылася. На здзіўленне, яна мяне не торгала і не патрабавала ўвагі. Фотасесія для валошак скончылася, і я ўспомніла пра сваё марозіва.
– Усё, Адэлька, давай марозіва, – працягнула я руку. – Пасля цябе пафоткаю ў валошках. Будуць файныя здымкі!
– Якое марозіва? – вылупіла вочы авечка. – Здзекуецеся? Я даўно яго з’ела!
– Але гэта была мая порцыя! – абурылася я.
– І што з таго? Па-першае, не вы за ім у краму бегалі. А па-другое, яно раставала на вачах. Трэба было ратаваць сітуацыю, – заявіла Адэля і аблізнулася.
Сонца добра-такі прыпякала. Я з задавальненнем з’ела б сваю падталую порцыю блакітнага ласунка. Але Адэля мяне апярэдзіла! І ніякіх згрызот сумлення!
– Адэля! Ты бываеш проста невыноснай! – раздражнёна заявіла я.
– А вы занадта крыўдлівая! – адрэзала авечка. – Ну, засталіся адзін раз без салодкага! Што з таго? Лепш раскажыце, чым так праславіліся валошкі, што сталі сімвалам?
Але мне не хацелася нічога расказваць. Адэліны паводзіны мяне абурылі. А гарачыня і сітуацыя не натхнялі на лекцыі. Я моўчкі развярнулася і пабрыла да аўтобуснага прыпынку. Усерджаная Адэля тэпала следам.
Дабраўшыся да горада, кожная з нас падалася ў свой бок. Замест прабачэння на развітанне авечка прасіпела, што і знацца не хоча з такой упарцінай як я.
– Ну і маўчыце сабе! Задавака! Без вас разбяруся, чаму васількі знакамітымі сталі! І фотасесію зладжу куды лепшую!
Адэля некалькі дзён не завітвала, але зрэдзку тэлефанавала. Я адчувала, што авечку ажно падмывае падзяліцца нейкімі навінамі, але не паказвала ніякай зацікаўленасці і старалася хутка скончыць размову. Расчараванная Адэля адвітвалася.
Не ведаю як хто, але я не магу бясконца сердаваць. Крыўда на авечачку растала, як тое марозіва, з якога яна пачалася. Адэля гэта адразу адчула.
– Спадарыня Наталля! – заявіла яна, унюхаўшы адлігу ў маім голасе, – апранайце сінюю сукенку і чакайце мяне! Зараз мы некуды пойдзем!
Адэля заявілася праз некалькі хвілін. Ды не адна, а з Малімонкай подручкі. У абедзьвух на галовах красавалі прыгожыя валошкавыя вяночкі. Трэці вянок Малімонка ўрачыста ўздзела на мяне. Адэля кінула прыдзірлівы позірк:
– Сукенка магла быць і сінейшая! Вы чулі калі-небудзь пра каралеўскі сіні? Шыкоўны колер! Самы модны ў гэтым сезоне! Але вы ніколі за модай не паспяваеце, пані Наталля.
Гэту шпільку я прапусціла міма вушэй.
Утрох мы падаліся на шпацыр. Адэля з Малімонкай упэўнена кіраваліся ў цэнтр горада.
– Куды мы ідзём? – я ўрэшце звярнула ўвагу на асаблівую ўрачыстасць авечкі і козачкі.
– У музей, – паспела праблеяць Малімонка, перш чым Адэлю нібыта прарвала!!!
– Ой, спадарыня Наталля! У музеі столькі цікавага! Такія карціны! Такія экспанаты!!!
Пад несупыннае лапатанне маіх прыяцелек мы пераступілі парог мастацкага музея. Выявілася, што квіткі ўжо купленыя. І пра экскурсію дамоўлена загадзя. Нас чакала маладая дзяўчына з прыветнай усмешкай.
