Адным з сімвалаў квітнеючай вясны з'яўляюцца жоўтыя дзьмухаўцы. Гэтыя кветкі рассыпаюцца па траве, нібы яркія іскры расплаўленага сонца, пакрываюць залацістым дываном паляны, лужкі і напаўняюць сэрца ціхай, прыемнай радасцю. Яны настолькі цудоўныя, што людзі прысвяцілі ім свята — Сусветны дзень дзьмухаўца, які адзначаюць 13 мая.
Дзьмухаўцы добра вядомыя чалавецтву са старажытных часоў, таму што гэтыя звычайныя, здавалася б, кветкі валодаюць вялікай колькасцю карысных уласцівасцяў. Але, вядома, большасці з нас яны знаёмыя па дзяцінстве. А вось антычныя навукоўцы хутка распазналі гаючыя ўласцівасці гэтай расліны, і навучыліся прымяняць яе ў медыцыне. Зрэшты, гэтыя кветкі могуць пахваліцца сапраўды шырокім спектрам свайго прымянення.
Для кулінарнага выкарыстання не збірайце дзьмухаўцы ў горадзе, у месцах, дзе расліны маглі быць апырсканы пестыцыдамі, і побач з дарогай!
Спецыялісты раяць збіраць дзьмухаўцы, якія растуць у густой траве і ў цені (такія лісточкі менш гарчаць), вядома, як мага далей ад буйных гарадоў. Сабранае лісце абавязкова трэба перабраць і пакінуць толькі лісце закругленай формы, зубчастыя для ежы падыходзяць горш. Чым маладзейшая зеляніна расліны, тым менш яна гарчыць.
Захоўвайце ўсе сабраныя часткі дзьмухаўца ў халадзільніку пару дзён, калі не збіраецеся выкарыстоўваць адразу.
Для лепшага захоўвання лісця дзьмухаўца прамыйце халоднай вадой і прамакніце насуха папяровымі ручнікамі. Загарніце зеляніну ў вільготны папяровы ручнік, запячатайце ў пакет з зашпількай і захоўваеце ў халадзільніку.
Лісцікі дзьмухаўца можна выкарыстоўваць як зеляніну гарчыцы або шпінат. Для гэтага адабраныя лісцікі дзьмухаўцоў трэба прамыць і вытрымаць 30 хвілін у падсоленай вадзе для выдалення нават самай мінімальнай гарчынкі. Калі збіраецеся зеляніну награваць, лісцікі можна пракіпяціць 5 хвілін перад выкарыстаннем, напрыклад, перад абсмажваннем.
У дробных лісцікаў можна выдаліць хвосцік, у буйнейшага лісця — цвёрдую цэнтральную пражылку (па жаданні). Бутоны таксама трэба перабраць і прамыць у халоднац вадзе. Карані ачысціць ад зямлі, прамыць і пры неабходнасці ачысціць нажом-эканомкай. Расліна гатова для кулінарнага выкарыстання.
І хоць ёсць шмат спосабаў ужывання лісця, кветачак і каранёў дзьмухаўца, прапануем абавязкова паспрабаваць гэтыя 5 даступных варыянтаў.
Зялёная салата з дзьмухаўцоў — самы просты спосаб выкарыстання зеляніны дзьмухаўца. Проста збярыце маладую зеляніну і дадайце яе ў звыклую агароднінную салату з агуркоў і памідораў. Можна прыгатаваць страву толькі з лісця дзьмухаўца, але яна для многіх будзе залішне горкай, асабліва для дзяцей.
Абсмажаная зеляніна. Апрацоўка дзьмухаўцоў ухіляе частку гаркаты. Спачатку адварыце зеляніну каля 5 хвілін, затым перакладзеце на патэльню з разагрэтым раслінным алеем і часнаком і абсмажваййце 3-5 хвілін, пасаліце. Ешце як самастойную страву, пасыпаўшы цвёрдым вытрыманым сырам, падавайце ў якасці гарніру да запечанага кураня або стейку на грылі або дадавайце ў пасту ці амлет.
Бліны з прыпёкам з дзьмухаўцоў. Збярыце бутоны і прамыйце іх. Змяшайце з бліновай сумессю з мукі, яек і малака. Выпякайце, як звычайныя бліны і падавайце з кветкавым мёдам або яблычным пюрэ.
Выпечка з пялёсткамі дзьмухаўца. Збярыце бутоны, аддзяліце пялёсткі і дадавайце іх у кексы, хлеб, печыва ці нават пірагі з заварным крэмам.
Кава з кораня дзьмухаўца — самае працаёмкае выкарыстанне дзьмухаўца, але некаторыя кажуць, што гэта таго варта. Збярыце, ачысціце ад зямлі, прамыйце. Нарэжце і высушыце ў дэгідратары або ў духоўцы пры тэмпературы 120 ° С да поўнага высыхання. Пасля высыхання запячыце ў духоўцы пры 180 ° С, пакуль карані дзьмухаўца не стануць карычневымі. Пакладзіце падрыхтаваныя карані ў пітную ваду і давядзіце да кіпення.
Дзьмухавец змяшчае хімічныя рэчывы, якія могуць паменшыць ацёк, павялічыць выпрацоўку мачы і прадухіліць інфекцыі ў нырках і мочэвыводзяшчіх шляхах. Пры гэтым аксалат — хімічнае рэчыва, якое часам назапашваецца ў нырках. Дзьмухавец можа паменшыць яго колькасць, якое выдаткоўваецца з мачой..
У чым шкода дзьмухаўцоў? У некаторых людзей ужыванне дзьмухаўца ў ежу ці нават дакрананне да расліны можа выклікаць алергічную рэакцыю. Яе выклікае не пылок, а млечны сок, які змяшчаецца ў расліне. Ён здольны выклікаць кантактны дэрматыт. Калі ў чалавека ёсць алергія на стакроткі, хрызантэмы, аксаміткі, таксама можа быць алергія на дзьмухавец.
Таксама дзьмухаўцы як ядомая расліна здольныя справакаваць дыскамфорт у страўніку, дыярэю ці пякотку і запаволіць згусальнасць крыві.
На Беларусі гэтую расліну выкарыстоўвалі ў якасці інгрэдыента для смачнай стравы беларускай нацыянальнай кухні, кухары гатавалі індычыну з варэннем з дзьмухаўцоў.
Інгрэдыенты
Спосаб прыгатавання
Варэнне з шышак, адвар з іголак. Другое жыццё навагодняй ёлкі
29 мая 2025 года ўвесь праваслаўны свет адзначае адно з самых таямнічых святаў царкоўнага календара. Падзея, якая здарылася 2 тысячы гадоў таму, да гэтага часу хвалюе мільёны вернікаў. Ушэсце Гасподняе — дзень, калі зямное і нябеснае злучыліся назаўжды.
Сёння Ушэсце Гасподняе ўваходзіць у лік 12-ці свят праваслаўя. Гэта найважнейшая падзея пасля Вялікадня, прысвечаныя зямному жыццю Хрыста і Багародзіцы. Поўная назва ўрачыстасці — «Узнясенне Пана Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста».
За стагоддзі існавання свята з царкоўных рытуалаў, бытавых павер'яў і нават паганскіх абрадаў склаліся яго асаблівасці. У славян гэты дзень азначаў пераход да лета, яго поўнае сцвярджэнне. Сімвалічным чынам росквіту прыроды было вогнішча, якое разводзілі ўвечары. Свята суправаджалася застоллямі, народнымі гуляннямі і карагодамі-каласкамі (рытуал прысвячалі будучаму ўраджаю).
Напярэдадні свята ў цэрквах праводзяць усяночныя службы, якія суправаджаюцца ўрачыстымі песнапеннямі. У само свята падчас богаслужэння здзяйсняюць абрад «аддання» Вялікадня. Хрысціяне імкнуцца наведаць урачыстыя богаслужэнні, нягледзячы на працоўны дзень.
Што трэба рабіць на Ушэсце Гасподняе? Традыцыі загадваюць здзяйсняць такія справы:
У памяць аб днях, калі пасля Уваскрэсення Ісус Хрыстос хадзіў па зямлі ў вобразе жабрака, галоўнай забаронай стала адмаўляць у дапамозе тым, хто за ёй звернецца. Акрамя таго, у светлае свята забараняецца:
Ці можна прыбірацца ў свята Ушэсця? Уборку трэба зрабіць напярэдадні вялікага свята. А ў сам урачысты дзень звычай не дазволена нават нешта выносіць з дому і выкідваць
Па звычаі запамінаюць надвор'е ў святочны дзень, потым звязваюць з ім будучыя падзеі:
Па народным звычаі ў гэты дзень трэба прайсціся па ранішняй расе, памыцца ёю, каб пазбавіцца ад розных хвароб.
Ушэсце Гасподняе — сімвалічнае і значнае свята для хрысціян. Яно сабраў мноства традыцый, якія даюць магчымасць дакрануцца да старажытнай народнай культуры і ўзрадавацца Узнясенню Ісуса Хрыста на нябёсы.
