01.04.2019
01.04.2019

Буянства фарбаў. З аміякам альбо без?

logo
Прыгажосць і догляд
0 36
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Навошта дзяўчаты і жанчыны (а зрэдку нават мужчыны) фарбуюць валасы? Знойдзецца тысяча прычынаў для пераўтварэння. Камусьці важна напоўніць колерам цьмянае і непрыкметнае адценне натуральных валасоў. Кімсьці рухае запал да пастаяннай змены іміджу. Для кагосьці гэта вымушаная неабходнасць, каб схаваць сівізну. Ёсць і тыя, каму проста падабаецца, наколькі дагледжаным, бліскучым і здаровым выглядае волас пасля ўдалага афарбоўвання. Зрэшты, гэты момант даволі спрэчны, а вынік шмат у чым залежыць ад таго, якая фарба была выкарыстаная.

Трэндам апошніх гадоў з'яўляюцца фарбавальнікі, якія не ўтрымліваюць аміяк. Ім прыпісваюць уласцівасці не толькі афарбоўваць валасы без пашкоджання, але і сілкаваць іх, даглядаць, аздараўляць. Ці так гэта на самай справе? Або безаміячныя фарбы – усяго толькі маркетынгавы ход, выбудаваны на супрацьпастаўленні безумоўна агрэсіўнаму ўздзеянню аміяку на валасы?

Пра плюсы і мінусы безаміячных фарбаў журналіст Слушна распыталася ў Анатоля Лазарава, крэатыўнага дырэктара салона прыгажосці бізнес-класа LSTUDIO и Школы стылю Лазарава.

Плюсы фарбаў для валасоў без аміяку

Плюсы фарбаў для валасоў без аміяку

1. Не парушаюць структуру валасоў

Гэта сапраўды так. Але каб зразумець гэта, трэба разабрацца, як працуе аміяк.

Яго роля пры афарбоўванні простая – забяспечыць максімальнае пранікненне пігмента, што фарбуе, углыб воласа. Як? Руйнуючы яго структуру. Паверхня воласа не бездакорна гладкая. Яна складаецца з мноства лускавінак, бы напластаваных адна на адну. Дзеянне аміяку заключаецца ў тым, што ён адкрывае лускавінкі, забяспечваючы глыбокае пранікненне фарбавальніка.

Пры гэтым перакіс вадароду, пастаянны спадарожнік аміяку ў фарбах для валасоў, разбурае натуральны пігмент. Вынік узаемадзеяння аміяку і перакісу вадароду – устойлівы колер надоўга разам з пашкоджаннем воласа, якое ўзмацняецца пры кожным наступным афарбоўванні аміячным фарбавальнікам.

 
Анатоль Лазараў
Крэатыўны дырэктар салона прыгажосці бізнес-класа LSTUDIO і Школы стылю Лазарава
РН аміяку (11,5) удвая перавышае нармальны ўзровень. Акрамя таго, у фарбах з катэгорыі мас-маркет даволі высокі працэнт утрымання аксіданту (перакісу вадароду), паколькі яны накіраваны на гарантаваны вынік адразу для некалькіх тыпаў валасоў. Наўрад ці варта разлічваць на мяккае дзеянне такога прадукту, якое не пашкоджвае.

У безаміячныя фарбы перакіс вадароду таксама ўваходзіць – без яго новы колер валасоў пратрымаецца роўна да першага мыцця галавы. Але працэнт утрымання аксіданту значна ніжэйшы. Адпаведна, фарбы, са складу якіх выключаны галоўны агрэсар – аміяк – валодаюць на парадак большым зберагальным дзеяннем, якое, як мінімум, не пашкоджвае структуру воласа.

 
Анатоль Лазараў
Крэатыўны дырэктар салона прыгажосці бізнес-класа LSTUDIO і Школы стылю Лазарава
Пры прафесійным афарбоўванні майстар падбірае фарбавальнік, зыходзячы са структуры валасоў і ўлічваючы ступень іх пашкоджання: нармальныя, адчувальныя (хаця б раз фарбаваліся аміячным фарбавальнікам), вельмі адчувальныя (валасы, якія асвятляліся) і звышадчувальныя (якія зведалі досыць магутнае хімічнае ўздзеянне з-за няправільнага асвятлення, частых хатніх афарбоўванняў, калі фарбавальнік наносіцца па ўсёй паверхні валасоў, штораз перапальваючы кончыкі).

Фарба для валасоў: З аміякам альбо без?

2. Падыходзяць для адчувальнай скуры галавы

Аміяк – наймагутнейшы раздражняльнік. Яго рэзкі спецыфічны пах «раз'ядае» вочы, выклікае пяршэнне ў горле і кашаль, а працэс афарбоўвання можа суправаджацца паленнем і свербам. Фарбы без аміяку пазбаўленыя такіх пабочных эфектаў. Таму яны ідэальна падыходзяць для людзей з адчувальнай скурай і схільнасцю да алергічных рэакцый. Праўда, пры афарбоўванні валасоў у хатніх умовах тэстам на адчувальнасць лепей усё ж такі не грэбаваць. Індывідуальную рэакцыю на любы кампанент фарбы (не толькі на аміяк) ніхто не адмяняў.