– Думаеце, гэта звычайная экскурсія? – ажно падскоквала ад узрушэння Малімонка. – Не, пані Наталля! Гэта сапраўдны квэст! Мы разам прыдумалі адмыслова для вас!
– Дзіўна! – я недаверліва глядзела на авечку. – Наколькі я памятаю, раней Адэля ніколі не цікавілася музеямі.
– Раней не цікавілася, – згадзілася мая прыяцелька. – Затое цяпер мы з Малімонкай ведаем кожную музейную залю як свае капыткі!
– Ну, гэта вельмі смелае сцверджанне, – далучылася да нашай размовы экскурсавод. – Каб вывучыць усю экспазіцыю, патрэбны не адзін месяц. Але я гатова засведчыць: вашы прыяцелькі нават з завязанымі вачыма могуць адшукаць кожную карціну, на якой ёсць выява васількоў.
Дык вось у чым справа! Адэля трымала сваё абяцанне разабрацца з валошкавай папулярнасцю. Экскурсавод падала мне музейную мапу. На ёй жоўтыя стрэлачкі, зялёныя крыжыкі і сінія зорачкі.
– Ваша задача – знайсці ўсе карціны з валошкамі і сабраць іх цэлы букет! – заявіла Адэля.
– Букет карцін? – разгубілася я.
– Не карцін! Кветак! Трэба заплюшчыць вочы і крутануцца вакол сябе тры разы! – камандавала Адэля. – Без гэтага магічнага дзеяння квэст не пачнецца!
Я так і зрабіла. Крутанулася. Адплюшчыла вочы. І зразумела, што прасіць нейкіх тлумачэнняў у прыяцелек позна. Адэля з Малімонкай подбегам кіраваліся ў суседнюю залю. Затое прастора вакол напаўнялася дзіцячым гоманам. На квэст завітала цэлая група студыі юных мастацтвазнаўцаў. І амаль усе апранутыя ў сіняе і блакітнае. Дзяўчына-экскурсавод хуценька раздала ім мапы і паабяцала ўдзельнікам квэсту незабыўныя ўражанні. Я паспяшалася далучыцца да дзяцей. Яны так хутка з’арыентаваліся ў мапе і заданнях, што я ледзьве паспявала за імі. Ля кожнай карціны, на якой заўважалі выяву валошак, мы спыняліся. Адэля з Малімонкай, выскоквалі з якойсьці схованкі, уручалі кветку валошкі самаму пільнаму, а экскурсавод расказвала пра мастака і яго твор. А пасля мы рушылі далей.
Я сапраўды атрымала незабыўныя ўражанні! Найперш ад дзяцей, што паводзіліся ў музейных залях як рыба ў вадзе. Не дзіва, што мне ўдалося зарабіць толькі тры кветачкі. А пасля мы ладзілі фотасесію.
– Апрануць усіх ў валошкавыя колеры было маёй ідэяй, спадарыня Наталля, – ганарліва заявіла авечка.
– Затое я прыдумала дарыць самым пільным удзельнікам васілёк, – захвалявалася Малімонка.
– Вы абедзьве малайчынкі, – пахваліла іх экскурсавод. – Прыдумалі вельмі цікавы і пазнавальны квэст. Цяпер мы распрацуем і іншыя маршруты.
Мы адвіталіся і выйшлі на вуліцу. Адэля з Малімонкай ажно падскоквалі, радуючыся ўдаламу эксперыменту.
– А вы здагадаліся, чаму стрэлачкі былі жоўтыя, крыжыкі зялёныя, а зорачкі сінія?
– Ну, сінія зорачкі – гэта самі валошкі? Так?
Прыяцелькі дружна заківалі галовамі.
– А зялёныя крыжыкі – гэта сцяблінкі кветак, а жоўтыя стрэлачкі – жытнёвае поле! – выпаліла авечачка.
– Малайчынкі! – яшчэ раз пахваліла я Адэлю з Малімонкай.
