Новы год — адно з самых любімых святаў ва ўсім свеце. Яго шануюць за вясёлую атмасферу, за перспектыву сабрацца ў цёплым сямейным коле, за магчымасць пераацаніць пражыты год і пабудаваць планы на новы.
Цягам гісторыі ў Беларусі пачатак года адзначалі па-рознаму. Нашы далёкія продкі святкавалі яго спачатку вясной, калі прырода толькі прачыналася, потым у пачатку восені, калі завяршаўся збор ураджаю. Пачатак новага працоўнага года суправаджаўся традыцыйнымі забавамі і звычаям:
З распаўсюджваннем хрысціянства царква паклапацілася аб тым, каб галоўным святам года стала Раство, а Новы год быў перанесены на 1 студзеня. Народныя традыцыі святкавання паступова перапляталіся з рэлігійнымі.
У свой час увосень сустракаць Новы год сталі ў Візантыі. А паколькі хрысціянства прыйшло да нас менавіта адтуль, перанялі і гэтую традыцыю. Праўда, не ўсе, а толькі шляхта, кіруючая вярхушка грамадства і праваслаўная царква. А народ як святкаваў увесну, так і працягваў! Крыху пазней з сакавіка адзначанне Новага года перанеслася яшчэ бліжэй да лета, яго прывязалі да Вялікадня.
Калі ў 1582 годзе Папа Рыгор XVI удакладніў юліянскі каляндар, узнікла блытаніна: нехта прыняў удакладненне, нехта не. Паступова царква «пагадзілася» з зімовым Новым годам (хоць з пераносам даты Раства Хрыстовага спрачаюцца да гэтага часу). Следам за царквой пацягнуўся і народ. Але гэта было хутчэй фармальнае свята. «Сапраўдны» ўсё роўна адзначалі ў сакавіку.
Ужо потым, калі зімовы Новы год прыжыўся, шмат якія вясновыя звычаі проста перанеслі на тры месяцы, і замест «валачобнікаў» з'явіліся «каляднікі». Пачыналася ўсё з Калядаў, потым ішоў Новы год, потым Вадохрышча. Адпаведна, пасля былі тры рытуальных вечара.
На стале была рытуальная колькасць страў, людзі варажылі, чысцілі двор і хату — гэта быў цэлы комплекс дзеянняў. Напрыклад, калі дрэва не пладаносіла, па ім білі палкай і прыгаворвалі: «Глядзі, калі пладоў не дасі, дык ссячэм ды наступнага Новага года!» І дрэва «баялася»!.. Гатавалася «куцця». А за сталом успаміналі продкаў: «Быў такі дзядзька Іван, дык быў дужы, сапраўдны асілак, мог дрэва рукамі зламаць!», «Бабка Тэкля надта ўжо спявала дабра, столькі песень на памяць ведала!». І так, пакуль усіх не ўспомняць. Казалі нават пра не надта выдатных сваякоў: «Быў Юзік, надта ўжо выпіць любіў ды пад плытам пакачацца. Ня дай Божачкі нікому так піць!».
Сучасны Новы год — гэта свецкае свята, якое не мае гістарычнай ці народнай падаплёкі. Для яго характэрны балі, весялосць, вечарыны. Ён прыйшоў да нас з Германіі. Але немцы ставілі ў хаце не менавіта елку, а любую ігліцу як сімвал вечнага жыцця, і не дрэва цалкам, а толькі галінку. У нас да справы падышлі з вялікім размахам.
Цяперашні Дзед Мароз — гэта таксама штучны вобраз. Ён злеплены з двух персанажаў — традыцыйнага Мароза і Святога Мікалая. Сабраўшыся за сталом, людзі стукалі ў акно і клікалі: «Мароз, Мароз, ідзі ды нас куццю есці. Цяпер хадзі, цяпер гуляй, а вясной не бывай, расаду не марозь, сады не марозь. А калі з'явішся, будзем цябе сцябаць жалезнай пугай!..» Палохалі, так бы мовіць, ставілі на месца. Святога Мікалая, наадварот, вельмі любілі — ён прыносіў падарункі.
Калі Новы год толькі сталі адзначаць зімой, падарункі ніхто нікому не дарыў. Дарылі па старой памяці на Вялікдзень, асабліва дзецям! Дзяўчыне абавязкова — новую сукенку. Калі сям'я бедная, дык хоць стужку ў касу. Хлопчыку — новыя кашулі і штаны. Але асноўным падарункам было яйка. Тое, што зараз без падарункаў нікуды, — гэта не даніна традыцыі, а новаўвядзенне.
У Калядны вечар, калі яшчэ не скончыўся пост, стол быў постны. Гаспадыні гатавалі сем страў, сярод іх:
У навагодні вечар (для праваслаўных маецца на ўвазе стары Новы год — 13 студзеня) на стале страў павінна было быць 12 страў. Тут ужо дапушчаліся розныя мясныя фантазіі:
Да XIX стагоддзя народ не піў крэпкіх алкагольных напояў.
Па-першае, начыста прыбяралі дом. Быў нават звычай не прыбіраць у хаце цэлую восень, затое «вылізваць» яе перад Калядамі.
Даўней у хату прыносілі і клалі на падлогу салому — знак хлеба. Дзецям дазвалялася падкідваць яе да столі — каб хлеб высокім рос. У нашым варыянце можна абыйсціся любой саламянай штуковінай: званочкам, зорачкай, лялькай…
Пад столь вешаўся саламяны «павук», у аснове якога было 12 звязаных паміж сабой саломінак. Гэта быў сімвал года.
Кожны Новы год старога павука спальвалі — каб разам з ім адыходзілі ўсе праблемы гэтага года, а пад столь вывешвалі новага. Купіць павука можна і зараз у сувенірных крамах.
У першы дзень Новага года з асаблівым трапятаннем чакалі «валачобнікаў». Такія пераапранутыя госці песнямі і прымаўкамі радавалі гаспадароў дома, жадалі падворкам працвітання і дабрабыту. За свой выступ госці атрымлівалі харчовыя дары і адпраўляліся ў дарогу да наступных дамоў.
Гэтая традыцыя саступіла свае пазіцыі ў Сярэднявеччы. Ёй на змену прыйшлі калядоўшчыкі. Сярод іх ужо пасяліліся добра вядомая каза, мядзведзь і іншыя героі. Дагэтуль, часцей у вёсках, можна сустрэць хлопцаў і дзяўчат, якія з дванаццаціканцовай зоркай — сімвалам Віфлеемскай каляднай зоркі — наведваюць падворкі і спяваюць песні.
Абрад каляд мае яшчэ больш старажытныя карані. Лічылася, што ў гэтыя дні сціраецца грань паміж светам жывых і святлом нябесным. Гадалі хто як мог. Па надвор'і прадказвалі ўраджай, а дзяўчаты, узброіўшыся люстэркамі і валёнкамі, імкнуліся даведацца, хто ж будзе іх сужаным.
У больш старажытныя часы ёлку ўпрыгожвалі з сэнсам: яблыкамі (знак грэхападзення) і аплаткамі (знак выратавання). Затым з'явіліся папяровыя кветкі, гірлянды, пазалочаныя арэхі, ласункі. Шкляныя ж цацкі ўзніклі выпадкова. У год, калі не ўрадзіліся яблыкі і арэхі, майстэрскія шкловыдзімальшчыкі Латарынгіі замянілі іх шклянымі. Новаўвядзенне мела вялікі поспех. Паступова рэлігійны сэнс абраду пачаў знікаць. Зялёная ўпрыгожаная ёлка стала сімвалізаваць жыццё, здароўе, шчасце і паступова ператварылася ў галоўны сімвал навагодняга свята.
У Беларусі на рубяжы XIX-XX стагоддзяў прыбраная ёлка з'яўлялася ў дамах багатых людзей. Сярод беларускіх сялян, рамеснікаў, рабочых гэты звычай прыжыўся значна пазней.
З часам адбыліся змены ў складзе навагодніх персанажаў. У XX стагоддзі ў Беларусі, як і ў большасці еўрапейскіх краін, галоўным героем навагодніх свят стаў Дзед Мароз. Яго выява складалася стагоддзямі, і кожны народ уносіў у яго нешта сваё. Продкамі Дзеда Мароза ў адных краінах лічаць гномаў, у іншых — сярэднявечных вандроўных жанглёраў.
У беларускай міфалогіі ёсць персанаж, які моцна паўплываў на ўяўленне беларусаў аб тым, як выглядае навагодні дзед. Гэта старажытнае бажаство Зюзя, які з'яўляецца ўвасабленнем зімовай сцюжы. У народзе падчас правядзення навагодніх святочных абрадаў яго згадвалі ажно да XIX стагоддзя: «Зюзя на дварэ – куцця на стале». Паводле фальклорных сведчанняў, беларусы ўяўлялі сабе Зюзю сівым тоўстым дзедам, нізкага росту з калматай барадой, босым, без шапкі, з жалезнай булавой. Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але час ад часу наведваецца і ў вёскі, прыносячы туды моцны мароз. Раззлаваўшыся, Зюзя б'е булавой аб пень, тады пачынаюцца траскучыя маразы. На Каляды яму пакідалі частку куцці, каб не быў такім лютым. А часцей за ўсё гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы.
На працягу XX стагоддзя навагоднія абрады і традыцыі працягвалі мяняцца. Большасць з іх страціла свой магічны сэнс і ператварылася ў гульню, забаву. Разам з Дзедам Марозам у госці да дзяцей і дарослых пачала прыходзіць Снягурка, а на вялікіх святах сталі з'яўляцца матухна Зіма і іншыя зімовыя персанажы.
Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя … Падрабязна пра адрозненні зімовых чараўнікоў
Мы не можам змяніць надвор'е зімой — нізкія хмары і кароткія дні нікуды не знікнуць. Але мы самі можам арганізаваць адпачынак у Беларусі зімой такім чынам, каб гэты час стаў яскравым і насычаным уражаннямі.
Калі паглядзець крыху пад іншым кутом, апынецца, што зіма ідэальная не толькі для адпачынку ў санаторыі, але і для вандраванняў! А ў некаторых выпадках зіма і зусім ідэальны час для сямейных паездак на сваім аўтамабілі. Ну, напрыклад, вы сабраліся ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу, ці хацелі, нарэшце, навучыць сваё дзіця стаяць на сноўбордзе ці горных лыжах. Адпачынак у Беларусі зімой - самы лепшы для гэтага час.
Мірскі і Нясвіжскі замкі неверагодна прыгожыя ў любую пару года. Але вам, напэўна, ужо пашчасціла ў іх пабываць. Калі ж не, прапануем з’ездзіць менавіта туды.
