14.12.2023
14.12.2023

Какава. Смачны напой для халодных вечароў ці крыніца карысных кампанентаў?

logo
Карысныя прадукты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Какава — адзін з самых карысных, але ў той жа час недаацэненых напояў, які змяшчае вялікую колькасць антыаксідантаў, багаты такімі вітамінамі і мінераламі, як медзь, марганец, магній  і нікацінавая кіслата.

Акрамя таго, напой дапамагае з прафілактыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў і дапамагае змагацца з трывожнасцю. Пры гэтым какава, як і большасць прадуктаў, мае свае мінусы. 13 снежня, у Дзень гарачай какавы, разбяромся ва ўсіх нюансах выбару і прыгатавання напою.

да зместу

Віды какавы

Віды какавы

Сам какава-парашок — гэта прадукт, атрыманы з пладоў вечназялёнага шакаладнага дрэва. Бабы расліны пераціраюць і выціскаюць з іх масла. Какава-масла шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці лекаў, касметыкі і прадуктаў харчавання. Жмых высушваюць і астуджаюць, а пасля здрабняюць да парашковай кансістэнцыі.

На паліцах у краме можна сустрэць два віды прадуктаў, створаных з какава-бабоў:

  • какава-парашок
  • растваральнае какава або какава-напой
да зместу

Карысныя ўласцівасці

Карысныя ўласцівасці какава

да зместу

Антыаксідантны эфект

Какава шануецца дыетолагамі за антыаксідантны склад. У ёй змяшчаюцца поліфенолы — актыўныя прыродныя рэчывы, якія абараняюць клеткі арганізма ад стрэсу. А значыць дапамагаюць нам запавольваць працэсы старэння. Даследаванні даказваюць, што 40 гр. сухога парашка какавы ў дзень могуць цалкам забяспечыць сутачнае запатрабаванне дарослага чалавека ў антыаксідантах.

Як антыаксіданты перашкаджаюць старэнню скуры?

да зместу

Паляпшае кровазварот

Таксама дзякуючы высокаму зместу антыаксідантаў зніжаецца ўзровень ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці і паляпшаецца стан сасудзістых сценак. Гэта, у сваю чаргу, узмацняе крывацёк. Невыпадкова какаву рэкамендуюць людзям са схільнасцю да павышэння артэрыяльнага ціску, а таксама для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Стымулюе працу мозгу

Антыаксіданты, якімі багаты парашок какавы, валодаюць і яшчэ адным важным эфектам: яны здольныя стымуляваць працу галаўнога мозгу.

Паляпшае настрой

Какава каштоўная і наяўнасцю ў ім трыптафану. Гэтая амінакіслата з'яўляецца папярэднікам сератаніну, дастатковая колькасць якога важная для захавання аптымізму і бадзёрасці духу, а вось недахоп можа стаць прычынай частых стрэсаў. Таксама какава багатая вітамінамі групы В, якія таксама ўплываюць на працу нервовай сістэмы, дапамагаюць нам засяродзіцца і быць прадуктыўнымі.

да зместу

Спрыяе ўмацаванню імунітэту

Дзякуючы комплексу вітамінаў, мінералаў і антыаксідантаў какава можа палепшыць імунітэт. У прыватнасці, у какаве змяшчаецца медзь, якая патрэбна для сінтэзу бялкоў, у тым ліку і імунных клетак, а таксама цынк, які прымае ўдзел у фарміраванні Т-клеткавага імунітэту.

Зніжае вагу

Умеранае спажыванне какавы дапамагае кантраляваць вагу. Па-першае, у ёй захоўваецца хром, які змяншае цягу да салодкай ежы. Па-другое, яна зніжае ўзровень стрэсу, што мінімізуе верагоднасць эмацыйнага пераядання.

Шкода і магчымыя супрацьпаказанні

Шкода какавы

Какава стымулюе выпрацоўку страўнікавага соку. Таму напой не рэкамендуюць ужываць людзям з захворваннямі ЖКТ (падвышанай кіслотнасцю страўніка, язвавай хваробай) у перыяд абвастрэння дадзеных хвароб.