– Гэта яшчэ што! Пакуль вы сядзелі дома, надзьмуўшыся як мыш на крупы, мы з Малімонкай вывучылі верш пра самы знакаміты ў нашай краіне васілёк.
– Гэта які ж? – з усмешкай запыталася я, хаця ўжо здагадалася, што пачую ў адказ.
– “І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька”.
Верш Максіма Багдановіча “Слуцкія такчыхі”! – наперабой загаманілі мае прыяцелькі. – Мы нават патрапілі ў краязнаўчы музей на выставу слуцкіх паясоў! І даведаліся іх гісторыю. І што яны таксама наш сімвал!!!
– Ой, пані Наталля! – раптам забедавала козачка. – А вы на выставу не патрапіце, яна скончылася…
– Нічога, Малімонка, я ўжо некалькі разоў бачыла слуцкія паясы, – супакоіла я яе. – Да таго ж мы можам паехаць у Слуцк на экскурсію ў бліжэйшыя дні. Пабачым мясціны, дзе яны ствараліся.
Адэля з Малімонкай ахвотна згадзіліся. І працягвалі балбатаць пра сваю вынаходлівасць пры стварэнні музейнага квэсту.
– Чакайце, а куды ж мы цяпер ідзем? – удалося мне ўплішчыць слоўца.
– А вы не здагадваецеся? – хітра прыплюшчыла вока Адэля. – Тады лічыце, што квэст працягваецца!
Квэст працягваўся ажно да помніка Максіму Багдановічу ў скверы ля Опернага тэатра.
– Пані Наталля! Давайце пафоткаемся з Максімам Багдановічам, – прапанавала Малімонка. – Ой, гляньце! Ён трымае ў руках букет з васількоў!
– Так! Бо васілёк узгадваецца ў вершах паэта найчасцей. Дарэчы, зборнік вершаў, які выйшаў у апошнія дні яго жыцця, называецца “Вянок”.
– О! Гэта знак! – узрушылася Адэля. – Мы павінны пакінуць свае валошкавыя вяночкі паэту.
Так і зрабілі. А пасля наведаліся ў музей Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесці. Канечне, і там не абыйшлося без фотасесіі.
Нагадаю, што ніводзін дзень у кампаніі з Адэлькай не абыходзіцца без прыгод і здарэнняў. І ніколі не ведаеш, што гэта будзе!
Надвор’е стаяла гарачае. Хацелася піць. Падышоўшы да банкамата, я дастала з торбы банкаўскую картку. Трэба было зняць трошкі грошай. І толькі пачала ўстаўляць картку ў шчыліну, як да мяне кінулася авечка.
– Гляньце! Зноў ён! – утрапёна крычала яна, спрабуючы выхапіць картку, а насамрэч так падпіхнула яе, што банкамат – глыць! – і праглынуў маю картку з усім багаццем.
Што рабіць? Давялося званіць ў банк, тлумачыць прычыну і прасіць, каб найхутчэй прыслалі спецыялістаў, якія змогуць выбавіць картку з банкамата. На шчасце, у мяне быў вольны час. Мы прыселі ў засені дрэў.
– Адэлю! Што ты на гэтую картку каршуном кінулася? – раздражнёна запыталася я.
– Спадарыня Наталля, не сварыцеся на Адэльку, – адразу пачала заступацца за яе Малімонка.
– Я не сваруся, але сітуацыя прыкрая, – адказала я.
– А што вы на мяне сярдуеце? – узрушылася Адэля. – Не я вашу картку зажавала, а банкамат! Мо, ён зламаны! А я проста ўбачыла там валошку, хацела вам паказаць!
– Дзе ты ўбачыла валошку? – здзівілася я.
– Так я і ведала! Малімонка, ты глянь на гэтую асобу! – тыцнула на мяне капытком Адэля. – Нічога вакол не заўважае! А яшчэ кніжкі піша! На вашай картцы ёсць выява валошкі.
– Праўда? – я сумелася. Вось табе і маеш. Ледзь не кожны дзень карыстаюся карткай, а што на ёй намалявана, зусім не памятаю!