Уладзімір Жылка — беларускі паэт, перакладчык, крытык. Сёлета 27 мая адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння майстра слова беларускай літаратуры.
Уладзімір Адамавіч нарадзіўся ў вёсцы Макашы непадалёк ад станцыі Гарадзея, што каля Нясвіжа. Ён вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе, агранамічным вучылішчы ў Расіі, скончыў Слонімскую вышэйшую пачатковую школу, займаўся ў Ковенскай сельскагаспадарчай вучэльні. У 1917 годзе паэт пераехаў у Мінск, дзе працаваў аграномам. Пазнаёміўся з пісьменнікамі нашаніўскага пакалення Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Ядвігіным Ш. і маладнякоўцамі (Міхасём Чаротам і інш.).
Да сакавіка 1920 года Жылка працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе. У той час ён далучыўся да сталічнага культурнага руху: наведваў клуб «Беларуская хатка», друкаваўся ў мінскіх выданнях, сябраваў з літаратурнымі дзеячамі. Дарэчы, знаёмства з Міхасём Чаротам не прайшло марна — пазней Жылка працаваў аграномам нацыяналізаванага маёнтка пад Мінскам, якім той кіраваў.
Аднак не толькі паэзія цікавіла Уладзіміра Жылку. Быў час, калі ён ўваходзіў у партыю беларускіх эсэраў і прымаў удзел у антыпольскім падполлі.
Восенню 1920 года Уладзімір Жылка захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў вёску Падлессе Навагрудскага павета. Пасля таго, як быў падпісаны Рыжскі дагавор, ён апынуўся ў Заходняй Беларусі, а потым працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні.
Пасля таго малады паэт шмат вандраваў, у тым ліку жыў у Чэхіі да 1926 года. Там, у Празе, вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта і працаваў рэдактарам часопіса «Новы прамень».
У 1926 годзе Уладзімір Жылка вярнуўся ў Беларусь – прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу, ды так і застаўся ў БССР. Неўзабаве на Радзіме ён апынуўся ў бурлівым водавароце літаратурнай дзейнасці: стаў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты "Звязда", уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні "Маладняк" і "Узвышша". Таксама ў гэты ж час выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме.
У друку яго першыя паэтычныя творы з'явіліся, калі паэту споўнілася 20 гадоў. А неўзабаве пабачылі свет і зборнікі вершаў – «На ростані» і «З палёў Заходняй Беларусі».
Адначасова Жылка перакладаў на беларускую мову паэтычныя творы Аляксандра Блока, Адама Міцкевіча, Шарля Бадлера і іншых сусветных паэтаў.
Сімвалічныя вобразы, выкарыстаныя ў іх, ствараюць непаўторную эмацыянальную карціну, уласцівую для чалавека, які тонка адчуваў свет навакольны і ўнутраны свет чалавека. Некаторыя тэмы творчасці Уладзіміра Жылкі перагукаюцца з дэкадэнскім настроем яго эпохі. Але ж акрамя драматычных вершаў паэт пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя каханнем і любоўю да жыцця.
Чалавек, які належаў да беларускай культуры і адначасова меў заходнееўрапейскую адукацыю, Уладзімір Жылка на беларускім матэрыяле развіваў разнастайныя традыцыі: антычную (выкарыстоўваючы пентаметры і гекзаметры), рэнесансную (санеты, вершы-пасланні), сярэдневяковую (жанр ле), рамантычную (рамантычная паэма, вершы-мроі, малітвы, прароцтвы) і мадэрнісцкую (верлібры і белыя вершы). А як паэт-рамантык ён асабліва цаніў фальклор не столькі фармальна, колькі сутнасна, з містыкай, жахамі, чарадзейнымі матывамі. Пры гэтай разнастайнасці падыходаў і багацці форм паэт ставіўся даволі крытычна да сваёй творчасці. «Маё гора, што я не ўмею рабіць нічога вольна і звонка; ёсць у маёй істоце нешта цяжкое, панурае», — пісаў ён у дзённіку ў 1923 годзе.
Працуючы ў Мінску, з «Маладняка» паэт перайшоў ва «Узвышша». Там ажаніўся са сваёй студэнткай Рымай Маневіч. У 1930 годзе ў іх нарадзілася дачка Беатрычэ (лёс склаўся так, што дзяўчынку мусіла гадаваць бабуля, так Беата паступова стала Натай, каб у выніку яе імя было афіцыйна зменена на Наталля). Калі Уладзімір Жылка быў арыштаваны і сасланы ва Уржум , жонка пакінула яго і дачку..
19 ліпеня 1930 года Уладзімір Жылка быў раптоўна арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў наступным годзе асуджаны на 5 гадоў высылкі. Мары аб плённай працы ў родных мясцінах былі зноў парушаны.
Ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе адбываў пакаранне, паэт працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Але неўзабаве яго сур'ёзнае недамаганне абвастрылася. У выніку ў 1933 годзе Уладзімір Жылка памёр ад ускладненняў туберкулёзу лёгкіх і быў пахаваны на мясцовых могілках.
І толькі праз амаль 30 гадоў, 19 верасня 1960-га, паэт быў рэабілітаваны.
Дарэчы, паэт абапіраўся на фальклор і ў разуменні смерці: невылечная хвароба наклала свой адбітак на яго творы. Пішучы пра смерць, ён называў яе «каханкай», «збавіцелькай», «сястрой», такім чынам аб’ядноўваючы ў творчасці агульнанароднае бачанне з уласна аўтарскім.
Рукапіс знайшоў салдат на папялішчы дома. Містычны лёс «Сярэбранай табакеркі» Змітрака Бядулі
Выстаўка аўтарскіх лялек і мішак тэдзі KUKLA прадстаўляе новы тэматычны праект «Баціскаф». 27 мая яго прэзентавалі ў галерэі «Мастацтва».
Праект аб'ядноўвае ў сабе некалькі напрамкаў: мастацтва, навуку і ўяўленне, ствараючы дзіўны падводны свет, дзе лялькі і мішкі становяцца даследчыкамі і адпраўляюцца ў глыбакаводнае падарожжа.
Выстаўка KUKLA — гэта не толькі паказ аўтарскіх лялек, але і паўнавартасны мастацкі кірунак, які здзіўляе сваёй арыгінальнасцю і эстэтыкай. Аматары культуры і мастацтва абавязкова ацэняць гэтую падзею, якая пакіне яркія ўражанні.
На першы погляд, выставачны пакой зусім невялікі. Падаецца, што нельга ўбачыць тут нешта маштабнае. Тым не менш, як толькі пападаеш на выстаўку, вочы пачынаюць разбягацца ад багацця ляляк. Яны розных формаў, колераў і памераў стаяць унізе, уверсе, у цэнтры, па баках. Немагчыма воку зачапіцца за штосьці адно — вельмі прыгожа!
Вялікая колькасць лялек створана ў змешанай тэхніцы.Тут можна ўбачыць марскіх прыгажунь і розныя фарфоравыя лялькі ў святочных сукенках і туфліках на зашпільках. Выглядаюць яны настолькі крохка, што дакранацца нават страшна хочацца проста паставіць іх на паліцу і любавацца.
Аматарам мішак Тэдзі выстаўка таксама прыйдзецца даспадобы. Тут ёсць экзэмпляры пабольш, якія ідэальна падыдуць у якасці падарунка. А ёсць зусім маленькія. Мішкі тут на любы густ, колер і кашалёк.
Усе лялькі — аўтарскія, так што існуюць на гэтым свеце толькі ў адзіным экзэмпляры. Пры жаданні іх можна набыць.
Гэта, можна сказаць, міжнародная выстаўка, бо тут ёсць работы не толькі майстроў з Беларусі, але і з Расіі, Латвіі. Ідэя з'явілася гадоў пяць таму: кампанія сяброў, чыя душа ляжала да стварэння аўтарскіх лялек, аб'ядналася і вырашыла зрабіць у Беларусі такі цікавы праект. Спачатку адкрыліся ў Гомелі, а ўжо потым перавандравалі ў Мінск.
Захапленне аўтарскай лялькай многімі аўтарамі — не проста гісторыя, а сапраўдны сюжэт для серыяла.
Напрыклад, аўтар Алеся Палекава з Віцебска для праекта «Баціскаф» стварыла новых персанажаў у вялікай форме. Звычайна Алеся стварае мішак Тэдзі. Гэтым разам мастачка натхнілася персанажам савецкага мультфільма «У сінім моры, у белай пене... », і зрабіла для сваёй лялечнай кампазіцыі інтэрпрэтацыю на гэты сюжэт.
Мастачка Настасся Іванова з Мінска стварае сваіх лялек з палімернай гліны, таксама вяжа лялькі кручком. Свае персанажы аўтар прадумвае доўга, каб не прапусціць ніводную дэталь, да лялек ставіцца як да сяброў і імкнецца ствараць герояў з гісторыямі.
Алене Уласенка захапленне рукадзелем перадалося ад маці. Мастачцы падабаецца праз лялькі паказваць характар яе персанажаў. Яна звычайна стварае кампазіцыі з некалькіх лялек, якія у гэты момант абяднаны агульнай гісторыяй.
Аўтар Наталля Карманава па прафесіі ўвогуле архітэктар, але яна ўсё жыццё любіла лялькі. Стварэннем аўтарскіх лялек мастацка займаецца з 2012 года. Падчас работы выкарыстоўвае розныя тэхнікі і матэрыялы. Пачынала з тэкстыльных лялек, палімернай гліны, але душа яе больш за ўсё ляжыць да фарфору.
Мастачка Яра Коваль прыйшла ў лялечную сферу з 3D-графікі: захацелася сваіх віртуальных персанажаў патрымаць рэальна ў руках. Выбрала шарнірныя лялькі за іх рухомасць і эстэтыку.
Вольга Бондарэва з Гомеля займаецца вязаннем кручком больш за 15 год. Спачатку вязала сукенкі, пледы, а пасля на першым месцы пакінула лялькі і сёння стварае ўнікальных вязаных герояў, якія вельмі цікавыя дзеткам і дарослым, што разумеюць каштоўасць аўтарскай лялькі.
Мастачка Ірына Варашкова з Мінска працуе ў тэхніцы флюмо — гэта складаны шматэтапны працэс, які ўключае ў сябе лепку, ліццё, роспіс, сборку, стварэнне адзення і вобраза. Яе лялькі не проста ўпрыгожваюць інтэр’ер, яны жывуць разам з вамі, змяняюцца разам з вашым настроем: перасажваюцца, адварочваюцца, пераапранаюцца.
Аўтар Юлія Прашковіч больш 10 год займаецца аўтарскай лялькай: стварае апілачных мішак і зайцаў. У апошнія гады вельмі палюбіла ствараць панд, яны прысутнічаюць практына ў кожнай лялечнай калекцыі творцы. Юліі падабаецца вінтаж, таму яе лялькі апрануты ў вінтажнае адзенне. Аўтар выкарыстоўвае старадаўнія карункі, гузікі.
А мастачка з Максвы Ніка Радзюк у сваёй лялечнай дзейнасці вывучае тэму старых клоунаў, цырка, ёй падабаюцца вобразы дарослых людзей.
Экспазіцыя KUKLA адчыняе дзверы ў свет мастацкай лялькі, прадстаўляючы ўнікальную калекцыю, створаную таленавітымі майстрамі. Гэты праект вылучаецца сваёй некамерцыйнай прыродай і будуецца на гарачым захапленні стваральнікаў аўтарскімі лялькамі і ручнымі цацкамі. Асноўная яго мэта — распаўсюджваць цуды і дабрыню сярод людзей.
Абавязкова хочацца падзякаваць галерэі «Мастацтва», якая ўжо некалькі год запар дапамагае рэаалізавацца дадзенаму праекту і робіць усё, каб мастакі аўтарскай лялькі былі ўбачаныя і пачутыя.
Сталічная галерэя «DK» ў маі прэзентавала канцэптуальны выставачны праект знакамітага беларускага мастака Леаніда Мядзведскага, жывапіс якога запамінаецца з першага погляду, а аўтарскі стыль кранае да глыбіні душы.
Жывапіс Леаніда Мядзведскага — аўтарская імправізацыя, дзе ўсё пабудавана на эмоцыях і пачуццях. Большая частка яго твораў напісана з натуры, але менавіта жывапісна-пластычная інтэрпрэтацыя адлюстраваных прадметаў з'яўляецца асаблівасцю аўтарскай манеры мастака. У сваёй творчасці аўтар асабліва часта звяртаецца да пейзажа, нацюрморта, партрэта, работы звычайна выконвае ў тэхніцы гуашы.
Гуаша, яе чысціня, яркая палітра фарбаў зачароўвае мастака. У сваіх творах Леанід Мядзведскі шырока выкарыстоўвае не столькі характэрную для гэтых фарбаў непразрыстасць, колькі лесіроўкі, неўласцівыя гуашы. Апроч пленэрных і прыродных матываў, ён стварае жывапісныя варыяцыі на тэмы твораў вядомых мастакоў мінулага.
Мастак звяртаецца да розных творчых жанраў, таму для яго работ характэрныя выразны псіхалагічны настрой, багацце каляровых інтанацый.
Аўтар віртуозна паказвае гледачу, як працаваць з гуашай, адсюль з'яўляецца шчырасць вобразаў, каляровых адносін, гарманічнасць кампазіцый і эмацыйнасць. Прынцып зменлівасці і інтуітыўнасці насамрэч праяўляецца тым «творчым ключом», які дазваляе мастаку ўвасабляць уласнае бачанне, увасабляць мастацкія развагі пра мастацтва і эстэтычны досвед у цэлым.
Зачаравацца творчасцю Леаніда Мядзведскага вельмі проста, і не толькі таму, что гэта таленавіты мастак, а яшчэ і таму, што гэта чалавек вялікай душы і сэрца. Зешне творца здаецца строгім, але яго ўнутраны свет такі па-сапраўднаму пяшчотны. З мастаком прыемна размаўляць, цікава слухаць, калі ён распавядае пра мастацтва, пра свое пошукі ў творчасці.
Работы мастака знаходзяцца ў зборах Музея сучаснага мастацтва (г. Мінск), Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Карціннай галерэі (г. Полацк), Музея Нінбурга (Германія), Музея «Даўгаўпілскі арт-цэнтр імя Марка Роткі», у прыватных калекцыях Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля. Жыве мастак у Віцебску.
Выстаўка мастака — своеасаблівае падарожжа ў свет жывапісу. Леаніда Мядзведскага складана з кімсці параўнаць ці пераблытаць, ён спраўды асоба, цікавы мастак са сваімі тэмамі і крэатывам. Яго выстаўкі — заўсёды свята для аматараў мастацтва.
Беларускія дні дызайну і архітэктуры ў Мінску. Чым гэтым разам уразіла арт-зона праекта?
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Памяць у аб’ектыве. 80 гадоў подзвігу», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На выстаўцы прадсаўлена каля 200 фатаграфій, якія ахопліваюць перыяд ад 1940-х гадоў да пачатку 2000-х. Здымці былі не страчаныя падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Наведвальнікі таксама могуць ўбачыць тэматычныя цыклы работ сучасных фатографаў — сяброў Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў. Частку фатаграфій прадставіў фонд Музея гісторыі горада Мінска.
«Ад сына салдата», «На захаванне маме», «У памяць аб сабе родным і блізкім», «Чакай мяне і я вярнуся» — фотакарткі з такімі памятнымі надпісамі, якія засталіся пасля Вялікай Айчыннай вайны, дайшлі да нашых дзён і экспануюцца на выстаўцы. Праз адлегласці, перашкоды, разам з лістамі яны дасягнулі адрасата і былі тым адзіным суцяшэннем, пацверджаннем, што «ён яшчэ жывы». Сёння, пацёртыя часам, пажоўклыя, са скамечанымі бакамі, фатаграфіі захоўваюць памяць чалавечых лёсаў.
Некалькі тысяч фотакарэспандэнтаў і кінааператараў былі адпраўлены на вайну. Выкарыстоўваючы фотаабсталяванне таго часу, яны тварылі цуды, перадаючы эмоцыі, боль і надзею праз чорна-белыя фатаграфіі. Вайна не здымаецца здалёк — яна фіксуецца знутры. На агонь ваеннай тэхнікі фатограф адказвае пстрычкай засаўкі фотаапарата. Дастаткова было няправільнага руху пры спробе зняць кадр, «злавіць» сонца аб'ектывам — і цаной было жыццё фотакарэспандэнта. Іх праца — гэта не проста рамяство, гэта подзвіг, роўны подзвігу салдат на перадавой.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны не страціла сваёй актуальнасці і для сучасных майстроў фатаграфіі. Гарадскія святы, парады і шэсці да памятных дат Вялікай Айчыннай вайны, мемарыялы і помнікі трапляюць у аб'ектыў фатографаў, якія працягваюць летапіс гісторыі краіны.
Унікальныя здымкі з фронту, памятныя фотапартрэты родным і блізкім ад салдат з сямейных архіваў, фотахроніка ваенных карэспандэнтаў, а таксама тэматычныя цыклы работ сучасных фатографаў. На выстаўцы вы ўбачыце работы такіх майстроў як Юрый Аніпаў, Наталлі Яўмененка, Вадзім Качан, Сяргей Кавалёў, Анатоль Кузняцоў, Дзмітрый Мохаў і інш.
Сучасны свет імкліва змяняецца, але нязменным для фатографа застаецца толькі адно: імгненне, захаванае для наступных пакаленняў.
Нягучныя кадры. Чым уражвае выстаўка «Ціхія гісторыі» народнага фотаклуба «Мінск»?
У другой зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея прадстаўлена выстаўка «Вясновая песня Людмілы Мягковай». Экспазіцыя прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння і прысвечана творчай спадчыне адной з самых яркіх фігур беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XX стагоддзя — заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Людмілы Міхайлаўны Мягковай (1929-2022).