3. Забяспечваюць догляд і сілкаванне валасоў

 
Анатоль Лазараў
Крэатыўны дырэктар салона прыгажосці бізнес-класа LSTUDIO і Школы стылю Лазарава
Склад безаміячных фарбавальнікаў, як правіла, узбагачаны вялікай колькасцю воскаў, увільгатняючых кампанентаў і тых, што даглядаюць, вітамінаў і пажыўных рэчываў, якія дазваляюць надаць валасам здаровы выгляд. Па сутнасці, такая фарба не толькі не пашкоджвае, але і часткова аднаўляе структуру воласа. Але не трэба блытаць: фарба без аміяку не лечыць, а якасна запаўняе пустэчы паміж лускавінкамі. Маскі, дарэчы, таксама не лечаць валасы, гэта памылка. Яны добра і якасна запаўняюць порыстую структуру валасоў, за кошт чаго тыя выглядаюць гладкімі, бліскучымі, поўнымі жыццёвых сіл. Некаторыя прэпараты дазваляюць тонкія ад прыроды валасы зрабіць больш шчыльнымі і моцнымі.

Усё часцей вытворцы сучасных фарбаў для валасоў, асабліва прафесійных брэндаў бізнес-класа, распрацоўваючы склад прадукту, уводзяць у яго алеі і іншыя інгрэдыенты, якія змякчаюць хімічную рэакцыю пры афарбоўванні. Валасы набываюць роўнае насычанае адценне, пры гэтым застаюцца мяккімі і паслухмянымі.

4. Лёгка пазбавіцца ад штучнага пігменту, які надакучыў

За кошт паніжанага ўтрымання перакісу вадароду і адсутнасці аміяку штучны пігмент не пранікае глыбока ўнутр, і пры неабходнасці даволі проста вярнуць валасам натуральны колер. Безаміячныя фарбы з часам вымываюцца. А калі няма часу чакаць – лёгка выдаляюцца пры дапамозе адпаведнай салоннай працэдуры.

Мінусы безаміячных фарбаў для валасоў

Мінусы безаміячных фарбаў для валасоў

1. Адсутнасць устойлівага афарбоўвання

Сапраўды, у параўнанні з фарбамі, якія змяшчаюць агрэсіўны аміяк, ашчаджальныя фарбавальнікі не забяспечваюць устойлівага доўгачасовага афарбоўвання. Штучны пігмент паступова сыходзіць сам пры кожным мыцці валасоў. З асветленых валасоў безаміячны пігмент знікае яшчэ хутчэй. Зрэшты, мінімальнае адценне можа ўсё ж такі захавацца.

Як шмат часу спатрэбіцца, каб змыць безаміячную фарбу, залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў валасоў, структуры і ступені іх пашкоджання. Калі валасы ад прыроды здаровыя, моцныя і ні разу да гэтага не падвяргаліся афарбоўванню, нават безаміячны фарбавальнік будзе трымацца на іх добра і даволі доўга. А вось каб падтрымліваць упадабанае адценне на пашкоджаных, аслабленых валасах, прафесіяналы рэкамендуюць паўторнае афарбоўванне не радзей за раз у адзін-паўтара месяца.

2. Не зафарбоўваюць сівізну

 
Анатоль Лазараў
Крэатыўны дырэктар салона прыгажосці бізнес-класа LSTUDIO і Школы стылю Лазарава
Сівізна – у прынцыпе вельмі складаная структура для зафарбоўвання. Справіцца з ёй часам няпроста нават пры дапамозе стойкіх фарбавальнікаў, трэба падбіраць пэўныя схемы. Вельмі дрэнна бяруцца на сівізну блонды. Гэта не таму, што фарба дрэнная, а таму, што сівізна вельмі пераборлівая да афарбоўвання.

Фарбавальнікі з катэгорыі мас-маркет, якія пазіцыянуюцца, як безаміячныя, але пры гэтым абяцаюць 100-працэнтнае зафарбоўвання сівізны, – маркетынгавая хітрасць, звяртае ўвагу Анатоль Лазараў. Такая фарба ў лепшым выпадку будзе ўтрымліваць павышаны працэнт перакісу вадароду. Але часцей за ўсё агрэсіўны аміяк у ёй заменены на не менш агрэсіўныя аналагі. Пры гэтым адсутнасць дэ-факта ў складзе аміяку дазволіць пазіцыянаваць прадукт, як умоўна бясшкодны.

3. Больш высокі кошт

І гэта праўда. Але тут, як той казаў, даводзіцца выбіраць: плаціць крыху даражэй за фарбу, якая максімальна бясшкодная, альбо марнаваць несупастаўна большую суму на аднаўленне валасоў, перасушаных, ломкіх і пазбаўленых пад уздзеяннем аміяку жыццёвай сілы.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 36

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».