Нам пашчасціла. Праз некалькі хвілін з’явіўся супрацоўнік банка, які вызваліў картку і аддаў мне з рук у рукі.
– Бачыце, – тут жа тыцнула авечка капытком у картку. – Валошка!
І праўда. Трэба ж, а я ніколі не заўважала!
– Недзе яшчэ я васількі бачыла, – задумалася Малімонка. А Адэля ўжо цягнула нас далей і патрабавала ад мяне раскаяння за хвіліну раздражнёнасці. Праз нейкі час я не вытрывала:
– Здаецца, ужо і павячэраць пара!
– Між іншым, мы з Малімонкай ужо таксама галодныя. Але я не дам нам прапасці з голаду! За мной! – закамандавала Адэля. І раскрыла насцеж дзверы рэстарацыі, перад якой мы неўпрыкмет апынуліся.
– Гэта ж “Васількі”, – ад радасці падскочыла Малімонка. – Адэлю, ты нават мне не казала, што вячэраць будзем у “Васільках”!
Адэля задаволена заківала галавой. Да нас ужо спяшаўся афіцыянт.
– Я замаўляла столік! – крышку ганарыста прамовіла авечка, і нас у той жа момант правялі да ўтульнага століка ля акна, на якім стаяў шыкоўны букет васількоў.
– Дарэчы, гэта для вас, спадарыня Наталля! На знак нашага прымірэння!
– Дзякуй, Адэлька. Я ўжо і не памятаю, што паміж намі былі нейкія непаразуменні, – шчыра прызналася я.
– От за што я вас і люблю: вы зусім не злапомная! – зазначыла авечачка і схапіла меню. – Давайце павячэраем, бо ўжо кішкі марш іграюць!
Зрабілі заказ. А потым я расказала прыяцелькам, што васількі ўшаноўваліся людзьмі нават у старажытнасці. Як лекавая расліна. Іх лацінскую назву звязваюць з міфалагічным лекарам-кентаўрам Хіронам. Валошкі на Беларусі прысутнічалі і ў купальскіх абрадах, і ў песнях і ў арнаменце.
Паколькі Адэля з Малімонкай выразным поглядам праводзілі афіцыянтаў, апранутых у вышыванкі, я апярэдзіла іх пытанне.
– Сучасныя майстрыцы таксама ахвотна выкарыстоўваюць выяву васілька ў сваіх працах. Узяць хаця б адзенне маркі Ноnar. Але гэтыя выявы ўжо маюць больш эстэтычнае, чым сакральнае значэнне. Сакральнае – значыць таямнічае, – спахапілася я. Не варта абцяжарваць маім прыяцелькам знаёмства з сімваламі.
– Ой! А пра імёны мы забыліся! – чамусьці спалохана ахнула коззачка.
– Ну як жа пра іх можна забыцца, Малімоначка, – супакоіла я яе. – Васіль – герой не адной беларускай казкі. Згадайма хаця б “Як Васіль змея перамог”! Або Васіліна – і прыгожае жаночае імя, і фабрыка, якая вырабляе шкарпэткі. Дарэчы, – узгадала я, – у нас ёсць пісьменніца Алена Васілевіч. А яшчэ ў назвах беларускіх гарадоў і вёсак мы таксама неаднойчы сустрэнем прысутнасць васількоў. І ў эмблеме міністэртсва замежных спраў.
Адэля з Малімонкай слухалі як зачараваныя.
– Успомніла! – раптам узрушылася Малімонка і ад хвалявання пачала скубаць валошкавыя пялёсткі з майго букета.
– Што, Малімоначка? – я адсунула кветкі далей ад козачкі.
– Я выяву валошкі яшчэ і на самалётах бачыла!
– Ой! І праўда! – радасна ўсклікнула Адэля.
Малімонка на хвілінку задумалася:
– Раз васілёк лунае над зямлёй, яго можна параўнаць з легкакрылым матыльком!