Праект уяўляе сабой першую такую маштабную рэтраспектыву работ мастачкі. Упершыню глядач можа ўбачыць яе творчасць у поўным аб'ёме: на выстаўцы прадстаўлены як унікальныя выставачныя творы, так і аўтарскія ўзоры масавай вытворчасці, створаныя Мягковай у 1960–1990-х гадах на шклозаводзе «Нёман», дзе яна працавала больш за 40 гадоў, 20 з іх — на пасадзе галоўнага мастака.
Кожная работа мастачкі — своеасаблівае даследаванне шкла, магчымасцяў матэрыялу. Людміла Міхайлаўна знайшла тонкі баланс паміж утылітарнай і дэкаратыўнай функцыямі шкла. Нават прадметы ўжытку пад яе аўтарствам ператвараюцца ў творы мастацтва.
Нарадзілася Людміла Міхайлаўна ў Ленінградзе. У 1959 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла». Працавала на шклозаводзе «Нёман» у горадзе Бярозаўка (Лідскі раён).
Разам з мужам, Уладзімірам Мурахверам Людміла Мягкова стварыла для масавай вытворчасці новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла. У сваіх работах выкарыстоўвала традыцыйныя народныя формы посуду. У шэрагу работ аўтара можна ўбачыць вазы «Путанка», «Бярозавы гай», «Баранчыкі», наборы посуду «Залаты пеўнік», «Птушыны двор» і інш. Мастацкая спадчына Людмілы Мягковай захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічнам музеі, музеі шклозавода «Неман», музеях Омска, Царыцына.
Менавіта на посудзе Людмілы Мягковай і Уладзіміра Мурахвера вырасла не адно пакаленне беларусаў. Іх сямейны тандэм, дакладней, творчая лабараторыя, узначальвала мастацкі аддзел завода больш за чвэрць стагоддзя.
Менавіта яны зрабілі «нёманскае» шкло прадметам нацыянальнага гонару.
Работы мастакоў з Бярозаўкі захоўваюцца ў многіх беларускіх і расійскіх музеях, у прыватных калекцыях як на радзіме, так і ў блізкім і далёкім замежжы. Уклад гэтых аўтараў у нацыянальнае мастацтва — проста велізарны, таму выстаўка Людмілы Міхайлаўны ў Нацыянальным мастацкім — магчымасць панаёміцца з работамі чалавека-эпохі і адчуць энэргію гэтай неверагоднай жанчыны. Вытанчанае шкло нікога не пакіне абыякавым.
Праз канцэпцыю квадрата. Новая выстаўка керамікі і шкла прадстаўлена ў Палацы мастацтва
18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У Беларусі яго адзначаюць штогадовай акцыяй «Ноч музеяў». Слета культурны парад ахапіў лакацыі па ўсёй краіне. Адна з маштабных пляцовак была засяроджана ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі — скарбніца айчыннага і замежнага мастацтва. Сюды прыходзяць як заўзятыя эстэты, так і прыхільнікі культурных форм. У свеце мастацтва музей славіцца як заканадавец трэндаў. І гэтай культурнай ноччу Нацыянальны мастацкі трымаў марку. У канцэпцыі — харэаграфічныя пастаноўкі, тэатральныя замалёўкі, інтэрактыўныя лакацыі, а таксама квэсты.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі асаблівае месца ў музеі адвялі ваенным экспазіцыям. Разгледзець перамогу ў мастацтве змаглі ўсе жадаючыя. Были арганізаваны паэтычныя чытанні.
— Сучасных лакацый было падрыхтавана на любы густ — інтэрактыўных, добрых, зразумелых майстар-класаў ад мастацкіх ВНУ, каледжаў, — расказала дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава. — У нас выступалі з канцэртамі, з пластычнымі нумарамі прадстаўнікі вядучых інстытуцый нашай краіны, Вялікага тэатра Беларусі, Маладзёжнага тэатра эстрады, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і кінатэатраў.
Паглядзець на знаёмыя месцы па-новаму праз перформансы, светлавыя інсталяцыі, музыку, квэсты і жывыя зносіны з мастацтвам — асаблівыя праграмы ў нязвыклы для сябе час прапанавалі музеі ў розных кутках Беларусі.
Музей гісторыі горада Мінска правёў адразу некалькі мерапрыемстваў у трох сваіх лакацыях. У Археалагічным музеі і мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага прайшоў квэст «Сакрэты мінскай кухні», у якім удзельнікі знаёміліся з традыцыямі ежы і застольнага этыкету XVIII-XX стагоддзяў. Па экспазіцыі іх суправаджалі акцёры ў вобразах повара, карчмаркі і студэнта-радыёаматара.
У гэты ж час у залах на вуліцы Ракаўскай праходзілі лекцыі — напрыклад, пра савецкія неонавыя шыльды ў Мінску і прафесію ваеннага фотакарэспандэнта. А ў завяршэнне вечара госці маглі пазнаёміцца з тэхнікай старажытнай фотаздымкі і паспрабаваць праявіць плёнку.
У галерэі Леаніда Шчамялёва ноч прайшла пад лозунгам «Сутворчасць». Тут гасцей чакалі не толькі квэсты і экскурсіі, але і магчымасць папрацаваць бок аб бок з мастакамі. Дэманстрацыйныя і практычныя майстар-класы, віктарыны і міні-конкурсы зрабілі ноч карыснай - для тых, хто хацеў не проста паглядзець на мастацтва, а стаць яго часткай.
Легенды Косава. Цікавыя факты пра Палац Пуслоўскіх і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі
У творчым салоне «Мастацкі дом Угрыновiч» адбылася прэзентацыя найцікавейшай кнігі — «Пачастунак для цмока» ад беларускіх аўтараў — пісьменніцы Алены Масла і этнографа Ларысы Мятлеўскай.
Гэта кніга ўяўляе сабой кулінарна-містычнае падарожжа па гісторыі Беларусі. Два кухара з эпохі Радзівілаў пераносяцца ў сучасны Мінск. І каб вярнуцца дадому, ім трэба: прыгатаваць 12 старабеларускіх страў (рэцэпт кожнай можна знайсці ў кнізе), перамагчы цмока, знайсці дапамогу ў новых сяброў — рэальных гістарычных асоб, прататыпамі якіх сталі гісторык Адам Мальдзіс, этнограф Ларыса Мятлеўская, музейны работнік Ірына Мышкавец, экскурсавод Яраш Малішэўскі.
— Калі мы пачалі працаваць з Ларысай над кнігай,я была ўпэўнена, што выданне зацікавіць вялікую колькасць людзей, — падкрэсліла на прэзентацыі кнігі пісьменніца Алена Масла. — Па-першае гісторыя, пададзеная праз такі жывы ракурс, заўсёды набывае новыя фарбы і успрымаецца лёгка, з цікавасцю.
Міфы, легенды, гістарычныя факты і рэцэпты старажытнай беларускай кухні робяць кнігу цікавай не толькі для дзецей, дарослыя знойдуць у ёй шмат цікавых фактаў, гаспадыні пазнаёмяцца з унікальнымі рэцэптамі.
— За гэтую працу я узялася толькі дзякуючы сваёй сяброўцы Алене Масла, — падкрэсліла на прэзентацыі кнігі этнограф Ларыса Мятлеўская. — Я не перастаю натхняцца яе фантазіяй, адукаванасцю, ідэямі. Гэта чалавек-энцэклапедыя. Яна не проста многа ведае, яна выдатна дзеліцца сваімі ведамі з абсалютна рознымі людзьмі любых узростаў, яна ўмее марыць, і гэтыя мары таксама дорыць нам — свайму асяроддзю.
У кнізе «Пачастунак для цмока» адлюстравана асаблівая атмасфера горада. У сюжэце мы бачым Мінск не толькі вытанчана прыгожым, але ж яшчэ і вельмі ўтульным, пяшчотным, родным. Камернасць, цеплыня, святло і ўнікальная архітэктура адлюстраваліся ў цудоўных ілюстрацыях маладой мастачкі Ганны Новік, якая, безумоўна, змагла адчуць літаратурны настрой Алены Масла і Ларысы Мятлеўскай.
Малюнкі аўтара на старонках кнігі нібы ажываюць і становяцца асобнай гісторыяй у вялікім казачным падарожжы. Дарэчы, да моманту прэзентацыі аўтары кнігі і мастак ніколі не бачыліся асабіста. Таму такая моцная праца на адлегласці яшчэ больш уражвае чытачоў, якія адкрываць гэтую кнігу.
Дарэчы, Алена Масла і Ларыса Мятлеўская ўжо не ўпершыню працуюць над кнігай разам, таму з задавальненнем адзначаюць, што іх тандэм — гэта не толькі праца, але ж і прыемнае сяброўства.
