Існуе мноства спосабаў смачнага прыгатавання страў з курыцы. Мяса гэтай хатняй птушкі з'яўляецца дыетычным прадуктам і карыстаецца вялікай папулярнасцю па ўсім свеце.
Яе гатуюць рознымі спосабамі: вараць, параць, тушаць, запякаюць. Спецыялісты рэкамендуюць пачынаць прыкорм дзяцей у першыя гады жыцця менавіта курыным мясам.
Курынае мяса не проста так лічыцца дыетычным. Бялок з яго засвойваецца нашмат лягчэй, чым свіны ці ялавічны, а тлушчу ўтрымоўваецца мала.
Курынае мяса багата вітамінамі групы В. Менавіта вітамін В6 падтрымлівае імунную сістэму пры прастудзе, а вітамін В5 удзельнічае ў абмене рэчываў. Булён з курыцы дапамагае зняць прастудныя сімптомы, выграваючы цела, насычаючы вітамінамі і актывізуючы імунітэт. А лёгкаплаўкі тлушч добра засвойваецца саслабленым арганізмам.
Немалаважна спалучэнне вялікай колькасці В12 і жалеза. Яны неабходны для сінтэзу чырвоных клетак крыві і дапамагаюць пазбегнуць анеміі. Асабліва шмат жалеза ў курыных ножках.
Курыца змяшчае таксама медзь, хром, фосфар і селен. Некаторыя навукоўцы лічаць, што селен неабходны для сінтэзу гармонаў шчытавідкі. Акрамя гэтага, селен зніжае рызыку злаякасных захворванняў шчытападобнай залозы.
Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (@family_miss) лічыць курыцу лепшым мясам для гатавання, таму ў яе скарбонцы вялікая колькасць простых і смачных рэцэптаў з курыцы, якія зможа прыгатаваць кожная гаспадыня.
да зместуСтравы з курыцы
Рулецікі з рысам
Інгрэдыенты
- Курыныя сцёгны
- Рыс адварны
- Лук
- Морква
- Соль, спецыі
- Смятана
- Гарчыца
- Соевы соус
Спосаб прыгатавання
З сцягна выразаць костачку, храсткі і лішнюю скуру. Асноўную частку скуры пакінуць. Павінен атрымаецца даўгаваты кавалачак. Можна крыху адбіць
Абсмажыць да мяккасці цыбулю і моркву, змяшаць загадзя з адвараным рысам і пасаліць.
Мяса сцягна пасаліць, паперчыць, выкласці начынне і закруціць у рулет. У форму ўкладвайце рулецікі шчыльна адзін да аднаго.
Змяшаць смятану, гарчыцу і соевы соус, прапорцыі на вока.
Багата паліць зверху з усіх бакоў рулецікі.
Адправіць іх у разагрэтую да 180 С духоўку хвілін на 40-50.
Рулецікі рыхтуюцца хутка. Калі скурка добра падрумяніцца-можна выключаць. Гэта самастойная страва, да якой можна дадаткова не рыхтаваць гарнір.
да зместуМяса па-французску
Інгрэдыенты
- Курыныя сцёгны
- Смятана (маянэз)
- Сыр
- Часнок
- Соль і спецыі
- Памідоры
- Цыбуля рэпчатая
- Шампіньёны
Спосаб прыгатавання
Курыныя сцёгны ачысціць ад скуркі, костак і храсткоў. Адбіць пад плёнкай і замарынаваць у маянэзе (смятане), часнаку і спецыях.
Выкласці ў форму для запякання шчыльна або парцыённа асобнымі кавалачкамі на бляху.
Зверху пакласці памідоры кружочкамі, абсмажаныя з цыбуляй, грыбы (шампіньёны) і сыр, перамяшаны з маянэзам (смятанай).
Запякаць у духоўцы пры 180-200С 30 хвілін
Сыр абавязкова змяшаць з маянэзам. тады ён ляжа прыгожай і роўнай шапкай. калі замест маянэзу выкарыстоўваеце смятану, то не забудзьцеся пасаліць.