Калі гэтыя замкі не такія ўжо актуальныя, вам могуць спадабацца Навагрудак альбо Ліда, якія знаходзяцца на адлегласці ўсяго 50 км адзін ад аднаго, і ў абодвух гарадах можна ўбачыць па-сапраўднаму знакавыя замкі Беларусі.
Лідскі замак не мае патрэбы ў прадстаўленні. Напэўна вам не раз траплялася выява яго пунсовых цагляных сцен. А зараз уявіце, як містычна усё гэта хараство будзе выглядаць у зімовы час! Ды і навошта ўяўляць — трэба ехаць!
Паглядзеўшы выдатна захаваны замак, едзем у Навагрудак — горад не толькі самага старажытнага замка Беларусі, але і месца, звязанае з імем Уладзіміра Высоцкага. Менавіта сюды знакаміты рускі бард прыехаў для здымак у кінафільме «Сыны сыходзяць у бой». Ён паспеў пажыць і ў самім горадзе, у мясцовым гатэлі, і на возеры Літоўка (якое, дарэчы, вядома яшчэ і дзякуючы містычным гісторыям, якія пра яго ходзяць).
Уцёкі з горада — гэта заўсёды добрая задума. Асабліва, калі можна глядзець на агонь у каміне, парыцца ў лазні і хадзіць басанож па драўлянай падлозе. Каб адчуць увесь гэты вясковы дзэн — адпраўляйцеся ў загарадныя сядзібы і выдаленыя хутары. Тым больш, што па ўсёй Беларусі іх раскідана вялікае мноства.
У комплексе «Малінаўка» аўтэнтычныя дамы 19 стагоддзя спалучаюцца з прыгожымі дызайнерскімі інтэр'ерамі. На выбар гасцям прапануюць некалькі драўляных хатак. У комплексе ёсць свой рэстаранчык з традыцыйнымі беларускімі стравамі, мангал, лазня на дровах і рака па суседстве, каб пасля парнай ліха сігануць у палонку.
Што ж да культурнай праграмы, то тут трэба параіць вам экскурсію ад праекта «Таямніцы горада». Па сутнасці, гэта нават не экскурсія, а хутчэй, тэатралізаваны тур, дзе проста перад вамі разыгрываюцца сцэны з далёкага мінулага Гродна.
Вы паглядзіце містычнае шоу і прабярэцеся за дзверы старога манастыра, даведаецеся больш пра беларускіх рыцараў і зможаце акунуцца ў свет таямніц, што напаўняюць сабой сярэднявечныя вуліцы горада.
Ну а калі ўвесь Гродна вы ўжо аблазілі ўздоўж і ўпоперак — скачыце ў машыну і адпраўляйцеся яшчэ на захад, да самай мяжы Польшчы. Там у невялікай вёсачцы Свяцк стаіць нядаўна адрэстаўраваны палац роду Валовічаў (са сваім рэстаранам і крафтавым броварам).
Яшчэ 8 кіламетраў на поўнач — і вось вы ў вёсцы Радзівілкі, ля прыгожай сядзібы 18 стагоддзя. Калісьці яна належала манахам камальдулам, затым — дваранскаму роду Гурскіх, а сёння тут абсталяваны рэстаран і гатэль. А можна проста пагуляць навокал. На тэрыторыі сядзібы ёсць прыгожая сажалка і невялікая піўніца.
Этнакомплексы, размешчаныя ў пасёлках або асобна, дазволяць не толькі даведацца пра культуру Беларусі, але і адпачыць на прыродзе.
Як адзін з варыянтаў у Мінскім раёне ў аграгарадку Азярцо можна наведаць Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту — музей пад адкрытым небам, падзелены на тры сектары: Цэнтральная Беларусь, Паазер'е, Падняпроўе. Ён знаёміць з традыцыйным жыллём рэгіёнаў, культурай, побытам, адзеннем. Для турыстаў распрацаваны тэматычныя экскурсіі, забаўляльныя праграмы. Зімой тут святкуюцца Каляды і Масленіца.
У наваколлях Дзяржынска, недалёка ад Мінска, размешчана «Вялікае княства Сула». Пляцоўкі парка-музея інтэрактыўнай гісторыі раскрываюць гісторыю Беларусі, пачынаючы з дагістарычнай мегалітычнай культуры, працягваючы эпохамі неаліту, славянскіх культаў, заканчваючы гісторыяй пачатку XX ст. Экскурсіі па парку зімой уключаюць майстар-класы, забаўкі на свежым паветры, знаёмства з калядкамі або масленічнымі традыцыямі, спектаклі і пачастункі.
За сорак кіламетраў ад Мінска знаходзіцца музей, прысвечаны старадаўнім рамёствам і тэхналогіям. Доследныя майстры правядуць майстар-клас, як зрабіць драўляныя музычныя інструменты, падковы, раскажуць пра асновы ганчарнай справы і ткацтва.
Турысты могуць пакаштаваць хлеб і сыр, вырабленыя па традыцыйных рэцэптах прама ў «Дудутках». Таксама там размешчаны заасад, дзе жывуць паўліны, страўсы, кабаны і бараны.
У стайні можна не толькі ўбачыць і пакарміць коней, але таксама пракаціцца вярхом або ў запрэжцы. На тэрыторыі штогод ладзяць тэматычныя фестывалі і святы. У «Дудутках» ёсць гасцявыя дамы з лазняй і зонай барбекю.
Прагулкі па беларускіх балотах — гэта экстрым, экскурсія на балота зімой — двайны экстрым. Амаль усюды, дзе ўладкоўваюць падобныя экскурсіі, вам скажуць, што лепшы час — вясна, лета і восень. І нават у падрабязнасцях распішуць, чым добры той ці іншы сезон.
Але вось уладальнікі сядзібы «На прасторах Палесся» сцвярджаюць, што халады — не перашкода. У сядзібе ёсць вялікі намёт з абаграваннем, і гаспадары суцэль могуць правесці вас узімку па адным са сваіх маршрутаў: «Па дрымучым Палессі» або «Па Альманскіх балотах». Пабадзяцца ў холад некалькі дзён па дзікіх і бязлюдных месцах, ад астраўка да астраўка па ледзь прыкметным сцежках або старадаўнім мурам —забава для смелых. Першы маршрут складзе 55 км і зойме 4 дні, другі — 80 км і 6 дзён.
Час кірмашоў ужо пачаўся. У Мінску іх можна знайсці ў любым раёне, самыя маштабныя — у цэнтры. Зазірнуць на кірмаш каля Палаца Спорту, на Кастрычніцкай плошчы, паблізу Нацыянальнай бібліятэкі і на стадыёне «Дынама» варта абавязкова.
Да таго ж не забудзьцеся пра навагоднія маркеты і, напрыклад, «Пясочніцу» у новым зімовым фармаце з ёлкамі і глінтвейнам. Але калі наведванне сталічных кірмашоў для мінчан — звычайныя снежаньскія будні, то прагулка па падобных кірмашах у Віцебску, Гродне ці Брэсце стане цікавым вопытам. Можна скласці ўласны рэйтынг гарадоў, дзе ствараюць самую казачную атмасферу ды і прыкупіць сувеніраў ад мясцовых умельцаў.
У Строчыцах звыявйна святкуюць Каляды. Запланаваны батлейка, абыход двароў пераапранутымі, гульні, народныя танцы і пачастункі, у тым ліку гарачая гарбата з траў. А ў студзені звычайна сюлы запрашаюць на абрад «Шчадрэц», падчас якога традыцыйна гатуюць куццю і варожаць.
Калі вы не самы дасведчаны сноўбардыст ці лыжнік, раім вам пачаць з малога — не выязджаючы за межы Мінска, дабярыцеся да вул. Каржанеўскага, 45. У гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ёсць асноўны і навучальныя схілы, невялікая рампа, пракат рыштунку, а таксама цюбінгі. Тут збіраюцца адны навічкі, таму вашыя падзенні нікога не збянтэжаць.
Наступны ўзровень катання прадстаўляе гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск». Тут пяць асноўных схілаў і адзін навучальны, якія працуюць да дзвюх ночы па пятніцах і суботах. Ёсць пракат любога рыштунку, традыцыйна цюбінг, пейнтбол, а таксама зімовая рыбалка.
Праехаўшы па трасе М3 яшчэ далей, вы апынецеся каля чатырох самых вялікіх беларускіх схілаў - яны знаходзяцца ў рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы». Там вас чакае і сноўпарк, і хафпайп, і трампліны. Калі смеласці вам не займаць, але па навыках вы пачатковец, не хвалюйцеся: на месцы ёсць вучэбная траса.
Калі зімовыя схілы вам не вельмі цікавыя, то адпраўляйцеся рассякаць лёд! У Беларусі велізарны выбар месцаў для гэтай забаўкі, апетай у сотнях рамантычных фільмаў. Вашай увазе прадстаўляецца прасторны каток з люстраным пакрыццём у дзяржаўнай культурна-спартыўнай установе «Чыжоўка-Арэна» і месца ў самым сэрцы Мінска — на Нямізе.
На паўлаўскай зямлі захавана традыцыя выпечкі караваяў, яна мае глыбокія карані і перадаецца з пакалення ў пакаленне. І караваі атрымліваюцца ў мясцовых умеліц асаблівыя, як знешне, так і на смак.
Галоўнымі захавальніцамі традыцыі з'яўляюцца ўдзельніцы народнага аб'яднання «Чараўніцы-каравайніцы». Сёння гэта дзевяць мясцовых жыхарак, якія валодаюць усімі сакрэтамі выпечкі таго самага хлеба, які шмат гадоў таму быў на святочных сталах іх продкаў.
Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка» характэрны для вёсак Новікі, Прырэчча, Паўлава, Навасёлкі Паўлоўскага сельскага савета Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
У гэтых вёсках і сёння выпякаюць караваі для розных выпадкаў: на вяселле, Вялікдзень, Тройцу, а таксама для сустрэчы гасцей.
Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем мясцовых звычаяў і павер'яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі, якіх каравайшчыцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.
Многія госці Слонімшчыны самі жадаюць навучыцца пекчы караваі. І такая магчымасць ёсць. Для гэтага трэба дамовіцца з этнагасцёўняй, якая знаходзіцца ў вёсцы Навасёлкі Слонімскага раёна. Турысты ўсё актыўней наведваюць гэты цікавы куток.
Усе ўдзельнікі майстар-класа атрымліваюць па кавалачку цеста. Яго майстрыхі рыхтуюць літаральна за некалькі гадзін да прыезду гасцей. Яно, у адрозненні ад саміх караваяў, проста здобнае, без дражджэй. Гэта свайго роду нарыхтоўкі для будучых караваяў — елачкі, лісцікі, падкоўкі, птушкі, каласкі, ружачкі, васількі... Яны ўпрыгожваюць потым самі караваі. Такія нарыхтоўкі выпякаюцца ў першую чаргу.
Этнагасцёўня — стылізаваная сялянская хата з самай сапраўднай цуда-печкай. У ёй і выпякаюць тыя самыя паўлаўскія караваі, якія вядомыя далёка за межамі Слонімскага раёна.
Чаму Паўлаўскія? Бо вытокі выпякання здобы бяруць свой пачатак з вёсак Паўлаўскага сельсавета.
У адной з іх мясцовыя жанчыны ў 1980-х гадах на базе клуба стварылі аматарскае аб’яднанне «Чараўніцы-каравайніцы». У кожнай гаспадыні быў свой рэцэпт каравая ад продкаў.
Галоўнае месца сярод слонімскіх караваяў займае вясельны. Ён самы працаёмкі і дэкараваны фігуркамі цеста — «гузамі». Звычайна яго выпякаюць некалькі дзён. У першы ідзе падрыхтоўка (выграванне) печы, у другі — замешванне цеста для каравая і асобна для «гузакоў», іх выраб і выпечка. У трэці дзень упрыгожваюць каравай: па цэнтры змяшчаецца вялікая «гуза» (упрыгожаная галінка) з пяццю атожылкамі, па краі — пяць меншых галінак пладовых дрэў, абвітых узорнымі палоскамі цеста, злучаных паміж сабой ніткай пацер з цеста, фігуркамі птушак (знак будучых дзяцей), каласамі (знак дабрабыту), кветкамі (знак радаснага жыцця). Пякуць такі каравай звычайна не менш за пяць чалавек, паколькі працэс вырабу яго працаёмкі. Не выпадкова сярод мясцовых каравайшчыц ёсць прымаўка: «Спекчы каравай — як дзіця нарадзіць».
Нашы продкі верылі, што маладыя, якія ўзялі шлюб, атрымлівалі такую долю, якую ў яго заклалі жанчыны-каравайніцы. Таму да выбару каравайніц заўсёды ставіліся з вялікай адказнасцю. Імі маглі быць вопытныя і паважаныя вяскоўцамі людзі, дбайныя і руплівыя гаспадыні. Забаранялася прымаць удзел у рытуале ўдовам ці бяздзетным жанчынам. У народнай свядомасці існуе павер’е, што каравай прадказваў лёс маладых: напрыклад, вялікая трэшчына пасярэдзіне прадказвала няўдалы шлюб.
Гасцявы каравай па рэцэптуры і дэкарыраванню падобны на вясельны, але пры яго афармленні часам дадаюцца кветкі, зробленыя з яркіх стужак, а з прэснага цеста выкладваюцца памятныя надпісы ці знакі свят.
Слонімская каравайная традыцыя існавала здаўна, перадавалася ад маці дочкам, у гады Вялікай Айчыннай вайны перарвалася, была адноўлена ў канцы 1940-х гадоў.
Сёння майстэрствам вырабу «чырвоных горак», «пляцёнак», «бабчыных пірагоў» і іншых караваяў валодаюць удзельніцы народнага аматарскага аб'яднання «Чараўніцы-каравайшчыцы». Стварэнне ў 1983 годзе народнага аматарскага аб'яднання вельмі пасадзейнічала падтрымцы і захаванню элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Тыя жанчыны, якія валодаюць майстэрствам, дзеляцца ім з іншымі. Ніводнае раённае, абласное ці рэспубліканскае мерапрыемства на Слонімшчыне не абыходзіцца без мясцовых караваяў.
На пасхальныя караваі абавязкова наносяцца сімвалы, як правіла, гэта літары «Х» і «У»- Хрыстос Уваскрос. Такі пірог гаспадыні нясуць у храм. Таксама паўлаўскую выпечку можна набыць падчас велікодных кірмашоў. Дзякуючы рэцэптуры прыгатавання, якую гаспадыні трымаюць у сакрэце, булка доўга не чарсцвее, можа захоўвацца некалькі тыдняў.
У 2016 годзе паўлаўскія караваі атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Брэндам вёскі Навасёлкі стала свята «Паўлаўскі каравай».
У любой праваслаўнай краіне ёсць свае галоўныя сімвалы і святыні, якія вызначаюць саму сутнасць яе праваслаўнага жыцця. Такім месцам для Беларусі з'яўляюцца, безумоўна, Жыровічы — невялікі пасёлак у Гродзенскай вобласці, у 10 з невялікім кіламетрах ад раённага цэнтра Слоніма.
Асноўнай жамчужынай Жыровічаў з'яўляецца Свята-Успенскі манастыр. Ён вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі краіны. На вялікія рэлігійныя святы — Каляды або Вялікдзень — сюды з'язджаюцца сотні людзей.
У нашым матэрыяле мы падзелімся прычынамі, чаму варта наведаць гэтыя мясціны.
Галоўная святыня Праваслаўя ў Жыровічах — Успенскі манастыр, у якім захоўваецца Жыровіцкая ікона Божай Маці, вельмі ўшанаваная вернікамі не толькі Беларусі.
Гісторыю сваю Жыровіцкі Успенскі манастыр вядзе з XV стагоддзя. Паданне расказвае, як аднойчы на дзікай грушы, якая расла ў лесе, якім валодаў Аляксандр Солтан — ён займаў вельмі важны па тых часах пост — быў падскарбіем (гэта значыць скарбнікам) Вялікага княства Літоўскага і Рускага, — пастухамі быў знойдзены маленькі абраз Божай Маці. Пастухі аднеслі абразок свайму пану, ён жа схаваў яго ў куфэрак. Праз дзень Аляксандр Солтан вырашыў зірнуць на ікону, але яе ў куфары не аказалася. Вобраз неўзабаве знайшоўся на ранейшым месцы — на дзікай грушы. Уражаны гэтым, Солтан вырашыў пабудаваць там царкву. А неўзабаве вакол царквы ў пачатку густых і непраходных лясах пачалі сяліцца людзі — так узнік пасёлак.
Жыровіцкая ікона Божай Маці — самая маленькая з ушанаваных Багародзічных абразоў: гэта авал памерам 5,6 х 4,4 см з яшмы з рэльефнай выявай Багародзіцы, якая трымае на руках дзіцятка. З яго за пяць стагоддзяў было зроблена нямала спісаў.
Здарылася так, што каля 1520 года царква (яна была драўлянай) згарэла падчас пажару. Абраз спачатку не маглі знайсці і вырашылі, што ён быў страчаны ў агні. Аднак выява ацалела. Як апавядае паданне, вучні царкоўнай школы, якія гралі на вуліцы, убачылі на месцы згарэўшай царквы Багародзіцу, якая сядзела на вялікім валуне і трымала ікону ў руках. Дзеці ўцяклі, каб аб убачаным расказаць дарослым.
Дарослыя пайшлі да валуна і яшчэ здалёк заўважылі запаленую на ім свечку і дзіўным чынам ацалелы абраз. Гэты валун сталі пачытаць як святое месца, абгарадзілі яго, а затым на тым месцы была пабудавана драўляная царква Раства Божай Маці.
Сёння жыццё брацкага корпуса і Духоўных школ зачынена ад старонніх вачэй, але затое любы жадаючы зможа патрапіць у Свята-Успенскі сабор. Ёсць у манастыры і іншыя ўшанаваныя абразы, многія з іх маюць часцінкі мошчаў святых. Ёсць і Крыж з часціцамі мошчаў.
Усяго на тэрыторыі манастыра размешчана 3 храмы: цэнтральны і самы галоўны — Свята-Успенскі сабор (1613-1650 гг., перабудаваны ў 1839 г.), другі ў вёсцы — Богаяўленская царква (1796 г.) і трэці — Крыжаўзвіжанская царква (1769 г.) Апошняя ўнікальная тым, што ад самога ўваходу да алтара падымаецца шыркая лесвіца — у гэтай царкве прынята павольна паднімацца да алтара, спыняючыся на кожнай прыступцы для малітвы.
Манастыр — гэта, несумненна, унікальны помнік архітэктуры XVII - XVIII стагоддзяў, але ён адпавядае і сучасным патрабаванням турыстаў: тут для прыезджых ёсць трапезная і Дом паломніка для пражывання, а таксама царкоўныя і сувенірныя гандлёвыя крамы. У самім пасёлку ёсць банкаматы, крамы, паркоўкі.
Дарэчы, за манастыром знаходзіцца высокая гара, дзе ёсць невялікія акуратныя могілкі: сярод магутных дубоў размешчаны каля 12 пахаванняў манахаў і старцаў, якіх у свой час жылі пры царкве.
Яшчэ адна прычына пабываць у Жыровіцкім манастыры — пачуць яго голас. У 2020-ым годзе манастыр адзначыў два святы: 500-гадовы юбілей і 550-годдзе аб'яўлення Жыровіцкай іконы Божай маці. Да гэтай даты абіцелі перадалі ў дар 12 званоў. Цяпер яны стаяць у часовай драўлянай званіцы прама на вуліцы.
Гістарычны набор званоў Жыровіцкага манастыра ў гады Першай сусветнай вайны быў вывезены на тэрыторыі сучаснай Расіі. І там, на вялікі жаль, знік.
Новыя 12 званоў адлілі у Варонежы на звоналіцейным заводзе. Вага самага вялікага — больш за чатыры тоны.
Для званоў пабудуюць новую званіцу. Гэта будзе высокі будынак у гонар святога Серафіма — беларускага святара, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны адкрываў праваслаўныя храмы.
Побач з манастыром раскінуліся маляўнічыя мясціны. Тут ёсць штучныя і прыродныя азёры. Ёсць сквер, дзе можна пасядзець на лавачках. Можна зазірнуць у міні-кафэ. Ёсць на тэрыторыі манастыра і ўласная сталовая, дзе паесці можа любы жадаючы. Тут пякуць манастырскі хлеб, хвораст, булачкі і вельмі смачныя сочнікі.
Варта прайсці літаральна 1 кіламетр, і натрапіце на дзве крыніцы. Яны таксама карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў. Адна размешчана ў лесе за прыватным сектарам, другая — практычна ў дарогі.
Побач з крыніцымі ўсталяваны царкоўныя крамы, дзе можна купіць выпечку, манастырскі мёд, прысмакі, кнігі, абразы ці іншыя рэлігійныя атрыбуты.
Абодве крыніцы абсталяваны купелямі, дзе можна акунуцца.
Лічыцца, што пры акунанні «лекуюцца невылечныя хваробы, вырашаюцца самыя заблытаныя жыццёвыя сітуацыі, змякчаюцца цвёрдыя, як камень сэрцы, адыходзяць нягоды, гароты, трывогі».
Тут таксама можна набраць воды, якую таксама лічаць гаючай.