Не рэкамендуюць гэты напой і людзям з празмернай узбудлівасцю нервовай сістэмы, у выпадку алергічнай рэакцыі на прадукт, а таксама пры падагры (какава можа павялічыць колькасць мачавой кіслаты ў арганізме).

У выпадку лішняй вагі не рэкамендуецца гатаваць какаву на натуральным малацэ, асабліва калі яно мае высокую тлустасць. У гэтым выпадку падыдзе вада ці расліннае малако без дадання цукру.

да зместу

Ці карысна піць напой з малаком, спецыямі і цукрам?

Напой з спецыямі

Какаву можна гатаваць на малацэ, калі ў вас няма непераноснасці гэтага прадукта. Да таго ж малочныя прадукты зніжаюць раздражняльнае ўздзеянне кампанентаў какавы на страўнік. Пры наяўнасці хранічных захворванняў ЖКТ какаву трэба піць толькі з малаком.

Рэзкія спецыі, такія як карыца, перац, імбір, кардамон, выдатна дапаўняюць какава-напой, узмацняючы яго карысныя ўласцівасці за кошт наяўнасці ў іх антыаксідантаў. А вось цукар у какаву лепш не дадаваць, гэта павялічвае яе каларыйнасць. Для салодкасці выкарыстоўвайце натуральныя падсалодвальнікі, напрыклад фінікі.

Альтэрнатыўнае малако. Якое выбраць?

да зместу

З якога ўзросту можна какаву даваць дзецям?

Какава дзецям

Дзецям можна даваць какаву не раней чым з двух гадоў, прычым толькі не схільным да алергічных рэакцый . Рабіць гэта лепш не часцей за два разы на тыдзень. А гатаваць напой для малых можна на малацэ — каровіным або раслінным.

да зместу

Ці можна піць напой падчас груднога кармлення і цяжарным?

Какава

Нічога дрэннага ў тым, што цяжарная жанчына будзе ўжываць какаву, няма. А вось што да груднога кармлення, тут лепш не рызыкаваць, каб не выклікаць алергію ў дзіцяці.

да зместу

Тры нетыповых рэцэпта какавы

Нетыповыя рэцэпты какавы

да зместу

З фінікамі і карыцай

Інгрэдыенты на адну порцыю: 3 ст. л. какосавага ці каровінага малака, 3/4 шклянкі вады, 3 буйных фініка без костачак, 1 ст. л. парашка какавы, дробка карыцы.

Фінікі пачысціце ад скуркі, пакладзіце ўсе інгрэдыенты ў блэндар і ўзбівайце да аднастайнай масы. Пераліце ў рондаль і падагрэйце на павольным агні, не даводзячы да кіпення.

З соллю і перцам

Інгрэдыенты на адну порцыю: шклянка малака, 2 ч. л. цукру, 1 ст. л. парашка какавы, 1/2 ч. л. ванільнага экстракта, дробка солі, дробка карыцы, дробка перцу.

Падагрэйце малако ў рондалі, дадайце ў яго парашок какавы і спецыі, змяшайце. Пастаўце на павольны агонь і давядзіце да кіпення, бесперапынна ўзбіваючы напой калатоўкай. Па жаданні дадайце падсалодвальнік.

З міндальным лікёрам

Інгрэдыенты на адну порцыю: 1/2 шклянкі малака, 1/4 шклянкі вяршкоў, 30 гр. парашка какавы, 3 ст. л. міндальнага лікёру, 1 ст. л. цукру ці мёда, дробка солі.

Малако і вяршкі выліце ў рондаль і на павольным агні давядзіце да кіпення. Дадайце какава і зноў пастаўце на агонь на 2 хвіліны, увесь час узбіваючы венцам. Дадайце лікёр, цукар ці мёд, яшчэ раз узбіце і адразу ж падавайце да стала.

Імбірная гарбата. Карысць і супрацьпаказнні напою

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама