21.11.2022
21.11.2022

Бульба па-паляўнічаму ды сасіскі з грэчкай. Стравы для зімовых вечароў

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Узімку светлавы дзень становіцца настолькі кароткім, што здаецца часу хапае толькі на тое, каб прачнуцца і папрацаваць.

Гатаваць у зімовы час складана і марудна. Таму мы зрабілі падборку некалькіх простых рэцэптаў, якія не патрабуюць наяўнасці вялікай колькасці часу і цярпення.

Бульба ў духоўцы па-паляўнічаму

Бульба па-паляўнічаму

Інгрэдыенты

  • бульба
  • паляўнічыя каўбаскі
  • перац свежы (памідор)
  • морква
  • соевы соус
  • раслінны алей
  • вада
  • соль
  • спецыі для бульбы

Спосаб прыгатавання

Бульбу нарэзаць доўгімі дзелькамі, моркву і перац нарэзаць кружочкамі. замест перцу можна выкарыстоўваць памідоры. паляўнічыя каўбаскі нарэзаць на кружочкі. дадаць соевы соус, раслінны алей. Соль і спецыі па гусце і ўсё добра змяшаць.

На дно формы для запякання наліць вады прыкладна на 1 см, зверху раўнамерна размеркаваць масу, зачыніць фальгой і запякаць у духоўцы 220° адну гадзіну. Адкрыць фальгу і даць запекчыся скарыначцы 5 хвілін.

Грэчка з сасіскамі на патэльні

Грэчка з сасіскамі на патэльні

Калі ўжо надакучыла проста варыць грэчку і сасіскі асобна, тады гэты рэцэпт для вас. Страва вельмі падабаецца дзецям.

Інгрэдыенты

  • адна шклянка грэчкі
  • дзве шклянкі вады
  • часнок
  • морква
  • сасіскі
  • соль
  • спецыі па гусце
  • кетчуп (таматная паста)

Спосаб прыгатавання

На патэльні з высокім бортам абсмажыць дробна насечаны часнок, моркву і сасіскі да паўгатоўнасці, дадаць прамытую грэчку і абсмажыць яшчэ пару хвілін.

Па гусце дадаць кетчуп (2-3 ст л), дзве шклянкі вады, соль і спецыі. Змяшаць,  гатаваць на невялікім агні пад вечкам (не змешваючы) 15-20 хвілін да поўнага выпарэння вады і гатоўнасці грэчкі.

Прыемнага апетыту!

https://bel.24health.by/katlety-pad-futram-prygozhy-karysny-recept/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0