Прыродай жанчыне прызначана быць маці. І шмат хто хоча мець дзіця больш за ўсё іншае ў гэтым жыцці. Але бывае і так, што сутыкнуўшыся з надыходам цяжарнасці жанчына ўпадае ў дэпрэсію, панікуе і пад уплывам гэтых эмоцый вырашае пазбавіцца ад дзіцяці.
Для таго, каб такіх выпадкаў перапынення цяжарнасці стала менш, у Мінску да канца года адкрыецца яшчэ тры кабінета псіхалагічнай дапамогі «За жыццё» ў Першамайскім, Маскоўскім і Завадскім раёнах сталіцы.
Тры кабінеты такога кшталту ўжо створаны, яны паспяхова функцыянуюць і аказваюць неабходную кваліфікаваную псіхалагічную і акушэрска-гінекалагічную дапамогу жанчынам:
- 10 гарадская паліклініка Мінска – абслугоўвае таксама жанчын з паліклінік №12, 20 і 40;
- у 37 гарадской паліклініцы Мінска таксама абслугоўваюць жанчын з паліклінік № 11, 22, 29, 35;
- у 23 гарадской паліклініцы Мінска – з паліклінік № 6, 7, 18, 21.
Мэта стварэння такіх кабінетаў – аказанне псіхалагічнай дапамогі як жанчынам, так і членам іх сем'яў, якія сутыкнуліся з праблемамі перынатальных страт, сэксуальнага гвалту, саматычнай паталогіі, заўчасных родаў.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by