Трэба адзначыць, што кніга «Пачастунак для цмока» прадумана да самых дробязяў. У ёй цвёрдая глянцавая вокладка, шчыльная папера, гарманічная каляровая гама. Такая кніга можа стаць не толькі карыснай для вашага дзіцяці, але ж і парадуе каекцыянераў, аматараў якасных кніг.
На прэзентацыі кнігі сабралася шмат пісьменнікаў, крытыкаў і блізкіх людзей аўтараў. Кожны жадаючы змог не толькі набыць кнігу па спецыяльным кошце, але і паразмаўляць з аўтарамі, даведацца самые цікавыя гісторыі, якія адбыліся з імі падчас стварэння кулінарна-містычнага падарожжа.
У Мінску чацвёрты раз адбыўся маштабны праект у галіне дызайну і архітэктуры Рэспублікі Беларусь — міжнародная дызайн-выстаўка аддзелачных матэрыялаў і прадметаў інтэр'ера Беларускія дні дызайну і архітэктуры.
Рэгістрацыя на праект склала 6474 чалавек — спецыялістаў галіны, дызайнераў, архітэктараў, дэкаратараў, майстроў-аддзелачнікаў, а таксама навасёлаў. За тры дні, на адной пляцоўцы адбылася некалькі падзей: Форум архітэктараў і дызайнераў, дызайн-выстаўка аддзелачных матэрыялаў і прадметаў дэкору для інтэр'ераў і экстэр'ераў, таксама адбылося адкрыцё арт-зоны «Больш колеру!».
Тэма экспазіцыі пераасэнсоўвае ролю колеру ў мастацтве і дызайне, падкрэсліваючы яго сілу як універсальнай мовы эмоцый і формаў. Сучаснае мастацтва для інтэр'еру становіцца яркім акцэнтам, напаўняючы прастору дынамікай і сілай жыцця.
Мы жывем у эпоху шматколернасці ў дызайне, дзе колер становіцца не проста дэкаратыўным элементам, а магутным эмацыйным стымулам, падобна дафаміну, фарміруе настрой, прастору і ўспрыманне.
У экспазіцыі прадстаўлены работы вядомых беларускіх мастакоў, якія працуюць з колерам як з выразным інструментам. Жывапіс, графіка, тэкстыль, шкло, кераміка — кожны напрамак дэманструе смелыя каляровыя рашэнні, фактурныя эксперыменты і ўзаемадзеянне з прасторай.
Колер зменьвае прастору — мастацтва робіць яго ўнікальным!
Куратар выстаўкі — мастак тэкстылю, даследчык, магістр мастацтвазнаўства Хрысціна Высоцкая. Хрысціна — аўтар унікальных тэхнік і тэхналогій, у якіх сплятаюцца тэкстыльныя традыцыі, прамысловасць і сучаснае мастацтва.
За сваю кар'еру Хрысціна Высоцкая ўзяла ўдзел у больш як 120 выставачных праектах у Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Расіі, Літве, Славакіі, Італіі, Турцыі, ААЭ, ЗША, Чылі, Японіі і іншых краінах. Персанальныя выстаўкі мастачкі праходзілі ў Беларусі, Расіі і Італіі. Яна з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных узнагарод і прэмій.
Габелены і тэкстыльная скульптура Хрысціны Высоцкай раскрываюць незвычайныя грані ўспрымання прыроды і колеры. Маляўнічыя палотны перадаюць прыгажосць імгнення, акцэнтуючы яркую праяву колеру ў прыродзе, а габелены і тканыя скульптуры сыходзяць за межы традыцыйнага ўспрымання тканіны, ператвараючы яе ў выразную мову, якая адлюстроўвае эмацыйную сувязь чалавека з навакольным светам.
Таксама ў праекце былі прадстаўлены работы знакамітага мастака па тэкстылю Маргарыты Шчамялёвай. Арт-аб'екты Маргарыты Леанідаўны выкананы ў тэхніцы габелена. Адмысловую ўвагу аўтар надае колеру. На яе думку, гэта важны аспект, які можа ўздзейнічаць на гледача.
Ручное ткацтва — складаны працэс: канцэнтрацыя, шмат гадзін сыходзіць на тэхнічную працу, рукі так ці інакш пачынаюць стамляцца. Але ўсё гэта — сімбіёз фізічнага і духоўнага, які прыводзіць да катарсісу, пасля якога становіцца лягчэй і сэрца напаўняецца падзякай і любоўю да сябе і ўсяму вакол.
Шмат гадоў Маргарыта Шчамялёва працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў дацэнтам кафедры касцюма і тэкстылю. Займаецца мастацкім ткацтвам, працуе ва ўнікальнай і складанай тэхніцы ручнога перапляцення нітак на спецыяльнай драўлянай раме. За гады творчасці Маргарыта Леанідаўна стварыла дзясяткі яркіх, арыгінальных работ. Яе эстэтычныя прыхільнасці склаліся шмат у чым пад уплывам народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі, аўтара «Габелена стагоддзя». Аднак калі ў Кішчанкі габелен — манументальны твор, то Маргарыта Шчамялёва заўсёды імкнулася да малых выяўленчых формаў. Маргарыта Леанідаўна лічыць, што менавіта яны ствараюць атмасферу цяпла, дабра, радасці і тым самым фарміруюць асяроддзе, якое нас выхоўвае.
Маргарыта Шчамялёва: «Мне пашанцавала з сям’ёй!»
Заўсёды выклікаюць цікавасць работы мастака керамікі Вольгі Сямашка. Аўтар праз свае работы тонка падкрэслівае, што колер гэта не проста інструмент мастака, а мэтанакіраваны сэнсавы складнік.
Сёння кераміка як від мастацтва знаходзіцца ў трэндзе і цягне да сябе вялікую колькасць аматараў. Таму гледачам было цікава паглядзець, як працуе з матэрыялам Вольга.
Работы мастака Алега Ладзісава — увогуле вялікая прастора разваг пра колер і жыццё. Жывапіс аўтара дрэнна ўпісваецца ў пэўныя межы. Яго абстракцыі даюць гледачу абшар для асацыяцый, паэтычных вольнасцяў, гульняў уяўлення. Адны палотны нагадваюць пацёрты старадаўні габелен. Іншыя — лёгкую пену на шампанскім. Трэція ўяўляюць сабой метафару паўдзённай ракі з яе блікамі на вадзе… Мастак даў сабе волю і паказаў трапяткія пачуцці. Яго пэндзаль падобны старажытнай жалейцы. Мастак змешвае фарбы і прыдумляе ўласныя міфы…
Міша Дайлида ў сваіх работах імкнецца да прадстаўлення гледачу яг орэчаіснасці.
Мастак аддае перавагу традыцыйным жанрам. Разам з тым, маючы адукацыю ў сферы дызайну, пераўтварае звыклыя формы, стылізуючы іх у сваёй манеры. У работах аддае перавагу змешанай тэхніцы, выкарыстоўваючы алоўкі, гелевыя ручкі.
Свой аўтарскі стыль называе «канцылярскім рэалізмам».
Мастак керамікі і шкла Карына Папроцкая колерам проста захапляе. Так тонка яна адчувае баланс паміж насычанасцю і яркасцю. Яе шкло — самая сапраўдная самабытная творчасць, праз якую вельмі хочацца разбірацца ў колеры, знайсці пра яго больш фаткаў і дэталяў.
Мастак Алена Чэпелева — адна з самых арыгінальных майстроў сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна праяўляе сябе як універсальны мастак: ад жывапісу, графічнага дызайну, прадметаў дэкаратыўнага мастацтва і інтэр'ернай пластыкі да канцэптуальных аб'ектаў. Удзельнічае ў жывапісных, керамічных і шкляных пленэрах.
Творчасць Алены выходзіць за межы галерэй і інтэр'ераў у адкрытыя прасторы. Яна была ўдзельнікам праектаў, дзе рабіла маштабныя прасторавыя арт-аб’екты.
Яшчэ адна мастачка арт-зоны Жана Марозава захапляе нас неверагодной творчасцю. На дадзены момант аўтар займаецца мастацкім шклом у тэхніцы ф'юзінг, стварэннем вітражоў у тэхніцы «Тыфані», скульптурных аб'ектаў са шкла.
Удзельнічае ў міжнародных выстаўках, пленэрах, сімпозіумах.
Работы яе знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, прыватных інтэр'ерах Беларусі і Расіі.
Мастак Аляксандр Трускоўскі працуе ў Творчых майстэрнях Свята Елісавецінскага манастыра, з'яўляецца кіраўніком
вітражнай майстэрні. Яго работы на выстаўцы — сапраўдны прыклад пяшчотнага, нават святоянага колера.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Крыштаповіч сваімі работамі ўцягвае нас у прастору роздуму, эмоцый, фантазій і нават меланхоліі.
А вось манументаліст Радаслава Мацко грунтоўна дэманструе гульню колеру ў прасторы. Варта падкрэсліць, што аўтар узнагароджана сярэбраным медалём у катэгорыі выяўленчага мастацтва на Дэльфійскіх гульнях краін СНД.
