Калі вам вельмі хочацца скінуць вагу і вы ўпэўненыя ў тым, што смачна есці вам больш нельга, гэта не так. Нават, калі вы абмяжоўваеце сябе ў ежы, гатаваць стравы можна па-ранейшаму з азартам і задавальненнем.
Неаднойчы мы прапанавалі вам розныя нізкакаларыйныя рэцэпты самых розных страў, гэтым разам дзелімся пакрокавым рэцэптам сакавітых катлет з аўсянкай у духоўцы.
Інгрэдыенты
- 300 гр фаршу (свініна + ялавічына)
- 50 гр аўсяных камякоў
- 1 яйка
- 1 цыбуліна
- 1-2 зубчыка часнаку
- Соль і спецыі для мяса
Крок 1. Аўсяныя камякі, яйка, лук і часнок здрабніць у блэндары. Калі яго няма, то аўсянку заліць кіпенем на 5 хвілін, затым крыху адціснуць і зліць лішнюю вадкасць. Цыбулю дробна нарэзаць, часнок выціснуць праз прэс.
Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты і сфарміраваць 8 буйных катлет.
Крок 3. Прыгатаваць соус:
- 200 мл вады
- 200 гр смятаны
- 2-3 ст л таматавай пасты
- Дробка солі
Крок 4. Заліць катлеты і запякаць у духоўцы пры 200 С 35-40 хвілін.
Катлеткі гатовыя. Прыемнага апетыту!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by