Я пахваліла козачку за такое паэтычнае параўнанне. І нагадала прыяцелькам яшчэ адзін верш Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”. Адэля імгненна насупілася:
– Так, пані Наталля! Досыць нам галаву дурыць! Мне і Малімонцы заўтра на працу чуць свет. Нам няма калі вылежвацца!
На вуліцы ўжо і праўда прыкметна шарэла. Пара разыходзіцца. Пакуль расплаціліся, пакуль нафатаграфаваліся з усімі хлопцамі і дзяўчатамі ў вышыванках разам і паасобку, зусім сцямнела. На мае напаміны пра позні час Адэля адрэзала:
– Я абяцала, што не толькі разбяруся з валошкамі-сімваламі, але і фотасесію зраблю не горшую за вашу!
Пакуль брылі да фермы, Адэля незадаволена бубнела сабе пад нос. Ля дзвярэй у загончык Малімонка, пазяхаючы, адвіталася і пайшла спаць. І тут Адэлю прарвала:
– Толькі і чуеш ад вас цэлы вечар: васількі-валошкі, валошкі-васількі, сімвал-эмблема… А некаторыя лічаць вашыя васількі пустазеллем, якое смокча сілы з жытнёвага поля! – Адэля крута развярнулася і бразнула дзвярыма проста перед маім носам.
Я толькі плячыма паціснула. Ну што тут зробіш: зноў не авечкі былі ўгаранаваныя. Гэта заўсёды засмучае Адэлю.
А дома мяне чакаў сюрпрыз. Пакунак з печывам “Васілёк” і “Васілінка”. Відаць, Адэля цішком пакінула яго тады, калі выманьвала мяне на квэст. Што ні кажыце, а сённяшні вечар быў цудоўным, падумалася мне. І раптам сярод пачастункаў я заўважыла цыдулку ад Адэлі:
“Пані Наталля! Я вельмі хацела купіць для вас валошкавае марозіва. Аббегла ўсе крамы: нідзе няма. Прабачце! Вам давядзецца паверыць мне на слова: яно неверагодна смачнае! Самае смачнае марозіва ў свеце!”
Я ўздыхнула:
– Шкада, што мне не давялося пакаштаваць блакітны валошкавы цуд...
А сярод ночы мяне падняў тэлефонны званок:
– Спадарыня Наталля, а сімвал можна скрасці? – устрывожана запыталася авечка.
– Што ты маеш на ўвазе, Адэлька?
– Я вычытала ў інтэрнэце, што васілёк з’яўляецца сімвалам Эстоніі. Выходзіць, мы свой сімвал праспалі?
– Не, Адэлю, – супакоіла я прыяцельку. – Здараецца, розныя народы аддаюць пашану аднаму і таму ж сімвалу. Але яго вобраз усё адно мае некаторыя адрозненні ў кожнай краіне. Таму спі сабе спакойна: пакуль мы помнім пра свае васількі-валошкі, яны з намі!
– Вы мяне супакоілі, спадарыня Наталля! – з палёгкай уздыхнула Адэля. – Толькі ж не забудзцеся: нам яшчэ фоткацца з ручнікамі і самалётам. І на жытнёвым полі з валошкамі. Яны прыгожыя! І няхай толькі хто паспрабуе назваць іх простым пустазеллем!
Сырнікі па-полацку – гэта традыцыйная беларуская страва, якая гатуецца з тварагу, яек, мукі і цукру, і, як правіла, падаюцца яны са смятанай ці варэннем. Дзякуючы свайму далікатнаму смаку і водару сырнікі стануць для вас любімым дэсертам ці сняданкам.
Рэцэпт іх прыгатавання прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.
Інгрэдыенты для сырнікаў
Для соуса
Спосаб прыгатавання
Калі ваш тварог вельмі вільготны, адцісніце яго праз марлю. Для сырнікаў змяшайце разам цукар, муку, тварог і яйка.