Трэба адзначыць, што Хрысціна Высоцкая падрыхтавала не першую арт-зону для Беларускіх дзён дызайну і архітэктуры. З кожным разам колькасць мастакоў на выстаўцы пашыраецца, а тэмы становяцца больш глыбокімі.
Цікава, што мастакі ў чарговы раз дэманструюць нам, наколькі мастацтва канцэптуальна ўпісваецца ў дызайн і робіць яго нетыповым, утульным і галоўнае непаўторным.
Дні дызайну ў Беларусі. Чым уразіла наведвальнікаў ART-зона беларускіх мастакоў?
Спрадвеку ў грамадстве дзіця займала асобнае месца, надзялялася рысамі святасці і чысціні. Лічылі, што яно вельмі ўразлівае да хвароб і сурокаў. Асабліва небяспечным перыядам у жыцці дзіцёнка быў час ад нараджэння да хрышчэння.
На Палессі і ў некаторых іншых мясцінах быў распаўсюджаны абрад перапякання хворых і сурочаных дзяцей. У даўнія часы ён праводзіўся над большасцю нованароджаных, а пазней ужо толькі над слабымі і хворымі немаўлятамі. Каб знішчыць хваробу, немаўлятка на хлебнай лапаце на імгненне засоўвалі ў печ. У вёсках Тонеж і Стадолічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці такі звычай захоўваўся амаль да нашага часу.
Паводле этнаграфічных апісанняў 19 стагоддзя, бабка-знахарка да ўзыходу сонца прыносіла ваду з трох калодзежаў і замешвала ў ёй цеста. Потым на хлебнай лапаце засоўвала яго ў печ і пякла хлеб. Пасля таго, як гатовы хлеб быў выцягнуты з печы, яна клікала маці з хворым дзіцёнкам. Тая саджала на гэтую ж хлебную лапату сваё немаўля, абмывала яго вадой, якой перад гэтым абмазвалі хлеб і рабіла выгляд што збіраецца засунуць яго ў печ. У гэты момант іншыя жанчыны адчынялі дзверы і здымалі дзіця з лапаты.
Але этнографамі апісаны і шэраг выпадкаў, калі дзіцёнка па-сапраўднаму на імгненне засоўвалі ў печ на лапаце і пры гэтым прамаўлялі замовы.
Напрыклад, зафіксавана такая замова: “Маці Марыя, царыца нябесная! Ты спарадзіла самога Іісуса Хрыста; сам Іісус Хрыстос стварыў неба і зямлю, месяц і зоркі, птушак і рэкі, і азёры ўстанавіў. І таго ж устанаві крэпасць у раба (такога) і захавай яго ад прызорныя прычынення хваробы, ад ветра, ад вады і ад усялякай худобы”.
Калі бабка саджала немаўля ў печ, яго маці тройчы абыходзіла вакол хаты, кожны раз зазірала ў акно і пытала: ”Што ты, бабуля, робіш?” Бабка адказвала “Хліб чніцю”. Сэнс такога звычаю азначаў, што дзіцятка вярталі ў чэрава маці, якое замяняла ў дадзеным выпадку печ, каб ён нарадзіўся наноў моцным і здаровым. У некаторых вёсках пасля такога абраду на дзіцёнку разрывалі кашульку і спальвалі яе.
Але, як верылі нашы продкі, шмат нядобрага на свеце робяць ліхія вочы. Калі маці адлучыць дзіця ад грудзей, а потым пашкадуе і зноў накорміць яго сваім малаком, дзіця гэтае будзе мець ліхія вочы. На што ні паглядзіць, на тое нашле бяду. Таксама былі ўпэўнены: “Калі матка першы раз дасць свайму дзіцяці левую цыцку, то ў яго будуць шкадлівыя вочы”. Такога чалавека намагаліся заўсёды пазбягаць і хаваць ад яго тыя рэчы, якія яго вока магло пашкодзіць.
А яшчэ існавала павер’е, што не варта хваліць, паказваць ці перадаваць сваё дзіця (асабліва няхрышчанае) незнаёмым людзям і тым, хто можа пазайздросціць ці пажадаць ліха. Калі неразумны чалавек уголас пазайздросціць каму-небудзь у вочы ці бязмерна пачне расхвальваць дзіця, скаціну, ураджай і г.д., то ў адказ гавораць самому сабе: “Соль табе ў вочы, а галаўня ў зубы”. Тады не будзе сурокаў.
Апроч гэтага, у нашых продкаў існаваў шэраг магічных дзеянняў, якія неабходна было здзейсніць перад і пасля сустрэчы з такім чалавекам: паказваць дулю (хаця б і ў кішэні), папляваць праз левае плячо, надзець споднюю бялізну на левы бок, завязаць вузлы на поясе і г.д.
Шырока былі распаўсюджаны абрады пераварочвання хворага дзіцяці. Так, хворае або сурочанае дзіця пераварочвалі ў калысцы, надзявалі кашульку рукавамі на ножкі. Удзень завешвалі вокны, а ўначы асвятлялі хату. Каб прайшла немач, хворага на радзімец ставілі галавою долу. Ад сурокаў дзіця тры разы прапускалі праз хамут, які потым надзявалі на кабылу.
На Палессі супраць сурокаў хворае дзіця маці працягвала паміж ног, а на Падзвінні яна распраналася да сподняга і прадзявала дзіця паміж целам і кашуляй, пачаўшы з падолу і дастаючы праз каўняровую адтуліну. Каб дзеці былі здаровыя, іх паілі вадой, у якую быў пакладзены кавалак вяроўкі ад царкоўнага звону. Калі маці з дзіцём ішлі ў госці, то ад сурокаў завязвалі ў кашулю трохі хлеба, солі і асвечаных зёлак Таксама раілі ад ліхога вока насіць на шыі воўчы зуб ці хаця б зубок часныку. А каб дзіцёнак не хварэў і быў заўсёды вясёлым, у багатых сем’ях маці і нянькі надзявалі на яго ажарэлкі з бурштынавых пацерак.
Бытавала і ўяўленне, што маці варта пераступіць праз дзіця некалькі разоў і сказаць пры гэтым: “Толькі той маё дзіця ўрачэ, хто між маіх ног яго правалачэ”. Тады ўжо да самай смерці гэтаму дзіцяці не будуць страшныя ніякія сурокі.
Гэтаксама як сурочанае дзіця працягваюць між целам маці і яе кашуляй, яго працягвалі яшчэ тройчы і праз бацькавы нагавіцы. Пачыналі з пояса і потым працягвалі праз правую ці левую калашыну. У Кобрынскім павеце выціралі дзіця ўсімі нагавіцамі.
Нашы продкі верылі, што лёс і далейшае жыццё дзіцёнка залежыць ад часу яго нараджэння. Паводле месячных квадраў, павітуха старалася прадказаць шчасце-долю народжанаму. Калі нарадзіўся на поўню, будзе мець вялікую сям’ю, на маладзік — будзе доўга жыць, у трэцюю чвэрць — наадварот, у апошнюю — будзе слабое і хваравітае. Вядома, што калі месяц састарэе, на працягу трох начэй зорнае неба застаецца без месяцовага святла. Паводле старажытных вераванняў, дзіця, якое народзіцца ў гэты час, будзе няплоднае. Каб народжанаму ў безмесяцовыя дні дзіцёнку ў будучым не пагражала бясплоднасць, да хрышчэння яго выносілі не праз дзверы, а перадавалі кумам праз акно.
Пры хрышчэнні вялікая ўвага надавалася імянарачэнню. Да абраду хрышчэння дзіця называлі “лялечко”, “багданька”, каб падмануць злыя сілы, якія маглі нашкодзіць немаўляці. Звычайна бабка-павітуха па просьбе бацькоў давала дзіцяці імя ў час яго першага купання. Хросныя бацькі казалі пра гэта святару, і той звычайна пагаджаўся. Імя давалі ў гонар каго-небудзь з продкаў або паважанага ў наваколлі чалавека. Часта пэўныя імёны, асабліва па мужчынскай лініі, пераходзілі з пакалення ў пакаленне.
Хрысціць немаўля везлі на падушцы, абцягнутай кашуляй бацькі. Пры дзіцёнку мусіў быць кавалачак хлеба, пасыпаны соллю.
Пасля хрышчэння хлопчыка загортвалі ў кашулю маці, а дзяўчынку ў кашулю бацькі, каб на іх, калі вырастуць, звярталі ўвагу прадстаўнікі супрацьлеглага полу.
Папляваць тры разы на дзень. Як раней на Беларусі лячылі хваробы вачэй
Увесь час, што Лакі быў у гасцях у Сонца, дэльфінчык Гук пільна сачыў за кожным рухам сябра. Сачыў і хваляваўся за яго бяспеку. Але як толькі прачуў, што той не разлічвае затрымлівацца, узрадаваўся.
У небе засвістала, нібы тарпеда з падводнай лодкі набліжалася і вада захвалявалася, запенілася.
