30.03.2024
30.03.2024

Чалавек-ідэя. Як мастацкія работы Алега Усціновіча ўпываюць на светапогляд гледача?

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Людзі, якія ведалі мастака Алега Усціновіча, наўрадці змогуць забыць яго неверагодную харызму, тонкае пачуццё гумару і ідэі, болшьшасць з якіх творца ўвасобіў у жыццё.

У сакавіку ў мастацкай гелерэі «Арт-фабрыка» адкрылі выстаўку жывапісу аўтара «У Бясконцасць», дзе прадстаўлены  работы апошніх гадоў жыцця творцы. Алег Усціновіч вярнуўся да жывапісу пасля многіх гадоў працы ў дызайне, дзе ён не толькі дасягнуў поспеху і як аўтар, і як аўтарытэтны эксперт, і як арганізатар бізнесу, але і зразумеў, што яго шлях гэтым не вычэрпваецца. Разам з музыкай і каліграфіяй, жывапіс стаў для яго інструментам разумення таямніц быцця, ладам жыцця і месцам, дзе пасля сыходу з фізічнага плана засталася яго тонкая сутнасць.

Выстаўка «У бясконцасць» сканцэнтравана на дзвюх фундаментальных тэмах – жыццё і смерць – і прысвечана вывучэнню мастаком месца чалавека ў іх і паміж імі. Гэты праект з'яўляецца філасофскім разважаннем і пошукам здагадак. Выстаўка дэманструе разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара

—Да апошніх дзён ён нёс у сваёй душы званне вялікага матака, які разумеў, як і на чым будуецца свет, — адзначыла на адкрыцці праекта мастачка, сяброўка Алега Усціновіча Ілона Касабука. — З ім было вельмі камфортна ва ўсім: пагаварыць, памаўчаць, атрымаць падтрымку і добрае слова. Сёння складана нават уявіць, што яго няма побач, але дзякуючы яго работам, я ўпэўнена, што мастак нікуды не сыходзіць, ён з намі сваімі ідэямі і душой.

Выстаўка Алега Усціновіча

Часцяком работы Алега Усціновіча становяцца асновай для размовы аб гістарычнай, культурнай спадчыне чалавецтва і праблемах сучаснага грамадства. У глыбінныя духоўныя сэнсы палотнаў арганічна ўплятаюцца фрагменты розных  эпох. У іх – адлюстраванне свету мастака, яго захапленне філасофіяй, гісторыяй мастацтва, містыкай і многім іншым.

Адмысловы каларыт і святло адлюстроўваюцца ў палотнах, ствараючы эфект пульсацыі малюнка, вібрацыі святла, якая дасягаецца накладаннем шматлікіх маляўнічых мазкоў.

Выстаўка

На палатне, якое дала назву ўсёй выстаўцы, усяго два колеры: зялёны — жыццё, і чорны — тое, што за яе межамі. Гэта і ёсць адлюстроўванне таго, як плыве ў лодцы чалавек на карціне «У Бясконцасць».

Мастак пражыў яркае, насычанае падзеямі жыццё. У беларускай культурнай прасторы яго ведалі як чалавека слова і чалавека-ідэю. Дадзеная экспазіцыя – унікальная магчымасць пазнаёміцца з творчай спадчынай Алега Усціновіча і адкрыць для сябе грані яго светапогляду.

Васіль Матусевіч

— Людзям, з якімі камунікаваў Алег, ён аддаваў вялікую частку свайго сэрца і сваёй увагі. — адзначыў на адкрыцці праекта сябар творцы, мастак-манументаліст Васіль Матусевіч. — Мне пашанцавала сустрэцца ў жыцці з Алегам, і я заўсёды захапляўся яго здольнацю быць чалавекам апантаным, у якога заўсёды складваецца любая справа, за якую ён бярэцца. Алег разумеў людзей з паўслова. Калі хтосьці звяртаўся да яго па дапамогу, ён не адкладваў, дапамагаў адразу. Браўся за любыя праекты, якія маглі дапамагчы іншаму чалавеку. Ён быў абсалютна ўнікальнай асобай і мастаком, з якім магчыма было здзейсніць любы праект, рэалізаваць самую неверагодную мару.

Выстаўка

Алег Усціновіч (1966–2019) — нарадзіўся ў горадзе Сянно ў Віцебскай вобласці. Ён быў дызайнерам, жывапісцам, керамістам. З’яўляўся неаднаразовым пераможцай, лаўрэатам і членам журы міжнародных біенале графічнага дызайну і фестываляў рэкламы ў жанры плаката і фірмовага стылю, удзельнікам шматлікіх мастацкіх праектаў, выставак і пленэраў.

Выстаўка Алега Усцінвіча

Баланс паміж жаноцкасцю і творчасцю. Выстаўку беларускіх мастачак прадставілі ў галерэі «Арт-фабрыка»

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.