Баклажан — летняя гародніна: яго з'яўленне на рынках і прылаўках крам — нібы сігнал да пачатку сезону найсмачнейшых і простых страў: салянак, рататуяў, ікры.
Баклажаны багатыя вітамінамі групы В. У іх шмат бэта-каратыну, ёсць вітаміны А, Е, К і С. Гэта гародніна — сапраўднае сховішча карыснага для сэрца калію, а таксама кальцыя, магнію і фосфару. Ёсць у іх натрый, жалеза, крыху цынку. Але больш за ўсё ў гэтай яркай гародніне крэмнія.
Гаспадыні гатуюць баклажаны абсалютна па-рознаму: салодкімі, кіслымі, вострымі. Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой рэцэпт марынаванай гародніны.
Інгрэдыенты
- Баклажаны
- Цыбуля
- Часнок
- Вада халодная — 200 гр.
- Соль — 2 ст. л.
- Воцат 9% — 70 гр.
- Алея для абсмажвання
Спосаб прыгатавання
Баклажаны памыць і парэзаць на кавалачкі, таўшчынёй каля 1-1,5 см..
Вымочваць баклажаны не трэба. Адразу абсмажваем злёгку на алеі з двух бакоў.
Цыбулю наразаем тонкімі паўколамі, часнок тонкімі палоскамі.
Зрабіць марынад з вады, солі і воцату. Будзе здавацца, што ён вельмі кіслы. Не турбуйцеся, так трэба.
Варыць марынад не трэба!
У посуд пластамі выкладваем спачатку баклажаны, потым цыбулю, часнок і так да самага верху.
Заліваем марынадам, ставім пад гнёт і пакідаем у халодным месцы на 24 гадзіны.
Гатова, можна паспрабаваць!
Гэтая страва падыходзіць да мяса, бульбы, шашлыка. Захоўвайце баклажаны ў холадзе.
Можна іх закатаць на зіму. Для гэтага складзіце ў чыстыя слоікі баклажаны з цыбуляй, расол пракіпяціце. Заліце гарачы расол у слоікі, пастэрылізуйце іх 10 хвілін, закатайце.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/duxmyanaya-lazannya-z-kabachkou-pakrokavy-recept/
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by