І толькі Лакі раскалоў сваёй дзюбкай паверхню вады, Гук не вытрымаў і нырнуў следам. Раскрычаўшыя зводдаль, чайкі прымусілі дэльфінчыкаў насцярожыцца і зірнуць на бераг. А там з расянай гары коўзаюцца чародкі дэльфінаў.
— Нарэшце і мы выбралі час пазабаўляцца! І ласкавае Сонейка акурат паспрыяла, — гаманілі пра сябе.
—Вось і мае гледачы крочаць! — выпусціўшы струю вады, прамовіў Гук.
—А раптам яны праігнаруюць?
—А я ім ніякага антракта не дам! Прадстаўленне пачну адразу ж, як пачнуць набліжацца!
— Хітрая тактыка! – падтрымаў сябра.
— Шкада, што няма тут майго галоўнага суддзі і сяброўкі — дзяўчынкі Мары, — замаркоціўся Лакі. — Гэта яна дала мне такое вольнае і шчаслівае жыццё.
— Не сумуй, дружа! Мы яе знойдзем і пра ўсё распавядзём! — падтрымаў сябра Гук.
—Такім часам Мара дзесьці ля свайго возера. Там маляўнічае наваколле! Я цябе пазнаёмлю з прыроднаю музыкай яе краявідаў.
— Ці бачыш, Лакі, якія яны смелыя! Вунь за другім – трэці найбольш адважны, следам - чацьвёрты і пакаціліся…
— Бачу, канешне! – адказвае Лакі. – Вунь ужо абтрасаюцца ад травы і лістоты. А першы тым часам выстрайвае ўсіх у ланцужок і, відаць, да нас кіруюцца.
—Вось і хай хто паспрачаецца з намі ў кемлівасці і розуме!
— Гэта так, — пагаджаецца Лакі. – Бачыш, ідуць моўчкі, ідуць у нагу, сур’ёзныя, як салдаты.
Раптам самы малы, замыкаючы калоны, не вытрымлівае, пытаецца:
— Ну, калі ўжо вада?
— Куды спяшаешся, Гой?
— Нейкае адчуванне ў мяне, нібыта сябрука свайго Лакі сустрэну.
— Дык гэта цудоўна!
— Вось і я пра тое ж кажу: трэба шпарчэй крочыць!
— Эй, хлапчына, не спяшайся жыць! — пачуўся ўпэўнены бас старога Важака. – Паспееш! Вунь ужо і бераг.
Ён першым падышоў да крутога абрыву, паглядзеў уніз і павярнуўся да чарады.
Гэта як яго заўсёднае на падыходзе звяртацца, каб супакоіць і падахвоціць моладзь: «зусім не высока, і не страшна», — чуеце?
— Так.
Але ніводзін не зрушыў з месца. І раптам пачулася чарговая хітрыка Важака:
— Няўжо ніхто з вас не жадае за патопленымі скарбамі паныраць? Трэба чалавеку дапамагчы: вунь колькі жыве ў галечы. А тут усё дно ўсеяна незлічонымі багаццямі. Навошта каб марнавалася. Шанец падняць іх вельмі вялікі, бо я дакладна ведаю тыя мясціны.
— Хочам! Хочам! Гэта ўжо новае ў нашу скарбонку прыгодаў! – пачуліся галасы.
— Я верыў, што самыя смелыя — сярод маіх суродзічаў!
Заднія штурхаюцца, напіраюць на пярэдніх, тыя адварочваюцца, спрачаюцца.
Нарэшце наперад з чарады выходзіць пухленькі з імем Смяльчак, растапырвае плаўнікі – і – уніз галавою.
Следам – другі выходзіць наперад, паглядзіць на Важака, удакладніць пра пошукі клада, звузіўшы хітрыя вочкі і, схіліўшы голаў у бок суродзічаў, робіць крок наперад. Трохі пастаіць, падумае, нібыта галоўны чалавечы прадпрымальніцкі стратэг, і голасна скажа:
— Калі 50 адсоткаў ад кошту знойдзенага кладу - нам, тады згодны! – прамовіў хтосьці.
— Напэўна, так. Але ў мяне толькі ўнукаў сямёра, а дзяцей… Я ўжо й сам лік згубіў. І ўсім нешта патрэбна. Можа б крыху дабавіць! – нясмела азваўся Геркулес.
Чарада пачала пераглядацца.
— Давай, Вінцер, пагаджайся з Геркулесам! І айда – у ваду! – пачуліся дружныя галасы.
Чарада зноўку пераглянулася, нібы чытала думкі адзін аднаго, разважала, але ніводзін не прамовіў кепскага слова на адрас Геркулеса. Не прамовіў, бо кожны ведаў, што заўсёды патрапіўшаму ў складаную жыццёвую сітуацыю талакою дапамагаюць.
Важак засвістаў, а пасля ўжо і закрычаў: «Карр… Карр…», што азначала: «Трэба скакаць!»
Прагматычны Вінцер абвясціў калектыўны лозунг: «Я згодны з вамі, сябры, і таксама ўсведамляю рэальную сітуацыю». І ўжо звяртаючыся да Геркулеса сказаў: «Не хвалюйся! Разрулім і тваю сітуацыю! Але ж і сам больш руплівым будзь».
І ўсе амаль навыперадкі пачалі падыходзіць да кручы і па чарзе скакаць.
Смяльчак – той, што першым кінуўся ў ваду, ужо вынырнуў на паверхню, крыкнуў:
— А я кальмара спаймаў! За мной!, набраў паветра і – зноўку пад ваду.
Тым часам Гук, як і абяцаў, разбягаўся па гладзі вады і, што ёсць моцы, падскокваў у паветра. І са сваім, адметным толькі яму, свістам узнімаўся да аблокаў. А тыя аблокі, як чародкі маладых гусей рассоўваліся, уступаючы шлях дзіўнай і гарэзлівай марской істоце.
— Я – на в-о-облаках! Я – на во-облаках! – даносілася з высі.
І ўсе дэльфіны кіраваліся на яго голас.
— Што гэта за артыст такі!? – пыталіся ў Важака.
— Не ведаю, — адказваў стары дэльфін. – Спытайце ў майго памочніка!
— Гэта маладыя дэльфіны з чарады загінулай Маці-Афаліны, патлумачыў Вінцер. – А зараз усе – на прадстаўленне. Які ўвішны дэльфінчык! Вось вам і не спешчаны матчынай ласкаю!
Дэльфіны скіраваліся да Смяльчака і ўсе разам згуртаваліся колам вакол ценю падвешанага на аблоках Гука. Яны свісталі і шчоўкалі дзюбкамі, куляліся, ныралі і коўзаліся адзін на адным – забаўляліся, але вызначанае самімі ж кола не парушалі.
— Вось дык нумар! Ажно дух захоплівае! – чулася з чарады. – Цікава, я як ён сам успрымае вышыню?
— Як, як! Звычайна! Як і мы з вамі тут, на вадзе! – тлумачыў Важак. – Я ў маленстве яшчэ не тое вытвараў.
— Няўжо? А мы думалі, што вы заўсёды былі такім маўчуном? – дзівіліся малыя.
Гук з нябеснай высі таксама назіраў за сваімі гледачамі і шчыра стараўся ўнесці яшчэ хаця б нейкі адметны элемент у сваё прадстаўленне.
«Што ж яшчэ такое прыдумаць, што прымусіла б гледачоў напоўніцу захапляцца?» І прыдумаў!
Ён пераскокваў з аднаго воблака на другое, а пасля пачаў складваць сваю ад- метную мазаіку, якая паўтарала форму кола сваіх суродзічаў на вадзе.
А як пачуў радасныя галасы знізу, ссучыў са светлых пярэстых, нібы конскія грывы аблокаў вяроўкі і, замацаваўшы іх на вялікіх, толькі ўжо цёмных навальнічных аблоках, пачаў гушкацца. Гук свістаў, шчоўкаў дзюбкаю, калі і кідаў, злепленыя ў снежкі аблокі.
— Зірніце! Зірніце! Ён на арэлях гушкаецца! А яшчэ і марозіва скідвае!
— Лавіце марозіва!
Тады дэльфіны збіваліся з абранага рытму, здзіўляліся:
— Як гэта можна, каб бязважкія аблокі былі падобнымі да марозіва?
— Я ж казаў, што гэты хлопчык яшчэ не на тое здатны!
А з высі зноў пачуўся голас артыста:
— А хочаце я падскочу да самага Сонца?
Лакі ў гэты момант заўсміхаўся, радуючыся за сябрука. Але праз хвіліну і засмуціўся: «А раптам не здолее ці абгарыць, тады што?»
— А паспрабуй! – ужо падахвочвалі адныя.
— Не трэба гэтага рабіць! Небяспечна! – папярэджвалі іншыя. – Падсмажыш лапы!
Але ўпарты Гук нічога з таго не чуў: ужо быў побач з Сонцам.
Ён застыў у паветры. Над вадзяной залай павісла цішыня. Гледачы пазіралі на смелага артыста. Спрабавалі адгадаць, якое ж дзейства будзе наступным.