да зместуБефстроганаў
Інгрэдыенты
- Курыныя сцёгны 4 шт
- 1 цыбуліна
- Смятана 200 гр
- Вельмі гарачая вада 100 мл
- Плаўлены сыр 50 гр
- Гарчыца 1 г л
- Мука 1 ст л
Спосаб прыгатавання
Сцёгны ачысціць ад скуры і лішняга тлушчу, нарэзаць на тонкія і доўгія палосачкі.
Лук нашаткаваць тонкімі паўколамі. Усё абсмажваць з соллю і спецыямі
Для падліўкі: змяшаць смятану, гарчыцу і муку. Заліць усё гарачай вадой, добра змяшаць.
Нацерці на дробнай тарцы плаўлены сыр (можна ўзяць 2 ст л вадкага плаўленага сыра). Добра змяшаць з астатнімі інгрэдыентамі.
Калі лук стане мяккім і добра абсмажыцца, заліць у патэльню падліўку, накрыць вечкам і тушыць на маленькім агні 15 хвілін.
Лепш выкарыстоўваць вадкі плаўлены сыр у скрынцы. Калі выкарыстоўваеце сырок, то сачыце, каб падліўка моцна не згусцела. У гэтым выпадку дадайце крыху больш вады падчас тушэння.
да зместуКурыная вяндліна
Інгрэдыенты
- Курынае філе 500гр
- Морква свежая 100 гр
- Гарошак кансерваваны 50 гр
- Жэлацін сухі 20 гр
- Часнок 1-2 зубчыка
- Соль і спецыі па гусце
Спосаб прыгатавання
Курыцу і моркву рэжам на кавалачкі, часнок на тарку.
Жэлацін сыпём прама з пакуначка ў сухім выглядзе.
Усё змешваем, герметычна запакоўваем у пакеты ці харчовую плёнку, перавязваем ніткай.
Адпраўляем варыцца на 1 гадзіну ў рондалі з вадой ці ў мультыварцы.
Дастаём, даем астыць і адпраўляем у халадзільнік на ноч
Усё можна дадаць на вока, па вашым жаданні вар'іраваць інгрэдыенты. Можна дадаць мяса індычкі і атрымаецца мармуровая вяндліна за кошт рознага колеру мяса. Замест гарошку і морквы можна дадаць кукурузу, перац і іншую гародніну.
да зместуКурыная печань у духоўцы
Інгрэдыенты
- Курыная печань 500 гр
- Смятана 3 ст л з вялікай горкай
- Цыбуля+морква 100-200 гр
- Соль і спецыі
Спосаб прыгатавання
Печань памыць. Прыбраць усё лішняе і нарэзаць на невялікія кавалачкі.
Моркву нацерці на буйную тарку, цыбулю нарэзаць паўколамі. Абсмажыць іх на раслінным алеі да поўгатоўнасці.
Да печані дадаць смятану, абсмаленую з цыбуляй моркву, пасаліць і дадаць спецыі па гусце. Добра ўсё перамяшаць.
Запякаць у разагрэтай да 200 С духоўцы 30-40 хвілін. Глядзіце па версе, каб страва запякалася, але не гарэла.
да зместуКурыная печань на патэльні
Інгрэдыенты
- Морква
- Зеляніна
- Печань (можна дадаць сардэчкі) 700 гр
- 1 стакан вады
- 200 гр смятаны
- 1 ст л мукі
- Лаўровы ліст
- Перац гарошкам
- Соль
Спосаб прыгатавання
Абсмажыць да мяккасці лук паўколамі і моркву нацерці на буйнай тарцы.
Дадаць печань і абсмажыць яе, пакуль не збялее.
Для падліўкі змяшаць смятану, ваду, муку, соль, лаўровы ліст і перац.
Заліць падліўкай і тушыць пад вечкам 30 хвілін на павольным агні.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by