Наведваючы Жыровічы абавязкова неабходна пабываць на манастырскім падворку, дзе размешчаны заасад, які называюць Эдэмскім.
Гэтыя землі былі перададзены манастыру ў 2010 годзе. Сіламі манахаў і мясцовых жыхароў яны былі расчышчаны, і зараз тут размясціўся заапарк. Тут жывуць галубы, трусы, вярблюды, мядзведзь, паўліны, вадзяныя андатры, лісы, авечкі, поні, вавёркі і многія іншыя звяры. Некаторыя з іх «пераехалі» сюды з іншых гарадоў Беларусі.
Уваход на тэрыторыю заасада вольны, але, як правіла, наведвальнікі пакідаюць некалькі рублёў на корм жывёлам.
Гаворка ідзе пра царкву Св. Георгія, якая сціпла стаіць на мясцовых могілках.
Гэты драўляны храм прынята датаваць XVIII стагоддзем. Як і іншыя ўзоры дадзенага кірунку ў архітэктуры, ён адрозніваецца простым вонкавым выглядам. Аднак фігурны купал, размешчаны над галоўным уваходам, надае царкве Св. Георгія рысы барока.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем 23 снежня адкрыў выстаўку «Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў», куды ўвайшлі ўнікальныя творы выдатных майстроў.
У аснове праекта — ідэя аб гістарычнай культурнай супольнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Выстаўку 14 верасня ўпершыню прэзентавалі ў Мармуровым палацы Дзяржаўнага Рускага музея ў рамках юбілейнага Х Міжнароднага Санкт-Пецярбургскага форума аб'яднаных культур.
Урачыстае адкрыццё выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пацвярджае экспанаванне беспрэцэдэнтнага ў нашай краіне абменнага выставачнага праекта, які ўключае каля 300 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з багатых збораў двух вядучых мастацкіх музеяў Расіі і Беларусі.
«Гэта пачатак сур'ёзных узаемаадносін і развіццё нашай агульнай культуры. На гэты год запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў паміж музеямі, тэатрамі, канцэртнымі арганізацыямі, кінастудыямі», — адзначыў на адкрыцці праекта міністр культуры Руслан Чарнецкі.
Паводле слоў генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Ганны Конанавай, праект быў задуманы крыху менш за год таму. «Мы імкнуліся, каб наша задума, мара, жаданне былі рэалізаваны менавіта ў такія кароткія тэрміны, таму што сама ідэя ляжала на паверхні, але ў такім маштабе і на такім узроўні яны рэалізаваны ўпершыню».
У чатырох экспазіцыйных залах новага выставачнага корпуса музея (вул. Карла Маркса, 24) прадстаўлены творы майстроў, якія нарадзіліся на гістарычных беларускіх землях і атрымалі прафесійную адукацыю ў расійскіх навучальных установах. Часцяком пачатак творчага шляху беларускіх майстроў звязаны з галоўнымі культурнымі цэнтрамі Расіі, з Санкт-Пецярбургам і Масквой, дзе, выхаваныя ў рамках традыцыі рускай мастацкай школы, яны ў сваёй творчасці захавалі самабытныя нацыянальныя рысы.
Прадстаўленыя на выстаўцы творы знаёмяць гледача з творчай спадчынай больш як 50 выдатных майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку Івана Хруцкага, Сяргея Заранкі, Лявона Бакста, Аляксандры Экстэр, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Мая Данцыга, Іллі Чашніка, Анатоля Каплана, Ільі Гінцбурга, Льва Іваноўскага і многіх іншых майстроў, чыё мастацтва стала знакавай часткай сусветнай культурнай спадчыны.
Выставачны праект «Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў» актуалізуе ўвагу на глыбокіх культурных расійска-беларускіх сувязях, значнасці гістарычных узаемадзеянняў, якія ўзбагачаюць культуры братніх народаў.
Класічнае рускае і беларускае мастацтва аб'ядноўвае агульная школа. У XIX стагоддзі і на мяжы XIX - XX стагоддзяў юныя мастакі з беларускіх земляў адпраўляліся для атрымання прафесійных навыкаў у Санкт-Пецярбург і Маскву.
Сітуацыя зведала змены ў XX стагоддзі, калі традыцыяй стала, авалодаўшы прафесіяй, вяртацца ў родныя мясціны. дзе жылі і працавалі вялікія мастакі-авангардысты: Казімір Малевіч, Марк Шагал, Эль Лісіцкі.
У 1945 годзе пачала функцыянаваць Беларуская дзяржаўная Акадэмія мастацтваў. З'яўленне ўласнай мастацкай школы ўмацавала творчыя сувязі дзвюх нацый: беларускія мастакі не страцілі цікавасць да рускага мастацтва, многія з іх вучыліся, выстаўляліся і жылі ў Расіі, пры гэтым не забываючыся на нацыянальныя карані.
Як бортінжэнер стаў скульптарам. Асаблівасці выстаўкі Аляксандра Наймана
У Арт-гасцёўні «Высокае места» адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі скульптуры Аляксандра Наймана «ПАРАДОКС NAY».
Калі чытаеш біяграфію Аляксанда Наймана, спачатку з’яўляецца нейкае здзіўленне, а потым ахоплівае пачуццё павагі. Бортінжынер кампаніі «Белавія» з вельмі салідным стажам, не спыняючы сваю прафесійную дзейнасць, пачынае пісаць сцэнарыі да мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў, а потым захапляецца скульптурай. Захапленне гэта расце, пашыраецца, развіваецца і вось перад намі творчая асоба — скульптар.
На выстаўцы «ПАРАДОКС NAY» прадстаўлена больш за 30 работ, сярод якіх асобнай тэмай гучаць тыя, што прынята называць філасофскімі. Хто мы? Якія мы? Адкуль мы? Ці задаем мы сабе гэтыя адвечныя пытанні? Ці атрымліваем на іх адказ? Выстаўка Аляксандра Наймана з’яўляецца менавіта тым месцам, дзе склаліся ўмовы паразважаць пра гэта, месцам, дзе зямное і ўзвышанае разам і ніколькі не перашкаджае адно аднаму. Парадокс? Магчыма.
Я памтаю Сашу ў розныя перыяды жыцця, — падкрэсліў на адкрыцці выстаўкі мастацтвазнаўца Мікалай Паганоўскі. — І ён ва ўсіх сваіх прафесіях быў здольным чалавекам. Яго заўсёды цкавіла наваколле жыццё, у іі літаральна жыве рух.Асоба Наймана — гэта зусім не пра славу, а пра жаданне рабіць прафесійна, адказна і таленавіта. У гэтым яго галоўная фішка.
Далёка не кожны чалавек здольны кардынальна змяняць звыклае жыццё, нават калі марыць аб гэтым. «Я ніколі не займаўся той справай, якая мне не падабалася». Відавочна гэтыя словы Аляксандра з’яўляюцца зразумелым тлумачэннем такіх нечаканых, са старонняга пункту гледжання, паваротаў.
Жалеза, бронза, латунь, сланец… Авраам, Маісей, Давід, Каін, які падняў руку на брата, Лот, што не азірнуўся. Пантаміма амаль што бесцялесных, міміка амаль што безаблічных, рух амаль што нерухомых. Гэтыя скульптуры — аўтарская трактоўка старазапаветных сюжэтаў з глыбокім эмацыянальным напаўненнем, якое адваротна прапарцыянальна іх невялікаму памеру.
Героі іншай часткі прадстаўленых на выстаўцы твораў — не біблейскія персанажы і не анёлы, а жыхары нашага горада з не такіх ужо далёкіх гадоў прошлага стагоддзя. Тут зусім іншыя эмоцыі, іншая дынаміка. Здаецца, што чуваць шматгалоссе старых мінскіх дворыкаў. Матэрыялы, якія выкарыстоўваў аўтар, таксама іншыя. Цікава, што стаяць скульптуры на кавалках асфальту.
Падчас палётаў у якасці бортінжынера Аляксандр адказваў за ўсе сістэмы кіравання самалётам —ад запуску рухавікоў да кіслароднага абсталявання. Так паступова ён захапіўся напісаннем сцэнарыяў. Аднойчы расказаў пра сваё захапленне сябру Ігару Волчака, які да таго моманту скончыў вышэйшыя рэжысёрскія курсы. Той параіў выкласці ідэю на паперы. З гэтага пачаўся творчы шлях і многае атрымалася.
Выстаўка называется «Парадокс» яшчэ таму, што і сам мастак у сваім жыцці парадокс не толькі для сябе, а ўвогуле для многіх. Яго жыццё ніколі не было меланхалічным, нецікавым, яно заўсёды хуткае, крэатыўнае, рызыковае.
Гледзячы на мастака, спачатку складана ўявіць, наколькі смелы і рашучы можа быць чалавек перад вамі, але ж деведаўшыся падрабязнасці яго лёсу, разумееш, што у яго нават стыль жыцця такі — не згубіць самаго сябе, адсюль столькі розных жыццёвых спроб і эксперментаў.
Сёння Аляксандру Найману падабаецца займацца скульптурай. Але мастаком сябе называць ён не спяшаецца. Пра сябе кажа так: «Я проста чалавек, які робіць». І гэта не дэвіз, і не метафара, гэта яго сапраўдны выбар і ўнутраннае пачуццё, якому ён не змяняе ўсё сваё жыццё.
Мастацкі падыход Наталлі Шапавалавай. Выстаўку мастачкі прэзентавалі ў Мінску
Галерэя «Арт Фабрыка» і праект «Off_museum» у снежні правялі пераднавагодні арт-маркет. Наведвальнікі змаглі ўбачыць творчасць вядомых аўтараў і маладых перспектыўных мастакоў, змаглі набыць работы аўтараў, якія для кожнага могуць стаць абсалютна арыгінальным падарункам на Новы Год і Раство.
Навагодні маркет сучаснага мастацтва — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з апошнімі трэндамі ў мастацтве, схадзіць на майстар-клас і набыць работы для сваёй калекцыі.
Мастацтва здольна закрануць тонкія ноты нашай душы і пасяліцца там назаўжды, даслаўшы нас у любую кропку свету або ў падарожжа ў часе. Зімовы арт-маркет на пляцоўцы «Арт-фабрыка» — добры плыклад таго, як мастацтва замацоўваецца ў сэрцах абсалюна розных людзей, як яно здольна аб’ядноўваць і радаваць чалавека, быць яго спутнікам.
У падзеі узялі ўдзел розныя беларускія мастакі, выстаўкі якіх ужо неаднолькава быді прадстаўлены на пляцоўцы дадзенай галерэі. Напрыклад, чароўныя работы Усевалада Швайбы — гэта не толькі містыка і філасофія, але ж і свята душы для ўсіх тых, каму падабаецца дэталізаванасць.