— Бачыце! Я зрабіў гэта! – на ляту крычаў радасны артыст. – І плюхнуўся акурат пасярод кола сваіх гледачоў.
І тады Лакі засмяяўся напоўніцу.
Гледачы падхапілі вясёлы настрой сябра свістам і апладысментамі. Вада ўсхадзілася.
— Няўжо ніколечкі не пужаўся ні той высі, ні раскаленага Сонца?
— Напачатку сумняваўся, што здолею. Але потым пераадолеў бар’ер боязні, - адказваў Гук.
— Я таксама хваляваўся за цябе, але як убачыў твае складаныя піруэты, зразумеў, што гэта мне пара браць у цябе ўрокі майстэрства, - казаў Лакі. – Мне падалося, што твае новыя піруэты ўладарна электрызуюць тваю фантазію.
— Дзякую, дружа!
— Веру, што новыя, яшчэ больш захапляльныя трукі ў цябе наперадзе. Так што – з удалым пачаткам!
— Дзяку-ю-ю-ю!
Нечакана дэльфіны пачалі збягацца ў шчыльны гурт. У колькіх кроках ад іх з вады знянацку паказалася агромністае пятністая жывёла і ўзнікшая з ніадкуль ружовая пашча з радам вострых іклаў.
— Увага! Да нас — нязваны госць! – абвясціў выйшаўшы наперад Важак.
Навокал усталявалася такая цішыня, што, здаецца, і чайкі пазаміралі ў палёце.
Небяспечны драпежнік выцягнуў доўгую шыю, зірнуў на чараду дэльфінаў і ад злосці, што паляванне не ўдалося пачаў бушаваць. Ён рыкаў, біў дужымі лапамі па вадзе так, што здавалася і мора стогне ад болю.
Перапыняўся, а пасля зноў пачынаў пішчаць, нібы паранены, злосна крычаў. Яго вочы наліваліся крывёй, ноздры раздуваліся.
Рвануўся было наперад, відаць, меркаваў агрэсіўны выпад да жывога кола маланят, спадзяючыся, што раптам каторы з цікаўных зазяваецца і яго ўдасца схапіць.
Важак, як вартаўнік спакою і згоды ў сваёй чарадзе ведаў, што яму давяраюць, на яго спадзяюцца. І ён абавязаны абараняць іх. Наструніўся, але не стрымаўся, свіснуў так, што звер нечакана здрыгануўся, а потым сцішыўся. Тады стары дэльфін ўстаў ва ўвесь рост і поклічна фыркнуў, падкрэсліваючы гэтым - “Я тут гаспадар! Цябе не баюся. І малых я табе ў крыўду не дам!”
Той прысаромлены маўчаў, злосна зірнуў на суперніка, павольна апусціўся на пустое бруха і, фыркнуўшы на развітанне, схаваўся пад вадой.
— Ну што, маланяты, пазнаёміліся з марскім Лепардам? — з бацькоўскі клопатам у вачах, задаволена паціраючы шырокія, нібы вёслы плаўнікі, спытаў Важак.
— О, лепш бы яго не бачылі! – радасныя ўсмешкі зноў святкавалі на іх тварах.
— Чаму так? Яго трэба ведаць, бо на сваім жыцці яшчэ не раз сустрэць давядзецца, - зусім па-сур’ёзнаму адказаў стары Дэльфін. — Няхай сабе ён нас не чапае, але павадкі яго і хітры нораў трэба ведаць.
— Гэта для Пінгвінаў марскі Леапард – смяртэльная пагроза! – пачуўся голас Вінцера. – Нас ён звычайна не чапае.
— Гэта так, але папярэджаны, значыць узброены, - падагуліў Важак.
Сабраліся на агульны сход і пачалі рахавацца з чаго пачынаць.
— Давайце вызначымся з роляю кожнага, - прапанаваў Важак. – Старэйшыя прытрымліваюцца мяне, астатнім пад кіраўніцтвам Вінцера арганізаваць ахову ад нечаканых гасцей, - сказаў, як адрэзаў стары дэльфін.
— А знаёмцаў паклічам? – пачуўся чыйсьці голас.
— Яны прысуседзяцца ў самай крытычнай сітуацыі.
— А Лакі?
Лакі і Гук па аднадушным рашэнні чарады выканалі групавы скачок да Сонца і аднагалосна былі залічаны ў склад экспедыцыі.
Цяпер вы нароўні з усімі маеце права удзельнічаць у пошукавай экспедыцыі старажытнага клада, — аб’явіў Важак.
— Ура-а! – падтрымаў харызматычны Гой. – Нас многа, а звера якога ў адзін міг грамадою адужаем…
Важак плыў першым. Яго магутнае цела ўпэнена разразала непаслухмяныя хвалі. Раз-пораз ён паварочваў голаў улева-управа, услухоўваючыся сваёй эхалакацыяй у кожны рух пад вадою.
Раптам штосьці ўстрывожыла яго. Ён, шчоўкнуўшы тры разы сківіцамі,знік у вадзяной плыні.
Чым ніжэй ён спускаўся, тым цямнейшым станавіўся шлях, але за высокімі зялёна-карычневымі водараслямі і шылаватымі караламі адкрывалася шырокая нізовіна, адкуль сачылася незвычайных колераў святло. А ўяўленне Важака ўжо малявала затанулы карабель з поўнымі трумамі каштоўнасцяў.
Падаў каманду падначаленым, зноўку шчоўкнуўшы сківіцамі, але ўжо тры разы запар, што азначала – быць напагатове. Сам паволі спусціўся ў цямніцу, ад якой захапіла дух. Прыпыніўся, зноў прыслухаўся. Загадкавая цішыня прымушала мацней біцца сэрца.
Пацікавіўся глыбей дна марскога, а там, глыбока ў глеі — паўсюль скрынкі з золатам і срэбрам, каштоўнымі камянямі і фарфорам...
— Самі не адужаем, — разважаў.
— Не шкодзіла б і чарадзе Лакі прысуседзіцца? – прапанаваў чуйны Вінцер.
— Такі клопат! – сказаў Важак і знаёмцам таксама даў дазвол далучыцца ў помач. – Усё пойдзе на дапамогу жывучым у нястачы і маламаёмным.
Праца доўжылася да таго часу, пакуль апошняя скрыня са скарбамі не была выцягнута на паверхню.
Як толькі дынамічная праца скончылася, Вінцер узняў трывогу: свіснуў – вораг! -вораг! – засвісталі старэйшыя.
— Няўжо яшчэ адна экспедыцыя цікаўных да падводнай археалогіі? – прамовіў Важак.
— Хаця каб экспедыцыя! Вунь яны з мячамі ды шаблямі! – удакладніў Вінцер.
— Тады мы абавязаны ўсё знойдзенае зберагчы! – упэўнена прамовіў Важак.
І ўсе кінуліся ў атаку. Тут і маланяты пасмялелі, дапамагаць пачалі. На той пошум прыплыла яшчэ адна чарада дэльфінаў.
Перад імі, як здані выплылі з марскога туману дзве вялікія Белыя Акулы. Прыўзняўшы галовы і ашчэрыўшы свае страшэнныя пашчы, яны на нейкае імгненне знямелі і стаялі нерухома. Потым рашуча кінуліся ў чараду дэльфінаў.
Счапіліся пашчамі, здаецца, затрашчалі пярэднія зубы, уздыбілася памутнелая вада, паплылі разварочаныя водарасці – хто каго перасіліць. Але ніводзін бок не здаваўся. Вось яны ўсталі ва ўвесь рост, як маладыя хлопцы-забіякі. Потым расчапіліся, расплыліся на колькі крокаў і зноў кінуліся адзін на аднаго.
Барацьба ішла не на жыццё, а на смерць.
Але Важак Дэльфінаў, які не мог нават уявіць, што здабытае высілкамі і кемлівасцю яго каманды можа апынуцца ў лапах крыважэрлых драпежнікаў, з усяе моцы ўдарыў суперніка ў міжжабернае акно. І той пахіснуўся, абмяк.
Але калі Лакі падплыў, каб упэўніцца ў перамозе над захопнікамі, той як шкумутнуў яго зубамі, што акрываўлены ён ледзь выслабаніўся з яго абдымкаў. Тады на дапамогу яму падплыў Гой і ўдвух мацней націснулі, прымусіўшы ворага здацца. Гэтага было дастаткова. Другі зламыснік перапужаўся адважных вартаўнікоў і падаўся прэч.
…Як толькі лёгкія прыцемкі ахуталі возера, ажылі ўзбярэжныя нетры. Над буйной густой зелянінай травы і кустоўя выраслі слупкі мошак. Безліч насякомых узнялося ў паветра, каб пачаць вечаровыя песні і танцы.
Дзяўчынка Мара сядзела на беразе возера як зачараваная і не зусім уцяміла, дзе яе пластыкавы Лакі? Няўжо ён быў у гасцях у Сонца? І што перад ёю было – сон ці ява?
Першую частку можна прачытаць і паслухаць тут .
One fine body…