Замясіце мяккае, прыемнае цеста, яно будзе трохі ліпнуць да рук, гэта нармальна.
Сфарміруйце з цеста шарыкі велічынёй з грэцкі арэх (прыкладна 30 шт.) і пакладзіце іх у маразілку на 30 хвілін, так потым лягчэй будзе абсмажваць.
Абсмажце сырнікі ў добра разагрэтым алеі да румянага колеру, выкладзіце на папяровы ручнік , каб сцякло лішняе масла.
Складзіце ў любую зручную для вас форму і залейце соусам.
Для соуса змяшайце смятану, масла, цукар, ванільны цукар і прамыты мак.
Пастаўце на агонь і падагрэйце, каб масла разыйшлося, але не кіпяціце!
Залійце сырнікі соусам, запякайце ў духоўцы пры 180 градусах 15-20 хвілін.
Смачна есці!
У народзе спрадвеку бяссонніцу лічылі хваробай, якая ўзнікае пад уздзеяннем нячыстай сілы, найчасцей начніц. Іх уяўлялі ў жаночым абліччы. Прычынай бяссонніцы таксама лічылі тое, што чалавек клаўся спаць без малітвы і не перахрысціўшыся.
Няспынны плач дзіцяці па начах быў сведчаннем таго, што ў хату наведваюцца начніцы. Лічылі, што начніца – ператвораная пасля сваёй смерці бяздзетная або праклятая людзьмі жанчына, якая не дае спаць дзецям. Начніца ходзіць ноччу па хатах, не дае дзецям спаць. Першым сродкам ад гэтай пошасці было тое, што ўсё ў доме трэба было рабіць наадварот: пакласці дзіця ножкамі ў іншы бок, надзець на яго вывернутую кашульку рукавамі на ножкі, а ўдзень завесіць ці зачыніць вокны, уначы ж моцна асвятліць хату.
У час да ўсходу і пасля заходу сонца, як найбольш небяспечны перыяд, забаранялася пасля купання дзіцёнка выліваць ваду ў двор, пакідаць там нанач пялюшкі, гушкаць пустую калыску. Каб не пазбавіць дзіцёнка сну, нельга было ўвечары пазычаць суседзям хлебную лапату і жар са сваёй печы. Пры закалыхванні дзіцёнка нельга было думаць пра зайца. Таму што існавала павер’е, нібыта заяц увогуле не спіць або спіць з расплюшчанымі вачыма. З гэтай жа нагоды цяжарныя жанчыны не ўжывалі ў ежу зайчаціну.
Для барацьбы з бяссонніцай існавалі і іншыя метады. Пад падушку клалі грэбень і разнастайныя абярэгі для адпужвання злыдухаў: сякеру, нож, ключ, іголку, замок ды інш. Каля дзвярэй ставілі дагары прутамі мяцёлку або падвешвалі да бэлькі стары венік ці перакідвалі яго праз дах дома.
Ахоўная функцыя прыпісвалася і смеццю. Яго збіралі з усіх кутоў дома і сыпалі ў калыску ці клалі пад падушку, запарвалі ў кіпені і давалі ад бяссоння. З гэтай жа мэтай выкарыстоўвалі рэчы нябожчыка. Так, пры кепскім сне чалавека акурвалі свячой, якую раней трымаў у руцэ памерлы, клалі пад падушку зуб мерцвяка, сыпалі за ворат кашулі пясок з магілы нябожчыка. Таксама капрызлівае дзіця працягвалі пад лавай, на якой перад гэтым ляжаў памерлы, давалі піць ваду, пакінутую пасля пахавання.
На Віцебшчыне збіралі курынае пер’е, рабілі падушачку і спалі на ёй. На Палессі хадзілі да Святых дрэў і там прамаўлялі замовы. Шмат дзе існаваў звычай працягвання чалавека, які пакутваў на бяссонніцу, праз пэўныя адтуліны, асабліва ў дрэвах. Дзеля гэтага надзявалі адмысловую сарочку і пры працягванні праз адтуліну пакідалі яе там. Лічылі, што бяссонне застанецца ў сарочцы, а чалавек адужае.
