У сярэдняй школе №1 г. Брэста пачаўся этап абласной кансультатыўна-адукацыйнай акцыі «Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае!».
Вучні СШ №6 г. Брэста ў літаратурна-музычнай форме агучылі навуковыя факты ў падтрымку правільнага харчавання. У холе школы Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя арганізаваў інфармацыйна-кансультатыўную пляцоўку, дзе можна было памераць ціск, вызначыць узровень псіхаэмацыйнага стану і атрымаць кансультацыі па пытаннях здаровага ладу жыцця і здаровага харчавання.
Кіраўнік камбіната грамадскага харчавання Марыя Рацар паказала ўдзельнікам мерапрыемства розныя варыянты страў тыднёвага рацыёну школьніка, у якіх змяшчаецца неабходная колькасць пажыўных рэчываў. Госці пакаштавалі: катлеты з бурака і морквы, капусную запяканку, рыбныя катлеты з тварагом. Побач з кожнай стравай была інфармацыя пра карысць таго ці іншага інгрэдыента і рэцэпт.
Пасля дэгустацыі бацькі і дзеці распавялі пра тое, як яны імкнуцца прытрымлівацца асноўных правілаў здаровага харчавання.
Для дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў семінар «Медыка-гігіенічныя аспекты забеспячэння рацыянальнага і бяспечнага харчавання школьніка».
Дарэчы, у школьным буфеце дзеці могуць набыць толькі здаровае харчаванне – садавіну, гематаген, сокі і інш.
Мэта акцыі «Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае!» – расказаць школьнікам і іх бацькам пра правільнае харчаванне і падказаць, як з яго дапамогай палепшыць здароўе.
Ужо да канца 2017 года на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях Брэстчыны па такім жа сцэнарыі правядуць другі этап абласной кансультатыўна-адукацыйнай акцыі.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by