16.08.2024
16.08.2024

Каўрыжка з варэння. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Рэцэпт гэтага пірага-каўрыжкі з варэннем досыць эканамічны. Прадукты для такой выпечкі ёсць дома практычна заўсёды. Каўрыжка гатуецца проста, а атрымліваецца такой смачнай, што спадабаецца ўсім дамачадцам.

Рэцэпт выпечкі прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

  • Цукар — 1 шклянка 250 гр. ( калі ваша варэнне вельмі салодкае, вазьміце 1/2 )
  • Мука — 350-400 гр.
  • Малако — шклянка 250 гр.
  • Какао — 2 ст.л. ( калі не любіце, замяніце на 2 ст.л. мукі)
  • Сода — 2 ч.л
  • Адно яйка

Спосаб прыгатавання

У вялікай місцы змяшаць варэнне і соду.

Маса пачне вельмі хутка падымацца і шумець, павялічвацца ў памеры. Пакіньце яе ў такім стане на 10 хвілін, пакуль пена не ападзе.

 

Дадаем малако, яйко, цукар.

Какава абавязкова прасейваем праз сіта.

Паступова дадаем муку, памешваючы, цеста павінна атрымацца кансістэнцыі смятаны.

 

Форму (20 см.) змазаць маслам. Выліць масу і пастукаць формай аб паверхню стала, каб не было вялікіх бурбалак.

 

Выпякаць пірог пры 170 градусах 45-50 хвілін.

Можна разрэзаць яго на каржы  і прамазаць варэннем, ці проста ўпрыгожыць цукровай пудрай. Есці варта гарачым з малаком ці халодным з чаем.

Пірог можа трэснуць зверху, не трэба хвалявацца. Ён усё роўна атрымаецца смачным

Смачна есці!

https://slushna.by/vypechka-z-yablykami-karysnyya-recepty-dlya-svyatochn%D1%84yx-dzyon/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.