Работы мастака ўражваюць сваёй рэалістычнасцю, лёгкасцю і не пакідаюць гледача абыякавым.
Прасочваецца фундаментальная прафесійная падрыхтоўка, вывастраная тэхніка і тонкі мастацкі густ, адчуванне аб'ёму і прасторы.
Так, напрыклад, некаторыя з карцін выдаюць у мастаку яго захапленне ўсходам, старажытнай славянскай культурай, прыгажосцю паганскіх вераванняў. Разам з цудоўнай тэхнікай карцін, усе работы здаюцца адным вялікім падарожжам у свет фантазіі і сноў. Іх сюррэалізм зачароўвае і прымушае пераглядаць, кожны раз захапляючыся цудоўным талентам аўтара!
Аўтарскі фарфор мастачкі Аляксандры Баўтрук прымусіць вас спыніцца каля яго, калі вы нават не захаляецеся такім напрамкам у мастацтве. Аляксандра асвоіла ўнікальную тэхніку надглазурнага роспісу па фарфоры. Мастачка малюе толькі на высакаякасным рэдкім фарфоры. займаецца рэстаўрацыяй роспісу. Работы майстра ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі ў Швейцарыі, Германіі, Англіі, Расіі, Беларусі і Казахстана.
Фарфор для Аляксандры – справа яе жыцця. Аўтар глядзіць на свет праз пачуцці, адлюстроўваючы і зменьваючы ўбачанае на фарфоры. Спектр творчасці шматгранны, сюжетная лінія з выразнымі думкамі прасочваецца ў кожнай рабоце. У фарфоры Аляксандра дасягае узрушаючай формы, за кошт стылістыкі пластычнага рытму, які стварае гэтую форму і колер. Работы з формай пераплятаюцца ў алюзію пераасэнсаваных вобразаў, няхай гэта будуць фігуры або абстрактныя рухі ў бясконцасць. Яе творчасць для тых, хто шукае ўнутранай гармоніі і духоўнай дасканаласці!
Таксама на зімовым маркете свае работы прэзентаваў знакаміты мастак Іван Сямілетаў, фантастычны свет якога ўражвае незвычайнымі гісторыямі і цікавымі персанажамі.
Вобраз кожнага казачнага персанажа Іван Семілетаў не толькі прыдумляе — надзяляе характарам. У герояў ёсць свая гісторыя, справы, клопаты. Яны пражываюць казачныя жыццё ў чароўным і маляўнічым свеце. Кожная карціна на выстаўцы — гэта акенца, з якога мы можам паназіраць за жыццём выдуманых герояў. Аўтар упэўнены: усе адценні пачуццяў, якія мы перажываем кожны дзень і ў любой жыццёвай сітуацыі, можна ператварыць у мастацкія вобразы.
Работы творцы дазваляюць аналізаваць узаемаадносіны ў соцыуме, якія спрыяюць разуменню ўласнага «я». Не сюжэт сам па сабе, не падзеі цікавяць аўтара, а душэўныя хваляванні яго герояў, якія шмат у чым падобныя на маладога мастака.
Іван Семілетаў тонка адчувае нюансы колеру і каляровыя спалучэнні. Яго работы простыя і зразумелыя. У іх шмат ад дзіцячага малюнка: чысціня і шчырасць пачуццяў, прастата формаў і свабода — усё тое, што не пакідае гледача абыякавым. Яго творы — гэта напамін пра самыя добрыя і светлыя моманты.
Таксама цікавыя работы жонкі Івана, мастачкі Ганны Сямілетавай. На карцінах аўтара усё не тое, чым здаецца на першы погляд, але варта прыгледзецца больш уважліва — і можна заўважыць падабенства хатняга ката з старажытнаегіпецкай скульптурай Сфінкса, тое, як самотная фігура пад начным ліхтаром як быццам узнімаецца ў неба, падхопленая «промнем» іншапланетнага кораба , а сярод звыклых панэльных высотак размясціўся «перніковая хатка» наўпрост з казак братоў Грым. Кожная з работ Ганны мае мноства трактовак і тлумачэнняў – у залежнасці ад таго, наколькі вы гатовыя даць волю сваёй фантазіі, даверыцца аўтару і паглядзець на навакольны свет вачамі мастака.
А вось пейзажы Васіля Пешкуна, прадстаўленыя ў межах арт-маркета, — яркая старонка гарадскога, нават вулічнага летапісу. Праз маўклівы дыялог аўтар адчувае стан, настрой і глыбіню наваколля. Але майстар не ставіць мэты цалкам адлюстраваць убачанае, ён чапляецца за дэталі, ледзь улоўныя, але такія важныя. Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што майстэрня Васіля Пешкуна не мае даху і сцен. Так і ёсць: адкрытыя прасторы для яго — магчымасць адпачыць маральна, духоўна, магчымасць раскрыцца.
Самае цікавае, што Васіль Пяшкун працуе толькі з натуры, таму яго работы літаральна дыхаюць. Усе творы мастак стварае ў адзін дзень, лічачы, што візуальная вобразнасць існуе як факт: назаўтра можа быць іншае надвор’е, іншы пейзаж.
Разглядаючы карціны Васіля Пешкуна, мы здзяйсняем дзіўнае падарожжа не толькі геаграфічна, але і ўнутр сябе, што дорыць адчуванне дзіўнай непарыўнай сувязі чалавека і прыроды, знешняй і ўнутранай гармоніі.
Цікава назіраць за работамі мастака-графіка Алены (Андрушчэнка) Манько. Яна работа з літаграфіяй, Спосаб друку літаграфіі досыць працаёмкі, бо адбітак атрымліваюць з зусім гладкай паверхні каменя, які пад ціскам, дзякуючы якая адпавядае апрацоўцы, набывае ўласцівасць на асобных сваіх участках прымаць адмысловую літаграфскую фарбу.
Алена ў сваёй вобразнай сістэме злучае розныя культуры: заходнюю і ўсходнюю. Яе работы не пазбаўлены дэкаратыўнасці, творца работае з колерам і святлоценявымі пераходамі.
Мастачка Ілона Касабука працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу, стылістыкі інтэр'еру і дэкарыравання прасторы. Яе работы знаёмыя многім аматарам мастацтва, але кожжны раз яны проста ўражваюць: глыбінёй, сэнсамі, колеравымі спалучэннямі.
Ілона — мастак-інтэлектуал, гэта вельмі моцна адчуваецца ў яе творчасці. Праз пачуцці, першае ўражанне кожны глядач ацэньвае мастака. Дык вось, І сама Ілона Касабука і яе работы — пра натхненне, рыгажосць і філасофскую грунтоўнасць.
Ну і нельга абысці ўвагай мастакоў-скульптараў Сяргея Арышанка і Алену Ліпінскую, якія працуюць з самымі рознымі матэрыяламі: кераімка, дрэва, поастык, бронза, метал, тэкстыль. Іх работы абсалюна цікавыя спачатку візуальна: іх хочацца разглядаць, хочацца дакранацца да іх, а пасля зазіраешь у патаемны сэнсавы свет твораў і яны чапляюць таямнічасцю, глыбінёй.
Аўтары жывуць і працуюць у сваёй студыі «АрЛі» пад Мінскам. Іх работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і Расіі, а таксама фондах мемарыяльнага музея г.Брахерта і Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея.
Унікальная гісторыя архіэктуры. Новы канцэптуальны праект адкрылі ў галерэі «Арт-фабрыка»
Выставу Віктара Барабанцава «Зімовыя дзівосы» прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы.
У экспазіцыі гледачы ўбачаць больш за 40 работ 1990-2020-х гадоў, аб'яднаных зімовай тэмай: святы, пераднавагоднія прыгатаванні, калядныя гулянні, заснежаныя пейзажы. Работы вылучаюцца глыбінёй, шматзначнасцю, сэнсавай прасторай, сюжэтнасцю. Аўтар любуецца прыродай, апяваючы яе прыгажосць, аддае перавагу пленэрнаму жывапісу, таму шмат у экспазіцыі жывых, змаляваных з натуры зімовых пейзажаў.
Адмысловае месца ў творчасці Віктара Барабанцава займае тэма беларускіх народных свят, уключаючы Каляды. Майстар стварае арганічны сплаў прыроды, культурнай традыцыі і сучаснасці, якія суіснуюць у прасторава-часавым адзінстве працы.
Імя Віктара Кірылавіча Барабанцава добра вядома знатакам выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. Выпускнік аддзялення манументальнага жывапісу, вучань народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка, Барабанцаў з'яўляецца адным з вядучых прадстаўнікоў рэалістычнага напрамку ў сучасным беларускім жывапісе.
Ён вядомы станковым жывапісам, напоўненым метафарамі і сімваламі, дэталізаванымі пейзажамі. Прапанаваныя маляўнічыя «зімовыя цуды» характэрныя дакладнасцю кампазіцыі, выключнай увагай да дэталяў, прадуманасцю, стараннай выпісанасцю, жвавасцю, рэалістычнасцю, лірычнасцю, мяккасцю, спакоем, якія ўлагоджваюць колерами. Лірычнымі атрымліваюцца таксама партрэты, захаваныя алеем выразы румяных асоб.
Мір, Ракаў, Навагрудак, Крэва, Жыровічы – гарады з даўняй гісторыяй, замкі, гістарычна значныя мясціны, хрысціянскія храмы знаходзяць увасабленне на палотнах майстра. Як кажа сам Віктар Барабанцаў: «Хачу перадаць праз жывапіс сваю любоў да жыцця і да Радзімы».
Сярод асаблівасцяў пейзажаў Віктара Барабанцава можна вылучыць дакладнасць кампазіцый і выключную ўвагу да дэталяў. Кампазіцыі твораў майстра так выразна выбудаваны, што фрагменты пейзажаў можна ўспрымаць як самастойныя, завершаныя творы. Размяшчэнне нават невялікіх дэталяў старанна прадумана, і кожная з іх скрупулёзна выпісана, дзякуючы чаму на карціне ўзнікае эфект рэальнасці намаляванага.
А мяккая, пастэльная каляровая гама і марудлівая, цякучая пластыка ліній ствараюць адмысловы настрой — лірычны, але далёкі ад пастаральнасці і замілавання. Жывапісец, працуючы ў непасрэдным кантакце з натурай, успрымае і перадае на палатне ледзь прыкметныя адценні і паўтоны навакольнага свету, ператвараючы сваё суб'ектыўнае ўспрыманне ў «аб'ектыўнае» быццё адноўленага на карціне свету.
Творчасць Віктара Барабанцава прасякнута цікавасцю да гістарычнага мінулага Беларусі, культурных традыцый нашага народа. Кожная карціна вылучаецца не толькі сюжэтам, але і глыбінёй, фарматам, прасторай, якія ствараюць атмасферу гістарычнасці. Старадаўнія гарады, гістарычна значныя месцы, хрысціянскія храмы рэгулярна знаходзяць сваё ўвасабленне на палотнах майстра.
