26.05.2023
26.05.2023

Гатуем сапраўдную беларускую бабку з грудзінкай. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У нашай краіне бульбяную бабку гатуюць як у рэстаранах нацыянальнай кухні, так і  проста на вячэру ў любой сям'і без праблем можна ўбачыць яе на стале. Гісторыю паходжання такой арыгінальнай назвы стравы ўжо мала хто памятае, але яна даволі цікавая.

Версій шмат, але самая распаўсюджаная звязвае назву стравы з Напалеонам, які паспрабаваў бабку на нашай тэрыторыі.

Яшчэ ёсць варыянт: раней бабкай называўся сметанкова-фруктовы пірог, які гатавалі багатым літоўскім і беларускім памешчыкам. У сялян магчымасці гатаваць вытанчаныя дэсерты не было, але жаданне далучыцца да высокай кухні ўсё ж мелася. Толькі пасля няхітрую бульбяную запяканку сталі зваць «бабкай».

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна сваіх гасцей любіць пачаставаць уласным рэцэптам бульбяной бабкі, таму і з намі падзялілася сакрэтамі прыгатавання смачнай стравы.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для бабкі

  • Бульба (колькасць залежыць ад памеру вашай формы)
  • Мука — 2-3 лыжкі
  • Смятана — 1-2 лыжкі
  • Соль, спецыі па смаку
  • Яйка —1 шт
  • Грудзінка
  • Цыбуля

Спосаб прыгатавання

Грудзінку парэзаць не вельмі дробнымі кавалачкамі , цыбулю кубікамі . Абсмажыць грудзінку да залацістага , дадаць цыбулю , абсмажыць дв мяккасці.

Бульбу надзерці на дробнай тарцы. Каб бульба не пацямнела, спачатку трэба надзерці невялічкую цыбуліну.

Бульбу надзерці на тарцы

Дадаць яйка, муку, смятану.

Дадаць зажарку, пасаліць па смаку.

Дадаць зажарку

Форму змазаць алеем. Выліць бульбяную масу.

Запякаць пры 180 С градусах прыкладна гадзіну. Па жаданні, за 20 хвілін да гатоўнасці можна змазаць смятанай.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/yak-zrabic-nezabyunyya-belaruskiya-kalduny-prapanuem-pakrokavy-recept/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.