Таксама шырока выкарыстоўвалі акурванне асвечанымі травамі і піццё ўзвараў з зёлак сабраных у пэўныя каляндарныя святы і нават ў пэўны час. Выкарыстоўвалі і расліны, якія маюць яўнае супакаяльнае або снатворнае деянне: сон-траву, палявы хмель, нагаткі, макавае зерне, кмен, чабор.
Зразумела, што найбольшая ўвага надавалася лячэнню дзіцячай бяссонніцы. Дзеля гэтага выкарыстоўвалі і хатніх жывёл. Так, у новую калыску клалі чорнага ката і калыхалі яго, пакуль ён не завуркоча. Гэтак жа дзіцёнка, які пакутаваў на бяссонне, насілі на курасадні, кармілі курэй і казалі замову на ранішнюю або вячэрнюю зару: “Курачкі-сакатушкі, вазьміце ад маладзенца начнушкі; вам курачкі спяваці, а маладзенцу спаці”.
Калі дзіця не спіць і плача, то трэба было ў суседа скрасці трохі саломы са страхі, пакласці ў нагрэтую ваду, выкупаць там дзіця нанач, а потым тую ваду выліць на ростанях. Або хворае на бяссонне дзіця абкурвалі гэтай скрадзенай саломай. Абкурвалі і пер’ем ад чорнага пеўня, і недапалкамі лучын ці саломінкамі, якія ў хаце выпадкова леглі на падлозе крыж накрыж.
Часта з мэтай лячэння дзіця саджалі на дзяжу. Для абароны ад бяссоння рабілі ляльку з адзення дзіцёнка, або бралі пральнік — драўлянае прыстасаванне для прасавання бялізны, апраналі на яго кашульку, спавівалі і на ноч выстаўлялі за парог. На ўзыходзе сонца спавіты пральнік клалі ў калыску.
У некаторых вёсках Заходняй Беларусі калі дзіця не магло заснуць і капрызіла, то мерылі яго ніткай ад пят да галавы і складалі гэтую нітку ўтрая. Ставілі дзіцёнка каля бруса ўваходных дзвярэй і над ягонай галавой свідравалі дзірачку. Туды ўкладалі нітку і забівалі калочак. Верылі, калі дзіцёнак перарасце гэтую дзірку з ніткаю, то супакоіцца.
Ва ўсе часы дзейсным сродкам ад бяссоння была і святая крынічная вада.
Прыкладам, такая крыніца знаходзіцца непадалёк ад Полацка, паміж вёскамі Гірсіна, Жыхары, Захарнічы і Баяноўшчына. Крыніца мае статус помніка культуры і гісторыі, яе называюць Дзявочы Калодзеж або Дзявочы ручай ці Святая крыніца. Мясцовыя старажылы кажуць, што заўсёды гэтай вадой абмывалі дзіця, калі спалохаецца, або калі ноччу кепска спіць. Апроч бяссонніцы вада лечыць хворыя вочы і ногі.
Лепш да яе трапіць па дарозе паміж вёскамі Захарнічы і Гірсіна. З гэтай дарогі на сярэдзіне паміж вёскамі трэба з’ехаць на “Танкавую дарогу”. Крыніца ў выглядзе невялічкага азярка, якое і ўзімку не замярзае. Берагі ўмацаваныя зрубам з бярвёнаў. Стаіць драўляны крыж.
Крыніца мае сумную легенду пра сваё з’яўленне: Дзяўчына ўцякала ад мужчыны, які прагнуў авалодаць ёю. Стомленая яна ўсклікнула: «Каб праваліцца мне на гэтым месцы — толькі б не дастацца яму!» У гэты ж момант яна і правалілася, а на яе месцы вылілася крыніца, або як кажуць — утварыўся калодзеж. Паводле другой версіі падання, тут патанула нейкая дзяўчына, пасля чаго і з’явілася крыніца.