Адмысловае месца ў жывапісе Віктара Барабанцава займае тэма беларускіх народных свят. Уводзячы ў пейзаж гістарычную атмасферу, майстар стварае арганічны сплаў прыроды, культурнай традыцыі і сучаснасці, якія суіснуюць разам у прасторава-часавым адзінстве.
Віктар Кірылавіч аб'ездзіў з мальбертам усю краіну, а з выстаўкамі ці ледзь не палову зямнога шара. Калі сабраць усе карціны можна скласці максімальна падрабязны партрэт нашай Радзімы, гістарычнага мінулага Беларусі і культурных традыцый нашага народа.
Пейзажы і натурныя замалёўкі Віктара Барабанцава адрозніваюцца дзіўнай увагай да дэталяў, а спакойная каляровая гама стварае непаўторную сувязь паміж творцам і гледачом, якая нябачнай лініяй праходзіць праз кожную работу мастака. Выпісаная з любоўю і дбайнасцю прырода роднай зямлі пад пэндзлем майстра як быццам жыве сваім уласным жыццём, дыхае на поўныя грудзі і запрашае кожнага жадаючага сустрэць бадзёрыя вадохрышчанскія маразы, акунуцца ў сагрэтае сонцам возера і паслухаць ціхі шолах бярозавых лісця.
На прадстаўленай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы кожны із нас можа адчуе сапраўдныя навагоднія святы. Калі нават за вакном не бачна снега, Віктар Кірылавіч з такой любоўю захаваў яго на сваіх палотнах, што немагчыма застацца абыякавым да гэтай прыгажосці.
Віктар Барабанцаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гомелі, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (цяпер гэта Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Акрамя таго, ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі прафсаюзаў Беларусі, прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальнікам медаля імя Францыска Скарыны і нагруднага знака Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях і галерэях Беларусі, а таксама прыватных калекцыях Англіі, Бельгіі, Кіпра, Польшчы, Швецыі, Нідэрландаў, ЗША.
У Галерэі DK адбылося адкрыццё выстаўкі «Забаўчык’s» беларускага мастака-авангардыста Аляксандра Забаўчыка, якая літаральна паглыбляе нас у сутнасць наваколля як з'явы.
Аўтар стварае свае карціны на мяжы абстрактнага і рэальнага. Ён працуе ў асаблівай тэхніцы, якая не мае аналагаў у свеце і не вядомай нікому, акрамя яго самога. Інструменты для жывапісу ён стварае сваімі рукамі.
Яго жывапіс — «вар'яцкі», як зрывісты з гор нястрымны струмень, для якога не існуе абсалютнага рэчышча, і ён упарта выходзіць з пазначаных традыцыяй берагоў. Аўтару блізкія прыродныя тэмы і натуральныя фактуры. Цесна ўзаемадзейнічаючы з філасофіяй, Аляксандр даследуе выявы і пластыку навакольнага свету. Ён стварае свае карціны падобна джазавай імправізацыі, не ведаючы, куды адвядзе яго рука на гэты раз.
Сам мастак любіць адзначаць, што ўсё ў гэтым свеце выпадкова. Але ўсё роўна можна паспрабаваць нейкую невыпадковасць сярод усёй гэтай бязладзіцы.
Эстэтыка разумення часу ў Аляксандра Забаўчыка вельмі лаканічная, ён выкарыстоўвае традыцыйныя мастацкія формы (жывапіс, графіку), але яму ўсё роўна ўдаецца здзівіць гледача. На шэрагу палотнаў — старанна сфармаванае і выбудаванае апавяданне пра час, пра пакінутыя ім сляды.
Аляксандр Забаўчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску, у 1987 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтваў) і з гэтага часу цалкам прысвяціў сябе жывапісу краін СНД і Заходняй Еўропы. Яго творы захоўваюцца ў Беларускім музеі сучаснага мастацтва, у прыватных. калекцыях Еўропы і ЗША.
Асобны раздзел у яго жыцці — знаходжанне ў Кітаі, дзе ён вывучаў мясцовую гісторыю і жывапіс, а затым па запрашэнні кітайскага ўрада прыняў удзел у сумеснай кітайска-беларускай выстаўцы.
—Жывапіс – гэта пабочны прадукт, праполіс, — тлумачыць мастак. — А пчала робіць мёд. Мастацтва – толькі сродак прыкладання намаганняў па змене сябе ў лепшы бок. Ты сам ёсць сэнс гэтага жыцця. У дзяцей — як у птушанят. Яны выштурхваюць сапернікаў з бацькоўскіх гнёздаў. Сэнс жыцця ў тым, каб пазбавіцца ад гэтага дзіцячага эгаізму. Ты павінен у канцы аддаць больш, чым ты ўзяў у пачатку. Такі безумоўны закон жыцця.
Увогуле асоба Аляксандра Забаўчыка здаецца гледачу заўсёды рознай: бывае адчуваецца яго загадкавасць, а бывае і наадварот — сімвалічная адкрытасць і прамалінейнасць. Мастак умее захапіць, зматываваць і накіраваць менавіта на тыя думкі і рашэнні, якія важныя менавіта ў гэтую хвіліну.
Новы прадстаўлены праект — нагода дэтальна пазнаёміцца з жываапісным стылем Аляксандра Забаўчыка і адчуць глыбіню яго мастацкіх сэнсаў.
«Шукайце свой почырк». Расказваем пра дэвізы жыцця Віталя Цвіркі
У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі «Паэма зямлі беларускай». Выстаўка падрыхтавана ў межах праекта «Касікі—сучаснікі» сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
Увазе мінчан і гасцей Мінска прадстаўлены творы заснавальніка традыцыйнай беларускай мастацкай школы Віталя Цвіркі. Майстар аднолькава валодаў жанравай разнастайнасцю: пейзажам, нацюрмортам, партрэтам, а таксама рознымі тэхнікамі выканання: маслам, тэмперай, акварэллю.
—За гэтыя гады мы паказалі шмат важкіх мастакоў. Мінулы год быў вельмі важны для нас: 20 гадоў галерэі, 100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Шчамялёва… І вось зараз мы падышлі да яго настаўніка, — патлумачыла на адкрыцці выстаўкі загадчыца Гарадской мастацкай галерэяй твораў Л. Д. Шчамялёва Ганна Ясюк. — Як казаў сам Леанід Дзмітрыевіч: «Шукайце свой шлях і свой почырк. Вучыцеся ў вялікіх майстроў, але не пераймайце іх знешняй манеры».
Пераліўчатасць, няяўнасць, пераходныя станы прыроды: перадзім'е, позняя восень, вясновае абуджэнне... Пад пэндзлем Віталя Цвіркі наша краіна выглядае вялізнай, бязмежнай.
На пленэрах мастак казаў: «Галоўны наш настаўнік — прырода». Пісаў ён і партрэты, і нацюрморты, але раскрыўся ўсё ж у жанры пейзажа. Якія яны? Лаканічныя. Некалькі шырокіх мазкоў — і перад намі абшары беларускай зямлі. Ён не завастрае ўвагу на дэталях, яго мазок — упэўнены, шырокі, размашысты.
Беларускі майстар адчуваў колеры. Палітра работ 1960–1980-х гадоў, прадстаўленых на выстаўцы, цёплая, восеньская. В. Цвірка змог улавіць на палатне пераходныя станы прыроды і перадаць іх.
Мастак прыўнёс у беларускі пейзаж сваю эстэтыку, характэрнай рысай якой было спалучэнне панарамнай кампазіцыі, эпічнасці пейзажа са свабоднай манерай пісьма і тонкім каларытам. Арыгінальны стыль майстра атрымаў шырокае прызнанне і быў ацэнены як значны ўклад у развіццё камернага лірычнага пейзажа.
— Віталь Цвірко — гісторыя. Тое, што мы робім у межах праекта «Класікі - Сучаснікі», — вельмі важная справа. Мы ўспамінаем тую ўзрушаючую эпоху, — патлумачыла на адкрыцці праекта перш намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Выстаўкі, якія праходзяць тут на працягу чатырох гадоў, даюць магчымасць дакрануцца да неверагоднай эпохі, майстроў, гісторыі нашай культуры і выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся мастак на Палессі, але хутка сям'я перабралася ў Мінск. Сярод яго першых настаўнікаў былі аўтары — Міхаіл Станюта, Анатоль Тычына і… Кандрат Крапіва, байкапісец валодаў выдатным мастацкім дарам. Цвірка вучыўся ў Мінску, Віцебску, Маскве, многія гады сам вучыў жывапісу, выязджаў са студэнтамі на пленэры, вызнаючы правіла: майстар павінен працаваць плячо ў плячо са сваімі юнымі калегамі.
Віталь Цвірка ўвайшоў у гісторыю не толькі як выдатны дзеяч выяўленчага мастацтва Беларусі, але і як педагог, які выхаваў цэлую плеяду таленавітых майстроў. Яго вучні — гэта Віктар Грамыка, Барыс Аракчэеў, Георгій Паплаўскі і многія іншыя знакамітыя мастакі.
Па даўніх расказах Леаніда Шчамялёва, да якога перайшла майстэрня Віталя Канстанцінавіча пасля яго смерці ў 1993 годзе, настаўнік працаваў хутка, пісаў на адным дыханні. Дачка аўтара Таццяна калісьці казала : «Ніхто не бачыў вялікай унутранай работы бацькі і таго, як ён на прыродзе гадзінамі, нягледзячы на вецер і мароз, стаяў ля мальберта. Ніколі не скардзіўся. Культываваў у сабе пазітыў».
Вырошчваў яблыкі і грушы, пісаў нацюрморты з гэтай садавінай, а потым раздорваў плён сваёй працы — і грушы, і палотны…
Калі пейзаж ажывае. Асоба Віталя Цвіркі ў дэталях лёсу і карцінах
Вакол ялінкі на лясной паляне завіхаліся звяры і птушкі. Гілі развешвалі на лапках гронкі рабіны, зайцы – моркву, а вавёркі абвівалі дрэва гірляндай з сушаных грыбоў.
Лясныя жыхары дужа чакалі свята, бо пасля Калядаў сонца паварочвае на лета, дзень пачынае даўжэць і ў лесе робіцца весялей.
Толькі звяркі ўзяліся за лапкі, каб зладзіць карагод, як нешта грукнула, стукнула – ды проста па ялінцы! Ледзь утрымаліся на ёй украсы, а звяры і птушкі кінуліся хто куды. Калі ж нясмела выглянулі са схованак, убачылі на палянцы каржакаватага старога з доўгай сівой барадой і валасамі, з булавой у руках, у доўгім кажусе – але басанож.
Дык гэта ж Зюзя! Яму лепш на вочы не пападацца. Зюзець – значыць мерзнуць, калець ад марозу. Звяры і птушкі кінуліся з палянкі хто куды, але хіба ад Зюзі схаваешся! З яго з’яўленнем адразу пачаў крапчэць мароз, узнялася завея. Холад нават праз дыхтоўныя футрачкі і пухнатыя пёркі праймаў. Толькі цікаўнасць была і за сцюжу мацнейшая. Лясныя жыхары пазашываліся за дрэвамі і здалёк цікавалі за Зюзем.
Ён завіхаўся ля ялінкі і мармытаў.
– Даходзішся ты ў мяне! Самазванец!
З-пад крыса кажуха стары дастаў пастку і ўладкаваў пад ялінкай, а сам схаваўся ў хмызах.
– Дзед Мароз, Дзед Мароз, дзеткам елачку прынёс… Цьфу ты, прахадзімец! – бурчэў ён.
Неўзабаве пастка шчоўкнула – і пачуўся енк. У пастцы круціўся Дзед Мароз, спрабуючы вызваліць нагу, абутую ў цёплы валёнак. На ім быў вышыты бліскучымі сняжынкамі ўбор і прыгожая, абкладзеная белай ватай, шапка. Торбу, пад завязку набітую падарункамі, Мароз кінуў проста на зямлю.
– Хто дадумаўся пад ялінкай пасткі ставіць?! Ты ж мне пападзіся! – енчыў ён.
—Ну і што ты мне зробіш? Цукерак не дасі? – выскачыў з хмызоў на палянку Зюзя.
Ён не хаваў радасці. Разлікі аказаліся правільнымі. Калядная ялінка павінна была як магнітам прыцягнуць да сябе Дзеда Мароза – і вось, спрацавала!
– Зюзя, братка, што ты надумаў? Не дурніся, аслабані пастку! – пачаў прасіцца Мароз.
—Успомніў, што мы браты! Можа, яшчэ згадаеш, што я за цябе старэйшы?
—І што з таго?
—Як што? Выхоўваць цябе буду! Ты якую работу пастаўлены рабіць?
—Масты пракладаць праз азёры, рэкі і балоты на карысць людзям, — неахвотна прабубнеў Мароз. У гэтую хвіліну ён быў падобным да вучня, які адказвае настаўніку.
—А зваць цябе па-сапраўднаму як? — бушаваў Зюзя.
– Ледзяны Дзед…
—Дзіва дзіўнае, памятаеш, – з’едліва зазначыў Зюзя. – А кім ты стаў? Нават імя падправіў, Дзедам Марозам запісаўся, цукеркі па хатах носіш!
—Гэта для душы, – запярэчыў Мароз, – у вольны ад асноўнай работы час.
—Ты падумай, пан мае вольны час! Даўней разам адну работу рабілі – ваду марозілі, сцюжу трымалі, снег на зямлю падсыпалі – і тое ледзь упраўляліся. Усе ведалі: ёсць Мароз і ёсць Зюзя, і разам яны – сіла! Зімы на зайздрасць былі. Снегу – ні праехаць, ні прайсці, ад холаду кроў у жылах стыла. А цяпер? Зіма не зіма, а суцэльная макрэча! А што ж вы хацелі —усю работу Мароз на старэйшага брата спіхнуў, на Зюзю – дык хоць бы словам дзе згадаў!
Зюзя і Мароз, сапраўды, былі двайнюкамі – роднымі братамі. Зюзя ўсяго на хвілінку раней з’явіўся на свет і як старэйшы меў права ўшчуваць брата. Таму Мароз і слухаў яго пакорна. Зюзя праўду казаў – гаспадарылі яны даўней разам. Але пасля таго, як людзі Марозу новую работу прыдумалі – даручылі дзяцей цешыць на Новы год – ён у яе ўлёг і на брата Зюзю амаль забыўся. Слаба дапамагаў, нідзе не згадваў пра яго – некалі было, ды і не пытаўся ніхто.
Мароз прысаромлена маўчаў, а Зюзя задаволена паціраў рукі.
—Вось і канец тваёй службе! Сядзі ў пастцы, а дзеткі няхай паплачуць без падарункаў!
Мароз раззлаваўся. Няхай сабе Зюзя і старэйшы брат, але ж меру ведаць павінен. Дзеці без падарункаў горш чым рэкі ды азёры без ледзяных мастоў! Каб Зюзя хоць раз пачуў, як хлопчыкі і дзяўчынкі чытаюць вершы, спяваюць песні ды клічуць Дзеда Мароза – не лютаваў бы. Дзеці – яны ж здольныя самыя халодныя сэрцы растапіць. А, можа, братка Зюзя злуе, што людзі на ролю казачнага чараўніка абралі не яго?!
– Не зайздросць! – тупнуў Мароз вольнай нагой і, дацягнуўшыся да Зюзі посахам, стукнуў яму па ілбе. Вялікі, як дуля, гуз зараз жа ўпрыгожыў Зюзеву галаву.
Пачалася сапраўдная бойка! Раззлаваны ўшчэнт Зюзя махаў у паветры булавой, наскокваў на зняволенага Мароза, а той уюном круціўся і адбіваўся ад яго посахам. Урэшце нават нагу з пасткі выдраў – праўда, валёнак пашкодзіў.
Ад скокаў братоў надвор’е нібы ашалела. Завіруха выла, мароз трашчаў, дрэвы гнуліся долу. Звяры і птушкі затаіліся ў сваіх схованках і ледзь трывалі холад. У іх ужо і лапкі ледзь краталіся, і крылцы не хацелі махаць. Собіла ж на такую бойку стыхіяў трапіць!
Тым часам у хатцы, якая стаяла на ўскрайку лесу, поўным ходам ішла падрыхтоўка да свята. Гаспадыня збірала на стол святочную вячэру, а на цёплай печы спала яе ўнучка Арынка. Яна шчыравала, рыхтуючыся да Калядаў, і стамілася. Бабуля не будзіла малую, заканчвала спраўляцца сама. Укрыла стол сенам, наверх разаслала льняны абрус, а на яго пачала ставіць кісель, бліны, квас з грыбамі… усяго дванаццаць страў, як і належыла на Каляды. Калі гаспадыня даставала з печы куццю, і пачалася бойка Зюзі з Марозам.
Хатку ажно калаціла. Устрывожаная гаспадыня бегала ад вакна да вакна, паглядаючы на двор – але за куламесай нічога не было відаць.
—Што за трасца! – прыгаворвала яна. – Як дзеці да мяне дабяруцца?
Штохвіліны рабілася страшней не толькі на дварэ, але і ў хаце. Выдавала, яна вось-вось разваліцца. На памяці гаспадыні такой непагадзі ніколі не было! Як ратавацца?
І раптам згадалася, як у пару яе маленства рабіла бабуля. Гаспадыня наклала куцці ў вялікую місу, вынесла на ганак і гучна крыкнула: “Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!”
Пасля гэтага яна пакінула місу з куццёй на дварэ, а сама шмыгнула ў хату.
Завіруха нібыта пацішэла, ці ёй падалося?
Сапраўды пацішэла! Даўно ўжо ніхто не запрашаў да столу братоў, людзі забыліся на завядзёнку, якой даўней улагоджвалі грозныя стыхіі. Яны імгненна прыпынілі бойку – і вецер паціх, мароз паслабеў. Звяркі і птушкі аджылі ад здранцвення і кінуліся ўрассыпную. А ну іх, гэтых Зюзю з Марозам!
Вецер прынёс водар куцці, і суровыя браты адчулі, як згаладаліся.
—Слухай, братка, мо падмацуемся? – прапанаваў Мароз.
—Эге! Варта было б, а то булаву цягаць цяжка! – ахвотна пагадзіўся Зюзя.
Хутка яны, седзячы на ганку, апляталі куццю.
Адпачыла і прачнулася Арынка. Яна падышла да вакна ў марозных узорах, хукнула на яго – і зрабілася акенца, праз якое малая зірнула на двор. У яе ажно дыханне перахапіла.
—Дзед Мароз! Бабуля! Дзед Мароз!
Як была, не апранутая, дзяўчынка кінулася на двор і абшчапіла рукамі… Зюзю! Ён бліжэй да яе стаяў.
—Дзядуля Мароз, ты сапраўдны! Я ведала!
Зюзя і Мароз, заспетыя знячэўку, застылі. Але следам за Арынкай выскачыла гаспадыня з чапялой у руках. Яна падумала, што гэта раней пары ў яе хату завіталі калядоўшчыкі і прыкрыкнула на ўсіх.
—Жыва ў хату! Застудзіце мне дзіця!
Спрачацца не выпадала, бо гаспадыня выглядала дужа грозна. Нават люты Зюзя спужаўся. У хату ўвайшлі, а там печ нацеплена так, што хоць ты кажухі скідай.
– Унучачкі, але ж мы не надоўга, – знайшоўся Дзед Мароз. – Далей бегчы трэба. Вось табе, Арынка, лялька, а вось канструктар – усё як хацела! Бывайце здаровы! Да наступнага года!
Гаспадыня прасіла за стол, але браты куляй выскачылі вонкі. Арынка толкам і разгледзець іх не паспела – адразу занялася прынесенымі падарункамі. Гаспадыня ж кінулася завіхацца далей. Дзеці вось-вось меліся пад’ехаць, а не зробленых спраў было незмірона.
Зюзя і Мароз, палагаднелыя пасля смачнай куцці, моўчкі брылі па лесе. Зюзя выглядаў задуменным і не такім суровым, як заўжды. Яго грэлі абдоймы малой Арынкі і нават льдзінка, якая была ў старога на месцы сэрца, нібыта пачынала растайваць.
—Слухай, братка, – урэшце сказаў ён Марозу і збянтэжана пачухаў патыліцу. – Можа, і дарма я разышоўся. Паднапру з холадам і сам пастараюся ўпрвіцца, пакуль ты падарункі насіць будзеш. Няможна, каб дзеці без іх аставаліся… Толькі ты, гэта, хоць успамінай пра мяне, няхай ведаюць: ёсць Мароз, а ёсць – Зюзя!
Браты на знак згоды паціснулі адін аднаму рукі і рушылі кожны па сваіх справах.
Сухоты, альбо туберкулёз, — гэта хвароба, якой столькі ж гадоў, колькі і чалавецтву. Пра яе пісалі Гіпакрат, Гален і Разэс. Звычайна туберкулёз закранае лёгкія, але бывае, што і косткі, скуру, суставы, кішачнік.