А каб крынічная вада дапамагла, лічвлі нашыя продкі, трэба перад тым, як яе браць, перахрысціцца, кінуць манету і сказаць: “Вадзіца-царыца, ішла ж ты лугам і крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі. Шоўкавую траву падымала і руду абмывала. Там Прачыста Божа Мацер рукі мыла. Я ваду брала і рабу божаму помач давала”.
Крыніцы-афтальмолагі. Дзе ў Беларусі вада лечыць хворыя вочы?
Гісторыкі лічаць, што першыя абаранкі прыдумалі ў Беларусі. Пачалі іх вырабляць у Смаргоні і называліся яны спачатку абвАранкі, ад слова абварваць.
У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Смаргоні Радзівілы заснавалі школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якую жартам сталі называць мядзведжай акадэміяй. Мядзведзяў тут вучылі танчыць. Для гэтага ў пагорку капалі глыбокую яму, у якую апускалі клетку з мядзведзем. Дно ямы падагравалі, адначасова скамарох граў на жалейцы ці дудачцы. Ад спякоты мядзведзь пераступаў з нагі на нагу, як бы танцуючы. Пазней Касалапы прывыкаў танчыць, толькі пачуўшы гук музыкі. Навучаных — такім чынам мядзведзяў скамарохі вадзілі па еўрапейскіх гарадах. Там на плошчах касалапыя артысты танчылі пад музыку, забаўляючы і весялячы публіку.
Шлях іх быў далёкі і доўгі, падарожжа доўжылася па паўгода, а ў дарозе касалапых трэба было карміць. Вось і прыдумалі «печыва» такой зручнай формы — кругленькае з дзірачкай пасярэдзіне. Яго зручна было насіць, надзеўшы на вяровачку і павесіўшы на шыю. Пяклі яго з заварнога цеста, таму яно доўга не псавалася. Вось так дзякуючы мядзведзям Смаргонь вынайшла для ўсяго свету абаранкі. Пік папулярнасці смаргонскіх абаранкаў прыпаў на XIX стагоддзе. Тады кожны мясцовы пекар спрабаваў спячы самыя смачныя абаранкі. Адны дадавалі ў цеста мёд, іншыя кмен ці мак, пяклі іх з здобнага, поснага, салодкага і салёнага цеста.
Неўзабаве рэцэпт мядзведжай стравы перанялі людзі. Вядома, яны яго ўдасканалілі, падагнаўшы пад свой густ. А потым і на паток паставілі. Адной з першых знакамітых «абараначнікаў» у Смаргоні стала пані Чаховіч. Яе ініцыятыву перахапілі і іншыя прадпрымальныя смаргонцы. На піку росквіту абаранкавага бізнэсу — да Першай сусветнай вайны — у горадзе налічвалася каля 60 арцеляў па вытворчасці абвараных кругляшоў. А слава смаргонскіх абаранкаў за кароткі тэрмін перасягнула славу «Мядзведжай акадэміі».
Прапануем вам рэцэпт смачных кругляшоў ад Алены Браніславаўны.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
З усіх інгрэдыентаў замясіць вельмі тугое цеста.
Паставіць на растойку ў цёплае месца на гадзіну.
Падыйшоўшае цеста падзяліць на кавалачкі па 100 гр.
Сфарміраваць абаранкі і паставіць на расстойку на 1-1,5 гадзіны , яны павінны павялічыцца ў два разы.
Падыйшоўшыя загатоўкі асцярожна кідаць у кіпячую ваду на 10-20 секунд , перавярнуць і абварыць з другога боку . Выкласці на бляху . Выпякаць 20-25 хвілін ( або да румянай скарынкі) пры 200 градусах.
Прыемнага апетыту. Смачна есці!
https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/
One fine body…