У сярэднявеччы туберкулёз меў дзве назвы — чахотка і залатуха. Пад першай мелася на ўвазе лёгачная, а пад другой — вонкавая форма інфекцыі, якая пашкоджвала скуру. Хвароба абвастралася ўвесну і ўвосень, найбольш была распаўсюджана ў гарадах. Чахотачных пасылалі на лета ў вёскі, паілі асліным і казіным малаком, клалі спаць у кароўніках, вадзілі гуляць на ўгноеныя палі.
Чахотка звычайна суправаджалася ўдушшам і дыярэяй. У народзе лічылі, што пры такой хваробе дапамагаюць напоі з палыну, з сеннай пацярухі, з хваёвых і яловых пупышак, з маладых хваёвых шышак, з каранёў дзевясілу. Дзяцей купалі ў адвары кветак і лісця ландыша. З лячэбнымі мэтамі раілі есці масла, цялячую і свіную печань, бялок курыных яек, свіное сала, а таксама піць жаночае і кабыліна малако. Але пры гэтым забаранялі есці селядзец і вэнджанае мяса.
У старажытных рускіх летапісах апісваецца, як сухоты лячылі хірургічным мэтадам і прыпяканнем.
У часы сярэднявечча ў Заходняй Еўропе верылі, што ад залатухі вылечвае дотык караля, адсюль яшчэ адна назва хваробы — «каралеўская пошасць». Кароль Францыі Генрых IV звычайна здзяйсняў гэты абрад раз на тыдзень пасля прычасця. Першапачаткова цырымонія дотыку праводзілася ў нефармальнай абстаноўцы. Хворыя людзі маглі звярнуцца ў суд з просьбай аб каралеўскім дабраславенні, і яно ажыццяўлялася каралём пры першай магчымасці. У Англіі кароль або каралева, седзячы на троне пад балдахінам, дакраналіся да хворага і ўручалі яму манету — звычайна залатую, коштам ад 6 да 10 шылінгаў, прыкладваючы яе да шыі хворага.
Людзі таго часу ніяк не звязвалі розныя формы туберкулёзу, лічылі іх рознымі хваробамі. Распаўсюджванню сухотаў спрыяла урбанізацыя: у гарадах людзі жылі і працавалі больш цесна, у антысанітарных умовах.
Эпідэмія туберкулёзу ў Еўропе дасягнула максімуму ў 17–19 стагоддзях. На гэтае захворванне, у першую чаргу, на яго лёгачную форму прыпадала да чвэрці ўсіх смерцяў. За хваробай зацвердзілася мянушка «белая смерць» — эпітэт адсылае да змярцвелай бледнасці твару ў чахотачных. Да пачатку 19 стагоддзя ўзровень смяротнасці ад туберкулёзу ва ўсім свеце ацэньваўся ў 7 мільёнаў чалавек за год.
У сярэдзіне 19 стагоддзя на землях Расійскай імперыі, куды ў тыя часы ўваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, кожная дзясятая смерць здаралася ад сухотаў. Багатыя людзі ездзілі лячыцца на марскія курорты і ў горныя санаторыі. У Беларусі тады шырокай папулярнасцю карыстаўся санаторый ў Баркоўшчыне. Цяпер гэта санаторый «Лясныя азёры» каля вёскі Вашкава непадалёк ад раённага цэнтра Ушачы Віцебскай вобласці. Там лячыліся мінеральнай вадой. Лячэнне пачыналася з сярэдзіны мая і заканчвалася ў жніўні. Штогод на аздараўленне туды прывозілі па 200 полацкіх кантаністаў — сыноў з сем’яў вайскоўцаў, якіх рыхтавалі да воінскай службы. У другой палове 19 стагоддзя, калі лячэбніцай кіраваў доктар Неміроўскі, яна лічылася адной з лепшых еўрапейскіх здраўніц. Сюды прыязджалі лячыцца з Германіі, Францыі ды іншых еўрапейскіх краін. У тыя ж гады сухоты лячылі і ў санаторыі Лазенкі каля вёскі Відзы-Лаўчынскія на тэрыторыі сучаснага Браслаўскага раёна.
У 1882 годзе нямецкі вучоны Роберт Кох адкрыў узбуджальнік туберкулёзу, які ўвайшоў у навуку як ”палачка Коха”. З тых часоў пачаліся грамадскія формы барацьбы з гэтай хваробай — адкрыццё санаторыяў і лясных школ. Адным з метадаў барацьбы з такім захворваннем стала адкрыццё кумысалячэбніц. У 1880-я гады кумысалячэбніца існавала ў мястэчку Дуброўна на беразе Дняпра паблізу маёнтка Любамірскіх.
А другую ў пачатку 20 стагоддзя адкрыў вынаходнік і медык Я. А. Наркевіч-Ёдка на беразе Нёмана, насупраць мястэчка Пясочнае, у сваім маёнтку Наднёман.
У 1910 годзе была заснавана Усерасійская ліга па барацьбе з туберкулёзам. Выдаваліся брашуры і лісткі, чыталіся лекцыі з парадамі як змагацца з хваробай. У 1911 годзе аддзелы лігі ўзніклі ў Мінску і Бабруйску, а на наступны год у Пінску. Аддзелы адчынілі супрацьтуберкулёзныя лецішчы-калоніі ў Бабруйску і ў вёсцы Шмаргоўка каля Мінска. У Бабруйску лецішча было на 15 месцаў і дзейнічала толькі летам. Там стала знаходзіўся фельчар, а доктар прыязджаў тры разы на тыдзень. Пацыенты выконвалі розныя лёгкія гаспадарчыя работы.
Увесну 1911 года па ініцыятыве імператрыцы Аляксандры Фёдараўны з яе дочкамі ў Санкт-Пецярбургу была праведзеная дабрачынная акцыя для барацьбы з туберкулёзам з мэтай збору сродкаў. Даваліся канцэрты, працавалі буфеты. Такі дзень дапамогі хворым сталі называць “Дзень белай кветкі”. Сімвалам барацьбы з сухотамі стаў белы рамонак.
15 мая такая акцыя прайшла ў Мінску. Яе ініцыяваў вядомы доктар Сяргей Урванцаў. Быў створаны спецыяльны камітэт, куды ўваходзілі мінчане розных веравызнанняў і сацыяльных станаў. Графіня Чапская ахвяравала кветкі для продажу. У прадаўшчыцы было выбрана 224 дзяўчыны/жанчыны, у тым ліку графіня Чапская і дачка мінскага губернатара. Спіс прадаўшчыц кветак быў надрукаваны ў мясцовых газетах. Такая ж акцыя была паўтораная на наступны год. На сабраныя грошы адкрылі амбулаторыю для туберкулёзных хворых, а потым і туберкулёзны дыспансер. У мінскай амбулаторыі выкарыстоўвалі рэнгенаскапічны апарат. Медыкаменты выдавалі бясплатна.
Пасля ўсталявання савецкай улады праца па барацьбе з туберкулёзам у БССР развівалася актыўна і інтэнсіўна. Была створана сетка супрацьсухотных устаноў. Нават у перыяд грамадзянскай вайны былі арганізаваны дзяржаўныя камісіі і саветы па барацьбе з туберкулёзам (Віцебск, 1919). У першыя гады савецкай улады ў Мінску адкрыта амбулаторыя для лячэння туберкулёзных хворых і стацыянар на 40 ложкаў. У 1920 годзе адкрыўся туберкулёзны санаторый «Сасноўка», які існуе па сёння як бальніца санаторнага тыпу.
Да 1925 года створаныя 4 супрацьсухотныя дыспансеры, а ў 1927 годзе іх было ўжо 13. Стацыянарнае лячэнне ажыццяўлялі ў профільных аддзяленнях бальніц. Аднак з прычыны шырокага распаўсюджання туберкулёзу (122–124 выпадкі на 10 тыс. насельніцтва) патрэбнасць была значна большай. У 1922 годзе газета "Савецкая Беларусь" ў перадавым артыкуле "Барацьба з сухотамі" пісала, што тоэцяя частка ўсіх памерлых ад розных хвароб гінуць ад туберкулёзу.
У 1928 г. быў адкрыты Беларускі НДІ туберкулёзу, цяпер НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі. Гэта дазволіла інтэнсіфікаваць навуковыя даследаванні і арганізацыйна метадычную працу. У 1930-я гады была створана шырокая сетка процітуберкулёзных устаноў. Ва ўсіх абласцях савецкай часткі Беларусі меліся супрацьсухотныя дыспансеры, праводзіліся прафілактычныя і лячэбныя мерапрыемствы, дыспансерызацыя хворых, праца ў ачагах сухотнай інфекцыі і г.д. Аднак у пасляваенныя гады фтызіятрычную службу, разбураную ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, прыйшлося аднаўляць амаль з нуля. Рэзка выраслае захворванне на сухоты ў гады Вялікай Айчыннай вайны паступова зніжалася. Укараняліся арганізацыйныя формы супрацьсухотнай працы, новыя метады працяглай антыбактэрыяльнай тэрапіі, а таксама хірургічнага лячэння.
У 1973–1982 гадах праводзілася эксперыментальная праца па рэзкім зніжэнні захворвання на туберкулёз. У Беларусі эксперыментальнай базай з'яўлялася Гродзенская вобласць. Выканана 16 навукова даследчых і навукова арганізацыйных праграм, вынікі якіх укаранёныя ў практыку У выніку захворванне на туберкулёз знізілася больш як у 2,5 разы, значна палепшыліся іншыя эпідэміялагічныя паказчыкі.
Сёння ва ўсім свеце штогод больш за 10 мільёнаў чалавек хварэюць на сухоты і 1,6 мільёна з іх у выніку паміраюць. Туберкулёз з'яўляецца 13-й па значнасці прычынай смяротнасці ў свеце і другой па значнасці інфекцыйнай прычынай смерці пасля COVID-19. Захворванне распаўсюджваецца ва ўсіх сферах, пры гэтым найбольшая колькасць новых выпадкаў туберкулёзу па краінах прыпадае на краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі.
На працягу гісторыі туберкулёз забіў больш людзей, чым любое іншае інфекцыйнае захворванне. Па сучасных ацэнках, толькі за апошнія 200 гадоў ён забраў мільярд жыццяў. Сярод іх Антон Чэхаў, Фёдар Дастаеўскі, Ілля Ільф, Фрыдэрык Шапэн, Франц Кафка, Амадэй Мадзільяні, Роберт Л’юіс Стывенсан, Джорж Оруэл, Вів’ен Лі і вялізнае мноства менш вядомых і зусім безназоўных ахвяр. Сярод беларусаў гэта: Уладзіслаў Сыракомля, Максім Багдановіч, Іван Луцкевіч, Алесь Гарун, Цётка, Казімір Сваяк, Алесь Бурбіс...
Як былі ўладкаваныя беларускія лякарні Сярэднявечча?